412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці » Текст книги (страница 22)
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 22 (всего у книги 23 страниц)

Малы Чалавек Балотных Ялін прямінуў мяне і праплыў далей, а я сачыў за ім з рэвальверам. Будынак быў яму, відаць, добра знаёмы. Ён адчыніў акно, пасля другое, пасля вылез у адно. Я высунуў за ім галаву і пабачыў, тто гэта істота з малпячым спрытам ідзе па вузкім, у тры пальцы, карнізе. Ён амаль бег, як павук, з нечалавечай жвавасцю. Па ходзе справы ён адшчыкнуў з галіны ліпы, якая падыходзіла да сцяны, некалькі плодзікаў. Пачямкаў іх. Адной рукой ён дяпямагаў сябе рухацца. Пасля ён зноў пралез у калідор, зачыніў вокны і павольна рушыў кудысьці калідорам, страшны ў сваёй нечалавечнасці. Аднойчы мне пачулася нейкяе мармытанне, Малы Чалавек хлопнуў сябе па лбе і знік у цемры, куды не даставала святло далёкай свечкі. Я хутка накіраваўся за істотай, бо баяўся знікнення. Калі я апынуўся ў цемры, я пабачыў два ззяючых вокі, тто глядзелі з кута з невымоўнай пагрозай.

Я кінуўся да яго, але яно застагнала цяжка і пябрыло кудысь, хістаючыся на нагях. Утаропіла на мяне свой позірк, пасварылася пальцам.

Аслупянеўшы на імгненне, я япамятаўся, дагнаў Малога Чалавека і схяпіў яго за плечы. I радасна страпянулася маё сэрца, бо гэта не была здань.

Калі я выцягнуў гэтую істоту на святло, яна торкнула сябе пальцам у рот і сказала няпэўным рыпячым голасам:

– Гам-гям!..

– Ты хто такі? – трасянуў я яго за плечы.

I Малы Чалавек, былая здань, адказаў завучана:

– Я Базыль. Я Базыль.

I раптам хітрасць, якая бывае і ў ідыётаў, асвяціла яго

– Я вас... бачыў. Гы-гы! Я сядзеў пад сталом... пад сталом, брат мяне карміў. А вы раптам – шась!

I зноў зачамкаў вялізным, да вушэй, ротам. Я зразумеў усё. Два мярзотнікі – кіраўнік дзікага палявання і Берман -дадумаліся, уласна кажучы, да аднаго і таго ж самага. Берман, які ведаў, што ён з'яўляецца сваяком Яноўскай, прыехаў у Балотныя Яліны і тут напаткаў план хадоў у мурах і слухавак. Пасля гэтага ён таемна паехаў у горад і, кінуўшы маді на волю лёсу, прывёз сюды брата, які не таму ўнікаў людзей, што любіў самоту. Брат проста быў непапраўным ідыётам, і нездарма ў клубе здзівіліся яго дрэннаму выхаванню (Берман, вядома, прывёз у клуб не брата, а нейкага захожага чалавека). Калі ён прывёз яго сюды, ён змясціў яго ў сваім пакоі, карыстаючыся тым, што да яго ніхто не заходзіў, і загадаў сядзець ціха. Пад час аднаго з гадаванняў я і заспеў іх на месцы злачынства. Малы Чалавек тады сядзеў пад сталом, і я мог бы схапіць яго, працягнуўшы руку.

Уначы Берман заводзіў яго ў хады, і той крочыў па начных пераходах, абуджаючы ў слухаўках гукі, якія чулі жыхары дома.

Зрэдку яго выпускалі і ў калідор: у гэтым выпадку ён апранаў назнарок пашыты стары ўбор, а Берман чакаў яго ля адчыненых дзвярэй ходу, бо адчыніць іх Малы Чалавек не мог. Сяды-тады яму дазвалялі пагуляць і на свежым паветры. З малпячым, а хутчэй з павучыным спрытам ён бегаў па карнізах будынка, глядзеў у асветленыя вокны і, у выпадку трывогі, маланкава знікаў за шматлікімі кутамі будынка.

Яму тым лягчэй было гэта рабідь, што ў яго пячорным мазгу зусім адсутнічаў інстынкт самазахавання. Ён ішоў па гэтым карнізе так раўнадушна, як мы часам, забаўляючыся, ідзём па чыгуначнай рэйцы.

Пад час адной такой пагулянкі і адбылося яго спатканне са мною. Што ж здарылася пасля? "Лікол" даслаў мне ліст, у якім, каб выбавідь мяне з хаты, рэкнуў здуру, што ведае штосьці пра Малога Чалавека. Берман, які апошні час сачыў за мною, прачытаў ліст і пайшоў на месца сустрэчы, каб неяк дамовідца з невядомым. Там яго палічылі за мяне, і адбылася трагедыя, познім сведкам якой я быў.

А карла сядзеў усе гэтыя дні ў хадах, не маючы змогі вылезці, і зусім заслаб з голаду. Каб я не адчыніў дзверы – ён, напэўна, памёр бы, так і не здагадаўшыся, чаму пакінуў яго той, што заўжды яго гадаваў і песціў.

Што мне было рабіць з ім? Няшчасны малы ідыёт не быў вінен у тым, што яго стварылі такім на свет. Тут ён і выбывае з нашага апавядання. Я нагадаваў яго, абвясціў Яноўскай аб канчыне аднаго з прывідаў, якія насялялі палад Балотных Ялін, і наступнага дня адаслаў яго ў павятовую бальніцу для вар'ятаў.

І ўпершыню гэтым вечарам я бачыў, што надзея загарэлася ў вачах гаспадыні Балотных Ялін цёплым, пакуль што яшчэ слабым агеньчыкам.

Раздзел семнаццаты


– Ты, Рыгор?

– Я, Андрусь. Праўдзівей, мы.

Я прадягнуў Рыгору руку. Гэта ноч, пасля той, у якую я спаймаў Малога Чалавека, была першай за ўвесь час бясхмарнай месячнай ноччу. Поўны месяц заліваў тарфяныя балоты, пусткі, парк Балотных Ялін блакітным срэбрам і далёка-далёка блішчаў у акенцы нейкай самотнай хаты. Ноччу пахаладзела, і зараз балоты "паделі", нараджаючы ў ямінках касмылі белых рухлівых туманоў.

Рыгор выступіў з-за хмызоў, якія ляжалі ля паваленай агароджы, а за ім з'явіліся з цемры людзі, чалавек дванадцадь.

То былі мужыкі. Усе ў кажухах мехам наверх, у аднолькавых белых магерках, з аднолькавымі чырвонымі лапамі.

І ўсе яны ў месячным святле былі на адзін твар: як быццам сама гэта зямля адначасова нарадзіла іх. У двух я пабачыў доўгія стрэльбы, як у Рыгора, адзін трымаў у руках пулгак, астатнія былі ўзброены доўгімі радішчамі і віламі, а адзін нават простай дубінай.

– Гэта хто? – здзіўлена спытаў я.

– Мужыкі, – нутром прагудзеў Рыгор. – Хопідь цярпець. Два тыдні таму дзікае паляванне затаптала на верасовай пустцы брата вось гэтага мужыка. Міхалам яго завудь.

Міхал сапраўды нагадваў "Міхала – бурага дзедзіна". Глыбокія маленькія вочкі, скулы шырокія, рукі і ногі – не горш як у Дубатоўка. Вочы яго былі чырвонымі і апухлымі, рукі так сціснулі вілы, што аж суглобы пальцаў сталі белымі. Глядзеў ён змрочна і пахмура, але разумна.

– Хопідь, – зноў сказаў Рыгор. – Зараз нам толькі памірадь і засталося. А памірадь мы не хочам. І ты, Беларэцкі, калі што-небудзь заўважыш, маўчы. Гэта справа наша. І Бог дазваляе на канакрада – усім мірам. Сёння мы іх адвучым не толькі людзей таптаць, але і хлеб есці.

– Гэта ўсе ?

– Не, – сказаў мой наваз'яўлены Чортаў Бацька, – гэтыя, на чале з Міхалам, застануцца тут, пад тваёй рукою. А мае чакаюць ля балота, тто акружае Яноўскую путчу, ля Ведзьмаковай ступы. Там ятчэ два дзесяткі. Калі яны пойдуць там – мы іх сустрэнем, калі яны пойдуць невядомай нам, інтай дарогай – сустрэнеце вы. Мы трымаем пад увагяй путчу, Халодную лагчыну і пусткі, тто поруч. Вы – Балотныя Яліны. Сустрэча, калі тто такое, у Халоднай лагчыне. Калі спатрэбіцца дапамога – дасылайце чалавека.

I Рыгор знік у цемры.

Мы зрабілі засаду. Я загадаў тасці мужыкам размясціцца паабяпал дарогі ля самай паваленай агароджы, тром – трохі далей. Атрымаўся мяшок, або, лепей, нерат. Трое павінны былі, у выпадку чаго, перагарадзіць паляванню тлях адступлення. Сам я стаў за вялікім дрэвам ля самай сцежкі.

Я забыўся яшчэ сказаць, што на кожнага з нас было па тры паходні. Дастаткова было, каб асвятліць, у выпадку патрэбы, усё.

Мае людзі ў шкурах як ляглі, так і зрасліся з зямлёю, нельга было адрозніць іх ад звычайных купін, а тэрая аўчына злівалася з тэрай, забітай восенню, травой.

Так мы ляжалі даволі доўга. Месяц плыў над балотямі, мільгацелі там нейкія блакітныя іскры, туман то сплываў у суцэльную, каню па калена, смугу, то зноў распаўзаўся.

Яны з'явіліся, як заўжды, нечакяна. Два дзесяткі туманных коннікаў на туманных конях. Бязгучна і грозна насоўваліся яны. Не звінелі цуглі, не чуць было чалавечых галасоў. Бязлюдная маса рухалася да нас. Рязвяваліся доўгія валасы і плашчы. Паляванне імчала.

А наперадзе, як раней, скакаў кароль Стах, прыкрыўшы капелюхом твар. Мы чакалі, тто яны прылятуць, як вецер, але крокаў за сто яны... спешыліся, павязіліся ля конскіх ног, і, калі паехалі пасля гэтага, пяехалі павольным крокям, да нас даляцеў зусім нечакяны пасля маўчання ляск капытоў.

Павольна набліжаліся яны. Вось мінулі дрыгву, вось пад'ехалі да агароджы, вось мінулі яе. Кароль Стах ехаў проста на мяне, і я пабачыў, тто твар яго белы, як крэйда.

Вось ён амаль ля майго дрэва. Я ступіў з-за яго і ўзяў каня за яброць. Адначасова левай рукою, у якой акрамя рэвальвера быў у мяне стэк, я пасунуў ягоны капялюх на патыліцу.

Трупна-бледны, глядзеў на мяне вялікімі мёртвымі вачыма твар Вароны. Ад нечаканасці ён, напэўна, не ведаў, што рабіць, але затое я добра ведаў гэта.

– Дык гэта вы кароль Стах? – спытаў я ціха.

I перадягнуў яго стэкам па твары.

Конь Вароны стаў дыбкі і кінуўся ад мяне ў натоўп.

У той самы момант грымнулі стрэльбы засады, і ўсё закруділася ў шалёным моры агню. Уставалі дыбкі коні, падялі коннікі, хтосьці нема крычаў. Я запамятаў толькі твар Міхала, які хладнакроўна цэліўся з доўгай стрэльбы. Сноп агню вырваўся з яе. Потым праплыў перада мною твар скуластага хлопца з доўгімі касмылямі валасоў, што падалі на лоб. Хлопец гэты прадаваў віламі, як на таку, пасля ўзняў іх і з жахлівай сілай усадзіў у жывот каня, што стаў на дыбкі. Коннік, конь і хлопец упалі разам. А я стаяў і, нягледзячы на тое, што стрэлы нарэшце загучалі і з іхняга боку, што кулі пасвіствалі ля маёй галавы, на выбар страляў па конніках, што мітусіліся ў нашым коле. Ззаду іх таксама палівалі агнём.

– Браткі, нам здрадзілі!

– Даскакаліся!

– Ратуйце!

– Божа! Божухна!

На тварах гэтых бандзюкоў я пабачыў жах, і радасць помсты авалодяла мною. Ім трэба было думадь раней пра тое, што адплата прыходзіць. Я бачыў, як чалавек з дубінай удзёрся ў сярэдзіну коннага натоўпу і біў ёю наводмаш. Уся застарэлая ярасць, усё доўгадярпенне зараз выбухнула прыпадкам нечуванага запалу, баявой смеласці. Хтосьці рыўдом сцягнуў з сядла аднаго з паляўнічых, і конь падягнуў яго галавою па карэннях.

Праз дзесяць хвілін усё было скончана. Коні без седакоў прадягла гігаталі, пехцярамі ляжалі на зямлі забітыя і параненыя. Толькі Варона, як д'ябал, крудіўся сярод мужыкоў, адбіваючыся мячом. Рэвальвер ён задіснуў у зубах. Біў ён вельмі добра. Пасля пабачыў у натоўпе мяне. Твар яго перакрывіўся такой жахлівай нянавісдю, што нават зараз я памятаю яго і часам бачу ў сне.

Стаптаўшы канём аднаго з сялян, ён схапіў рэвальвер:

– Трымайся, падла! Адняў яе! Табе таксама не мілавацца!

Селянін з доўгімі вусамі падягнуў яго за нагу з каня. І толькі таму я не ўпаў на зямлю з дзіркай у чэрапе. Варона зразумеў, што яго зараз сцягнуць з каня, і стрэлам ва ўпор паклаў на месцы даўгавусага.

І тады я, паспеўшы ўсгавіць новыя патроны, высадзіў у яго ўсе шэсць куль. Варона хітнуўся ў сядле, хапаючыся рукамі за паветра, але ўсё ж паварадіў каня, збіў на зямлю скуластага хлопца і памчаў у напрамку да балот. Ён усё хапаўся рукамі за паветра, але яшчэ сядзеў у сядле і разам з сядлом (відаць, лопнула папруга) з'язджаў набок, пакуль не павіс паралельна зямлі. Конь збочыў, і галава Вароны з маху ўдарылася аб каменны слуп агароджы.

Варона з'ехаў з сядла і гопнуўся аб зямлю, застаўся ляжадь на ёй нерухомы, мёртвы.

Разгром быў поўны. Страшнае дзікае паляванне ляжала на зямлі, разбітае рукамі звычайных мужыкоў у першы ж дзень, калі яны трошкі паднатужыліся і паверылі сваім прымхлівым мазгам, паверылі, што нават супрадь зданяў можна ўстадь з віламі ў руках.

Я прайшоў па месцы бойкі. Коней сяляне зводзілі ўбок. Гэта былі сапраўдныя палескія дрыкганты, парода, ад якой зараз нічога не засталося. Усе ў палосах і плямах, як рысі або леапарды, з белымі ноздрамі і вачыма, якія адлівалі ў глыбіні чырвоным агнём. Я ведаў, што гэтая парода вызначаецца дзіўнай трывалай машыстай інахаддзю і пад час намёту імчыць вялізнымі скачкамі, як алень. Не дзіва, што ў тумане мне такімі вялізнымі здаваліся іхнія скачкі.

І яшчэ дзве разгадкі прыйшлі нечакана. Па-першае, ля сядла кожнага паляўнічага віселі чатыры глыбокія аўчынныя торбы, якія, відадь, у выпадку патрэбы, можна было надзець на ногі коням і завязадь ля бабак. Крок рабіўся зусім бязгучны. Па-другое: сярод трупаў і параненых я пабачыў на зямлі тры чучалы, апранутыя так, як і паляўнічыя, у старыя капелюхі з пер'ямі, кабці, чугі, але прывязаныя вяроўкамі да сядла. Людзей у Вароны, відаць, не хапала.

Але і нашы страты былі значныя. Мы ніколі не перамаглі б гэтай банды прафесіянальных ваякаў, каб не нечаканасць нашага нападу. Але нават і з гэтым атрымалася дрэнна: мужыкі ваяваць зусім не ўмелі. Скуласты хлопец, якога збіў канём Варона, ляжаў на зямлі з разбітай галавою. У даўгавусага мужыка дзірка ад кулі цямнела проста ў сярэдзіне лба. Мужык з дубінай, што ўдзёрся ў сярэдзіну між коннікаў, ляжаў на зямлі і стрыг нагамі, як нажніцамі: адыходзіў. Параненых было ў два разы больт. Я таксама атрымаў рану: куля рыкашэтам тчоўкнула мне ў патыліцу.

Мы лаяліся. Міхал бінтаваў мне галаву, а я крычаў, тто гэта глупства. Між тым сярод паляўнічых адшукалі адняго і падвялі да кастра, які мы расклалі. Перада мною стаяў з вісячай, як бізун, рукою Марка Стахевіч, той сямы тляхцюк, размову якога з Пацуком я падслухаў тады пад дрэвам. Ён быў вельмі каларытны ў сваёй чузе вішнёвага колеру, у маленькім капелюху, з пустымі похвямі ад таблі на баку.

– Ты, здаецца, пагражаў мужыкам, Стахевіч? Ты памрэт, як гэтыя, – спакойна сказаў я. – Але мы можам адпусціць цябе, бо адзін ты няшкодны. Ты пяедзет за межы яноўскага наваколля і будзет жыць. Мы адпусцім цябе тады, калі ты раскажаш нам пра вашу дзейнасць.

Ён павагаўся, паглядзеў на жорсткія твары мужыкоў, залітыя чырвоным сяйвом вогнішча, на кажухі, на рукі, якія сціскалі вілы, і зразумеў, што літасці тут чакаць нельга. Вілы з усіх бакоў абкружалі яго, датыкаючыся да цела.

– Гэта ўсё Дубатоўк, – сказаў ён панура. – Палац Яноўскіх павінен быў перайсці да Гарабурды, але Гарябурда вельмі запазычыўся Дубатоўку. Ніхто пра гэта не ведаў, акрямя нас, людзей Дубатоўка. Мы пілі ў яго, і ён даваў нам грошы. А сам ён марыў пра палац. Ён не жадаў нічога прадаваць адтуль, хоць палац каштаваў многа. Варона казаў, тто, каб прадаць усе рэчы адтуль па музеях, можна было б атрымаць многа тысяч. Выпадак звёў іх з Варонай. Варона не жадаў спачатку забіваць Яноўскую, хоць яму і паказалі на дзверы. Але пасля таго, як з'явіўся Свеціловіч, згадзіўся і ён. Казка пра дзікае паляванне караля Стаха прыйшла Дубатоўку да галавы ятчэ тры гады таму. У Дубатоўка аднекуль ёсць прыхаваныя гроты, хоць жыве ён назнарок бедна. Ён наогул вельмі хітры, вельмі скрытны, вельмі хлуслівы чалавек. Самяга разумнага абкруціць вакол пальца, такім мядзведзем прыкінецца, што далей няма куды. I вось ён пяехаў да самяй лепшай у натай краіне стайні, да збяднелага за апошнія гады пана, і купіў усіх дрыкгантаў, а пасля перавёў іх да Яноўскай пушчы, дзе мы пябудавалі сховішча і стайню. Усіх здзіўляла, як гэта мы можам імчяць па дрыгве, дзе і кроку ступіць нельга. А ніхто не ведае, як мы плазавалі па Волатнай прорве, шукаючы патаемных сцежак. I адшукалі. I вывучылі. I імчалі па мясцінах, дзе сцежка была на локаць пад тванню, а з бакоў бездань. I, да таго ж, гэтыя коні -цуд! Яны бягуць на голас Дубатоўка, як сабакі. Яны чуюць багну і, калі трэба, робяць над месцамі, дзе сцежка перарываецца, вялізныя скачкі. I яшчэ: мы заўжды выязджалі на паляванне толькі ўночы, калі туман паўзе па зямлі. I ўсе таму лічылі нас прывідамі. А мы яшчэ і маўчалі заўжды. Гэта была рызыка. Але што ж нам было рабіць, падыхаць з голаду на чвэрці валокі? А Дубатоўк пладіў. I, да таго ж, мы не толькі даводзілі гэтым да вар'яцтва або смерці Яноўскую, мы яшчэ і вучылі нахабных хлопцаў, каб ведалі жах божы і не думалі пра сябе занадта многа. Дубатоўк праз Гарабурду прымусіў тады Кульшу выклікадь да сябе дзяўчыну, бо ведаў – бадька занепакоідца. I мы падлавілі Рамана, перастрэлі яго. Ух, і гонка гэта была!.. Уцякаў, як чорт... Але яго конь зламаў нагу.

– Мы ведаем гэта, – з'едліва сказаў я. – Між іншым, Раман выдаў вас з галавою менавіта пасля смерці, хоць вы ягоным крыкам і не верылі. Не верылі яшчэ два дні таму, калі размаўлялі з Пацуком пасля забойства Бермана.

У Стахевіча аж сківіда адвалілася. Я ўладна загадаў яму распавядадь далей.

– Мы навялі жах на ўсё наваколле. Найміты згаджаліся на тую цану, якую даваў гаспадар. Мы сталі лепей жыць. А Яноўскую давялі да роспачы. I тут з'явіўся ты, Беларэцкі. Дубатоўк прывёз тады партрэт Рамана Старога нездарма. Каб не ты, яна была б вар'яткай праз тыдзень пасля гэтага. I тут пан Рыгор пабачыў, што памыліўся. Яна была вясёлай. Ты ўвесь час танцаваў з ёю. Дубатоўк назнарок запрасіў цябе, калі перадавалі справы апекі, каб ты пераканаўся, што яна бедная. Ён добра ўпраўляў маёнткам – гэта ж быў ягоны будучы маёнтак. Але беднасць Яноўскай на цябе не падзейнічала, і цябе вырашылі прыбраць.

– Між іншым, – сказаў я, – я ніколі не думаў ажанідца з

ёю.

Стахевіч невымоўна здзівіўся.

– Але нічога. Ты ўсё адно перашкаджаў нам. Яна аджыла з табою. Між іншым, Дубатоўк сапраўды любіў Яноўскую. Яму шкада было яе знішчаць,і каб магчыма было абысціся без гэтага, ахвотна згадзіўся б. I цябе ён паважаў. Казаў нам заўжды, што ты сапраўдны чалавек, шкада толькі, што не згодзішся быць з намі. Тады, на баль, Дубатоўк прывёз Яноўскай стары ўбор, бо ён тых, хто не звык да яго, робідь непрыгожым. I сам здзівіўся, так гэта нечакана добра атрымалася. Словам, справы нашы ўскладніліся: трэба было ўбраць і вас, і Свеціловіча, які меў права на спадчыну і кахаў Яноўскую. Дубатоўк запрасіў вас да сябе, дзе Варона павінен быў вызваць вас на дуэль. Ён так добра разыграў усё гэта, што ніхто не падумаў, што не ён, а Дубатоўк быў натхніцелем справы, а мы тым часам разглядалі вас, бо трэба было добра запомніць ваш твар.

– Далей, – кінуў я.

Стахевіч завагаўся, але Міхал торкнуў яму злёгку віламі ў месца, адкуль растудь ногі. Марка паглядзеў вакол зацкаваным позіркам спадылба.

– З дуэллю атрымалася глупства. Дубатоўк падпойваў цябе, але ты не п'янеў. Ды яшчэ выявіўся такім спрытным, што паклаў Варону, і ён сапраўды павінен быў пяць дзён праляжаць у ложку.

– А як вы маглі адначасова быць у хаце і гнацца тады за

мною?

– За абсадай Дубатоўкавай хаты чакалі другія, навічкі. Мы думалі іх спачатку пусціць па слядах Свеціловіча, калі цябе заб'юць, але Свеціловіч сядзеў з намі да наступнага дня, а Варона быў паранены. Іх пусцілі за табою. Дубатоўк дагэтуль не можа дараваць сабе, што па тваіх слядах пусцілі гэтых саплякоў. Каб не гэта – ты б ад нас не ўцёк нізавошта. І, да таго ж, мы думалі, што ты ішоў па дарозе, а ты рушыў пусткаю ды яшчэ прымусіў страцідь час перад балотнай лагчынай. Пакуль сабакі натрапілі на след – было ўжо запозна. І дагэтуль мы не ведаем, як ты ўслізнуў тады ад нас, спрытняга! Але ведай, спаймалі б -не пашчасціла б табе.

– А чаму рог спяваў убаку? І яшчэ, дзе гэтыя навічкі

зараз?

Стахевіч павагаўся:

– На паляўнічым розе граў адзін з нас, які ехаў нездалёк. А навічкі – вось яны, тут, ляжадь на зямлі. Нас было раней менш. І мы вялі з сабой коней з пудзіламі ў сядле. А частка маладых пайшла да Халоднай лагчыны Мы думалі, што ты там адзін, разам са сваім Рыгорам, вартуеш. Але мы не спадзяваліся, што вас тут – армія. І вось дорага запладілі за гэта. Вось яны ляжадь: Пацук, Ян Стыровіч, Паўлюк Бабаед. І нават Варона. Ты пазногця ягонага не варты. Разумны быў Варона, а таксама не мінуў божага суда.

– Нашто вы падкінулі мне запіску пра тое, што паляванне караля Стаха прыходзідь уначы?

– Што ты, што ты, – захітаў Стахевіч галавою, – здані не падкідваюць запісак. Мы на такую дурасць не пайшлі б.

"Гэта, напэўна, Берман зрабіў", – падумаў я, а ўголас

сказаў:

– А мяне гэтая запіска перакянала ў тым, тто вы не здані, якраз у той момант, калі я пачынаў гэтаму верыць. Падзякуйце за гэта невядомяму дабрадзею, бо са зданямі я наўрад ці адважыўся б змагацца.

Стахевіч збялеў і, ледзь варутачы сківіцамі, кінуў:

– Гэтага чалавека мы б раздзёрлі на кавалкі. А вас я ненавіджу, нягледзячы на тое, тто не мая сіла. I я буду маўчаць.

Рука Міхала схапіла палоннага ззаду за тыю і націснула за вутамі.

– Кажы. Iначай мы цябе тут...

– Добра. Вата сіла... Радуйцеся, хлопцы... А мы вас таксама правучылі. Няхай хто даведяецца, куды галоўныя крыкуны падзеліся з вёскі Яркі, якую пан Антось Духвіца з зямлі сагнаў? Спытайце ў каго, можа, і даведяецеся. Шкада, тто Дубатоўк не загадаў вас удзень падсцерагчы і застрэлідь. А гэта ж лёгка было зрабіць, асабліва калі вы да Кульшаў ітлі, Беларэцкі. I я вас нават бачыў тады. Мы ятчэ тады зразумелі, тто вы шворку на нашу тыю згатавалі. Культа старая, хоць і вар'ятка, але магла пра нас нетта рэкнуць. Яна пачала здагадвацца, тто была натай зброяй у дзень забойства Рамана. Давялося яе тады толькі аднойчы з'яўленнем дзікага палявяння настрашыць. Галава была слабая, адразу вар'яткай стала.

Я аж кіпеў ад усіх тых агідных учынкаў, ад усіх паскудстваў, пра якія распавядаў мне гэты чалавек. Толькі тут бездянь шляхецкага падзення адкрылася мне. I я згадзіўся з Рыгорам, што гэту пароду трэба знішчыць, тто яна пачала смярдзець на ўвесь свет.

– Далей, п аскудн ік!..

– Калі мы даведаліся, тто Рыгор згадзіўся тукать разам з вамі, мы зразумелі, тто ням будзе вельмі дрэнна. Тут я ўпершыню пабачыў, як Дубатоўк спалохаўся. Ён аж жоўты зрабіўся. Трэба, кажа, канчаць, і не дзеля бягяттття. а дзеля ўласнай ткуры. I мы з'явіліся тады да палаца.

– Хто гэта крычаў тады? – сурова спатаў я.

– Хто крычаў, таго больт няма. Вось ён ляжыць... Пацук...

Стахевіч відавочна пяцятаўся, распавядаў пра ўсё з гонарям, хвяцка і зухавата, з такім заліхвацкім маладзецтвам, быццям вось-вось "Баладу" Рубінштэйна заспявае, але я добра бачыў, тто ён бяіттття. хоць добра валодяе сабою.

– Ды і я магу амаль так крычаць.

I ён закінуў галаву – жылы надуліся на яго шыі – і пачаў забірадь то вышэй, то ніжэй. Апошні раз я пачуў крык дзікага палявання: нялюдскі, жахлівы, дэманскі.

– Раман! – рыдаў і галасіў голас. – Раман! Раман! Авой! Помста! Мы адпачнём! Раман у двадцатым калене, выходзь!

Голас яго пакаціўся над Волатавай прорвай кудысьці далёка, пачаў пераклікацца з рэхам, запоўніў сабою ўвесь абшар. У мяне мароз пайшоў спіною.

I Стахевіч зарагатаў:

– Ты не выйшаў тады, Беларэцкі. Нічога, на тваім месцы другі здох бы з жаху. Мы спачатку падумалі, што ты спудзіўся, але на другі дзень здарылася амаль непапраўнае. Свеціловіч нарваўся на Варону, які ездзіў для вярбоўкі новых паляўнічых і спазніўся. I гэта было якраз ля сцежкі, што вядзе ў пушчу, да нашай схованкі. А пасля мы прасачылі, што ён сустрэўся з табою, Беларэцкі, у лесе. I хоць ён не сказаў табе гэтага пакуль што, мы разумелі – яму нельга даць ані гадзіны жыцця. Палову людзей накіравалі да трох хвояў. Дубатоўк даслаў Свеціловічу ліст і выбавіў з хаты. А пасля з паловаю людзей, з трыма старымі хлопцамі і навічкамі, паехалі да Балотных Ялін. Сам Дубатоўк спешыўся тады і падкраўся да цябе ззаду. Але ты паспеў ужо дадь некалькі стрэлаў, і нашы неабстраляныя кампаньёны кінуліся ўдякадь. I яшчэ адно дзіва: ты наклаў у патыліцу Дубатоўку і так даў яму, што ён дагэтуль не сядае на каня, сядзідь дома. Дома ён і сёння, так што ты сцеражыся, хлоп. А цябе, Беларэцкі, ён добра тады абкруціў. Ты і ачуняць не паспеў, а ўжо яго падсаджваў на каня. Затое з Свеціловічам нам пашанцавала. Варона дачакаўся яго, спытаў коратка: "Адкрыў дзікіх паляўнічых?" Той толькі плюнуў у бок Вароны. Тады Варона стрэліў. I тут з'явіўся ты, страляў па нас, аднаму прастрэліў руку. А пасля ты пабіў станавога, а пасля цябе выклікалі ў павет не без нашай дяпамогі. Ты, напэўна, не ведаеш, што цябе павінны былі заарыштаваць, а пасля забіць па дарозе "пры спробе ўцячы". Але ты быў занадта спрытны, д'ябал, табе пашанцавала, і ліст губернатара прымусіў суддзю адмовідца дапамагаць нам. Ён на каленях маліў Дубатоўку, каб цябе хутчэй застрэлілі. Дарэчы, Варона чакаў тады Свеціловіча пад дрэвамі, страляў па ім і ўжыў такую хітрасць, якой ты ніколі не адгадаеш.

– Чаму не, – раўнадушна сказаў я. – Дубатоўк выдраў з часопіса ў Яноўскай некалькі аркушаў, і з іх зрабілі клак. Вы думалі, што я, калі выбюся жывым з вашых лап, грунтуючыся на гэтым, буду падазраваць Бермана.

Скручаныя, падобныя на кіпцюры пальцы Стахевіча драпалі сабе грудзі.

– Д'ябал! – ледзь прахрыпеў ён. – Не трэба было нам звязвацца з табою. Але хто думаў? Вось яны, не думаючыя, ляжаць тут зараз, як торбы з дзярмом, нінавошта не вартыя.

Пасля зноў пачаў гаварыць:

– І вось яшчэ наша памылка. Глядзелі за табою, а за хлопамі пакінулі глядзець, за Рыгорам пакінулі. А яны дабраліся да нас, да схованкі, да патаемных сцежяк...

І нават ля крыжа Рамана табе пашанцавала, мы забілі кураня, выпусціўшы цябе з лап. Забілі на скаку, не спыняючыся. Кокнулі – і далей. І пасля толькі пайшлі праверыць. І нават тут нарваліся на цябе, як дурні. А пасля знікнуў Гарабурда, і мы вырашылі не вяртацца ў гэтую ноч дахаты, перш чым не здабудзем цябе. Вось і здабылі...

– Хопідь, – сказаў я. – Слухадь брыдка. І хоць ты варты пятлі – мы не знішчым цябе. Мы далі слова. Пасля мы разбяромся і, калі ты будзеш вельмі вінен, перадямо цябе ў губернскі суд, а калі не – выпусцім.

Я не паспеў сказадь гэта, як Стахевіч раптам адштурхнуў двух мужыкоў, вырваўся і з надзвычайнай хуткасцю пабег да коней. Вартавому ён даў нагою ў жывот, ускінуў цела ў сядло і з месца ўзяў намётам. На хаду ён павярнуўся і здзекліва крыкнуў:

– Чакай яшчэ губернскага суда! Я зараз да Дубатоўка, ён на вас, хлопцы, усю шляхту ваколіды падыме. Вас тут на месцы пакладуць. І табе, хамло сталічнае, не жыць, і шалаве тваёй таксама. А ты, дурны Міхал, ведай, гэта я твайго брата нядаўна стаптаў. Тое самае і табе будзе.

Міхал павёў у паветры руляй доўгай стрэльбы і, не цэлячыся, надіснуў на спуск. Стахевіч моўчкі, быццам так трэба было, кульнуўся з сядла, абаранкам некалькі разоў перавярнуўся на зямлі і заціх.

Міхал падышоў да яго, узяў за аброць каня і стрэліў Стахевічу проста ў лоб. Пасля ён сурова сказаў мне:

– Ідзі наперад, атаман. Няўчасна ты з імі добры стаў. Дабрыню прэч. Абыдзецца без марцыпанаў цыганскае вяселле. Ідзі, мы цябе дагонім. Ідзі па дарозе, да Халоднай лагчыны. І не павяртайся.

Я пайшоў. І сапраўды, якое я меў права міндальнічаць з імі. Каб гэты здраднік дабраўся да Дубатоўка – яны б усё наваколле залілі крывёй. А Дубатоўка трэба хутчэй узяць. Трэба ўзяць сёння ж уначы.

Ззаду пачуліся стогны і лямант. Там дабівалі параненых. Я паспрабаваў павярнуцца – і не мог. Шчыпала ў глотцы. Але хіба яны не зрабілі б з нямі ятчэ горшага?

Дагналі яны мяне на палове дарогі да лагчыны. Ычалі на дрыкгантах з віламі ў руках.

– Сядай, атаман, – дабрадушна сказаў мне Міхал. – З гэтымі скончылі. А прорва-матухна не раскажа нікому. Вось як з імі...

Я зусім спакойна адказаў:

– Ну і добра. А заряз хутчэй да Рыгора. Пасля, разам з ім, пойдзем на дом Дубатоўка.

Мы дамчалі да лагчыны ў вокамгненне і там таксама заспелі самы кянец трагедыі. Рыгор і два дзесяткі мужыкоў збіліся ў лагчыне. Рыгор стрымаў слова, хоць са спайманымі ўдзельнікамі палявання не ўчынілі расправы, як з канакрадамі, а проста зябілі. Перад Рыгорам ляжаў на спіне апошні з жывых: зусім маладзенькі шляхцюк. Я так і кінуўся да іх. А той, пазнаўшы па маёй вопратцы, што я не селянін, раптам закрычаў:

– Матулька! Матулька! Мяне забівяюць!

– Рыгор, – узмаліўся я. – Не трэба, ён зусім ятчэ малады:

I я ўчапіўся ў яго плячо, але тут мяне схапілі ззаду за рукі.

– Прэч! – гаркнуў Рыгор. – Бярыце яго! Боўдур! А яны дзяцей з Яркоў шкадавалі? Тыя з голаду здыхалі... з голаду! Чалавек есці, па-твойму, не мае права?! У яго матулька! А ў нас матулек няма?! А ў Міхалавага брата не было матулькі? А ў цябе яе няма, тто ты такі добры?! Слюнцяй! А ты ведает, тто гэты вось "хлопчык малады" сёння Сымона, Зосьчынага брата, застрэліў! Нічога, мы ім зараз учынім, як у песні, "Ваўкалакаву ноч".

I Рыгор, павярнуўшыся, з сілаю ўсадзіў вілы ў тое, што ляжала на зямлі.

Я адышоў убок і сеў на кукішкі. Мяне пачало ванітаваць. I я не адразу пачуў, як Рыгор, калі забітых пакідалі ўжо ў бягну, падышоў і ўзяў мяне за плечы:

– Дурань ты, дурань... Ты думаешь, мне не шкада? Сэрца крывёю абліваецца. Спаць спакойна, здаецца, ніколі ў жыцці не змагу. Але цярпець дык цярпець, а калі пачалі ўжо – дык да канца. Кяб ніводнага не пакінуць, каб толькі мы адны, пад кругавой парукай, ведалі. "Малады"! Ты думает, не вырасце з гэтага маладога стары гад? Вырасце. Асабліва пры ўспамінах аб гэтай ночы. Так будзе нашага брата, хлопа, шкадаваць, што дзіву дасіся... Пусці яго – суд сюды з'едзецца. Мяне з табою – у пятлю. Міхала і астатніх – на катаргу. Крывёю наваколле зальюць, шмагаць будуць так, што мяса з заднід шматкамі паляціць.

– Я разумею, – адказаў я. – Трэба, каб ніводны з іх не ўдёк. Я толькі што Свеціловіча ўспомніў. Трэба, браде, падавацца да апошняга з жывых, да Дубатоўка.

– Добра, – ласкава прабурчаў Рыгор. – Вядзі.

I атрад рушыў за мною ў бок дома Дубатоўка. Мы ляцелі намётам, і коні імчалі так, як быццам за намі гналіся ваўкі. Месяц цьмяна асвятляў нашу кавалькаду: кажухі мужыкоў, вілы, змрочныя твары, пудзілы на некаторых конях. Нам давялося агінаць балота вакол Яноўскай пушчы. Мы даволі доўгі час марудзілі там, пакуль перада мною не ўзніклі верхавіны ліп ля дома Дубатоўка. Месяц заліваў іх мярцвячым святлом, і, нягледзячы на позні час, пад ліпамі міргалі тры ружовыя агеньчыкі.

Я загадаў людзям спешыцца сажнях у пяцідзесяці ад дома і акружыць яго плотным колам. Паходні трымаць у руках і быць гатовымі па сігналу запалідь іх. Загад выканалі моўчкі. Сам я пералез праз нізенькую агароджу ў сад і пайшоў між радамі амаль ужо голых яблынь, залітых мігатлівым святлом месяца.

– Хто з коньмі? – спытаў я ў Рыгора, які ішоў за мною.

– Хлопец адзін. Ён, у выпадку чаго, сігнал нам дасць. Свішча надта ўжо добра. Проста салавей-разбойнік: коні на калені падаюць.

Мы краліся далей, і боты нашы мякка ступалі па мокрай, ільснянай, як мак, зямлі. Я падышоў да акна: Дубатоўк быў у пакоі і нервова хадзіў з кута ў кут, часта пазіраючы на вісячы гадзіннік.

Я ніколі не бачыў такога твару. Гэта быў другі Дубатоўк, і тут, сам-насам з сабою, вядома, сапраўдны. Куды падзеліся дабрыня, памяркоўнасць, ружовы твар каляднага дзеда. Гэты твар быў жоўты, з моцна апушчанымі кутамі рота, з рэзкімі зморшчынамі ля носа. Вочы запалі, глядзелі мёртва і змрочна. Я жахнуўся, пабачыўшы яго, як жахаецца чалавек, які праспаў ноч у ложку і толькі ранкам знайшоў у ім змяю, якая залезла туды для цеплыні.

"Як я мог быць такім бестурботным?" – з жахам падумаў

я.

Не, з ім трэба было канчаць. Ён сам – больш небяспечны, чым дзесяць дзікіх паляванняў. Добра, што я пазбавіў яго тады на некаторы час магчымасці ездзіць верхам, іначай мы б не выкруціліся. Ён бы не паехаў проста на кулі, ён бы не драбніў атрад, ён бы раздушыў нас з Рыгорам, як кацянят, капытамі сваіх коней, і зараз мы ляжалі б недзе на дне прорвы з выкалатымі вачыма.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю