355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Влада Гуринович » Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ) » Текст книги (страница 6)
Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)
  • Текст добавлен: 16 апреля 2017, 15:30

Текст книги "Sisterdark / Сястра-Цемра(СИ)"


Автор книги: Влада Гуринович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 6 (всего у книги 17 страниц)

***

Зак╕нутая лодачная станцыя размяшчалася ╝ парку на беразе Овельк╕, трох╕ наводдаль ад гарадскога пляжа. Не дзейн╕чала яна ╝жо некальк╕ дзесяц╕годдзя╝, ╕ за гэты час канчаткова прыйшла ╝ заняпад. Дра╝ляная кладка над ракой прагн╕ла ╕ абвал╕лася, а ад лодачнага прычала засталося тольк╕ некальк╕ ззелянелых слупко╝, як╕я жаласна вытыркал╕ся над цв╕лой вадой, ды пляцо╝ка, кал╕сьц╕ выкладзеная бетонны╕ пл╕там╕, а цяпер зарослая усёпераможным быльн╕кам, як╕ аказа╝ся мацнейшым за бетон.

Будынак станцы╕ бы╝ не ╝ лепшым стане. Фарба пааблаз╕ла з дашчаных сцен, шыферны дах аброс тлустым зялёным мохам, амаль усе вокны был╕ заб╕ты кавалкам╕ фанеры, а тыя, у як╕х яшчэ заставал╕ся шыбы, был╕ забраны рашоткам╕ ╝ выглядзе па╝сонца╝ з до╝г╕м╕ промням╕.

Будынак да╝но ╝жо бы╝ прадметам п╕льнай уваг╕ Ц╕мк╕ ╕ Тол╕ка. Яны чамусьц╕ был╕ ╝пэ╝нены, што ╝нутры захо╝ваюцца ча╝ны з вёслам╕, ╕ ╕м карцела неяк прасачыцца ╝ будынак, выцягнуць адтуль човен ╕ паплыць у ╕м па Овельцы. Задача была не з простых. На дзвярах в╕се╝ св╕рнавы замок, так╕ ╕ржавы, што адамкнуць яго можна было х╕ба тольк╕ ломам, ╕ рашотк╕ на вокнах, таксама праржавелыя, трымал╕ся надзейна. Але хлопцы не адступал╕, ╕ пасля ╝партых пошука╝ усётк╕ знайшл╕ ╝ваход. Кал╕ падлезц╕ пад высок╕ ганак ╕ нац╕снуць далоням╕ на адну з масн╕ц, яна падасца, ╕ тады апынешся ╝нутры будынка.

╤х чакала расчараванне. Н╕як╕х ча╝но╝ у будынку не было. Тут панава╝ па╝змрок, пахла пылам, цв╕ллю ╕ волкасцю, уздо╝ж сцен грувасц╕л╕ся штабелям╕ перакуленыя дра╝ляныя лавы, у куце был╕ складзены кумачовыя транспаранты ╕ нейк╕я плакаты, а ля сцяны насупраць дзвярэй стая╝ абшарпаны сейф, накрыты заплеснелым плюшавым абрусам барвовага колеру. На сейфе стаяла г╕псавая галава Лен╕на, а зверху на сцяне в╕се╝ перакры╝лены транспарант 'Регата Овельск-1986' ╕ абарваная г╕рлянда рознакаляровых сцяжко╝, ужо добра выцв╕лых.

Зрэшты, будынак, хоць без ча╝но╝, аказа╝ся файным месцам. Тут можна было абмярко╝ваць важныя справы, не апасаючыся чужых вушэй, проста тус╕ць, а таксама курыць цыгарэты без бояз╕ быць застуканым. Сейф з Лен╕ным лёгка адчыня╝ся – дастаткова было нац╕снуць на ручку, ╕ ╝ ╕м вельм╕ зручна было захо╝ваць запальн╕чку ╕ пачак цыгарэт 'М╕нск'. Пры сабе Тол╕к гэтую крамолу не трыма╝, бо ягоны бацька ме╝ звычай без папярэджання ╝чыняць ператрус у Тол╕кавых к╕шэнях ╕ заплечн╕ках на прадмет ная╝насц╕ курава ╕ наркаты. На лодачнай станцы╕ Тол╕ку н╕чога не пагражала. Ц╕мку таксама. Гэта бы╝ ╕х сакрэтны штаб, аб як╕м не веда╝ н╕хто.

У гэты дзень у штабе ладз╕лася важная нарада. Справа была сур'ёзная. Хлопцы сядзел╕ на падлозе, пасла╝шы на дошк╕ кумачовы транспарант, ╕ паважна, па-даросламу, зацягвал╕ся цыгаркам╕, разганяючы рукам╕ дым.

Побач ляжал╕ ╕х заплечн╕к╕. Тол╕к выгляда╝ засмучаным.

– Не, ну я разумею, ён тое яшчэ быдла, – гавары╝ Тол╕к. – Але ведаеш, стромны ён нейк╕. Шыз╕к. Так╕ замочыць, ╕ не будзе яму н╕чога.

– Не замочыць. Ты яго бачы╝? Лайно здохлае. Нак╕немся ╝два╕х ╕ закатаем.

– У яго нож.

– Дык адбяром.

– ╤х двое.

Яны зама╝чал╕.

– Значыць, не? – спыта╝ Ц╕мка.

– Я з Жыхарам не спра╝люся, – шчыра сказа╝ Тол╕к.

– Ясна. Значыць, адз╕н пайду.

– Зус╕м ужо? – Тол╕к пакруц╕╝ указальным пальцам каля скрон╕.

Ц╕мка ╝здыхну╝.

– Не, ну а што? Мне губляць няма чаго. Ён па-любому мяне кончыць.

Тол╕к зраб╕╝ кароткую зацяжку ╕ паспрабава╝ выпусц╕ць колца дыму, як чара╝н╕к Гэндальф.

– Слухай, а можа табе збегчы? – спыта╝ ён. – На цягн╕ку. На б╕лет мы бы ск╕нул╕ся.

– Куды?

Тол╕к пац╕сну╝ плячыма.

– Ну ╝ М╕нск там, ва ╬кра╕ну. У Расею можна.

– Што, у тайгу? – хмыкну╝ Ц╕мка.

– А хоць бы ╕ туды. Затое жывы будзеш.

– Захар мяне ╕ там дастане. ╤ наогул. Начорта мне кудысьц╕ бегчы? Я тут, бл╕н, на сваёй зямл╕. Няхай ён бяжыць.

Ц╕мка патушы╝ недакурак, дбайна расцёршы яго аб дошк╕ падлог╕. Потым ён падцягну╝ да сабе заплечн╕к, рашуча суну╝ ╝ яго руку – ╕ раптам замарудз╕╝, быццам засумнява╝шыся ╝ сва╕х намерах.

– Ну, што там яшчэ? – спыта╝ Тол╕к.

– Слухай... – прагавары╝ Ц╕мка. – Ты паабяцай тольк╕, што не скажаш н╕кому. Ладна?

╤ ён выцягну╝ штосьц╕ з заплечн╕ка. У па╝змроку цьмяна бл╕снула сталь. Тол╕к зм╕гну╝. Потым вылая╝ся напа╝голасу:

– Т-ваю дыв╕з╕ю...

На Ц╕мкавай далон╕ ляжа╝ п╕сталет.

– Пне╝матыка? – спыта╝ Тол╕к, прака╝тну╝шы сл╕ну.

– Баявы.

– А глянуць можна?

Ц╕мка пакруц╕╝ галавой.

– Ён зараджаны.

– Адкуль?

– Дзядзя Валерый адда╝, – сказа╝ Ц╕мка пасля кароткай па╝зы. – Да╝но яшчэ.

– А, во яно як... – прамов╕╝ Тол╕к.

Ён прыгада╝, што ╝ гаражы Валерыя знайшл╕ цэлы арсенал збро╕, пасля таго, як ён застрэл╕╝ся, папярэдне расстраля╝шы ва ╝пор аднаго ╝пыра са стал╕цы.

– Мы з ╕м на кар'еры ездз╕л╕, – сказа╝ Ц╕мка трох╕ адрыв╕ста. – Ну там, за шашай. Там было стрэльб╕шча. Наша, асаб╕стае. Пал╕л╕ па бляшанках. Ён мяне вучы╝, як з левай рук╕ страляць. Я цаля╝ некальк╕ разо╝.

– Бач ты, снайпер хрэна╝. ╤ ма╝ча╝ жа... – прагавары╝ Тол╕к.

– Ц╕мка, слухай, – сказа╝ ён, пама╝ча╝шы, – Я тут падума╝... Разам пойдзем. Халера з ╕м, з Жыхарам. Разбяромся неяк.

Ц╕мка к╕╝ну╝.

– Добра.

Тут абодва яны змо╝кл╕, бо ╕м падалося, што звонку пад вокнам╕ штосьц╕ зашастала. Потым ц╕хенька храбуснула сухая гал╕нка. Нехта асцярожна кра╝ся ╝здо╝ж сцяны.

– Ты чу╝? – шапну╝ Ц╕мка.

– Ага. Чакай, зараз гляну, – таксама шэптам адказа╝ Тол╕к.

Ён таропка адсуну╝ масн╕цу ╕ сл╕згану╝ у праём. Ц╕мка, чартыхну╝шыся, схава╝ ствол ╕ пасуну╝ся следам, цягнучы за сабой заплечн╕к.

Праз ╕мгненне звонку пачулася валтузня ╕ выкрык╕ Тол╕ка:

– Стой! Стаяць, падла! А, папа╝ся, "крыса"!

Тол╕к стая╝ каля ганка, трымаючы за ка╝нер разгубленага Стас╕ка.

– Стась? Ты што, падслухва╝? – спыта╝ Ц╕мка, п╕льна гледзячы яму ╝ вочы.

Той суме╝ся, але вачэй не адвё╝.

– Я не падслухва╝, – сказа╝ ён ц╕ха.

– Ага, м╕ма праходз╕╝. Ц╕м, ён па ходу ╝сю дарогу за нам╕ шп╕ён╕╝. У, гадзёныш! – Тол╕к замахну╝ся на Стася. – Слухай, ён жа зараз пойдзе ╕ настучыць. ╤ пра ствол, ╕ наогул.

– Ды не зб╕раюся я н╕куды стучаць. Адвал╕! – Стась тузану╝ся, спрабуючы выдрацца з Тол╕кавых рук. – У мяне справа да вас ёсць.

– Якая яшчэ справа? – спыта╝ Ц╕мка.

– Такая...Талян, пусц╕!.. Хлопцы, можна мне з вам╕?

– У сэнсе? – спыта╝ Тол╕к.

– З Захарам разб╕рацца. На разборку.

Змо╝шчык╕ пераглянул╕ся.

– Тол╕к, пусц╕ яго, – папрас╕╝ Ц╕мка.

Той неахвотна адпусц╕╝, ╕ Стась адразу ж адышо╝ у бок, папра╝ляючы ка╝нер.

– А што табе да Захара? – пац╕кав╕╝ся Ц╕мка.

– Ён мне грошы в╕нен. Многа. ╤ гэту...маральную шкоду, – прамов╕╝ Стась, ╕ голас яго памацне╝.

Ц╕мка ╝важл╕ва паглядзе╝ на Стася ╕ раптам спыта╝ са шчырым спачуваннем:

– Што, ╕ цябе Захар даста╝?

Стась к╕╝ну╝.

– Даста╝. Прыдурак кончаны. Надакучыла мне ад яго бегаць, разумееш?

– Та-а-ак, – працягну╝ Тол╕к. – Ну давай, расказвай.

14. Зомб╕ зомб╕ зомб╕

Жыхар сядзе╝ на перакуленай дра╝лянай скрын╕ з пластыкавай л╕тро╝кай 'Крын╕цы' ╝ руцэ ╕ павольна смакта╝ п╕ва з гарла, занепакоена гледзячы на Захара. Той сядзе╝ насупраць, безудзельна ╝перы╝шыся ╝ падлогу, зацята ма╝ча╝ ╕ круц╕╝ у руках манц╕ро╝ку. На ╕м была кашуля з рукавам╕ ╕ скураная куртка, але Жыхар разгледзе╝ палоску пластыру на яго левым запясц╕, ╕ гэта значыла, што Захар зно╝ 'пачырка╝' сябе лязом. Такое з ╕м здаралася. Ён, бывала, зн╕ка╝ на некальк╕ дзён ╕ не адказва╝ на званк╕, а потым на яго руках з'я╝лял╕ся свежыя парэзы. Увогуле Жыхар л╕чы╝, што гэта крута. Аднойчы ён, кал╕ гал╕╝ся, выцягну╝ з брытвеннага станка лязо ╕ гледзячы на сябе ╝ люстэрка, павольна правё╝ лязом па б╕цэпсе. Яму трошк╕ запякло, ╕ ён зачаравана наз╕ра╝, як парэз ╕мкл╕ва барвавее ╕ пачынае кроватачыць. Гэта сапра╝ды было ачмурэць як крута. Аднак Жыхар гэтым асабл╕ва не захапля╝ся, бо сваёй шкуры яму было ╝сётк╕ шкада. Што тычыцца Захара, то ён 'чырка╝' сябе, тольк╕ кал╕ бы╝ не ╝ настро╕. То бок, зус╕м не ╝ настро╕.

Жыхар нервава╝ся. Яму вядома было, што Захар па жыцц╕ можа знаходз╕цца тольк╕ ╝ двух станах – 'не ╝ настро╕' ╕ 'зус╕м не ╝ настро╕'. Кал╕ Захар бы╝ проста 'не ╝ настро╕', з ╕м яшчэ можна было паразумецца. Кал╕ ж яго душэ╝ны стан даходз╕╝ да ступен╕ 'зус╕м', Жыхар пачува╝ся н╕якавата ╕ стара╝ся не трапляцца л╕шн╕ раз яму на вочы. Хто ведае, што стрэльне Захару ╝ галаву.

Канешне, Жыхар усведамля╝, што ╝ пара╝нанн╕ з ╕м Захар проста зломак, ╕ пры жаданн╕ Жыхар мог бы размазаць яго ╝ лайно адной левай. Мог бы. Але Захара ён бая╝ся. Было ╝ ╕м штосьц╕, штосьц╕... такое невымо╝нае – цёмнае, лютае, тагасветна-ледзяное, што парал╕зо╝вала волю, мярцв╕ла ╕ занявольвала. ╤ поз╕рк гэты. Жыхар до╝га шука╝ адпаведны эп╕тэт, ╕ нарэшце сцям╕╝ – поз╕рк зомб╕. Менав╕та так. Вочы нейк╕я нежывыя, ╕ з глыб╕н╕ зрэнак глядз╕ць хтосьц╕ ╤ншы, нетутэйшы ╕ чужы... Зрэшты, Жыхар на╝рад ц╕ здоле╝ бы ╝сё гэта сфармуляваць. Ён проста веда╝, што з Захарам лепш не сварыцца.

У гаражы панавала ц╕шыня, тольк╕ злёгку патрэсквала лямпачка над самаробным варштатам, зб╕тым са скрыня╝ ╕ фанеры. Захар ма╝ча╝. Жыхар ужо шчыра шкадава╝, што прыйшо╝, аднак проста так узяць ╕ звал╕ць ён таксама не наважва╝ся. Раптам Захар пакры╝дз╕цца, а ╝ яго манц╕ро╝ка...

Ён паднёс да вусна╝ л╕тро╝ку, зраб╕╝ до╝г╕ глыток ╕ працягну╝ бутэльку Захару.

– Сербанеш?

– Не, – адказа╝ той, нават не з╕рну╝шы на яго.

Жыхар пама╝ча╝. Потым спыта╝:

– Захар, слухай, тут учора такое было. Шкада, ты не бачы╝. Расказаць?

– Ну.

Жыхар узбадзёры╝ся.

– Ну, карацей, так. Я, значыць, учора так╕ прыйшо╝, гляджу, гараж зачынены, цябе няма, ну думаю, ладна, пайду тады. ╤ тут бачу – Наталка. Ну гэта, дэб╕льная, з трэцяга паверха. Ля гаражо╝ трэцца. У халаце адным. ╤ ╝ шкарпэтках. А халат расшп╕лены, цыцк╕ бачныя, стан╕ка╝ яна не нос╕ць, ну ты ведаеш. Я так╕: 'Здаро╝, Наталка!'. А яна глядз╕ць, лыб╕цца. Ну, як за╝сёды. А я так╕: 'Што ж ты, Наталка, ╝ адным сподн╕м, холадна ж. Хочаш, пагрэемся?' Падышо╝ я так╕, за плечук╕ яе абня╝, шчыкну╝. Яна ╕ржэ, спадабалася, значыцца. Я кажу: 'Ну, красуня, чакай, зараз Захар прыйдзе, от тады пагрэемся'.

Жыхар зно╝ прысмакта╝ся да л╕тро╝к╕, глыну╝, абцёрся далонню ╕ працягну╝ свой аповед.

– Значыць, ста╕м мы так╕я з Наталкай, перам╕гваемся, ╕ тут чую: 'Арцё-о-ом, маць-перамаць!' Гляджу – Валодзька-слесар, ну бацька ейны, цераз пустку бяжыць. Ну думаю, усё, зараз пачнецца. Наталка ж, ну ты ведаеш, увесь час з дому збягае, Валодзька яе потым па завуголл╕ выло╝л╕вае. Цяпер зно╝ збегла, Валодзька яе шука╝, ╕, значыцца, знайшо╝. А тут я. Ён так╕ да мяне падскочы╝ ╕ раве: 'Арцём, маць-перамаць, куды клюшн╕ сунеш?! Ты ╝ курсе, што яна непа╝налетняя? Я ж цябе, падлу, на зону адпра╝лю!'

А я так на яго гляну╝ ды кажу: 'Ты, дзядуля, не енчы, я з малалеткам╕ не сплю, не аматар. А Наталку тваю, па ходу, ужо без мяне адымел╕. Што, татачка, не веда╝? Нечаканчык, да?' А ён, значыць, рот разяв╕╝, зорыць на мяне, морда чырвоная. А потым так╕: 'Ах ты, ё-маё, сука такая!' ╕ як папрэ на мяне, б╕ць сабра╝ся, значыцца. А я так╕ ╝х╕л╕╝ся ╕ – раз з усёй дуры яму ╝ тарэц! А потым кажу: ты, дзядзя, на каго наеха╝, на каго наеха╝? Ты ведаеш, хто мой бацька? Ён цябе ╝ камеры з уркам╕ зачын╕ць, яны з цябе дзя╝чынку зробяць. Ну, ён як пра прэс-хату пачу╝, адразу ж адвя╝. Наталку сваю за руку схап╕╝ ды пайшо╝. Мацяры╝ся ╝сю дарогу. Эх, шкада, цябе не было!..

Ён ц╕ха заржа╝ ╕ зно╝ паднёс бутэльку да вусна╝ – ╕ раптам папярхну╝ся, сустрэ╝шыся поз╕ркам з Захарам. Вочы ╝ яго был╕ белыя ад злосц╕, твар сказ╕╝ся. Ён к╕ну╝ манц╕ро╝ку Жыхару пад ног╕ ╕ прагырка╝ хрыпла:

– Жыхар, ты заторкнуцца можаш? Трындз╕ш ╕ трындз╕ш. Задзя╝ба╝ ужо. ╤ без цябе моташна.

Жыхар напружы╝ся ╕ павольна пастав╕╝ л╕тро╝ку на падлогу.

– Не, а я што? Я ж н╕чога...

Жыхар не дамов╕╝.

Ля ╝ваходу ╝ прыцемках стаял╕ трое. Жыхар ус╕х ╕х веда╝. Першы – Стас╕к – фраерок, якога ён некальк╕ разо╝ разводз╕╝ на бабк╕, друг╕ – Ц╕мка Неруш, якому яны няда╝на дал╕ ╝ нос у тутэйшай забягала╝цы, трэц╕ – Тол╕к, малалетка з 'барака╝', чый бацька працава╝ на лесап╕льн╕ ╕ бы╝ кончаным лузерам. ╤хн╕ выгляд Жыхару не спадаба╝ся. Тол╕к сц╕ска╝ у руцэ штосьц╕ накшталт бейсбольнай б╕ты. Зрэшты, Жыхар адразу зразуме╝, што гэта не б╕та, а ножка ад савецкага стол╕ка пад тэлев╕зар. Дома ╝ Жыхара бы╝ гэтк╕ жа, ён сам да яго прыгляда╝ся. Ножк╕ ╝ стол╕ка сапра╝ды был╕ м╕равыя – з цэльнага дрэва, гладк╕я, шырок╕я зверху, звужаныя ╝н╕зе, такую рэч вельм╕ зручна трымаць у далон╕. У Стас╕ка ╝ руцэ бы╝ газавы ключ, ╕ ён зня╝ акуляры, быццам падрыхтава╝шыся да калатнечы. Ц╕мка трыма╝ левую руку ╝ к╕шэн╕ куртк╕, што Жыхару таксама не спадабалася.

– Здрасце, – прагавары╝ Тол╕к, ╕ ╝тра╕х яны нак╕равал╕ся ╝ гараж.

Жыхар спачатку асалапе╝ ад такога нахабства, потым падхап╕╝ся ╕ з пагрозл╕вым выглядам рушы╝ ╕м насустрач.

– Так, што яшчэ за схадняк фраеро╝? А ну...

Жыхар фразу не скончы╝, таму што Тол╕к узмахну╝ "б╕тай" ╕ з усёй с╕лы трэсну╝ яму па галёнцы. Жыхар войкну╝ ╕ м╕мавол╕ схап╕╝ся за выцятае месца. Ён пачу╝, як Тол╕к крычыць: "Стас╕к, сволач, што ста╕ш? Давай!" Жыхар адчу╝, як па хрыбце яму засвяц╕л╕ чымсьц╕ цяжк╕м. Потым на яго з ус╕х бако╝ пасыпал╕ся ╝дары. Яго б╕л╕ па нагах, пад дых, та╝кл╕ у плечы.

– Тваю маць!.. – вылая╝ся Жыхар.

Ён ня╝клюдна вароча╝ся, н╕бы мядзведзь, якога аблажыл╕ ганчак╕. Справа набывала небяспечны абарот. Самым непамысным было тое, што б╕л╕ яго двое мазгляко╝, як╕х пры ╕ншых абстав╕нах ён парва╝ бы на анучы...

Адз╕н з удара╝ прыйшо╝ся Жыхару па калене. З вачэй ╝ яго сыпанул╕ ╕скры, ╕ ён амаль выразна пачу╝, як храбуснула костка. Заенчы╝шы, ён павал╕╝ся на падлогу. Ад рэзкага болю яго пачало нудз╕ць, перад вачам╕ паплыл╕ зелянявыя плямы, у вушах шумела ╕ гуло. Потым хтосьц╕ з с╕лай засадз╕╝ чарав╕ком яму ╝ ск╕в╕цу, ╕ ╝сё зн╕кла.

Кал╕ Жыхар апрытомне╝, у гаражы было вельм╕ ц╕ха, тольк╕ трашчала лямпачка пад столлю. Дзверы был╕ шчыльна зачынены, ╕ ля дзвярэй, як вартавыя, стаял╕ Стас╕к з Тол╕кам. Захар сядзе╝ на перакуленай скрын╕, неяк ненатуральна выпраста╝шыся ╕ трымаючы рук╕ на каленях. Ён неадры╝на глядзе╝ на Ц╕мку, як╕ стая╝ насупраць, сц╕скаючы штосьц╕ ╝ выцягнутай руцэ. Прыгледзе╝шыся, Жыхар убачы╝, што гэта ствол. Валына. Пушка. Дула глядзела Захару проста ╝ твар.

Жыхар усведамля╝, што ён мус╕ць неадкладна ╝мяшацца. Ён паспрабава╝ бы╝ варухнуцца, але калена адразу ж праця╝ востры боль. Жыхар узвы╝, перад яго вачам╕ зно╝ заскакал╕ зелянявыя плямы.

– Халера, ён мне нагу злама╝...здаецца... – здушана прахрыпе╝ Жыхар.

– Н╕чога, не здохнеш! – сказа╝ Тол╕к, падк╕дваючы на далон╕ 'б╕ту'.

Стась стая╝ побач, сц╕скаючы ╝ руцэ газавы ключ, ╕ выраз твару ╝ яго бы╝ двухсэнсо╝ны.

– Карацей так, Захар, – спакойна прамов╕╝ Ц╕мка, трымаючы яго на прыцэле. – Гутару з табой ╝ апошн╕ раз. Потым разма╝ляць ужо не буду. Таму давай, уразумявай. Хочаш жыць – сядз╕ на сваёй тэрыторы╕, на маю не суйся. Та╕са мая. Даведаюся, што ты да яе лезеш – выб'ю мазг╕. Нацкуеш на яе Жыхара – выб'ю мазг╕ вам абодвум. Будзеш яшчэ дакопвацца да мяне, ц╕ да кагосьц╕ з ╕х (ён к╕╝ну╝ у бок Стася ╕ Тол╕ка)...ну ты ведаеш. Выб'ю мазг╕. Спачатку табе, потым Жыхару. Ты ╝сё зразуме╝?

Захар ма╝ча╝.

Ц╕мка зраб╕╝ крок наперад ╕ прыц╕сну╝ ствол да Захарава лба, акурат пам╕ж вачэй.

– Зразуме╝ ц╕ не?

Захар не зварухну╝ся.

– Лухта. Ты не станеш, – сказа╝ ён нягучна.

Ц╕мка ╝хмыльну╝ся.

– Не, Захарчык, мне гэта як два балты пераслаць. Я ж пс╕х, забы╝ся? Талян пацвердз╕ць.

– Ён мяне ледзь не замачы╝. Я потым месяц у рэан╕мацы╕ праваля╝ся, – прагавары╝ Тол╕к не без гордасц╕. – Яго ╕нспектарка ад сан╕тара╝ адмазала.

– Дык што, Захарчык? Так ц╕ не? – спыта╝ Ц╕мка.

Усе напружана ма╝чал╕. Ц╕мка чака╝, трымаючы палец на спуску. Жыхар зразуме╝, што засцерагальн╕к у валыны зняты.

– Захар, ды скажы ты яму! – не вытрыма╝ ён. – Ну яго на ф╕г! Бачыш, ён жа адмарожаны зус╕м!

– Так ц╕ не? – па╝тары╝ Ц╕мка.

Захар прака╝тну╝ сл╕ну. Потым прагавары╝ невыразна:

– Пайшо╝ к чорту.

Ц╕мка сх╕л╕╝ галаву, быццам прыслухваючыся.

– Што? Я недачу╝. Па╝тары.

– Зразуме╝! Ён сказа╝ – зразуме╝! – крыкну╝ Жыхар. – Так, ён сказа╝!

Захар рэзка павярну╝ся да Жыхара ╕ працадз╕╝ напа╝голасу:

– Сволач...

Ц╕мка апусц╕╝ валыну.

– Ну малайца, Захарчык. Добра. Жыв╕. ╤ больш мне на дарозе не трапляйся. Убачу – ╝рою. А гэта табе авансам.

╤ ён раптам уск╕ну╝ руку ╕ нац╕сну╝ на спуск. Грымну╝ стрэл. Куля прайшла ╝ некальк╕х сантыметрах ад галавы Захара – у яго нават варухнул╕ся валасы – ╕ з в╕скам урэзалася ╝ падлогу. Потым зно╝ стала вельм╕ ц╕ха, так ц╕ха, што здавалася, н╕бы паветра зв╕н╕ць. Жыхару падалося, што ╝ яго змакрэл╕ штаны. Захар па-ранейшаму сядзе╝ на перакуленай скрын╕, трох╕ прыгорб╕╝шыся ╕ павярну╝шыся тварам да Ц╕мк╕. Выразу яго абл╕чча Жыхар не бачы╝.

Ц╕мка хвацка, па-ка╝бойску, суну╝ ствол за рамень ╕ махну╝ рукой Стасю ╕ Тол╕ку:

– Хадзем!

Таропка, адз╕н за адным, яны высл╕знул╕ з гаража. Праз ╕мгненне дзверы зно╝ адчын╕л╕ся, ╕ ╝ гараж заз╕рну╝ Тол╕к.

– Захар, ледзь не забы╝ся, – сказа╝ Тол╕к. – Кал╕ каму стуканёце пра ствол, мы ╝с╕м раскажам, што вы з Жыхарам гамасек╕.

– Што-о-о-о?! – заро╝ Жыхар, але Тол╕к, бразну╝шы дзвярыма, ужо джга╝ цераз пустку.

Побач бег Стась. Абодва яны шалёна рагатал╕. Адбегшы на бяспечную адлегласць, Стась павярну╝ся тварам да гаражо╝ ╕ паказа╝ ╕м сярэдн╕ палец.

– На! Аглоблю ╝ рот! Вы*лядак!

– Н╕што сабе! – ржа╝ Тол╕к. – Ну ты даеш, батан!

Праз некаторы час яны ╝трох сядзел╕ на лодачнай станцы╕. Стась ╕ Тол╕к дабрал╕ся туды першым╕, а Ц╕мку давялося пачакаць, бо хутка бегаць ён не мог. Так было дамо╝лена з самага пачатку – з гаражо╝ адразу ж бегчы, Ц╕мку не чакаць, бо ╝ яго ╝сётк╕ ствол, ╕ ён неяк разбярэцца. Было ╝жо зус╕м цёмна, ╕ Тол╕к уключы╝ свой к╕шэнны л╕хтарык. Яны з Ц╕мкам курыл╕. Стась, хоць ╕ не ╝хваля╝ такога, таксама пару разо╝ зацягну╝ся 'за кампан╕ю'. Настрой ва ╝с╕х бы╝ святочны.

– А файна я прыдума╝, – к╕сну╝ ад смеху Тол╕к. – Цяпер стоадсоткава не настучаць!

– Талян, гэта бы╝ кантрольны ╝ галаву, – рагата╝ Ц╕мка. – А што за лухту ты вёрз пра рэан╕мацыю?

– Але ж эфектна атрымалася, не? – задаволена гавары╝ Тол╕к.

– Вы вочы яго бачыл╕? – спыта╝ раптам Стась.

Тол╕к к╕╝ну╝.

– Угу. Зомб╕. Зомб╕-зомб╕-зомб╕.

– А чалавек чалавеку во╝к,* – падагульн╕╝ Ц╕мка.

***

Пра гэтае здарэнне я до╝г╕ час н╕чога не ведала, Ц╕мка мне не гавары╝. Я за╝важыла тольк╕, што Захар з Жыхарам раптам перастал╕ да мяне чап╕цца. Як адрэзала. Пра╝да, ненадо╝га. Г╕сторыя гэта была яшчэ далёкая ад завяршэння. То бы╝ тольк╕ пачатак.

* Вядомая прыма╝ка: 'Чалавек чалавеку во╝к, а зомб╕ зомб╕ зомб╕'.

15. Абуджэнне

Восень ляцела ╝ карагодзе л╕стапада╝ ╕ паветраных павуц╕нак. Дн╕ раб╕л╕ся ╝сё карацейшыя, пал╕ спусцел╕, лясы на╝кол стаял╕ празрыстыя, як мярэжа – прырода ╝м╕рала, ╕ зямля рыхтавалася да з╕мовага сну. Для мяне гэта восень стала перыядам адна╝лення ╕ дз╕╝ных трансфармацый. Яшчэ не ╝сведамляючы ╝сёй глыб╕н╕ ╕ незваротнасц╕ гэтых перамен, я адчувала тольк╕, як штосьц╕ прачынаецца ╝ва мне – цёмнае, не╝таймаванае. Яно распускалася, павольна раскрываючы пялёск╕, н╕бы драпежная кветка, разгортвала крылы, скамечаныя ад до╝гага сну – яшчэ ╝ па╝дрымоце, але ╝жо гатовае да абуджэння. Мае мро╕ зраб╕л╕ся зыбк╕м╕ ╕ ярк╕м╕, як малюнк╕ ╝ калейдаскопе, я засынала з пачуццём падзення ╝ бездань ╕ прачыналася ╝ глух╕я гадз╕ны перад св╕таннем, абуджаная ╝ласным смехам – альбо плачам. Пачуцц╕ мае абвастрыл╕ся, успрыманне рэча╕снасц╕ часам скажалася буянай фантаз╕яй. У кронах дрэ╝ па╝ставал╕ абл╕ччы, у малюнку трэшчын на сценах мро╕л╕ся абрысы фантастычных расл╕н ╕ дз╕╝ных жывёл, як на в╕зантыйск╕х арнаментах, у купах пажо╝клай травы мне бачыл╕ся тонк╕я залатыя змейк╕ з лалавым╕ ╕ смарагдавым╕ вачам╕, а ╝ пашумах ветру чул╕ся то спевы ╕ шэпт, то шыпенне ╕ ц╕х╕, пагрозл╕вы рокат. «Р-р-р–шшша-а-аххх!...»

Мае аднос╕ны з мамай, як╕я ╕ раней был╕ не╕дэальныя, пачал╕ ╕мкл╕ва пагаршацца. Побач з ёй мне было невыносна, яна ╝весь час да мяне прыдз╕ралася, я не разумела, чаго яна ад мяне хоча, ╕ гэта страшна раздражняла. Я пачала яе пазбягаць. Цяпер я цэлым╕ дням╕ швэндалася па вул╕цах, часам разам з Ц╕мкам, а часцей за ╝сё адна. Дадому я вярталася позна, хутка вячэрала, потым адчыняла но╝тбук, зануралася ╝ Сец╕ва ╕ больш н╕чога не бачыла ╕ не чула. Пакоя, у як╕м я магла бы зачын╕цца, у мяне не было, ╕ я хавалася ╝ в╕ртуальнай прасторы. Мама зраб╕лася для мяне зус╕м чужой, ╕ даверу да яе не было н╕якага. Нават пра тую сутычку ╝ кавярн╕ я ёй не сказала. Як╕ сэнс? Усё ро╝на яна б не здолела мяне абаран╕ць. Ды я ╕ сама не сядзела скла╝шы рук╕. Л╕таральна на друг╕ дзень я залезла ╝ Сец╕ва ╕ замов╕ла па каталогу электрашокер – самы танны, у выглядзе л╕хтарыка, даражэйшых я не магла сабе дазвол╕ць. Цераз тыдзень я забрала «л╕хтарык» на пошце ╕ з тых часо╝ па╝сюль цягала яго з сабой у к╕шэн╕ пал╕то. З ╕м было спакайней, я адчувала сябе ╝зброенай ╕ падрыхтаванай да любой калатнечы. Я ╕ Ц╕мку настойл╕ва пара╕ла зраб╕ць тое ж самае, набыць электрашокер альбо газавы балончык у мэтах самаабароны, бо Лёнечка выказа╝ся адназначна – мачыць будзе ╝с╕х, ╕ перспектыва нарвацца на яго ╝ цёмным завуголл╕ мяне зус╕м не цешыла. На што Ц╕мка адказа╝, што з балончыкам╕ няхай ходзяць метрасексуалы (о, як!), а ён неяк так разбярэцца.

Разб╕рацца, аднак, не прыйшлося, бо пытанне вырашылася само сабой. Пам╕ж Лёнем ╕ Жыхарам адбылася сур'ёзная сутычка, пасля чаго Жыхар атрыма╝ ад Лён╕ выспятка, то бок, бы╝ пасланы, ╕ дуумв╕рат ╕хн╕ развал╕╝ся. Вось гэта бы╝ паварот! Падобнай развязк╕ я чакала менш за ╝сё. З-за чаго яны пагрызл╕ся, было невядома, але сварка, мяркуючы па ╝с╕м, атрымалася лютая – казал╕ нават, н╕бы ╝ гаражах чулася стралян╕на, як быццам там адбывалася бандыцкая разборка а-ля дзевяностыя. Суцэль магчыма. Я б н╕кольк╕ не здз╕в╕лася, кал╕ б даведалася, што Лёня ц╕ Жыхар маюць пры сабе агнястрэл. Пра╝да, у гэтым выпадку ад майго «л╕хтарыка» толку нуль, з ╕м супраць ствала не папрэшся... Я падзял╕лася гэтым╕ меркаванням╕ з Ц╕мкам, але ён тольк╕ пасмяя╝ся.

– Ды глупства, няма ╝ ╕х н╕якага агнястрэлу, – сказа╝ ён упэ╝нена. – Тая, табе няма чаго баяцца! Яны цябе не крануць. З ╕м╕ пагутарыл╕ па-сур'ёзнаму, яны ╝сё зразумел╕.

– Хто пагутары╝? – здз╕в╕лася я.

Ц╕мка адказа╝ ун╕кл╕ва:

– Гэта не╕стотна. Проста сур'ёзныя людз╕.

Пасля чаго ён зама╝ча╝, як партызан, ╕ кольк╕ я н╕ дапытвалася, больш н╕чога ад яго не дамаглася. Нарэшце я раззлавалася – што яшчэ за кансп╕рацыя? – ╕ сказала, што сур'ёзныя людз╕ магл╕ ╕ не турбавацца, я сама ╝ стане сябе абаран╕ць! Ц╕мка не пакры╝дз╕╝ся. Ён ск╕рава╝ поз╕рк кудысьц╕ ╝ далечыню ╕ сказ╝ глыбакадумна, што я разважаю, як сапра╝дная фем╕н╕стка, ╕ гэта файна, гэтая тэма сёння актуальная, вунь нават казк╕ перайначваюць на фем╕н╕сцк╕ капыл – ╤ван-Царэв╕ч "мочыць" цмока, а прэ╝красная Царэ╝на падае на яго ╝ Гаагск╕ трыбунал за парушэнне право╝ Змей-Гарыныча, дамаганн╕ ╕ полавую дыскрым╕нацыю. Раз'юшы╝шыся канчаткова, я крыкнула: "Ты што вярзеш?! Як╕я фем╕н╕стк╕?", але ╝бачы╝шы, што Ц╕мка к╕сне ад смеху, я зама╝чала, а потым таксама пачала смяяцца. У тыя часы мяне вельм╕ лёгка было раззлаваць, здаралася, злосць успыхвала ╝ва мне л╕таральна на ро╝ным месцы, але Ц╕мка ме╝ здольнасць гас╕ць маю лютасць. Побач з ╕м я проста не магла быць злой.

Аб падрабязнасцях той «сур'ёзнай гутарк╕» я так ╕ не даведалася, але яна, в╕давочна, мела эфект – ад мяне адстал╕. Жыхар, прынамс╕, больш да мяне не чап╕╝ся. Я кольк╕ разо╝ сутыкалася з ╕м у горадзе, ╕ кожны раз ён дэманстрава╝ по╝нае ╕гнарараванне, робячы выгляд, быццам мяне не пазнае. Лёню я н╕дзе не бачыла, ╕ гараж пад нумарам «нуль» цяпер увесь час стая╝ наглуха зачыненым. Я пал╕чыла гэта добрым знакам. На працягу некальк╕х месяца╝ я жыла ╝ страшным напружанн╕, з за╝сёдным пачуццём небяспек╕. Цяпер, як мне здавалася, пагроза м╕нула, ╕ я магла уздыхнуць з палёгкай.

Забягаючы наперад, скажу, што я памылялася, ╕ гэта было проста зац╕шша перад бурай. Бура надарылася з╕мой. Тады я ╝першыню адчула, што здольная заб╕ць чалавека. Лёню я заб╕вала двойчы. У тую з╕му напрыканцы снежня я заб╕ла яго ╝ першы раз.

***

З восеньск╕х вакацый я вярнулася пасвяжэлая, павесялелая ╕ з новым колерам валасо╝. Раптам сцям╕╝шы, што агн╕стыя адценн╕ пасуюць мне значна больш, чым ха╝турна-чорны, я перафарбавала валоссе ╝ ярка-лалавы, вырашы╝шы хадз╕ць так, пакуль не аднав╕цца мой прыродны руды. Таксама я змян╕ла стыль адзення. Я до╝г╕ час апраналася ва ╝сё глухое ╕ чорнае, а цяпер, нарэшце, вырашыла рызыкнуць ╕ трох╕ паэкспераментаваць з колерам╕ ╕ фасонам╕. Я набыла ╝ сэкандзе дзве шатландск╕я спадн╕чк╕, адну ╝ зялёную, другую ╝ барвовую клетку (яны проста шыко╝на спалучал╕ся з берцам╕), а таксама пунсовы шал╕к ╕ вязаны смарагдавы берэт. Зрэшты, гэтыя колеры таксама л╕чыл╕ся "гатычным╕", так што я заставалася ╝ сва╕м амплуа. Потым, сфатаграфава╝шы сябе ╝ люстэрку, я прыдз╕рл╕ва разгледзела фотку на экране но╝тбука. Сва╕м новым вобразам – берцы, дз╕равыя панчох╕, нацягнутыя ╝ некальк╕ слаё╝, клятчастая спадн╕чка, чорная байка ╕ чырвонае валоссе – я засталася задаволеная. ╤м╕дж, канешне, атрыма╝ся правакацыйны, нават трох╕ брутальны, але мне падабалася. А мама не ╝хвал╕ла. З╕рну╝шы на мяне, яна пах╕тала галавой ╕ спытала: "Та╕са, а ты не ба╕шся, што цябе паб'юць? Альбо не за тую прымуць?" Я не баялася. Прыпад'ездныя бабк╕ лаял╕ мяне "наркаманкай" ╕ "курв╕скай" задо╝га да змены ╕м╕джу, а на выпадак сустрэчы з гапатой у мяне ме╝ся электрашокер. Мой новы вобраз у класе зраб╕╝ фурор. Ледзь тольк╕ я ╝вайшла, усе вочы ск╕равал╕ся на мяне, ╕ над партам╕ пранеслася: "О-о-о!..." Я была задаволена. Мне наогул падабалася шакаваць а╝дыторыю.

Як выяв╕лася, падчас вакацый не я адна эксперыментавала з ╕м╕джам. Тол╕к Валаткев╕ч, гэты гопн╕к, прыйшо╝ на ╝рок╕ ╝ чорнай скуранцы, байцы «Король и Шут» ╕ з налепкай Sex Pistols на заплечн╕ку, абвясц╕╝шы, што цяпер ён слухае тольк╕ такое, а эр-эн-б╕ – музло для гом╕ка╝. Вось гэта бы╝, так бы мов╕ць, нечаканчык. Такое ╕мкл╕вае пера╝васабленне «чоткага пацана» ╝ «свядомага панка» мяне ╝раз╕ла. Да Тол╕ка я за╝сёды став╕лася з некаторай пагардай, але цяпер, з╕рну╝шы на яго па-новаму, я вырашыла, што ён, у прынцыпе, н╕чога так╕. Пасля вакацый ён за╝важна пастале╝ ╕ пасур'ёзне╝, пра╝да, вучыцца лепей не ста╝, затое пасябрава╝ з батанам Стасем. Апошняе здавалася мне зус╕м ужо неймаверным, бо дагэтуль Тол╕к яго несупына цвял╕╝ ╕ наогул бы╝ для Стася ледзь не ворагам нумар адз╕н.

Стась таксама змян╕╝ся. Знешне ён застава╝ся ╝сё гэтк╕м жа, але ╝ яго паводз╕нах ╕ ста╝ленн╕ да жыцця адбыл╕ся ╕стотныя перамены. Раней Стас╕ка не чмыры╝ х╕ба тольк╕ лян╕вы, аднак цяпер яго не чапал╕, бо Стась пача╝ агрызацца, а найбольш знахабнелым мог нават даць у вуха. ╤ сп╕сванне на халяву з ╕м больш не праходз╕ла. Падчас пазапланавай самастойнай па ф╕з╕цы яго, як за╝жды, зак╕дал╕ цыдулкам╕, але гэтым разам Стась ╕ не падума╝ рашаць чужыя задачк╕. Ён спакойна, без м╕тусн╕ выконва╝ свае заданн╕, а цыдулк╕, як╕я дажджом сыпал╕ся яму на парту, ён акуратна складва╝ на кра╕ стала– к канцу ╝рока атрыма╝ся цэлы стос. На перапынку Стась дэманстраты╝на вык╕ну╝ гэтыя паперк╕ ╝ сметн╕цу ╕ абвясц╕╝, што надалей сп╕сванне з'я╝ляецца платнай паслугай, тарыфы па дамо╝ленасц╕, магчыма заключэнне до╝гатэрм╕новых кантракта╝, аматары ж халявы могуць ро╝ным╕ радам╕ ╕сц╕... у лес. У адказ Стася назвал╕ «сволаччу апошняй» ╕ нават прыграз╕л╕ ╝чын╕ць яму «цёмную». Аднак б╕ць Стася н╕хто не наважы╝ся, бо ён цяпер сябрава╝ з Тол╕кам, а значыць з Ц╕мкам таксама, а Тол╕к ╕ Ц╕мка здольныя моцна адмяцел╕ць, кал╕ што, таму Стася цяпер лепш не кры╝дз╕ць. Не магу сказаць, што пасля гэтага Стас╕ка ╝ класе пачал╕ паважаць – яго проста ц╕ха зненав╕дзел╕. Аднак чап╕цца да яго перастал╕, ╕ гэта было гало╝нае.

Я з ц╕кавасцю наз╕рала за гэтым╕ метмарфозам╕. Напэ╝на, гэта ╕ ёсць сталенне, разважала я, мы ╝се проста роб╕мся дарослым╕!.. Гэта было не зус╕м так. Мне, прынамс╕, да сапра╝днага сталення было яшчэ далёка, я па-ранейшаму заставалася дз╕цём, ╕стэрычным, не╝ра╝наважаным падлеткам са змрочным поглядам на жыццё. У гэтым сэнсе я мала чым адрозн╕валася ад Лён╕, х╕ба тольк╕ мая лютасць не была такой разбуральнай. Але ╝сё змян╕лася ╝ тую ноч, кал╕ вярнулася Цемра.

***

У той вечар я была разам з Ц╕мкам, ╕ мы зно╝ гулял╕ дапазна. Надвор'е ╝сталявалася мяккае ╕ не па-восеньску цёплае, ╕сц╕ дадому мне не хацелася. Мы двойчы абышл╕ вакол Старога Овельска, выйшл╕ да лесап╕льн╕, пастаял╕ на мастку, як╕ зва╝ся "Малым", потым, крочачы ╝здо╝ж набярэжнай, вярнул╕ся да Чортава моста. На мосце ╝жо запал╕л╕ся л╕хтары, Овелька ╝н╕зе здавалася чорнай, як нафта, на яе паверхн╕ дрыжел╕ ╕ ╕льсн╕л╕ся адб╕тк╕ электрычнага святла. Дзесьц╕ наперадзе, схаваныя цемрай, ляжал╕ ру╕ны сядз╕бы, а трох╕ далей уздыма╝ся ╝згорак, на як╕м кал╕сьц╕ месц╕╝ся бельведэр з балюстрадай, а пад узгоркам, паводле падання╝, у да╝н╕я часы знаходз╕лася логава Цмока.

– Ты помн╕ш гэту легенду? – спытала я, уз╕раючыся ╝ цемру. – Ну, пра Авяльяна-Рыбака, як╕ заб╕╝ Цмока? Ведаеш, я раней смяялася з гэтай казачк╕, але цяпер я разумею – там усё па-сур'ёзнаму!

– Пра╝да? – спыта╝ Ц╕мка трох╕ безуважл╕ва.

Я к╕╝нула.

– Разумееш, я трох╕ цямлю ╝ Традыцы╕. Дык вось, у гэтай легендзе ап╕сваецца абрад ╤н╕цыяцы╕. Самы сапра╝дны! Ну хто бы╝ Авяльян да сустрэчы з Цмокам? Н╕хто, рыбачок марг╕нальны, жы╝ сабе, шчупако╝ ганя╝. А потым ён прыйшо╝ у логава Цмока, ╕накш кажучы, у ╤ншасвет, на тэрыторыю, якая прыналежыць Пачварам. Ён уступае ╝ б╕тву з Цмокам ╕ перамагае, ╕ пасля гэтага адбываецца яго пера╝васабленне. Ён ужо не марг╕нал, ён во╕н, герой-змеяборац. ╤ перамогшы Пачвару, ён адразу ж атрымл╕вае проф╕т – бярэцца шлюбам з прыгажуняй, якая была кал╕сьц╕ паланянкай у пячоры Цмока...

– Не змага╝ся ён з Цмокам, – сказа╝ Ц╕мка.

– Што? – спытала я, трох╕ асалапе╝шы.

Ц╕мка пачуха╝ патыл╕цу.

– Ну, я там не ╝сё памятаю... Але па-мойму, б╕твы не было, Цмок дрых сабе ╕ дрых, а ён яго ╝ сне замачы╝, трызубам закало╝. Не па-геройску зус╕м.

Я тольк╕ рукой махнула.

– Ай, Ц╕мка, вечна ты ╝сё зганьб╕ш! А такая прыгожая легенда...

– Ты прыгожая, – сказа╝ ён раптам.

Мы стаял╕ на мосце ╝ бурштынавым святле л╕хтаро╝, ун╕зе шумела вада, а ╝ вышынях м╕ж зора╝ гуля╝ неспакойны восеньск╕ вецер, несучы з сабою водгулле дз╕восных, манатонных спева╝. Я зраб╕ла крок яму насустрач, пацягнулася да яго. Ягоная далонь легла на маё запясце, я адчула яго дыханне на сва╕х вуснах. Але я не здолела. Сцепану╝шыся, я рэзка адышлася.

– Не. Я не магу. У мяне не атрымл╕ваецца... – прагаварыла я.

Ён пац╕сну╝ плячыма.

– Ну прабач. Гэта я паспяша╝ся.

Потым мы хутка разв╕тал╕ся ╕ пайшл╕ кожны ╝ свой бок – ён у Стары Овельск, я да "блока╝". Настрой у мяне сапсава╝ся. Я адчувала, што зно╝ яго пакры╝дз╕ла, а ён зно╝ усё стрыва╝. Але што я магла зраб╕ць? Цалавацца я не ╝мела, ╕ наогул у гэтых справах я была, як бервяно. Што мне цяпер, цераз калена сябе ламаць?.. Каб трох╕ развеяцца, я надзела навушн╕к╕ ╕ ╝ключыла плэер на по╝ную моц. Я павольна крочыла ╝здо╝ж пустынных, цьмяна асветленых вул╕ц, у твар мне дзьму╝ цёплы зорны вецер, а ╝ вушах калац╕л╕ся паганск╕я рытмы Inkubus Sukkubus. Паступова засмучэнне маё прайшло. Нармальна з нам╕ ╝сё, вырашыла я, мы проста трох╕ паспяшал╕ся. Усё ╝ нас яшчэ будзе – тольк╕ не сёння...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю