Текст книги "Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці"
Автор книги: Уладзімір Караткевіч
сообщить о нарушении
Текущая страница: 15 (всего у книги 23 страниц)
– Раман Стары, – прыглушана адказаў Дубатоўк, але я сам зразумеў ужо, хто гэта такі, так правільна я яго ўявіў па словах легенды. Я здагадваўся, што гэта віноўнік радавога праклёну яшчэ і таму, што твар гаспадыні няўлоўна збялеў і яна ледзь прыкметна хіснулася.
Невядома, чым скончылася б гэтая нямая сцэна, але тут нехта моўчкі і непачціва штурхнуў мяне ў грудзі. Я пахіснуўся. Гэта Варона прабіўся праз натоўп і, імкнучыся прайсці да гаспадыні, адштурхнуў мяне. Ён спакойна ішоў далей, не папрасіўшы прабачэння, нават не павярнуўшыся ў мой бок, быццам на маім месцы стаяў нежывы прадмет.
Я паходзіў са звычайных інтэлігентаў, якія выслужвалі з пакалення ў пакаленне асабістае шляхецтва, былі вучонымі, інжынерамі – плебеямі з пункту гледжання гэтага пыхатага шляхцюка, у якога продак быў даездчыкам у багатага магната-забойцы. Мне часта даводзілася абараняць сваю годнасць перад такімі, і зараз увесь мой "плебейскі" гонар устаў на дыбкі.
– Пане, – голасна сказаў я. – Вы лічыце, што гэта годна сапраўднага двараніна – штурхнудь чалавека і не папрасіць у яго прабачэння?
Ён павярнуўся:
– Вы мне гэта?
– Вам, – спакойна адказаў я. – Сапраўдны шляхціц – гэта джэнтльмен.
Ён падышоў да мяне і з цікаўнасцю пачаў разглядадь.
– Гм, – спакойна сказаў ён. – Хто ж гэта будзе вучыць шляхціда правілам далікатнасці?
– Не ведаю, – спакойна і з'едліва адазваўся я. – Ва ўсякім разе, не вы. Неадукаваны ксёндз не павінен вучыць іншых ладіне.
Я праз яго плячо бачыў твар Надзеі Яноўскай і з радасцю заўважыў, што наша сварка адцягнула яе ўвагу ад партрэта. Фарба з'явілася на яе абліччы, а ў вачах штосьці падобнае на трывогу і жах.
– Выбірайце выразы, – працадзіў Варона.
– Чаму? І, галоўнае, з кім? Далікатны чалавек ведае, што ў кампаніі ветлівых трэба быць ветлівым, а ў кампаніі грубіянаў вышэйшая далікатнасць – пладідь ім той самай манетай.
Відадь, Варона не звык атрымлівадь адпор ва ўсёй ваколіцы. Я ведаў такіх ганарыстых індыкоў. Ён здзівіўся, але пасля павярнуўся, кінуў позірк на гаспадыню, зноў павярнуўся да мяне, і ў вачах яго плесканулася каламутная ярасць.
– А вы ведаеце, з кім размаўляеце?
– З кім? З Панам Богам?
Я пабачыў, як поруч з гаспадыняй з'явіўся задікаўлены твар Дубатоўка. Варона пачынаў кіпець.
– Вы размаўляеце са мною, з чалавекам, які звык драць за вушы розных парвеню.
– А вы не спыталі, можа, нейкія там парвеню часам могуць самі надраць вушы? І не падыходзьце, іначай, папярэджваю вас, ніводзін шляхціц не атрымае такой абразы дзеяннем, як вы ад мяне.
– Хамская бойка на кулакі! – выбухнуў ён.
– Што зробіш? – халодна заўважыў я. – Мне здаралася сустракаць дваран, на якіх іншае не дзейнічала. Яны не былі хамямі, іхнія продкі былі заслужанымі псарамі, даездчыкямі, альфонсямі ва ўдовых мягнатак.
Я перахапіў яго руку і трымаў ля яго бока як абцугамі.
– Ну...
– Ах ты! – працадзіў ён.
– Панове, панове, супакойцеся! – з невымоўнай трывогай выкрыкнула Яноўская. – Пан Беларэцкі, не трэба, не трэба! Пан Варона, саромцеся!
Твар яе быў такі благальны.
Відаць, і Дубатоўк зразумеў, тто час умяшацца. Ён падышоў, стаў між нас і паклаў на плячо Вароны цяжкую руку. Твар яго наліўся крывёй.
– Шчанюк! – выкрыкнуў ён. – I гэта беларус, гэта жыхар яноўскага наваколля, гэта шляхціц?! Так абразіць госця! Сорам маёй сівізне. Ты тто, не бачыш, з кім завёўся? Гэта табе не нашы блазны з курынымі душонкамі, гэта не кураня, гэта -мужчына. I ён табе хутка абарве вусы. Вы дваранін, судар?
– Дваранін.
– Ну, вось бачыш, пян шляхціц. Калі тябе трэба будзе з ім паразмаўляць – вы знойдзеце ягульную мову. Гэта шляхціц, і добры шляхціц, хоць бы і продкам у сябры – не раўня сучасным смаркачам. Прасі прабачэння ў гаспадыні. Чуеш?
Варону як падмянілі. Ён прямармытаў нейкія словы і адышоў з Дубатоўкам убок. Я застаўся з гаспадыняй.
– Божа мой, пяне Андрэй, я так спалохалася за вас. Не варта вам, такому добраму чалавеку, заводзіцца з ім.
Я ўзвёў вочы. Дубатоўк стаяў убаку і з цікавасцю пераводзіў позірк з мяне на пані Яноўскую.
– Надзея Рамянаўна, – з нечаканяй цеплынёю сказаў я. -Я вельмі вам удзячны, вы вельмі добры і шчыры чалавек, і вату турботу за мяне, вашу прыязь я запамятяю надоўга. Што зробіш, мая гордасць – маё адзінае, я не дяю нікому наступіць сябе на нагу.
– Вось бачыце, – япусціла яна вочы. – Вы зусім не такі. Многія з гэтых радавітых людзей паступіліся б. Відаць, сапраўдны шляхціц тут – вы, а яны толькі прыкідваюцца... Але запямятайце, я вельмі баюся за вас. Гэта небяспечны чалавек, чалавек з жахлівай рэпутацыяй.
– Ведаю, – жартаўліва адказаў я. – Гэта тутэйшы "зубр", помесь Наздрова...
– Не жартуйце. Гэта вядомы ў нас скандяліст і брэцёр. На яго сумленні сем забітых на дуэлі... І, магчыма, гэта горш для вас, што я стаю поруч з вамі. Разумеете?
Мне зусім не падабаўся гэты маленькі гномік жаночага полу з вялікімі сумнымі вачыма, я не цікавіўся, якія адносіны існавалі паміж ім і Варонай, быў Варона ўздыхальнікам або адрынутым паклоннікам, але за дабро пладяць уважлівасцю. Яна была такая мілая ў сваёй турбоце за мяне, што я (баюся, што вочы ў мяне былі сапраўды больш мяккімі, ніж трэба) узяў яе ручку і паднёс да вуснаў.
– Дзякую, пані гаспадыня.
Яна не ўзяла рукі, і яе празрыстыя нежывыя пальчыкі ледзь устрапянуліся пад маімі вуснамі. Словам, усё гэта надта нагадвала сентыментальны і трохі бульварны раман з жыцця вялікага све ту.
Аркестра інвалідаў зайграла вальс "Міньён", і адразу ілюзія "вялікага свету" знікла. Аркестры адпавядялі ўборы, уборам адпавядялі танцы. Цымбалы, дуда, нешта падобнае да тамбурына, стары гудок і чатыры скрыпкі. Сярод скрыпачоў быў адзін цыган і адзін яўрэй, скрыпка якога ўвесь час намагалася замест вядомых мелодый іградь надта сумнае, а калі збівалася на весялосць, то ўсё выйгравала нешта падобнае на "Сямёра на скрыпцы". І танцы, якія даўно выйшлі з моды паўсюль: "Шаконь", "Па-дэ-дэ", нават "Лябедзік" – гэта манерная беларуская пародыя на менуэт. Добра яшчэ, што я ўсё гэта ўмеў танцаваць, бо любіў народныя і старадаўнія танцы.
– Дазвольце запрасіць вас, пані Надзея, на вальс.
Яна павагалася трохі, нясмела прыўзняла на мяне пушыстыя вейкі.
– Калісьці мяне вучылі. Напэўна, я забылася. Але...
І яна паклала руку, паклала неяк няўпэўнена, няёмка, ніжэй майго пляча. Я спачатку думаў, што мы будзем пасмешышчам для ўсяе залы, але хутка супакоіўся. Я ніколі не бачыў большай лёгкасці ў танцах, ніж у гэтай дзяўчыны. Яна не танцавала, яна лётала ў паветры, і я амаль нёс яе над падлогай. І лёгка было, бо ў ёй, як мне здавалася, не было больш за 125 фунтаў. Прыблізна на сярэдзіне танца я заўважыў, як твар яе, да таго засяроджаны і няпэўны, стаў раптам простым і вельмі мілым. Вочы заіскрыліся, ніжняя губка трошкі выдалася наперад.
Пасля танцавалі яшчэ. Яна дзіўна пажвавела, паружавела і такое ззянне маладосці, ап'янення, радасці з'явілася на яе твары, што мне стала цёпла на сэрцы.
"Вось я, – як быццам казала яе душа праз вочы, вялікія, чорныя і бліскучыя, – вось яна я. Вы думалі, што мяне няма, а я тут, а я тут. Хоць у адзін гэты кароткі вечар я паказалася вам, і вы здзівіліся. Вы лічылі мяне нежывой, бледнай, бяскроўнай, як парастак вяргіні ў падполлі, але вы вынеслі мяне на свет, я так вам усім удзячна, вы такія добрыя. Бачыце, і жывая зелень з'явілася ў маей сцябліне, і хутка, калі будзе прыпякадь сонейка, я пакажу ўсяму свету цудоўную ружовую кветку сваю. Толькі не трэба, не трэба мяне адносідь зноў у падпол".
Незвычайны быў выраз радасді і адчування паўнадэннасці ў яе вачах. Я таксама захапіўся ім, і вочы мае, напэўна, таксама заблішчалі. Толькі краем вока бачыў я навакольнае.
І раптам вавёрка зноў схавалася ў дупло, радасць знікла з яе вачэй, і той самы жах пасяліўся за веямі: Варона даваў указанні двум лёкаям, якія вешалі над камінам партрэт Рамана Старога.
Музыка змоўкла. Да нас набліжаўся Дубатоўк, чырвоны і вясёлы.
– Надзеечка, прыгажунька ты мая. Дазвольце старому хрэну лапэтку.
Ён цяжка ўпаў на калена і, смеючыся, пацалаваў яе руку.
А яшчэ праз хвіліну казаў зусім іншым тонам:
– Правіла яноўскага наваколля такое, што трэба агаласіць апякунскую справаздачу адразу, як толькі апякаемай споўніцца васемнаццаць год, гадзіна ў гадзіну.
Ён выцягнуў з кішэні вялізную срэбную з сіняй эмаллю цыбуліну гадзінніка і, зрабіўшыся афіцыйным і падцягнутым, агаласіў:
– Сем гадзін. Мы ідзём агалошвадь справаздачу. Пайду я, а за другога апекуна, пана Калатэчу-Казлоўскага, які жыве ў губерні і па хваробе не мог прыехадь, пойдудь па даверу пан Сава-Стахоўскі і пан Алесь Варона. Патрэбен яшчэ нехта са старонніх. Ну... (вочы яго дапытліва затрымаліся на маёй асобе), ну, хоць вы. Вы яшчэ чалавек малады, жыць будзеце доўга і зможаце потым засведчыць, што ўсё тут рабілася шчыра, па старых звычаях і сумленню чалавечаму. Пані Яноўская – з намі.
Наша наряда адбывалася нядоўга. Спачатку прачыталі вопіс маёмасці, рухомай і нерухомай, якая засталася па тэстаменту ад бацькі. Выявілася, тто гэта галоўным чынам палац з ябсталяваннем і парк, маярат, з якога ніводная рэч не павінна знікнуць і які павінен "у велькшай славе падтрымлівяць гонар роду".
"Добры гонар, – падумаў я. – Гонар здохнуць з голаду ў багатым доме".
Дубатоўк давёў, што нерухомая маёмасць зберяглася непарушна.
Пасля выявілася, што па субстытуцыі старэйшай і адзіняй наследніцай з'яўляецца пані Надзея Яноўская.
Перайшлі да прыбыткаў. Дубатоўк паведаміў, што невялічкі кяпітал, змешчаны Раманам Яноўскім у дзвюх банкірскіх канторах пад восем працэнтаў без права чапяць асноўны кяпітал, дяе заряз ад ста пяцідзесяці да ста сямідзесяці рублёў штомесячна. Гэты прыбытак нават павялічыўся дбяннем апекуна, мала гэтага, атрымалася прыбаўка да асноўнага капіталу ў дзвесце восемдзесят пяць рублёў, якія, пры жаданні, могуць пайсці на пасяг спадчынніцы.
Усе пакруцілі галовямі. Прыбыткі былі мізэрнымі, асабліва пры неабходнасці падтрымлівяць парадак.
– А як плаціць слугам? – спытаў я.
– Ьм выдзелена ў тэстаменце частка спадчыны, бо яны -неад'емная частка маярату.
– Я прасіў бы пана Дубатоўка растлумачыць мне, як справа з зааряндавянай зямлёю пры маёнтку Балотныя Яліны? -спытаў Сава-Стахоўскі, маленькі хударлявы чалавечак з такімі вострымі каленямі, што яны, здавалася, вось-вось прарэжуць яго светлыя штонікі. Ён, відаць заўжды трохі пікіраваўся з Дубатоўкам і даў яму зараз нейкяе з'едлівяе пытанне. Але той не зніякавеў. Ён выцягнуў вялікія срэбныя акуляры, хустку, якую расклаў на каленях, пасля ключ і толькі пасля гэтага клапцік паперы. Акуляры ён, аднак, не надзеў і пачаў чытаць:
– "У прадзеда пані Яноўскай было дзесяць тысяч дзесяцін добрай ворняй зямлі, не лічачы лесу". У пяні Яноўскай, як гэта вам, напэўна, вядома, шаноўны пан Стахоўскі, 50 дзесяцін ворнай зямлі, значна спустошанай. У яе таксама ёсць парк, які не дяе ні шэлега, і путча, якая практычна таксама маярат, бо гэта запаветны лес. Скажам пряма, мы маглі б паступіцца гэтым правілам, але, па-першае, доступ у гэту путчу для дрывасекаў немагчымы па прычыне навакольнай дрыгвы. А па-другое, ці разумна гэта? У Яноўскай могуць быць дзеці. Што рабіць ім на 50 дзесяцінах беднай зямлі? Тады род зусім занепадзе. Вядома, пані зараз дарослая, яна сама можа...
– Я згодна з вамі, дзядзька, – саромеючыся да слёз, сказала Надзея Раманаўна. – Няхай пушча стаідь. Я рада, што да яе толькі сцежкі, і то ў сухмень. Шкода зводзіць такі лес. Пушчы – гэта божыя сады.
– Дык вось, – казаў далей апякун, – акрамя гэтага, пані належыць амаль усё яноўскае наваколле, але гэта дрыгва, тарфяныя балоты і пустэчы, на якіх не расце нічога, акрамя верасу. На гэтай зямлі не жывуць колькі сягае ў гады памяць чалавечая. Значыцца, возьмем толькі 50 дзесяцін, якія здаюцца ў арэнду за другі сноп. Зямля няўгноеная, вырошчваюць на ёй толькі жыта, і гэта дае трыццаць, сама больш сорак пудоў з дзеснціны. Кошт жыта – 50 капеек пуд, значыцца – дзесяціна дае даход у дзесяць рублёў на год, і, значыцца, з усёй зямлі 500 рублёў у год. Вось і ўсё. Гэтыя грошы не затрымліваюцца, можаце мяне праверыць, пан Стахоўскі.
Я пахітаў галавою. Гаспадыня вялікага маёнтка атрымлівала трохі больш двухсот рублёў прыбытку ў месяц. А сярэдні чыноўнік атрымліваў 125 рублёў. У Яноўскай было дзе жыць і было што есці, але гэта была непрыхаваная галеча, галеча без прасвятлення. Я, галяк, вучоны і журналіст, аўтар чатырох кніг, меў рублёў чатырыста ў месяц. І мне не трэба было рамантаваць гэтую прорву – палац, рабіць падарункі слугам, трымадь у адносным парадку парк. Я быў поруч з ёю Крэз.
Мне было шкада яе, гэтага дзіцёнка, на плечы якога ўпаў такі непасільны цяжар.
– Вы вельмі небагаты чалавек, – сумна сказаў Дубатоўк. -На руках у вас, уласна кажучы, застаюцца пасля ўсіх выдаткаў капейкі.
І ён кінуў позірк у мой бок, вельмі выразны і шматзначны позірк, але мой твар не выразіў нічога. Ды і сапраўды, якое гэта мела дачыненне да мяне?
Дакументы перадалі новай гаспадыні. Дубатоўк абяцаў дадь загады Берману, пасля падалаваў Яноўскую ў лоб і выйшаў. Мы ўсе таксама выйшлі ў залу, дзе публіка паспела ўжо замарыцца ад танцаў.
Дубатоўк адразу зноў выклікаў выбух запалу, уздыму і весялосці. Я не ўмеў скакадь нейкага мясцовага танца, і таму Яноўскую адразу памчаў Варона. Пасля яна кудысьці знікла. Я глядзеў на танцы, калі раптам адчуў нечы позірк. Непадалёк ад мяне стаяў танклявы, але, відадь, моцны малады чалавек, белавалосы, з вельмі прыемным і шчырым тварам, апрануты сціпла, але з падкрэсленай акуратнасцю.
Я не бачыў, адкуль ён з'явіўся, але ён адразу спадабаўся мне, спадабалася нават мяккая аскетычнасць у прыгожым вялікім роце і разумных карых вачах. Я ўсміхнуўся яму, і ён, як быццам толькі і чакаў гэтага, падышоў да мяне вялікімі і плаўнымі крокамі, прадягнуў мне руку:
– Прабачце, я без цырымоній, Андрэй Свеціловіч. Даўно жадаў пазнаёміцца з вамі. Я студэнт... былы студэнт Кіеўскага ўніверсітэта. Зараз мяне выключылі... за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.
Я таксама адрэкамендаваўся. Ён усміхнуўся шырокай белазубай усмешкаю, такой яснай і добрай, што твар адразу зрабіўся гожым:
– Я ведаю, я чытаў вашы зборнікі. Не палічыце за камплімент, я, наогул, не аматар гэтага, але вы мне сталі пасля іх вельмі сімпатычным. Вы займаецеся такой карыснай і патрэбнай справай і добра разумееце свае задачы. Я мяркую па вашых прадмовах.
Мы разгаварыліся і разам адышлі да акна ў дальнім кутку залы. Я спытаў, як ён трапіў да Балотных Ялін. Ён засмяяўся:
– Я далёкі сваяк Надзеі Раманаўны. Вельмі далёкі. Уласна кажучы, ад усяго кораня Яноўскіх зараз засталіся на зямлі толькі яна ды я, па жаночай лініі. Здаецца, такая-сякая кропля крыві гэтых былых дэйноўскіх князькоў цячэ яшчэ і ў жылах Гарабурды, але яго сваяцтва, як і сваяцтва Грыцкевічавых, не даказаў бы ніводны знаўда геральдыкі... Гэта проста радавое паданне. А сапраўдная Яноўская толькі адна яна.
Твар яго памякчэў, стаў задумлівым.
– І наогул, усё гэта глупства. Усе гэтыя геральдычныя казусы, князькі, магнадкія маяраты. Каб была мая воля, я б выпусціў з жылаў магнадкую сваю кроў. Гэта толькі прычына для вялікіх пакут сумлення. Мне здаецца, гэта і ў Надзеі Раманаўны так.
– А мне сказалі, што Надзея Раманаўна адзіная з Яноўскіх.
– Вядома, так. Я вельмі далёкі сваяк, і да таго ж мяне лічылі памёршым. Я не наведваўся ў Балотныя Яліны пяць год, а зараз мне дваццаць тры. Бацька адаслаў мяне адсюль, бо я ў васемнаццаць год паміраў ад кахання да трынаццацігадовай дзяўчыны. Уласна кажучы, гэта нічога, варта было пачакаць два гады, але бацька верыў у старажытную сілу праклёну.
– Ну і як, дапамагля вам высылка? – спытаў я.
– Ані на шэлег. Мала таго, дзвюх сустрэч было дастаткова, каб я адчуў, тто старое абажянне перарасло ў каханне.
– I як глядзіць на гэта Надзея Рамянаўна?
Ён пачырванеў так, тто ў яго нават слёзы навярнуліся на
вочы.
– О!.. Вы здагадаліся! Я вельмі прашу вас маўчаць пра гэта! Справа ў тым, тто я не ведаю яшчэ. Ды гэта не так важліва, паверце... паверце мне. Мне гэта не важліва. Мне проста добра з ёю, і нават калі яна будзе раўнадушнай да мяне, мне, паверце, будзе таксама шчасна і хораша жыць на зямлі: яна ж будзе існаваць на ёй таксама. Яна незвычайны чалавек. Вакол яе такое бруднае свінства, непрыхавяняе рабства, а яна такая чыстая і добрая.
Я ўсміхнуўся ад раптоўнага зямілавання да гэтага хлапчука з добрым і ясным тварам, а ён, відаць, палічыў усмешку за кпін.
– Ну вось, вы ўсміхаецеся таксама, як нябожчык бацька, як дзядзька Дубатоўк. Сорамна вам...
– Я і не думаю смяяцца, пан Андрэй. Мне проста добра чуць ад вас такія словы. Вы чысты і хароты чалавек. Толькі не трэба вам камусьці ятчэ казаць пра гэта. Вось вы тут вымавілі імя Дубатоўка.
– Дзякуй вам за добрае слова. Але няўжо вы думалі, тто я камусьці казаў пра гэта, тто я такі нягоднік? Вы ж здагадаліся. I дзядзька Дубатоўк таксама чамусьці здагадаўся.
– Добра, тто здагадаўся Дубатоўк, а не Алесь Варона, -сказаў я. – Ыачай справа скончылася б дрэнна для кагосьці з вас. Дубатоўк – гэта нічога. Ён япякун, яму цікава, кяб Надзея Раманаўна знайшла добрага мужа. I ён, мне здаецца, добры чалавек, нікому не скажа, як і я. Але вям трэба наогул маўчаць пра гэта.
– Гэта праўда, – вінавата сказаў ён. – Я і не падумаў, тто нават маленькі намёк ткодны для гаспадыні. I праўда вата, які добры, шчыры чалавек Дубатоўк! Сапраўдны стары пан-рубака, просты і патрыярхальны! I такі тчыры, такі вясёлы! I так ён любіць людзей і нікому пе перашкаджяе жыць! А мова ягоная?! Я як пачуў, дык мяне быццям па сэрцы цёпляй рукой нехта гладзіць. Ах, які добры, добры чалавек!
Нават вочы яго ўвільготніліся, так ён любіў Дубатоўка. І я таксама быў шмат у чым з ім згодзен.
– Вы ведаеце зараз, пан Беларэцкі, а больш не будзе ведаць ніхто. Я разумею, я не буду кампраметаваць яе. І наогул я буду маўчаць. Вось вы танцуеце з ёй, а мне радасна. Размаўляе яна з іншым – мне радасна. Хай толькі ёй будзе шчасце. Але я вам шчыра кажу. – Голас яго ўзмацнеў, а твар стаў як у юнака Давіда, які выходзідь на бой з Галіяфам. – Калі я буду за трыдзевяць краін і сэрцам пачую, што яе нехта збіраецца крыўдзіць, я прылячу адтуль і, хоць бы гэта быў сам Бог, разаб'ю яму галаву, кусаць буду, біцца да апошняга, каб пасля толькі прыпаўзці да яе ног і здохнуць там. Паверце мне. Здалёк – і заўжды з ёю.
Гледзячы на яго твар, я разумеў, чаму баяцца ўладу маючыя такіх вось стройных, чыстых і сумленных юнакоў. У іх, вядома, шырокія вочы, дзіцячая ўсмешка, юнадкія слабыя рукі, шыя ганарлівая і стройная, белая, як мармуровая, як быццам назнарок створана для сякеры ката, але ў іх яшчэ і непрыміручасць, сумленне да канца нават у дробязях, няўменне лічыцца з перавагаю чужой грубай сілы і фанатычная вернасць праўдзе. У жыцці яны нявопытныя, даверлівыя дзеці да сівых валос, у служэнні праўдзе – горкія, іранічныя, адданыя да канца, мудрыя і нязломныя. А дрэнь баіцца такіх нават тады, калі яны яшчэ не пачыналі дзейнічаць, і, кіруючыся інстынктам, уласцівым погані, цкуе іх заўсёды. Дрэнь ведае, што яны – самая найвялікшая небяспека для яе існавання.
Я зразумеў, што дай такому ў рукі пісталет, і ён, усё з той самай шчырай белазубай усмешкаю, падыдзе да тырана, усадзідь у яго кулю і пасля спакойна скажа смерці: "Хадзі сюды". І ён вытрымае найбольшыя пакуты спакойна і, калі не памрэ ў турме ад прагі волі, спакойна пойдзе на эшафот.
І такі невыказны давер выклікаў у мяне гэты чалавек, што рукі нашы сустрэліся, і я ўсміхнуўся яму, як другу.
– За што вас выключылі, пан Свеціловіч?
– Ат, глупства! Пачалося з ушанавання памяці Шаўчэнкі. Студэнты, вядома, былі аднымі з першых. Нам прыгразілі, што ва ўніверсітэт увядуць палідыю. – Ён аж пачырванеў. – Ну, мы пачалі крычаць. А я крыкнуў, што калі яны толькі пасмеюць зрабіць гэта са святымі нашымі мурамі, дык мы крывёю змыем з іх ганьбу. І першая куля будзе таму, хто дасць такі загад. Пасля мы высыпалі з будынка, пачаўся шум, і мяне схапілі. А калі ў паліцыі спыталі пра нацыянальнасць, дык я адказаў: "Пішы: украінец".
– Добра сказана.
– Я ведаю, гэта вельмі неасцярожна для тых, хто ўзяўся змагацца.
– Не, гэта добра і для іх. Адзін такі адказ варты дзесятка куль. І гэта азначае, што супраць агульнага ворага – усе. І няма ніякай розніды паміж беларусам і ўкраінцам, калі над спіною вісіць бізун.
Мы моўчкі глядзелі на танцуючых аж датуль, пакуль рот Свеціловіча не перасмыкнула.
– Танцуюць. Чорт іх ведае што такое. Паноптыкум нейкі... дапатопныя яшчары. У профіль не твары, а звярыныя морды. Мазгоў – з напарстак, а сківіцы, як у дыназаўра, на семсот зубоў. І сукні са шлёпамі. І гэтыя страшныя твары вырадкаў... Усё ж такі няшчасны мы народ, пан Беларэцкі.
– Чаму?
– У нас ніколі не было сапраўдных уладароў думак.
– Можа, гэта і лепш, – сказаў я.
– І ўсё ж непрытульны мы народ... І гэты ганебны гандаль радзімай на працягу сямі стагоддзяў. Спачатку Літве1, пасля, ледзь народ паспеў асіміляваць яе, палякам, усім, каму не лянота, каму хочацца, забыўшы гонар, забыўшы сумленне.
На нас пачалі аглядацца танцуючыя.
– Бачыце, аглядаюцца. Калі чалавек крычыць – ім не падабаецца. Яны тут усе – адно кодла. Топчудь маленькіх, выракаюцца сумлення, прадаюць багатым дзядям дзяўчат. Вось бачыце гэтага Саву-Стахоўскага: я б каня не паставіў з ім у адной стайні, баючыся за конскую мараль. А гэта Хобалева, павятовая Месаліна. І гэты, Асановіч, звёў у магілу прыгонную дзяўчыну. Зараз у яго няма на гэта права, але ён усё адно распуснічае. Няшчасная Беларусь! Добры, памяркоўны, рамантычны народ у руках такой поскудзі. І пакуль гэты народ будзе дурнем, так будзе заўсёды. Аддае чужынцам лепшых сваіх сыноў, лепшых паэтаў, дзетак сваіх наракае чужынцамі, прарокаў сваіх, быццам вельмі багаты. А сваіх герояў аддае на прэнг, а сам сядзіць у клетцы над міскай з бульбай ды бручкай і лыпае вачыма. Дорага б я даў таму чалавеку, які скіне нарэшде з шыі народа ўсіх гэтых гнілых шляхцюкоў, тупых Homo Novus^, пыхатых выскачак, прадажных журналістаў і зробіць яго гаспадаром уласнага лёсу. Усю кроў аддаў бы.
Відаць, пачуцці мае абвастрыліся: я ўсё адчуваў на спіне чыйсьці позірк. Калі Свеціловіч скончыў – я павярнуўся і... стаў ашаломлены. Надзея Яноўская стаяла і слухала нас. Але гэта была не яна, гэта была мара, лясны дух, казачная здань. Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопратцы: сукня, на якую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага вартанскага атласа, паверх яе другая, белая з блакітнымі, адліваючымі срэбрам, разводамі і тматлікімі рязрузамі на рукавах і падоле. Стан, сціснуты ў снуроўку, быў перавіты тонкім залацістым снурам, які падаў амаль да зямлі двума кутасамі. А на плячах быў тонкі рубок з белага табіну. Валасы былі ўзяты ў сетку і ўпрыгожаны шлягавым вянком, старажытным жаночым уборям, які трохі нагадваў караблік, зроблены са срэбных ніцей. З абодвух рагоў гэтага карабліка звісаў да зямлі тонкі белы вэлюм.
Гэта была каралеўна-лебедзь, уладарка бурштынавага палаца, словам, чорт ведае тто, толькі не даўняе брыдкае качанё. Я сям пабачыў, як вочы Дубатоўка вырачыліся і ніжняя сківіца адвісла: ён, відаць, і сам не чакаў такога. Віскнула скрыпка. Стала цішыня.
А яна ішла проста да мяне.
Гэта даволі нязручны ўбор, і звычайна ён псуе нязвыклую да яго жанчыну – скоўвяе яе рухі, робіць цяжкай і мехаватай, але гэтая несла яго, як каралева, быццам усё жыццё толькі яго і насіла: горда адкінуўшы галаву, яна плыла паважна, жаноцкі. I лукава, і ганарліва ўсміхаліся з-пад вэлюму яе вялікія вочы, абуджаныя пачуццём уласнай прыгяжосці.
Дубатоўк аж рохкнуў ад здзіўлення і пайтоў да яе, усё паскараючы крок. З незразумелым выразям болю ў вачях узяў яе твар у далоні і пяцалаваў у лоб,буркнуўты нешта накшталт "такую прыгажосць!..".
А пасля вусны яго зноў расплыліся ўсмешкаю:
– Каралева! Прыгажуня мая! Дачакаліся, святыя балеснічкі! Яноўская, Яноўская да мезенца!!! Дазволь, донечка, ножку.
I гэты вялізны мехаваты чалавек, крэкчучы, распасцёрся на падлозе і дакрануўся вуснамі да наска яе маленькіх туфлікаў. Пасля ўзняўся і зарагатаў:
– Ну, доня, трэба табе з такім капіталям сядзець ціхутка, як мыш, а то яшчэ ўкрадуць.
I раптам падміргнуў:
– А што, каб нам старыною трахнуць, як ты яшчэ дзяўчынкай са мною скакала? Падаруй старому бабру адзін танец, а там хоць і паміраць.
Белая каралева працягнула яму руку.
– Гэй, лябедзікі! – крыкнуў інвалідам Дубатоўк. – Давайце спачатку нашага "Ветрыку" кругі з два, а потым, з майго месца,
– ведаеце, якое? – пераходзьце на мазура!
І сакрэтна звярнуўся да мяне:
– Усім добрыя нашы танцы, але такога агнявога, як польскі мазур, няма. "Лявоніха" – толькі яна і магла б паспрачацца, але для яе трэба некалькі пар, а гэтыя бабздыры і слінцяйчыкі хіба могуць? Тут трэба балетнымі нагамі валодядь, вось як у мяне.
І зарагатаў. А я з жахам глядзеў на яго ногі-шынкі і думаў: "Што ён зробіць з добрага танца?!"
Між тым усе адышлі ўбок, расчысцілі месца. Я чуў галасы:
– Сам... Сам будзе скакадь.
Я не пайшоў ад гэтай прафанацыі далей толькі таму, што жадаў паглядзець на забыты танец, пра які я толькі аднойчы чуў і які, як кажуць, быў вельмі распаўсюджаны год восемдзесят таму.
Вялізная туша Дубатоўка выпрасталася, ён хмыкнуў і ўзяў Яноўскую шчопанню зверху за празрыстую кісць левай рукі.
З першымі ж тактамі "Ветрыку" ён стукнуў абцасамі і пайшоў трайным крокам, то з правай, то з левай нагі. І яго туша рухалася нечакана лёгка, спачатку прыстукваючы абцасамі пасля кожных трох крокаў, а пасля проста так, на цыпках. А поруч з ім плыла яна, проста плыла ў паветры, залацістая, белая, блакітная, як райская птушка, і вэлюм яе віўся ў паветры.
Пасля яны круціліся, плылі, то збліжаючыся, то аддаляючыся, то перасякаючы адзін аднаму шлях. Не, гэта не была прафанацыя, як не з'яўляецца прафанацыяй танец старога нацяжэлага танцора, які быў калісьці вялікім майстрам. Гэта быў сапраўды "Ветрык", які паступова пераходзіў у буру, і вось ужо толькі круціўся ў паветры вэлюм, мільгаделі ногі... І раптам музыкі раўнулі мазура. Гэта быў не цалкам мазур, гэта была нейкая спрадвечная мясцовая варыяцыя на яго тэму, якая ўключала ў сябе элементы таго самага "Ветрыку".
І тут туша памчалася наперад, загрукала абцасамі, па-кадячы мякка пачала заносіцца ў паветра, стукаючы ў ім нагой аб нагу. А поруч плыла яна, лёгкая, усмешлівая, вялікасная.
Гэта было сапраўднае дзіва, нябачаны цуд: два чалавекі ў старажытных вопратках стваралі перад намі гэтую казку.
Зрабіўшы круг, Дубатоўк падвёў Яноўскую да мяне. Ён быў чырвоны як рак.
– Замарыла яна мяне... "Вы, дзядзечка, як малады". Ма-ала-ды, ма-ла-ды! Не, няма чаго казаць, з'ездзіўся конь. Пашлюць мяне хутка да Абрама па піва. Вам, маладыя, жыць, вам песні спяваць, скокі скакаць. Скачы, хлопча.
Зноў пачаліся танцы. Свеціловіч танцавадь не любіў. Варона дзьмуўся і таксама не падыходзіў, і мне давялося танцаваць з ёю да самай вячэры. І як яна танцавала! Я мімаволі заглядзеўся на гэты дзідячы твар, які раптам стаў такім жвавым і прыемна хітраватым. Мы танцавалі, і нам усё было мала, мы мчаліся па зале, плылі ў паветры, сцены круціліся вакол, і на іх нельга было нічога заўважыць. Напэўна, і яна адчувала тое самае, што я, а маё пачуццё можна параўнаць толькі з тымі снамі, якія часам бываюць у юнацтве: табе сніцца, што ты танцуеш, і нязначае шчасце ахапляе сэрца. Бачыў я толькі яе ружовы закінуты твар, галаву, якая злёгку пахіствалася ў такт музыцы.
Пайшлі вячэрадь. Калі я вёў яе ў сталовую, мне здалося, што я чую ў кутку залы нейкае шыпенне. Я глянуў туды, у змрок, пабачыў нечыя вочы – там сядзелі старыя панны – і пайшоў далей. І выразна пачуў, адышоўшы, як сухі голас сказаў:
– Весялідца, як перад пагібеллю. Награшылі, прагнявілі Бога і яшчэ весяляцца. Кляты род... Нічога, хутка прыйдзе дзікае паляванне... Ач, бессаромніца, цэлы вечар з гэтым чужынцам, з бязбожнікам. Сябра сабе знайшла... Нічога, пабажуся, што і на яе кароль Стах паўстане. Пачынаюцца цёмныя ночы.
Гэтыя халодныя словы напоўнілі мяне трывогай. Сапраўды, я паеду і, магчыма, пазбаўлю гэту дзяўчыну магчымасці выйсці замуж. Нашто я з ёю цэлы вечар? Што я раблю? Я ж зусім, зусім не кахаю яе і ніколі не буду кахаць, бо ведаю сваё сэрца. І я цвёрда вырашыў не танцавадь больш з ёю і не сядзець поруч за сталом. І наогул, трэба ехаць. Хопіць гэтай панска-шляхецкай ідыліі, хутчэй да простых людзей, да працы. Я пасадзіў яе і стаў поруч, цвёрда намерваючыся спаймаць Свеціловіча і пасадзідь з ёю. Але ўсе мае намеры расплыліся дымам. Свеціловіч як увайшоў, так і сеў у канцы стала. А Дубатоўк шчыльна сеў справа ад гаспадыні і буркнуў:
– Што стаіш? Сядай, браце.
I калі я се ў, дадаў:
– Добры з цябе шляхціц бы атрымаўся год сто таму. Рукі моцныя, вочы сталёвыя. I сабою гожы. Толькі цікава мне ведаць, ці сур'ёзны ты чалавек? Ці не шалыган ты часам?
I я быў вымушаны сядзець поруч з гаспадыняй: служыць ёй, дакраняцца рукою да яе рукі, часам датыкацца каленям да яе калена. I добра мне было, і ў той жа час злосць разбірала на Дубатоўка. Сядзіць хмуры, як цмок, глядзіць на мяне дапытліва. На мужа сваёй падапечнай прымервае, ці тто?
Хутка ўсе развесяліліся. Было шмат з'едзена і ятчэ больш выпіта. Твары пачырванелі, досціпы сыпаліся градам. А Дубатоўк піў і еў больш за ўсіх, адпускаючы жарты, ад якіх усе за жываты браліся.
I злосць мая паступова прайшла. Я нават быў удзячны Дубатоўку, тто ён затрымаў мяне тут.
А пасля зноў былі танцы, і толькі гадзін у пяць ночы госці пачалі раз'язджацца. Дубатоўк ад'язджаў адным з апошніх. Праходзячы міма нас,ён падышоў бліжэй і хрыпата сказаў:
– Вось што, хлопча. Запрашаю цябе да мяне праз дзень на халастую гулянку. А як ты, донька, можа, і ты паедзеш да нас, з пасербіцяй пасядзіш?
– Не, дзядзечка, дзякую. Я застануся дома.
Волат уздыхнуў:
– Губіш ты сябе, доня. Ну, добра. А цябе чакаю. Глядзі. У мяне хата без гэтых заморскіх жартаў, табе гэта цікава.
Мы развіталіся з ім, шчыра развітаўся я з Свеціловічам.
Дом пусцеў, заціхалі крокі, ён зноў ставаў глухім і нямым, магчыма, яшчэ на васемняццяць год. Слугі хадзілі і гасілі свечкі. Яна знікла, і, калі я ўвайшоў у залу, я пябачыў яе ў яе казачным уборы ля палаючага каміна. Зноў цемра агарнула куты залы, у якой ятчэ, здавалася, жылі гукі музыкі і смех. Дом пачаў жыць звычайным жыццём – цёмным, глухім і змрочным.
Я падытоў бліжэй і раптам пабачыў яе бледны твар, на якім згаслі апошнія сляды радасці. Вецер завыў у коміне.
– Пан Беларэцкі, – сказала яна. – Як глуха. Я адвыкла ад гэтага. Пройдземся з вамі ятчэ адзін вальс, перш чым назаўсёды...
Голас яе перасекся. Я паклаў руку на яе стан, і мы, падпарадкоўваючыся ўнутранай музыцы, якая ятчэ гучала ў нашых вушах, паплылі па зале. Шоргат нашых ног глуха аддаваўся над столлю. Мне было чамусьці нават страшна, нібы я прысутнічаў на пахаванні, а яна зноў перажывала ўвесь вечар. Стан яе, тонкі і гнуткі, трошкі хістаўся пад маёй рукою, веяў яе вэлюм, жарам успыхвала сукня, калі мы траплялі ў водбліск каміннага полымя, рабілася блакітнай, калі мы траплялі ў цемру. Гэты старажытны ўбор, гэты вэлюм, які кранаўся часам майго твару, гэты стан пад маёй рукою і задуменныя апушчаныя вочы, напэўна, ніколі не будуць забыты мной.








