412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 21)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 21 (всего у книги 23 страниц)

Раздзел пятнаццаты


У той вечар з'явіўся Рыгор, увесь перапэцканы брудам, потны і стомлены. Пахмура сядзеў на пяньку перад паладам.

– Схованка ў лесе, – буркнуў нарэшце. – Сёння я даведаўся, што акрамя той сцежкі, дзе я тады вартаваў, ёсць другая, з поўдня. Толькі яна на локаць пад тванню. Я зайшоў у самую пушчу, але тут нарваўся на непраходную межытоку. І не адшукаў слядоў праз яе... Разы два ледзь не ўтапіўся. Залез на верхавіну самай вялікай хвоі і бачыў на тым баку вялізную галявіну і сярод хмызоў і дрэў страху нейкай вялікай будыніны. І дымок. І адзін раз у тым баку загігатаў конь.

– Трэба будзе пайсці туды, – заўважыў я.

– Не, толькі без глупстваў. Там будуць мае людзі. І няхай пан прабачыць, але калі мы спаймаем гэтых паршыўцаў, мы зробім з імі як з канакрадамі.

Твар яго з-пад доўгіх касмылёў глядзеў на мяне з нядобрай усмешкаю:

– Мужыкі церпяць, мужыкі даруюць, мужыкі ў нас святыя. Але тут я сам патрабую, каб з гэтымі... як з канакрадамі: прыбіць асінавымі цвікамі да зямлі рукі і ногі, а пасля такі самы кол, толькі большы, – у задні праход, да самага нутра. І ад хат іхніх нават жарынкі не пакіну, усё пушчу попелам, каб духу нават... каб духу іхняга смярдзючага не засталося. – Падумаў і дадаў: – І ты сцеражыся. Можа, і ў тваёй душы калісьці панскі дух зашыбуе. Тады і з табою так... пане.

– Дурань ты, Рыгор, – холадна працадзіў я. – Свеціловіч таксама панам быў, а ўсё сваё кароткае жыццё вас, ёлупняў, ад прагнай шляхты ды пыхатых суддзяў абараняў. Чуў, як над ім лямантавалі? І я магу так загінуць... за вас. Маўчаў бы лепей, калі Бог розуму пазбавіў.

Рыгор крыва пасміхнуўся, пасля дастаў аднекуль са світкі канверт, такі скамечаны, быццам яго з ваўчынай зяпы выцягнулі.

– Добра, не крыўдуй... Вось табе ліст. У Свеціловіча тры дні як ляжыць, бо так на канверце... І паштар казаў, што сёння занёс табе да Балотных Ялін яшчэ і другі. Бывай, заўтра прыйду.

Я на месцы раздзёр канверт. Ліст быў ад вядомага знаўды мясцовай генеалогіі з губерні, да якога я пісаў. І ў ім быў адказ на адно з самых важлівых пытанняў: "Шматпаважаны гасудар мой, пан Беларэцкі. Дасылаю вам звесткі пра чалавека,

якім вы цікавідеся. Нідзе ў генеалагічных маіх спісках, як і ў аксамітных кнігах, пра даўнасць роду Берманаў-Гацэвічаў я не знайшоў. Але ў адным старым акце я натрапіў на звестку, не пазбаўленую цікавасді. Выяўляецца, што ў 1750 годзе ў справе вядомага вальнадумца Нямірыча ёсць звестка пра нейкага Бермана-Гацэвіча, які быў за ганебныя ўчынкі вырачаны на баніцыю – выгнанне за межы былога каралеўства польскага і пазбаўлены шляхецкіх правоў. Гэты Берман быў зводным братам Яраша Яноўскага, што насіў мянушку "Схізмат". Вы павінны ведадь, што са зменаю ўлады старыя выракі пазбаўлены чыннасці, і Берман, калі гэта нашчадак таго Бермана, можа прэтэндавадь на прозвішча "Яноўскі", калі галоўная галіна гэтага сямейства згасне. Прыміце запэўненне..." і г.д.

Я стаяў як аслупянелы і ўсё перачытваў радкі ліста, хоць ужо моцна сцямнела і літары расплываліся перад маімі вачыма.

– Ч-чорт!.. Усё ясна. Берман, наследнік Яноўскай, агідны мярзотнік, адмысловы нягоднік.

І раптам мне цюкнула ў галаву:

– Рука... адкуль рука. Ага! У Малога Чалавека, калі ён глядзеў на мяне праз акно, была рука, як у Бермана, такія самыя доўгія нялюдскія пальцы.

І я кінуўся ў палац. Па дарозе зайшоў да сваёй спальні, але ліста там не было. Ахмістрыня казала, што ліст быў тут, павінен быў быць тут. Яна вінавата квахтала перада мною: яна наогул стала пасля той ночы ў архіве вельмі ліслівай і мяккай.

– Не, пан, я не ведаю, дзе ліст. Не, на ім не было паштовага кляйма. Не, хутчэй за ўсё ліст даслалі з яноўскага наваколля, а можа, з павятовага мястэчка. Не, тут не было нікога... Вось хіба толькі пан Берман, які заходзіў сюды, думаючы, што пан дома.

Я не слухаў яе далей. Вочы мае прабеглі па бюро, дзе ляжалі раскіданыя паперы, у якіх, відаць, капаліся. Пасля гэтага я выбег з пакоя і пабег да бібліятэкі. Там не было нікога, толькі кнігі цэлым стосам ляжалі на стале. Іх нечакана кінулі для нейкай больш важлівай справы. Тады я накіраваўся да Бермана.

І тут сляды паспешлівасці, нават дзверы не зачынены. Слабы агеньчык серніка кінуў кружок святла на стол, і я заўважыў на ім адну пальчатку і разарваны наўскос канверт, такі самы, як і ў Свеціловіча тады, у той жахлівы вечар.

"Пан Беларэцкі, паважаны брат. Я мала і кепска ведаю пра дзікае паляванне. Але ўсё ж я магу сказаць табе нетта цікавае. Да таго ж, я магу раскрыць табе адзін сакрэт, таямніцу некаторых цёмных падзей у вашай хяце... Мягчыма, гэта проста выдумка, але мне здаецца, тто ты тукает не там, дзе трэба, любенькі. Небяспека ва ўласным палацы пані Яноўскай. Калі хочаш ведаць тое-сёе пра Малога Чалавека Балотных Ялін -прыходзь сёння ў сем гадзін надвячоркам на тое месца, дзе загінуў Раман і дзе ляжыць яго крыж. Там твой невядомы дабрадзей раскажа табе, у чым корань смяротных падзей".

Я на хвіліну завагаўся, прыпамятаўты лёс Свеціловіча, але доўга вагацца нельга было: гадзіннік паказваў без пятнаццаці сем. А тут ятчэ Бермана няма... Куды пайшоў? Калі ён і Малы Чалавек, і кіраўнік дзікага палявання, ён павінен вельмі занепакоіцца, прачытаўшы перлюстраваны ім ліст. Ці не пайшоў ён замест мяне на спатканне з незняёмцам, каб замкнуць яму рот? Цалкам мягчыма. А тут ятчэ вартаўнік на маё пытанне пра Бермана паказаў рукою на паўночны захад, якраз у напрамку алеі і дарогі, тто вяла да крыжа Рамана Старога.

Я пабег туды ж. Ах, колькі я пабегаў за гэтыя дні і, як сказалі б зараз, патрэніраваўся! Чорт яго бяры, такі трэнінг, разам з Балотнымі Ялінамі! Ноч была трохі святлейтая, чым заўжды. Праменні вялізнага чырвоняга месяца асвятлялі часам, прабівяючы хмары, зямлю, наўскос падалі паміж чорнымі стаўбурамі дрэў. Месяц стаяў над верасовымі пусткамі такі вялізны, круглы, чырвоны, такі райскі, ззяючы, такога вогненняга шчаслівага колеру была гэта планета, тто туга па чымсьці светлым, пяшчотным, непадобным на гэтыя балоты і пусткі заліла маё сэрца. Быццам падплылі да зямлі і згаралі ў паветры нейкія невядомыя краіны, гарады з расплаўленага золата, і быццям было ў іх іншае, не такое, як наша, жыццё.

Месяц між тым, плывучы вышэй, паменшаў, збялеў і адразу пачаў раз-пораз засноўвяцца дрябнюткімі белымі хмаркамі, падобнымі на кіслае малако. I ўсё зноў стала халодным, змрочным і таемным: хоць сядай ды пішы баладу пра бабулю, якая ехала верхям, і пра таго мілага конніка, тто сядзеў наперадзе.

Прадраўшыся так-сяк праз парк Балотных Ялін, я выбіўся на сцежку і ўжо амаль падыходзіў да крыжа Рамана.

Лес злева стаяў нізкай змарнелай сцяной, насупраць ад крыжа Рамана маячыла постаць чалавека.

І тут... я проста не паверыў сваім вачам. Аднекуль раптам выраслі цені коннікаў. Яны павольна пад'язджалі да чалавека. Усё гэта рабілася ў поўным маўчанні, і мёртвая халодная зорка гарэла над іхнімі галовамі.

У наступны момант гучна пралунаў пісталетны стрэл, коні перайшлі ў намёт і змялі чалавечую постадь капытамі. Я быў уражаны. Я думаў, што пабачу сустрэчу мярзотнікаў, а пабачыў забойства чалавека.

У вачах маіх пацямнела, і калі я ачуняў, то пабачыў, што коннікаў ужо не было.

Жахлівы нялюдскі крык прагрымеў недзе над балотамі, і быў у ім жах, гнеў, адчай – чорт ведае што такое. Але я не спалохаўся. Між іншым, я ніколі з тых часоў не баяўся. Усё жахлівае, што я сустракаў пасля тых дзён, мне здавалася нявартай дробяззю.

Асцярожна, як змей, я папоўз да таго месца, дзе цямнела ў траве тое, доўгае. Я памятаю, што я пабойваўся засады, сам жадаў забіваць, што я плазаваў між асенніх траў, выкарыстоўваючы кожную ямінку, кожны байрак. І яшчэ я памятаю нават зараз, як смачна пах дробны палынок у траве. О, як пах тым'ян, якія скразныя блакітныя цені ляжалі на зямлі! Якое добрае было жыццё нават у гэтым агідным месцы! А чалавек быў вымушаны плазаваць, як гад, у траве, замест таго каб вольна дыхаць гэтым халодным бадзёрым паветрам, глядзець на месяц, распраўляць грудзі, хадзіць ад радасці на руках, цалаваць вочы любай.

Месяц свяціў на мёртвы твар Бермана. Вялікія рахманыя вочы былі вырачаны, твар перакрыўлены грымасай нялюдскай пакуты.

За што яго? Няўжо ён не вінен? Я ж быў упэўнены, што гэта ён. Ах, як горка, як радасна пах тым'ян! Травы, нават паміраючы, патыхаюць горка і радасна.

У тую ж хвіліну я інстынктыўна, яшчэ не разумеючы, у чым справа, паплазаваў назад. Я адпоўз даволі далёка, калі пачуў далёкія крокі. Ішлі два чалавекі. Я быў пад вялікай нідай вярбой. Стаў на ногі (людзі не маглі мяне заўважыць, я зліваўся са сцяною лесу), падскочыў, і, падцягнуўшыся на руках, узлез на дрэва, і захаваўся ў яго гушчары, як вялізная дравесная жаба.

Два цені падышлі да забітага. Месяц свяціў проста на іх, але твары былі закрыты кавалкамі цёмнай матэрыі.

Дзіўныя гэта былі постаді: у старых капцях, у чугах, з доўгімі валасамі, на якіх ледзь трымаліся плеценыя з палосак скуры шапкі (такія можна было бачыць у музеі месца Віленскага). На плячах доўгія плашчы.

Яны падышлі да трупа і схіліліся над ім. Я чуў урыўкі іх размовы:

– Абодва трапілі на адну і тую ж вуду... Лікол... Х-хе, як яны, аднак, паверылі гэтай дзідячай мянушцы. І той паследыш, і гэтая свіння. Лікол... даў ім Лікол.

І раптам адзін з іх не ўстрымаўся ад здзіўленага ўскрыку:

– Што такое?

– Глядзі, Падук, гэта не той.

– Як не той, чаго ты брэшаш?

– А я табе кажу, што не той. Гэта... гэта той дзівак, што жыве ўпраўляючым у Яноўскай.

– Ах, чортава душа! Памыліліся трошкі.

– За гэтую памылку, хлопча, – змрочна адказаў адзін, – з нас Лікол галаву здыме. Непрыемна, браце. Два забітых – гэта жах. Гэтым можа і начальства зацікавіцца.

– Але чаму ён з'явіўся сюды замест таго? Другі не адказаў. Яны пайшлі ад трупа і сталі пад дрэвам пад самымі маімі нагамі. Каб я пажадаў, я мог бы апусціць нагу і стадь на галаву кожнаму з іх, па выбару, або двойчы стрэліць з рэвальвера на такой адлегласці, на якой і дзідёнак трапіў бы. Я дрыжаў ад хвалявання, але голас халоднага розуму казаў мне, што так рабіць нельга, што я спалохаю астатніх, што з паляваннем трэба канчадь адным ударам, што зараз трэба сачыць за гэтымі. Хопіць, я нарабіў занадта многа памылак, і, калі загіне яшчэ і Надзея, тады толькі і застанецца, што пайсці ў Волатаву прорву, скокнуць туды і пачуць, як вырвецца над табою з твані з дзікім ровам паветра.

– За што ён так ненавідзідь гэтага Беларэцкага? – спытаў той, каго клікалі Падуком.

– Думаю, за тое, што Беларэцкі хоча ажаніцца з Яноўскай. А тады палац з рук Лікола ўцячэ.

– Ды нашто ён яму, гэта ж трухлявая труна, а не будынак.

– Ну, гэта ты не кажы. Для Яноўскіх ён карысці не дае, гэта валоданне роду, а вось для старонняга гэта каштоўнасць. Да таго ж, ён любіць старажытнасць, спіць і бачыць сябе гаспадаром вялізнага замка, як продкі.

Яны памаўчалі, пасля пыхкнуў агеньчык, і да мяне пачалі паўзці сівыя кучары тытунёвага дыму. Я разумеў ужо, што пада мною стаяць шляхцюкі. Дрэнная мясцовая мова, якая зрабілася грубай ад барбарызмаў польскага паходжання, так і рэзала вуха. Галасы здаваліся мне знаёмымі.

– Мне здаецца, – буркнуў адзін пасля працяглага маўчання, – тто тут ятчэ адна прычына: хлопы.

– Мает рацыю. Калі заб'ём ятчэ і гэтага, яны прыціхнуць, як мыты пад венікам. А то дужа нахабныя сталі. Нядаўні бунт, пасля забойства ўпраўляючага Гарабурды. Глядзяць нахябна. I асабліва сапсаваліся пасля прыезду Свеціловіча. Месяц пряжыў тут, падла, а нашкодзіў нам горш за пажар. Чатырох хлопаў з рук суда выдраў, паскардзіўся на двух дваран. А калі гэты Беларэцкі прыехаў – зусім дрэнна стала. Сядзіць у хлопскіх хатах, запісвае дурныя байкі, ляпяе па плячы. Ну, нічога, папрыціхнуць гэтыя хамы, калі мы таго здрадніка шляхты прыдушым... Толькі трэба будзе яшчэ даведяцца, хто правадыр гэтых няхабнікаў. Я яму не дарую маіх спаленых стагоў.

– А мне здаецца, тто я ведаю, хто гэта. Гэта Кульшаў вартаўнік Рыгор. Гэткая нахабняя мыса, як у ваўка. I павагі да цябе ніякай.

– Нічога, рыгнецца і яму.

Зноў пямаўчалі. Пасля адзін сказаў:

– А ведает, Яноўскую шкада. Такую жанчыну давесці да вар'яцтва або забіць – глупства. Такім калісь ногі цалавалі. Памятаеш, як яна на бале ў даўняй сукні лебедзем плыла. Ух-х!

– Ды і пан шкадуе, – дабавіў другі. – Але што зробіш.

I раптам зарагатаў.

– Чаго ты?

– Не таго мы мякнулі. Не шанцуе ням, а яму ятчэ горш. Ты памятаеш, як Раман крычаў, калі яго ў дрыгву загналі, казаў, тто з-за труны нас выдасць. Аж, бачыш, маўчыць.

I яны пайшлі ад дрэва. Я чуў ятчэ толькі, як Пацук сказаў басам:

– Нічога, хутка і да гэтага наведаемся.

Я саслізнуў з дрэва зусім нячутна і рутыў за імі. Бязгучна ступалі мае ногі па траве, там-сям я нават плазаваў. I, вядома, я зноў выявіўся дурнем, бо забыўся на тое, тто ў іх маглі быць коні. Яны зайшлі за грыўку хмызнякоў, прыцішыў крокі, баючыся нарвацца на іх, а праз хвіліну пачуў пошчак падкоў.

Калі я выдраўся на дарогу, я пабачыў даволі далёка два цені, якія шалёна гналі коней ад крыжа Рямана на паўдзённы ўсход.

Думкі мае былі невясёлыя: даведаўся, што яны палююць за Яноўскай і за мною, што літасці чакаць нельга, выпусціў двух бандзюкоў ды яшчэ так жорстка памыліўся ў Бермане. І сапраўды, я пераканаўся ў тым, што ён цёмны чалавек, што ён ускрыў мой ліст і чагосьці пайшоў да месца, дзе і дастаў смерць. І самы факт гэтай смерці закрыў ад мяне ўсе астатнія яго правіны. Але размова дала многа цікавага, і, перш за ўсё, я ведаў зараз аднаго з дзікіх паляўнічых. Гісторыя са спаленымі стагамі выдала яго. Стагі спалілі за апошнія дні ў шляхцюка Маркі Стахевіча, якога я бачыў на гулянцы ў Дубатоўка. І гэты чалавек быў тады секундантам Вароны. Няхай я памыліўся ў Бермане, але ў Вароне я не памыляюся, здаецца. І ён будзе мой. Зараз трэба толькі больш рашучасці...

А позна ўначы дзікае паляванне караля Стаха з'явілася зноў. Зноў выў, галасіў, плакаў нечалавечы голас:

– Раман у двадцатым калене, выходзь! Мы прыйдзем! Мы скончым! Мы адпачнём пасля! Раман! Раман!

І зноў я, схаваўшыся за ганкам, страляў у лятучыя цені коннікаў, якія мільгалі ў самым канцы залітай месячным дымам алеі. Калі я стрэльнуў першы раз – коні кінуліся ў гушчар і зніклі, як быццам іх ніколі не было. Гэта было падобна на жахлівы сон.

Трэба было канчаць. Я прыпомніў словы Маркі Стахевіча, якія той сказаў пад дрэвам, наконт абяцання Рамана выдаць забойцаў пасля смерці і падумаў, што, можа, Раман пакінуў у хаце ці на месцы сваёй смерці нейкі доказ, які прагледзелі тады нават арліныя вочы Рыгора.

І калі Рыгор прыйшоў, мы рушылі з ім да месца забойства Рамана. Я добры хадок, але ледзь паспяваў за гэтай доўгай фігурай. Рыгор ішоў, як здавалася, павольна, але гэта была не павольнасць, а размеранасць рухаў. І ногі ён ставіў не так, як звычайныя людзі, а наскамі ўнутр: так ходзяць усе прыроджаныя паляўнічыя, і заўважана, што гэта робіць кожны іхні крок даўжэй прыблізна на дзюйм.

Па дарозе я сказаў яму, што чуў размову Маркі Стахевіча з нейкім Пацуком, і Рыгор злосна буркнуў:

– Людзі Вароны, – а пасля дадаў: – А мы думалі, што "Лікол..." гэта пачатак прозвішча. Пан не так распытваў. "Лікол"

– гэта, відаць, мянушка. Трэба спытадь, каго клікалі так, у пані Яноўскай. Калі ведалі гэтую мянушку Свеціловіч і нават Берман, значыцца, яна таксама павінна ведадь.

– Я пытаў у яе.

– Ты пытаў у яе прозвішча, ды і яшчэ пачатак яго, а не мянушку.

Так мы дайшлі да славутага і двойчы апісанага мною месца, дзе застыў у багне бадька Надзеі Раманаўны. Мы пераварушылі ўсю сухую траву, хоць глупствам было б шукаць тут нешта пасля двух год.

І нарэшце падышлі да таго месца, дзе невялікі абрыўчык раптам узносіў лугавіну над дрыгвой.

– Тут, – сказаў Рыгор.

Над самым абрывам тырчаў з зямлі невялікі стаўбур, уломак ад дрэва, якое калісьці расло тут. Карані яго, як магутныя змеі, апляталі абрыўчык, спускаліся ў дрыгву, быццам жадаючы напіцца, або проста віселі ў паветры.

– Ці рукі Рамана былі над паверхняй дрыгвы? – спытаў я.

Цяжкія павекі Рыгора апусціліся, ён прыпамінаў:

– Так, былі. Правая была нават выцягнутая, ён, відадь, хадеў ухапідца за корань, але не дадягнуўся.

– А можа, проста кінуў нешта туды, пад карэнні, дзе, бачыш, яміна?

– Давай паглядзім.

І мы, трымаючыся за карэнне і збіваючы пазногці зямлёй, злезлі амаль да самай дрыгвы, ледзь трымаючыся на маленькіх слізкіх прыступках, што былі на стромым адхоне. Пад карэннямі сапраўды была яміна, але там нічога не было. Расчараваны, я збіраўся быў лезці наверх, але Рыгор спыніў мяне:

– Ёлупы мы. Калі там сапраўды штосьці ёсць, дык гэта пад глейкай. Ён мог кінудь, але ж два гады мінула, скляпенне гэтай пячоркі асыпалася і пахавала тое... тую рэч.

Мы пачалі дрападь пальцамі ўбіты глей, высыпаць яго з пячоркі, і – хочаде верце, хочаде не – хутка пальцы мае натрапілі на штосьці цвёрдае. На далоні маёй ляжаў партабак з "птушынага вока". Больш у пячорцы нічога не было.

Мы выдрапаліся на лугавіну і асцярожна абчысцілі з партабака руды глей, перамешаны з глінай. У партабаку

ляжаў шматок белай матэрыі, выдраны, відаць, зубамі. І на гэтай анучцы былі невыразныя рудыя літары: "Варона забі..."

Я знізаў плячыма. Чорт ведае, што гэта было! Ці сведчанне, што Рамана забіў Варона, ці просьба да Вароны забідь кагосьці. Рыгор паглядзеў на мяне халоднымі вачыма.

– З'ясавалі, пан Андрэй. Загнаў яго сюды Варона. Заўтра будзем яго браць.

– Чаму заўтра? Можа, ён з'явіцца якраз сёння.

– Сёння пятніца. Пан забыў пра гэта. Бандзюка, як кажуць, тукай у царкве. Святыя надта ды божыя. Рэжуць з імем святой тройцы на вуснах. Яны прыйдуць заўтра, бо страцілі цярпенне. Iм патрэбна пазбавіцца ад цябе. – Памаўчаў, вочы спалахнулі нядобрым полымем: – Заўтра нарэтце прывяду мужыкоў. З віламі. I табе дамо. Калі з намі, дык да канца. Будзем вартаваць ля паваленяй агароджы. I ўсіх пакладзём, усіх. Пад самы корань чортава семя...

Мы пайшлі разам да Балотных Ялін і там даведаліся, тто Надзея Раманаўна не адна. У яе сядзеў пан Гарябурда. Яноўская за апошнія дні ўнікала мяне, а калі мы сустракаліся – адвяртала пацямнелыя, сумныя, як асенняя вада, вочы.

Таму я праз ахмістрыню выклікаў яе ў ніжнюю залу, дзе Рыгор змрочна глядзеў на святога Юрыя, такі самы магутны і высокі, як статуя. Яноўская выйтла, і Рыгор сарамліва падцягнуў пад крэсла ногі, бо натаптаў на падлозе. Але голас яго па-ранейшаму быў грубы, калі ён звяртаўся да яе, толькі ў глыбіні нешта непрыкметна дрыжала.

– Слухайце, ясная пяні. Мы знайшлі караля Стаха. Гэта Варона. Дайце мне пару стрэльбаў. Заўтра мы скончым з імі.

– Дарэчы, – перабіў я, – я памыліўся тады. Я пытаўся ў вас, ці не ведяеце вы чалавека, прозвішча якога пачыняецца з "Лікол...". Зараз я пытаю, ці не ведяеце вы чалавека, мянушка якога "Лікол", проста "Лікол"? Гэта самы небяспечны чалавек у гэтай бандзе, магчыма, нават натхніцель.

– Не! – раптам крыкнула яна, засунуўшы кончыкі пальцаў у рот. Вочы яе пашырыліся, застыглі ў тузе. – Не! Не!

– Хто ён такі? – змрочна спытаў Рыгор.

– Пашкадуйце, пашкадуйце мяне! Гэтага не можа быць... Ён такі добры, тчыры. Ён трымаў Свеціловіча і мяне на каленях. Тады наш дзіцячы язык не мог вымавіць яго імя, мы яго перакручвалі, і з гэтага нарадзілася мянутка, якой мы называлі яго толькі між сабою. Нямногія ведалі яе.

– Хто гэта? – няўмольна сказаў Рыгор, рухаючы каменнымі сківіцамі.

I тады яна заплакала. Плакала ўзахлёб, як дзіцёнак. I праз рыданні нарэшце вырвалася:

– Пан Лікол... пан Рыгор Дубатоўк.

Я быў уражаны ў самае сэрца. Я аслупянеў, я задыхаўся:

– Не можа быць! Што вы! Такі добры чалавек! I, галоўнае, якая яму карысць!

А памяць паслужліва падсунула словы аднаго з мярзотнікаў пад дрэвам: "Любіць старажытнае". І нават невядомае "ічкі на..." з ліста Свеціловічу раптам заканамерна ператварылася ў любімае прыслоўе Дубатоўка: "Балеснічкі нашы, што гэта робіцца на зямлі?!"

Я працёр вочы, адагнаў ачмурэнне:

– Не, не можа быць. Якая яму карысць, ён зусім і не спадчыннік пані.

І тут адгадка бліскавіцай шуганула ў маёй галаве:

– Пачакайце тут, Надзея Раманаўна. Пачакай, Рыгор. Я прайду да пана Гарабурды. Пасля мне трэба будзе перабраць рэчы Бермана.

– Добра, – сумна сказала Яноўская. – Яго пахавалі ўжо.

І я пабег па сходах. Думкі мае ішлі ў двух кірунках. Першае: Дубатоўк мог дамовіцца з Берманам (толькі чаму ён забіў яго?). Другое: Гарабурда таксама мог неяк залежаць ад Дуботоўка.

Ірвануў дзверы. Насустрач мне з крэсла ўстаў пажылы мужчына з гамерычнымі ляжкамі. Ён здзіўлена глядзеў на мой рашучы твар.

– Прабачце, пан Гарабурда, – рэзка кінуў я, як у вір скокнуў. – Я павінен паставіць перад вамі адно пытанне. Пра вашы адносіны з панам Дубатоўкам. Нашто вы далі гэтаму чалавеку так заўладаць вамі?

Ён выглядаў як спайманы на месцы крадзяжу. Нізкі лоб яго пачырванеў, вочы замітусіліся. Але, відадь, па маім твары ён зразумеў, што жартаваць са мною нельга.

– Што зробіш... Вэксалі, – замармытаў ён.

І зноў я трапіў у мішэнь, мецячы ў неба:

– Вы далі пану Дубатоўку вэксалі пад маёнтак Яноўскай, які вам не належыць.

– Гэта была такая мізэрная колькасць грошай. Усяго тры тысячы рублёў. Псарня патрабуе так многа...

Усё пачынала ставаць на сваё месца. Пякельны план Дубатоўка яснеў у маіх вачах.

– Па тэстаменту Рамана Яноўскага, – замармытаў ён, абіраючы дрыжачымі пальцамі нешта з візіткі, – устаўлена такая субстытуцыя. Спадчыну атрымліваюць дзеці Яноўскай... – І жаласна глянуў мне ў вочы. – Іх не будзе. Яна ж памрэ... Яна хутка памрэ... П-пасля іх – муж. А яна вар'ятка, хто з ёй ажэнідца?.. Пасля, наступная прыступка, апошнія Яноўскія. А іх няма, няма пасля смерці Свеціловіча. А я сваяк Яноўскіх па пралцы, з жаночага, так бы мовіць, боку. Калі не будзе дзяцей і мужа – палац мой. – І ён заенчыў: – Але як я мог чакаць? Я ўвесь у вэксалях. Я такі няшчасны чалавек. І большасць папер скупіў пан Рыгор... І яшчэ тры тысячы даў. Зараз ён тут будзе гаспадаром.

– Паслухайце, – холадна кінуў я, – тут была, ёсць і будзе толькі адна гаспадыня, пані Надзея Яноўская.

– Я не спадзяваўся на спадчыну. Яноўская ўсё ж магла выйсці замуж... І я даў Дубатоўку даўгавое абавязацельства пад забеспячэнне палаца.

– Добра. Сорам з вамі нават не начаваў. Але няўжо вы не ведаеце, што гэта нядзейсны з фінансавага боку ўчынак? Што гэта крымінал?

– Не, не ведаю. Я быў рады.

– А вы ведаеце, што вы штурхнулі Дубатоўка на жахлівае злачынства, якому і наймення на чалавечай мове няма. Чым вінавата бедная дзяўчына, што вы пажадалі пазбавіць яе жыцця?

– Я падазраваў, што гэта злачынства, – разрумзаўся ён. -Але мая псарня...

– Гніда вы! Рук толькі пэцкаць не хочадца. Вамі будзе займадца губернскі суд. А пакуль што я сваёй уладай засаджу вас на тыдзень у сутарэнне гэтага дома, каб вы не маглі папярэдзіць іншых мярзотнікаў... Пакуль скончыцца гэтая справа.

– Гэта гвалт, – заскуголіў ён.

– Што вы ведаеце пра насільства? – кінуў я яму. – Што вы ведаеце, смоўж?

Праз паўгадзіны Рыгор заштурхнуў Гарабурду ў скляпенне без акон пад цэнтральнай часткай будынка. Жалезныя дзверы з грукатам зачыніліся.

Раздзел шаснаццаты


Агеньчык свечкі маячыў недзе далёка за цёмнымі шыбамі. Калі я падымаў вочы, я бачыў поруч з ім адбітак свайго твару з рэзкімі ценямі ў вачаніцах.

Я разбіраў паперы Бермана. Мне здавалася ўсё ж, што я змагу адшукаць у іх нешта цікавае. Берман быў занадта складаны характар, каб жыць простай авечкай.

I вось я з ведама гаспадыні выцягнуў усе паперы з бюро на стол, пераклаў на яго ж кнігі, лісты, дакументы і сядзеў, чхаючы ад пылу, які густа ўкрываў гэтыя рэліквіі.

Цікавага было, аднак, мала. Трапіўся ліст ад маці Бермана, дзе яна прасіла аб дапамозе, і чарнавік ліста Бермана ёй, дзе ён пісаў, тто на яго ўтрыманні знаходзіцца брат, тто брат цяпер не перашкаджае маці жыць так, як яна хоча, а ў астатнім яны – квіты. Гэта было дзіўна: які брат, дзе ён зараз?

Пасля я адшукаў нешта накшталт дзённіка, дзе поруч з гратовымі выдаткамі і вельмі разумнымі заўвагамі па беларускай гісторыі я прачытаў і такія-сякія разважанні Бермана. Вось некаторыя:

"Паўночна-Заходні край як паняцце – фікцыя. Справа, магчыма, у тым, тто ён крывёй і мозгам сваім служыць ідэі цалкам усяго космасу, а не пяцёх губерняў, расплачвяецца за ўсё і гатуе ў глыбіні сваёй новага Месію для ўратавання людской пароды. Таму яго лёс – пакутаваць. Справа, аднак, не датычыцца лепшых яго прадстаўнікоў, людзей сілы, арыстакратаў духу".

– Бач ты, рыцар духу, чалавек сілы ў прадзёртых портках,

– буркнуў я.

"Адзіная любоў мая – брат. Часам мне здаецца, тто ўсе астатнія людзі ёсць карыкатуры на яго, і патрэбны чалавек, які перарабіў бы ўсіх на яго капыл. Людзі павінны быць людзьмі цемры. Тады ў іхніх аргянізмах лепей высоўваецца наперад тое цудоўна жывёльнае, што мы павінны зберагаць і любіць. Хіба геній не аддзяляецца ад ідыёта толькі фігавым лістком, які прыдумалі самі людзі. Беларэцкі мяне раздражняе сваёй звычайнасцю, і, дальбог, для яго было б лепей, каб ён хутчэй знік".

I яшчэ адзін запіс:

"Грошы – эманацыя чалавечай улады над статкам іншых (на жаль!). Трэба было б навучыцца рабіць мазгавую кастрацыю ўсім, хто не варты свядомага жыцця. А лепшым давяць бязмернае тчасце, бо такая штука, як справядлівасць, не прадугледжана сямой прыродай. Так і са мною. Мне патрэбен спакой, якога тут больт, ніж дзе-небудзь, і гроты, каб вынасіць ідэю, дзеля якой я з'явіўся на свет, ідэю вялікапытнай і надзвычайняй несправядлівасці. I мне здаецца, тто першай прыступкаю магла б быць перамога над тым, да чаго імкнецца маё цела і тто, аднак, неабходна знішчыць, над гаспадыняй Балотных Ялін. Яна ўсё адно асуджана сляпым лёсям на знішчэнне. На ёй праклён спраўджваецца з'яўленнем дзікага палявання пад мурамі палада. Яна больш трывалая, ніж я думаў, дагэтуль не звар'яцела. Кароль Стах слабы, і выправіць яго памылкі суджана мне. І, аднак, я раўную яе да ўсіх маладых людзей і асабліва да Беларэцкага. Учора страляў па ім і быў вымушаны на рэтыраду. Дрэнна страляю".

Наступны лісток:

"Магчыма, калі я выканаю ролю боскай сілы, вышэйшага наканавання (бывала ж такое са звычайнымі смертнымі), духі зла пакінудь гэтыя мясціны, і я стану гаспадаром. Пераконваў калісь Беларэцкага, што галоўняя небяспека – паляванне. А якая небяспека ад зданяў? Іншая справа Малы Чалавек.

Золата, золата! Тысячы панегірыкаў трэба спяваць уладзе тваёй над душамі людзей. Ты ўсё: пялюшка дзіцяці, купленае табою цела дзяўчыны, сяброўства, любоў і ўлада, мозг найвялікшых геніяў, нават прыстойная яма ў зямлі. І да ўсяго гэтага я прабюся".

Я скамячыў паперкі і да болю сціснуў пальцы:

– Брыдота!

І раптам сярод іншых паперак рука мая натрапіла на складзены ў чатыры столкі аркуш пергаменту. Я расклаў яго на каленях і толькі галавою хітануў: гэта быў план будынка ў Балотных Ялінах, план XVI стагоддзя. І на гэтым плане выразна было азначана, што слухавак у мурах палада аж чатыры, і яны так схаваны ў плафоне, што адшукаць іх ніяк нельга. Між іншым, адна з іх вяла ад сутарэнняў пад палацам да пакоя ля бібліятэкі (напэўна, каб падслухоўваць размовы вязняў), а другая злучала бібліятэку, закінутыя пакоі для слуг на першым паверсе і... пакой, у якім жыла Яноўская. Дзве другія былі невядома дзе: выхады іхнія былі ў калідоры, дзе жылі я і Яноўская, але далейшы іх ход быў старанна зацёрты пальцамі.

Мярзотнік адшукаў план у архіве і схаваў яго.

I было яшчэ тое-сёе цікавае. У вонкавым муры палада была пустэча, выразна быў адзначаны вузкі праход і тры нейкія клетушкі. А выхад з прахода быў намечаны якраз за павароткай калідора, дзе я калісьці аддзіраў дзверы ў сапраўды забітым пакоі.

Я лаяўся так, як ніколі ў жыцці. Шмат непрыемнасцей мінула б, калі б я абстукаў там сценкі, абшытыя панелямі. Але не позна было і зараз. Я схапіў свечку, глянуў на гадзіннік (палова на ядзіняттттятую ночы) і хутка пабег пераходамі да свайго калідора.

Стукаў я, напэўна, з палову гадзіны, пакуль не натрапіў на месца, якое адказала на стук гулкім водгукам, быццам я лупіў дно бочкі. Я шукаў на панелі месца, за якое можна ўзяцца і аддзерці яе ад астатніх, але дарэмна. Пасля пабачыў у адным месцы лёгкія драпіны, пакінутыя як быццам нажом. Таму я дастаў сцізорык і пачаў торкадь ім у ледзь прыкметныя шчыліны між гэтай часткай панелі і астатнімі. Даволі хутка мне ўдалося намадаць лязом нажа нешта, што паддавалася. Я надіснуў мадней – нешта зарыпела, і пасля панель павольна пачала паварочвацца вакол свайго цэнтра, кажучы мне вузкую шчыліну. Я паглядзеў на адваротны бок панелі ў тыя месцы, куды торкаў лязом, – там была глухая дошка, знутры панель адчынідь на калідор было нельга. Я нават спусціўся быў уніз прыступак на пятнадцать, але дзверы за спіною жаласна заспявалі, я пабег да іх і якраз своечасова паспеў прытрымаць іх нагою, каб яны не захлопнуліся. Не, аставацца ў нейкай падуковай нары аднаму, з пагрозай прасядзець тут да другога прышэсця, ды яшчэ з абгаркам свечкі – гэта было глупствам.

Таму я пакінуў дзверы напаўзачыненымі, паклаўшы ля восі ўласную хустку, а сам сеў непадалёк на падлогу, паклаўшы на калені рэвальвер. Свечку давялося загасідь, бо святло яе магло спудзіць істоту, калі б яна задумала вылезці з патаемнага ходу. І, аднак, свечка за павароткай калідора, якая гарэла ўсю ноч, хоць цьмяна, але асвятляла калідор, ды і ў акно ліўся няпэўны шэры водбліск.

Не ведаю, колькі я так праседзеў, уткнуўшы падбароддзе ў калені. Было каля дванаццаці, калі раптам дрымота пачала пададь на мяне, навальвадца цяжарам, стуляць павекі. І я ўпарта дзюбаў носам, як ні намагаўся змагацца са сном: даліся мне ў знакі мінулыя бяссонныя ночы. У адзін з момантаў прытомнасць адмовіла мне, і я праваліўся кудысьці ў цёмную душную бездань.

Вы спрабавалі калі-небудзь спадь седзячы, прыціснуўшы спіну да мура або, лепей, да дрэва? Паспрабуйце. Вы пераканаецеся, што пачудцё падзення, якое вы часам адчуваеце, лежачы пад цёплай коўдрай, ёсць шостае пачудцё, што перайшло нам у спадчыну ад продка нашага, малпы, што яно было ёй неабходна, каб не ўпасці з дрэва. І, седзячы ля дрэва, вы ў сне будзеце падядь вельмі часта, і адкрывадь вочы, і зноў засынадь. І нарэшце дзіўныя сны авалодаюць вашай душой, знікне мільён год чалавечага існавання, і вам здасца, тто пад дрэвам дапатопны мямянт ідзе на вадапой і вочы пячорнага мядзведзя гараць з-пад скалы.

Прыблізна ў такім настроі быў і я. Сны... Сны... Мне здавалася, тто я сяджу з доўбняю на каленях недзе на дрэве і мне страшна злезці, бо пада мною, па зямлі, ідзе нейкі пітэкантрап. I ноч, і стогнуць ваўкі за дрэвамі. У той самы момант я ўпаў і раскрыў вочы.

Проста ў паўцемры рухалася паўз мяне дзіўная істота. Зялёняе старадаўняе ўбранне было ў пыле і павуцінні, галава, доўгая, выцягнутая назад, як боб, задуменна апушчана, павекі, як у жабы, ледзь не закрывалі журботныя вочы, а рукі былі апушчаны ўніз, і доўгія-доўгія пальцы іх амаль даставалі да зямлі.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю