355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кривицкий Александр » Учебник белорусского языка » Текст книги (страница 17)
Учебник белорусского языка
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 21:57

Текст книги "Учебник белорусского языка"


Автор книги: Кривицкий Александр


Соавторы: Подлужный Александр

Жанр:

   

Языкознание


сообщить о нарушении

Текущая страница: 17 (всего у книги 21 страниц)

СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ

Баханк а (часцей буханка) хлеба — буханка хлеба.

Чвэртка, палова буханкі — четверть, половина буханки.

Чэрствы хлеб, свежы хлеб — черствый хлеб, свежий хлеб.

Батон — батон.

Дайце мне, калі ласка, два рагалікі і дзве булачкі, зважце паўкілаграма абаранкаў.— Дайце мне, пожалуйста, два рогалика и две булочки, взвесьте полкилограмма баранок.

Хлеб свежы? – Але (так), свежы; Не, чэрствы, прывезены ўчора. – Хлеб свежий? – Да, свежий; Нет, черствый, привезен вчера.

Перні к — пряник.

Крэндзель — крендель.

Ватрушка — ватрушка.

Пячэнне — печенье.

Колькі каш т уюць пачак чаю і 100 грамаў кавы? – Сколько стоят пачка чаю и 100 граммов кофе?

Кавярня — кофейня, кафе.

Цукар — сахар.

Цукеркі — конфеты.

Ласункі — сладости.

Воцат — уксус.

Дрожджы. – дрожжи.

Да вострых прыпраў належаць: карыца, перац (чырвоны, чорны, духмяны), гваздзіка, каляндра, гарчыца. – К острым пряностям относятся: корица, перец (красный, черный, душистый), гвоздика, кориандр, горчица.

Папрыка — паприка, красный стручковый перец

Вяндлі на — ветчина, копчености

Вэнджаная шынка — копченый окорок

Зважце, калі ласка, вось гэта колца каўбасы (кілбасы) – Взвесьте, пожалуйста, вот это колечко колбасы

Рыба сыравэнджаная, гарачага вэнджання – рыба сырокопченая, горячего копчения

Вага — весы

Шал і — рычажные весы

3 сардзін і шпротаў можна прыгатаваць смачныя бутэрброды, асабліва калі іх аздобіць скрылікамі лімона, прыпарушыць зелянінай — Из сардин и шпрот можно приготовить вкусные бутерароды, особенно если их украсить ломтиками лимона, присыпать зеленью

Сметанковае масла — сливочное масло

Сыр галандскі, мінскі, пашахонскі, дыетычны, хатні, адыгейскі стэпавы, кастрамскі, расійскі, сялянскі — Сыр голландский, минский, пошехонский, диетический, домашний, адыгейский, степной, костромской, российский, крестьянскии

Гарэлка — водка

Вінна-гарэлачны магазін — винно-водочный магазин

Шынок — шинок, трактир, кабак

Яблыкі антонаўка, каштэль, штрыфель, пуцінк а (пуціука), малінаўка, белы наліў — Яблоки антоновка, каштель, штрейфлинг, путинка, малиновка, белый налив

Адзін спелы (зялёны) яблык — одно зрелое (зеленое) яблоко

Кісла-салодкі — кисло сладкий

Гатунак — сорт, категория товара по качеству, разновидность товара

Сорт — разновидность какого либо культурного растения, реже означает то же, что и гатунак

Агародніна (гародніна) капуста, морква, бручка, буракі, цыбуля, рэпа, агуркі (гуркі), гарбузы, памідоры, кавуны — Овощи капуста, морковь, брюква, свекча, лук, репа, огурцы, тыква, помидоры, арбузы

Садавіна: вішні, чарэшні,яблыкі, лімоны, мандарыны, апельсіны, сл івы — Фрукты вишня, черешня, яблоки, лимоны, мандарины, апельсины, сливы

Ягады суніцы, маліна, чарніцы, брусніцы, ажыны, буякі, парэчкі, журавіны, трускалкі (клубшцы) – Ягоды: земляника, малина, черника, брусника, ежевика, голубика, смородина, клюква, клубника.

Чырвоныя, чорныя парэчкі — красная, черная смородина.

Грыбы: смаржок, страчок, гаварушка, апенька, лісічка, падбярозавік (бабка), падасінавік (асавік), баравік (белы грыб), св інуха, сыраежка, мухамор, зялёнка, радоўка. – Грибы: сморчок, строчок, говорушка, опёнок, лисичка, подберезовик, подосиновик, боровик (белый гриб), свинушка, сыроежка, мухомор, зеленка, рядовка.

ТЕКСТ
Калядны вечар

(Отрывок из рассказа)

Здаецца, сам свет гатовіўся як можна лепш сустрэць калядны вечар.

Было ціха. Над белай зямлёй зві сл і бясформенныя сівыя хмары. Лес перастаў хістацца, маўчаў, закрыўшыся белым інеем, усё роў на як узлажыў к святу чыстую кашулю. А стройныя елкі падымалі свае галовы высока над другімі дрэвамі, і вырысоўваліся ў небе іх вяршыні, як крыжыкі, як вежы цэркваў.

За дзень перад куццёю лясні к Тарас яшчэ досвіту ехаў гасцінцам у горад Н. Кожны год даводзілася яму ездзіць перад калядамі ў замак. Гэта язда падабалася Тарасу:

яго пасылалі, як растаропнага служаку, а ў замку яго зналі ўсе паны і любілі. А самае важнае тое, што Тарас возьме з горада свайго сына, Паўлюка, які апошні год вучыўся ў семінарыі. Паўлюк – гордасць Тараса, прычына людской зайздрасці.

Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі, каб не так сцішна было аднаму ў полі і каб не вазіцца з курэннем на холадзе. У палукашку ў санях ляжала штук пятнаццаць зайцаў, рыба, сушаныя грыбы. Гэта – гасцінец на куццю замкавым панам ад пана ляснічага.

Тарасава пасада стаяла каля самага лесу, што цягнуўся, як падкова, роўным паўкругам. Тут жа каля хаты цякла рэчка-крыніца. Толькі самыя траскучыя маразы засцілалі яе пялёнкаю лёду.

Цяпер у Тарасавай хаце кіпела работа, – гатовіліся да свята, да каляднага вечара, таго вечара, якога так нецярпліва чакаюць дзеці і які так многа прыносіць радаснага ў шэрае жыццё простага чалавека.

Два старэйшыя Тарасавы сыны – а яны ўжо былі праўдзівыя дзецюкі – уходжваліся на дварэ: загатаўлялі каровам трасянку, секлі і пілавалі дровы. А іх дзядзька, Андрэй, меншы Тарасаў брат, залажыўшы сякеру за пояс, пайшоў трэсці свае кошыкі. Андрэй быў заўзяты рыбак.

А самая важная работа ішла ў хаце. Сягоння Кася раней запаліла ў печы. Белаваты дымок роўна падымаўся ўгару і расплываўся высока ў ціхім марозным паветры. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам. На адным яго канцы стаяла ражка з цестам. Скавароды весела брынчалі па прыпеку, і мяккія, гарачыя аладкі кі даліся, як ігрушы, спрытнаю рукою Касі. Уся лава проці печы была застаўлена міскамі, гарнушкамі, гаршкамі з усякімі прыпасамі для вячэры.

Пачынала змяркацца.

У покуце на сене ўжо важна стаяў гаршчок з куццёю. Мужчыны ўхадзіліся і цяпер мыліся ў ночвах. Дзядзька засеў брыцца. Малыя даўно памыліся, прыбраліся і гатовы былі сесці за стол.

У хаце было ціха. Усе стараліся трымаць сябе як можна прыстойней. Нават гарбуз Міхась трымаўся, як сталы чалавек.

Невялічкая лямпачка, вісячы над сталом, надавала хаце нешта незвычайнае і новае.

Вясёлы вечар! Усе нецярпліва чакалі Тараса і Паўлюка, асабліва Паўлюка. Такі ён быў слаўны хлопец! Дый бачылі яго даўно – паўгода, дзякуй Богу, прайшло ўжо, як Паўлюка не было дома.

(Я. Колас)

Лексический комментарий к тексту

каляды — заимствование от латинского Са lеndае [календэ] – название первого дня каждого месяца у римлян

ёлка — в белорусском языке употребляется для названия дерева, новогодняя – елка

куцця — традиционное обрядовое блюдо на Рождество у славян и других народов, каша из перловой крупы

досвіту — диал., лит. досвета — до зари

гасцінец — большак, тракт

даводзіцца — приходиться

падабацца — нравиться

збездрасць — зависть

сцішна — диал жутко, страшно

палукашак — плетеная корзина в телеге, короб, кузов

гасцінец, – подарок

пасада — здесь усадьба

чакаць — ждать, ожидать, дожидаться

шэры — серый

праўдзівы — здесь настоящий

дзяцюк — молодой парень, кавалер

кошыл. – рыбацк корзина

заўзяты — рьяный, ретивый, усердный, завзятый

запаліць у печы — затопить печь

паветра — воздух

заслон — диал, лит услон. – скамейка, скамья (переносная)

настольшк — скатерть

ражка — шайка, деревянный сосуд с рукояткой

прыпек — шесток

спрытны — ловкий, проворный, расторопный

проці —диал, лит супраць, насупраць, однако широко употреб

ляется как часть сложных слов проціалк агольны, процілеглы проціпастаўленне и т д

гарнушак — разг горшочек

покуць — красный угол, почетное место в упу под образами за столом

гаршчок. – мн гаршкі

прыстойны — приличный, пристойный

ухадзіцца — справиться с работой

прыбрацца — красиво одеться, нарядиться, принарядиться

трымаць сябе — держаться, вести себя

дзякуй Богу — слава Богу

Упражнения

1 Спишите, подчеркните союзы, определив, где они соединяют однородные члены, а где предложения

Гаварылі, што ён меў тытул ні то графа, ні то барона (К Чорны) Так заўсёды рабілася на вуліцы, калі ці то ў пахмурны, ці то ў сонечны дзень раздавалася паблізу тая песня (М Лынькоў) Сялян другіх вёсак, якія жылі больш пры палях, яны называлі палянамі, і гэтым самым яны як бы адрознівалі іх ад сябе, жыхароў лесу (Я Колас) Я люблю ўсходы нашых палеткаў, і спавітыя ў зелень лугі, і шум бору пануры, глухі, і шаптанне крынічнае ўлетку (Я Купала) Так у госці сын прыехаў – а да маці, а не зблізку, – яе шчасце, яе ўцеха ад пялёнак, ад калыскі (Я Купала) Так ні конь, ні алень, ні арол не ляціць (Я Колас) Вы б раздзеліся, а то яшчэ гадзіну чакаць (К Чорны) Не бяда, што дожджык і гразка, затое прырода ажыве (Э Самуйлёнак) То ён знянацку пацалуе, то хустку з галавы здзярэ, то ў гуслі ён зайграе, то німфам песню запяе, то адным вокам ён міргае, як быццам ён каго заве. («Тарас на Парнасе») Яна думае нейкія свае думкі, але якія, сказаць трудна. (Я. Колас) Слых мой толькі праз момант ловіць музыку ціхага шуму лісця, ды і то мне спачатку здаецца, што гэта ўсё яшчэ шуміць у галаве. (Я. Брыль) А цяпер хаця малачка пакаштуй, ды хлеб вось тут у мяне прызапашаны. (М. Лынькоу) Вясёлы ходзіць, спявае, ды толькі ўсё гэта не ў час. (К. Чорны)

2. Определите, какое значение имеют подчинительные союзы в следующих предложениях (временное, причинное и т. д.).

Калі развіднела, лейтэнант Карпаў выстраіў дывізіён. (І. Шамякін) А як спаць улёгся, думкі мімаволі гаманілі ў сненні хлопчыку аб школе. (Я. Колас) На вялікай прасторы не было відаць нікога, апрача цяляці, якое, заблытаўшы адну нагу ў вяроўку, шалёна скакала. (К. Крапіва) Якая шырокая спі на! Там, дзе канчаецца загар, – белая, белая шыя, як у дзіцяці. (Я. Скрыган) «Ой, галубочкі! Забілі некага!» – загаласілі дзяўчаты і кінуліся кулём туды, адкуль чуўся крык. (Я Колас) Калі абедзве часткі няроўнасці маюць дадатны агульны множнік, то на яго можна падзяліць абедзве часткі няроўнасці. (3 падручніка) Калі глянуць у даль вуліцы, то недалёка ад вёскі, на адселі, відзён з-за каменнай аграды, у бярозах і клёнах, касцёл. (П. Пестрак.) Калі ў свабодзе такой пажывецца, то і за сонца плаціць давядзецца. (Я. Купала) І раз гэта не дазволена цыркулярна, дык і не можна. (К. Крапіва) Гурба стаяў недалёка ад зменшчыка, але за яго спіною, так што той яго не бачыў. (А. Кулакоўскі) Напішу я такую аповесць, хай сівой абрасту барадою. (У. Хадыка) І хоць твор гэты друкавацца не можа, аднак праз яго можна зацікаві цца аўтарам. (К. Чорны) Гэтая размова скора перайшла ў сварку, бо пан Зыгмусь наадрэз адмовіўся падзяліцца бульбай. (Я. Колас) Жыць яму з маладою цяжка таму, што і ёй з ім цяжка. (К. Чорны) Не для таго мы гэту гаворку пачыналі, каб вось так нічым не скончыць. (К. Крапіва) Ён цяпер ішоў гэтак няроўна і нязграбна нейк, што чапляўся, небарак, нагамі за кожную няроўнасць. (К. Чорны) Расказаў я далёка не так складна, як гэта было ўжо склалася ў маёй галаве. (Я. Колас) Я пажыў ужо крыху на свеце, тады як ты, можна сказаць, яшчэ не спрабаваў жыцця. (Ц. Гартны)

3. Спишите, подчеркивая сочинительные союзы одной чертой, а подчинительные – двумя.

Калі трапляецца ў жыцці вам рак, то, каб не каяцца нарэшце, уведайце наперад, дзе у ім смак, тады ужо толькі ешце (К Крапіва) Насцеж вокны і дзверы адчынілі кватэры, запрашаюць бацькоў і дзяцей, што жылі тут раней, каб забраць іх з сабою і рухацца разам з зямлёю ад руінаў і ад успамінаў далей і далей (Л Куляшоў) Тут Ігналя схваціўся, як бы ад цяжкага сну, азірнуўся, – ажно вакол яго стаіць грамада людзей (3 Бядуля) І зоры свецяць, а хіба ж іх паляць''' (М Лынькоў) Прыдзе новы – а мудры – гісторык (Я Купала) Што ш кажы, а жыцце, ужо само па сабе, есць радасць (Я Колас) Хоць зорачка – ды не вячэрняя, і каханачка – ды няверная (М Багдановіч) Хоць не труслівы я дзяціна, але затросся як асіна («Тарас на Парнасе») Вялікая частка зямлі была падзелена на роўныя квадраты, падобна да таго як было зроблена паўвека назад (3 падручніка) Няхай заслала неба хмаркай, а сонца вернецца да нас (Я Колас) Які дзівосны сад квітнеў бы тут, каб рука чалавека адвяла воды горных рэк, што затапляюць нізіну (Э Самуйленак) Той, хто не чуў народнай гаворкі з усім багаццем яе лексікі і фразеалогіі, хто абыякава ставіцца да гэтай найбагацейшай крыніцы, той не зможа стварыць яркіх, паўнакроўных твораў. (К Крапіва)

Урок 8
ОНЕКОТОРЫХ ТИПАХ ПРОСТОГО ПРЕДЛОЖЕНИЯ

Среди различных по структуре простых предложений есть несколько разновидностей, которые весьма специфичны В частности такими являются безличные предложения, образуемые с помощью глаголов чуваць, відаць и некоторых других, типа Чуваць здалёк дажынкавую песню (Я Купала) Пілу цяжэй чуць будзе (К. Чорны) 3 высокага ўзбярэжжа было добра відаць усю пространь балота (Э Самуйленак)

В предложениях подобного типа объект действия обычно выражается винительным падежом имени, а при инфинитиве может быть глагольная связка, которая указывает на будущее или прошедшее время Обычным элементом таких предложений является также поясняющее глагол обстоятельство, выраженное наречием, хотя вполне нормальны и конструкции без обстоятельства, например: Чуваць ігру на скрыпцы (Я Купала) Відаць усю сцяну. Блізка відаць, ды далека дыбаць. В случае наличия отрицания дополнение может выражаться родительным падежом Не, нічога не выходзіць – не відаць Аленкі (Я Колас) Начуйце здаровы вам жа ж свае хаты на адну ноч не будаваць

Семантически тождественными с такими предложениями являются безличные предложения со словами бачна, відно, чутно. Пайсці б пашукаць свайго сына па свету – не бачна і следу (П Панчанка) Яшчэ некалькі хвілін не відно было коней (А Кулакоўскі) Не чутно, як звычайна, аукання ўлесе, толькі дождж шуміць і шуміць (М Лупсякоў) Имеются также безличные предложения, у которых сказуемое выражено качественным прилагательным среднего рода с глагольными связками быць или стаць. У мяне свайго дабра багата. Стала яму лягчэй. Страшна было салдатам.

Близки к этим конструкциям предложения, у которых главный член предложения выражен инфинитивом. До полнение в этом случае может быть в творительном или дательном падеже: Навошта козамі сена травіць? Зары чырванець, а табе здаравець!

В белорусском языке представлены безличные предложения, у которых глагол-сказуемое стоит в З-м лице единственного числа, а дополнение в дательном падеже Мертвым не баліць. Мне муляе. Нам не спіцца. Близки к безличным инфинитивные предложения, у которых главный член выражен независимым инфинитивом, часто с частицей бы (б). Пахадзіць бы ў іх гушчары, так праз месяц, калі яны ўзнімуцца казачным лесам, падыхаць бы тады іх водарам (Я Брыль) Цябе не пазнаць, Антонавіч (І Шамякін) В таких предложениях инфинитив может дополняться указанием на деятеля, название которого стоит в дательном падеже Быць заўседы і ўсюды табе неразлучнай са мной! (П Панчанка)

Сочетание инфинитива и дательного падежа обычно обозначает действие неизбежное или необходимое: Ды толькі дням не дагараць спакоина у сонечным загары, як некалі (М Танк) Неизбежность действия особенно подчеркивается отрицанием не: Старадаўняй Літоўскай Пагоніне разбіць, не спыніць, не стрымаць (М Багдановіч) В форме инфинитивных предложений нередко отдаются приказания: Ехаць заўтра. Ледзь свет (А Куляшоў) Каленіку ісці ўправа ад рэчкі (П Галавач)

Если в таких предложениях употребляется частица бы (б), то они обычно выражают желание выполнить какое-либо деиствие: Спусціць бы і нам свае балот а(Я. Колас) Вось каб яго знайсці!(1. Мележ) На сяўбу прыйсці б дамоў нам. (М. Лужанін)

Необходимо обратить внимание на правильное употребление конструкций типа у мяне ёсць – я маю. На первый взгляд они идентичны по смыслу, ибо обозначают принадлежность ког о– или чего-нибудь. Однако такая синонимичность этих оборотов наблюдается не всегда.

Выражения у мяне ёсць… могут употребляться со связкой ёсць и без нее. При этом они имеют разный смысл. Выражение со связкой обычно обозначает 'лицо чем-то владеет, в его распоряжении что-то имеется'независимо от того, имеется или нет это что-то в данный момент. В таком случае подобные предложения вполне равнозначны выражениям я маю…: У мяне ёсць новыя кнігі.– Я маю новыя кнігі. Выражения без связки не равнозначны выражениям я маю…, ибо они означают актуализованное владение, т. е. эта вещь находится у лица в данный момент. Такие выражения не заменяются на выражения я маю:

У мяне новыя кнігі — книги эти со мной, на них можно взглянуть. У мяне свежыя кветкі — вот они. Замена таких предложений на предложения с оборотом я маю… возможна только в том случае, если существительное в именительном падеже не имеет значения лица: / ў мяне новы веласіпед – 1 я маю новы веласіпед.

Если предмет, названный словоформой в именительном падеже, является неотчуждаемым, т. е. обязательно принадлежит лицу, то предложение, начинающееся с выражения у мяне ёсць…, не имеет смысла: У мяне ёсць твар. Они вполне осмысленны лишь тогда, когда перед таким существительным имеется определение и отсутствует глагольная связка: У яго вясёлы твар.

Предложения этого типа синонимичны также в тех случаях, когда отчуждаемый предмет выражен абстрактными существительными с модальным значением типа жаданне, надзея, думка, просьба: У мяне ёсць жаданне пачытаць. – Я маю жаданне пачытаць. В разговорной речи в таком случае глагольная связка ёсць может опускаться даже при наличии прилагательных: У мяне просьба да вас. У сына гарачае жаданне пачытаць.

Когда в состав предложения входят абстрактные отчуждаемые существительные, не имеющие модального значения, предложения строятся без связки ёсць и не имеют синонимичных с выражением я маю…: У мяне вялікая радасць. В предложениях типа Я маю шчасце бачыць вас слово шчасце имеет модальное значение: возможность, счастливый случай.

СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ

Ранішняя зарадка — утренняя зарядка.

Лёгкая атлетыка — легкая атлетика.

Цяжкая атлетыка — тяжелая атлетика.

Скачкіў даўжыню (вышыню) – прыжки в длину (высоту).

Спартыўная пляцоўка (спортпляцоўка) – спортивная площадка (спортплощадка).

Пляцоўка для гульняў — игровая площадка.

Гульневыя віды спорту — игровые виды спорта.

Хадзем на спаборніцтвы плыўцоў.— Пошли на соревнования пловцов.

Скакун дапусціў памылку пры ўваходжанні ў ваду. – Прыгун допустил ошибку при вхождении в воду.

Які лі к у кубкавай (таварыскай) сустрэчы? – Какой счет у кубковом (товарищеском) матче?

Весляры будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па веславанні на байдарках. – Гребцы будут участвовать в соревнованиях по гребле на байдарках.

Нашы шаблісты – адны з лепшых у свеце. – Наши саблисты – одни из лучших в мире.

Дваяборцы і пяціборцы – спартсмены, якія выступаюць па двух або пяці відах спорту. – Двоеборцы и пятиборцы – спортсмены, выступающие в двух или пяти видах спорта.

Цяжкая атлетыка развілася з народных сілавых гульняў.— Тяжелая атлетика развилась из народных силовых игр.

Калі два штангісты возьмуць аднолькавую вагу, то пераможцам стане той, чыя ўласная вага будзе меней. – Если два штангиста возьмут одинаковый вес, то победителем будет тот, у кого собственный вес меньше.

Падыманне цяжару — поднятие тяжестей.

Адвольны пісталет — произвольный пистолет.

Стральба па рухомых мішэнях — стрельба по движущимся мишеням.

Вагавая катэгорыя — весовая категория.

Спартыўная барацьба — спортивная борьба.

Маланкавы (вокамгненны) контрудар — молниеносный контрудар.

Бег з перашкодамі — бег с препятствиями.

Кіданне кап'я — метание копья.

Кіданне молата — метание молота.

Кіданне дыска — метание диска.

Штурханне ядра — толкание ядра

Колькі ваясыць ядро? – Сколько весит ядро

Самыя заядлыя аматары гандболу ездзяць разам з камандай — Самые рьяные любители гандбола ездят вместе с командой

Балельшчык, – болелыдик

Гледачы — зрители

Нашы няспынна атакавалі, а госці толькі барані ліся – Наши беспрерывно атаковали, а гости только оборонялись

Гулец (ігрок) – игрок

Трэнер-гулец — играющии тренер

Мастацкая гімнастыка — художественная гимнастика

Практыкаванніз мячом, са стужкай, з булавамі, са скакалкай — упражнения с мячом, с лентой, с булавами, со скакалкой

Каманды «На старт!» «Увага!» — команды: «На старт!» «Внимание!»

Вынікі спаборніцтва — результаты соревнования.

Асабісты залік — личныи зачет

Сусветны рэкорд — мировои рекорд

Колькі сетаў выйграла наша тэнісістка? – Сколько сетов выиграла наша теннисистка?

Двайны дотык да мяча — двойное касание мяча

Па прапанове чэмпіёна шахматысты пагадзіліся на нічыю — По предложению чемпиона шахматисты согласились на ничью

Прапаную нічыю— Предлагаю ничью

Стоклетачныя шашкі — стоклеточные шашки.

Рускія шашкі — русские шашки

Сустрэча закончылася безвынікова — Встреча закончилась безрезультатно

Абаронца — защитник

Нападаючы — нападаюшии

Паўабаронца — полузашитник

Варатар — вратарь

Суддзя — судья


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю