355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Кривицкий Александр » Учебник белорусского языка » Текст книги (страница 15)
Учебник белорусского языка
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 21:57

Текст книги "Учебник белорусского языка"


Автор книги: Кривицкий Александр


Соавторы: Подлужный Александр

Жанр:

   

Языкознание


сообщить о нарушении

Текущая страница: 15 (всего у книги 21 страниц)

ЭКСПРЕССИВНЫЕ ОБРАЩЕНИЯ

Мать. Маці – мама, мамка, мамачка, матуля, матулька, – л ечка, – ленька, мамуся, мамуська, – сечка, – сенька.

Отец. Бацька – тата, татка, татачка, татуля, татулька, – л ечка, – ленька, татуся, татусь, татуська, – сечка, – сенька

Бабушка. Бабка – бабуля, бабулька, – л ечка, бабачка, бабуся, бабуська, – сечка, бабуня, бабунька.

Дедушка. Дзед – дзядуля, дзядулька, – л ечка, дзеда, дзедка, дзядок, – дочак, дзедзя, дзедзік.

Брат. Брат – братка, братачка, братулечка, браток, браточак, браціку, брацейка, брахненька, – н ейка

Сестра. Сястра – сястрыца, сястрычка, сяструля, – л ечка, – ленька.

Дочь. Дачка – дачушка, дачушачка, дочачка, дочанька, дачуля, дачулечка, – л енька, доча, дочухна, дачухна, доня, донька

Сын. Сын – сынок, сыночак, сыночачак, сынуля, сынулька, – л ечка, – ленька, сынку.

Внук. Унук – унучак, унучачак.

Внучка. Унучка – унучачка, – ч анька

Тетя. Цётка – цётачка, цётухна, цёця, цятуля

Дядя. Дзядзька – дзядзечка, дзядзя, дзядзюля

Жена. Жонка – жоначка, маці, жанчынка, сябрынька, бабка

Муж. Мужык – мужычок, чалавеча, стары

Ребенок. Дзіця – дзіцятка, – т ачка, дзетка, дзетачка, – танька

Друг. Сябра – сябрук, братка, браток, брацец, брат, дружа

Подруга. Сяброўка – сястрыца, сястрычка, дарагуша, мілка, галубка.

Парень. Хлопец – хлопча, малец

Девушка. Дзяўчына – дзеўчына, дзяўчо

Мальчик. Хлопчык – хлапец, хлопча, хлапечак, дзіцятка

Девочка. Дзяўчынка – дзяўчыначка, дзяўчо

Женщина. Жанчына – жанчынка, кабетка, бабка, цётка, цётухна

Мужчина. Мужчына – мужчынка, чалавеча, чалавечак, дзядзька

Девчата. Дзяўчаты – дзяўчаткі, -тачкі

Ребята (парни). Хлопцы – хлопчыкі, хлапцы.

Ребята (дети). Дзеці – дзеткі, дзетачкі, дзетвара,

дзятва, хлопцы і дзяўчаткі

Мужчины. Мужчыны – мужчынкі, дзядзькі, дзядзечкі

Женщины. Жанчыны – жанчынкі, жанчыначкі, кабеткі, кабетачкі, жоначкі, бабачкі, жанкі

Люди. Людзі – людцы, людзечкі

Братья. Браты – браткі, браточкі

Гости. Госці – госцейкі, госцікі

ТЕКСТ

Прыгожа ўлетку ў весцы Зяленічах!

Адзін канец вескі амаль што губляецца ў лесе. Лес той цягнецца далёка-далёка ўніз па Дняпры, і чым далей, чым глыбей удацца ў нутро яго, тым шчыльней ахіне ён дыханнем адвечнай дзікасці, тым мацней зачаруе глухім звонам глыбокай сваёй цішыні.

У лесе ўлетку бывае шмат ягад і грыбоў. У святочныя дні там шумліва блытаюцца песні птушак з песнямі шустрых дзяўчат, з віскам і смехам, з гулкім гойканнем моладзі. Жыве тады лес пярэстазвонкім жыццём, і ў тым жыцці – у зяленым, у сонечным – чуваць гармонія шчасця, гармонія светлае радасці

А вечарамі, калі па весцы клапатліва задзынкаюць начныя жукі ды пачнуць моўчкі ныраць з-за вуглоў чорныя шаптуны-кажаны калі пранясецца над вескаи ці хам ірны подых начнога спакою – над Дняпром тады сакавіта пальецца беларуская звонкая песня, разальецца ў працяжлівых ядраных гуках надрыўны сум беларускае вескі.

Добра пайсці тады ў лес аднаму, убіцца ў глухі хмызняк над Дняпром і моўчкі слухаць, як у сівым кудлатым тумане над соннай вадой б'юцца прыгожыя гукі, як растаюць яны водгуллем недзе там, за Дняпром, дзе спяць сенажаці, дзе адгукаецца на песню адзін аднастайны крык дзергача.

І яшчэ добра тады ўпарта ўглядзецца ў спавітыя туманам і змрокам воды Дняпра, увабраць у сябе іх таемнасць, маўклівую, сугучную чароўнаму маўчанню чорнага лесу. Тады могуць паўстаць у душы цені дзівосных людзей, цені наіўных дзіцячых трызненняў. Тады можа здацца, што рассуваецца ціха туман над Дняпром, раздаецца вада і ўсплывае наповерх цудоўнай красы дзяўчына Яна асцярожна азіраецца, яна, пэўна, хоча выйсці на бераг, каб пагойтацца на гнуткім вецці бяроз.

Мо, гэта русалка? А мо, гэта Дзеўка-Паланянка, што ў моры з сонцам купаецца?

(М Зарэцкі)

Лексический комментарий к тексту

амаль што — почти что

губляцца — теряться

удацца — углубиться

ах інуць — укрыть

адвечны — извечный

блытацца — смешиваться

віск — визг

пярэсты — пестрый

чуваць — слышно, чувствуется

клапатліва — хлопотливо, беспокойно

кажан — летучая мышь

сум — грусть тоска

хмызняк — кустарник

кудлаты — косматый лохматый

водгулле – отголосок

сенажаць — сенокос, сенокосные луга

аднастайны — однообразный

дзяргач — драч

упарта — упрямо, настойчиво, упорно

спав іты — спеленатый

змрок — сумрак

таемнасць — таинственность

сугучны — созвучный

дзівосны – удивительный, дивный

трызненне — бред

здацца — показаться

цудоўны — чудесный

азірацца — осматриваться

пэўна — наверное

пагойтацца — покачаться

гнуткі — гибкий

Упражнения

1. Из названий данных в скобках цифр и слов образуйте количественно-именные сочетания и включите их грамматически в конте кст пр едложений

Як помнік старыны, стаяць (2 рослая сасна) ля завадской сцяны (А Александровіч) (20 смуглыя рукі умелыя) кожны лісцік берагуць (Э Агняцвет) (2 высокія клёны) каля гумна здаваліся сінімі і мокрымі (К Чорны) (Першы 6 раздзелы) аповесщ і замыкаюць яго (Я Колас) Перарабіў першы акт і напісаў (4 новы) (Я Колас) Толькі (2 ніжн і галіна) значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі, адна з іх звесілася цераз плот на вуліцу, а другая – на прыгуменак (П Пестрак) Ніякага ўражання (гэты 3 год) на мяне не зрабілі (Я Колас) (Другі з 3 дзень) мы зноў адсядзелі ў цемным карцэры (Я К. олас) Не ведаю, як яно ўжо далей было, а толькі загадчыку акруговага аддзела асветы прынеслі рач два лісты, (2 жудасны лі ст) (К Крапіва) Трое (астатні) з цікавасцю разглядалі незнаемых ім людзей (К Крапіва) Паабапал ракі (2 чыгуначны будка) (М Лужашн) Нават у сне бачыліся тыя расцяробы і печышчы, дзе правеў не (1, а цэлы 2 доўгі зіма) (І Чыгрынаў) Абедзве (першая навальніца) былі літасцівыя (І Мележ)

2. Проанализируйте примеры разного согласования сказуемого (подлежащим в количественно-именных сочетаниях и объясните смысловую разницу между предложениями при употреблении в них сказуемого в единственном и во множественном числе

Адзін сыцее – дзесяць пацее (прымаўка) Было ў бацькі два сыны (А Якімовіч) Узкія два канцы і абодва б'юць (Ф Янкоўскі) Усе чацвёра хлопцаў скончылі васьмігодку сёлетняй вясной (І Навуменка) 3 дзесятага класа пайшло на фронт шаснаццаць, прыйшло толькі чацвера (І Навуменка) Пераезд сціх. За лініяй чыгункі ў траншэі стаілася яго чацвёра абаронцаў (В Быкаў) Праз хвіліну яму ўжо добра было відаць, што ідуць двое людзей (К Чорны) А з дзецьмі ен абы ходзіцца горай, як з якой жывёлаю. Двое з яго пабояў ужо ляглі ў труну, трое аглухлі, а пяцера ляжаць у пасцелі (К Крапіва) Два галубы купаюцца ў праменнях, цвітуць, абняўшыся, дзве вішні ля акна (А Александровіч) У адным мяшку два каты не пагодзяцца (Ф Янкоўскі) У Пасадні былі дзве карчмы (3 Бядуля) Два снепры, дзве кропелькі зары – на мокрую галінку вольхі ўпалі (Н Мацяш) Дзве дзявочыя постаці мільгаиулі на фоне лугавой зеляніны (Т Хадкевіч) Два чалавекі сядзяць у чоўне (Я Колас) Два св істы прарэзалі мрок (Я Колас) У пратаколе было чатыры пункты. Чалавек з пятнаццаць прыйшло. Два браты пайшлі на раку купацца, а трэці на беразе валяецца (Коромысло и ведра)

3. Познакомьтесь с различпыми способами и формами выражения приблизительного количества в белорусском языке и сравните их с аналогичными выражениями в русском языке.

1 Ён досыць высока, сажняў на тры, а можа і болей узнімаецца над вадою (Я Колас) У бясхвостых земнаводных заднія канечнасці звычайна ў 1,5–3 рачы даўжэйшыя за пярэднія (М П ікулік) Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны у Мінску налічвалася 400 вуліц і жыло каля 250 тысяч жыхароў (У К. арпаў) Каля сотні рабочых працавала на пабудове дома (Я Колас) Гадоў чатыры таму назад каля Крышыч цэлае лета працавала вялікая група геалагічнай разведкі (У Краўчанка) Кіламетраў за тры ад лесу зелянеюць на полі прысады (М Лынькоў) Нарэшце п ісьмо прыйшло як выявілася, нейкія 100 км яно ішло пяць дзён (І Шамякін) Янукевічу было гадоў пад пяцьдзесят (Т Хадкевіч) А збоку крокаў якіх за 200 зноў былі відаць кусты (І Чыгрынаў) Больш 3-х гадзін блукалі дзеці па сх ілах Гаруноўскіх узвышшаў (У Краўчанка) Разоў тры ці чатыры Язэп пытаўся ў сустрэчных пра дарогу на Нёман (А Якімовіч) Да горада было кіламетраў 3–4 (М Лынькоў) Тым дубкам па 15 гадкоў, а мне – пад 60 (У Мяжэвіч) Праўда, ён не так і бедны: грошай мае рублёў тры ды дзве грывенькі з гары і траяк яшчэ той медны (Я Кочас) Але прайшло якіх са дзве хвіліны, як я ўжо асвоілася і стала разглядаць усе наўкола (Я Колас) Пасля палудня 22 ліпеня настаўнікі, якіх было каля 25 чалавек, невялічкімі групкамі і рознымі сцежкамі пацягнуліся ва ўмоўленае месца на бераг Нёмана, вярсты за чатыры ад сяла (Я Колас) Вучняў было з 30, а па спіску 107 (Я Колас) На ўсю вёску і на ўсе хутары (іх вакол вёскі з дваццаць) толькі адна хата-мураванка (Ф Янкоўскі) Нядзелек за год – за пяцьдзесят (Ф Янк. оўскі) Ен амаль пяць кіламетраў поўз з сваімі сябрамі (К. Крапіва)

2. Якіх дваццаць – дваццаць два будзе яму. Пераход быў кіламетраў за дваццаць. Яму гадоў за шэсцьдзесят. Ты ж гадоў на пяць старэйшы за Пятра. Гады з чатыры не было. Мне ўжо пад восемдзесят, а старомуза дзевяноста! Нешта каля ста пяцідзесяці ці што. Александрыйская бібліятэка ў Старажытным Егіпце налічвала каля 700 тысяч тамоў. Вышыня дуба 42 метры, а гадоў яму больш за 650. А гэта больш за дзве тысячы каштуе. Гэтай секвоі штось каля 4 тысяч год. Нарыхтавалі больш за 200 тон сена. Ён – аўтар 14 кніг і брашур, больш 100 значных артыкулаў і каля 500 заметак і паведамленняў. У 24-м ці 25-м годзе прадаў хату ў вёсцы і перабраўся ў горад.

Урок 5
ВЫРАЖЕНИЕ СКАЗУЕМОГО

Сказуемое в белорусском, как и в русском, языке обычно выражается глаголом и по существу одинаково в обоих языках. Оно может быть как простым, так и составным. Отличия касаются в основном составного сказуемого, но имеются некоторые особенности и простого глагольного сказуемого.

Специфически белорусским является сказуемое, выраженное сложной формой прошедшего времени, состоящей из основного глагола и вспомогательного быць в прошедшем времени: Дождж быу пайшоў, але хутка спыніўся. Необходимо обратить внимание, что в этом случае вспомогательный глагол быць согласуется в роде и числе с подлежащим, как и основной: ён быу зрабіў, яна была зрабіла, яно было зрабіла, яны былі зрабілі. Как видно, такое сказуемое обозначает прерванное действие в прошлом, которое сменяется другим действием.

В именном составном сказуемом, когда основное лексическое значение выражается именем существительным, прилагательным, числительным или местоимением, наряду с общей для обоих языков глагольной связкой быць могут употребляться также глаголы з'яўляцца — являться, станавіцца — становиться, звацца — зваться, называться, рабіцца — делаться, стаць — стать, лічыцца — считаться и др. Обычно при этих глаголах именная часть ставится в творительном падеже: Васіль будзе студэнтам. Васіль з'яўляецца студэнтам (Васіль ёсць студэнт, Васіль – студэнт). Васіль становіцца (стане, стаў) студэнтам. Васіль робіцца студэнтам. Васіль лічыцца студэнтам и т. д. При этом фактически только фразы со связками быць и з 'яўляцца полностью тождественны по значению. Другие связки вносят определенные дополнительные значения. Так, вспомогательные глаголы рабіцца, станавіцца указывают обычно на начало приобретения какого-либо свойства, связка л ічыцца вносит оттенок условности, мнимости какого-либо свойства или состояния.

Для такого типа сказуемого характерен пропуск не только глагольной связки быць в настоящем времени, но и з 'яўляцца. Настаўнікам Васіль тут. Ён тут галоўным гандляром. Часто вместо творительного падежа имени в том же значении употребляются конструкции с предлогом за и винительным падежом: Васіль тут за настаўніка. Ён тут за галоўнага гандляра. Такая же конструкция употребляется и со вспомогательным глаголом бьщь:

Яна была за афіцыянтку. Важно подчеркнуть, что конструкция с предлогом за чаще всего имеет значение 'быть кем-то' и только в отдельных контекстах – 'быть вместо кого-то': Дан іла стаў яму за бацьку. Суседка была ім за маці.

При глагольных связках зваць, быць, стаць и некоторых других нередко употребляется наряду с творительным и именительный падеж: Яе завуць Алесяй. – Яе завуць Алеся. Асіна бывае прыгожай восенню. – Асіна бывае прыгожая восенню. Именительный падеж предпочтителен при сравнительной степени прилагательных: Ён быў старэйшы і вышэйшы ростам. Тон стаў павольнейшы і мякчэйшы. Тады ён быў маладзейшы і дужэйшы.

В составном сказуемом прилагательные и причастия, как правило, употребляются в полной форме: Яна была вясёлая і жартаў л івая. Я быў хворы. Камандзі р быў паранены. Краткие формы допускаются в тех случаях, когда прилагательные и причастия имеют модальное значение (готовы, абавязаны, вымушаны, схільны и т. д.): Гэты прадмет мне патрэбен. Я быў вымушан. гэта зрабіць. Яму ён абавязан усім. Если краткая форма односложная, то в составе сказуемого предпочтение отдается полной форме: Ён быў смелы. Поле было белае. Салдат варты, ўзнагароды. Притяжательные прилагательные в качестве сказуемого выступают только в краткой форме: Гэта кн іга сынава. Гэты дом сынаў. Гэта поле сынава. Встречающиеся иногда в художественной литературе полные формы (типа паход Ігаравы, матчыныя слёзы) нельзя считать правильными.

Следует отметить специфически белорусские формы прилагательных, имеющих относительное значение качества, выражаемое приставкой з а-: Гэты пакой замалы для работы (слишком мал, маловат). Праход быў завузкі (узковат, слишком узок).

В качестве сказуемого страдательные причастия прошедшего времени мужского рода могут быть как краткие, так и полные, но предпочтение должно отдаваться полным формам: Дакумент прызначаны для выканкома. – Дакумент прызначан для выканкома. Причастия женского и среднего рода, а также во множественном числе обычно употребляются в краткой форме: Справа адаслана ў выканком. Жыта патоптана коньмі. Участкі агароджаны. Если же такие причастия имеют пояснительные слова, то они могут быть и полной формой: Дзверы былі толькі прычыненыя. Пшаніца сёння зжатая.

Причастия на – ш -, -ўш- (диалектное Мы не прывыкшыя да працы}, встречающиеся в художественной литературе, не соответствуют литературной норме. В некоторых случаях возможна их замена причастиями на – л -. которые вполне отвечают норме: Двор цяпер зусім запусцеўшы. – Двор цяпер зусім запусцелы. Ен быў прамокшы, да н іткі.– Ен быў прамоклы да ніткі. Не стали литературной нормой также составные сказуемые, у которых при глагольной связке употребляются деепричастия прошедшего времени на – ўшы: Ён быў толькі ўстаўшы з пасцелі. Ен быў добра выпіўшы. Яна пайшоўшы была. Однако в художественной литературе в качестве характеристики речи действующих лиц такие формы вполне уместны.

В белорусском языке широко представлены глагольные и именные сказуемые с глагольными связками стацца – стать и мецца — иметь намерение: Ты стаўся нам родны і блізкі; Мясціны сталіся блізкімі і дарагімі; Ен меўся пайсці начаваць; Кафедра мелася рэкамендаваць яго ў аспірантуру.

Определенным своеобразием характеризуются также составные сказуемые, у которых именная часть выражена наречием н ішто или выражением нішто сабе: Гаспадарка была н ішто. Яна была н ішто сабе. Эти и подобные фразы обычно означают наличие положительного качества улица или предмета, выступающего в качестве подлежащего (достаточно хороший, неплохой)

СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ

Пошта — почта

Тэлеграф — телеграф

Телефун — телефон

Авіяпошта — авиапочта

П ісаць на адрас — писать по адресу

Адрасат, атрымальні к — адресат, получатель

Адпраўшчык — отправитель

Зваротны, адваротны адрас — обратный адрес

Паштовы індэкс — почтовый индекс

П ісьмо (ліст) да запатрабавання — письмо до востребования

Атрымаць (паслаць) п ісьмо, ліст — получить (послать) письмо.

Паштоўка — открытка, открытое письмо

Віншавальная паштоўка — поздравительная открытка

Канверт — конверт

Паштовая скрынка — почтовый ящик

Апусціць (кінуць) лі ст у паштовую скрынку — опустить письмо в почтовый ящик

Заказное п ісьмо(заказны ліст) – заказное письмо

Пасылаць заказным — посылать заказным

Наклеіць дадатковую марку — наклеить дополнительную марку

П ішыце правільна адрас! – Пишите правильно адрес!

Хатні (дамашні), службовы адрас — домашний, служебный адрес

Паштовая папера — почтовая бумага

Бандэроль — бандероль

Простая (заказная) бандэроль — простая (заказная) бандероль

Пасылка простая, заказная, з аб'яўленай цэннасцю — посылка простая, заказная, с объявленной ценностыо

Паштовы перавод — почтовый перевод

Тэлеграфны перавод — телеграфный перевод

Аддзяленне сувязі — отделение связи

Хатні (дамашні), службовы тэлефон—домашний, служебный телефон

Вы няправільна набралі нумар — вы неправильно набрали номер

У Мінску тэлефонныя нумары шасцізначныя — В Минске телефонные номера шестизначные

Міжгародні тэлефон-аўтамат — междугородный телефон-автомат.

Паралельны (спараны) тэлефон — параллельный (спаренный) телефон.

Пазвані це а шостай гадзіне — позвоните около шести.

Унутраны тэлефон — внутренний телефон.

Міжгародні перагаворны пункт — междугородный переговорный пункт.

Дадатковы нумар — дополнительный номер.

Аўтаматычная тэлефонная станцыя (АТС) – автоматическая телефонная станция.

Прыміце тэлефонаграму — примите телефонограмму.

Віншавальная тэлеграма — поздравительная телеграмма.

Тэрміновая тэлеграма — срочная телеграмма.

Тэлеграфаваць — телеграфировать.

Кв іток (квітанцыя) – квитанция.

І льготны (льготны) тарыф — льготный тариф.

Узяць (зняць) трубку — взять (снять) трубку.

Вешаць трубку — вешать трубку.

Тэлефонны даведні к — телефонный справочник.

Тэлефонны апарат (тэлефон) – телефонный аппарат (телефон).

Гэта не тэлефонная размова — это не телефонный разговор

Заказоць тэлефонную размову – заказать телефонный разговор.

Зняць (паўтарыць) заказ — снять (повторить) заказ.

Паклікаць да тэлефуна — попросить (позвать) к телефону.

Тэлефон і тэлеграф працуюць кругласутачна — телефон и телеграф работают круглосуточно.

Злучаць — соединять.

Злучаю, гаварыце! – соединяю, говорите!

Раз'яднуўваю — разъединяю.

Абанент не адказвае — абонент не отвечает.

Тэлетайп — телетайп.

Тэлефакс — телефакс.

Радыётэлефон — радиотелефон.

ТЕКСТ
Несцерка

Жыў сабе так Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее – не з чага яму пражыць. Вот ён узяў ды й пайшоў к Богу. І д зе, ажно ідзе Юр'я – залатое сядло.

– Здароў, святы Юр'я!

– Здароў! Хто ты такі?

– А я, – кажа, – Несцерка, маю дзяцей шэсцерка, рабіць лянуюся, красці баюся, папрасіць не пасмею!

– Куды ты ідзеш?

– К Богу!

– Чаго?

– А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к Богу спрашу, чым мне займацца: ці чытаць, ці п ісаць, ці з гаршкоў хватаць? А ты куды, святы Юр'я?

– К Богу й я!

– Зачым?

– А пра свае надабнасці!

– Ну, успомні там, святы Юр'я, чым мне займацца?

– Добра, спытаюся!

– Забудзеш, святы Юр'я?

– Не, не, спытаюся!

– Не забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!

– А як жа я паеду?

Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр'я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр'я распрасіў у Бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:

– А дзе твая страмяна?

– А, госпадзі, Несцерка атабраў,– мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?

– А няхай круціць ды матае і душу п ітае! Юр'я і паехаў. Пад'ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:

– А што, святы Юр'я, што табе Бог казаў?

– А во што Бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу п ітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу, залатую!

– А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай мне яе назад! Во мая страмяна, ля сядла!..

Што той Юр'я набраўся з Несцеркам, але-такі мусіў заплаціць за лазовую страмяну.

Той Несцерка пабег у хату:

– Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мне-ткі не напрасна бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!

Пражыў тое, што заплаціў яму Юр'я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:

– Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?

Кучар зайшоў у хату і спрашвае:

– Што, ты сёдлы дзелаеш?

– Дзелаю, – кажа Несцерка, – ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія – сярэбраныя, залатыя!

Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублё ў і з гары-грошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.

– Дзе сядло?

– Якое сядло, паночак?

– Ды тое, што я табе даваў грошы. Несцерка толькі ксціцца:

– А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесці.

Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:

– Адзявайся, пойдзем на суд! А Несцерка кажа:

– А што, ці я босы пайду?

– Ах д'яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!

– А што, ці я голы пайду?

– А нех ці, пане, д'яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!

Кучар прынёс хутру, Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:

– А што я, ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!

– А нех ці д'яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня!

Сеў той Несцерка, і паехалі на суд. Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.

– Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?

– Ды я ж яму не вінаваті Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць што-небудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!

Пан той кажа:

– Дурань ты' Дык гэта ж мае боты'

– Ну во, бачыце' Ен во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго' Пан зноў

– Ах, каб цябе д'яблы, пане! Гэта ж мая хутра!

– Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі ен ужо кажа, што і конь яго!

Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану

– Не, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсе твае:і хутра, і боты, і конь, і грошы!

І нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаў у двор. Засталіся яму і конь, і боты, і грошы 1 цяпер ен жыве з тых грошай.

Лексический комментарий к тексту

Несцерка – ласк от Несцер герой белорусских народных сказок

Юр’я—разг. от Юрый, под влиянием названия праздника Юр'е

у заставу — в заклад

страмяна — диалектная форма, лит. стрэмя (ср р)

дажыдае—диалектная форма лит. ч акае

надабнасці — диалектная форма лит. п атрэбы

атабраў – диалектная форма лит. адабраў

але ткі — разг от але такі

напрасна — диалектная форма, лит. д арма

спрашвае — диалектная форма лит. п ытае

дзелаеш — диалектная форма лит. р обіш

з гары грошы — деньги сразу

ксціцца — диалектная форма лит. х рысціцца

А нех ці, пане д'яблы цэплі! – А няхай цябе, пане, д'яблы возьмуць! – Пусть тебя, пан, черти возьмут!

хутра — диал., лит. футра — шуба

во – лит. вось — вот

маніць — врать, лгать

Упражнения

1. Выпишите сначала предложения в которых именная часть составного сказуемого стоит в именительном, затем в творительном падеже

3 цягам часу Ліда стане яшчэ больш прыгожым горадам («Звязда») Здарэнне было больш недарэчна смешнае, чым крыўднае. (Л. Куляшоў) Шурпатая кара дрэва была цёплай, пахучай. (М. Лынькоў) Саша і Пеця тады яшчэ малыя былі. (І. Шамякін) На гнілую багну з ліхарадкаю пусцім стрэлы светлыя канаў, каб зямля была сухой і гладкаю, каб палескі змрок навек сканаў. (П. Панчанка) Тады нейкімі светлымі рабіліся яе цёмныя вочы, і ўся яна здавалася лёгкай і простай. (М. Паслядовіч) Здавалася, што і хата стала зусім іншая. (І. Шамякін) Яна была і спраўная і працавітая, ды гэта ўсё– не тое. (Я Брыль) Каўрыжка яго прозвішча. (І. Мележ) Усмешка рабіла яго маладзейшым нават за свае васемнаццаць год. (І. Мележ) Быстроў выступіў апошні. (І. Мележ) Поле было бяскрайнім і бязлюдным. (Т. Хадкевіч) Ты жадала, каб я быў харобрым, статным і вучоным. (П. Панчанка)

2. Спишите, подчеркивая сказуемое. Определите, как их можно было бы перевести на русский язык, чтобы сохранить смысл предложения.

Адтуль пачалася была страляні на. Неба дажджліваю хмарай абложана. На жывой касці мяса мусіць нарасці. Ен быў купец. Яго няма дома. Ходзіць ні гола, ні адзета. Чужая хата горшая за ката. Сталіца А нгліі называецца Лондан. Камандзі р прызначыў яго за старшыну. Ен быў за машыніста. Яму было шкада дзядзьку, які ратаваў яго жыццё і быў за бацьку. Мне хацелася б у механікі падацца, ці ў крайнім выпадку за дарожнага майстра. Сам начальнік меўся прыехаць. Сталы былі непрыбраныя. Усе крэслы былі заняты. Чалавек прыкуты цяжкай хваробай да пасцелі. Яна сядзела скамянелая ад жудасці. Ты стаў проста двурушні к. Хлопцы завуцца Уладзік і Шура. Ен быў прыкінуўся хворым. Стрэлачнік памкнуўся быў даць лататы. Сам начальнік меўся прыехаць. Ніякіх асаблівых навін не чуваць было. Былі відаць толькі пні. Мы цябе за разумнага ўважаем. Каўнер у цябе завялікі. Гарнітур быў н ішто, але няспрытна ж вельмі сядзеў.

3. Сравните употребление кратких и полных форм прилагательных и причастий в качестве именной части составного сказуемого. В каких случаях отдается предпочтение кратким формам?

Хай думае лепш, што здароў я і жыў… (М. Танк.) І вы будзьце ўсе здаровы, будзь і ты здароў, дзядок. (Я. Колас) Яна быццам знарок пазбягала яго, станавілася далёкай і недаступнай. (Т. Хадкевіч) Дождж ішоў спорны і цёплы. (7. Шамякін) Лагчына пасярэдзіне была забалочаная (І Мелелс) Голас аднаго з хлопцаў быў вяселы і жартаўлівы (К Чорны) Сто гадоў рос ты, дуб, быў нам дораг і люб (П Броўка) Руды наш стаў дабёр і гладак, аж чуць цягае ўжо азадак (К. Кратва) Ад гора горбіцца бедная маці, і белы свет ей зрабіўся не міл (П Гнанчанка) Пытанне гэта для Саўкі было небяспечнае (Я Колас) Вада была пакрыта перламутравым блескам (3 Бядуля) Здароўе Захара было падарвана гадамі вайны і голадам (П Пестрак) Сталы і столікі былі засланы чыстымі настольнікамі і настольшчкамі (Я Колас) Муры, якія і былі ў ім, асталіся пабітыя гарматамі (К. Чорны) І гэтае вялікае вынаходства так і засталося незаўважаным (Я Маўр) Міхал ідзе туды, на поле, дзе Нёман, выгнуўшыся дужкай, абводзщь лес прыгожай стужкай, але цяпер марозам скован і ад людскіх вачэй захован, і толькі жолаб, нізка ўгнуты, ды лед, ад снегу ветрам здзьмуты, яго дарогу вызначалі (Я Колас)

4. Определите значение следующих фраз путем перевода их на русский язык

Пан Зыгмусь пачаў быў гаварыць, які ён яшчэ мужчына, але не скончыў, бо Алена не хоча яго слухаць, не спыняецца (Я Колас) Спачатку Ганарджыя быў вырашыў ад'ехаць куды нібы на пэўны час, але потым пакінуў пра гэта думаць (Э Самуйленак) 3 разварушанага сена відаць былі ногі (М Лынькоў) У яго тоне чуваць былі кпіны моцнага чалавека над слабейшым (3 Бядуля) Постаць Ігната не растаяла яшчэ ў цемры, і глухія хлюпкія крокі яго чуваць былі выразна (Р Мурашка) Вось як дзед Талаш стаўся атаманам (Я Колас) Што снілася некалі ў снах – праўдзіваю сталася явай (П Глебка) Душны закапцелы барак і штодзеннае тузанне са шпаламі, бярвеннямі сталіся лячэбнщай ад усіх знямог (П Пестрак) Нікому Бушмар ні ў чым не прызнаўся, нават самой Амілі, якая пасля прыйшла была сама да яго бледная і трывожная (К. Чорны) Поташ быў прыкінуўся хворым (М Паслядовіч) Потым Домна ўзяла патушыла лучыну, каб Віктар ведаў, што ў яе цяпер нікога няма (М Лобан) Абодва ўзбуджаныя, спацелыя, расхрыстаныя, з сякерамі за папружкамі і пугамі ў руках (К Чорны) А ты – я чытаў – запусцелы, зусім занядбаны цяпер (П Панчанка) Заснуў пасёлак анямелы. Д аўно патушаны агні (Я Колас)


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю