412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 18)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 18 (всего у книги 23 страниц)

Няўжо такі забіты, няўжо такі мёртвы мой народ?

...Мне давялося хвілін сорак прадзірацца праз невысокі, вельмі вільготны лясок за Волатавай прорвай, пакуль я не выбіўся на сцежку, зарослую і вузкую. Паабапал яе стаялі амаль абляцелыя асіны. Сярод іх чырвонага масіву плямамі выдзяляліся жоўтыя бярозы і амаль зялёныя яшчэ дубы. Сцежка спусцілася ў яр, дзе бег ручай з карычневай, як густы чай, вадою. Берагі ручаіны былі зялёнымі і мяккімі ад імхоў, і такія самыя зялёныя масты з бураломных дрэў злучалі іх. Па бураломінах ручай і пераходзілі, бо на некаторых мох быў здзёрты.

Глуха і бязлюдна было тут. Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка, ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павудіне паміж дрэў. Вада ручаіны несла сумныя жоўтыя і чырвоныя чоўнікі лісцяў, а ў адным месцы, дзе быў вір, лісце круділася ў вечным танцы, быццам там вадзянік варыў з яго суп на вячэру. Каб перайсці цераз ручай, мне давялося зламаць на падпорку даволі тоўстую, але зусім сухую асінку, зламаць адным ударам нагі.

За ярам лес зрабіўся зусім густым. Сцежка знікала ў непралазным гушчары, яе акружалі джунглі з малінніку, сухой крапівы, ажыны, дудніку і іншай дрэні. Хмель бег на дрэвы, як зялёнае полымя, абкручваў іх, выдзіраўся на волю і цэлымі снапамі звісаў, чапляючы мяне за галаву. Хутка з'явіліся першыя адзнакі жыцця: кусты здзічэлага бэзу сярод дрэў, прамакутнікі лепш угноенай зямлі (былыя курціны), спадарожнік чалавека – вялізны дзядоўнік. Хутка бэз стаў такім густым, што не пралезеш. Я ледзь выдзерся з яго на маленькую галявіну, на якой стаяў надзейна схаваны дом. На каменным высокім падмурку, з каменным ганкам і драўлянымі калонамі, якія за памяці дзядоў былі, напэўна, пафарбаваныя ў белы колер, ён нахіліўся на мяне, як смяротна паранены, які вось-вось упадзе. Перакошаныя ліштвы, абадраная ашалёўка, шыбы, вясёлкавыя ад старасці. На парадным ганку паміж прыступкамі выраслі лопухі, ваўчкі, магутны скрыпень, які амаль закрываў дзверы. А да чорных дзвярэй праз калюжу былі пакладзены дзве цагліны. Дах быў зялёны, тоўсты ад тлустых пушыстых імхоў. У шэрае акенца ўнутранасць хаты здавалася панурай і занядбанай. Словам, хатка на курыных ножках. Не хапала толькі бабы-ягі, якая ляжала б на дзевятай цагліне і казала: "Фу-фу, чалавечым духам тхне!"

Але хутка з'явілася і яна. У акно на мяне глядзеў твар жанчыны, такі сухі, што здаваўся чэрапам, абцягнутым жоўтай скурай. Сівыя патлы валасоў падалі на плечы. Пасля з'явілася рука, якая ківала мне сухім, як курыная костка, пальцам.

Я стаяў знадворку, не ведаючы, да мяне ці да каго іншага звернуты гэты зварушлівы прызыў.

Пасля адчыніліся дзверы, і на двор высунулася тая самая

галава.

– Сюды, літасцівы пан Грыгор, – сказала галава. – Тут забіваюць няшчасных ахвяр.

Не скажу, каб пасля такога суцяшальнага запэўнення мне палка захаделася зайсці ў гэты дом, але старая сышла з прыступкі і прадягнула мне над лужынаю руку.

– Я даўно чакала вас, мужны збаўца. Справа ў тым, што мой раб Рыгор выявіўся душыцелем накшталт Сіняй Барады. Вы памятаеце, мы чыталі з вамі пра Жыля Сінюю Бараду. Такі гжэчны, галантны кавалер. Я б даравала Рыгору, каб ён забіваў так галантна, але ён хлоп. Што зробіш?

Я пайшоў за ёю. У перадпакоі ляжялі на падлозе кажух, побач з ім сядло, віселі на сцяне бізун і некалькі закарэлых лісіных шкур. Акрамя таго, тут стаяў трохногі зэдлік і ляжаў бокам партрэт нейкага мужчыны, брудны і прадзёрты наўскос. А ў наступным пакоі быў такі гармідар, як быццам тут змяшчаўся чатырыста год таму філіял Грунвальдскай бітвы і з тых часоў тут больш не змяталі пылі і не мылі шыб. Стол з ножкамі ў выглядзе антычных гермаў быў пастаўлены коса, ля яго крэслы, падобныя на ветэранаў вайны, бязногіх і ледзь дыхаючых. Шафа ля сцяны нахілілася і пагражала ўпасці камусь на галаву. Ля дзвярэй стаяў на падлозе вялікі бюст Вальтэра, вельмі падобнага на гаспадыню, і какетліва на мяне паглядаў з-пад анучы, якая замест лаўраў вянчала ягоную галаву. У адным кутку прыткнулася трумо, запэцканае нечым вельмі падобным на птушыны памёт. Апрача таго, верхняя палова трумо была пакрыта шарам пылу, затое з ніжняй паловы пыл быў старанна сцёрты. Чарапкі пасуды, скарынкі хлеба, косткі рыбы пакрывалі падлогу. Усё гэта было, як у гняздзе птушкі-зімародка, дно якога выслана рыбнай лускою. І сама гаспадыня нагадвала зімародка, гэту змрочную і дзівосную птушку, якая любідь самоту.

Яна павярнулася да мяне, я пабачыў зноў яе твар, на якім нос павіс амаль да падбародка, і рот з вялікімі зубамі. Зубы здаваліся асабліва вялікімі, бо былі адкрыты разам з дзяснамі, як быццам на твары не хапіла скуры на тое, каб прыкрыць рот.

– Рыцар, чаму б вам не сцерці гэты пыл, з верхняй паловы трумо? Я хацела б бачыць сябе ва ўвесь рост. Ва ўсёй прыгажосці.

Я толькі хацеў было выканаць гэта, як яна раптам сказала:

– А вы вельмі падобны да мяйго нябожчыка мужа. Ух, які гэта быў чалавек! Ён жыўцом узнёсся на неба, першы з людзей пасля !ллі-прарока. А Раман жывым трапіў у япраметную. Гэта ўсё злы геній яноўскага наваколля – дзікае паляванне караля Стаха. З таго дня я пакінула прыбіраць у гэтым доме на знак сваёй жалобы. Праўда, прыгожа? I так рамантычна!

Яна какетліва ўсміхнулася да мяне і пачала строідь вочкі па няпісяных правілях пянсіёнаў высакародных дзявіц: "Вочкі на субяседніка, пасля ўбок з лёгкім няхілам галавы, зноў на субяседніка, у верхні кут залы і ў зямлю".

Гэта была злосная пародыя на чалавечыя пачуцці. Усё адно як малпа пачала б нечакана спявяць песню Афеліі ў англійскім арыгінале.

– Тут прыгожа. Толькі жахліва! Уй, як жяхліва! Бр-р-р!.. Бр-р-р!..

Яна раптам кінулася ад мяне на падлогу і залезла гялавою пад купу нейкіх брудных януч.

– Прэч! Прэч адсюль! Вы кароль Стах!

Жанчына білася і крычала, яе жоўтая нага выглядала з пыльных рызманоў. Я з жахям падумаў, тто, магчыма, такі будзе лёс усіх людзей наваколля, калі незразумелы жах будзе і далей чорным крылом вісець над гэтай зямлёй.

Я збіраўся адступіць, як нечая рука лягла на мяё плячо і грубы мужчынскі голас сказаў:

– Чаго вы тут? Хіба вы не бачыце, тто яна трохі... дзівачка?

Хлоп пайшоў у перадпакой, прынёс адтуль прадзёрты партрэт мужчыны ў фраку і з "Уладзімірам" у пятлічцы і паставіў яго на стол. Пасля выцягнуў жанчыну з рызманоў, пасадзіў яе перад партрэтам.

– Пані Культа, гэта не кароль Стах, не. Гэта з'явіўся пан фельдмаршал паглядзець на славутую тутэйтую красуню. А кароль Стах, вось ён, на партрэце, ён зусім мёртвы і нікога не можа забіць.

Жанчына паглядзела на партрэт. Сціхла. Мужчына дастаў з-за пазухі кавалак хлеба, чорнага, як зямля. Старая паглядзела на невядомага, засмяялася радасна і пачала шчыкадь пальцамі хлеб і класці яго ў рот, усё гледзячы на партрэт.

– Кароль Стах. Мужанёк ты мой. Што вароціш свой твар?!

Яна то драпала партрэт, то радасна нешта шаптала яму і

ўсё ела хлеб. Мы атрымалі магчымасць размаўляць. Я глядзеў на мужчыну, апранутага ў сялянскую світку і поршні – скураныя палескія лапці, а ён глядзеў на мяне.

Мужчына быў год пад трыццаць, выключна высокі і добра складзены, з магутнымі пукатымі грудзьмі, трохі гарбаватай, калі сядзеў, спіною і загарэлай шыяй. Доўгія вусы рабілі твар суровым і жарсткаватым. Гэтаму ўражанню дапамагалі яшчэ дзве зморшчкі паміж броваў і шырока пастаўленыя пякучыя вочы. Белая магерка была насунута нізка на лоб. Чымсьці вольным, лясным веяла ад яго.

– Вы, пэўна, Рыгор, вартаўнік Кульшы?

– Так, – адказаў ён з іроніяй. – А вы, напэўна, новы госць пані Яноўскай? Чуў я пра такую птушку. Добра спяваеце.

– І вы заўжды так з ёю? – Я паказаў на старую, якая засяроджана плявала ў партрэт.

– Заўжды. Вось ужо два гады, як яна такая.

– А чаму вы яе не завязеце ў павет лячыць?

– Шкода. Як была здаровая, дык госці ездзілі, а зараз ніякая сабака... Шляхта! Паночкі нашы, туды іх...

– І цяжка даводзіцца?

– Ды не, калі я на паляванні, дык Зося глядзіць за ёю. Ды яна не часта шалее. І не патрабуе многа. Толькі хлеба вельмі многа есць, а так нічога не хоча. Ён выцягнуў з кішэні яблык і прадягнуў старой:

– На, пані шаноўная.

– Не хачу, – адказала тая, упісваючы хлеб. – Паўсюль атрута, толькі хлеб чысты, божы.

– Бачыце, – сказаў Рыгор змрочна. – Сілком раз на дзень гарачым кормім. Пальцы мне часам пакусае, калі даём, так і схопіць. А нядрэнная была пані. Ды хоць і дрэнная, нельга кідаць божую душу.

І ён усміхнуўся такой вінаватай дзіцячай усмешкаю, што я здзівіўся.

– І чаго гэта яна?

– Спалохалася пасля смерці Рамана. Усе яны тут у чаканні жывуць, і, я скажу, большасці так і трэба. Мудрагелілі над нашым братам.

– Ну, а Яноўскай таксама?

– Пра Яноўскую не скажу. Добрая баба. Яе шкада.

Я нарэшце асмеліўся. Я зразумеў – гэта не здраднік.

– Слухай, Рыгор, я прыйшоў сюды, каб спытаць пра тое-

сёе.

– Пытай, – сказаў ён, таксама пераходзячы на "ты", што мне вельмі спадабалася.

– Я вырашыў разблытадь гэтую справу з паляваннем караля Стаха. Разумееш, ніколі не бачыў прывідаў, хачу рукамі памацаць.

– Прывіды... – гмыкнуў ён. – Добрыя прывіды, калі іхнія коні самым сапраўдным гноем свае сляды пэцкаюць. І потым, навошта вам гэта, пан ласкавы? Якія такія прычыны?

– Не называй ты мяне панам. Я такі самы пан, як ты. А прычына – што ж... цікава проста. І шкада гаспадыню і многіх людзей.

– Так. Пра гаспадыню і я чую, – скоса глянуў Рыгор і хмурна ўсміхнуўся. – Мы гэтыя рэчы разумеем. Гэта ўсё адно як Зося мне. А чаму ты мне не кажаш, што ты на іх злуешся, адпомсціць жадаеш? Я ж ведаю, як ты ад дзікага палявання ля ракі ўцякаў.

Я быў уражаны:

– Адкуль ведаеш?

– У чалавека ёсць вочы, і кожны чалавек пакідае след на зямлі. Толькі нявістныя не бачадь. Уцякаў ты, як чалавек з розумам. А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. І пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.

Я распавёў яму пра ўсё, з самага пачатку. Рыгор сядзеў нерухома, вялікія шурпатыя рукі яго ляжалі на каленях.

– Я даслухаў, – сказаў ён проста, калі я скончыў. – Ты мне падабаешся, пан. З мужыкоў, ці што? І я так думаю, што ты калі і не з мужыкоў, дык ля мужыкоў блізка ляжаў. І сам я даўно думаў гэтых зданях траханудь, каб пер'е паляцела, ды таварыша не было. Калі не жартуеш, давай разам. Але ж, бачу я, ты гэта толькі зараз прыдумаў: звярнуцца да мяне. Чаму раптам так прыдумаў? І чаго хацеў да гэтага?

– Чаму вырашыў, сам не ведаю. Пра цябе казалі, што ты Яноўскую, калі яна сіратой засталася, шкадаваў. Надзея Раманаўна казала, што ты нават хацеў вартаўніком у Балотныя Яліны перайсці, ды не атрымалася. Ну і потым спадабалася мне, што ты незалежны, што хворую так даглядаеш. А да гэтага я проста жадаў спытаць, чаму якраз у той вечар, калі загінуў Раман, дзяўчынка затрымалася ў Кульшаў?

– Чаму затрымалася, я ведаю. У той дзень у маёй гаспадыні дзяўчаты сабраліся з навакольных фальваркаў. Весела было. А вось чаму яе, Яноўскую, запрасілі сюды – я не ведаю, яна ж тут колькі гадоў да гэтага не была. Але пані, самі бачыце, якая, яна не скажа.

– Чаму не, – усміхнулася раптям амаль разумна старая. – Я скажу. Я зусім не звар'яцела, мне проста так зручна і бяспечна. Папрасіў запрасіць бедную Надзейку пан Гарабурда. I ягоная ж пляменніца была тады ў мяне. Такому рыцару, як вы, пан фельдмаршал, я ўсё скажу. Так, так, гэта Гарабурда даў тады такую параду ўзяць дзіця. У нас усе такія добрыя. Натыя вэксалі ў пана Дубатоўка – ён іх не падаваў да сыскання. Гэта, маўляў, залог, тто будзеце часта ездзіць да мяне ў госці, піць віно. Я вас заряз нават сілаю магу запрасіць піць гарэлку... Так, усе запрашалі Надзейку. Гарабурда, і фельдмаршал Кяменскі, і Дубатоўк, і Рамян і кароль Стах. Вось гэты. А бедная ж твая галовачка! А ляжаць жа твае косы залатыя поруч з бацькавымі касцямі.

Мяне перасмыкнула ад гэтага галошання па жывым чалавеку.

– Бачыце, нямнога даведаліся, – панура сказаў Рыгор. -Выйдзем на хвіліну.

Калі мы выйтлі і лямант старой сціхнуў, Рыгор буркнуў:

– Дык давяйце шукаць разям. Карціць і мая дута на гэта дзіва паглядзець. Я буду на зямлі шукаць і сярод простых людзей, а вы ў паперках ды сярод шляхты. Можа, і знойдзем.

Вочы яго раптям сталі злоснымі, вугальныя бровы з'ехаліся да пераносся:

– Бабы д'яблам выдуманыя. Iх трэба ўсіх задушыць, а за нямногіх, тто застануцца, хлопцам усім перадутыцца. Але тто зробіш...

I лагічна скончыў:

– Вось і я, хоць шкада маёй лясной волі, хоць, можа, і дажыву век адзін у лесе, усё ж часам пра Зоську думаю, якая тут таксама жыве. Можа, і ажанюся. Яна кухаркяю тут. Дык вось тто я скажу табе, сябар. Таму я і табе паверыў, тто сам так часам пачынаў шалець з-за чортавых бябскіх вачэй. (Я зусім не думаў пра гэта, але не палічыў патрэбным пераконваць гэтага мядзведзя.) Але скажу табе шчыра. Калі ты прыйтоў падбіць мяне на гэта, а потым здрадзіць – многія тут на мяне зубы точаць, – так і ведяй – не жыць табе на зямлі. Рыгор тут нікога не бацца, наадварот, Рыгора ўсе баяцца. I сябры ў

Рыгора ёсць, іначай тут не пражывеш. І страляе гэтая рука добра. Так што ведай – забю.

Я глядзеў на яго з дакорам, і ён, глянуўшы мне ў вочы, засмяяўся, быццам у бочку, і зусім іншым тонам скончыў:

– А наогул, я цябе даўно чакаў. Здавалася мне чамусьці, што ты гэтай справы так не пакінеш, а калі пойдзеш разблытваць яе – мяне не абмінеш. Што ж, дапаможам адзін аднаму.

Мы развіталіся з ім на ўзлессі, ля Волатавай прорвы, дамовіўшыся аб новых сустрэчах. Я пайшоў дадому надянькі, праз парк.

Калі я з'явіўся ў Балотныя Яліны, прысмерак ужо агарнуў парк, жанчына з дзіцем спала, нагадаваная ў адным з пакояў на першым паверсе, а гаспадыні не было ў доме.

Я чакаў яе з гадзіну і, калі стала ўжо зусім цёмна, не вытрымаў, і пайшоў насустрач. Я не паспеў далёка адысці змрочнай алеяй, як пабачыў белую постаць, якая палахліва рухалася мне насустрач.

– Надзея Раманаўна!

– О-о, гэта вы? Дзякуй Богу. Я так непакоілася. Вы пайшлі нацянькі?

І засаромелася, апусціла вочы ў зямлю. Калі мы падыходзілі да палада, я сказаў ёй ціха:

– Надзея Раманаўна, ніколі не выходзьце з двара ўначы. Абяцайце мне гэта.

Мне ледзь удалося вырваць у яе гэтае абяцанне.

Раздзел дзевяты


Гэта ноч прынесла мне разгадку аднаго цікавага пытання, якое выявілася зусім нецікавым, калі не лічыць таго, што я лішні раз пераканаўся ў тым, што подласць жыве і ў дурных, добрых, наогул, душах.

Справа ў тым, што я зноў выйшаў уначы на крокі, пабачыў ахмістрыню са свечкай і зноў прасачыў яе да пакоя з шафай. Але на гэты раз я вырашыў не адступаць. Шафа была пустая, значыцца, шукаць трэба было там. Я пахітаў дошкі ў задняй сценцы (шафа стаяла, засунутая ў нішу сцяны), пакрудіў усё, што магчыма было крудідь. Пасля паспрабаваў падняць іх угару і пераканаўся, што мае спробы маюць поспех. Бабуля была,напэўна, глухаватая, іначай яна пачула б мае практыкаванні. Я з цяжкасцю пралез у атвор і пабачыў скляпеністы ход, які спускаўся строма ўніз, як быццам у сутарэнне. Збітыя цагляныя прыступкі збягалі ўніз, і ход быў такі вузкі, што я чапляўся плячыма за сценкі. З цяжкасцю спусціўся па прыступках і пабачыў невялічкі, таксама скляпеністы пакоік. Ля сцен яго стаялі скрыні, акутыя палосамі жалеза, дзве шафы. Усё гэта было адчынена, і аркушы пергаменту і паперы ляжалі паўсюль. Пасярэдзіне пакоя стаяў стол і ля яго грубы табурэт, а на ім сядзела ахмістрыня і разглядала нейкі пажоўклы аркуш. Мяне ўразіў выраз сквапнасці на яе твары.

Калі я ўвайшоў, яна закрычала з перапуду і паспрабавала схавадь аркуш. Я паспеў узяць яе за руку.

– Пані ахмістрыня, дайце мне гэта. І ці не скажаде вы, чаму вы кожную ноч ходзіце сюды, у таемны архіў, што робіде тут, нашто палохаеце ўсіх сваімі крокамі?

– Ух ты, бацюхна мой, які спрытны!.. – незадаволена сказала яна. – Усё яму ведаць трэба.

І, відаць, таму, што знаходзілася на першым паверсе, загаварыла з выразнай народнай інтанацыяй:

– А скулля з макам ты не хочаш? Бачыце вы, што яму трэба! І аркуш схаваў. Каб ад цябе твае дзеці так хлеб на старасці год хавалі, як ты ад мяне той аркуш! У мяне, можа, больш правоў тут сядзець, чым у цябе. А ён, бачыце, сядзідь ды пытаецца. Каб на цябе так верады сядалі ды не пыталіся!

Мне гэта апрыкрала, і я сказаў ёй:

– Ты што, у турму захацела? Ты чаго тут? Ці, можа, ты адсюль дзікаму паляванню знакі даеш?

Ахмістрыня пакрыўдзілася. Твар яе сабраўся ў вялікія зморшчыкі.

– Грэх вам, пане, – ледзь вымавіла яна. – Я жанчына сумленная, я за сваім прыйшла. Вось яно ў вашай руцэ, тое, што мне належыць.

Я глянуў на аркуш. Там была выпіска з пастановы камісіі па справе аднадворцаў. Я прабег вачыма па радках і ў канцы прачытаў: "И хотя оный Закревский и до сей поры утверждает, что у него есть документы в подтверждение своих дворянских прав, а также того, что наследником Яновских по субституции является именно он, а не г-н Гарабурда, дело сие за длительностью двадцатилетнего процесса и бездоказательностью следует предать забвению, а прав дворянства, как недоказанных, г-на Закревского Исидора лишить".

– Ну, і што з гэтага? – спытаў я.

– А тое, бацюхна мой, – з'едліва праспявала ахмістрыня, -тто я Закрэўская, вось тто. А гэта мой бацька так судзіўся з вялікімі ды моцнымі. Не ведала я, ды, дзякуй добрым людзям, навучылі розуму, сказалі, тто павінны тут недзе быць дакументы. Узяў суддзя павятовы дзесяць чырвоненькіх, але ж і параду даў добрую. Давайце аркут.

– Не дапаможа, – сказаў я. – Гэта ж не дакумент. Тут суд шляхецтва не вызначае. Я пра гэтую праверку дробняй шляхты добра ведаю. Кяб ват бацька меў дакументы на права субстытуцыі пасля Яноўскіх – інтая справа. Але ён іх не падаў -значыцца, не ме ў.

Твар ахмістрыні выразіў пакутлівае імкненне дадумацца да такіх складаных рэчаў. Пасля вусны яе паехалі наперад, і яна спытала недаверліва:

– А можа, Яноўскія іх падкупілі? Кручкам гэтым толькі дай грошы! Я ведаю! I адабралі ў майго бацькі дакументы і тут схавалі.

– А дваццаць год судзіцца вы можаце?

– Я, бацюхна, да таго часу, напэўна, пайду Пану Богу порткі лугаваць.

– Ну, вось бачыце. I дакументаў няма. Усё ж перарылі.

– Усё, бацюхна, усё. Але ж свайго шкада.

– Ды гэта ж толькі няпэўныя звесткі.

– Але ж сваё, свае грошыкі, чырвоненькія, сіненькія.

– I гэта вельмі нядобра, капяцца ўначы ў чужых паперах.

– Бацюхна, свае ж грошыкі, – сквапна і тупа зудзела яна.

– !х вам не адсудзяць, нават калі б дакументы былі. Гэта маярат Яноўскіх на пряцягу трох стагоддзяў ці нават больш.

– Дык сваё ж, бацюхна, – ледзь не плакала яна, і твар яе стаў сквапным да агіднасці. – Я б іх, даражэнькіх, зараз у шкарпэтку. Грошы б ела, на гротах спала.

– Дакументаў няма, – губляў я цярпенне. – Законная н асле дніца ё сць.

I тут здарылася жахлівае і агіднае. Жанчына выцягнула галаву, шыя яе зрабілася доўгай-доўгай, і, наблізіўшы да мяне твар, свісцячым шэптам сказала:

– Дык, можа... можа, яна хутка памерла б.

Твар яе яж прасвятлеў ад такога спадзявання.

– Памерла б, і ўсё. Яна ж слабая, спіць дрэнна, крыві ў жылах амаль няма, кашляе. Што ёй варта? Споўніцца праклён. Нашто каб палац пану Гарабурдзе, калі тут магла б жыць я. Ёй тто, адмучыцца – і садухі. А я б...

Баюся, што я змяніўся ў твары, стаў страшны, бо яна адразу ўдягнула галаву ў плечы.

– На падлу ляціш, варона? – спытаў я. – А тут не падла, тут жывы чалавек. Тут такі чалавек, падэшвы якога ты не варта, які большае права мае жыць на зямлі, ніж ты, ступа дурная.

– Б-бацюхна... – блекатала яна.

– Маўчы, ведзьма! І ты яе ў магілу звесці хочаш? Усе вы тут такія, аспіды драпежныя! Усе вы за грошы забіць чалавека гатовыя! Усе вы павукі. Усе вы маці роднай за сінюю паперку не пашкадуеце. А ты ведаеш, што такое жыццё, што так лёгка пра смерць другога чалавека кажаш? Не перад табой бы перлы сыпаць, але ты выслухай, ты ж жадаеш, каб яна сонца жывое, радасць, добрых людзей, доўгія гады, якія яе чакаюць, на рабакоў падземных змяніла, каб табе на грошах спаць, з-за якіх сюды дзікае паляванне прыходзіць. Можа, ты і Блакітную Жанчыну сюды пускаеш? Чаму ўчора акно ў калідоры адчыняла?

– Та-тачка ты мой? А я ж яго не адчыняла! А холадна ж было... Я яшчэ здзівілася, чаму адчынена! – амаль галасіла яна.

На твары гэтай поскудзі было столькі боязі, што я мог бы змоўкнуць, але не мог. Я згубіў усякую разважлівасць.

– Смерці ёй зычыш! Сабакі зласлівыя, крумкачы! Прэч адсюль! Вон! Яна высакародная, ваша гаспадыня, яна, можа, і не прагоніць вас, але я абяцаю вам, калі вы не пойдзеце з палаца, які засмуродзілі сваім дыханнем, вы сядзеце ў турму маімі клопатамі.

Яна пайшла да сходаў, горка плачучы. Я ішоў за ёй. Мы выбраліся ў пакой, і тут я здзіўлена спыніўся. Яноўская стаяла перад намі ў белай сукні і са свечкай у руках. Твар яе быў засмучаны, і яна грэбліва паглядзела на ахмістрыню.

– Пан Беларэцкі, я выпадкова чула вашу размову, чула з самага пачатку. Я ішла амаль за вамі. Я нарэшце ведаю глыбіню сумлення і подласці. А ты, – яна звярнулася да Закрэўскай, якая стаяла, занурыўшыся, убаку, – ...заставайся тут. Я дарую табе, з цяжкасцю, але дарую. Даруйце і вы, пан Беларэцкі. Дурным людзям часам трэба дараваць. Бо куды яна пойдзе адсюль. Яе нідзе не возьмудь, старую дурную бабу.

Адна сляза скацілася з яе павек. Яна павярнулася і пайшла. За ёю крочыў я. Яноўская спынілася ў канцы калідора і ціха сказала мне:

– Людзі ламаюцца з-за гэтых папер. Каб не забарона продкаў, з якой радасцю я аддала б камусьці гэты гнілы цёмны дом. Ён мне адна пакута, як і сваё імя. Хоць бы памерці хутчэй. Тады я пакінула б яго гэтай бабе з каменным сэрцам і дурной галавою. Няхай радавалася б, калі яна здатная так поўзаць на жываце з-за гэтай дрэні.

Мы моўчкі спусціліся ў ніжнюю залу і падышлі да каміна. Стоячы, глядзелі ў агонь, чырвоныя адбіткі якога клаліся на твар Яноўскай. Яна змянілася за апошнія дні, магчыма, пасталела, магчыма, проста пачала ператварацца ў жанчыну. Напэўна, нічыё вока, акрамя майго, не заўважыла гэтых змен. Толькі я адзін бачыў, што ў бледным парастку, які рос у сутарэнні, задеплілася, пакуль яшчэ непрыкметна, жыццё. Погляд стаў больш асэнсаваным і цікаўным да жыцця, хоць застарэлы жах па-ранейшаму ляжаў маскай на твары. Трошкі больш ажыўленым стала аблічча. Бледны парастак чамусьці пачынаў ажываць.

– Добра стаяць так, Надзея Раманаўна, – задумліва сказаў я. – Агонь гарыць...

– Агонь. Добра, калі ён ёсць, калі ён гарыць. Добра, калі людзі не хлусяць.

Дзікі, нялюдскай сілы, крык прагучаў аднекуль знадворку

– здавалася, што гэта крычыць і рыдае не чалавек, а дэман. І адразу пачуўся ўпэўнены, уладарны пошчак конскіх капытоў ля сходаў. А голас рыдаў і крычаў так па-нялюдску, як быццам не з чалавечых грудзей выходзіў:

– Раман у двадцатым калене – выходзь! Помста! Апошняя помста! Авой! Авой!

І яшчэ нешта, чаму не было назвы. Я мог бы зараз выскачыць на сходы, і страляць у гэтую дзікую поскудзь, і пакласці на месцы хоць каго-небудзь, але на руках у мяне ляжала яна, і я адчуваў праз сукно, як калацілася яе спуджанае сэрцайка, як яно паступова замірала, білася ўсё радзей, радзей. Спуджаны да немагчымасці за яе жыццё, я пачаў няўпэўненымі рухамі гладзіць яе валасы. Яна павольна, вельмі павольна прыходзіла да прытомнасці, і веі яе ледзь прыкметна ўздрыгвалі, калі я дакранаўся рукою да яе галавы. Так затурканае шчанё прымае ласкі чалавека, які ўпершыню вырашыў пагладзідь яго: бровы яго ўздрыгваюць, чакаючы кожны раз удару, калі заносідца рука.

А грукат быў далей, і ўся сутнасць мая пакутліва ўстала да таго, каб разам з ёй выскачыць на сходы, страляць у гэтых нетяпыроў і разам з ёю ўпасці на прыступкі і памерці, адчуваючы яе поруч з сабою, тут, усю ля сябе. Усё адно нельга так жыць.

А голас рыдаў здалёку:

– Раман! Рамян! Выходзь! Каням пад ногі душу тваю! Гэта ятчэ не зараз! Потым! Заўтра... Пасля! Але мы прыйдзем! Прыйдзем!

I цішыня. Яна ляжала ў маіх абдоймах, і як быццам ціхая музыка пачала найграваць недзе, можа, у маёй дуты. Ціхая-ціхая, далёкая-далёкая, пятчотная: пра сонца, малінавыя ад канютыны лугі пад дымнай бліскучай расою, пра залівісты спеў гівала ў татах вялікіх ліп. Яе твар быў такі спакойны, як у спячага дзіцяці. Вось прарваўся ўздых, раскрыліся вочы, здзіўлена паглядзелі вакол, пасуравелі.

– Прабачце, я пайду.

I яна накіравалася да сходаў на другі паверх – маленькая белая постаць...

Толькі тут я, ятчэ дрыжучы ад узбуджэння, зразумеў, якая мужная, якая нязломная была дута ў гэтай да смерці запалоханай дзяўчыны, калі яна пасля "такога" выходзіла мяне сустракаць і двойчы адчыніла дзверы: тады, калі я, невядомы, прыехаў сюды, і тады, калі я бег да яе дзвярэй, у трывозе, пад ляск капытоў дзікага палявяння пад сямымі вокнямі. Няпэўна, яно і цёмныя асеннія ночы ттурхнулі яе на гэта, як пачуццё даверу прымушае зацкаваняга хартамі зайца прыціскяцца да ног выпадковага чалавека. У дзяўчыны былі надта добрыя нервы, калі яна вытрымала тут два гады.

Я сеў ля каміна і пачаў глядзець у агонь. Так, небяспека была жяхлівая. Тры чалавекі супраць усіх гэтых цёмных сіл, супраць невядомага. Хопіць пятчоты. Яны пряязджаюць у парк ля Волатавай прорвы – заўтра ж я зраблю там засаду. Рукі ў мяне дрыжалі: нервы былі напятыя, як струны, і агульны стан не на сабаку.

"Можа, паехаць адсюль?" – варухнулася ў дуты спозненая думка, водгук той маёй "ночы жаху", і памерла перад напорам безнадзейнасці, жалезняй рашучасці і жадання біцца.

Хопіць! Перямога або Волатава прорва – усё адно. Пакінуць? Не, я не мог пакінуць гэты агідны халодны дом, бо тут жыло тое, тто я пакахаў. Так, пакахаў. Я не саромеўся гэтага. Да гэтага часу ў мяне, як амаль ва ўсякага здаровага, маральна неразбэтчанага і пазбаўленага залішняй пачуццёвай цягі чалавека, былі да жанчын роўныя сяброўскія адносіны, часам нават не пазбаўленыя нейкай незразумелай агіды. Так яно і павінна быць, пакуль не прыходзіць Сапраўднае. Яно прыйшло. Ісці? Я быў тут, поруч, такі для яе магутны і вялікі (мае ўнутраныя хістанні яе не датычыліся), яна спадзявалася на мяне, яна ўпершыню, напэўна, спала спакойна.

Гэты момант, калі я трымаў яе ў абдоймах, вырашыў для мяне ўсё, што хавалася ў маім сэрцы яшчэ з тых часоў, калі яна паўстала ў абарону бедных там, ля верхняга каміна. З якой насалодаю я ўзяў бы яе адсюль, павёз кудысьці далёка, цалаваў гэтыя заплаканыя вочы, маленькія рукі, ахінуў яе, як цёплым, надзейным крылом, дараваў бы свету яго непрытульнасць.

Але што я? Як ні жорстка пра гэта падумаць, яна ніколі не будзе маёй. Я – галяк. Яна таксама бедная, але яна з ліку старэйшых родаў, блакітная кроў, гордая слава бясконцых пакаленняў за плячыма. "Гордая слава"? Я ведаў яе зараз, гэтую гордую славу, якая скончылася адзічэннем, але мне ад гэтага не было лягчэй. Я плебей. Не, я буду маўчаць пра гэта. Ніхто ніколі не скажа, што я дзеля карысці ажаніўся з прадстаўніцай даўняга роду, за які, магчыма, паміраў недзе на полі вайны мой просты прашчур. І ніхто не скажа, што я ўзяў яе, скарыстаўшыся з яе бездапаможнасці. Адзінае, што мне дазволена, гэта легчы за яе ў дол, пакласці душу сваю і хоць гэтым трошкі аддзячыць за гэтае ззянне неймавернага шчасця, якое азарыла маю душу ў гэты змрочны вечар ля вялікага непрытульнага каміна. Я дапамагу ёй выратавадца – і гэта ўсё.

Я буду верны, назаўжды буду верны гэтай радасці, змешанай з болем, горкай прыгажосці яе вачэй і адплачу ёй дабром за добрыя думкі пра мяне. А пасля – канец. Я пайду назаўжды адсюль, і шляхі радзімы бясконцай істужкай лягуць перада мною, і сонца паўстане ў вясёлкавых колах ад слёз, якія просяцца на веі.

Раздзел дзесяты


Наступнага дня я ішоў са Свеціловічам да невялікага ляснога вострава ля Яноўскай пушчы. Свеціловіч быў вельмі вясёлы, многа разважаў пра каханне наогул і пра сваё каханне ў прыватнасці. І такая чыстая, шчырая душа глядзела з вачэй гэтага хлопца, так наіўна, па-дзідячы, ён быў закаханы, што я ў думках даў сабе слова ніколі не перабівадь дарогі яго пачуццю, не перашкаджадь яму, ачысціць яму месца ля дзяўчыны, якую кахаў сам.

Мы, беларусы, рэдка ўмеем кахаць па-сапраўднаму, не ахвяруючы чымсьці, і я не быў выключэннем з правіла. Звычайна мы мучым тую, якую кахяем, а самі мучымся ятчэ больт ад розных супярэчлівых думак, пытанняў, учынкаў, якія інтымі вельмі лёгка прыводзяцца да адняго знамянальніка.

Свеціловіч атрымаў з губерні ліст, у якім яму пісалі, між іншым, і пра Бермана.

– О, Берман... Берман, выяўляецца, добрая цаца! Род ягоны стары, але збяднелы і нейкі дзіўны. Вось тут мне пішуць, тто ўсе яны мелі непераможную цягу да самоты і з'едлівасць. Бацька яго страціў маёмасць, была вялізная растрата, і выратаваўся ён толькі тым, тто прайграў вялізную суму рэвізору. Маці жыла ямаль увесь час пры завешаных вокнях, нават гуляць выходзіла толькі ўначы. Але самая дзіўная асоба -сам Берман. Ён выявіўся выключным знаўцям старажытнай драўлянай скульптуры і шкла. Некалькі год таму здарылася непрыемняя гісторыя. Яго паслалі ў Мніхавічы ад гуртка аматараў старажытнасці, на чале якога стаяў граф Тышкевіч. Там, у Мніхавічах, зачынялі стары касцёл, а скульптуру з яго, па чутках, вельмі мастацкую, хацелі адкупіць у прыватны музей Тышкевіча, які ён перадаваў гораду. Бермян пяехаў, даслаў адтуль статую святога Хрыстафора і ліст, у якім пісаў, што скульптура ў касцёле не мае ніякай мастацкай вартасці. Яму паверылі, але праз некаторы час выпадкова даведаліся, што Берман купіў скульптуру за мізэрныя гроты, купіў у агульнай колькасці ста сямі фігур і спрадаў усё іншаму прыватнаму калекцыянеру, назначыўшы вялікую суму. Адначасова не далічыліся значняй колькасці грошай у казне гуртка аматараў. Бермана ўзяліся шукаць, але ён знік разам з маці і малодшым братам, які выхоўваўся недзе ў прыватным пянсіёне і толькі за год да таго прыехаў у горад. Між іншым, гэты брат вызначаўся ятчэ большай нелюдзімасцю. Увесь час ён сядзеў у дальніх пакоях, не выходзячы ні да каго, і толькі раз яго бачылі ў кампаніі Бермана ў клубе, дзе ён здаўся ўсім дрэнна выхаваным для пансіянера.

Калі агледзеліся, то выявілася, тто дом яны паспелі прадаць і знікнуць невядома куды. Пачалі даведвацца і даведаліся, тто і наогул гэтыя Берманы зусім не Берманы, а хто

– невядома.

– Н-да... – сказаў я. – Не шмат мы даведаліся. Цікавае тут толькі тое, тто Берман – злачынец. Але ён абдурыў такога самага драпежніка: не мне яго ганіць за гэта. Ён ятчэ атрымае па заслугах, але гэта пасля. Значна больш цікавае тут другое. Па-першае, куды падзеліся яго маці і брат? Па-другое, хто ён сам, які ў яго сапраўдны твар? Тое, што ён з'явіўся тут, зразумела. Яму трэба было схавацца. А вось хто ён, хто ягоныя сваякі – гэта трэба з'ясаваць. І я гэтым абавязкова зацікаўлюся. А ў мяне, Свеціловіч, амаль ніякіх навін няма, хіба што даведаўся, ды і тое з вуснаў вар'яткі, што выбавіў Рамана ў тую фатальную ноч з хаты Гарабурда. А я нават не запомніў яго пысы, калі ён быў на вечары ў Яноўскіх.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю