355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кривицкий Александр » Учебник белорусского языка » Текст книги (страница 18)
Учебник белорусского языка
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 21:57

Текст книги "Учебник белорусского языка"


Автор книги: Кривицкий Александр


Соавторы: Подлужный Александр

Жанр:

   

Языкознание


сообщить о нарушении

Текущая страница: 18 (всего у книги 21 страниц)

ТЕКСТ
Дзед Аўсей і Палашка

(Отрывок из рассказа)

Калі з-пад старой елкі раздаваўся пранозлівы голас:

– А ліханька! А гора ты мае хадзячае! Не лезь ты, Хрыстом цябе прашу, да печы: не з тваёй жа галавой аладкі пячы! – тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючыся:

– Зноў дзед Аўсей пайшоў у наступленне. Дзед Аўсей быў, як кожны дзед: стары, крыху недачуваў, крыху недабачваў. Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быў яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на ўсю акругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казаў, прышвартавацца да атрада. Падыходзячай вакансіі для яго не было, але дзед быў майстрам на ўгаворы:

– Ты, таварыш камандзі р, не сумнявайся… Ты не глядзі, што я па гадах нібыта ўжо ў адстаўцы… Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы … Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе…

– Ну, добра, добра… – І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. І адразу ж усчаліся там баталіі. Дзед быў не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запраўляе кулеш. То ён з ярасцю змагаўся за чысціню, змайстраваў спецыяльныя пастаўцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а былі б пры месцы і заўсёды сухімі.

– Кожная снасць павінна быць на месцы, як на караблі. Аднойчы, яшчэ ў японскую кампанію, калі быў я матросам на ваенным…

– Ты, матрос, вазьм і-тка лепш цэбар ды вынесі памыі…

Горшай абразы не магло быць для дзеда Аўсея, і тут пачыналася гарачая дыскусія:

– Што ты разумееш у ваеннай справе?

– Мне і разумець не трэба… Ты вось бяры лепш цэбар…

– Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымаў за сваю баявую службу… Я Георгі я меў за свае баявыя раны… 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даўжынёй па два пальцы… – і дзед скідаў пояс, каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны. Але тая сарамліва адварочвалася і замахвалася конаўкай:

– Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужымі бабамі загольвацца…

– Цьфу ты, нацыя бабская… – нездаволена чмыхаў дзед. – Ты да яе як чалавек, а ў яе сваё ў галаве… Ты мне не начальнік. Я, можна сказаць, на роўных правах з табой, а можа быць і вышэй… над табой… Што ў цябе? Гаршкі ды палонік і… А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць…

– Які там конь! – пырскала смехам Палашка. – То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая…

– Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская…

– Воінская! – не сціхала Палашка. – Знайшоўся мне воінскі начальні к над воінскай кабылай…

Гэта было новай абразай, і дзед кідаўся ў апошнюю атаку:

– Змоў кні ты… Зацірка няшчасная… Вось хто ты! – і ўрачыста пакідаў зямлянку, адвязваў ад хвойкі сваю воінскую жывотную – звычайнага трафейнага каняку, на якім вазіў ён ваду для кухні, і вёў яе на папас.

(М. Лынькоў)

Лексический комментарий к тексту

пранозлівы — то же, что и пранізлівы — пронзительный, резкий

падміргваць — то же, что и падморгваць — подмаргивать, подмигивать

гармата — орудие, пушка '

пасада — должность

супроць — то же, что и супраць — против

падабацца — нравиться

змагацца — бороться, сражаться

пастаўцы — диал., подставка

цэбар — ушат

абраза — оскораление

падзяка — благодарность

сарамліва — стыдливо, смущенно

конаўка — металлическая кружка

вар — кипяток

ведаць — знать

палушк – то же, что и апалуні к—разливательная ложка, поварешка

кульгавы — хромой

хвойка — сосенка

папас — подножный корм

Упражнения

1. Спишите. Определите, чем выражен главный член предложения. Какой это тип предложения?

Вечарэла. 3 балот пацягнула цёплай вільгаццю. (Я. Колас) На полі не было відаць ні душы. (І. Новікаў) І сніцца мне мой родны край, мая далёкая радзіма, кляновы лі ст, дубовы гай і ружаваты небакрай, засланы злёгку белым дымам (П Глебка) Дрэва без каранёў не бывае (Б Сачанка) Мяне памалу пераставала цягнуць у дарогу (М Гіль) Відаць было, што яму перадаваць быўшыя з ім здарэнні надта весела (Ц Гартны) І мне, старому дзіваку, усе карціць думка, што адно маглі табе там і не сказаць, забыцца (У Карпаў) Ужо вечарэла. 3 Нёмана пацягнула цеплым струменем вільгаці (П Пестрак) На безымянным кургане ім суджана вянком апасці (М Танк) Добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш! (Я Колас) Зімняе неба сонейкам беліцца, вецер нямее, хмар не відаць (Я Купала) Не чуваць было ні лёскату машын, ні грукату матораў, ні людскіх галасоў (М Лынькоў) Хмары сонейка за крылі, зор у ночку не відаць (Я Колас) Світае. Далеч снежная імгліцца. Аленям не стаіцца на нагах (А Звонак) Збіралася к начы на дождж (К. Чорны) Як толькі Міхал Тварыцкі ступіў на цвёрдую ўзгоркаватую глебу, яго хаду стала чуць (К Чорны) Дождж валіў сцяною, і яго шум было чуваць яшчэ здалёк (І Мележ) Нідзе не відно і не чутно аніводнага чалавека (К Чорны) Амаль не чутно было, як працуе матор (П Кавалеў)

2. Определите, какие члены предложения зависят от инфинитива в инфинитивных предложениях Проследите, как употребляются эти предложения – самостоятельно или в составе сложных конструкций

Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Ім пра вочы вяселыя граць ды граць да баяне (М Лужанін) Камень нагой разатрэ на жарству толькі б стаць добра, толькі б уняцца (У Дубоўка) Не паспець мне, не ўгнацца сягоння за ім, нешта дзіўнае робіцца з сэрцам (А Куляшоў) Век жывым звяр'ю не вырвацца і ад помсты не схавацца (М Танк.) Да поўначы раіўся Міколка з дзедам, як лепш справу зрабіць (М Лынькоў) Без працы жыць – толькі неба капціць «Падрыхтаваць зброю!» – загадаў Ярка, выслухаўшы Здэнека (Т Хадкевіч) Вакол спакойна дрэмле поле, блішчыць у росах сенажаць, – не, нашых пожняў больш ніколі чужому танку не таптаць (А Бачыла) Не звярнуць яму зноў незваротных гадоў, не забыць, хоць ліхой, але – долі сваёй, не закрэсліць той шлях – ад хаўтур да хаўтур, не забыць – ні людзей, ні завей, ні віхур, не закрэсліць жыцця, што было хай цяжкім, але ўсе ж для яго, як свае, дарагім (А Куляшоў) Ах, хіба табе зразумець мяне (М Лынькоў) 3 ваўкамі жыць – па-воўчаму выць. Убачыць толькі б родны Сож – не шкода ўсе аддаць (П Панчанка) Звоняць шыбы, звон – ясны, халодны. Толькі горад стары не пазнаць. (М. Танк)

3. Определите, какие предложения относятся к личным, безличным, инфинитивным.

Як хацелася б гэтых пабачыць сяброў: самых сціплых і самых найлепшых! (У. Дубоука) Не рабі ліхога і не бойся нікога. «Задушу!» – хрыпеў ён, як звер, сціснуўшы аб'ездчыка за горла. (Я. Колас) Не стаў сабе дачасна помні к і у бяссмерце не спяшы, лаві не ўласнай славы промні, а сонца кожнае душы. (П. Панчанка) Ад ручая, з поплава, патыхала вільгаццю і холадам. (7. Шамякін) Табе ж ёсць з кі м ісці ў кіно. (К. Крапіва) Нам, з Зарэчча зарачанцам, век з ракой не разлучацца. (А. Зарыцкі) А дарог жа, дарог, ды прасторных якіх, што яснотаю дышуць! (Я. Колас) Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. (І. Шамякін) Ад дабра дабра не шукаюць. (К. Крапіва) На дзень станеш – на два адстанеш. Ну, як цябе зваць? Яська? (М. Лынькоў) Працуй. Замяніць цябе сапраўды няма кім. (І. Шамякін) Гэтаму чалавеку выпала ў жыцці многа папрацаваць і многа зазнаць. (7. Мележ) Спачатку яна трэсла яго за рукі, пасля вельмі порстка нагнулася да яго. (К. Чорны) Мусіць, сотні разоў Васіль пісаў на канвертах імя гэтага гарадка. Нарэшце, выпала і пабачыць. (І. Мележ) Пачало світаць. На ўсходзе неба пачало ружавець. Ветру не было. Чорны дым паволі валокся над зямлёю. Нават не валокся, а вісеў і ўзнімаўся ўгару. Але дзень ужо вызначыўся. Ен пачынаўся ясным сонцам. Гарматы білі бесперастанку. І раптам секанула ў куст з густым зялёным лісцем. Яго зрэзала, як касою. (К. Чорны)

Урок 9
ПРЕДЛОЖЕНИЯ СО СРАВНИТЕЛЬНЫМИ ОБОРОТАМИ

Сравнительные обороты – это слова и словосочетания, которые путем сравнения уточняют смысл других слов или словосочетаний. Они вводятся в общую структуру предложения с помощью специальных союзов як, бы, нібы (нібыта), як бы, быццам, як быццам, як быццам бы, што, чым, у параўнанні з и некоторыми другими. Сравнительные обороты могут находиться в начале, середине или в конце предложения: Быццам у кручыне галаву схіляе старадаўнібор (П Глебка) У вокнах, нібы на экране, ужо загараецца ранне (С Грахоўскі) Сэрца ныла, бы з нуды (Я Купала)

Сравнительными оборотами нельзя считать слова и словосочетания, вводимые теми же союзами, но входящие в состав сказуемого: Хала была як цацка. Яны сталі нібы святыя.

Своеобразие сравнительных конструкций выявляется уже в тех союзах и соединительных выражениях, с помощью которых они вписываются в общую конструкцию предложения. Их роль сводится не столько к передаче мысли, сколько к созданию образа, который делает мысль более ясной, а речь выразительнои. Это – способ украшения речи Образность сравнительных оборотов особенно ярко обнаруживается тогда, когда в предложении отсутствует основание сравнения: Светлая хмарка, як ціхая думка шчасця, ціха і спакойна плыла у небе і зараз жа хавалася ад людзей за высокі мі каменнымі дамамі (Я Колас) Снапы, што салдаты, стаяць (П Броўка) Вярба, як дзяучына ў каралях, стаіць над вірлівай вадой (П Броўка) Такие обороты и называют образными сравнительными оборотами.

В других случаях сравнительные обороты используются для выражения соответствия, тождественности сравниваемых явлений или наоборот – их несоответствия, нетождественности: Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі (В Быкаў) Шынялі сівыя, як жураўлі (Я Брыль) Там у іх растуць дужадобрыя антонаўкі, буйныя-буйныя, і ўвосень, як паспеюць, вельмі смачныя, араматныя, усе роўна як. крымскія яблычкі (М Гарэцкі) Лес тут быў не такі, як на пясчаніку (ІМележ) Зоры на ўсходняй старане неба не былі ўжо такія зыркія, як раней (К Чорны) Такие обороты иногда называют сравнительно-параллельными.

Сравнительные обороты этого типа обычно более тесно связаны с определенными членами предложения, что свидетельствует о наличии основания для сравнения. Этому способствует и наличие специальных указательных слов такі,так и др: Такога палахлівага і баязлівага чалавека, як ён, цяжка знайсціКолас) У хаце было так ясна, як у яме (П Галавач) У гэты час з палетка падышоў чалавек, вельмі малады, такі самы, як і жанчына (К Чорны) В этих же целях часто используется и усилительная частица н, которая подчеркивает соответствие явлений: Змрок, як, і заў седы ў познюю восень, наплываўхутка. (А Кулакоўскі) Пракоп, як і кожны селянін. крыху дыпламат. (Я. Колас) В некоторых случаях усиление сравнения достигается употреблением двух сравнительных оборотов, соединенных бессоюзной связью или связанных союзами ці, або: Як, віхар, як куля, імчьщца каршун. (И. Купала) У гарадку усё кіпела цяпер, як у катле або як у вуллі. (К. Чорны)

Близкое значение к союзу як придает сравнительным оборотам союз што, который в целом употребляется относительно редко: Тут так цёпла, што ў лазні. (М. Гарэцкі) Хлопчык імчаўся, што лёгкая птушка. (3. Бядуля) Шчокі зарумяніліся так, што ў мароз. (Я. Колас)

Союзы нібы (нібыта), быццам, бы, быццам бы, як бы придают сравнительным оборотам значение условности, не полного соответствия, а лишь похожести: Іван, нахмурыўшыся, паўглядаўся ў гэты зіхатлівы, бы жывое срэбра, рухавы, занадта, на яго думку, прыгожы твар: ці не жартуе яна. (В. Быкаў) А на баку ў цяльняшках паласатых ляжаць, нібы матросы, кавуны. (П. Панчанка) Цёплая летняя ноч павольна апускалася на зямлю і ўсё гусцей і гусцей церушыла над ёю, як бы прасяючы праз танчэйшае сіта малюпасенькія крупінкі змроку. (Я. Колас) Неполное соответствие может выражаться также и союзом як со словом амаль: У каморцы было холадна, амаль як на дварэ. (Т. Хадкевіч)

В художественной литературе 20–30-х гг. нередко можно встретить союзы мэрам, мэрам бы (от нем. mehr – больше), которые соответствуют союзам быццам, быццам бы, нібы и широко представлены в копыльских, несвижских, клецких и других юго-западных белорусских говорах: Ціхі нейкі, мэрам да зямлі прыбіты, стаўся Сымон Мігай. (Х. Шынклер) Алеська не адыходзіла ад маткі,мэрам бы баючыся яе адну пакінуць. (Ц. Гартны) В настоящее время эти союзы не употребляются в литературном языке.

Сравнительные обороты с союзом чым подчеркивают бульшую или меньшую степень качества или количества предметов или явлений, сравниваемых между собой. Как правило, обороты эти относятся к прилагательным или наречиям в сравнительной степени: У лесе было многа цяплей, чым у полі. (Ц. Гартны) Сярод жанчын было весялей, чым сярод мужчын. (П.Пестрак) В художественной литературе часто можно встретить разговорную форму этого союза чымся: Старыя яшчэ з болыиай заядласцючымся маладыя, валі лі высокія хвоі (3 Бябуля) Камянюкі бачылі болей, чымся дрэвы і вуліцы (М Гарэцкі)

Кроме сравнений, которые присоединяются с помощью союзов, достаточно часто встречаются сравнения бессоюзные. Наиболее распространенным является употребление в качестве сравнения творительного падежа: На кустах блішчыць шкляным шротам раса (3 Бядуля) Ізноў вісіць спакой пераспелай малінай (Р Барадулін)

Сравнительные отношения могут выражаться также с помощью предлогов з, на, у, на манер и т д: А сам дарэктар, з вузел ростам, у сваім уборы бедным, простым, у зрэбных портках і кашулі стаяў, як бы яго прыгнулі. (Я Колас) Нікуды я не пабягу, а сагну яго ў дугу. (А Чарнышэвіч) Не мог на мак змяць яму косці (Я Купала)

Часто употребляемые сравнительные обороты превратились во фразеологизмы, которые употребляются в качестве обстоятельств

Нібы (як) снег на галаву — неожиданно, внезапно:

Мой таксама заявіцца сюды як снег на галаву (А Кудравец)

Нібы (як) вады ў рот набраўшы — упорно молчать: Маўчыць, шбы вады ў рот набраўшы

Як асінавы лі ст (як асіна) – очень сильно (дрожать):

Цяпер ён калаціўся як асінавы лі ст і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі (Я Колас) Хоць не труслівы я дзяціна, але затросся як асіна («Тарас на Парнасе»)

Як бабёр — жалобно. Поўначы як бабёр плакала ў печы асіна (Р Барадулін)

Як баран на новыя вароты — растерянно, удивленно. Таму і глядзеў ён на дзеда Астапа як баран на новыя вароты (М Лынькоу)

Як вадою змыла — исчез, удрал. Заводчыка Хукмана да гэтага часу як вадою змыла (К. Чорны.)

Як чорны вол — очень добросовестно, много, упорно. Сцёпка некалі на пана працаваў як чорны вол (К Крапіва)

Як гром з яснага неба — неожиданно, вдруг, внезапно. Вайна Трэція суткі, як яна пачалася. Ударыла як гром з яснага неба, аглушыла, і я ніяк не магу апомніцца. (ІШамякін)

Як дзве кроплі вады — очень похожий, одинаковый. Але вы не ведаеце, што гэты палкоўні кбыў падобны на мяне як дзве кроплі вады (К. Крапіва)

Як з прывязі сарваўшыся — очень быстро, стремительно. «Чаго ты ляціш, як усё роўна з прывязі сарваўшыся?» – прысуняў Цітка Кандрат (М Лобан)

Як кашаль хваробе — совсем ненужный, излишний. Ты паможаш так каню, як хваробе кашаль (К Крапіва)

Як леташні снег — ненужный. Трэба яна мне як леташніснег (ІМележ)

Як мёртваму кадзіла — бесполезно. О, каб я цябе злавіў у лесе, то быў бы другі рахунак. А цяпер твая споведзь паможа мне як мёртваму кадзіла (Я Колас)

Як мыла з'еўшы — с кислой миной, неудовлетворенно. Стафанковічык сціх як мыла з'еўшы (К Чорны)

Як. мыш пад мятлою — испуганно. Молча Госці сядзелі як мышы пад мятлою (Я Колас)

Як на далоні— ясно, четко. Мястэчка відаць адсюль як на далоні,– вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу (ІНавуменка)

Як Піліп з канапель — внезапно, неожиданно. Хто ен такі? – Выскачыў як Піліп з канапель (К.Крапіва)

Як пугаю па вадзе — бесследно, без результата. Знак там казне як пугаю па вадзе, ці заплаціць Сомі к за карову, ці не (К. Крапіва)

Як пшаніцу прадаўшы — очень крепко (спать). Потым засноў як прадаўшы пшаніцу, з добрай вячэры і пан не прыспіцца (У Дубоўка)

Як рэпу грызці — очень хорошо, без ошибок. Або Шурка. Дзевяты гадок, чытае як рэпу грызе, і гусі пасе ўсёлета (Я. Брыль)

Як след — так, как должно быть. Не паспелі ў шчасці як след пакупацца мы, – бомбы свіснулі, пырснула першая кроў (П Панчанка)

СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ

Магазін ушверсальны, прадуктовы, прамтаварны, тытуневы, кніжны, кандытарскі, хлебны, садавінна-гароднінны, галантарэйны, вінна-гарэлачны, парфумерны, ювелірны, мэблевы — магазин универсальный, продовольственный, промтоварный, табачный, книжный, кондитерский, хлебный, плодоовощной, галантерейный, винно-водочный, парфюмерный, ювелирный, мебельный

Калі адчыняецца (зачыняецца) гэты. магазін? – Когда открывается (закрывается) этот магазин?

Дзе мужна купіць? – Где можно купить ?

Ці есць у вас? – Есть ли у вас?

Пакажыце мне, калі ласка… – Покажите мне, пожалуйста…

Дайце мне, калі ласка… – Дайте мне, пожалуйста…

Дзе у вас аддзел…? – Где у вас отдел…?

Прадаўшчыца (прадавец) – продавщица, продавец.

Каса, касі р (касірша) – касса, кассир (кассирша).

Пакупка — покупка.

Каштаваць — стоить.

Цана — цена.

Зважыць — взвесить.

Адмерыць — отмерить. і

Прымерыць — примерить.

Абутак. – обувь.

Кашуля — рубашка, сорочка, рубаха.

Сукенка — платье.

Баваўняны, бавоўна — хлопчатобумажный, хлопок.

Дарагі — дорогой.

Танны — дешевый.

Сінтэтычны (штучны) – синтетический (искусственный).

Гальштук — галстук.

Насоўка — носовой платок.

Панчохі — чулки.

Шкарпэткі — носки.

Матэрыял (тканіна) – ткань.

Аксаміт – бархат.

Батыст – батист.

Паркаль, паркалёвы — перкаль, ситец; перкалевый, ситцевый.

Гузік ( [г] взрывной, как в рус. языке) – пуговица.

Камізэлька — жилет, жилетка.

Паліто з футравым каўняром, скураное — пальто с меховым воротником, кожаное.

Пінжак — пиджак.

Спадніца — юбка.

Штаны — штаны, брюки.

Пакажыце мне вунь тую блакітную блузку. – Покажите мне вот ту голубую блузку.

Хачу прымерыць цёмна-сіні і светла-карычневы касцюмы. – Хочу примерить темно-синий и светло-коричневый костюмы.

Якога колеру блузку вы хочаце? – Какого цвета блузку вы хотите?

Боты — сапоги.

Боці кі — сапожки

Гумавыя боты — резиновые сапоги

Пантофлі — шлепанцы.

Чаравнкі —ботинки, башмаки, штиблеты

Скураны, гумавы падносак — кожаная, резиновая подметка

Які размер чаравікаў вы носіце? – Какой размер ботинок вы носите^

Ці няма іншай пары з больш высокімі абцасамі? – Нет ли другой пары с более высокими каблуками?

Пакажыце мне сорак другі размер — Покажите мне сорок второй размер

Якія нумары пальчатак у вас ёсць? – Какие номера перчаток у вас есть?

Выпішыце мне, калі ласка, рахунак на гэтыя тавары — Выпишите мне, пожалуйста, чек на эти товары.

Прашу запакаваць мне вось гэтыя пакупкі разам – Прошу запаковать мне вот эти покупки вместе

Дайце мне, калі ласка, пачак самых танных цыгарэт – Дайте мне, пожалуйста, пачку самых дешевых сигарет.

Колькі каштуе тытунь для люлькі? – Сколько стоит табак для трубки?

Прашу два пачкі (дзве каробкі) запалак — Прошу две коробки спичек.

Якая цана газавай запальнщы (запальнічкі)? – Какая цена газовой зажигалки?

А ці есць каменьчыкі для запальнічкі? – А есть ли камни для зажигалки?

Я хачу набыць яшчэ дзве попельніцы (попельнічкі) – Я хочу приобрести еще две пепельницы

Ён любіць курыць кубінскія цыгары, бо яны моцныя – Он любит курить кубинские сигары, так как они крепкие

Мы хацелі б набыць дыван памерам 2X5 – Мы хотели бы приобрести ковер размером 2X5

Нам не хапае двух крэслаў — Нам не хватает двух стульев.

ТЕКСТ
Memento mori

Позняй восенню сорак трэцяга года на адным з самых спакойных перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся нямецкі вайсковы эшалон.

Праз дзень, халодным, золкім досвіткам, бліжэйшую да месца катастрофы вёску акружылі карнікі. Жандары ў касках і стракатых плашч-палатках і мясцовыя здраднік і-паліцаі ў чорных, прамоклых шынялях прыехалі з райцэнтра на пяці машынах. Вёска была вялікая, але «накрыць» яе ўдалося хутка і спраўна. Як высветлілася значна пазней, уцалела толькі двое: хлапчук, які выпаўз баразной у загуменныя кусты, і дзед, што якраз заначаваў у сваяка на дальнім хутары.

Усе іншыя жыхары сагнаны былі ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялізная адрына, – усё, што ўцалела ад калгаснай фермы.

Зондэрфюрэр, начальнік экспедыцыі, разважыў, што прымусіць «бандытаў» капаць сабе яму – доўгая гісторыя. Значна прасцей спаліць іх у гэтай адрыне. Пакуль яго падначаленыя заганялі вёску ў трое шырокіх варот драўлянай будыніны, ён стаяў трохі збоку, на ўзгорачку, і непрыемна моршчыўся ад дзікага крыку і плачу…

Побач з ім амаль непрыкметна ўздрыгвала ад пранізлівай слаты маладая збялелая перакладчыца.

– Мы хутка скончым гэтае швайнэрай [1]1
  Свінства.


[Закрыть]
, і тады, фройляйн Вэра, паедзем дахаты. Будзе зноў цёпла … О так!..

Істота ў скураным паліто і белай вязанай хустцы выклікала на твар крывое падабенства службов а-інтымнай усмешкі.

Так бы ўсё і было, як бывала, аднак, зірнуўшы ў натоў п сваіх ахвяр, што набліжаліся да крайняй ад яго чорнай пячоры варот, зондэрфюрэр заўважыў знаёмага.

– Адкуль я ведаю яго?.. О! Мэншэнскінд [2]2
  Даслоўна – «дзіця чалавечае», адпавядае беларускаму «хлопча».


[Закрыть]
, дык гэта ж той пячнік! Скажыце, фройляйн Вэра, каб яго падагналі сюды.

Печніка падагналі.

– Бі ст ду дох аўх гір, майн лібэр кэрльі[3]3
  І ты таксама тут, мой дарап?


[Закрыть]
– засмяяўся начальнік.

Пячнік нічога не зразумеў. Ды, відаць, і не чуў. Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма і маўчаў. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць.

Улетку ён рабіў зондэрфюрэру печы. Знайшлі яго і прывялі, вядомага на ўсю ваколіцу. Пяць раніц дзяжурны жандар абшукваў яго і кожны раз аднолькава весела знаходзіў у кішэнях майстра тое самае крэсіва, самасад і кавалак чорнага хлеба. А печы атрымаліся выдатныя.

Кухар хваліць пліту, а сам зондэрфюрэр – грубку з белай кафлі. Вось і цяпер ён ледзь не заахкаў на ўспамін аб яе гладкай цеплыні.

– Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не будзе спалены. Спытайце, ён хоча жыць?

– Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, будзеце жыць. І ён пытаецца, ці вы гэтага хочаце? Пячнік толькі паварушыў бяскроўнымі губамі.

– І скажыце яму… Спытайцеся, хто ў яго там ёсць.

– Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто ў вас там ёсць? Там – у адрыне?

3 вуснаў у чалавека сарваліся словы:

– Там… мая… баба…

– Ен кажа, што там яго жонка.

– Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ён можа ўзяць яе.

– Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау… што жонку сваю вы можаце забраць.

Бяскроўныя губы ў сівеючай шчэці заварушыліся зноў:

– У мяне там і дачка… з малымі дзет… камі…

– Ен кажа, што там у яго ёсць дачка са сваімі дзецьмі.

– О! Мэншэнскінд! Можа, у яго яшчэ хто-небудзь ёсць?

– Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць нездавальненне. Ён пытаецца, хто ў вас там ёсць яшчэ?

– Скажы яму, што ў мяне там суседз і… А ты скажы, што яны сваякі…

– Ён кажа, што ў яго там многа сваякоў. А таксама суседзі.

– Суседзі?! Эс і ст обэр этвас цу ляхен![4]4
  Гэта ўжо проста смешна!..


[Закрыть]
Можа, ён хоча, каб я аддаў яму ўсю гэтую банду? Спытайцеся ў яго апошні раз: чаго ён хоча, вар'ят?

– Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.

Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, пячні к узняў галаву:

– А ён што думаў? І ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня – гэты твой гаспадар? Або ты, можа?. Цьфу!..

Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым няпэўным крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.

Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарваў з правай рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет і прыцэліўся…

У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.

Але пячні к упаў.

Ен яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз плот, пад ногі збою аднавяскоўцаў.

Тады вароты назаўсёды зачыніліся.

І ён згарэў – адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

(Я. Брыль)

Лексический комментарий к тексту

mementomori – читается [мэмэнто моры] – латинское изречение жпомни о смерти». Напоминанне о смерти.

чыгунка — железная дорога

золкі — промозглый, пронизывающий

карні к — каратель

стракаты — пестрый

здрадні кі — предатели

спраўна — точно, аккуратно, исправно

высветліцца — выясниться

сваяк — родственник

жыхар — житель

адрына — сеновал

прымусіць — заставить, вынудить, приневолить

драўляная будыніна — деревянное строение

непрыемна — неприятно

істота — существо

натоў п — толпа

ахвяра — жертва

заўважыць — заметить, приметить

зразумець — понять, постичь, уразуметь

жаданне — желание

вядомы — известный

абшукваць — обыскивать

кішэнь — жен. р, карман

крэсіва — огниво

кавалак— кусок

атрымацца — получиться

грубка — голландская печка, голландка

паварушыць — пошевелить

вусны — уста

нездавальненне — неудовольствие, недовольство, неудовлетворение

апошні — последний

нарэшце — наконец

няпэўны — нетвердый, неуверенный, неопределенный

крок — шаг

разгубленасць — растерянность, смятение, недоумение

жудасны — жуткий, ужасный, ужасающий збой – большое скопление, скопление

Упражнения

1. Спишите, подчеркните союзы, с помощью которых прнсоединяются сравнительные обороты.

Дзень скончыўся не так, як зачаўся. (Я. Колас) Ноч такая цёмная, як сажа. (П. Пестрак) Буран, як ашалелы, вые. (М. Танк) Паўстануць сосны старчмака, гудуць, што ў буралом. (П. Броука) Голас звініць так, што ручаёк. (І. Шамякін) Ільны такія белыя – што лебядзіны пух. (М. Калачынскі) Дачка заў сёды бліжэй да матчынага сэрца, чым сын. (А. Чарнышэвіч) У Надзі былі ўсе падставы не з'яўляцца там, дзе яе асобай маглі цікавіцца больш, чым на гэтай глухой станцыі. (М. Лынькоу) Барабаншчык узвышаўся над усімі, нібы капітан карабля. (І Шамякін) Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца. (Я. Колас) Пачакаўшы трохі, нібыта для маскі роўкі, госць нешта запісвае. (Я. Брыль) Над тундрай зара зіхаціць залатая, нібыта калыска палярнага дня. (А. Александровіч) Бы на краёчку горнай стромы, трапечуць сэрцы юнакоў над кнігаи. (А. Вялюгін) Вароны ў высі крык заўзяты ўзнялі, бы клянуць сябе. (Я. Купала) Полымя, бы знячэўку, шуганула ўверх. (М. Лынькоу) Як бы прыглядаючыся, ён спыніўся пасярод вуліцы. (Я. Колас) Адтуль, недзе з-за ўзгорку, даносіліся невыразныя, як бы прыдушаныя, гукі. (К. Крапіва) Звініць яе голас, быццам ветрык гарэзлівы. (М. Танк) Хлопчык моцна засмяяўся, быццам успомніў штосьці смешнае. (Р. Мурашка) Такой часінай дня густая, быццам пара, стаіць гарачыня. (П. Глебка) Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі, скрозь іх валокны глядзяць. (Я. Колас) Як быццам спуджаны, маўчыць сасняк. (М. Машара) Фурманка, як быццам мурашка, паволі выпаўзала з далёкага лесу (К Чорны)

2. Определите, в каких случаях употреблены сравнительные обороты, а в каких фразеологические выражения. Предложения с фразеологизмами выпишите.

Яхі ма як бы па галаве абухам стукнула. (Я. Колас) Ён паў над жоўтымі пяскамі, як быццам задрамаў (П. Броука) Прачытала я гэта – і мяне як агнём апякло… (В. Палтаран) Як мыла з'еўшы, ён паклыбаў далей (К. Чорны) Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. (Я. Колас) Учора да вечара я памагаў. Помачы ад мяне, ад калекі няшчаснага, як ад казла малака (Я. Брыль) Цяпер ён стараўся трымацца са мною як таварыш. (М. Гарэцкі) Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго. (К. Чорны) Як па старонках кніг, па гонях чытаю літары слядоў. (П. Глебка) Аднаму баязліўцудавялося ісці ноччу цераз лес, у небаракі аж зубы ляскалі і сам ён калаціўся як асіна. (К. Крапіва) Усе сцягнуліся бліжэй адзін да аднаго, людзей нібы пабольшала, але што ж, калі без патронаў як без рук… (М. Гарэцкі) Вецер, убраўшыся ў сілы, лесам, як вехцем, трасе. (Я. Купала) Далёка-далёка, як з-пад зямлі, даносіўся сабачы брэх. (Я. Колас) Жука і Барадатыча як вадой змыла – уцяклі ў кусты ад пчол. (М. Лынькоу) А што было, тым часам, рабіць, калі ў се маўчалі як вады ў рот набраўшы? (І. Мележ) Вы не ведаеце яго. Ён жа такі – хворы не хворы, а цягне як вол. (А. Макаёнак) Я гляджу на акардэон, як на штосьці жывое. (М. Ракітны) Меднастволы, як выліты, высіцца бор. (П. Панчанка) А што ён працаўнік, і гэтакі й такі, дык ясна тут як двойчы два: вы з ім, здаецца ж, сваякі – жывёлы з аднаго хлява. (К. Крапіва) Згушчаліся хмары, аблажыла ўсё неба, стала цёмна, як у калодзежы, загрукацеў гром, бліснула маланка, і як з вядра лінуў дождж. (І. Гурскі) Трэба яна мне як леташні снег!.. (І. Мележ) А што вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпехаецеся як Марка па пекле ці як мухі ў смале і больш нічога. СЯ. Купала)

3. Определите, в каких предложениях слова, присоединяемые союзами бы, нібы, нібыта, што, як, як би, як быццам, входят в состав сказуемого, а в каких являются сравнительными оборотами.

У вёсцы стала ціха і панура, як у магіле. (М. Лынькоў) Ноч была нібы казка. (К. Чорны) Па пустой, нібы ахутанай імглою, вуліцы з пагашанымі фарамі праі мчала аўтамашына. (У. Карпаў) Уся сцяна нібыта шкляная. (Т. Хадкевіч) Лёд, бы камень самацветны, блішчыць праменнаю ігрой. (А. Звонак) Дзяўчына – бы ягадка тая. (М. Танк) Хата ў іх цяпер што клуб той. (7. Шамякін) Вадзіцель глядзіць так, што вар'ят. (А. Мележ) Дрэвы як быццам зацвілі залацістымі кветкамі. (У. Шахавец) Яна як быццам іграла пальцамі, вырываючы свірэпку, выкалупваючы з зямлі карэнні асоту і пырніку. (Т. Хадкевіч) Само балота як бы замерла ў сваёй адвечнай зацятасці. (Я. Колас) На ўроках мы займаліся чым папала. (Я. Скрыган) Заў вагі накіроўваліся больш на самога Мікуця, чым на яго прамову. (К. Чорны) Гэта ён скарэй падумаў, чымся выгаварыў. (3. Бядуля)

4. Прочитайте, обращая внимание на знаки препинания при сравнительных оборотах.

Як хвалі шырокага мора, плывуць нашай славы гады. (Я. Колас) Як гром, здалёк чуліся гарматныя стрэлы, і, як маланка, узрываліся ў цёмным небе ракеты. (В. Каваль) Усе вучні імкнуліся вучыцца як мага лепш, не заставацца ззаду ад сваіх сяброў. (У. Дубоўка) Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. (І. Мележ) Нібы сотні схаваных у траве конікаў, застукалі ў дварах малаткі касцоў. (К. Крапіва) Ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не больш чым на суткі. (Я. Брыль) У хаце сумна, бы ў няволі. (М. Чарот) Яна адказала і занялася сваімі справамі, як бы не хочучы заводзіць асаблівых дыскусій з бацькам. (М. Лынькоў) Вячэра часта праходзіла як бы на святочным узроўні. (К. Чорны) Яны ішлі быццам на маёўку. (М. Гарэцкі) Гэта слова прымае як быццам неўласцівую для сябе аснову. (М. Лужанін) Па-над белым пухам вішняў, быццам сі ні аганёк, б'ецца, уецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк. (М. Багдановіч) Дзень выдаўся як на заказ. (І. Мележ) Сад быў скалечаны не менш, чым хвойнік. (І. Шамякін)


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю