412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 19)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 19 (всего у книги 23 страниц)

– Нічога, яшчэ даведаемся.

Мы падышлі да ляска і заглыбіліся ў яго. Гэта быў адзіны з ляскоў у наваколлі, у якім былі пераважна ліставыя пароды. І там, на невялікай галявіне, мы пабачылі Рыгора, які трымаў на каленях доўгую стрэльбу, а спіною прыхіліўся да таўшчэразнага стаўбура-вываратня. Пабачыўшы нас, ён устаў, па-мядзведжы скасавурыўся і зручней узяўся за стрэльбу.

– Сцеражыцеся выходзіць на балоты, сцеражыцеся парку і асабліва яго паўдзённай і ўсходняй ускраін, – прамармытаў ён замест прывітання.

– Чаму? – спытаў я, пазнаёміўшы яго са Свеціловічам.

– А вось чаму, – буркнуў ён. – Гэта не здані. Яны занадта добра ведаюць патаемныя сцежкі праз Волатаву прорву. Вы здзіўляецеся, што яны мчаць без дарогі, а яны проста ведаюць усе сховішчы акругі і ўсе сцежкі да іх, яны карыстаюцца дужа старажытнымі падковамі, якія прыбіты навенькімі гакамі. Што праўда, то праўда, іхнія коні ходзяць, як мядзведзь, спачатку левымі, а пасля правымі нагамі, і крок у іх машысты, шырэйшы, чым у якога іншага каня ў наваколлі. І яны для зданей занадта слабыя. Здань праходзіць паўсюль, а гэтыя толькі праз паваленую агароджу ля прорвы... Што я даведаўся яшчэ: іх было ў мінулы раз не больш як дзесяць чалавек, бо толькі палова коней ідзе так, як ідзе конь, калі ў яго на спіне звычайная чалавечая вага. На астатніх, напэўна, штосьці лягчэйшае. Той, хто мчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі. І яшчэ – адзін з іх нюхае табаку: я знайшоў пыл зялёнай табакі ля месца, дзе яны спыняліся перад апошнім набегам і натапталі шмат слядоў. Месца гэта – вялікі дуб непадалёк ад паваленай агароджы.

– Дзе можа быць месца іх збораў? – спытаў я.

– Гэта я ведаю зараз добра, – спакойна адказаў Рыгор. -Гэта недзе ў Яноўскай пушчы. Я прасачыў сляды. Вось паглядзіце. – Ён пачаў крэслідь лазінкаю па зямлі: – Вось пушча.

Тады, калі быў забіты Раман, сляды зніклі вось тут, амаль ля балота, якое акружае пушчу. Калі яны гналіся за табою, пасля вячэры ў Дубатоўка, сляды зніклі паўночней першага месца, а пасля той гісторыі ля Яноўскага палада, калі яны наважыліся крычадь, – яшчэ трохі паўночней. Бачыш, шляхі амаль сыходзяцца.

– Праўда, – падхапіў я. – І калі іх прадоўжыць, яны сыдудца ў адным пункде, недзе на балоце.

– Я быў там, – скупа, як аб самым звычайным, буркнуў Рыгор. – Балота лічыцца ў тым месцы гіблым, але я пабачыў, што на ім там-сям расце трава сівец. А там, дзе расце сівец, там заўжды зможа паставідь нагу конь паскудніка, калі паскудніку будзе для гэтага пільная патрэба.

– Дзе гэта месца? – збялеў раптам Свеціловіч.

– Ля Халоднай лагчыны, дзе ляжыць камень, Ведзьмакова

ступа.

Свеціловіч яшчэ больш збялеў. Нешта хвалявала яго, але ён авалодаў сабою.

– Яшчэ што? – спытаў я.

– Яшчэ тое, – панура мармытаў Рыгор, – што ты памыляешся, Беларэцкі. Хоць выклікаў тады з хаты Рамана Гарабурда, але ён да дзікага палявання не мае дачынення. У тыя дзве ночы, калі яно з'яўлялася ў апошні раз, Гарабурда сядзеў у сваім берлагу, як хамяк у нары. Я ведаю, яго дом добра пільнавалі.

– Але ж ён зацікаўлены ў смерці або вар'яцтве Яноўскай. Яму гэта карысна. Ён прымусіў Кульшаў запрасідь у той вечар Надзею Яноўскую да сябе, ён паслаў да Кульшаў і сваю дачку і затрымаў усіх да ночы.

Рыгор задумаўся. Пасля мармытнуў:

– Можа, і так. Ты разумны, ты ведаеш. Але Гарабурды там не было, я адкажу галавою. Ён дрэнны яздок. Ён баягуз. І ён увесь час сядзіць у палацы. Але ж ён можа і намовідь на тую агіду кагосьці іншага. Можа, гэта і так. Такі можа.

І тут Свеціловіч яшчэ больш збялеў і ўтаропіўся кудысьці вачыма, як быццам абдумваў штосьці важлівае. Я не перашкаджаў яму: захоча – сам скажа. Думаў ён, аднак, нядоўга.

– Браты, я, здаецца, ведаю гэтага чалавека. Разумееце, вы наштурхнулі мяне на гэта. Першае: "Ведзьмаковая ступа". Я сёння бачыў там чалавека, вельмі знаёмага мне чалавека, на якога ніколі б не падумаў, і гэта мяне бянтэжыць. Ён быў вельмі стомлены, брудны, ён ішоў да багны. Пабачыў мяне, накіраваўся да мяне: "Што вы тут робіде, пан Свеціловіч?" Я адказаў жартам: "Шукаю ўчарашняга дня". А ён зарагатаў і пытае: "Хіба ўчарашні дзень, хай яго д'ябал, прыходзіць у сённяшні?" А я яму кажу: "Ва ўсіх нас учарашні дзень на шыі вісіць". Ён: "Але ж не прыходзідь?" А я яму: "А дзікае паляванне? З мінулага аж у сёння прыйшло". Той аж у твары змяніўся: "Хай яго ліха... Не памінайце вы яго!" І паехаў ля дрыгвы на поўнач. Я накіраваўся да вас, пан Беларэцкі, а калі азірнуўся, то бачу: ён паехаў назад і ўжо ў лажок спускаецца. Спусціўся і знік.

– Хто гэта? – спытаў я.

А Свеціловіч усё вагаўся. Пасля ўзняў свае светлыя вочы.

– Прабачце, Беларэцкі, прабач, Рыгор, але я не магу пакуль што сказадь. Гэта занадта важліва, а я не пляткар, я не магу так проста ўзвалідь такое абвінавачванне на плечы чалавека, які, можа, яшчэ і бязвінны. Вы ведаеце, за такое могуць забіць нават па аднаму падазрэнню. Магу толькі сказадь, што ён быў сярод гасцей у Яноўскіх. Я ўвечары яшчэ падумаю, прыпамятаю гісторыю пра вэксалі і заўтра скажу вам... Я пакуль не магу больш нічога сказадь...

– О, вядома. Надзейнае алібі. О, дурні! І якія няпэўныя думкі! – Па аналогіі я прыпомніў і свае няпэўныя думкі пра "рукі", якія павінны былі мне дапамагчы разабрадца ў чымсьці важлівым, але прыдумадь, успомнідь не мог і адагнаў надакучлівае слова.

Вырашылі, што Рыгор будзе сённяшняй ноччу сядзець у Халоднай лагчыне, адтуль недалёка да хаты, у якой жыў Свеціловіч, яго стары "брат-слуга" і кухарка. У выпадку патрэбы мы зможам яго там адшукаць.

– І ўсё ж я не веру, што падпільную іх там пры выхадзе. Свеціловіч іх спудзіў, – сіпавата сказаў Рыгор. – Яны знойдудь іншую дарогу з пушчы на раўніну.

– Але іншай дарогі ў парк не знойдудь. Я буду пільнаваць іх ля паваленай агароджы, – вырашыў я.

– Аднаму небяспечна, – апусціў вочы Рыгор.

– Але ты таксама будзеш адзін.

– Я? Ну, няма дурных. Я смелы, але не так, каб адзін супраць дваццацёх.

– А я кажу вам, – упарта сказаў я, – што гаспадыня Балотных Ялін не вытрымае, калі і сёння з'явідца пад мурамі дома дзікае паляванне. Я павінен не пусціць іх у парк сёння, калі яны толькі надумаюць прыйсді.

– Я не магу дапамагчы вам сёння, – задумліва прагаварыў Свеціловіч. – Тое, тто я сёння павінен знайсці, больт важлівяе. Магчыма, сёння дзікае паляванне наогул не з'явіцца. У яго на шляху п аўстан е пе рашкода...

– Добра, – спыніў яго я даволі суха, – вам трэба было выказаць свае меркаванні, а не загадваць ням зягадкі. Я выйду сёння адзін. Яны не чакяюць, я спадзяюся на гэта. I, да таго ж, яны не ведаюць, тто ў мяне ёсць зброя. Я двойчы сустракаўся з паляваннем і ятчэ з тым чалавекам, тто страляў мне ў спіну. I ніколі не ўжываў яе. Ну тто ж, яны пабачаць... Як павольна мы разблытваем гэта! Як ляніва працуюць нашы мазгі!

– А гэта лёгка і лагічна разблытваецца толькі ў дрэнных раманях, – буркнуў пакрыўджаны Свеціловіч. – Да таго ж, мы не сышчыкі губернскай паліцыі. I дзякаваць Богу.

Рыгор пахмурна калупаў лазінкаю зямлю.

– Хопіць, – сказаў ён з уздыхам. – Трэба дзейнічаць. Паскачуць яны ў мяне, дурні... I – прябачце – вы ўсё ж паны, і нам па дарозе толькі зараз, – але, калі мы адшукаем іх, мы, мужыкі, не толькі заб'ём гэтых мярзотнікаў, мы спалім іхняе гняздо, мы зробім жабракямі іхніх нашчадкаў. А мягчыма, і нашчадкам іхнім зробім гямон.

Свеціловіч засмяяўся:

– Мы з Беларэцкім вя-алікія пяны. Як кажуць, пан -лазовы жупан, балоневыя ляпці. А калі праўду казаць, трэба ўсіх такіх рэзаць разам з панятамі, бо з панят таксама паны некалі вырастаюць.

– Калі гэта толькі не сонная мара, гэтае дзікяе паляванне. Ну, не было, ніколі не было чалавека, які схаваў бы ад мяне, лепшага паляўнічага, сляды. Здані, здані і ёсць.

Мы развіталіся з ім. Я таксама часткова быў згодзен з апошнімі словамі Рыгора. Нетта нечалавечае было ў гэтым паляванні. Гэты нялюдскі крык – такі не мог вылятаць з чалавечых грудзей. Пошчак капытоў, які гучаў толькі часям. Дрыкганты, парода, якая знікла, а калі нават і не знікла, дык хто ў гэтым закутку быў такі багаты, каб купіць іх. I пасля – як растлумачыць крокі ў калідоры? Яны ж неяк павінны быць звязаны з дзікім паляваннем караля Стаха. Хто такая гэта Блакітная Жанчына, якая мараю знікла ў ночы, калі яе двайнік (зусім нясхожы двайнік) мірна спаў у пакоі? I каму належаў той жахлівы твар, які глядзеў на мяне праз акно? Чэрап мой трашчаў. Не, штосьці нялюдскае, злачынняе, страшнае было тут, нейкая сумесь чартаўшчыны з рэальным!

Я зірнуў на Свеціловіча, які крочыў поруч са мною, вясёлы і гарэзлівы, як быццам гэтыя пытанні для яго не існавалі. Ранак і на самай справе быў цудоўны: шэранькі дзень, але за хмарамі ўгадвалася блізкае сонца, і кожны жоўты лісцік на дрэвах млеў, здаецца, нават пацягваўся ад насалоды пад цёплай не па-асенняму расяніцай. І нават нейкія птушкі пяшчотна і задумліва спявалі ў хмызах. Праз галявіну далёка пад намі бачна было роўнае займішча, далей – бязмежны абшар карычневых балот, верасовыя пусткі. Балотныя Яліны далёка за імі. І ўсё гэта мела нейкую сумную, не кожнаму зразумелую прыгажосць, якая кожнага сына гэтых панурых мясцін балюча і соладка кранае за сэрца.

– Бачыце, асінка выбегла на поле. Чырвоная, засаромелася бедная дзяўчынка, – расчуленым голасам вымавіў Свеціловіч.

Ён стаяў над урвішчам, аж падаўшыся наперад. Лёгкі ветрык развяваў яго доўгія прыгожыя валасы. Аскетычны рот стаў мяккім, блукаючая няпэўная ўсмешка была на ім. Вочы глядзелі ўдалячынь, і ўвесь ён здаваўся нейкім лёгкім, імпэтным, імкнучыся ў гэты бедны, дарагі абшар.

"Вось так і на крыж ідуць такія, – зноў падумаў я. -Прыгожую галаву пад мярзотную брудную сякеру..."

І сапраўды, нейкая прага жыцця і імкнення да самаахвяравання была ў гэтым прыгожым твары, у тонкіх, продкі-паэты сказалі б "лілейных", руках, у стройнай прыгожай шыі, цвёрдых карых вачах з доўгімі вейкамі, але з металічным бляскам углыбіні.

– Ах, зямля мая! – уздыхнуў ён. – Дарагая мая, адзіная! Як жа ж ты дрэнна ставішся да тых асінак, якія папярод усіх выбягаюць на поле, на святло. Першай засыпле іх снегам зіма, зламае вецер. Не спяшайся, дурненькая! Куды там! Яна не можа.

Я паклаў руку яму на плячо, але хутка зняў яе. Я адчуў, што ён зусім не я, што гэта зараз чалавек, які ляціць, якога няма тут, які нават не саромеецца высокіх слоў, якіх мужчыны звычайна ўнікаюць.

– Памятаеце, Беларэцкі, вашу прадмову да "Беларускіх песень, балад і легенд". Я памятаю: 'Горка стала беларускаму майму сэрцу, калі пабачыў я такую занядбанасць нашых лепшых, залатых нашых слоў і спраў". Цудоўныя словы, за іх толькі даруюць вам усе грахі. А што ж казаць, калі не толькі беларускае маё, калі чалавечае маё сэрца балідь ад занядбанасці нашай і агульнай, ад болю, ад бяссільных слёз няшчасных матак. Нельга, нельга так жыць, дарагі Беларэцкі. Чалавек добры, а з яго робяць жывёлу. Ніхто, ніхто не хоча даць яму магчымасць быць чалавекам. Відадь, нельга проста крыкнуць: "Абдыміцеся, людзі!" І вось ідудь людзі, на дыбу ідудь. Не дзеля славы, а дзеля таго, каб забідь пакуты сумлення, – як часам ідзе чалавек, не ведаючы дарогі, у пушчу, ратаваць сябра, бо сорамна, сорамна стаяць. Ідудь, блытаюць, гінудь. Ведаюць толькі, што не такім павінен быць чалавек, што нельга яму абяцаць райскую канюшыну, што шчасце яму патрэбна пад гэтымі вось дымнымі столямі. І мужнасць іхняя большая, чым у Хрыста: яны ведаюць, яны не ўваскрэснуць пасля распяцця. Толькі крукі над імі будуць лётадь ды плакаць жанчыны. І, галоўнае, святыя іхнія маці.

Ён здаўся мне ў гэтую хвіліну такім прыўкрасным, такім нялюдскім чалавекам, што я з жахам праз завесу будучага прададчуў яго смерць. Такія не жывуць. Дзе гэта будзе? На прэнгу ў катоўні? На шыбеніцы перад народам? У безнадзейнай бойцы інсургентаў з войскам? За пісьмовым сталом, за якім яны спяшаюцца запісаць апошнія палаючыя думкі, дыхаючы кавалкамі лёгкіх? У калідорах турмаў, калі ім страляюць у патыліцу, не насмельваючыся зірнудь у вочы? Вочы яго блішчалі.

– Каліноўскі ішоў на шыбеніцу. Пяроўскую, жанчыну, на якую глянудь было толькі – і памірай, на эшафот... Гэткую прыгажосць – бруднай шворкай за шыю. Ведаеш, Яноўская на яе трохі падобная. Таму і яе абагаўляю, хоць гэта не тое. А яна шляхцянка была, Значыцца, ёсць выхад і для некаторых з нашых. Толькі па гэтай дарозе, калі не хочаш згнісці жыўцом... Душылі. Думаеш, усіх перадушылі? Расце сіла. З імі хоць рабром на круку вісець, абы не імчала над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха, жах мінулага, апакаліпсіс ягоны, смерць. Вось скончу я толькі гэта і паеду. Скончу хутка, думка ў мяне з'явілася. А там... эх, не магу я тут. Ведаеш, якія ў мяне ёсць сябры, што мы павінны распачаць?! Калаціцца будуць тыя, тлустыя. Не перадушылі. Моцным пажарам пахне. І гады, гады наперадзе! Колькі пакуты, колькі шчасця! Якая залатая, чароўная далячынь, якая будучыня чакае!

Слёзы пырснулі з вачэй гэтага чалавека. Я не вытрымаў і кінуўся яму на шыю. Не памятаю, як мы развіталіся. Памятаю толькі, як стройная юнацкая яго постаць вымалявалася на верхавіне кургана. Ён павярнуўся да мяне на хвіліну, мяхнуў капелюхям, крыкнуў:

– Гады наперадзе! Далячынь! Сонца!

I знік. Я пайшоў адзін дадому. Я верыў, зараз мне ўсё па плячы. Што змрок Балотных Ялін, калі наперадзе сонца, далячынь і вера? Я верыў, верыў, што ўсё зраблю, што жывы народ, калі ў ім з'яўляюцца часам такія людзі. Дзень быў яшчэ наперадзе, такі вялікі, ззяючы, магутны. Вочы мяе глядзелі насустрач яму і сонцу, якое пакуль тто хаваецца сярод хмар.

Раздзел адзінаццаты


У той самы вечар, гадзін каля дзесяці, я ляжаў, схаваўшыся ў здзічэлым невысокім бэзе і высокай траве якраз каля паваленяй агароджы. Настрой бясстрашнасці яшчэ непадзельна валодаў мною (ён так і не знік да канца мяйго прабывання ў Балотных Ялінах). Здавалася, тто гэта не маё, любімае мною, хударлявае і моцнае цела могуць дзяўбці крумкачы, а чыёсьці іншае, да якога мне няма ніякай справы. А між тым абставіны былі невясёлыя: і я, і Рыгор, і Свеціловіч торкаліся ў розныя бакі, як кацяняты ў кошыку, і не адкрылі злачынцаў. I месца было невясёлае. I час – таксама.

Было амаль зусім цёмна. Над роўнай пахмурай паверхняй прорвы накіпалі нізкія чорныя хмары, бліжэй да ночы абяцалі зліву (восень была наогул дрэнная, змрочная, але з чыстымі буйнымі злівамі, амаль як летам). Ветрык узняўся быў, зашумелі чорна-зялёныя піряміды ялін", але потым зноў сціхнуў. Хмары павольна, вельмі павольна каціліся наперад, нагрувашчваліся над безнадзейным роўным краявідам. Недзе далёка-далёка бліснуў агеньчык і, сарамліва паміргаўшы, згас. I пачуццё самоты ўладна ахяпіла сэрца. Я быў чужы тут. Свеціловіч сапраўды варты Надзеі Раманаўны, а я так патрэбны як дзірка ў плоце.

Ці доўгі час я так ляжаў, ці не – не скажу. Хмары, даходзячы да мяне, рабіліся радзей, але на даляглядзе грувасціліся новыя.

Дзіўны гук уразіў мой слых: недзе далёка і, як мне здалося, у правым баку ад мяне спяваў паляўнічы рог. I хоць я ведаў, тто ён гучыць у баку ад шляху дзікага палявання, я мімаволі стаў часцей пазіраць у той край. Непакоіла мяне ятчэ і тое, тто на балотах пачалі з'яўляцца там-сям белыя лапікі туманоў. Але тым справа і скончылася. Раптям другі гук даляцеў да мяне, недзе шастаў сухі верас. Я глянуў у той бок, пачаў углядадца да болю ў вачах і нарэшце заўважыў на фоне чорнай істужкі далёкіх лясоў рух нейкіх плям.

Я заплюшчыў на хвіліну вочы, а калі адкрыў іх, пабачыў, што проста перада мною і зусім недалёка вымалёўваюцца на раўніне туманныя сілуэты коннікаў. Зноў, як у той раз, бязгучна ляцелі яны перада мною страшэннымі скачкамі проста ў паветры. І поўнае маўчанне, быццам я аглух, вісела над імі. Вострыя шлыкі, валасы і плашчы, якія луналі ў паветры, дзіды -усё гэта адбілася ў маёй памяці. Я пачаў паўзці бліжэй да цаглянага падмурка агароджы. Паляванне разгарнулася, пасля сабралася ў натоўп, бязладны і імклівы, і пачало заварочвадь. Я дастаў з кішэні рэвальвер.

Іх было мала, іх было менш, як заўсёды, – коннікаў восем. Куды ж ты падзеў астатніх, кароль Стах? Куды яшчэ даслаў?

Я паклаў рэвальвер на сагнуты локаць левай рукі і стрэліў. Я добры стралок і трапляў у цэль нават амаль у поўнай цемры, але тут здарылася дзіўнае: коннікі скакалі далей. Я прыкмеціў задняга – высокага прывіднага мужчыну, – стрэліў: хоць бы хто пахіснуўся.

Але дзікае паляванне, як быццам жадаючы даказаць мне сваю прывіднасць, развярнулася і скакала бокам да мяне, недасяжнае для маіх стрэлаў. Я пачаў адпаўзадь задам да хмызоў і толькі паспеў наблізіцца да іх, як хтосьці скокнуў на мяне з-за хмызоў і жахлівым цяжарам прыціснуў да зямлі. Апошняе паветра вырвалася з маіх грудзей, я нават вохнуў. І адразу зразумеў, што гэта чалавек, з якім мне не выпадае цягадца па вазе і сіле. А ён спрабаваў крудідь мне назад рукі і свісцячым шэптам сіпеў:

– С-стой, ч-чорт, ч-чакай... Не ўд-цячэш, бан-дзюк, заб-бойца... Тр-рымайся, няўдалы...

Я зразумеў, што, калі не ўжыву ўвесь свой спрыт, я загіну. Памятаю толькі, што з жалем сачыў за прывідным паляваннем, у якое я страляў і якому ані на волас не пашкодзіў. У наступны момант я, адчуваючы, што рука яго крадзецца да маёй глоткі, старажытным прыёмам падбіў яго руку, і нешта цёплае палілося на мой твар: ён уласнай рукою разбіў сабе нос. Пасля гэтага я, схапіўшы яго руку, пакаціўся па зямлі, заламіўшы яе пад сябе. Ён войкнуў, і я зразумеў, што і наступны мой ход меў поспех. Але адразу за тым я атрымаў такі ўдар між броваў, што балоты закруділіся перада мною. Шчасце, што я інстынктыўна паспеў напружыць мускулы жывата, і апошні ўдар, пад дыхала, не ўчыніў мне шкоды. Рукі, валасатыя, навобмацак, цягнуліся ўжо да маёй глоткі, калі я прыпомніў параду майго дзеда супрадь маднейшага праціўніка. Неймаверным выкрутам я павярнуўся на спіну, паддаў рукою цяжкі жывот невядомага і сукуў яго каленам, маім вострым і жорсткім каленам, у прычыннае месца. Ён інстынктыўна падаўся на мяне тварам і грудзьмі, і тады я, сабраўшы апошнія сілы, каленам і рукамі, выцягнутымі далей ад галавы, паддаў яго ў паветра. Гэта, напэўна, атрымалася нават занадта моцна: ён пераляцеў цераз галаву, зрабіў паўкруг у паветры і гэпнуўся ўсім цяжкім – ох, якім цяжкім! – целям аб зямлю. Адначасова я страціў прытомнасць.

...Калі я ачуняў, я адразу пачуў, што недзе за маёй галавою хтось стогне. Ён не мог яшчэ ўзняцца, а я з вялікім намаганнем ужо спрабаваў стаць на ногі. Я вырашыў сунуць яго нагою пад сэрца, пазбавідь дыхання, але пакуль што ўгледзеўся ў балота, дзе знікла дзікае паляванне. І раптам пачуў вельмі знаёмы голас таго, хто крахтаў:

– Ах, чорт, які гэта тут ёлуп! Якая падла! Балеснічкі нашы святыя!

Я зарагатаў. Той самы голас адазваўся:

– Гэта вы, пане Беларэцкі! Наўрад ці з гэтага дня я змагу быць жаданым госцем у жанчын. Во-ох! Ах, каб вас, каб! Крычалі б, што гэта вы. Чаго паўзлі ад агароджы?! Толькі ў памылку ўвялі. А гэтыя чэрці зараз унь дзе, каб вас ліха... прабачце.

– Пане Дубатоўк! – зарагатаў я з палёгкаю.

– Каб вас, пан Беларэцкі, халера ўхапіла... во-ох... прабачце. – Вялізны цень сеў, трымаючыся за жывот. – А гэта я пільнаваў. Занепакоіўся. Дайшлі да мяне чуткі, што дрэннае нешта робіцца з маёй доняй. В-ох! І ты таксама вартаваў? А каб цябе пярун шаснуў на божае нараджэнне!..

Я падняў з зямлі рэвальвер.

– І чаго вы так на мяне, пане Дубатоўк?

– А чорт яго ведае! Паўзе нейкая гліста, дык я вось і схапіў. Балеснічкі нашы! Каб цябе бацькі на тым свеце сустрэлі, як ты мяне на гэтым, як жа ж ты, падла, балюча б'ешся.

Выявілася, што дзед і без нашых папярэджанняў даведаўся пра наведванні дзікага палявання і вырашыў падпільнавадь яго, "калі маладыя ўжо такія захэканцы і бабздыры, што не могудь абараніць жанчыны". Канец гэтай прыкрай сустрэчы вы ўжо назіралі. Ледзь стрымліваючы рогат, які мог здяцца непачцівым, я пасадзіў стогнучяга Дубатоўка на яго дрэнняга коніка, які чакаў непадялёк. Ён узлез на яго, стогнучы і кленучы свет, сеў бокам, буркнуў нешта накшталт "д'ябал пацягнуў са зданямі змагацца – нарваўся на дурня з вострымі каленямі" і паехаў.

Ягоны прыгнечяны твар, уся яго скасавураная постаць былі такія жаласныя, што я ледзь не пырскаў. А пасля ён паехаў у напрямку да сваёй хаты, стогнучы і праклінаючы ўсіх маіх сваякоў да дваццатага калена.

Ён знік у цемры, і тут невытлумачальная трывога кальнула ў маё сэрца. Гэта ў падсвядомасці варушылася нейкая жахлівая думка, рыхтуючыся з'явіцца на свет божы. "Рукі?" Не, я так і не мог прыпамятаць, чаму хвалюе мяне гэта слова. Тут было нешта другое... Ага, чаму іх так мала? Чяму толькі восем прывідных коннікаў з'явілася сёння ля паваленай агароджы? Куды падзеліся астатнія? I раптам дзікая трывожная думка выплыла проста на язык: "Свеціловіч. Яго сустрэча з чалавекам у Халоднай лагчыне. Яго дурны жарт пра дзікае паляванне, які можна было зразумець так, быццам у яго ёсць нейкія цвёрдыя падазрэнні, тто ён выкрыў удзельнікаў гэтай справы. Божа! Калі гэты чалавек сапраўды бандзюк, ён немінуча зробіць спробу забіць Свеціловіча сёння ж. Таму іх і мала! Напэўна, другая палова накіравалася да майго новага друга, а гэтыя – да Балотных Ялін. Можа, яны і размову нашу бачылі, мы ж, як дурні, стаялі сёння над урвішчам. Ох, якую пямылку, калі ўсё гэта так, зрабіў ты, Андрэй Свеціловіч, не расказаўты нам, хто быў гэты чалавек!"

Я разумеў, трэба спятацца, трэба спятацца так, як ніколі ў жыцці. Можа, я ятчэ паспею. Поспех нашай справы і жыццё добрай юнацкай дуты залежалі ад хуткасці маіх ног. I я пабег так, як не бегаў нават у тую ноч, калі за мною гналася дзікае паляванне караля Стаха. Я ўзяў нацянькі праз парк, пералез у адным месцы праз агароджу і прыпусціўся бегчы да хаты Свеціловіча. Я не ляцеў як талёны, я добра ведаў, тто мяне не выстачыць на ўсю дарогу, а таму бег размерана, прыціснуўты локці да бакоў. Трыста крокаў бягом, як толькі магчыма, хутка, пяцьдзесят крокаў хуткай хадою – так я вырашыў. I я прытрымліваўся гэтага, хоць сэрца маё пасля першых дзвюх вёрст здатна было выскачыць з грудзей. Пасля пайшло лягчэй, я бег і ітоў амаль машынальна і толькі павялічыў норму бегу на чатырыста крокаў. Шлёп-тлёп-тлёп – і так чатырыста разоў, топ-топ – пяцьдзесят разоў. Туманныя, амаль не заўважаныя мной, праплывалі міма самотныя яліны і верас; у грудзях балюча пякло; свядомасць амаль не прадавала. Пад канец я лічыў крокі машынальна. Я так стаміўся, што з радасцю лёг бы на зямлю або хоць павялічыў колькасць такіх спакойных і прыемных крокаў на два. Але я сумленна змагаўся са спакусаю.

Так я прыбег да Свеціловічавай хаціны, маленькага пабеленага будыначка ў чэзлым садзіку. Проста па пустых градах, душачы там-сям апошнія капусныя качаны, я памчаў да ганка, упрыгожанага чатырма драўлянымі калонамі, і пачаў барабаніць у дзверы. Спакойны агеньчык у крайнім акне замігцеў, пасля старэчы голас спытаў з-за дзвярэй:

– Каго гэта тут носіць?

Гэта быў стары дзед, былы "дзядзька", які жыў разам са Свеціловічам.

– Адчыні, Кандрат. Гэта я, Беларэцкі.

– А Божа ж мой! А што здарылася? Чаго так захэкаліся?

Дзверы адчыніліся. Кандрат у доўгай кашулі і валёнках

стаяў перада мною, трымаючы ў адной руцэ стрэльбу, а ў другой

– свечку.

– Пан дома? – ліхаманкава спытаў я.

– Н-няма, – спакойна адказаў ён.

– А куды пайшоў?

– А скуль мне ведаць? Хіба ён дзіцёнак, пане, каб казадь, куды ідзе.

– Вядзі ў пакой, – грымнуў я, знерваваны гэтай халоднай н еп арушальн асцю.

– Нашто?

– Можа, ён пакінуў нейкую запіску.

Мы ўвайшлі ў пакой Свеціловіча. Аскетычны ложак пад шэрай коўдраю, вымытая да жаўдізны і нацёртая воскам падлога, кілім на ёй. На простым сасновым стале некалькі тоўстых кніг, паперы, раскіданыя пер'і. На сцяне партрэты: гравіраваны – Марата ў ванне, паражонага кінжалам, алоўкам -Каліноўскага. На другой сцяне карыкатура: Мураўёў з бізуном у рудэ стаіць на кучы чарапоў. Яго бульдожы твар грозны. Каткоў, нізка схіліўшыся, ліжа яму зад.

Я пераварушыў на стале ўсе паперы, але ў запале нічога не адшукаў, акрамя аркуша, на якім рукою Свеціловіча было напісана: "Няўжо ён?" Я хапіў пляцёнку для папер і высыпаў яе на падлогу: там нічога цікавага, толькі канверт з шурпатай паперы, на якім лёкайскім почыркам было напісана: "Андрусю Свеціловічу".

– Былі сёння пану якія лісты? – спытаў я ў конча здзіўленага Кандрата.

– Быў адзін, я знайшоў яго пад дзвярыма, калі вярнуўся з агародчыка. І аддаў, вядома.

– Ён быў не ў гэтым канверце?

– Чакайце... Ну, вядома, так.

– А дзе сам ліст?

– Ліст? Д'ябал яго ведае. Хіба, можа, у печцы?

Я кінуўся да печкі, адчыніў дзверцы – адтуль шыбанула не вельмі гарачым духам. Я пабачыў ля самых дзверцаў маленькі лапік белай паперы. Схапіў яго – почырк быў той самы, што на канверце.

– Шчасце тваё, чортава душа, – вылаяўся я, – што ты рана вытапіў печку.

Але гэта было яшчэ не зусім шчасцем. Паперка была складзена ўдвая, і той яе бок, што быў бліжэй да жарынак, зараз ужо ўкрытых шэрым попелам, стаў зусім карычневым. Літар там нельга было разабраць.

"Андрусь! Я даведаўся, што ты цікавішся дзікім паляваннем... ха... Надзеі Раманаўне небяспека... мая до...(тут быў выпалены асабліва вялікі кавалак)...кутавае. Сёння я размаўляў з панам Беларэцкім. Ён згодзен... пайшоў у павет... Дрыкганты – гало... ка... Калі атрымаеш ліст – адразу прыходзь да... ніны, дзе тры асобныя хвоі. Я і Беларэцкі будзем чакаць... ічкі на... што гэта коіцца на зя... Прыходзь неа.дменна. Ліст спалі, бо мне асабліва небяспеч... Тв... ся... Над імі таксама жахлівая небяспека, якую можаш папярэдзіць толькі ты... (зноў выпалена многа) ...одзь.

Твой добразычлівы Лікол..."

Справа была яснай: хтосьці прыслаў ліст, каб выбавідь Свеціловіча з хаты. Ён паверыў. Відадь, той, хто пісаў, быў яму добра знаёмы. Тут замыслілі нешта езуідкі вытанчанае. Каб ён не пайшоў да мяне, напісалі, што размаўлялі са мною, што я пабег у павет, што я буду чакаць яго недзе "...ніны, дзе тры асобныя хвоі". Што гэта за "...ніны"? Да лагчыны? Да раўніны? Марудзіць не было калі.

– Кандрат, дзе тут непадалёк на раўніне тры асобныя

– Ляд яго ведае, – задумаўся ён. – Хіба тто толькі ля Волатавай прорвы. Там стаяць тры вялізныя хвоі. Гэта там, дзе коні караля Стаха, – кажуць людзі, – ускочылі ў дрыгву. А тто такое ?

– А тое, тто над панам Андрэем жахлівая небяспека... Даўно ён пайшоў?

– Ды не, напэўна, гадзіну таму.

Я выцягнуў яго на ганак, і ён, ледзь не плачучы, паказаў мне тлях да трох хвой. Я загадаў яму заставацца тут, а сам пабег. Я не ішоў на гэты раз, перамяжаючы бег. Я ляцеў, я імчаў, я выкладваў апошнія сілы, як быццам хацеў там, ля трох хвой, упасці мёртвым. На хаду я скінуў куртку, тапку, выкінуў з кітэняў залаты партабак і кітэнькавае выданне Дантэ, якое заўсёды насіў з сабою. Бегчы стала трохі лягчэй. Я скінуў бы нават боты, каб для гэтага не трэба было затрымацца. Гэта быў талёны бег. Па маіх разліках, я павінен быў дабегчы да хвой хвілін на дваццаць пазней друга. Жах, адчай, нянавісць надавалі мне сілы. Вецер, які ўзняўся ряптам, падштурхваў у спіну. Я не заўважаў, тто хмары нарэтце заснавалі ўсё неба, тто нетта цяжкае, давячае навісла над зямлёю: я – імчаў...

Тры вялізныя хвоі ўжо вымалёўваліся над чэзлымі хмызамі, а над імі была такая цемра, такое змрочнае неба... Я рынуўся ў хмызы, ламаючы іх нагамі. I тут... здалёк прагучаў стрэл старажытнага пулгака.

Я крыкнуў дзікім голасам, і, як быццам у адказ на мой крык, цішыню ночы раздзёр талёны тупат конскіх капытоў.

Я выскачыў на паляну і пябачыў далёка цені дзесяці коннікаў, якія на поўным намёце паварочвалі ў хмызы. А пад соснамі я пабачыў чалавечую постаць, якая павольна, вельмі павольна асядала на зямлю.

Пакуль я дабег туды, чалавек упаў дягары тварам і шырока раскінуўшы рукі, як быццам жадаў целам сваім прыкрыць сваю зямлю ад куль. Я паспеў ятчэ стрэліць некалькі разоў у бок уцякаючых коннікаў, мне здялося нават, што адзін з іх пахіснуўся ў сядле, але адразу за гэтым выбух нечаканяга гора зваліў мяне на калені поруч з ляжачым чалавекам.

– Брат! Брат мой! Брат!

Ён ляжаў перада мною зусім як жывы, і толькі маленькая ранка, з якой амаль не цякла кроў, гаварыла мне жорсткую непапраўную праўду.

Куля прабіла скронь і выйшла ў патыліцу. Я глядзеў на яго, на гэта бязлітасна загубленае маладое жыццё, я ўчапіўся ў яго рукамі, зваў, тармасіў і выў, як воўк, як быццам гэта магло дапамагчы.

Пасля сеў, узяў яго галаву на калені і пачаў гладзіць валасы.

– Андрусь! Андрусь! Прачніся! Прачніся, дарагі!

Мёртвы, ён быў прыгожы нейкай вышэйшай,

нечалавечай, прыгажосцю. Твар закінуты, галава павісла, і стройная шыя, як выразьбленая з белага мармуру, ляжала на маім калене. Доўгія светлыя валасы пераблыталіся з сухой жоўтай травою, і яна лашчыла іх. Рот усміхаўся, быццам смерць прынесла яму нейкую разгадку жыцця, вочы былі мірна закрыты, і доўгія веі задянялі іх. Рукі, такія прыгожыя і моцныя, што жанчыны маглі б цалавадь іх у хвіліну шчасця, ляжалі ўздоўж цела, як быццам адпачывалі.

Як скарбячая маді, сядзеў я, паклаўшы на калені сына, які прайшоў пакуты на крыжы. Я выў над імі і кляў Бога, бязлітаснага да свайго народа, да лепшых яго сыноў.

– Божа! Божа! Усемагутны, усяведны! Каб ты знік, адступнік, які прадаў свой народ.

Нешта бабухнула нада мною, і ў наступны момант цэлы акіян вады, жахлівая зліва абурылася на балоты і пусткі, на загублены ў лясах край. Стагналі пад ім яліны, прыгіналіся да зямлі. Ён біў мне ў спіну, якою я закрыў твар мёртвага, выў, наўскос, парывамі паласаваў зямлю.

Я сядзеў, як звар'яцелы, не заўважаючы нічога. Словы лепшага чалавека, якія я чуў некалькі гадзін таму, гучалі ў маіх вушах.

"Сэрца маё баліць... ідудь, гінудь, блытаюць, бо сорамна стаяць... і не ўваскрэснудь пасля распяцця... Але, думаеш, усіх перадушылі? Гады, гады наперадзе! Якая залатая, якая чароўная далячынь, якая будучыня чакае!.. Сонца!"

Я застагнаў. Сонца закаділася за хмары, будучыня, забітая і халадзеючая пад дажджом, ляжыць тут, на маіх каленях.

Я плакаў, дождж заліваў мае вочы, ліўся ў рот. А рукі мае ўсё гладзілі гэту залатую юнадкую галаву.

– Радзіма мая! Гаротная маді! Плач!

Раздзел дванаццаты


Крукі здалёк чуюць мёртвага. Наступнага дня з'явіўся ў яноўскае наваколле станавы прыстаў, вусаты і вельмі прыгожы мужчына. Ён з'явіўся без доктара, агледзеў месца забойства, сказаў важка, што слядоў ніякіх знайсці нельга з-за злівы (Рыгор, ходзячы за ім, толькі ўсміхнуўся горка ў вусы), пасля агледзеў цела забітага, пакруціўшы белымі пульхнымі пальцамі яго галаву, і пасля сказаў:

– Н-ну і пеканулі!.. Адразу лёг.

Пасля ён закусваў і піў гарэлку ў дальнім пакоі хаты Свеціловіча, непадалёк ад залы, дзе ляжаў на стале нябожчык і дзе ягоны дзядзька захлынаўся ад слёз, а я сядзеў, літаральна прыбіты горам і дакорамі сумлення. Для мяне нічога не існавала ў тыя хвіліны, акрамя тонкай свечкі, якую трымаў у тонкіх прыгожых руках Андрэй: яна клала ружовыя водбліскі на белую, з карункамі на грудзях, кашулю, якую дзядзька выцягнуў з куфра. Але ж трэба было мне даведацца, што думаюць улады пра гэта забойства і што яны думаюць рабіць.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю