Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"
Автор книги: Уладзімір Караткевіч
сообщить о нарушении
Текущая страница: 20 (всего у книги 23 страниц)
– Нічога, на жаль, нічога, – адказаў прыемным пераліўчатым голасам станавы, гуляючы чорнымі аксамітнымі бровамі. – Гэта дзікі кут – і расследаванне тут немагчыма. Я разумею вашу высакародную тугу... Але што тут магчыма зрабіць? Тут некалькі год таму была сапраўдная вендэта (ён вымаўляў "вандэта", і, відядь, гэта слова вельмі яму падабалася). І што мы маглі зрабіць? Такі ўжо звычай. Напрыклад, мы таксама маглі б прыцягнуць да адказнасці вас, бо вы, як самі кажаде, ужывалі зброю супрадь гэтых... м-м... паляўнічых. Мы не зробім гэтага. І што нам да гэтага? Магчыма, гэта было забойства з-за прыгожага полу. Кажуць, што ён быў закаханы ў гэтую (ён сыта варухнуў бровамі) ...у гаспадыню Балотных Ялін. Нічога сабе... А можа, гэта і наогул было самагубства? Нябожчык быў "меланхолік", х-хе, пакутнік за народ.
– Але ж я сам бачыў дзікае паляванне.
Твар станавога пачырванеў.
– Дазвольце мне не паверыць. Казкі аджылі-с. Мне здаецца, што наогул ваша знаёмства і з ім трошкі... М-м... п-падазронае. Я не хачу наводзіць на вас цень, але... вельмі падазроным з'яўляецца таксама тое, што вы так упарта імкнецеся зварацідь увагу следства на другіх, на нейкае дзікае паляванне.
Я выцягнуў з запісной кніжкі закалены аркушык паперы:
– У мяне ёсць дакумент, што яго выбавілі з хаты.
Твар станавога зусім пачырванеў, вочы забегалі.
– Які дакумент? – жадобна спытаў ён, і рука яго працягнулася да мяне. – Вы павінны перадаць яго следству, і, калі пабачаць, тто ён чагосьці варты, яго падтыюць да справы.
Я схаваў аркутык, такімі няпэўнымі здаліся мне яго вочы і гэтая сквапная пряцягнутая рука.
– Я сам перадам яго, калі і каму палічу патрэбным.
– Ну тто ж, – станавы праглынуў нетта, – вата справа-с, шаноўны. Але я параіў бы вям не дражніць гусей. Тут варварскае насельніцтва (і ён тматзначна паглядзеў на мяне), могуць і забіць.
– Я гэтага не вельмі баюся. Скажу толькі, тто, калі паліцыя займаецца замест прямых спраў разважяннямі, самі грамадзяне павінны абараняць сябе. А калі выканаўчыя ўлады прыкладваюць усе намяганні, каб толькі зямяць справу, – гэта пахне вельмі непрыемна і ттурхае людзей на самыя нечаканыя думкі.
– Гэта тто, – бровы станавога карцінна пяпаўзлі некуды да валос, – абраза ўлад?
– Крый мяне Божа! Але гэта дае мне права даць копію з гэтага ліста некуды ў губерню.
– Справа ватая, – станавы пакалупаў у зубах. – Але паслухайце, дарагі пан Беларэцкі. Трэба прымірыцца. Наўрад ці нават у губерні будзе прыемна начальству, калі яно даведяецца, тто вучоны так абараняе былога крамольніка.
Ён галантна, грудным барытонам, умаўляў мяне. Бацька не мог бы быць такім уважлівым да сына.
– Чакайце, – спытаў я, – у нас тто, ёсць закон, па якому лібералы аб'яўляюцца па-за законам, агалошваюцца парыямі? Мярзотнік можа іх забіць і не несці адказнасці?
– Не перабольшвайце, дарягі Беларэцкі, – з пыхатай самазадаволенасцю сказаў прыгажун, – вы схільны перабольшваць жахі ў жыцці.
Гэты неразумны хрэн (іншага слова я не магу падабраць) лічыў, напэўна, тто смерць чалавека – "перяболыттвянне жахаў".
– А я вам кажу, – сказаў я з залпам, – тто справу трэба перадаваць у суд, распачаць судовае даследаванне. Тут -злосная задума. Людзей тут робяць вар'ятамі, і, вядома, з намерамі. На ўсю ваколіцу яны наводзяць жах, тэрарызуюць народ, забіваюць людзей.
На твары станавога блукала пямяркоўная ўсметка, ён прыхлёбваў чаёк.
– Не вар-та, не варта так, дарагі пане. Народ ад гэтага цішэе. Забіты быў, па чутках, не вольны ад Бахусавай забавы. І, наогул, такім небяспечна выказваць яўнае спачуванне. Палітычна ненадзейны, не варты даверу, нядобранамерны, амаральны, не спрыяючы добрым норавам і... яўны сепаратыст, мужычы жаласнік, так бы мовіць, рыдалец над малодшым братам.
Я быў раз'юшаны, але пакуль што стрымліваўся. Мне не выпадала сварыцца яшчэ і з паліцыяй.
– Вы не жадаеце ўмешвадца ў справу па забойству шляхціда Свеціловіча...
– Крый Божа, крый Божа! – перабіў ён мяне. – Мы проста сумняваемся, ці ўдасца нам яе разблытадь, і не можам прымушаць нашага следчага прыкласці ўсе сілы для вырашэння справы аб чалавеку, які ўсім сумленным, сапраўдным сынам нашай вялікай радзімы быў глыбока антыпатычны накіраваннем сваіх думак.
І ён з чароўнай ветлівасцю зрабіў далонню жэст у паветры.
– Добра. Калі імперскі расейскі суд не хоча прымушадь следчага па справе аб забойстве шляхціда Свеціловіча, дык, можа, ён захоча прымусідь следчага разблытаць справу пра замах на розум і самаё жыццё Надзеі Яноўскай, гаспадыні Балотных Ялін?
Ён здагадліва паглядзеў на мяне, паружавеў ад нейкай прыемнай думкі, плямкнуў некалькі разоў поўнымі, чырвонымі, вільготнымі вуснамі і спытаў:
– А вы што тут так за яе распінаецеся? Напэўна, самі скарыстацца вырашылі. Га? Што ж, ухваляю: у ложку яна, напэўна, гучыць нядрэнна.
Кроў кінулася мне ў твар, ноздры раздуліся. Абраза няшчаснаму другу, абраза каханай, якую я нават у думках не мог назваць сваёй, зліліся ў адно. Не памятаю, што тут было далей, як апынуўся ў маёй рудэ нейкі карбач. Я прасвісцеў глоткай:
– Ты... ты... гніда.
І пасля з маху аперазаў яго карбачом па ружова-смаглым
твары.
Я чакаў, што ён адразу выхапідь рэвальвер і заб'е мяне. Але гэты здаровы мужчына толькі войкаў. Я стукнуў яго яшчэ раз па твары і пасля гідліва адкінуў карбач.
Ён выбег з пакоя, пачвалаў ад мяне з нечаканай хуткасцю і толькі сажняў праз дзвесце падаў голас, закрычаў: "Гвалт!"
Рыгор, калі даведаўся пра гэту справу, не ўхваліў мяне, сказаў, што я сапсаваў усё, што праз дзень мяне, напэўна, выклічуць у павет і, магчыма, дадуць тыдзень або вышлюць за павятовыя межы, а я патрэбен тут, бо пачынаюцца самыя цёмныя ночы. Але я не шкадаваў. Уся нянавісць мая вылілася ў гэты ўдар. І няхай павятовыя ўлады пальцам аб палец не стукнуць, каб дапамагчы мне, але затое цяпер я добра ведаю, хто мой друг, а хто вораг.
Астатнія падзеі гэтага і наступнага дня вельмі смутна адлюстраваліся ў маёй памяці. Горка, узахлёб, плакаў над нябожчыкам стары добры Дубатоўк, які ледзь рухаўся яшчэ ад майго пачастунку; стаяла над труной бледная Надзея Раманаўна, захутаная ў чорную мантылью, такая сумная і прыгожая, такая чыстая.
Пасля, як у сне, запомніў я хаўтурнае шэсце. Я вёў пад руку Яноўскую і бачыў, як на фоне шэрага асенняга неба ішлі людзі без шапак, як скарлючаныя бярозкі кідалі ім пад ногі жоўтае мёртвае лісце. Твар забітага, прыгожы і сумны, плыў над плячыма людзей.
Бабы, мужыкі, макраносыя дзеці, дзяды ішлі за труною, і ціхае рыданне гучала ў паветры. Рыгор наперадзе нёс на спіне вялізны дубовы крыж.
І ўсё галасней і галасней плыло над галовамі людзей, над мокрай глейкай галошанне баб-лямантух:
– А і на каго ж ты нас пакінуў?! А і чаго ж ты заснуў, радзімец?! А чаго ж твае вочы ясныя закрыліся, ручкі белыя склаліся? А хто ж нас абароніць ад судзей няправедных?! А паны ж кругом нелітасцівы, а агнусека ж на іхняй шыі няма! А галубочак ты наш, а куды ж ты ад нас адляцеў, а чаго ж ты пакінуў бедных дзетачак? А хіба ж вакол нявест няма, што з зямелькаю ты абвянчаўся, саколік?! А што ж гэта ты за хатачку абраў?! А ні вокан жа ў ён, ні дзвярэй! А не небачка ж вольнае над вільчыкам – сырая зямля!!! А не жоначка ж пад бокам -дошка халодная! А ні сяброўкі ж там, а ні каханачкі! А хто ж цябе ў вусны пацалуе?! А і хто ж табе галоўку пачэша?! А і чаго ж гэта прымерклі агеньчыкі?! А і чаго ж гэта яліны зажурыліся?! То не жонка твая плача, каханая! Не яна ж гэта плача прад вяселлідам! А то ж плачудь над табою людзі добрыя! То не зорачка ў небе засвяцілася! То затлела ў ручках свечачка васковая!
Труна плыла над сапраўднымі чалавечымі рыданнямі, якіх не купіш нават у прафесіянальных лямантух.
І вось глыбокі дол. Калі развітваліся, Яноўская ўпала на калені і падалавала руку чалавека, які загінуў за яе. Я ледзь адарваў яе, калі труну сталі спушчадь у яму. У гэты самы час дзесяткі тры сялян падцягнулі на палазах вялізны шэры камень і пачалі ўсцягвадь яго на горб, дзе была выкапана самотная магіла. Крыж быў выбіты на камені і яшчэ імя і прозвішча -каравымі няўмелымі літарамі.
Загрукаталі аб вечка труны камякі зямлі, хаваючы ад мяне дарагі твар. Пасля на зраўнанае месца паставілі вялізны шэры камень. Рыгор і яшчэ пяцёра сялян ўзялі старыя стрэльбы і раз-поразу пачалі страляць у раўнадушнае нізкае неба. Апошні з Свеціловічаў-Яноўскіх адплываў у нязнаны шлях.
– Хутка і са мною так, – шапнула мне Яноўская. – Хоць бы
хутчэй.
Грукаталі стрэлы. Закамянеласдь ляжала на тварах людзей.
Потым, паводле старажытнага шляхецкага звычаю, молатам быў раструшчаны аб надгробны камень радавы герб.
Род застаўся без нашчадка. Вымер.
Раздзел трынаццаты
Я адчуваў, што звар'яцею, калі не буду займадца росшукамі, калі не знайду хутка вінаватых і не пакараю іх. Калі няма Бога, калі няма справядлівасці ў начальнікаў – я буду сам і богам і суддзёю.
І, дальбог, пекла ўздрыганецца, калі яны трапяць мне ў рукі: жылы буду цягнудь з жывых.
Ад Рыгора я даведаўся, што яго знаёмыя шукаюць у пушчы, што ён сам добра абшукаў месца забойства і даведаўся, што чакаў Свеціловіча худы высокі чалавек, які скурыў пад хвоямі, чакаючы, папяросу.
Акрамя таго, ён, адшукаў папяровы клак, які вылецеў са стрэльбы забойцы, а таксама кулю, якой быў забіты мой друг. Калі я разгарнуў клак, пераканаўся, што гэта кавалак паперы, занадта моцнай для газеты: хутчэй за ўсё ўрывак ад аркуша нейкага часопіса.
Я заўважыў словы: "За кожным з іх ёсць нейкая правіна, калі іх вядуць на страту... Вата сіяцельства, вы забылі пра страчанага на крыжы... Прабачце, Бог адняў у мяне розум..."
Чымсьці вельмі знаёмым павеяла на мяне ад гэтых слоў. Дзе я мог чытаць нешта падобнае?! I раптам я ўспомніў: гэта была надзіва смелая водпаведзь доктара Гааза, здаецца, Мураўёву, пасля якой нават гэты талёны бульдог адчуў сябе ніякавата. Гааз пратэставаў супраць частых пакаранняў смерцю ў Вільне. Мураўёў рэзка абарваў яго, заўважыўшы, што калі чалавека вядуць на страту, дык за ім абавязкова павінна быць нейкая правіна. Тут Гааз сказаў свае словы пра Хрыста, і нават Мураўёў трохі засаромеўся, калі наогул такое пачуццё зразумелае несусветным мярзотнікям. Я нават прыпомніў, дзе я чытаў пра гэта: у часопісе "Паўночна-Заходняя старасветчына". Калі я спытаў у Яноўскай, хто яго выпісвае тут, яна абыякава адказала, тто акрамя іх – ніхто. I вось тут мяне чакаў удар: у бібліятэцы я высветліў, тто ў гэтым нумары часопіса не хапае некалькіх старонак і, між інтым, патрэбнай мне.
Я аж пахаладзеў: справа выяўлялася больт сур'ёзнай, натхніделы дзікага палявання быў тут, у палацы. I хто гэта быў? Не я, і не Яноўская, і не дурная ахмістрыня, якая кожны дзень плакала, пабачыўшы гаспадыню, і, відаць было, раскайвалася ва ўсім. Значыцца, толькі Берман-Гацэвіч.
Гэта было цалкам лагічна: ён – былы злачынец, ён -абазнаны ў гісторыі чалавек. Мягчыма, гэта ён страляў у мяне, забіў Свеціловіча і выдраў аркуш з часопіса. Незрязумела было толькі, чаму ён пераконваў мяне ў тым, што сур'ёзная небяспека менавіта ў дзікім палявянні, а не ў Малым Чалавеку? I ятчэ ў тым, тто ён не мог забіць Рамана, бо не ён запрасіў Надзею да Кульшаў і быў дома пад час забойства. Але хіба Свеціловіч у апошні дзень не казаў, тто гэта блізкі чалавек, які быў на бале ў Яноўскіх? Хіба ён не казаў, тто на яго нельга нават падумаць?! ён жа ж так спалохаўся, калі я зайшоў да яго, гэты Берман! I хіба ён не мог быць проста натхняльнікам гэтай мярзоты? Праўда, невядома ў гэтым выпадку, як можна растлумачыць існаванне Блакітнай Жянчыны? Але гэта наогул самы цёмны факт з усё й гэтай гісторыі.
I, галоўнае, незразумела было, якая Бермяну ў гэтым выгада?
Але такі вырадак пекла можа нешта прыдумаць. Я ўзяў у Яноўскай асабісты архіў Рамяна і прагледзеў матэрыялы яго апошніх дзён. Нічога суцятальнага, хіба толькі запіс, што
Берман пачынае яму не пядябяттття. знікае кудысь з хаты, занадта цікавіцца генеалогіяй Яноўскіх, разглядае старыя планы палада. Гэта быў ужо знамянальны факт! Чаму не выказаць меркаванне, што і ў з'яўленні Малога Чалавека, праўдзівей казадь, яго крокаў, вінен таксама Берман. Мог жа ж ён адкапаць старыя планы, скарыстацца нейкай акустычнай таямніцай палада і кожную ноч пужаць людзей крокамі.
Я паразмаўляў з Рыгорам, і той сказаў, што гэта цалкам магчыма, абяцаў нават дапамагчы, бо ягоныя дзядзька і дзед былі мулярамі Яноўскіх яшчэ пры прыгоне.
– Хаваецца недзе тут, зладзюга, але хто ён, дзе хады ў сценах, як ён трапляе туды – невядома, – буркнуў Рыгор. -Нічога, адшукаем. Знойдзем. Толькі вы вельмі сцеражыцеся. Толькі і бачыў я на сваім вяку, што двух людзяных паноў, дык адзін ужо загінуў. Шкада будзе, калі і з табою што здарыцца. Тады і ўся гэта ваша паскудная парода не мае права хлеб харчыць і паветра псавадь.
Бермана вырашылі пакуль што не выдаляць, каб не спудзідь перадчасна.
Пасля гэтага я ўзяўся за дакладны аналіз ліста невядомага да Свеціловіча. Я перапэцкаў дванаццаць аркушаў паперы, пакуль не аднавіў крыху тэкст ліста.
"Андрусь! Я даведаўся, што ты цікавішся дзікім паляваннем караля Стаха і тыім, што Надзеі Раманаўне пагражае небяспека: (далей нічога не атрымлівалася) ...мая до... (зноў вялікі пропуск) ...пакутавае. Сёння я размаўляў з панам Беларэцкім Ён згодзен са мною і пайшоў у павет... Дрыкганты -галоўныія ка... Калі атрыіма.еш ліст – адразу прыходзь да... ніны, дзе тры асобныя хвоі. Я і Беларэцкі будзем чакаць... ічкіна... што гэта коіцца на зя... Прыходзь неадменна. Ліст спалі, бо мне асабліва небяспеч... Тв... ся... Над імі таксама жахлівая небяспека, якую можаш папярэдзіць толькі ты... (зноў выпалена многа) ...одзь.
Твой добразычлівы Лікол...."
Д'ябал ведае, што такое! Я амаль нічога не атрымаў ад гэтай расшыфроўкі. Ну, пераканаўся, што тут было нешта злачыннае. Ну, даведаўся яшчэ, што невядомы "Лікол..." (што за паганскае імя!) спрытна выкарыстаў нашы адносіны, пра якія мог толькі здагадвацца. І нічога! Нічога больш! А між тым вялізны шэры камень лёг на магіле чалавека, які быў або мог быць (чалавек – гэта тое, чым ён будзе, а не тое, чым ён з'яўляецца зараз) для маёй краіны чымсьці ў сто разоў большым за мяне. І не сёння, дык заўтра такі менавіта камень мог прыціснудь і мяне. Куды тады падзенецца Надзея Раманаўна?
Той дзень прынёс яшчэ адну навіну: прынеслі цыдульку, у якой высакапышнымі словамі і на адменна дрэннай паперы мяне выклікалі ў суд да павятовага мястэчка. Трэба было ехадь. Я дамовіўся з Рыгорам наконт каня, перадаў яму свае меркаванні пра ліст, а ён распавёў, што за хатай Гарабурды сочадь і нічога падазронага не заўважаюць.
Думкі мае зноў звярнуліся да Бермана.
У гэты спакойны і не па-асенняму ціхі вечар я доўга думаў над тым, што чакае мяне ў павеце, і вырашыў ні ў якім разе не затрымлівадца там. Я зусім быў збіраўся пайсці адсыпадца перад дарогаю, калі раптам, звярнуўшы за паваротку алеі, пабачыў на замшэлай лаве Яноўскую. Чорна-зялёнае ад векавых ялін святло клала празрыстыя адбіткі на яе блакітную сукню, на рукі з заламанымі пальцамі, якія ляжалі на каленях, на вочы, трохі неасэнсаваныя, як гэта заўжды бывае ў чалавека, які цалкам паглыбіўся ў свае думкі.
Слова, што я даў самому сабе, было цвёрдым, памяць мёртвага друга зрабіла гэтае слова яшчэ больш моцным, і ўсё ж я некалькі хвілін з нейкім лікуючым захапленнем думаў пра тое, што мог бы абняць гэтую худзенькую постаць, прыціснуць да грудзей, да ўсяго сябе. І пакутліва білася маё сэрца, бо я ведаў, што ніколі гэта не будзе.
Але выйшаў я да яе з-за дрэў амаль спакойны. Вось узняла галаву, пабачыла мяне, і якім мілым, цёплым агнём заззялі прамяністыя вочы.
– Гэта вы, пан Беларэцкі. Сядайце тут, поруч.
Памаўчала і сказала з дзіўным перакананнем:
– Я не пытаюся ў вас, чаму вы пабілі гэтага чалавека. Я ведаю, калі вы зрабілі гэта, значыць, іначай нельга было. Але я вельмі непакоюся за вас, Вы павінны ведаць, суда тут няма. Гэта кручкі, гэта хлусы, гэта... дрэнныя і наскрозь прадажныя людзі. Яны могуць засудзіць вас. І, хоць невялікая правіна шляхціду пабідь паліцэйскага, яны могудь высладь вас адсюль. Яны ўсе, разам са злачынцамі, утвараюць адзіны вялізны саюз. Дарэмна маліць іх аб правасуддзі: няхутка, можа, нават ніколі, не пабачыць яго гэты высакародны і няшчасны люд. Нашто вы зрабілі гэта?
– Я заступіўся за жанчыну, Надзея Раманаўна. Вы ведаеце, у нас такі звычай.
I тут яна так пранікнёна глянула мне ў вочы, тто я пахаладзеў. Адкуль гэты дзіцёнак мог навучыцца чытаць у сэрцах, тто надало яму такую сілу?
– Гэтая жанчына, паверце, магла і пацярпець. Занадта дорага, калі вас вытлюць, заплоціць гэтая жанчына за насалоду, якую вы атрымалі, даўты па зубах пшутаватаму потламу дурню.
– Не непакойцеся, я вярнуся. А гэты час ват спакой будзе абараняць Рыгор.
Вочы яе закрыліся панура. Пасля яна сказала:
– Ах, нічога вы не зразумелі... Хіба справа ў гэтай небяспецы? Не трэба, не трэба вам ехаць у павет... Пражывіце тут ятчэ дзень-два і пакіньце Яліны назаўжды.
Яе рука з удрыгваючымі пальцамі лягла на мой рукаў.
– Чуеце, я вас вельмі-вельмі прашу...
Я быў такі няўважлівы, тто сказаў:
– У канцы гэтага ліста да нябожчыка Свеціловіча стаіць подпіс, частка яго, "Лікол...". Ці няма ў наваколлі шляхціца, у якога імя ябо прозвішча пачыналася б так?
Твар яе адразу спахмурнеў, як хмурнее дзень, калі знікае
сонца.
– Не, – уражаным і дрыжачым, як ад крыўды, голасам адказала яна. – Хіба што Лікаловіч... Гэты прыдомак да прозвішча нябожчыка Культы.
– Ну, гэта наўрад ці, – раўнадушна сказаў я.
Я толькі праз гадзіну зразумеў, якой я быў грубай жывёлінай. Гэта здарылася, калі я глянуў на яе і пабачыў, як з-пад далоні, якой яна прыкрыла вочы, выкацілася і папаўзла ўніз цяжкая, нечалавеча самотная сляза, хутчэй знемягаючага ад адчаю мужчыны, чым дзяўчыны-напаўдзіцёнка.
Я заўжды жаласна губляюся і ряблюся Сліняём Кісялёвічам ад жаночых і дзіцячых слёз, а гэта сляза была такая, якой крый Божа пабачыць камусьці ў жыцці, ды ятчэ ад жанчыны, для якой бы ахвотна распляскаўся ў блін, кяб толькі яна была вясёлай.
– Надзея Раманаўна, тто вы? – замармытаў я, і вусны мае мімаволі склаліся ва ўсмешачку прыблізна такога гатунку, якая бывае на твары дурня, калі ён прысутнічае на пахаванні.
– Нічога, – амаль спакойна ўжо адказала яна. – Проста я ніколі не буду... сапраўдным чалавекам. Я плачу... па
Свеціловічу... па вас, па сабе. І нават не па ім я плачу, а па загубленай яго маладосці, – я добра разумею гэта! – па шчасці, якое нам заказана, па шчырасці, якой у нас няма. Знішчаюць лепшых, знішчаюць вартых. Памятаеце, як казалі колісь: "Не імамы князя, правадыра і прарока і, як лісце, мяцемся па грэшнай зямлі". Нельга спадзявацца на лепшае, самотна сэрцу і душы, і ніхто не адкажа ім. І дагарае жыццё.
Устала, сутаргавым рухам зламала галінку, якую трымала ў руках.
– Бывайце, дарагі пан Беларэцкі. Можа, мы і не пабачымся больш. Да канца жыцця я буду ўдзячная вам... Вось і ўсё. І канец.
І тут мяне на хвіліну прарвала. Не адчуваючы, што паўтараю словы Свеціловіча, я выпаліў:
– Няхай заб'юць – і мёртвым прыцягнуся сюды!..
Нічога не адказала, толькі зноў паклала руку мне на рукаў, моўчкі глянула ў вочы, пайшла. Я застаўся адзін.
Раздзел чатырнаццаты
Можна было меркавадь, што сонца зрабіла адно абяртанне (я ўжываю слова "меркаваць" толькі таму, што сонца не паказвалася з-за хмар), калі я апоўдні з'явіўся ў павет. Гэта быў плоскі, як праснак, гарадок, горшы за самае дрэннае мястэчка, і аддзялялі яго ад яноўскага наваколля толькі вёрст васемнаццаць – дваццаць чэзлых лясоў. Конь мой цокаў капытамі па брудных вулідах, вакол былі замест хат нейкія куратнікі, і адзіным, што адрознівала гэта ад вёскі, былі паласатыя будкі, ля якіх стаялі вусатыя цэрберы ў латаных мундзірах, ды яшчэ дзве-тры каменныя крамы на высокіх арках. Худыя яўрэйскія козы іранічнымі вачыма глядзелі на мяне з гнілых стрэх.
Затое трохі далей узвышаліся магутныя замшэлыя муры даўняй уніяцкай царквы з дзвюма вялізнымі стральчастымі вежамі над чатырохкутнікам змрочнай каменнай плебаніі.
І над усім гэтым вісела такая самая, як і паўсюль, брыдота запусцення: на дахах, паміж рабрыстых лат, раслі даволі вялікія бярозкі.
На галоўнай плошчы бруд быў па калена, перад абшарпаным шэрым будынкам павятовага суда, амаль на ганку, ляжала штук шэсць свіней, якія дрыжалі ад холаду і часам рабілі дарэмныя спробы падлезці пад сябровак, каб сагрэцца. Гэта кожны раз суправаджалася эксцэсамі ў выглядзе пакрыўджанага рохкання.
Я прывязаў каня да канавязі і падняўся па рыпучых прыступках у калідор, дзе кісла пахла папяровым пылам, чарнілам і мышамі. Дзверы ў канцылярыю, абабітыя пашарпанай цыратай, ледзь адарваў, так яны набраклі. Увайшоў і спачатку нічога не разгледзеў: такое скупое, у тытунёвым дыме, святло прабівалася праз вузкія маленькія вокны. Лысы скурчаны чалавечак, у якога ззаду з прарэхі выбіваўся хвосцік кашулі, узвёў на мяне вочы і лыпнуў імі. Тут я вельмі здзівіўся: верхняе павека засталося нерухомым, а ніжняе закрыла ўсё вока, як у жабы. Я назваў сябе.
– Вы з'явіліся? – здзівіўся чалавек-жаба. – А мы...
– А вы думалі, – прадягнуў я, – што я не з'яўлюся ў суд, ад'еду адсюль, уцяку. Вядзіце мяне да вашага суддзі.
Пратакаліст вылез з-за канторкі і патопаў перада мною ў глыб гэтага дымнага пекла.
У наступным пакоі за вялікім сталом сядзелі тры чалавекі ў сурдутах, зашмальцаваных да таго, што нагадвалі стары мультан.
Твары павярнуліся да мяне, і я заўважыў у вачах аднолькавы выраз хцівасці, здзіўлення перад тым, што я ўсё ж з'явіўся, і нахабства.
Гэта былі суддзя, пракурор і адвакат, адзін з тых "аблакатаў", што абдзіралі кліентаў як ліпку, а пасля здраджвалі. Галодны, хцівы і прадажны судовы кручок з галавою, падобнай на агурок.
І наогул гэта былі не бадькі і не дзеці судовай рэформы, а хутчэй пад'ячыя дапятроўскіх часоў.
– Пан Беларэцкі, – мятым голасам прагаварыў суддзя, -мы ажыдалі вас. Очань прыемна... Мы паважаем людзей са сталічным бляскам. – І ён, не запрашаючы мяне сесці, утаропіўся ў нейкую паперку. – Вы, навернае, ведаеце, што зрабілі что-та падобнае да крыміналу, кагда пабілі прыстава за какой-та нявінны жарт? Гэта – дзействіе ўгалоўна наказуемае, іба какурат супярэчыць норавам нашага наваколля, а такжа і зводам законаў імперыі Расейскай.
І ён паглядзеў на мяне праз акуляры з вельмі ганарлівым выглядам. Ён быў цалкам задаволены, гэты нашчадак Шамякі, задаволены тым, што чынідь суд і расправу ў павеце.
Я зразумеў, што, калі я не наступлю яму на мазоль, я загінуў. Таму я прысунуў да сябе крэсла і сеў на яго верхам.
– Мне здаецца, тто ў яноўскім наваколлі трохі забыліся на далікатнасць. Таму я сяду сам.
Пракурор, ветлівы малады чалавек з сінякамі пад вачыма, як быццям ад гянебнай хваробы, суха сказаў:
– Пра далікатнасць пану трэба моўчаць. Вы з'явіліся сюды і адразу парушылі спокуй мірных ябыватэляў. Скандалы, збуйства, спроба завязаць дуэлю са смяротным канцом на бале ў шаноўнай пані Яноскей. I, да таго ж, палічылі за годнае пабіць паліцэйскега чына пры выкананні службовых абовёнзкув. Чужак, а лезеце ў наша жыце...
Халоднае шаленства заварушылася ў мяне недзе пад сэрцам.
– Брудныя жарты ў хаце, у гаспадара якой ясі, трэба караць не бізуном па твары, а сумленняй куляю. Ён абряжае гонар людзей, якія бездапаможныя перад ім, не могуць адказаць. Суд павінен займацца менавіта такімі справямі, змагяцца за справядлівасць. Вы кажаце пра мірных абывацеляў. Чаму ж вы не звяртаеце ўвагі на тое, як гэтых мірных абывацеляў забівяюць невядомыя злачынцы. Вашу акругу тэрарызуюць, а вы седзіцё тут са сваімі ўваходзячымі і сыходзячымі... Ганьба!
– Размова пра зябойства гасударственава праступніка, а аднака ябыватэля і шляхціца Свеціловіча будзе весціся не з вамі, – зарыпеў суддзя. – Расейскі суд не акказвает нікаму ў абароне, дяжэ праступнікам. Аднака дзела ідзе не пра тое. Вы ведаеце, тто за скарбленіе прыстава мы можям... вас прысудзіць да дзвюх нядзель увязнення ілі штрафу і, как казалі продкі, баніцыі за прадзелы яноўскага наваколля.
Я раззлаваўся:
– Вы можаце зрабіць гэта сілаю. Але я знайду на вас управу ў губерні. Вы пакрываеце забойцаў, ват прыстаў ганьбіў законы імперыі, казаў, тто забойствам шляхціца Свеціловіча вы не намераны займацца!
Твар суддзі пакрыўся апаплексічняй малінавай чырванню. Ён выцягнуў шыю, як гусак, і прасіпеў:
– А свідзецялі этава разгавора, шаноўны пяне Беларэцкі, у вас ёсць? Сведкі? Сведачкі? Дзе яны?
Адвакат, як дастойны прадстаўнік прыміраючяга начала ў расейскім судзе, чароўна пасміхнуўся:
– Натуральна, пану Беларэцкаму нету светкі. I наогул, гэта ест глюпства: прыстаў не смог такое сказаць. Пан Беларэцкі сабе гэта проста ўявіць, апанента словы ён не схапіць.
Ён кінуў у рот манпансье, якое дастаў з бамбаньеркі, пачамкаў губамі і ціха дабавіў:
– Нам, дваранам, становішча ад пан Беларэцкі ест асабліва зразумелай. Мы не хочам вам непрыемна рабіць. Няхай вас ціха і мірна адсюль з'ехадь. Тады ўсё тут, як казадь, абразуецца, і мы справу замінадь будзем... Нун, гут?
Для мяне гэта было самым разумным выхадам, але тут мне да памяці прыйшла Яноўская.
"Што будзе з ёю? Для яе гэта можа скончыцца смерцю або вар'яцтвам. Я паеду, а яе, дурненькую, толькі лянотны не пакрыўдзіць".
Я зноў сеў у крэсла, сціснуў сківіды і схаваў пальцы рук паміж каленямі, каб яны не выдалі майго хвалявання.
– Я не паеду, – сказаў я, – перш за ўсё, спаймайце злачынцаў, якія прыкрываюцца імем зданяў. А пасля я знікну адсюль назаўжды.
Суддзя ўздыхнуў:
– Мне кажадца, што вам прывядзецца пайсці адсюль хутчэй, ніж спаймадь гэтых мі... міхі...
– Міфічных, – падказаў адвакат.
– Вот-вот, міхічных праступнікаў. І прывядзецца пайсці атсуда не па собственнай ахвоце.
Уся кроў кінулася мне ў твар. Я адчуваў, што загінуў, што яны зробяць са мною тое, што ім захочадца, але біў ва-банк, ставіў на апошнюю карту, бо змагаўся за шчасце той, што была мне даражэй за ўсё.
Неверагодным намаганнем я прымусіў мае пальцы не дрыжаць, калі выцягнуў з партманета вялікі аркуш паперы і тыцнуў ім пад нос. Але голас мой перасякаўся ад ярасці:
– Вы, здаецца, забылі, што я з Акадэміі навук, што я член Імператарскага геаграфічнага таварыства. Вы бачыце гэта? І я абяцаю вам, што, як толькі я вызвалюся, я паскарджуся гасудару і не пакіну ад вашае смярдзючае нары каменя на камені. Я думаю, што гасудар не пашкадуе трох нягоднікаў, якія хочуць выдалідь мяне адсюль, каб уладжваць свае цёмныя справы.
У першы і апошні раз я назваў сябрам чалавека, якога саромеўся назваць нават суайчыннікам. Я ж заўжды імкнуўся забыць той факт, што продкі Раманавых паходзяць з Беларусі.
А гэтыя ёлупы не ведалі, што кожны другі член Геаграфічнага таварыства дорага даў бы, толькі б яно не звалася імператарскім.
Але я ўжо амаль крычаў:
– Ён заступіцца!
Думаецца мне, што яны трохі завагаліся. Суддзя зноў выцягнуў шыю і... усё ж шапнуў:
– А ці будзет прыятна гасудару, што член такога паважнага обшчаства знюхался з гасударственнымі праступнікамі? Многія паважныя дзедзіды пажалуюцца на гэта таму самаму гасудару.
Яны абклалі мяне, як харты. Я сеў паклаў нагу на нагу, склаў рукі на грудзях і сказаў спакойна (я быў надта, надта спакойны, такі спакойны, хоць тапіся):
– А вы не ведаеце тутэйшых сялян? Яны, так бы мовідь, пакуль што шчырыя манархісты. І я абяцаю вам, калі вы толькі выганіце мяне адсюль – я пайду да іх.
Яны аж пазелянелі.
– Зрэшты, я думаю, што да гэтага справа не дойдзе. Вось ліст ад асобы самога губернатара, дзе ён прапануе мясцовым уладам падтрымлівадь мяне. А вы ведаеце, што бывае за непаслушэнства такім загадам?
Пярун над вухам не так бы ўразіў гэту публіку, як звычайны аркуш паперы са знаёмым подпісам. А я, вельмі нагадваючы генерала на падаўленні бунту, павольна цадзіў, адчуваючы, што мая справа паляпшаецца:
– Вы што, паляцець з пасады пажадалі?! Я зраблю гэта! А за патуранне дзікім учынкам нейкіх вылюдкаў вы таксама адкажаце!
Вочы ў суддзі забегалі.
"Ну што ж, – вырашыў я, – хоць які сказ – адзін адказ".
Я паказаў астатнім на дзверы. Яны пахапцам выйшлі з пакоя. Я добра бачыў у вачах суддзі боязь, як у задкаванага тхара, бачыў і яшчэ нешта прыхаванае, злоснае. Я падсвядома быў упэўнены зараз, што ён звязаны з таямніцай дзікага палявання, што выратавацца ён можа толькі ў тым выпадку, калі я загіну, што зараз паляванне пачне палявадь на мяне, бо гэта пытанне іхняга жыцця, і я, магчыма, яшчэ сёння атрымаю кулю ў спіну, але шалёная злосць, ярасць, нянавісць сціснулі мне глотку. Я зразумеў, чаму нашых продкаў звалі шалёнымі і казалі, што яны б'юцца нават мёртвымі.
Я зрабіў крок, схапіў чалавечка за шкірку, выцягнуў з-за стала і падняў у паветра. Патрос.
– Хто?! – раўнуў я і сам адчуў, як збялелі мае вочы.
Ён надзіва правільна зразумеў маё пытанне.
– А-вой! Не ведаю, не ведаю, пане. Ох, тто мне рабіць? Яны заб'юць мяне, заб^ць.
Я тпурнуў яго на падлогу і схіліўся над ім:
– Хто?!
– Пане, пане. Ручкі-ножкі пацалую, не трэба...
– Хто?!
– Я не ведаю. Ён даслаў мне ліст і пры ім трыста рублёў з патрабаваннем выдаліць вас, бо вы перашкаджаеце. Там быў толькі адзін сказ, і там гаварылася, тто ён мае цікавасць да пані Яноўскай, тто яму карысна яе смерць або замужаства з ім. I ятчэ там было сказана, тто ён малады і моцны і здолее ў выпадку чаго заткнуць маю глотку.
Схожасць суддзі з тхаром дапоўнілася ряптам ятчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты слязьмі твар гэтай жывёлы і, хоць падязраваў, тто ён ведае трохі больт, чым кажа, з гідлівасцю адттурхнуў яго. Не мог я пэцкаць рукі аб гэтага... Не мог. Ыачай згубіў бы павагу да сябе назаўжды.
– Вы ятчэ адкажаце за гэта, – кіўнуў я ад дзвярэй. – I такой агідзе падпадаюць пад час суда людзі! Бедныя мужыкі!
...Я ехаў па дарозе праз лес і меркаваў яб усім, тто здарылася. Гэта было зараз больш-менш лёгка, усё, здяецца, ставала на месцы. Вядома, натхніцель палявання не Дубатоўк: якая яму выгада, ён не спадчыннік Яноўскай. I не ахмістрыня. I не няшчасная вар'ятка ў сядзібе Кульшаў. Я перабраў усіх, нават тых, на каго нельга было і падумаць, бо стаў вельмі недаверлівы. Злачынец малады, яму карысная або смерць Яноўскай,або шлюб з ёй. Значыцца, ён мае нейкяе права на спадчыну. Гэты чалавек, як падазраваў Свеціловіч, быў на бале ў Яноўскіх, ён неяк уплываў на Культу.
Толькі два чалавекі адпавядалі ўсяму гэтаму: Варона і Берман. Але чяму Варона так па-дурному трымаў сябе са мною? Не, хутчэй за ўсё гэта Берман. Ён ведае гісторыю, ён мог натхняць нейкіх бандзюкоў на гэта. Трэба толькі даведацца, якая яму карысць ад смерці Яноўскай.
Але хто такія Малы Чалавек і Блакітная Жанчына Балотных Ялін? Галава мая круцілася, і ўвесь час стаяла ў ёй тое самае слова. "Рука..." "Рука..." Чаму рука? Вось-вось прыпомню... Не, зноў адляцела. Ат, цёмная дута... Ну тто ж, трэба тукать дрыкгантаў і ўвесь гэты маскарад. I хутчэй.








