412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 17)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 17 (всего у книги 23 страниц)

Карыстаючыся тым, што я схаваны ад іх хмызамі, а сцежка ідзе пад гару, я ўзяў боты ў рукі і даў па сцежцы такі клас бегу, якога не даваў ніколі да гэтага і бадай што ніколі -пасля. Я імчаў так, што вецер свісцеў у вушах, паліла ў лёгкіх, выядаў вочы пот. А тупят за маёй спіною хоць павольна, а набліжаўся. Хутка мне ўжо здавалася, што я ўпаду, я і сапраўды два разы спатыкнуўся, але выправіўся і бег, бег, бег. Павольна, вельмі павольна набліжаўся цёмны парк, а тупят гучаў усё бліжэй і бліжэй.

На маё шчасце, прыйшло другое дыханне, як сказалі б зараз. Я бег напрасткі, праз яры і ямы, агінаючы гарбы, на якіх мяне маглі заўважыць. І тупат гучаў то бліжэй, то далей, то з правага, то з левага боку. Мне не было часу азірацца, але раз я ўсё ж азірнуўся з хмызоў. Яны, людзі дзікага палявання, ляцелі за мною ў малочным нізкім тумане.

Коні іхнія распасцерліся ў паветры, верас звінеў пад капытамі, коннікі сядзелі нерухома, і над імі, у ляпіку чыстага неба, гарэла самотная вострая зорка.

Напружыўшы апошнія сілы, я скаціўся з горкі, перасек шырокую сцежку, скокнуў у канаву і пабег па дне, па вадзе. Канава нябліжалася да агароджы. Я выскачыў з яе і адным скачком перанёсся да агароджы. Яны былі ў якіх-небудзь дваццаці сажнях ад мяне, але трохі замарудзіліся, і гэта дало магчымасць праскочыць у ледзь прыкметную дзірку і захавацца ў бэзе. На сцежцы было зусім цёмна ад дрэў, і таму, калі яны амаль бязгучна прямчалі паўз мяне, я не змог разгледзець іх. Але я добра чуў, як галаўны прастагнаў: "Да прорвы".

Дзікае паляванне памчала далей, а я сеў на зямлю. Сэрца маё калацілася, як хвост авечкі. Але я хутка ўстаў. Сядзець пасля бегу нельга. Я добра разумеў, тто толькі атрымаў адтэрміноўку. Яны могуць хутчэй дамчаць навакольным шляхам да дома, чым я дайду да яго нацянькі. I зноў пабег. Ногі мае былі збітыя да крыві, двойчы я ўпаў, запнуўшыся аб карэнні, ляпы ялін сцябалі мой твар. Гмах палаца вырас перада мною зусім нечакана, і адначасова я пачуў пошчак капытоў недзе наперадзе. Яны зноў гучалі, яны грымелі так часта, тто я скурай адчуваў: яны імчаць неверагодна хуткім нямётам.

Я пайшоў ва-банк. Я мог схявяттття. але ў палацы была дзяўчына, якая зараз, пэўна, вельмі спалохалася. Я павінен быў быць там, там была мая зброя. У некалькі скачкоў я спынуўся на ганку і затарабяніў у дзверы:

– Надзея Раманаўна! Надзея Раманаўна! Адчынще!

Крычаць было нельга. Яна магла абамлець ад жаху. А

ляск капытоў быў ужо тут, на гэтае палове палаца. Я грукацеў.

Дзверы адчыніліся раптоўна. Я ўскочыў у залу, моцна прыпёр дзверы і хацеў быў кінуцца за зброяй, але праз ваўчок пабачыў, тто туманныя коні прамчаліся далей і зніклі за павароткай алеі.

Я глянуў на Яноўскую, якая стаяла, уражаная маім выглядам, глянуў у люстру і жахнуўся: увесь падзёрты, пашарпаны, з крывёю на руках, са скалмачанымі валасамі стаяў і дзіка глядзеў на мяне мой двяйнік. Я зноў глянуў на Яноўскую: бледная, з мёртвым тварам, яна закрыла вочы і спытала:

– Верыце вы зараз у дзікае паляванне караля Стаха?

– Зараз веру, – змрочна сказаў я. – I вы не пабаяліся адчыніць мне дзверы ў такі момант?!.. Маленькае мужнае сэрца.

У адказ яна разрыдалася:

– Пане Беларэцкі... пан Андрэй... Андрэй. Я так баялася, так баялася за вас. Божа... Божа... Божа! Хоць бы ўзяў ты толькі мяне адну!

Рукі мае сціснуліся ў кулакі.

– Пані Надзея. Я не ведаю, здані гэта ці не. Здані не маглі быць такімі рэальнымі, людзі не маглі быць такімі прывіднымі, паладь гэткай нячыстай злобай. Але я клянуся, клянуся вам. За гэты ваш жах, за гэтыя вашы слёзы яны заплоцяць мне, заплоцяць дарагой цаной. Клянуся вам.

Недзе далёка заміраў часты пошчак конскіх капытоў.

Раздзел шосты


Калі да гэтага тэмп майго апавядання быў трохі запаволены, то зараз ён будзе, наадварот, ці не занадта хуткім. Але што зробіш, надзеі з той жахлівай ночы так імчаліся, што ў мяне кружылася галава.

Ранкам наступнага дня мы хадзілі з Яноўскай да вёскі, дзе я запісваў легенды. Усю дарогу я пераконваў яе, што не трэба так баяцца дзікага палявання, расказаў, як я ўчора ашукаў яго, а ў галаве круцілася: "Што ж гэта было? Што?"

Гаспадыня трошкі павесялела, але ўсё ж была прыгнечанай: такой яе я яшчэ не бачыў. А калі я вяртаўся да палаца (Яноўская затрымалася ля флігеля з вартаўніком), я заўважыў брудны аркуш паперы, прышпілены калючкай да стаўбура яліны на відным месцы. Я садраў яго:

"Тое, чаму трэба, загіне. Ты лёзны чалавек, чужынец нейкі. Сыходзь з дарогі. Ты чужы тут, якая справа табе да праклятых радоў. Паляванне караля Стаха прыходзіць апоўначы. Чакай".

Я толькі плячыма знізаў. Пасля таго апакаліптычнага жаху, які я перажыў учора, гэта пагроза здалася мне дрэннай меладрамай, непрадуманым ходам і, між іншым, пераканала мяне ў зямным паходжанні гэтай чартаўшчыны (як вы пабачыце далей, дарэмна).

Я схаваў ліст. А ўначы адбылося адразу два здарэнні. Спаў я зараз вельмі дрэнна, мучылі нейкія кашмары. Я прачнуўся апоўначы ад крокаў, але на гэты раз нейкая незразумелая ўпэўненасць, што гэта не проста гукі, прымусіла мяне ўстадь. Я накінуў халат, асцярожна адчыніў дзверы і выйшаў у калідор. Крокі гучалі ў дальнім яго канцы. Я пайшоў за імі і... пабачыў ахмістрыню, якая са свечкаю ішла кудысьці. Я асцярожна ішоў за ёю, трымаючыся цемры. Яна зайшла ў нейкі пакой. Я пайшоў быў да яго, але яна выглянула адтуль, і я ледзь паспеў прыцісцудца да сцяны. Калі я дайшоў да пакоя, то пабачыў там толькі стары пісьмовы стол, разьблёную шафу. На падаконніку стаяла свечка. Я зайшоў туды, вельмі асцярожна заглянуў у шафу – пустая. Пакой быў зусім пусты, і на жаль, мне нельга было вартаваць у ім: я мог сапсаваць усю справу. Таму я пайшоў за паваротку калідора і стаў там. У халаце было холадна, мерзлі ногі, але я стаяў. Я стаяў, напэўна, ужо каля гадзіны, калі раптам другая з'ява ўразіла мяне. Па калідоры, па дальнім яго канцы, рухалася блакітная постаць жанчыны. Адкуль яна з'явілася – не ведаю: калідор у тым канцы таксама рабіў калена. Яна рухалася плаўна, быццам плыла. Я толькі быў рушыў туды, як спыніўся, уражаны. Твар гэтай жанчыны быў тварам Надзеі Яноўскай, толькі дзіўна змененым. Ён быў вельмі паважны і спакойны, больш сталы і нейкі нават больш выцягнуты. Дзе я бачыў такі? Я ўжо здагадаўся і ўсё ж не верыў сам сабе. Ну, вядома, партрэт страчанай жанчыны ў зале. Блакітная Жанчына!

Я забыўся на ахмістрыню, на холад, на ўсё. Гэтую таямніцу я павінен быў вырашыць неадкладна. І я рушыў туды. А яна плыла, плыла ад мяне, і тут толькі я заўважыў, што вялікае акно ў калідоры напалову адчынена. Яна ступіла на нізкі падаконнік і знікла. Я дабег да акна, выглянуў і нічога, нічога не пабачыў, быццам нехта смяяўся з мяне. Кут дома быў, праўда, зусім недалёка, але карніз быў, усё той самы вузенькі карніз. Я ўшчыкнуў сябе за руку – не, я не спаў.

Я так быў уражаны гэтым новым здарэннем, што ледзь не прапусціў вяртання ахмістрыні. Тая ішла са свечкай, трымаючы ў рудэ нейкі аркуш паперы. Я прыціснуўся ў нішы дзвярэй, яна прайшла паўз мяне, не заўважыўшы, пасля выглянуў і пабачыў, што яна спынілася ля акна, пахітала галавою і, мармычучы нешта, зачыніла яго.

Пасля пайшла па сходах па першы паверх.

І што ёй трэба было тут, на другім паверсе? Я пайшоў быў да сябе, але раптам спыніўся і ціхутка пастукаў у дзверы пакоя Яноўскай. Чым не жартуе д'ябал, а раптам гэта ўсё ж была яна? Я сказаў шэптам:

– Надзея Раманаўна, вы спіце?

У адказ я пачуў соннае мармытанне.

Я вярнуўся ў пакой і, не запальваючы свечкі, сеў на ложак. Мяне калаціла ад холаду, а чэрап проста разломваўся ад розных супярэчлівых думак.

Раздзел сёмы


Калі мы наступнага дня гулялі з ёй у алеі, я расказаў ёй пра здарэнні мінуляй ночы. Можа, мне і няварта было рабіць гэтага, не ведяю, але я ніяк не мог пазбавіцца думкі, тто тут нешта нячыста з ахмістрыняю. Яна не здзівілася, паглядзела на мяне вялікімі рахманымі вачыма і адказала павольна:

– Бачыце, а я ў гэту ноч так перахвалявалася за вас, тто спачатку не спала, а потым заснула так моцна, тто нават нічога не чула. Няварта вам уставаць уначы, пане Беларэцкі. Калі што-небудзь здарыцца, я гэтага сабе не дарую... А наконт ахмістрыні вы памыляецеся. Уласна кяжучы, яна можа хадзіць паўсюль, я не датрымліваюся старых правіл, тто яхмістрыня можа прыходзіць на другі паверх толькі тады, калі яе клічуць. Тут самае жахлівае не яна, а Блакітная Жанчына. Зноў яна з'явілася. Неадменна здарыцца нетта дрэнняе.

I з суровай мужнасцю дадала:

– Хутчэй за ўсе гэта будзе смерць. I я маю ўсе падставы думаць, тто памру я.

Мы сядзелі ў старой альтанцы, закінутай глыбока ў зарасніках. Камень ад старасці ўвесь аброс мохям, які пасля апошніх дажджоў молада зазелянеў. Пасярэдзіне альтанкі стаяла мармуровая дзеўка з адбітым вухам, і па твары яе поўз слімак. Яноўская паглядзела на яе і сумна ўсміхнулася:

– Вось так і мы. Брыдота запусцення наша жыццё. Вы казалі, тто не зусім верыце ў тое, тто гэта здані. Я з вамі не згаджаюся. Але хоць бы і так – тто мяняецца? Ці не ўсё адно, ад каго пакутаваць, калі пакутаваць трэба, трэба скупляць грахі.

– Вы іх скупілі гэтымі двума гядамі, – пачаў я. Але яна не слухала мяне.

– Людзі грызуцца, як павукі ў банцы. Шляхта пяміряе. Калісьці мы былі моцнымі, як камень, а зараз мы... ведаеце, калі раскалоць камень са старога будынка, у ім будуць слімакі. Невядома, чым яны там ж^івяцца, але варта стукнуть такі камень, як ён разваліцца. Так і мы. I няхай стукаюць хутчэй.

– I не шкада вам гэтай прыгажосці? – павёў я рукою вакол сябе.

– Не, толькі б хутчэй. Я, наогул, даўно гатова знікнудь разам з гэтым гняздом і не шкадавала б ні яго, ні сябе. Але з некаторага часу я заўважыла, што мне робіцца трошкі шкада жыцця. Напэўна, яно не такая дрэнная штука, як я думала. Напэўна, і ў ім ёсць сонца, сябры, пушыстыя дрэвы, смеласць і вернасць.

– Гэта вельмі добра, што вы так думаеце.

– Не, гэта вельмі дрэнна. У сто разоў горш памірадь, любячы жыццё, ніж так, як я меркавала памерці раней. Раней жах быў звыклым станам маёй душы, зараз ён ператвараецца ў штосьці такое, чаму няма наймення, чаго я не жадаю. І ўсё таму, што я пачала трошкі верыць людзям. Не трэба гэтай веры, не трэба надзеі. Лепей так, як раней. Гэта і спакойна.

Мы памаўчалі, яна нахіліла сабе на калені жоўтую напаўабляцелую галінку клёна і гладзіла яе.

– Людзі не заўсёды хлусяць. Я вельмі ўдзячна вам, пан Беларэцкі, за гэта. Вы павінны мне прабачыць, я чула вашу размову са Свеціловічам, чыстай, добрай душой, адзіным, акрамя вас ды, можа, яшчэ дзядзькі, чалавекам у гэтай акрузе. Дзякую за тое, што не паўсюль на зямлі людзі з плоскімі галовамі, тоўстым чэрапам і чыгуннымі мазгамі.

– Дарэчы, пра Дубатоўка. Як вы лічыце, ці не павінен я адкрыцца яму, каб разам узяцца за выкрыццё гэтай поскудзі?

Веі яе ўздрыганулі.

– Не трэба. Гэты чалавек трыста разоў даказваў сваю адданасць і вернасць нашаму дому, ён добры чалавек, ён не даў Гарабурдзе падаць да сыскання наш вэксаль яшчэ пры бадьку і зрабіў гэта не зусім дазволеным шляхам: вызваў яго на дуэль і сказаў, што ўсе сваякі яго будудь вызываць Гарабурду да таго часу, пакуль справа не скончыцца для яго дрэнна. Але менавіта таму я і не жадаю, каб ён умешваўся. Ён занадта гарачы, дзядзечка.

Вочы яе, прамяністыя і ціхія, заблішчалі раптам.

– Пан Беларэцкі, я даўно жадала сказаць вам нешта. Пасля ўчарашняй нашай размовы, калі вы кляліся, я зразумела, што чакаць нельга. Вы павінны пакінудь Балотныя Яліны, пакінудь сёння, самае позняе заўтра, і ехадь у горад. Хопіць. Адспявалі скрыпкі. У свае правы ўступае смерць. Вам няма чаго рабіць тут. Едзьце. Пакіньце гэты забруджаны стагоддзямі дом, гнілых людзей, іхнія злачынствы таму, што да іх пасуе: ночы, дажджы. Вы занадта жывы для гэтага. І вы чужы.

– Надзея Раманаўна! – залямантаваў я. – Што вы кажаце! Мяне ўжо называлі тут чужынцам. Ці мог я чакакадь, каб і з вашых вуснаў даляцела да мяне тое самае жорсткае слова? Чым я заслужыў яго?

– Нічым, – суха сказала яна. – Але позна. Усё на свеце позна прыходзідь. Вы занадта жывы. Ідзіце да свайго народа, да тых, хто жыве, галадае і смяецца. Ідзіде перамагадь. А мёртвым пакіньце магілы...

Я раззлаваўся да непрытомнасці:

– А вы не мой народ? А гэтыя людзі, запалоханыя і галодныя, гэта не мой народ? А Свеціловіч, якому я павінен буду здрадзідь, гэта не мой народ? А гэтыя праклятыя Богам балоты, дзе чыніцца мярзота, гэта не мая зямля? А дзеці, якія плачуць уначы, пачуўшы пошчак капыт дзікага палявання, якія дрыжадь ад жаху ўсё жыццё, гэта не дзеці маіх братоў? Як вы смелі нават прапанаваць мне такое?!

Яна ламала рукі:

– Пане Беларэцкі... Няўжо вы не разумееце, што позна абуджаць да жыцця гэтую мясцовасць і мяне? Мы стаміліся спадзявадца, не абуджайце нашай надзеі. Позна! Позна! Няўжо вы не разумееце, што вы адзін, што вы нічога не зробіце, што пагібель ваша – гэта будзе жахліва, гэта будзе непапраўна! Я не дарую сабе гэтага. О, каб вы ведалі, якія гэта жахлівыя здані, якія ненажэрныя да чужой крыві!

– Надзея Раманаўна, – сказаў я холадна, – ваш дом -моцная крэпасць. Але калі вы гоніце мяне, я пайду ў менш надзейную, але не пакіну гэтай мясцовасді. Зараз трэба або памерці, або перамагчы. Памерці – калі гэта здані. Перамагчы -калі гэта людзі. Я не паеду адсюль, не паеду нізавошта на свеце. Калі я перашкаджаю вам – іншая справа. Але калі ваша просьба выклікана толькі тым, што вы баідёся за мяне, не хочаце рызыкаваць маёй скурай, – я застаюся. Урэшце, гэта мая скура, і я маю поўнае права карыстацца ёй, як сам захачу. Разумееце?

Яна паглядзела на мяне разгублена, са слязьмі на вачах.

– Як вы маглі нават падумаць, што я не хачу бачыць вас у гэтым доме?! Як вы маглі падумаць? Вы мужны чалавек. Мне спакойна з вамі. Мне, нарэшде, добра з вамі, нават калі вы такі грубы, як зараз былі. Шляхцід так не сказаў бы. Яны такія гжэчныя, вытанчаныя, так хаваюць свае думкі. Мне так апрыкрала гэта. Я хачу бачыць вас у гэтым доме, я толькі не хачу бачыць вас такім, як учора, або...

– Або забітым, – падхапіў я. – Не хвалюйцеся. Больт вы мяне такім не пабачыце. Зброя са мною. I зараз не я ад іх, а яны ад мяне будуць бегаць, калі хоць кропля крыві ёсць у іхніх бясплотных жылах.

Яна ўстала і пайтла з альтанкі. Ля самага ўвахода пастаяла хвіліну спіной да мяне, павярнулася і, гледзячы ўніз, сказала:

– Я не хацела, каб вы рызыкавалі жыццём. Вельмі не хацела. Але пасля ватага адказу я думаю пра вас у сто разоў лепт. Толькі вельмі сцеряжыцеся, Беларэцкі. Не зябывайце нідзе зброі. Я... вельмі рада, тто вы не паслухаліся мяне, не вырашылі ехаць. I я згодна з вамі, тто людзям трэба дапамагчы. Мая небяспека – глупства, але інтыя людзі – усё. Яны, можа, тут больт вартыя шчасця, чым тыя, на сонечных раўнінах, бо яны больт пакутавалі ў чакянні яго. I я згодна з вамі: ім трэба дапамагчы.

Яна пяйтла, а я ятчэ доўга сядзеў і думаў пра яе. Я быў уражаны, сустрэўты ў гэтым балоце такую высакароднасць і прыгажосць душы.

Вы ведаеце, як падвышае і ўзмяцняе чалавека веданне таго, што на яго нехта пакладяецца, як на кяменны мур. Але я, відаць, дрэнна ведаў сябе, бо наступная ноч належыць да самых жахлівых і непрыемных успамінаў майго жыцця. Год дзесяць пасля я, прыпамятаўшы яе, мыкаў і стагнаў ад гяньбы, і жонка пыталася ў мяне, што са мною здарылася. I я ніколі, аж па сённяшні дзень, не распавядаў пра гэтую ноч і мяе думкі нікому.

Можа, і вям не распавёў бы, але мне ў галаву прыйшла думка, што не так важлівыя ганебныя думкі, як тое, ці здолеў чалавек іх перямагчы, ці не прыходзілі яны да яго пасля. I я вырашыў расказаць вам гэта для навукі.

Перад вечарям да мяне прыйшоў Свеціловіч. У гаспадыні балела галава, і яна ятчэ да яго з'яўлення зачынілася ў пакоі. Мы размаўлялі перад каміням удвух, і я расказаў яму пра здарэнні мінулага вечара. Выраз непаразумення адбіўся на яго твары, і я спытаў, тто яго так здзіўляе.

– Нічога, – адказаў мне ён. – Ахмістрыня – гэта глупства. Магчыма, яна проста крадзе ў гаспадыні з яе мізэрных набыткаў, магчыма, ятчэ тто. Я даўно ведаю гэту бабу: даволі скупаватая і дурная, як бот. У яе мазгі заплылі тлушчам, і на злачынства яна не здатняя, хоць пасачыць за ёй, здаецца, нядрэнна. Блакітная Жанчына таксама лухта. У наступны раз, калі пабачыце яе, стрэльніце ў той бок. Я не баюся зданяў-жанчын. А вось вы лепей адгадайце, чаму я так здзівіўся, пачуўшы пра ўчарашняе дзікае паляванне?

– Н-не ведаю.

– Ну, а скажыце, ці не было ў вас ніякіх падазрэнняў наконт Вароны? Скажам, так. Варона сватаецца да Яноўскай, атрымлівае гарбуза і пасля, каб адпомсціць, пачынае выкідвадь жарцікі з дзікім паляваннем. Вы не чулі пра сватанне? Так, так, яшчэ два гады таму, пры жыцці Рамана, ён прапанаваў гэтаму, тады яшчэ дзідёнку, руку і сэрца. Таму і на вас злуецца, таму і сваркі шукаў, а калі не атрымалася – вырашыў прыбрадь вас з дарогі. Я толькі думаў, што гэта будзе трохі пасля.

Я задумаўся:

– Прызнаюся вам, такія думкі ў мяне былі. Магчыма, я нават даў бы ім волю, каб не ведаў, што Варона ляжыць паранены.

То якраз глупства. Адразу амаль пасля вашага адыходу ён з'явіўся да стала, зялёны і змрочны, але амаль цвярозы. Кровапусканне дапамагло. Ён быў закручаны бінтам, як качан капусты, адзін нос і вочы глядзелі. Дубатоўк яму: "Што, хлопча, сорамна, напіўся, як свіння, мяне на дуэль выклікаў, а нарваўся на чалавека, які табе даў чосу?" Варона паспрабаваў усміхнудца, але ад слабасці хіснуўся: "Сам бачу, дзядзька, што я дурань. І Беларэцкі так мяне правучыў, што я больш ніколі лезці да людзей не буду". Дубатоўк толькі галавою пахітаў: "Вось што гарэлачка, моц божая, з ёлупамі робідь". А Варона яму: "Я думаю, трэба ў яго прабачэння папрасіць. Нязручна. Усё адно як паклікалі ў госці і спрабавалі высцебаць". Пасля падумаў: "Не, -кажа, – прабачэння прасіць не буду, злуюся трохі. І, урэшце, ён задавальненне атрымаў". І я вам скажу яшчэ, ён сядзеў з намі, а мы пілі да самага світання. Дубатоўк да таго напіўся, што пачаў уяўляць сябе хрысціянскім пакутнікам пры Нероне, і ўсё намагаўся пакласці рукі ў блюда са жжонкай. Гэты твой секундант, боўдур год пад сорак, усё плакаў і крычаў: "Матухна, прыйдзі сюды, пагладзь мяне па галоўды. Крыўдзяць твайго сына, не даюць яму больш гарэлкі". Чалавекі тры так і заснулі пад сталом. Ніхто з іх не выходзіў ані на хвіліну, так што да дзікага палявання ні Варона, ні Дубатоўк дачынення не маюць.

– А вы што, і Дубатоўка падазравалі?

– А чаму не? – жорстка сказаў Свеціловіч. – Я нікому зараз не давяраю. Справа ідзе пра Надзею Раманаўну. Што ж я Дубатоўка буду адсюль, з падазроных, выключать? З якой прычыны? Што добры ён? У-га як чалавек прыкінудца можа! Я і сам... учора нават не падыходзіў да вас пад час дуэлі, каб не падазравалі, калі яны злачынцы. І зараз не буду падыходзіць, не трэба. Я і вас падазраваў: раптам... ды пасля схамянуўся. Вядомы этнограф ідзе ў бандыты! Ха! Так і Дубатоўк мог ягняткам прыкінуцца. А галоўнае, не спадабаўся мне ягоны гэты падарунак, партрэт Рамана Старога. Як быццам назнарок, каб дзяўчыну з каляі выбіць.

– А што, – схамянуўся я, – сапраўды падазрона... Яна зараз нават ля каміна сядзець баідца.

– То-та ж бо, – прыгнечана сказаў Свеціловіч. – Значыцца, не ён кароль Стах. Падарунак гэты якраз на яго карысць кажа. І ўчарашняя падзея.

– Слухайце, – сказаў я. – А чаму б не дапусціць, што кароль Стах – гэта вы. Вы ж пайшлі ўчора пазней мяне, вы да мяне без усякай падставы раўнуеце. Вы, можа, мне проста вочы замыльваеце, а на самай справе, ледзь толькі я выйшаў, як вы: "На коні, хлопцы!"

Я ні на хвіліну не думаў так, але мне не спадабалася, што даверлівы шчыры хлопец сёння трымае сябе як недаверлівы дзед.

Свеціловіч глядзеў на мяне, як ачмурэлы, лыпнуў разы са два вачыма і раптам зарагатаў, адразу ператварыўшыся зноў у добрага чыстага юнака.

– То-та ж бо, – адказаў я ягоным тонам. – Не плявузгайце на такіх старых, як Дубатоўк, дарэмна. Абразідь чалавека нядоўга.

– Ды я і не думаю зараз на яго, – усё яшчэ рагочучы, адказаў ён. – Я ж вам казаў, яны былі са мною. Калі пачало днець, Вароне зрабілася вельмі дрэнна, пайшла зноў кроў, пачаў трызніць. Паслалі аднаго за дзедам-знахарам, пасля нават урача прывезлі, не паленаваліся ў павет паехадь. Прыехаў ён зусім нядаўна і прыгаварыў Варону да тыдня ў ложку. Сказалі, што атрымалася выпадкова.

– Ну, а хто б яшчэ мог быць?

Мы перабралі ўсё наваколле, але ні на кім не спыніліся. Думалі пра Бермана нават і хоць разумелі, што ён – цялё, вырашылі напісадь ліст да знаёмых Свеціловіча ў губернскі горад і даведацца, як ён там жыў раней і што ён за чалавек. Гэта было патрэбна таму, што ён быў адзіны з людзей яноўскага наваколля, пра якога мы нічога не ведалі. Мы гадалі і так і сяк, але ні да чаго не маглі дадумадца.

– Хто багацейшы ў ваколідах Балотных Ялін? – спытаў я.

Свеціловіч падумаў:

– Яноўская, здаецца... Хоць багацце яе мёртвяе. Пасля ідзе Гаровіч (ён не жыве тут), пасля пан Гарябурда – між іншым, галоўны наследнік Яноўскай у тым выпадку, калі б яна пямерла зараз. Пасля ідзе, пэўна, Дубатоўк. Зямлі ў яго мала, гаспадарка і хата, самі бачыце, бедныя, але, відаць, ёсць прыхаваныя грошы, бо ў яго заўсёды ядуць і п'юць госці. Астатнія – дробязь.

– Вы кажаце – Гарябурда наследнік Яноўскай. Чяму ён, а не вы, яе сваяк?

– Я ж вам казаў, бацька сам адмовіўся ад права на спадчыну. Небяспечна, маёнтак не дяе даходу, на ім вісяць нейкія вэксалі, як кажуць.

– А вы не думаеце, тто Гарабурда...

– Гм. А якая яму выгада злачынствам зарябляць тое, тто ўсё адно можа належаць яму. Скажам, Яноўская выйдзе замуж -вэксаль у яго, калі гэта не байка. Ды ён і баягуз, якіх мала.

– Так, – задумаўся я. – Тады пойдзем другім шляхам. I вось якім: трэба дяведяттття. хто выбавіў у той вечар Рамана з дому. Што мы ведаем? Што дзіцё было ў нейкіх Кульшаў? А можа, Раман зусім не па яго выехаў? Я ж гэта ведаю са слоў Бермана. Буду пытаць у Кульшаў. А вы навядзіце спраўкі пра жыццё Бермана ў губернскім горадзе.

Я праводзіў яго да дарогі і вяртаўся ўжо ў прыцемку алеяю. Брыдка і непрыемна было мне на дуты. Алея, уласна, даўно ператварылася ў сцежку і ў адным месцы агінала вялізны, як дрэва, круглы куст бэзу. Мокрыя сэрцападобныя лісты, ятчэ зусім зялёныя, цьмяна блітчалі, з іх падалі празрыстыя кроплі, і куст плакаў.

Я абмінуў яго і адышоў крокаў на дзесяць, калі раптам нешта суха луснула ззаду. Я адчуў пякучы боль у плячы.

Сорамна сказаць, але ў мяне адразу затрэсліся жылкі. "Вось яно, – падумаў я, – зараз пекануць яшчэ раз". Трэба было стрэльнуць проста ў бэз ці нават проста кінуцца бегчы – усё было б разумней таго, тто я зрабіў. А я, з вялікага перапуду, павярнуўся і кінуўся бегчы проста на куст, грудзьмі на кулі. I тут я пачуў, тто ў хмызах нешта затрашчала, хтосьці кінуўся ўцякаць. Я гнаўся за ім, як шалёны, і толькі здзівіўся, чаму ён не страляе. А ён, відаць, дзейнічаў таксама інстынктыўна: уцякаў ва ўсе лапаткі і так хутка, тто храбусценне сціхнула, а я так і не пабачыў яго.

Тады я павярнуўся і пайтоў дадрму. Я ішоў і амаль роў ад крыўды. У пакоі я агледзеў рану: глупства, драпіна верхняга плечавога мускула. Але за што? За што? З песні слова не выкінеш, напэўна, пасля ўзрушэння апошніх дзён выявіўся ў мяне агульны заняпад нерваў, але я гадзіны дзве літаральна курчыўся ад жаху на сваім ложку. Ніколі б я не падумаў, што чалавек можа быць такім мізэрным смаўжом. Я ледзь не плакаў.

Прыпомнілася папярэджанне, крокі ў калідоры, жахлівы твар у акне. Блакітная Жанчына, бег па верасовых пустках, гэты стрэл у спіну.

Заб'юць, неадменна забюць. Мне здавалася, што цемра глядзідь на мяне нябачнымі вачыма нейкай пачвары, што вось нехта падкрадзецца зараз і схопіць. Сорамна сказадь, але я накінуў коўдру на галаву, каб не схапілі з боку падушкі, як быццам коўдра магла абараніць. І мімаволі невядома адкуль з'явілася подленькая думка: 'Трэба ўцякаць. Ім лёгка на мяне пакладацца. Няхай самі разбіраюцца з гэтымі агідамі і з гэтым паляваннем. Звар'яцею, калі яшчэ тыдзень пабуду тут".

Ніякія маральныя крытэрыі не дапамагалі, я каладіўся як асінавы ліст, а калі заснуў, то быў такім выснажаным, быццам век вазіў каменні. Напэўна, калі б прагучалі крокі Малога Чалавека, я б залез у той вечар пад ложак, але таго, на шчасце, не было.

Ранак надаў мне мужнасці, я быў надзіва спакойны.

Я вырашыў у той дзень пайсці да Бермана, тым больш што гаспадыня яшчэ хварэла. За домам стаялі вялізныя, вышэй чалавека, ужо засыхаючыя лопухі. Праз іх я дабраўся да ганка і пастукаў у дзверы. Мне не адказалі, я пацягнуў дзверы на сябе, і яны адчыніліся. Невялічкі перадпакой быў пусты, вісела толькі паліто Бермана. Я кашлянуў. Нешта зашарудзела ў пакоі. Я пастукаў – голас Бермана сказаў перарывіста:

– Х-хто? Заходзь-це.

Я ўвайшоў. Берман прыўзняўся з-за стала, тым самым жэстам захінаючы халат на грудзях. Твар яго аж збялеў.

– Дзень добры, пан Берман.

– С-сядайце, сядайце, калі ласка, – ён замітусіўся так, што мне зрабілася нязручна.

"Чаго прыплёўся да яго? Чалавек любіць самоту. Бач ты, як спалохаўся... "

А Берман ужо адышоў.

– Сядайце, сядайце, шматпавяжаны, сядайце, шаноўны

пан.

Я паглядзеў на крэсла і пабачыў на ім талерку з нейкай недаедзенай стравай і дэсертную лыжку. Берман хутка схапіў яе.

– Прабачце, вырашыў задаволідь свой, так бы мовіць, апетыт.

– Калі ласка, ешце, – сказаў я.

– Што вы, што вы!.. Есці ў прысутнасці гжэчнага пана... Я не магу.

Вусны фарфоравай лялькі прыемна крывіліся.

– Вы не заўважылі, васпан, якое гэта непрыемнае відовішча, калі чалавек харчуецца? О, гэта жахліва! Ён тупа плямкае, чамкае і нагадвае нейкую худобу. Ва ўсіх людзей так выразна праяўляецца падабенства да якога-небудзь звера. Той жарэ, як леў, той чамкае, як, прабачце, тая жывёла, якую пасвіў блудны сын. Не, пане-дабрадзею, я ніколі не ем на людзях.

Я сеў. Пакой быў вельмі сціпла абстаўлены. Жалезны ложак, які нагадваў гільяціну, стол, два крэслы, яшчэ стол, увесь завалены кнігамі і паперамі. Толькі абрус на стале быў незвычайны, вельмі цяжкі, сіні з золатам. Звісаў ён да самай падлогі.

– Што, дзівідеся? О, васпане, гэта адзінае, што засталося з былых рэчаў.

– Пане Берман...

– Я слухаю вас, пане.

Ён сеў, схіліўшы лялечную галаву, шырока раскрыўшы шэрыя вялізныя вочы і прыўзняўшы бровы.

– Я хачу спытадь у вас, другіх планаў дома няма?

– М-м... не... Ёсць яшчэ адзін, зроблены год трыццаць таму, але там проста сказана, што ён перамаляваны з таго, што я даў вам, і паказаны толькі новыя перагародкі. Вось ён, калі ласка.

Я паглядзеў на план. Берман меў рацыю.

– А скажыце, ці няма якога замаскіраванага памяшкання на другім паверсе, ля пустога пакоя з шафай?

Берман задумаўся.

– Не ведаю, васпане, не ведаю, вашамосць... Недзе там павінен быць сакрэтны асабісты архіў Яноўскіх, але дзе ён – не ведаю. Н-не ведаю...

Пальцы яго так і бегалі па абрусе, выбіваючы нейкі незразумелы марш.

Я падняўся, падзякаваў гаспадару і выйшаў.

"І чаго ён так перапалохаўся? – падумалася мне. – Пальцы бегаюць, твар белы! У, халасцяк чортаў, людзей пачаў баяцца..."

І, аднак, нейкая думка свідравала мой мозг.

"Чаму? Чаму? Не, нешта тут нячыста. І чамусьці крудідца ў галаве слова "рукі". Рукі. Рукі. Пры чым тут рукі? Нешта павінна ў гэтым слове хавадца, калі яно так лезе з падсвядомасці".

Я выходзіў ад яго з цвёрдай думкаю, што тут трэба трымадца пільнасці. Не падабаўся мне гэты лялечны чалавечак, і асабліва пальцы, пальцы, у два разы даўжэйшыя за нармальныя, якія выгіналіся на стале, як змеі.

Раздзел восьмы


Дзень быў шэры і змрочны, такі раўнадушна-шэры, што плакаць хацелася, калі я накіраваўся ў фальварак Жабічы, які належаў Кульшам. Нізкія шэрыя хмары паўзлі над тарфянымі балотамі. Казарменны, нудны ляжаў перада мною далягляд. На роўнай карычневай паверхні раўніны там-сям поўзалі брудныя плямы: пастух пасвіў авечак. Я ішоў краем Волатавай прорвы, і воку літаральна не было на чым адпачыць. Нешта цёмнае ляжала ў траве. Я падышоў бліжэй. Гэта быў вялізны, метры тры ў даўжыню, каменны крыж. Павалілі яго даўно, бо нават яма, у якой ён стаяў, амаль зраўнавалася з зямлёю і зарасла травой. Літары на крыжы былі ледзь бачныя: "Раб божы Раман памёр тут наглай смерцю. Лёзныя людзі, маліцеся за душу яго, каб і за вашу хтось памаліўся, злашча модлы вашы асабліва Богу да душы".

Я доўга стаяў ля яго. Вось, значыцца, месца, дзе загінуў Раман Стары!..

– Пане, пане літасцівы, – пачуў я голас за спіною.

Я павярнуўся. Жанчына ў фантастычных лахманах стаяла за мною і працягвала руку. Маладая, яшчэ даволі прыгожая, яна мела такі абцягнуты жоўтай скурай страшны твар, што я апусціў вочы. На руках яе ляжала дзіця. Я падаў ёй.

– Мо хлеба трошкі будзе ў пана? Я, баюся, не дайду. І Ясік памірае...

– А што з ім?

– Не ведаю, – бязгучна сказала яна.

У маёй кішэні знайшлася цукерка, я даў яе жанчыне.

Але дзідёнак не еў.

– Што ж мне рабіць з табою, любая?

Селянін на валакушы ехаў дарогяю. Я паклікаў яго, даў яму рубель і пяпрасіў завезці жянчыну ў Балотныя Яліны, каб яе там накармілі і далі дзе-небудзь адпачыць.

– Дай вам Божа здароўечка, пяне, – бязвольна сказала жанчына. – Ням нідзе тут не давалі есці. Пакаряй Божа тых, хто зганяе людзей з зямлі.

– А хто сагнаў?

– Пан.

– Які пан?

– Пан Антось. Худы такі...

– А як яго прозвішча, дзе вата вёска?

– Не ведаю. Тут, за лесям. Добрая вёска. У нас і гроты былі, пяць рублёў. Але сагналі.

I ў вачах яе было здзіўленне перад тымі, хто не ўзяў нават пяці рублёў і сагнаў іх з зямлі.

– А муж дзе?

– Забілі.

– Хто забіў?

– Мы крычалі, плакалі, не хацелі ісці. Язэп таксама крычаў. Пасля стралялі. Ён лёг. А ўночы прыйшло дзікае паляванне і зацягнула ў багну самых большых крыкуноў. Яны зніклі... Больш ніхто не крычаў.

Я паспяшыў адправіць іх, а сям пайшоў далей, не памятяючы сябе ад роспачы. Божа мой, якая цемра! Якая забітасць! Як звараціць гэту гару? У Дубатоўка мы зжэрлі столькі, тто хапіла б сорак Ясікаў выратаваць ад смерці. Галоднаму не даюць хлеба, ягоны хлеб аддаюць салдату, які страляе ў яго за тое, тто ён галодны. Дзяржаўная мудрасць! I гэтыя няшчасныя маўчаць. За якія грахі карается ты, мой народ, за тто ты мяцешся па ўласнай зямлі, як асенняе лісце? Які забаронены яблык з'еў перты Адам майго племя?

Адны жэрлі не ў сябе, другія паміралі пад іхнімі вокнямі. Вось павалены крыж над адным, які талеў ад тлушчу, а вось паміряючы дзіцёнак. Вякамі ішла гэтая мяжа паміж аднымі і другімі – і вось канец, лагічняе завяршэнне: адзічэнне, цемра ва ўсёй дзяржяве, тупы жях, голад, вар'яцтва. I ўся Беларусь -адзінае поле смерці, над якім вые вецер, гной пад нагамі тлустай, задаволенай усім худобы.

Не памоляцца над табою лёзныя людзі, Раман Стары. Плюне кожны на твой пахілы крыж. I дай Божа мне сілы выратаваць апошнюю з твайго роду, якая ні ў чым не вінаватая перад няўмольнай праўдай мачыхі натай, беларускай гісторыі.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю