Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"
Автор книги: Уладзімір Караткевіч
сообщить о нарушении
Текущая страница: 9 (всего у книги 23 страниц)
– Назад, хлопцы! – крыкнуў Дзмітрэнка.
Я таргануў за шнурок і кінуў выбухпакет проста пад ногі аднаму "заблытанаму". Успышка агню, і досыць гучны ўдар. Вораг таргануўся, упаў і закрыў галаву рукамі. А пасля па ўсім схіле забухала і зараўло, і пачалі ўсплёсквацца ўспышкі агню.
Тыя, хто не заблытаўся, пабеглі, канчаткова дэмаралізаваныя тым, што адбывалася вакол. Але тут пагналіся ўжо за імі мы. Досыць з нас было смешачак, досыць іхняй подлай жорсткасці. Віно, як кажуць, стукнула нам у галаву. Мы даганялі, і валілі, і таўклі; звераняты, выгадаваныя суслам вайны.
Зараз мне сорамна ўспомніць пра гэта. I адначасова нічым я так не ганаруся. Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл. Так, мы не гулялі ў расстрэл.
Я ўбачыў, як Жэнька, дагэтуль зусім непрыкметны ў пустазеллі, устаў насустрач тым, хто ўцякаў, і кінуў успышку агню і пярун пад ногі таму, хто бег першы. Гнат кульнуўся і ўпаў. Іншыя замітусіліся. Я кінуўся на ляжачага, насеў на яго і, грэшны, у першы і апошні раз сунуў некалькі разоў яму ў грудзі.
...Расправа была толькі над адным. Тут жа на полі пабоішча. Гнату грунтоўна ўсыпалі крапівой, і палонныя павінны былі глядзець на гэта.
Дзмітрэнка лічыў.
– Гэта табе, бандзюга, за "нашы злачынствы". Гэта за планы з бочкай і крапівой – пакаштуй сам. Гэта за забарону хадзіць вулідамі. За "фашысцкую морду". За вашу "справядлівую справу". За "ніжнедворскую гадзіну". Гэта за тое, што ляжачага ў рэбры біў.
– Ды я назнарок упаў. Каб ім пасля шлях адрэзаць. I адкаціўся, так што ён мяне не дужа і зачапіў.
– Ну, а каб ты не такі спрытны быў, то зачапіў бы дужа? Ты змоўч, Яўген. Дайце яму яшчэ і за Жэнькаў спрыт.
Падначаленыя глядзелі на ганьбу атамана з нейкім нават зларадным задавальненнем, з іранічнымі ўсмешачкамі. Відадь, і ім ён абрыднуў, як гнілая рыба, ды толькі да гэтай хвіліны яны яго пабойваліся. Ёсць такія гадаўцы, што (хай сабе і на маленькім лапічку, на вуліды, на двары, у квартале) кулаком, надкоўваннем хлопцаў адзін на аднаго, плёткамі, подласцю ўстанаўліваюць самы невыносны і тупы тэрор, ператвараюць жыццё равеснікаў у пекла.
– А гэта табе за гульню ў расстрэл. А вось гэта – за тое, што слабенькіх, што дзяўчат між лапатак доўбняй б'еш. Ну, мабыць, пакуль што досыць, – і звярнуўся да разгромленай арміі:
– То што, мала вам гэтага? Дабавіць яшчэ ці будзеце разумныя? Вось на атамана зірніде. I калі хочаде, каб вамі і далей камандаваў і ў паняверцы трымаў чалавек з дранай заднідай -давайце. Толькі тады пра гэта ўсе навакольныя вуліцы даведаюцца. Аж да Крашчаціка.
I, памаўчаўшы, сказаў:
– Ідзіце. Бай-бай. I каб ведалі: гэта проста рэпетыцыя. Каб помнілі. А забудзеце – тут ужо куды горай вам будзе.
Яны пайшлі. Гнат ішоў паперадзе ўсіх. Амаль бег.
VIII
Цяпер мы маглі хадзіць паўсюль нават паасобку. Хлопцы з варожых вуліц – хай сабе ты ішоў бы і адзін, а іх было тры -пры сустрэчы рабілі выгляд, што не пазнаюць цябе, і праходзілі, ненатуральна жвава абмяркоўваючы нешта. I гэта было чароўна: ісці, куды хочаш, і нічога не асцерагацца, і ведаць, што ні за рогам, ні ў пад'ездзе, нідзе не чакае цябе ніякая засада. Лета свабоды ўрэшде сапраўды стала летам свабоды. Поўнай.
Ясна, што й мы не чапалі іх, нават калі яны ішлі нашымі завулкамі, нашым дваром. На наш гонар трэба сказадь, што ніхто з нас і не падумаў скарыстадца з гэтага новага становішча.
Гнат тыдні праз два з'ехаў. Казалі, некуды ў Васількоў да ўдовай цёткі. Дабіўся ад маткі. Ясна, няма чаго яму тут было болей рабіць. Штопраўда, на яго месцы я так лёгка не здаўся б, пайшоў бы чорт ведае на што, нават на недазволенае, абы вярнуць сабе хаця крыху павагі. Але ён заўсёды быў тхаром.
Мы толькі плячыма паціснулі. Што ж, хай цяпер, калі здолее дабіцца, мучыць іншых і панявярае чужымі – тут мы нічога не маглі зрабідь. Толькі спадзяваліся ад усяго сэрца, што свет паўсюль не без добрых людзей, што і там знойдуцца вартыя, добрыя хлопцы.
I тут перад самымі нашымі ўцёкамі, калі мы ўрэшце расслабіліся, і зірнулі вакол, і ўбачылі, якая прыгажосць у сумных, ціхіх дворыках, і ва ўвяданні каштанаў, і ў зорных, ужо амаль па-асенняму зорных, начах над Дняпром, звалілася на нашу кампанію новая бяда, новае злашчасце, новая напасць.
Усе нібы пашалелі на глебе дружбы. Не той, вядома, дружбы, якая вязала, скажам, мяне з Ролікам ці Карлам, а дружбы зусім у іншым сэнсе.
Не ведаю, ці так гэта зараз, але тады ва ўсіх падлеткаў існаваў на такі выпадак цалкам дурацкі моўны зварот. Замест таго каб сказадь дзяўчыне "я кахаю цябе", "я цябе люблю", "я жыць без цябе не магу", "я цябе абажаю, абожнюю, любая ты мая, дарагая", мы бубнелі тупую, бязладную, пачварную фразу: "давай з табой дружыць". Урэшце гэта вяло да таго ж самага, але маё цяперашняе эстэтычнае пачуццё літаральна стае дубам пры адным успаміне аб гэтым сказе, які абражаў здаровы сэнс і самае пачуццё.
Дык вось, мы як быццам адурэлі, страділі галовы, ачумелі з гэтай "дружбай". Быццам толькі зараз заўважылі, што
дзяўчаты – ну, хаця б тая ж Нонка – гэта зусім не тое і што даць ёй дыхту зусім не так лёгка, як, скажам, Карлу ці мне.
Гэта было цалкам не тое, што потым. Пасля мы, хто дажыў, шмат чаго разумелі, а тады гэта было так, як быццам перад чалавекам, які дагэтуль бачыў толькі ноч, заднела, засвяцілася зусім яшчэ невядомая яму, незразумелая, але ад гэтага яшчэ больш прывабная заранка.
Божа мой, якія мы былі маладыя, якія да святасці дурныя і якія бязглузда, па-боску чыстыя!
Годам пазней, напярэдадні той злашчаснай сутычкі з бандай Боўбута (памятаеце, я расказваў вам пра хлопца і яго вавёрку) я, лежачы без сну ў палатцы, выпадкова падслухаў ціхую начную размову двух хлопцаў з майго аддзялення. Мужных хлопцаў, добрых ваякаў, на рахунку якіх ужо было па некалькі заўзятых бандзюг.
– Дык ты што, так Агнешку кахаеш?
– Ага. Дужа. Толькі ўсё гэта дзіўна неяк.
– А як дзіўна? Ну вось, што ты, напрыклад, адчуваеш, калі бачыш яе ці на мосце з ёй сядзіш?
У нас існаваў дзіўны звычай. Калі нам хацелася пагаварыць з дзяўчынай з вока на вока, мы ішлі гуляць па маршруце, канчатковай кропкай якога быў мост. Там дзяўчына сядала на парэнчы, а хлопец, абхапіўшы і нібы трымаючы яе, вёў размовы пра што хочаш, абы не пра тое, дзеля чаго яны выбраліся на гэтую прагулянку. Гаварылі, злёгку пагойдваючыся, а ўнізе шумела, бегла вада, і ўрэшце пачынала здавацца, што пагойдваецца ўвесь мост, увесь сусвет, разам з зорамі, што ты сам плывеш некуды, бязмежна заспакоены і бессаромна шчаслівы.
– Разумееш, мне яе заўсёды шкада. Хаця б як ёй добра ні было, а мне ўсё здаецца, што нехта яе крыўдзіць. I мне хочацца яе абараніць, супакоіць, суцешыць. Ты толькі не смейся, мне часам нават легчы з ёй хочацца, прыціснуць да сябе, шчыльна-шч^ільна. I па галаве гладзіць. Каб ніколі не плакала. Толькі...
– Што?
– Толькі, разумееш, адно мяне бянтэжыць і нібы хвалюе, і сорамна мне і няёмка. Перашкаджае мне, калі яе грудзі між ёй і мною. Няёмка, разумееш. Лепей бы не трэба гэтага. Ну, як гэта на самай справе?
– Та-ак, браце, гэта і сапраўды ўжо неяк ні да чаго.
Назаўтра абодва загінулі. I я, між іншым, дагэтуль больш за ўсё не магу даравадь усяму, што свядома сее варожасць, усёй хлусні і подласці свету, – той ціхай начной размовы.
Але пра гэта я, магчыма, раскажу яшчэ неяк пасля.
Прыблізна такое ж адбывалася з намі і тады. I калі дагэтуль мы былі занятыя "вайной", то цяпер, з такой самай нястрыманасцю, як на скрут галавы, заняліся "каханнем".
Грэх і сорам прызнадца, але паклаў пачатак гэтаму вельмі пахвальнаму занятку я. Стаў, так бы мовідь, "дзядулем ніжнядворскай закаханасці".
Здарылася так, што мы з Нонкай выпадкова сустрэліся недзе ў раёне "Арсенала". Яна ішла ад сваякоў, я проста брындаў па горадзе і цяпер збіраўся ісці дадому. Агульная наша дарога была доўгая, і я раптам да сардэчнага замірання ўзрадаваўся гэтаму, узяў у Нонкі яе лёгенькі, вельмі пацёрты і нават сям-там дзіравы пляцак, закінуў яго на плечы, і мы пайшлі, зрэдку беручы адзін аднаго за рукі.
Яна ўзрадавалася спадарожніку, я гатовы быў паклясціся ў гэтым. I я не думаў, што для гэтай радасці могуць быць і іншыя прычыны. Скажам, тое, што не так страшна будзе ісці адной па начным пустым горадзе або што дарога пад размову пройдзе весялей і хутчэй. Я не хацеў думадь пра гэта.
Таму што я раптам зразумеў, што кахаю гэтае дзяўчо. Подаўна ўжо і вельмі моцна кахаю. Кахаю гэтыя цыганскія вясёлыя і дзёрзкія вочы, кахаю тонкія моцныя рукі, цяжкія валасы, вечна падрапаныя каленкі. I – хадя я яшчэ нічога такога толкам не разумеў – кахаю ўсю яе пад гэтай чырвонай у чорныя гарохі, ужо трохі вылінялай, паркалёвай сукенкай.
Кахаю яе, калі яна смяецца, калі яна гаворыць, калі задуменна маўчыць.
I кахаў заўсёды. Кахаў, калі яна, прытанцоўваючы, спявала нахабныя куплеты пра нас. I калі ўцякала, як лань, робячы вялізныя скачкі. I калі скакала з быкоў моста, бліскуча-шакаладная пад час лёту Ў паветры, серабрыста-блакітная, як рыбка, пад вадой. Кахаў тады, калі яна, пад час бойкі, верашчала, і лупіла, і брыкалася гэтымі доўгімі нагамі. Заўсёды.
На горад спускалася сутонне. Апошнія залацістыя адбіткі клаліся на муры дамоў. Вокны таямніча міргалі насустрач захаду: нібы тлелі, згасалі і зноў тлелі ў гусцеючым прысмерку тысячы жаўтавата-зялёных кашэчых зрэнак. 3 паркаў па правым баку пачало павяваць вільготнай прахалодай. Танюткі галасок нейкай птушкі далятаў адтуль, нібы настойліва і журботна скардзіўся на нешта.
– Ціў-ціў-ціў-ці-і-іуў.
Я даткнуўся да яе рукі і адчуў, што яна пайшла гусінай скурай, адчуў нават, што валосікі ля лакцявых сугібаў натапырыліся ад холаду. I страшэннае шкадаванне ахапіла мяне (як я потым разумеў таго хлопца ў палатцы!). Я зняў з сябе футболку.
– Чакай.
Калі яна ўзняла рукі, нібы здаючыся, а я пачаў надзявадь на яе маю выгаралую, мабыць, здорава прапыленую транціну, калі я міжволі кранаўся яе рук і, прасоўваючы галаву, правёў рукамі па чорна-бурых цяжкіх валасах, па плячах, па спіне -пачуццё найглыбейшага замілавання і шчасця ахапіла мяне з такою сілай, што я ледзь не заплакаў. Рукі ў мяне дрыжалі, глотка перасохла. Каб мне ў той момант сказалі: "памры за яе" -я памёр бы, не думаючы аніводнага імгнення, і не лічыў бы гэта ахвярай, а лічыў бы, наадварот, найвялікшым на свеце шчасцем. Бо я нічога не баяўся.
I адначасова баяўся. Страшэнна, несамавіта баяўся. Баяўся гэтай дзяўчынкі, баяўся поўнай сваёй нявопытнасці перад лікам чагосьці амаль цалкам мне невядомага, таго, што я толькі прадчуваў нейкімі глыбінямі душы, аб чым толькі цьмяна здагадваўся нечым такім, што ляжала нават глыбей падсвядомасці. Баяўся гэтага раптоўнага пачуцця, ад якога я паміраў на кожным кроку, і свайго няведання, што з ім рабіць, і неабходнасці рашыцца, скочыць у невядомае, як з разбуранага моста ў Дняпроўскую плынь.
Я ведаў, што не здолею сказадь пра гэта, і ведаў, што мне абавязкова, конча трэба гэта сказадь. Іначай трэба памерці.
I я баяўся.
I з таго часу я ніколі не ўсміхаюся, калі ўбачу каханне шаснаццацігадовых. Можа, нехта і не перажыў такога, але я перажыў, я ведаю, якое яно...
Верце мне, яно бывае стократ больш моцнае, і заўсёды куды больш безнадзейнае, і горкае, чым у нас. Верце мне, дарослыя людзі.
Я баяўся, і я адчуваў неабходнасць і наканаванасць так моцна, што ведаў, я скажу і памру. Абавязкова. Толькі яшчэ не зараз. Толькі пачакаю крыху. Скажу вось ля гэтага слупа. Не, ля гэтага. Не, як толькі дойдзем унь да таго.
Сцямнела. Запаліліся ліхтары. Светамаскіроўка ў Кіеве была даўно адменена, немцам было не да налётаў. Але ўсё адно рэдкія, вельмі рэдкія і слабыя лямпачкі над праезджай часткай вуліцы былі схаваны ў самай глыбіні дужа вузкіх і доўгіх бляшаных варонак і кідалі на брук толькі цьмяныя жаўтаватыя кругі.
Зняволенае святло.
– Зоры якія, – сказала Нонка. – Нібы ў вёсцы. У Кіеве да вайны столькі святла было, што зор не відаць.
– Будзе яшчэ тое святло. Столькі святла, што зорак не ўбачыш. А паглядзець зоры будзем на вёску ездзіць. Станем там ля пералаза і глядзець будзем. I ціха-ціха, анідзе ані страляніны, ані выбухаў. Толькі сабакі брэшуць.
– Ты добры парубак, Васілько, – нечакана глыбокім, грудным, не сваім нейкім голасам сказала яна.
I я заўважыў, як блішчаць у цемры яе вочы, яе любыя смяшлівыя вочы. I гэта быў першы ў маім жыцці выпадак, калі мне захацелася гэтыя вочы пацалаваць. Першы раз, калі мне ўвогуле захацелася пацалаваць дзявочыя вочы.
"Ля таго слупа... Не, унь ля таго".
– Што ж ты маўчыш, Васілько, даражэнькі? – Голас быў такі мяккі і глыбокі, што ў мяне нібы соладка абарвалася ўсё ўнутры.
I я рашыўся.
Цяпер-то я ўпэўнены: яна ўсё ведала, прадчувала, знала так цвёрда, нібы я ўсё гэта, так, здавалася, надзейна схаванае ў душы, сказаў уголас. I з міжвольным, ужо зусім жаночым какецтвам нібы правакавала мяне, прымушала выказацца, адкрыцца, сказаць урэттттте аб усім. Правакавала і маўчаннем, і гэтай загадкавай у змроку ўсмешкай, і гэтымі – скосу -чакаючымі і крыху спалоханымі позіркамі, вільготна-бліскучымі ў цемры. Дзяўчаты-равесніцы ў гэтым узросце куды больш разумныя, абазнаныя, сталыя і дарослыя, чым хлопцы. I калі я быў дурны шчанюк, то яна была ўжо дзяўчына, амаль падрыхтаваная да вялікай сваёй місіі на Зямлі. I няхай нават я і не падабаўся ёй – усё адно ёй было прыемна лішні раз пачуць гэтыя словы, гэтае пацвярджэнне сваёй прыгажосці, сталасці, якая абуджалася, прывабнасці, годнага месца сярод дачок Евы на гэтым улонні зямным.
Мне здавалася, што зараз я скажу ёй самыя прыгожыя словы на свеце, словы, ад якіх плачуць, пасля якіх цалуюць і, пачуўшы іх, ніколі-ніколі не йдуць да іншага. Словы, якіх ніколі не чуў ні гэты цьмяны начны Дняпро, ні гэты старажытны, зачараваны ноччу горад, ні вечныя зоры над ім. Замест гэтага я, як то і належала сыну свайго часу, ляпнуў ідыёцкае, грубае, як бурчанне ў жываце, усё тое ж, крэцінскае:
– Нонка, давай дружыць.
На большае ў мяне не хапіла ні таленту, ні розуму, ні красамоўства.
Відадь, і яна была расчараваная. Сярод нас лічылася, што я "адукаваны, начытаны і гаварыць умею". I – на табе. Яна паціснула плячамі. Ясна, каму ахвота бавідь час у бяседзе з гэткім ёлупам хвашчоўскім?
– А мы хіба што, не дружым? – з наіўнымі вачамі спытала яна. – Мы дружым. Усе.
Я разумеў, што ўсё скончана, што яна чакала ад мяне зусім іншых, незвычайных слоў. Але ўсё ж я безнадзейна паспрабаваў вярнуць беспаваротна страчанае. Толькі тут, ад адчаю, прарэзалася ў мяне слова:
– Я не пра тое, Нонка. Я пра тую дружбу, калі для мяне ёсць толькі ты. Пра тую, калі абараняць цябе хадя й да смерці, дзялідца апошнім, заўсёды быці з табою. I на Дняпры, і на гэтых вулідах ноччу, і ў доме, і ў дождж, і ў агні. Таму што я цябе кахаю, Нонка. I калі б'ешся, і калі нарадная, і калі ў латанай сукенцы акно мыеш, і калі здзеклівае спяваеш. Усякую, паўсюль цябе люблю. Я дзеля цябе ўсё зраблю. Хочаш – чэмпіёнам стану ці адны пяцёркі хапаць буду? Або па поручнях мост перакідны ля "Дынама" прайду. Або навучуся і напішу такія вершы, што ўсе здзівяцца. Я табе слова гонару даю, што зраблю ўсё гэта. Таму што ты мне і сонца, і старарэчышча на Труханавым, і таполі, і ўся Украіна, і ўся мая Беларусь. Таму што без цябе мне ні Дняпро, ні гэты найпрыгажэйшы горад, ні зоры – нічога гэтага не трэба.
Я гаварыў гэта глуха, бо нехта моцна і балюча сціскаў мне глотку – аж шчымела – і душыў. Я гаварыў гэта амаль шэптам і разумеў толькі адно. Спазніўся. Позна.
– Я не магу, Васілько. Так не магу. Толькі ты не пабівайся, толькі ты не мучайся, любенькі.
I гэта была задзірыстая калючая Нонка? Не, гэта была дзяўчына ва ўсёй мяккасці і бязмернай ласкавасці першай сапраўднай сваёй вясны, чыстая, цёплая, добрая, з голасам, поўным музыкі, пакоры і шкадавання. Уся нібы са святла.
– Нехта яшчэ? – спытаў. – Што, Раланд? Карл?
Яна была добрая дзяўчына, ёй было, відавочна, шкада мяне, яна належала да таго самага гатунку людзей, што і я. Людзей, якім не так моцна балідь, калі іх адштурхнуць, і якім куды больш нясцерпная пакута – адштурхнуць руку, працягнутую да цябе ў маленні аб тваёй любві.
Мне гэта заўсёды кранала сэрца. Лепей ужо няхай заб'юць маё каханне, чым самому забіць чужое. Відадь, вось гэтак пакутавала і яна, але нічога, зусім нічога не магла з сабою зрабіць.
– Ах, божа мой! – Праз падслуханыя, дарослыя інтанацыі прабіваўся сапраўдны боль.– Ды хіба я ведаю? Хіба я нешта ведаю?
Мы падышлі да дома. Ля свайго пад'езда яна здзівіла мяне. Стала на дыбачкі, абхапіла далонямі маю галаву, нахіліла яе і тройчы пацалавала мяне ў вусны. Няўмела, горача, з раскаяннем.
– Васілько, любы. Ты толькі не пакутуй. Не варта. Я знаю, я дрэнная, нядобрая. Але я шкадую цябе, у мяне сэрца разрываецца... Даруй мне... Даруй мне, калі ласка.
I кінулася ў пад'езд. А я стаяў, увесь разбіты, нібы разгрузіў два вагоны бульбы. Сэрца маё скавытала, як забыты ў зімнім начным пад'ездзе шчанюк. Сэрца маё плакала.
Я адчуваў, што ёй, мабыць, падабаюцца абодва. Я ведаў, што яна адмовіла мне, але што ёй зараз вельмі-вельмі кепска, што яна мучыцца ўсім гэтым. Але ад таго мне не было лягчэй.
Шчыра кажучы, рэдка мне пасля бывала так паскудна.
Так гэта ўсё і пачалося. I ледзь не скончылася развалам нашага сяброўства, развалам кампаніі і крахам нашага плана.
А можа, і лепей было б, каб гэты план падярпеў крах?
Хілілася да восені. Ужо моцна хілілася. Жаўцелі каштаны. Халодна сінела вада ў Дняпры. Першае лісце злятала ў густа-сінія лужыны на асфальце, і галубы з вераб'ямі пілі з гэтых лужын блакіт. Начамі – ужо разы два – кветнікі, у якіх дагаралі настурцыі, бывалі нібы прысыпаныя бязважкай саляной пудрай, але ўзыходзіла сонца, пудра таяла, клумбы былі ўжо проста мокрыя, потым высыхалі. I цэлы дзень песціліся ў гарачым дзённым святле бэзавыя з жоўтай плешынкай астры і раскошныя вяргіні.
У адзін з такіх дзён я палез на гару флігеля, адвязаў ад бэлек дзве торбы, вылез з імі на дах і высыпаў на гарачае жалеза сухары і сушаную шаўковіду. Іх трэба было праветрыць і падсушыць.
I раптам пачуў унізе галасы.
– Вы яшчэ пабіцеся, – сказала Нонка. – Ну што за глупствы. Дарослыя бэйбасы, а, скажы ты, як ашалелі. Ну што я вам скажу? Каго з вас мне загадаеце пакрыўдзіць, з іншымі пасварыць? Каго?
– А ты не ўнікай адказу, то ўсё будзе ў парадку, – сказаў Ролік. – Табе што, прыемна нас абодвух за нос вадзіць? Абодвух пры сабе трымаць?
– Ну-у. Н у-у. Не думала я.
– А што ты ўвогуле думала? – спытаў Карл.
– Я думала, што кіяўляне ўсе чыста разумныя.
– Канчай, – сказаў Раланд. – Не даводзь ты нас, не выводзь з сябе. Зберажы сяброўства, не сей сваркі. Скажы, хто з нас табе лепшы друг, – і справа з канцом. Не круці! Не гуляй намі! Скажы!
– I не падумаю. I дурных размоў падтрымліваць не буду. I ты, Карл, харошы, добры хлопец. I ты мілы і смелы. I няма тут чаго.
Я падпоўз на край даху. Яны аддаляліся, і спрэчка, відаць, набірала сілы, бо галасы падымаліся ў тоне, а жэсты рабіліся ўсё больш рэзкія і размашыстыя. Пасля да мяне даляцелі словы Карла:
– Праўду кажуць, што ўкраінец пасля абеду – дурань.
– Угм, – сказаў Ролік, – гэта святая праўда. I ўся розніца паміж украінцам і немцам у тым, што ўкраінец дурань толькі пасля абеду.
Яны пачалі здымаць курткі. Пасля паглядзелі адзін на аднаго, амаль аднолькавым жэстам махнулі рукой і пайшлі ў розныя бакі.
– Ролік! Карл! – пачуў я адчайдушны голас. :
У адказ маўчанне.
Я паціснуў плячамі і плюнуў. Ідыёты паршывыя! 3-за дзяўча перасабачыцца. "Верная, скупая мужчынская дружба". Таксама мне яшчэ, Рамэа з Хацэпетаўкі, Ленскія з Канатопа. Цьфу!
Пахі восені, гарачая бляха, па брандмауэры гуляе кот. Кацяры клятыя, каб іх да нагі выкаціла. Не ўжо, як звяжашся з бабай, то дабра не чакай. Нездарма іх у Сеч не пускалі. Бо каб пусцілі, то запарожцаў самы зацюканы татарын голымі рукамі ўзяў бы.
Пад нечымі крокамі заракатала бляха. Я ўзняў галаву. Ролік ішоў да мяне, і выраз на ягоным твары быў збянтэжаны і засаромлены. Не хадеў глядзець мне ў вочы.
– Так я і думаў, што ты тут, – хрыпата сказаў ён. – Бачыў?
Чуў?
– Бачыў. Чуў. Дурынды.
– А чаго яна намі гуляе? I аднаго трымае, і другога. Чаму не скажа.
– Абалдуі. Якога д'ябла ёй казаць? Ёй з абодвума весялей. I мордамі вас сутыкнуць можна, пенцюхоў, і ў дурні пашыць, і ў фофаны паставіць...
– I Васямі зрабідь, – з'едліва сказаў Ролік.
– А чаго Васямі. Я сам – Вася. Але хаця я й Вася, а ўсё не такі дурны, як вашых бацькоў дзеці.
Ролік збянтэжана ўсміхнуўся:
– Я і сам не ведаю, чаго мяне тузанула. Глупства ўсё. I дзеўкі – лухта. I размовы з імі – крэцінства. I сяброўства гэта -дурасць... Вось... Абазваў яго нямецкім фрыцам.
– Што ж, вельмі дасціпна. А ён цябе?
– А ён мяне тумаком, і мякіннай галавою, і чумацкай дурындай.
Мне заставался толькі плячыма падіснуць.
– М-так-к, пагаварылі. Абодва вы фофаны і фалалеі, медныя лбы і петыя дурні, вось што. Як жа вы так уцякаць сабраліся? Пры гэткай моцнай дружбе?
– Цяпер аб уцёках і мовы быць не можа.
– То, можа, і лепей.
I тут Ролік ускочыў. Ноздры ў яго дрыжалі. 3 чароўнай паслядоўнасцю сказаў:
– Ты што? – Схапіў мяне загрудкі і патрос.– Нашто ж тады мы?.. Нашто ж тады мы жылі?! Фрыц гэты хадя страляў, а мы? Што ж мы, горшыя за яго? Там жа ўсё скора кончыцца, нудзяры гэтыя, дарослыя, усе ўчынкі смелыя разбяруць і нам нічога не пакінуць. Ды яшчэ пасля за кожную шыбу, якую мы мячом высадзім, за кожны "кол" папікаць будуць: "мы за вас кроў мяхамі пралівалі, а вы?.. Вы што тады рабілі? Ага, у кубікі, у класы гулялі. Ясна. То вось спачатку пастраляйце з нашае, а тады і атрымлівайце права на "калы", тады і лезьце са сваім мячом у чужыя шыбы. Др-раць вас трэба". Вось чьм яны ў вочы нам тыцкаць будуць. Па пра-аву! Цьху!
Ён на хвіліну змоўкнуў, але потым зноў завёўся. 3 паўабароту.
– А помсціць? Помсціць хто будзе? За сябе яны расплацяцца! А за нас расплаціцца хто? За тваіх братоў? За майго? За соль на ранах? За тое, што Кіеў недаядае і ўвесь унь які? За твае мясціны? За тое, што яны нам лепшыя гады знявечылі, нас знявечылі?!
Ролік цяжка соп. Потым неяк каламутна абвёў вачамі двор, як быццам бачыў праз муры і брандмауэры мёртвае царства недалёкіх руін:
– Раз ужо так здарылася... Тады давай уцякадь удвух.
– Давай, – сказаў я.
– I каб такога не паўтарылася ніколі – давай клятву адзін аднаму дамо.
Клятву, якую мы далі на знак таго, што ніхто ніколі нас не разлучыць, Раланд, відавочна, прыдумаў сам. Я зараз не памятаю яе слова ў слова, але ў ёй гаварылася аб тым, што нас не развядзе нішто: ні бой, ні турма, ні чума, ні смерць, ні дзяўчаты. А калі нехта з нас забудзе, што мы больш чым браты -той няхай стане вядомы як здраднік аж да таго часу, пакуль людзі ёсць на зямлі.
Смешныя напаўдзіцячыя словы з тых старых, з яцем, кніжак, дзе пад малюнкамі стаяць подпісы, накшталт: "I ён убачыў, што разбойнікі ўвайшлі ў алтар закінутай царквы". Нам, аднак, яны не здаваліся смешнымі. Проста таму, што мы гаварылі іх са шчырай верай.
...Мы ляглі на спіны. Плылі над намі ў сінім сляпучым небе снежныя аблокі, тоўстыя, поўныя, як налітыя малаком. Вось-вось лопнуць. I праз некалькі хвілін нам здалося, што мы плывём недзе пад імі, паміж небам і зямлёй, якраз там, дзе лунаў на нерухомых крылах шуляк.
– Вось мы іх дяпаможям узгрэць, аддубасім, каб яны і праўнукам забаранілі, а пасля вернемся. Сумленне ў нас тады ўжо да самага канца будзе спакойнае. I мы гэты спакой страшэнна будзем берагчы. Аніразу ў жыцці не збрэшам.
– I другім не дамо, – сказаў я.
– А ўжэ ж. Несправядлівасці ніводнай не пацерпім. Каб гэта каму было цяжка, каб нехта заплакаў ці, крый божа, з моста галавой кінуўся – гэта ані. Толькі, як мы, па сваёй ахвоце. Друз гэты расцягнем. Гарадоў такіх набудуем – усе дзівіцца будуць.
– I ў кожнага чалавека тысячы кніг.
– Ага. А каб у каго ў жываце бурчала – не. Усе будуць сытыя, добра апранутыя. У кожнага свой пакой, каб іншыя да яго не лезлі, як не захоча. Хочаш – чытай, хочаш – сталярнічай ці караблі выразай. I ніякі задавака, ніякі нудзяр да цябе не палезе з вышыні загадваць: "рабі тое, не рабі гэтага". I на кожным кроку – хочаш – сасіскі з хлебам, хочаш – каўбаса. А мы ідзём і толькі: "Сёння мне гэтага не хочацца, давай лепей вады возьмем, з сіропам, і піражкоў з павідлам". I кіно паўсюль добрае ідзе, цікавае, кепскага проста не робяць, як зараз.
– Ну. I людзі ўсе прыгожыя, моцныя. Бо няма чаго ім баяцца. Ні табе аблаў, ні стрэлаў, ні мін, ні свалоты. Ніводнай сволачы на свеце – гэта ж здорава, Ролік, га?
– Так здорава, што аж не верыцца, – Ролік часам злоўжываў іроніяй, як многія ўкраінцы. – Але ж будзе. Нашто ж тады столькі крывішчы пралілося?.. I як цудоўна мы зажывём! Дзяўчаты якія з намі дружыць будуць!
Схаваў сплеценыя пальцы рук між каленяў.
– Як добра мы будзем жыць! I жыццё будзе якое цудоўнае! Якое жыццё!
IX
3 часу той размовы на даху мы не звярталі ніякай увагі на Нонку. Помсцілі пагардай. Ведаю, што гэта было непрыгожа пасля агульнага абажання, было нават проста жорстка, але што нам заставалася рабіць? Сама вінаватая. Не вадзі людзей за нос.
Затое высунулася на першы план наша "бедная Ліза". Наша ранейшая папялушка. Невялікага расточку – відаць, ад сістэматычнага трохгадовага недаядання, – страшэнна худзенькая. Няма на што глядзець, верабей, дый толькі. Але кожнаму, хто глядзеў на яе мяккія, крыху павольныя рухі, на зусім неўласцівую падлеткам грацыю хады, на залацістыя валасы і глыбокія, дабрэнныя сінія вочы – кожнаму рабілася неяк лягчэй на сэрцы, што вось ёсць жа на свеце гэткія рахманасць і добрасардэчнасць.
Спагадлівая яна была да святасці, наіўная і легкаверная да таго, што не карысталіся гэтым дурні ды сумленныя. I яна нібы зусім не звяртала ўвагі, калі даводзілася кепска ёй, але не магла без глыбокай крыўды, агіды, часам нават гневу глядзець на тое, як мучаць несправядлівасцю ці жорсткасцю іншых. Усё адно, хто б гэты іншы ні быў: чалавек або верабей...
– Падзвіжніца расце, – сказала аднойчы пра яе мая цётка,
– на ўсё жыццё выйгрыш для нейкага mчаслівага чалавека. Ды толькі няшчасны лёс у яе будзе. Ужо зараз яго рыхтуе. Вам жа зусім іншыя патрэбны. Каб пасадзідь на прыпечак і ў спіну цалаваць.
Аднойчы мы ўбачылі, як вялікі падлетак трымае на вяровачцы звязанага за заднія лапы крата. Ён нібы "адпускаў" звярка – і той за лічаныя імгненні зарываўся ў зямлю, – а пасля выцягваў яго за вяровачку.
– Куд-ды, эсэсаўская твая морда! Хоць у зямлю зарыйся -і адтуль дастанем.
I зноў адпускаў і выцягваў. I зноў.
Я глянуў на Лізку і ўбачыў, што ў яе гаротна дрыжадь бровы. Дагэтуль я, хадя мне й было брыдка, не збіраўся ўмешвадца. Падумаеш, крот?! Тут людзей колькі пабілі-паразвешвалі. Але ў такія хвіліны нельга было глядзець на малое дзяўчо без пачуцця самага вострага жалю.
– Кінь крата.
– А табе якая сабачая справа? – Хлопец быў вялікі і дужы, але ён нічога не ведаў пра мой вопыт, здабыты ў партызанстве і беспрытульніцтве. – Ты валі адсюль, рыжы, пакуль порткі...
Я быў бялявы з заладінкай, а зусім не рыжы і таму развярнуўся і ўрэзаў яму так, што ён знік, толькі пяты стырчалі з-за бервяна.
Лізка паспела перахапіць шпагат і ўзяла звярка ў руку, пачала вызваляць яму заднія лапкі. А я ж ведаў, як яна панічна баіцца ўсіх цёмных, незразумелых істот: тараканаў, кажаноў, мядзведак, тых жа кратоў.
Яна дрыжала ад агіды і ўсё ж разблытвала:
– Бо ён жа не здолее развязадь і здохне там. Пад зямлёй.
Урэшце, яна пусціла чорны камячок, і той, паляжаўшы
хвіліну і, урэшде, паверыўшы, бліскавічна закапаўся ў зямлю.
– Ну што, – сказаў я хлопцу, – досыць ці яшчэ хочаш?
– Кінь яго, – раптам сказала Лізка, – дурань ён проста. Ну вось бачыш, не пусціў ты яго, калі па-чалавечы прасілі, – ну і спаймаў па пысе. Няхораша ты рабіў таму што. Сам як фашыст. Яны ў Палессі ўсю сям'ю маёй цёткі дротам тоўстым прывязалі да прызбы, а хату падпалілі. За партызанаў. А дроту дзесяць метраў. I хата ўсё мацней гарыць... Гэх ты, свіння...
Хлопец нічога не сказаў, нават не варухнуўся, калі мы пайшлі прэч. Глядзеў у зямлю.
...I вось цяпер мы ўсе хадзілі з Лізкай, нібы наперабой выкупляючы нашу ранейшую няўважлівасць. I весялілі яе, і жартавалі, і здатныя былі каму хочаш выбіць за яе зубы. Аб іншых метадах заляцання да дзяўчат мы мелі паняцце самае павярхоўнае.
Я, шчыра кажучы, здзіўляўся, чаму ніхто не закахаецца ў яе. Я асабіста абавязкова закахаўся б, калі б не Нонка.
I малая наша цвіла. Нібы з шэрай кукалкі вылез і пачаў пакрысе распраўляць змятыя яшчэ крылы вясёлкавы матыль. Яна пачала нават смяяцца, неяк яшчэ няўпэўнена, і шчокі яе пры гэтым злёгку ружавелі, і мы ўбачылі, якія ў яе прыгожыя белыя зубкі. Толькі усмешка яе, збольшага, усё яшчэ была вінаватая. Ёй было дужа мала трэба. У адказ на такую звычайную штодзённую рэч, як добрыя адносіны, яна плаціла такой сабачай адданасцю ўсім, што нам было няёмка. I асабліва не сыходзіла з яе языка імя Раланда:
– Ролік сказаў... Ролік зрабіў... А Ролік думае пра гэта так.
Нам добра было хадзіць з ёю, сядзець на камянях і боўтадь нагамі ў Дняпровай вадзе, лавіць рыбу і, загарнуўшы яе ў некалькі слаёў газеты, пячы, закапаўшы ў жар. Верхнія слаі газеты згаралі, а да ніжніх не даходзіла ні паветра, ні агонь. I мы раскручвалі празрыстую ад тлушчу паперу і елі рыбу гарачай, густа яе пасаліўшы. Падпечаную, чырвоную, храбусткую. I, вядома, лепшыя кавалкі аддавалі Лізцы. Мы ўсе былі худыя і жылаватыя, як харты, хоць ты хрыбет праз жывот абмадвай, але яна была худзейшая за ўсіх, ды яшчэ і слабенькая. Ёй трэба было куды болей есці.
Малады голад вечна пакусваў нас вострымі зубамі, часам грыз. Ежы патрабавалі нашы мускулы, нервы, мозг, тое, што мы
– будучыя мужчыны. I таму мы почасту елі ўсялякую дрэнь: лопух, гарчычкі, сцябліны травы – маркоўніка. I нічога з намі па гэтай прычыне не здаралася.
Божа мой, каб мне зараз такі воўчы голад! Гэта было б шчасце.
...У адзін з дужа празрыстых, крыштальных дзён позняга лета – ці можа ранняй восені? – мы і займаліся тым, што смажылі прынесеную рыбу ў заглухлым садзе ля закінутага велатрэка. Збуцвелыя лавы і сухія галіны былі добрым палівам; галіны дрэў заглядалі ў доўгае блюда з асфальтавымі краямі і дном, што парасло пустазеллем і хмызамі, заглядалі і зрэдку ранялі ў яго першыя жоўтыя лісты. Асфальт увесь пайшоў расколінамі, праз якія выбіваліся таполевыя віды, і шышкамі, пад якімі да часу хаваліся шампіньёны; там-сям шышка ішла трэшчынамі, развальвалася, і грыб вылазіў на святло. Паўсюль было ўвяданне і запусценне, і паўсюль, аднак, буяла і лезла на свабоду прыгнечанае, але бязмерна-моцнае, упартае жыццё.
– Калі ўцякаць, то зараз, – раптам сказаў Ролік. – Пасля будзе позна. Восень не сёння-заўтра, халады.








