412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 8)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 8 (всего у книги 23 страниц)

Бялявы бег за Гнатам і часам паддаваў яму хуткасці спрытным, усёй падэшвай, выспяткам у мяккае месца.

– Цю-га! Цю-га!

– Расстрэл, бачыце? Дзяўчат, бачыце? На табе!

Поле бою засталося за намі. Вораг спыніўся здалёк, на ўзгорку, і адтуль сыпаў бяссілымі пагрозамі, нібы дзяўкаў. Мы вярнуліся на пляцоўку двара. Стаялі і разглядалі бялявага. Вельмі насцярожана. Дый ён, па ўсім відаць, нічога добрага не чакаў. Законы вулічнай варожасці былі несумесныя са здаровым сэнсам.

Агрэсіўны Багдан нават узняў руку, намерваючыся "прыварыць", але бялявы перахапіў яе і сціснуў запясце:

– Н-ну.

– Кінь яго, – сказаў Ролік. – Ты з Падвальнай?

– Угу.

Зноў нядобрая дуэль вачэй. Неасцярожнае слова і...

Лізка падышла да незнаёмага і стала побач з ім. Яна ўжо не плакала, а толькі перарывіста ўздыхала. Як дзеці пасля слёз. I, дзіўна, гэты яе ўчынак і ўспамін пра бутэрброд з маргарынам нібы прыглушылі варожасць.

– То чаго тады за іх біцца не стаў? – спытаў я.

– Абрыдла. Гуляць мне з імі не выпадае. Як з маленькімі. Ну і гульні іхнія. Крыві не бачылі... I Лізку пакрыўдзілі... Не плач, ну, не плач, дурнічка.

– А яшчэ?

– А яшчэ па-нямецку брыду розную гавораць. Каб жа хаця ўмелі.

– Цябе зваць як? – спытаў Ролік.

– Карл Канецкі.

– Карло? – на ўкраінскі манер спытаў Раланд.

– Караль? – спытаў я.

– Не, Карл. Маці звала Карлхен.

– Ты што?

– Ну, – сцвярджальна сказаў Карл. – А чаму ж я супраць брыды па-нямецку? Я – немец.

Мяне – і, думаю, не толькі мяне – аж скаланула. Першы знайшоўся Ролік:

– Ф'ю-у. Брэшаш. Адкуль прозвішча такое, Канецкі? Немец мне, таксама яшчэ. Фарсіш? Непадобным быць хочаш?

– Гэтая непадобнасць можа задорага абысціся, каб ёю фарсіць. А прозвішча... ёсць і ў немцаў такія прозвішчы: Канецкі, Ранцоў, Бюлоў. Немец. Так.

Навісла цяжкае маўчанне. I тут Ролік зрабіў тое, на што, прынамсі на вачах у старонніх, наўрад ці наважыўся б нехта з нас. Ён зрабіў крок наперад і працягнуў руку.

– Ну што ж, за гэта цябе только паважаць можна. Лапу.

I гэтым звычайным жэстам ён не толькі замацаваў сваё права быць галоўным, але і канчаткова прымусіў нас усіх паважаць сябе.

V


Ішлі дні. На каштанах і ліпах рэдка-рэдка ўспыхнулі першыя жоўтыя агеньчыкі. Хлопцы з Падвальнай і Чкалава прыніклі, і па іхніх вуліцах можна было хадзіць нават удвух, а Карл, якога мы ўзялі ў наш хаўрус і, ясна ж, адкрылі сакрэт уцёкаў, хадзіў, вядома, і адзін.

Уцякаць пакуль што не было як. Трэба было страціць апошняе сумленне, каб напаследак не памагчы бацькам на "прыгарадных і індывідуальна-ўстаноўскіх гародах" (гэтае слова-пачвара азначала, што кожная ўстанова атрымлівала кавалак зямлі і дзяліла яе на часткі між сваімі работнікамі, а таму ўчастак нельга было назваць "індывідуальным" – крый божа! – а толькі "індывідуальна-ўстаноўскім").

У нас свайго ўчастка не было, і таму я па чарзе хадзіў падмагаць усім нашым хлопцам. Мае на гэта згаджаліся ахвотна, бо гэта "дужа карысна, фізічная праца на свежым паветры". А я і радаваўся.

Працавалі, у вольныя хвіліны лавілі ў пратоках смугастых зеленаватых джгіроў, елі дымны, страшэнна смачны кулеш з рэдкімі кубікамі сала, а вечарам цягнулі ў горад вазок, нагружаны ліловымі бліскучымі баклажанамі і цьмяна-зялёнымі кабачкамі.

Ролікаў гарод быў досыць блізка да Цялічкі, і атаман аднойчы здалёк паказаў мне месца, дзе чакала нас наша зброя: высачэнныя пясчанікавыя слупы, яры між іх: пасечаная, мёртвая, пакінутая зямля.

У гэтыя дні "інтэрнацыянал" наш ледзь не разваліўся. Таму што Жэнька пазнаёміўся недзе з Навумам Фінеесам.

Высокі, худы ад шматгадовага недаядання – калі галадаеш некалькі год, пасля вельмі цяжка, нават пры добрай ежы, увайсці ў норму, – жылаваты. Нічога асабліва яўрэйскага ў ягоным твары не было: нос – просты, форма вушэй – звычайная, вусны – тонкія і прыгожыя, валасамі – цёмны шатэн, вочы -светла-карыя. Можа, гэта і дапамагло яму выжыць у вайну.

I вось Жэнька прывёў яго ў наш атрад, і ён усім адразу спадабаўся, і выявілася, што дурань Кульба ўжо загадзя адкрыў яму нашу таямніцу і той даў згоду. Жэньку за доўгі язык на цэлы тыдзень пазбавілі права хадзіць з намі ў руіны па тол, прымусілі не выходзіць за межы двара, а Навума – прынялі. Што ўжо зробіш, калі так здарылася. Хай будзе пяць нацый.

I вось гэтая "пятая нацыя" ледзь не разваліла, ледзь не загубіла наш магутны саюз і ўсю святую нашу справу. Даведаўшыся, што Карл – немец.

– Немец? Я з імі на адным полі па вялікай патрэбе не

сяду,

– Ну і мне невялікая ахвота з табой на адным полі сядзець. Я б твайго азадка век не бачыў і жыў бы. Нават яшчэ лепей. Таксама мне яшчэ шчасце, на адным полі ён са мной не сядзе. Пакараў!

– I праўда, – сказаў Ролік. – Што ж яму, немцу гэтаму беднаму, зараз рабіць?

I загадаў не сварыцца. Але сэрцу і забабонам чалавечым не загадаеш. Фінеес, харошы хлопец, смелы чалавек, які ведаў цану жыцця і смерці, шчодры, кампанейскі, здатны пайсці за любога з нас у агонь і ваду, ненавідзеў Карла глухой, цьмянай нянавісцю, якая не разважала, якая проста – жыла.

Сёй-той з нас стаў на адзін бок, сёй-той – на другі. 3 такой цяжкасцю скляпаны "інтэрнацыянал" развальваўся на кавалкі, трашчаў па швах. І дзіўна, нам неацэнна дапамагла малая, слабенькая Лізка, якую ніхто з нас не браў усур'ёз.

Справа пачалася з таго, што запалы нашы, як выявілася, былі нікуды не вартыя. Тол быў, але толам, як вядома, можна хоць печку паліць. Адзін тол – глупства.

Мы не асабліва засмуціліся. Па нядзелях на яўбазе можна было куп^ць усё – ад рыбалоўнага кручка і ледзь не да буйнакалібернай гарматы. Мы ведалі там аднаго дзядзьку, у якога можна было дастаць і запалы, ён прадаваў іх на прадмет глушэння рыбы. Але грошы ў нас павінны былі з'явідца толькі праз два тыдні (мы, нягледзячы на ўсю нашу пагарду да такіх людзей, памаглі аднаму "фраеру" перавезці ягонае багацюшчае абсталяванне, усю гэтую мэблю, карціны, бронзу на новую кватэру: старая яму, бачыце, не зусім падабалася, а кватэр у горадзе было – хоць носам жары). А чакаць два тыдні было нельга: "падвальныя" каапераваліся з Пірагоўскай вулідай і пачалі падымадь хвост. Было вырашана іхнюю штаб-пячору проста разбурыць. А для гэтага трэба было ўзяць у Карла, праўдзівей, у кульгавага дзядзькі Тараса, у якога Карл быў на выхаванні, лом і дзве рыдлёўкі.

I вось калі мы праходзілі паўз Карлаў флігелёк, Лізка раптам сказала мне і Навуму:

– То зойдзем? Зойдзем – зойдзем. Ты што, Навуме, баішся?

Навум успыхнуў і рашуча пайшоў за намі.

...Два пакойчыкі былі абстаўлены вельмі сдіпла, каб не сказадь бедна. Самаробныя тапчаны, табурэткі і стол (дзядзька Тарас быў і сталяр, і цесля, і шавец, і жнец, і ў дуду ігрэц). У кутку ля дзвярэй нізенькі столік, і на ім шавецкія нажы, капылы, тэксікі ў бляшанках і ўсё такое. А на сценах два ўпрыгожанні: маслам пісаная аблупленая карціна, відадь, вельмі старая, бо на ёй амаль нічога нельга было распазнаць, так нейкія рукі і ногі – і павялічаная фотка ў светлай рамцы. А на ёй светлавалосы хлопчык у вопратцы са "шмайсэрам" на шыі. А на ватоўцы два медалі. Нахмураны, значна больш дарослы, чым цяпер, Карл.

Мы стаялі крыху ашаломленыя. Лізка, што праўда, і раней спрабавала была заводзіць гаворку пра "партызанку", але Карл заўсёды яе перабіваў: "гэта не да справы", "змоўч, Ліза" або "гэта іх не датычыцца". Урэшде, што было дзівіцца? I я быў сувязным у атрадзе. I Ролік выконваў у горадзе сякія-такія даручэнні. Але тут...

– Што за медалі? – хаваючы вочы, спытаў Фінеес.

– "За адвагу", – нядбала сказаў Карл, выносячы нам " о рудия труда".

I ён не прыкідваўся. Ён сапраўды сказаў гэта нядбала, як аб нечым не вартым асаблівай увагі. Мы выйшлі і, адышоўшыся крыху, селі ў бур'яне, як пабітыя сабакі.

– Расказвай, – сказаў я Лізцы.

– Я не дужа ведаю, – тоненька і вінавата сказала яна. – Ён аднекуль уцёк, прабраўся цераз фронт. Прыстаў да партызан... пашанцавала адшукаць. А пасля рэйд быў. I ён з гэтым рэйдам быў і ў тваёй Беларусі. А за што медалі далі – ён не расказвае...

– Пэўна ж, было за што, калі далі, – сказаў я.

– А пасля, як нашы прыйшлі, дзядзька Тарас узяў яго. У дзядзькі ўсю сям'ю немцы пабілі.

V мяне ў сэрцы накіпала злосць на Навума і, яшчэ больш, на самога сябе.

– Т-так, Навуме, – сказаў я.

Я рос у невялікім гарадку, і мы, дзеці, гулялі ўсе разам, і пры выпадку маглі ўзаемна перакінуцца сотняй-другой беларускіх, рускіх, татарскіх, яўрэйскіх слоў. У дзяцей гэта хутка. Акрамя таго, бацька ў аднаго з нашай банды быў калісь рабінам, але расчараваўся. I таму я, не ў змове стрымацца, сказаў:

– Ты ведаеш, што такое па-старагебрайску "фінеес". Гэта азначае "медны рот". Вось гэта якраз ты. Крычыш ні з пушчы, ні з поля, дурань маляваны.

VI


Мы сядзелі ў сакрэце: Карл, Навум і я. Лета хілілася да восені, але ночы яшчэ былі цёплыя-цёплыя, можна без сарочкі хадзіць. I вось мы сядзелі ў зарослай варонцы ад снарада, і калені нашы сутыкаліся (я ведаў, што Раланд незнарок паслаў у сакрэт Карла і Навума, і мяне ў якасці згодніка; ён цяпер часта рабіў такое), а вакол утрапёна сакаталі конікі і цыкадкі, а над намі нябачна для вока каціліся сузор'і, якія зрэдку перакрэсліваў патаемны лёт кажана.

Мае паехалі, Карл і Навум былі ўвогуле вольныя птушкі. I вось мы сядзелі і чакалі, каб у дзве гадзіны ночы, калі ўсе паснуць, свіснуць Роліку.

Падвальныя знялі сваю ахову ў гадзіну ночы, але ў вокнах у Дзмітрэнкаў усё яшчэ гарэла святло. Трэба было чакаць.

– Расказалі б што-небудзь, хлопцы, – сказаў я. – Ну хаця б ты, Навуме.

– А што мне расказваць? Звычайнае дзяцінства, пасля вайна, Бабін Яр...

Гэта была, сапраўды, звычайная гісторыя тысяч і тысяч ягоных аднапляменнікаў; расказваць яе – паўтарацца ў стотысячны раз. Мяне здзівіла толькі тое, што яму ўдалося ўцячы і нават сяк-так уладкавацца, але пасля ён зноў трапіў у гета. Яго апазнаў і выдаў немцам адзін тып з яўрэйскай паліцыі. Зноў тры месяцы пекла і зноў уцёкі. На гэты раз проста з месца пакарання смерцю.

– Я гэта ўсё на свае вочы бачыў. I акцыі, і як зямля варушылася. 3 таго часу ў мяне вочы настроены на тое, калі іншаму кепска. Хто, можа, і не заўважае, што камусьці кепска, а я – з першага позірку.

Я адчуваў у цемры, якія напружаныя Карлавы калені. Але не перабіваць жа шчырага і праўдзівага апавядання.

– Потым і іх туды ж павялі. I юдэнрат, і паліцыю, і таго гадаўца. Сам бачыў. Сволачы! Крывёй свайго народа купляць сабе... Ну і купілі... – I цалкам не лагічна дадаў: – А ўсё клятыя немцы. Фрыцы паганыя.

Гэтае слова сарвалася ў яго з языка міжволі. Ён проста забыў. Я ўпэўнены, што ў наступную хвіліну ён пашкадаваў аб ім. Але было позна.

– Хальт маўль,– сказаў Карл.– А па-нашаму "заторкніся".

– Ціха, хлопцы, ціха.

– Не, ты пачакай. Ты памятаеш, калі палонных вялі па Брэст-Літоўскай шашы.

Я ўспомніў. Сапраўды, бясконцая пыльная змяя, і апушчаныя вочы адных, і вочы другіх, у якіх пераважала не нянавісць, а грэблівая цікаўнасць.

– Хто тады ў іх каштаны і іншае кідаў? Адзінкі кідалі. Бо разумелі – не ўсе вінаватыя. Многія, але не ўсе. А думаеш, у кагосьці з іх меней, чым у цябе, было прычын ненавідзець? Чаму так рабіў гэты люд? А таму, голубе, што ў яго вялікая незласлівасць жыве ў сэрцы. Б'е да смерці, але таго, хто ўпаў -не б'е. Вось чаго мне сорам, а не таго, што я...

Навісла цяжкая паўза.

– Мне, думает, лёгка кожны дзень такое чуць? I нават не магчы растлумачыць, бо я тлумачыць – не хачу. Гонар губляць -тлумачыць – не хачу. Сволачы ўсякай тлумачыць – не хачу. Смешачкі чуць, усмешачкі бачыць – не хачу. Каб нават добрыя людзі шкадавалі – не хачу. "Ах, беднае дзіця. Такое малое, а ўжо немец". А я немец, немец! Немец, чуеш ты?!

Мы маўчалі. Цыкадкі і конікі нібы раздзіралі ноч.

– Вы, вядома, ведаеце, што нас высялялі, – глуха сказаў Карл. – Асцярога такая была, што вось Гітлер прыйдзе – і тут мы да яго ўсёй хеўрай перакінемся. А што нам было, большасці нашых, у гэтым аўстрыйскім недавучку-пэцкалі? У нас радзіма была. Іншая радзіма. Наша... Вязуць нас параходам...

– Чакай, – перабіў я. – Які параход! Не "Пугачоў"?

– Ён самы. А-а ты чаго?

– Так, нічога, кажы далей.

– А ўва мне злосць кіпіць. I вырашыў я: уцяку. Я не кацяня, каб мяне без дай прычыны куды хочаш можна везці. Я ім давяду. За ўсіх сумленных нашых, што ані сном, ані духам...

Мне пашанцавала. Уцёк. Фронт на трыбусе перапоўз, бо з нашага боку мне небяспечна было. Партызанаў знайшоў. I тыя ўзялі. Прозвішча нейтральнае, а месца нараджэння і прозвішча маці я вадой заліў ды пальцам расцёр. Дурань быў. Пасля ўсё адно расказаў, але тады, пакуль не давёў – нельга было.

...Я адчуў, што Карл варушыцца. Пасля ён надоўга змоўкнуў. А потым сказаў глуха:

– Ну, ты мне важлівае сказаў. Як пляму з усяго вартага сцёр. А то я ўсё тыя стрэлы забыць не мог.

– Агонь згас, – сказаў Фінеес. – Подаўна ўжо.

...Свіст наш аддаўся ў пустым двары. Пасля на трэцім паверсе бязгучна адчыніліся балконныя дзверы. Цень слізгануў па карнізе, і амаль адразу да нас данеслася ржавае крактанне рыны.

– Ну як? – Ролік адвязаў хатулёк, што вісеў на шыі

– Знялі пост. Дзве гадзіны таму.

– Дабрэча! Ну, мы ім пакажам пільнасць.

Узяўшы з-за памыйкі рыдлёўкі і лом, мы рушылі да месца дыверсіі, ломячы сухі бур'ян.

...Штаб-пячора была сапраўды на нашай палове схілу, прынамсі, мы так лічылі. Галоўнае, ніхто з нашых не бачыў, як і калі яны яе выкапалі: мабыць, тыя сачылі, калі нікога ў двары няма, пясок адносілі некуды далей, можа, працавалі начамі.

Што праўда, адтуліна-ўваход вышынёю ў палову метра была за адрожкам узгорка і хавалася ў дрымучым нечапаным пустазеллі – хітрыя чэрці! – так што ў трох метрах прайдзі і не заўважыш. Адкрылі яе хлопцы выпадкова і толькі таму, што "падвальныя" перамудрылі: надумалі ставідь непадалёк вартавога, які датуль стырчаў у нас на вачах, аж пакуль хлопцы не зацікавіліся гэтай акалічнасцю.

Мы ўпаўзлі ў пячору на жываце, і толькі там Карл запаліў нямецкі ліхтарык. Добры быў ліхтарык, з чырвоным і зялёнымі шкельцамі. Пры жаданні можна было пасыладь святло барвянае ці смарагдавае.

Пячора была досыць вялікая: метры тры на тры і вышынёю каля двух метраў. Столь умацаваная крапежам: аполкі, падпёртыя слупамі. Бярвенцы-лаўкі і стол-скрынка. У куце драўляныя карабіны, два самапалы і дзве нямецкія патронныя бляшанкі: адна сапраўды з патронамі, а другая з "макаронамі", нямецкім порахам.

– Угм, – сказаў Раланд. – Бач ты, да чаго яны ўжо дакаділіся. Самапалы ў ход пускадь думаюць. Гэта ж не сумленная бойка, не кулакі. Гэтак жа і вочы выпаліць чалавеку можна.

На сценцы вісеў груба намаляваны план нашага двара і самаробны плакат. На плане былі тры стралы, накіраваныя ў бок нашых дамоў і ніжняга двара. Стрэлы вялі праз памыйкі, штабелі дошак, дахі дрывотняў.

– План разраблялі, гады, – сказаў Карл.

На плакаде былі намаляваныя мы. Вядома, у пачварным выглядзе, так што здагадацца аб тым, хто ёсць хто, можна было толькі па вопратцы і па надпісах пад нагамі кожнай фігуры.

"Падлягаюць адпладе за злачынствы супрадь мірных дзяржаў: Падвальнай, Пірагоўскай, Чкалава і іншых. Пасля немінучай перамогі будуць несці адказ перад народам. Крывавы дыктатар Раланд Дзмітрэнка – акунанне ў бочку для дажджавой вады (на задворках, за дрывотнямі) да непрытомнага стану з паследуючым выцверажэннем пры дапамозе хвастання крапівою і забаронаю на векі вечныя хадзіць вышэйпамянёнымі вулідамі (якія складаюць неад'емную частку нашай дзяржавы), нават калі пашлюць за газай".

"Нямецка-фашысцкая морда Карл..." Далей ішлі пакаранні ўсім нам. Мне "суд народаў" прысудзіў туга напхаць крапівы ў порткі і звязадь рукі, каб не вызваліўся ад яе, аж пакуль не дабягу да людзей.

Ніжэй гэтых фігурак ішоў буйны надпіс:

"Наша справа справядлівая – перамога будзе за намі! Раздушым ніжнедворскую гадзіну ў яе ўласным бярлогу!"

– Бачылі? – спытаў Ролік.

Бледны як палатніна Карл здзёр са сценкі абодва аркушы. Скамячыў.

– Ну, гадаўё. Я ім "нямецка-фашысцкую морду" пакажу. Бач ты, што яны нам рыхтавалі. Сутаргава зглынуў нешта:

– Я, хлопцы, раней і не хацеў. Што, думаю, – дзіцячыя гульні! Недагулялі дзецьмі, то... Але думаў: несур'ёзная гэта справа. Кожны з нас пекла прайшоў. Але цяпер буду біць іх. Усур'ёз. Таму што дай такой свалоце волю... Гэта ж капо растуць, паліцаі пры зручным выпадку, дзярмо.

– То што? – спытаў Жэнька. – Развалім проста? Разбурым?

– Э, не, – падумаўшы, сказаў Ролік. – Цяпер, пасля такога, гэтага ўжо мала. Тут выбух патрэбен або хаця падабенства. Трэба ім феерверк учыніць. Навум, Карл – за мной. Да паваленага плота. Трэба трэскі, дошкі, пара бярвенняў. Васілько, лезь наверх і прабі пару дзірак.

– Дзеля чаго?

– Дзеля цягі.

Я палез наверх і пачаў лупасіць ломам, выварочваць камяні, выграбаваць рыдлёўкай зямлю і жвір. Я працаваў і чуў, як хлопцы, сапучы, валакуць праз дзядоўнік, дурман і беляну бярвенні ад старога, чорт ведае колькі год назад паваленага плота. Лом ужо чатыры разы правальваўся ў пустаіу, і ўрэшце я вырашыў, што досыць.

Пасля мы насыпалі на падлогу пячоры трэсак, а на іх паклалі штабелем дошчачкі. Раланд развязаў хатулёк і высыпаў з яго дзесяткі тры цыліндрыкаў з тэрмітам (у нас асаблівым шыкам лічылася чыркаць запалкай менавіта аб тэрміт вось у такім бліскучым бардова-карычневым цыліндрыку, а не аб пачак).

– Каб гарэла зырчэй, – растлумачыў ён.

Паўзверх дошак мы нацягалі бярвенцаў.

– Патроны возьмем? – спытаў Навум.

– Патроны самі знойдзем, – адказаў Ролік.

– Правільна, – сказаў праз зубы Карл, – яшчэ рукі іхняй зброяй, поскуддзю гэткай, пэцкаць.

Мы клалі бярвенцы і на кожны новы іхні слой рассыпалі па некалькі жменяў пораху і патронаў.

– Слухайце, – сказаў Навум, калі скрынкі былі амаль апарожненыя, – тут яшчэ дзесяць... пятнаццаць... дваццаць чатыры ракеты.

– Валачы іх сюды, – сказаў Ролік.

Праз дзіркі, што прабіў я, мы засунулі ў штаб-пячору яшчэ некалькі пацурбалкаў і паленняў і туга ўвапхнулі між іх ракеты. Старчма. Капсулямі ўніз.

Пасля спусціліся да лазу, пхнулі ў яго паперы, паклалі на яе, разламіўшы, цыліндрыкі, буры тэрміт.

– Падпальваць, ці што? – спытаў Навум.

– Э, не, – сказаў Ролік і дастаў з кітттэні мятровы кавалак шнура, – без бікфорда – гэта, хлопцы, будзе непарадак. Трэба з бікфордам. Каб усё, як у сур'ёзных людзей.

– Ну, а калі яны тут пасля ачысцяць? – спытаў я.

– Эге, палезуць яны на пузе, калі тут вуголле ды куродым будуць. Ручкі пашкадуюць. I потым невядома яшчэ, што з гэтага нашага пірага з начынкай будзе.

Ён адрэзаў кавалачак шнура даўжынёю сантыметраў у пяць і прысмаліў. Некаторы час здавалася, што шнур не гарыць, але потым з канца вырваўся накіраваны, нібы ў паяльнай лямпе, прагны язычок полымя.

– Парадак. Прыдатны.

Канец шнура падсунулі да тэрміту, абклалі ўсё гэта паперай і порахам, вывелі другі канец вонкі, і Ролік запаліў запалку.

– Ну, з богам.

Мы адышлі ў цёмны кут паміж трыма "шанхаямі", узлезлі на дах пуні і сталі чакаць. Спачатку нам здалося, што ўсё дарэмна, што тэрміт і папера не загарэліся, але вось з верхніх дзірак спачатку тонкімі струменьчыкамі, а пасля ўсё мацней, таўсцей паваліў белы нават у цемры дым.

– Пайшло, – са здавальненнем сказаў Ролік, – зараз як пачне пластаць.

"Пластаць", сапраўды, пачало. 3 бліжняй дзіркі вырваўся раптам слуп полымя, і ў тую ж хвіліну глуха ляснуў стрэл. За ім другі, трэці. А потым над узгоркам з шыпеннем узляцела невысокая ракета, заліўшы фасфарычным святлом узгорак, двор, дамы, зеленаватыя твары людзей у адчыненых вокнах.

– Нічога, хлопчыкі, нічога, – кідаў Ролік, – вось ім, вось.

Страляніна ўсё мацнела. На гэты раз стралялі пачкамі. 3

аддушын раўло і клубамі несла іскры. Мы заўважылі, што ля муроў з'явіліся людзі. Падыходзіць баяліся, але стаялі і глядзелі.

Толькі некалькі чалавек насмеліліся падысці бліжэй. Я заўважыў чалавека ў белай сподняй сарочцы, расхрыстанай на грудзях. Трымаючы ў руцэ сякеру, ён стаяў і непаразумела глядзеў на агонь, на іскры, на ракеты, што часцей і часцей уздымаліся над узгоркам.

Непадалёк ад нас адчынілася адно акно, другое.

– Што такое? – спытаў старэчы голас.

– А чорт яго ведае, – адказаў бас. – Бандзюгі нейкія, пэўна. Мо не падзялілі чаго?

– А раке ты?

– Ну, можа, фуліганнё... Страляніна. Можа, боепрыпасы нейкія ахнулі.

– Не кажыце. Развялося – хоць ты не ведаю што рабі. Чуткі ходзяць: з'явіліся нейкія "малаточкі", цюкаюць людзей малаточкамі па галаве. У мяне суседка... Ведаеце, пажылая... То ёй трэба было сярод ночы на вакзал ісці, сустракадь кагосьці. Гляджу, надзяе на галаву алюмініевую міску і зверху хустку завязвае. "Чаго гэта вы, Двося Аронаўна?" – "А малаточкі?" Гэта яна, значыцца, накшталт шлема прыдумала. Калі і цюкнуць, то не да смерці.

Яны засмяяліся.

– Чорт ведае, што гэта, – сказаў бас. – Падазроная нейкая гісторыя... А ўсё ж прыгожа, га?

– Прыгожа... У мілідыю заявіць трэба.

Цяпер страляніна была такая, нібы на ўзгорку віраваў запеклы бой. Снапамі ўзляталі ўгору рознакаляровыя ракеты. Адна паляцела паралельна зямлі між двума кастрамі дроваў і зігзагамі, адбіваючыся па чарзе то ад аднаго кастра, то ад другога, памчала ў бок дамоў. Людзі шарахнуліся ў бакі. Пасля ў зеніт пайшла адна нідь, другая: сярод патронаў былі трасірныя. Мы ў захапленні заскакалі на нашым даху.

I тут нешта глуха вухнула – абвалілася столь пячоры. Відадь, падгарэлі слупы. А можа, і сціснутыя парахавыя газы дапамаглі, не ведаю, як там атрымалася. 3 ямы, як з жарала вулкана, вырваўся слуп агню, узляцела ў розныя бакі яшчэ некалькі ракет, а страляніна стала ўтрапёнай.

Мы саскочылі і пайшлі да людзей. Цяпер можна было ўдаць, што мы таксама выйшлі пацікавіцца. А людзі стаялі і ўсё яшчэ нічога не разумелі.

– Ролік, хлопчыкі, вы? – пачулі мы шэпт.

– Нонка, Ліза.

Прыемна ўсё ж несці цяжар гераізму і славы. Ва ўсякім разе, мы стрымана і мужна ўсміхаліся, калі Нонка трэсла нам рукі, а Ліза ўстала на дыбачкі і выцерла насавіком пляму сажы на Ролікавай шчацэ.

Кроках у дваццаці ад нас стаяў Гнат, і зарыва скакала ў яго па твары. Ён заўважыў нас – аблічча ягонае тарганулася: зразумеў.

Узняў з зямлі ўламак цэглы і шпурнуў яго проста ў жарало, у агонь.

Вочы ў яго былі белыя ад ярасці.

– Ну, трымайцеся.

І плюнуў у наш бок.

VII


"I прыйшоў дзень бітвы. I сеча бысць зла..."

I яны, і мы добра разумелі, што пасля знішчэння штаб-пячоры ніякай размовы аб міры ці нават аб узброеным нейтралітэце не можа быць. Вайна цяпер была толькі пытаннем часу. Узаемная нянавісць была такая, што ніхто, ніводны з бакоў не адмовіўся б ад помсты. Акрамя таго, справа ішла аб сферах уплыву, і мы, вядома, лічылі, што праўда і справядлівасць на нашьш баку. Нам трэба было мець свабодны праход на яўбаз, на бульвар, на вуліцу Варашылава і плошчу Хмяльніцкага. Патрэбен быў "выхад да мора".

А ворагі былі гадамі. Яны гулялі ў расстрэл, штурхалі прыкладамі між лапатак безабаронных і слабых. I гэта яны рыхтавалі напад і ўжо загадзя пускалі слінкі, думаючы аб бочцы і крапіве.

Не, яны і сапраўды, па вялікім рахунку, былі паскуднікамі і падлюгамі.

Акрамя таго, гэта была проба агнём, рэпетыцыя, манеўры, якія павінны былі паказаць, ці вартыя мы чагосьці, ці здатныя мы ўтварыць сапраўдны атрад, які здолее дзейнічаць.

Але, шчыра кажучы, мы такі чухалі сабе патыліцы, думаючы аб гэтым дні. Сілы былі жорстка, катастрафічна, да крайнасці няроўныя.

Нас, калі ўлічваць Нонку, было сем чалавек. Тых -дванаццаць. I гэта толькі з адной Падвальнай. Мы і чакалі, і пабойваліся гэтага дня.

...I вось гэты дзень настаў. Мы зразумелі гэта таму, што яшчэ з раніцы на вал узлезлі два хлопцы і пачалі адтуль гарлаць нам:

– Гэй вы, нізавое балота! Пачым жабяняты?!

– Чакайце, дагаўкаецеся! – адказвалі мы.

– Як бы вам гаўкаць не давялося.

– Вы брэшаце – вы і гаўкаць будзеце.

– Паб'ём Раланда з вашывай бандай.

– А ў вас з вашым Гнатам нешта нечым напхата.

– Выходзьце вечарам у сем, калі смеласці хопіць. Мы вас біць будзем.

– Выйдзем, анягож. Толькі глядзіце, як бы мы вам рылам не наторкалі ў тое, што са страху зробіце.

Нагаварылі, словам, процьму, проста-такі кучу разумных рэчаў. А нагаварыўmы, сталі думаць, як не абняславіцца.

Дом, на які абапіраліся нашы тылы, той дом, у якім жыў Кульба, у плане быў падобны на літару "П". Справа ад яго, калі стаць спінаю да ніжняй часткі гэтага "П", быў глухі мур шматпавярховага дома. Злева – брукаваны з'езд з вуліцы непасрэдна ў двор, а за ім – фасад яшчэ аднаго, пяціпавярховага дома. Злева і справа, такім чынам, нам не было чаго баяцца нападу. На жаль, і тут былі свае слабыя месцы. Адно

– брама, што вяла на з'езд. Другое – пад'езд у П-падобным до-ме. Ён вёў на другі, мікраскапічны дворык, з якога, зноў жа праз пад'езд, суседні з першым, таксама можна было выйсці на вуліцу. 3 першым пад'ездам было прасцей. Мы зачынілі чыгунную вітую браму, ведаючы, што ўсе ўспрымуць гэта як належнае: цюкнула ў галаву ўпраўдому, і ўсё.

Справу з другім пад'ездам уладкаваў Навум Фінеес, гэткая хітрая зараза. I ўладкаваў выпадкова: убачыў ля "Перукарні" грузавік і шафёра, які, відаць, рыхтаваўся крыху перапачыць, скручваў ватоўку ў валік.

– I што вы, дзядзька, так і збіраецеся спаць тут?

– Ну. Далёка завідна не ад'едзеш. I ўначы ездзіць небяспечна. Прыкімару тут.

– Угм. I на цёмнай вуліцы. Нейкі іншы грузавік дасць пад хвост вашаму. Прыемнае вы сабе рыхтуеце абуджэнне.

– Ну, а ты куды б параіў, шалапут?

– Заганіце унь у той пад'езд. Хадзем, я пакажу.

I паказаў. Шафёру ідэя нечакана спадабалася.

– Гэта ж вузкі пад'езд, – перакокваў Фінеес. – Ён на рамізнікаў разлічаны. Дом жа ж стары. То калі вы заедзеце -ніхто ж нават дзверцы да вас не здолее адчыніць, каб вас украсці. I машына не наедзе. I нічога.

Вадзіцель згадзіўся. Загнаў машыну ў пад'езд, нібы коркам бутэльку заторкнуў, і заваліўся дрыхнуць. Тады мы прыцягнулі некалькі скрынак і запхнулі іх пад грузавік. Тыл быў забяспечаны.

Мы не ведалі, чаму гэта Ролік знікаў гадзіны на дзвв сярод белага дня, але мы бачылі: ён хвалюецца. I за сябе, і за нас.

Сонца ўжо схілілася нізка, і вокны дамоў гарэлі вадкім аранжавым ззяннем, калі на вяршыні грады з'явіўся вораг. Цэлы ланцуг прыдуркаў і лэйбусаў з галоўным прыдуркам і фашыстам на чале.

Наша кампанія грэбавала біцца іначай чым "на кулачкі". I, акрамя ўсяго іншага, мы пагарджалі "падвальнымі" за тое, што яны заўсёды, нават зараз, ішлі ў бойку "ўзброенымі". Вось "карабіны", зручныя ў якасці доўбні, кіі, унь у аднаго лук, а ў другога прашча. Гэтак жа і галовы папрабівадь можна, вельмі проста.

I тут нас зноў здзівіў Ролік. Пайшоў перад нашым строем, раздаючы кожнаму па пяць скрутачкаў, з якіх стырчалі канцы шнуркоў.

– Калі выгарыць тое, што надумалі, і іхні строй расстроіцца, па майму сігналу торгайце за шнурок і кідайце ім проста пад ногі.

– Гэта што? – спытаў я.

– Гэта пад час тактычных заняткаў ужываць. Называецца "выбухпакет".

– Дзе ўзяў?

– На яўбазе ў таго гандляра выменяў сёння. Гадзіну таргаваўся, гад.

– Што аддаў? Раланд маўчаў.

– Няўжо "Цэйса" свайго?

– Не, хлопцы, бінокль нам спатрэбідца. Ён у гарах -першы сябар, – і ўздыхнуў. – Шаблю аддаў.

Мы ахнулі. Гэта быў скарб, якім ганарыліся ўсе мы, хадя належаў ён Раланду. Нямецкая парадная шабля. Танюткая, у чорных лакіраваных ножнах, тупая, лёгенькая, з "залатым" эфесам. Нейкі афіцэр салютаваў ёю на парадах, магчыма.

– Адолець трэба, – сказаў Ролік і ўспыхнуў. – Ды чаго, як на хаўтурах? Парадная яна. Цадка. У паходзе яна нам – ну, ні да чаго. Тупая, адных жаб рэзаць. I потым, вы ж бачылі на эфесе круг, а ў крузе арол на свастыцы. На якога д'ябла нам іхні арол? Ды яшчэ на фашысцкім знаку?

Гэта сапраўды крыху мяняла справу. Ва ўсякім разе, мы зрабілі выгляд, што нам не шкада.

А ланцуг стаяў на ўзгорку і чакаў.

– Значыць так, – сказаў Ролік. – Б'ёмся амаль усур'ёз, бо іначай не павераць, не завабім. А пасля падамося назад. А пасля ўцякаць.

Мы глядзелі на тых, на градзе. Чатырнаццаць чалавек. Два на аднаго. Але горш было тое, што некаторых хлопцаў з Падвальнай не было. Замест іх былі ландскнехты і подлыя найміты з Пірагоўскай. Значыць, мы мелі рацыю і частка іхняга атрада была засланая нам у тыл.

А тыя, на градзе пачалі нас свалачыць.

– Гэй вы, калі здрэйфілі – бяжыце па хатах. А то здавайцеся. Тады адхвошчам крыху крапівой, дый канцы.

Мы маўчалі. Мы проста ішлі па схіле ўгору. Зрэдку даводзілася адскоквадь ад каменя, пушчанага з прашчы. I гэта яшчэ больш распаляла нашу ярасць. Быдла паршывае! Камянямі!

– Ідзіде-ідзіце, – яны наперабой надасканальваліся ў сінонімах. – Мы вас адлупцуем. Узгрэем! Адвозім! Накладзём! Аддубасім! Гарачых усыпем!

Маўчанне ў адказ. Мы проста не спешна падымаліся на касагор. Тыя таксама чакалі. I праз хвіліну мы зразумелі, чаго. Загрукаталі за нашымі спінамі, у пад'ездзе, скрынкі, і тут жа раздаўся львіны рык разбуджанага шафёра:

– А?! Гэта вы чаго тут, мазурыкі? Вось я вам. Ах, злодзеі! Ну, чакайце! Вушы зараз вам абарву, – і адразу за лаянкай гук матора: шафёр даваў задні ход, каб медь змогу вылезці і абарвадь вушы.

Я ўсміхнуўся, уявіўшы, як яны драпанулі. Нічога, болей не палезуць. Не захочуць звязвадца з дарослым. Шафёр прыкрыў наш тыл. А пакуль яны аббягуць вялізны, на ўсю вулачку, квартал, каб прыяднацца да гэтых,– шмат што можа адбыцца.

Гэта, відаць, зразумелі і тыя. Зразумелі, што чакаць цяпер няма чаго. I з дзікім згэлкам і лямантам павалілі на нас.

Праз пару імгненняў два ланцугі перайшлі ўрукапашную. Шчыра кажучы, у некалькі гзтых хвілін нам давялося кепска. Яны, праўда, ужо не кідалі камянёў, баючыся трапіць у сваіх, але кулакамі і кіямі дзейнічалі як маглі. I шмат іх было, вельмі шмат, як на нас. Занадта.

Усё круцілася ў вачах. Як у тумане, як на гіганцкай каруселі, мільгалі твары, ногі, кулакі. Вішчала, кусалася і брыкала нагамі Нонка, якую два ворагі цягнулі ў палон, але не маглі адцягнуць і на пяць крокаў ад месца бойкі. Раланд схапіўся з Гнатам і двума ягонымі целаахоўнікамі. Тыя саплі, хрыпелі і лаяліся, імкнучыся дарвацца. А гэты маўчаў, бярог дыханне і толькі з'едліва ўсміхаўся праз распухлыя вусны.

Мы пачалі задкаваць, а пасля пабеглі з узгорка. 3 дзікім крыкам, цюгаканнем, лямантам і згэлкам павалілі за намі праследавацелі. 3 першабытным рыкам ляцела за намі лава, ламілася праз густы бур'ян. А мы беглі і там, дзе трэба, скакалі. I я ўбачыў, як Жэнька ўпаў, а Гнат, прабягаючы, пхнуў яго наском чаравіка ў рэбры, а Кульба адкаціўся.

I мы таксама адкаціліся. Да самай падэшвы ўзгорка. А пасля павярнуліся. Дзіўнае рабілася вышэй па схіле. Хто ляжаў, хто торгаўся, хто спрабаваў паўзці ўгору, а нешта трымала яго.

Дурні! Кінуліся гнаць, ляцелі, як на злом галавы, дарваліся, лічылі, што авалодалі становішчам, бязмозглыя. I ніхто нават не падумаў, што мы завабілі іх, як неразумных шчанюкоў, што мы яшчэ папярэдняй ноччу прыцягнулі з Батанічнага саду (там такой раскошы была ку43-, сапраўды куча, якую сабралі адусюль і не паспелі вывезці) некалькі доўгіх кавалкаў супрацьпяхотнай спіралі з калючага дроту, пасеклі яе на камянях, каб не была такой высокай, і замаскавалі ў бур'яне, і скакалі над ёю. А паклалі мы яе не роўнымі палосамі, а нібы хвалямі, і вось яны, ворагі, торгаліся ў дроце, як мухі ў павуцінні.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю