355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Иван Сипаков » Падары нам дрэва » Текст книги (страница 10)
Падары нам дрэва
  • Текст добавлен: 8 октября 2016, 17:48

Текст книги "Падары нам дрэва"


Автор книги: Иван Сипаков


Жанр:

   

Прочая проза


сообщить о нарушении

Текущая страница: 10 (всего у книги 17 страниц)

Ахоўнікі штосьці спалохана крычалі яму, злаваліся, паказвалі – Радзім нават бачыў жах у іхніх вачах, – але лесвіца не рухалася. Іх неспакой і хваляванне перадаліся нават Радзіму, і цяпер ужо і ён перажываў, што лесвіца стаіць на месцы, з нецярпеннем чакаў, калі яна ўрэшце скранецца, быццам і сам збіраўся ехаць на бераг.

І таму з палёгкаю ўздыхнуў, калі яна раптам зарыпела і паволі пачала аддаляцца ад мастка. А потым, калі ўбачыў, як усё большае і большае бездань паміж лесвіцай і ім, яго аж скаланула, сэрца сціснулася ад адчаю і невядомасці: дык ты, дурань, радуешся, што яны ад'язджаюць, што пакідаюць цябе аднаго, падвешанага, нібы ў кашы якога аэрастата, над зямлёю, над пустатою?! І чым далей будка ўцягвала пад сябе лесвіцу, тым усё трывожней рабілася яму.

Калі ж саксупы саскочылі на бераг, калі з будкі выйшаў шафёр, пэўна, адключыўшы лесвіцу, калі ўсе яны селі ў машыну і тая ў адзін момант схавалася за пагоркам, яго агарнуў сапраўдны жах: адзін сярод усіх гэтых гор і пагоркаў, адзін над такою безданню.

Назад, да берага, адкуль прывезлі яго, дарогі няма, а наперадзе матляецца пад лёгкім ветрам вераўчаная лесвіца, доўгая і, здаецца, бясконцая, – вока не бачыць канца ёй, яна губляецца ў нейкім мройлівым засціле каля самага небасхілу.

На Другім Паўшар'і

Радзім пастаяў, з тугою паглядзеў у той бок, куды паехала машына з дурбудамі – усё ж, дзе ты хоць троху пажыў, туды цябе і цягне, – а потым павярнуўся і яшчэ з большым сумам доўга ўглядаўся ў лесвіцу, па якой яму, хочаш ці не хочаш, а давядзецца ісці.

Цяпер ён ужо дакараў сябе, што так неразумна распарадзіўся сваім лёсам. Жыццё ж у самыя рукі клала яму ўдачу, а ён, дзівак, адмовіўся ад яе: ну чаму б яму і напраўду не ўзяць у свае рукі ўсю ўладу ў Дурбудзіі?! Маляваў бы сабе кожную раніцу Афрыку на ілбе, нанач бы сціраў яе і паціху б правіў гэтаю краінаю – выконваў бы ролю таго, невядомага яму Пляшывага, які нарабіў тут столькі бяды.

Але ж ён бы гэтую ролю выконваў па-іншаму, па-свойму – можа б, і пераканаў дурбудаў, што жыць трэба не так, як яны жылі да гэтага. Можа б, яны і паверылі, што Дурань Любой Ступені – горш за любога Разумнага без ступеняў. Але ж зараз позна – што пасля бойкі кулакамі махаць! Яго ж выкрылі, пакаралі Другім Паўшар'ем – і цяпер ужо нічога не вернеш.

Сеў на дошкі, пасядзеў крыху, звесіўшы ногі ў самую бездань. Але неўзабаве ўстаў – сядзець было страшна, няўтульна: масток хістаўся разам са стрыжнем і бездань цягнула да сябе. Зноў пастаяў, абапершыся на парэнчу. Аднак ступаць на хісткую вераўчаную лесвіцу не спяшаўся – там, на Другім Паўшар'і, яго ніхто не чакаў.

І ўсё ж адцягвай ці не адцягвай, марудзь ці не марудзь, а ісці па гэтай лесвіцы ўсё роўна давядзецца. І ён махнуў рукою – маўляў, раней пойдзеш, раней прыйдзеш, якая розніца куды: калі трэба ісці, значыць, трэба. І ён ступіў на першую прыступку.

Лесвіца захісталася, але не вельмі каб моцна, і ён, трымаючыся за вераўчаную страхоўку, смялей зрабіў другі крок. Тут, прымацаваная да вышкі, лесвіца здалася зусім устойліваю. Але далей, калі ён трохі адышоўся ад мастка, яна пачала больш гайдацца, і яму даводзілася ўважлівей сачыць за сваімі крокамі, каб не сарвацца, каб дакладна патрапіць нагою на чарговую прыступку. Пад ягоным цяжарам лесвіца ўсё больш і больш прагіналася, і ён адчуваў сябе канатаходцам, хоць замест туга нацягнутага дроту пад нагамі ў яго была ўсяго толькі рухомая лесвіца. Але ж прорва пад ім была сапраўдная, і яна, канечне, была глыбейшая, чым пад самым смелым цыркавым рызыкантам.

Калі ён далекавата адышоўся ад вышкі, лесвіца так разгайдалася, што нельга было зрабіць нават кроку. Давялося яму спыніцца і чакаць, калі гайданка супакоіцца.

Цяпер ужо ісці было ўсё цяжэй і цяжэй. Зробіш колькі крокаў – лесвіца за гэты час паспявае так разгайдацца, што мусіш спыняцца і чакаць.

Замінала і сонца. Яно заходзіла якраз там, куды вяла лесвіца, і яго зыркія, калючыя промні сляпілі вочы. Ён часам заплюшчваў павекі і ставіў ногі навобмацак. Ведаў, што гэта рызыкоўна, але ўсё ж, нібы насуперак камусьці, зухаваў.

Радзім і не заўважыў, як аступіўся. Апамятаўся толькі тады, калі зразумеў, што, зачапіўшыся адною рукою за вераўчаную прыступку, ужо вісіць над безданню.

Ногі яго матляліся, раскалыхваючы яшчэ болей і так ужо разгайданую лесвіцу. Сонца і зараз рэзка свяціла ў вочы, не даючы іх адплюшчыць.

Радзім крыху падцягнуўся, намацаў другою рукою вяроўку і моцна ўчапіўся за яе. Паспрабаваў разгайдаць ногі, каб зачапіцца і імі за лесвіцу. Але ад гайдання лесвіца прыйшла ў такі рух, што стала боязна, каб яна не сарвалася ўвогуле.

Калі вяроўка супакоілася, ён паступова пачаў падымаць угору ногі, каб, як некалі залязаў на турнік, узабрацца цяпер на яе.

Яму здалося, што перад вачыма штосьці мільганула, і ён, усё ж зачапіўшыся за вяроўку, адплюшчыў павекі і ўбачыў, што ў цясніну надае нешта белае, шматок нейкай паперыны. Адразу здагадаўся: гэта пісьмо, якое далі яму саксупы і якое Радзім паклаў у кішэню штаноў. Яно выслізнула, калі ён падымаў ногі. Сочачы за пісьмом, хлопец расслабіўся, і нага, што ўжо наском трымалася за вяроўку, скаўзанулася з яе, і Радзім зноў павіс над безданню толькі на адных руках.

Пісьмо ўсё яшчэ падала ў цясніну. Яно пераварочвалася з боку на бок, кулялася, пырхала, а то і, як адарваны асенні ліст, кружылася над прадоннем. Толькі зараз да яго дайшло, якая пад ім глыбіня, калі пісьмо ляціць ужо колькі часу і ўсё ніяк не можа ўпасці на зямлю. Папера, вядома, планіруе марудна, але, мусіць, і чалавеку хопіць часу, каб некалькі разоў памерці ад жуду, пакуль не ўпадзе на дол.

Дасюль ён усё рабіў спакойна, без страху, і толькі зараз, міжволі зірнуўшы ў прадонне, адчуў, як пачалі слабець рукі, як яму зрабілася млосна, як закружылася галава. Адразу ж падняў угору вочы, каб не бачыць прадоння. Баяўся, што, калі не адвядзе іх ад глыбіні, абавязкова ўпадзе: не вытрымаюць рукі.

Агледзеўшыся, здівіўся: сонца, хоць яно, як і раней, усё яшчэ свяціла, але не сляпіла ўжо, як засланіў хто. На яркі дыск нібы найшла нейкая светлая хмарка. І гэтая хмарка стаяла не каля сонца, а была зусім блізка, побач з ім, над ім.

Той жа момант яна спусцілася яшчэ ніжэй, падплыла пад яго і, як дэльфін, выштурхнула на вяроўкі. І не паспеў Радзім асвойтацца, як хмарка зноў пачала здаляцца ў бок сонца. Яна плыла па лесвіцы, нібы ішла па ёй.

Не ведае, ці гэта было напраўду, ці гэта яму толькі здалося, уявілася, але ж ён і на самой справе ўжо стаяў на лесвіцы. Радзім не паспеў разгледзець аблачынку, аднак быў перакананы, што памагала яму Юля…

Ага, канечне ж, гэта была Юля. А правільней, не яна сама, а толькі яе энергетычны ці духоўны прывід. Хутчэй за ўсё Юля і праўда ўвесь час прысутнічае побач, назірае за ім, сочыць, але сустрэцца і пагаварыць яны ніяк не могуць, бо і на самой справе, як сцвярджае Оя, знаходзяцца ў розных вымярэннях.

Калі воблачка, нарэшце, знікла, нібы растварылася на небасхіле, ён сеў на вяроўкі і, трымаючыся дрыжачымі рукамі за страхоўку, глядзеў у той бок, куды яно паплыло.

Уявіў, што з ім адбылося, задумаўся, і яму стала няёмка, сорамна: Радзім зусім забыўся на Юлю і ўжо не шукаў яе! Цяпер ён сумаваў толькі па Оі, пра яе думаў, хацеў бачыць яе…

Але Юля шукала яго! І яму ўжо не хацелася, каб яна знікала. Шлях перад ім ляжаў доўгі і цяжкі, і таму як бы было добра, каб хоць хто-небудзь быў побач, хай сабе і ў выглядзе вось такога воблачка.

Усё ж страшна вісець, гушкацца на гэтай няўстойлівай лесвіцы, высока-высока над бяздоннаю прорваю, начыста адарваным ад зямлі і разумець, што ты тут зараз адзін на ўсю прастору і на ўвесь час, і калі з табою, крый божа, што-небудзь здарыцца, ніхто пра гэта не ўведае і ніхто не кінецца шукаць.

Радзім стараўся не глядзець уніз. Але прорва міжволі цягнула, вабіла, змушала, і ён не-не ды і скошваў вочы туды.

Пасля здарэння, калі Радзім ледзь не зваліўся ў прадонне, у яго ўсё яшчэ трымцелі рукі. Толькі цяпер ён пачынаў разумець, што магло здарыцца, і чаму яго папярэджвалі ахоўнікі. Маўляў, яшчэ ніхто не даходзіў да Другога Паўшар'я: вельмі ж хісткаю была гэтая дарога пакараных.

Зноў закружылася галава, і ён ніцма лёг на лесвіцу – баяўся зваліцца. Паляжаў, пакуль прайшла млявасць, а тады паступова пачаў адплюшчваць вочы. Хоць зараз ляжалася крыху надзейней, але ўсё ж глядзець уніз было страшна. Тым не менш ён, перасільваючы страх, разглядаў прадонне.

Яно было глыбокае-глыбокае. Да яго адхонна спускаўся левы бераг, каб неўзабаве зусім праваліцца стромаю цяснінаю, пакрытаю густым хмызняком, з-за якога нічога не відаць, – а што там на самым дне, а пасля зноў гэтак жа адхонна падымацца правым берагам, які ўзвышаўся, сягаў аж да самага небасхілу. Якраз туды, куды яму трэба ісці.

Вісячая лесвіца пад ім прагнулася, ён гайдаўся цяпер паміж двума гэтымі берагамі і думаў, што далей ісці будзе не так проста, як дасюль. Раней ён, не баючыся асабліва, ступаў на вераўчаныя прыступкі, а зараз увесь час давядзецца трывожыцца, што з іх можна сарвацца. Ды і глыбіня ж тут не такая, як на самым пачатку, ля самага берага…

Паляжаў яшчэ крыху нерухома, а пасля ўсё ж змушаны быў варушыцца, каб рухацца далей – знізу паддзьмувала нейкім смуродам, і яму хацелася хутчэй перайсці гэтую мясціну.

Паспрабаваў сунуцца не ўстаючы, паўзком. Але гэта было вельмі нязручна: вяроўкі мяліся, камячыліся, ногі блыталіся ў іх, рукі абапіраліся на прыступкі няўпэўнена, лесвіца раскалыхвалася яшчэ больш. Давялося падняцца на ногі і, не гледзячы ўніз, стараючыся не думаць пра тое, што пад ім, моцна трымаючыся за вераўчаную парэнчу, паволі, не спяшаючыся, кіравацца наперад.

Наперадзе смуродзіла яшчэ больш. Мусіць, унізе было нейкае гнілое балота, выпарэнні ад якога ўзнімаліся так высока. Ён час ад часу заціскаў нос, але ненадоўга. Дыхаць жа ўсё роўна трэба, а з заціснутым носам доўга не набудзешся, не надыхаешся.

Радзім быў якраз над самаю ўпадзінаю, калі смурод раптам знік начыста: ці то хлопец мінуў тую гнілую мясціну, ці то, можа, перамяніў свой напрамак вецер…

Сонца ўсё яшчэ сляпіла вочы. Але неўзабаве апошні промень слізгануў па твары, успыхнуў ярка-ярка, нібы ўзарваўся, і знік за небасхілам.

І адразу ж зрабілася цёмна – хоць ты вока выкалі. Не было ніякага шэрага вечара, адразу яго ахінула чорная ноч.

Па інерцыі паспрабаваў яшчэ ісці, але не змог намацаць наступнай прыступкі – так стала цёмна. Ён зразумеў, што давядзецца спыніцца і начаваць менавіта тут, на лесвіцы. Калі ледзь не ступіў міма прыступкі, сеў на тым месцы, дзе стаяў, і пачаў масціцца нанач. Масціцца асабліва не было як, ён проста лёг пасярэдзіне, каб вяроўкі трапілі пад галаву, пад спіну, пад ногі. Дастаў са штаноў шырокую папругу і прывязаўся ёю да лесвіцы, каб не зваліцца спрасоння, калі раптам на такой вышыні пачне круціцца.

Ляжаў з адплюшчанымі вачамі, але сон не ішоў. Дзіўна, гэта ж ён ужо столькі не спаў, і павінен быў адразу адключыцца, як толькі прылёг, аднак сну не было ні ў адным воку. Дзівак, пра які сон можна гаварыць, калі за гэты час на яго звалілася столькі эмоцый, узрушэнняў і на Жалезным Хаосе, і ў Дурбудзіі, і вось зараз, на вісячым мосце?

І ўсё ж змогшыся, ён задрамаў. І той жа час прахапіўся. Яму здалося, што драмаў не болей хвіліны. Нешта разбудзіла яго, насцярожыла, як усё роўна якую небяспеку адчуваў ён у сне.

Наструніўся, сцішана прыслухаўся. Лесвіца мерна пагойдвалася. Спачатку падумаў, што гэта памацнеў вецер, але тут жа запярэчыў сабе: не, вецер тут ні пры чым.

Па лесвіцы нехта ішоў! Яна гайдалася ў такт чыіхсьці крокаў! Ішоў нехта з Дурбудзіі, і ішоў якраз у яго бок.

Радзім сцяўся і пачаў чакаць. Уцякаць жа няма куды!

Па тым, як упэўнена чалавек ішоў па лесвіцы, ён зразумеў, што той, хто набліжаецца, добра бачыць і ў цемры. Калі гайданне зрабілася зусім моцным, хлопец скеміў, што невідомы зусім побач. Яму стала вусцішна, боязна, і ён зашэрхлым ад страху голасам спытаўся:

– Хто тут?

Лесвіца заторгалася яшчэ мацней, яго аж падкідала разам з ёю ўгору. Радзім здагадаўся, што незнаёмец бяжыць сюды. Паспешліва ссунуўшы папругу сабе на ногі, ён сеў і падрыхтаваўся да бойкі, калі той, хто бяжыць, раптам уздумае нападаць. Невідомы, гэпнуўшыся яму на калені, прытуліўся і ласкавым голасам выдыхнуў:

– Радзімачка!

Оя абдымала яго, гладзіла па валасах, цалавала ў шчокі і вусны, плакала, твар яе быў мокры ад слёз. Яна ўсё паўтарала і паўтарала:

– Я па табе так засумавала, так засумавала…

А лесвіца ўсё яшчэ гайдалася, па ёй і цяпер хтосьці ішоў. Радзім, прыслухаўшыся, спытаў у Оі:

– Хто там яшчэ?

– Дык гэта ж дурбуд, наш сябра.

І, не зважаючы на тое, што дурбуд набліжаўся, утрапёна лашчыла і лашчыла Радзіма. Хлопец чакаў, што вось-вось з'явіцца знаёмае воблачка, стане між імі і пачне распіхваць у бакі, але белай хмурынкі не было: відаць, Юля стамілася ратаваць яго…

Над імі ўжо стаяў Разумны. Радзім не столькі ўбачыў, як адчуў гэта.

– Здароў! – проста і звыкла павітаўся ён, хоць яны сёння ж, зусім нядаўна, развіталіся.

– Вітаю! – радасна азваўся Радзім і спытаўся: – А як вы апынуліся тут?

– Адчулі, што табе сумна аднаму, і прыйшлі.

– Не, я сур'ёзна пытаюся…

Оя ўжо здымала з яго ног папругу і, нібы не пачуўшы Радзімавага пытання, сакатала сваё:

– А хто ж гэта цябе прывязаў да лесвіцы? Сам? Няўжо сам? А навошта?

– Каб не зваліцца.

– Хіба можна адсюль зваліцца? – здзівілася дзяўчына і пачала танцаваць на лесвіцы.

Вяроўкі зыбаліся, трэсліся, падкідалі яго, і ён, учапіўшыся рукамі за поручань, закрычаў:

– Што ты робіш?!

– Нічога, – Оя перастала танцаваць. – Проста я рада, што зноў з табою.

– І я таксама. Але як вы ўсё ж апынуліся тут? Адказаў дурбуд:

– Як цябе арыштавалі і павялі, Оя кінулася да патлатага, а саксупы думалі, што яна зноў хоча адключыць у ім правадкі, і заламалі ёй рукі.

– Яны правільна думалі: гэтага я і хацела.

– А сам ты як сюды трапіў? – спытаўся Радзім у дурбуда.

– Я пабег выручаць Ою…

Хлопец хацеў прапанаваць усім адпачыць, прылегчы на лесвіцу і паспаць да раніцы, але раптам у вока кальнуўся першы промень сонца, і праз нейкую хвіліну яно асвятліла, радасна і святочна паружавіла ўсё навокал: прадонні і схілы гор, іхнія твары і вяроўкі, на якіх стаялі выгнаннікі…

Можа, ад ранішняга сонца, а можа, ад таго, што побач былі людзі, з якімі можна было перакінуцца словам, на Радзіма найшло раптам ціхае замілаванне, светлае супакаенне, і ён, забыўшыся, дзе стаіць і куды яму трэба ісці, расчулена прамовіў:

– Як прыгожа!

У Разумнага ж быў іншы настрой. Ён зацята, хмурна глядзеў уніз і нібы сам сабе, моршчачыся, гаварыў:

– Я ім кажу, а яны не вераць. Колькі ні тлумачу, хоць бы што. А і праўда ж, мы жывём на седаўцы. Вунь, зірні, злева, адкуль прыйшлі мы, адна палавінка, а справа, куды ідзём, – другая. Два паўшар'і, як кажуць мае суайчыннікі…

Радзім зірнуў уніз і, здаецца, сам напраўду зразумеў тое, пра што гаварыў дурбуд.

– Бачыш? – дапытваўся Разумны. – Седаўка! А яны мяне за гэта ў турмах гнояць.

– Не толькі за гэта, – запярэчыў яму Радзім. – Ты ж заадно яшчэ хочаш і законны ўрад зваліць.

– Які ён законны! – зазлаваў дурбуд. – Ты ведаеш, як Дурыс Першы прыйшоў да ўлады? Пляшывы на паўдня некуды ад'ехаўся, а ён сам сябе прывёз сюды, сам сабе нейкі Важны Савет стварыў і сам сябе кіраваць ім прызначыў. Дэмакратыя, кажа…

– Не можа быць! – здзівілася Оя.

– Можа, дзяўчынка, можа! У Дурбудзіі не такое здараецца, – Разумны задумаўся, памаўчаў, а тады загаварыў зноў: – А сам Пляшывы як кіраўнічае стырно выхапіў? Прывёз моцнай самагонкі, напаіў свайго сябра, тагачаснага прэзідэнта, а пасля п'янага ў міліцыю здаў. Той, ужо зняслаўлены, потым і не спрабаваў вяртаць сабе ўладу… Таму і табою лёгка было замяніць калматага. Я на цябе так спадзяваўся… А ты кажаш…

– Нічога я не кажу, – адказаў Радзім. – Ведаю толькі, што трэба, мусіць, ісці нам… А то стаім і мітынгуем…

– А куды спяшацца? Там жа нас ніхто не чакае. Нажывёмся яшчэ, нагаруемся… Ой, нагаруемся…

– Хіба там горш, чым у Дурбудзіі?

– Канечне, горш. Ссылка на Другое Паўшар'е – самае страшнае для мужчын пакаранне.

– Чаму?

– Таму што там мужчыны – гэта жанчыны, а жанчыны – мужчыны. І кіруюць усім жанчыны. Зразумеў?

Пакуль што ён нічога не зразумеў. А Оя ўхапілася за апошнія словы дурбуда:

– Дык гэта ж добра. Я вазьму вас абодвух да сябе ў гарэм.

– Не смейся, дзяўчынка, – строга зірнуў на яе дурбуд. – Так яно і на самой справе будзе. Цябе адразу могуць выбраць каралеваю.

– Тады я яшчэ лепей змагу вас абараніць. Так што смялей наперад! – падпіхнула яна ў плечы Радзіма.

Гэтак яны і пайшлі – наперадзе Радзім, пасярод Оя, а замыкаў іхнюю тройку Разумны, настрой якога ўсё падаў і падаў – ён станавіўся вельмі з'едлівым, злым, невыносным.

Ою ж, відаць, напраўду зацікавіла Другое Паўшар'е – яна спяшалася, яна як не бегла, падганяючы і яго, каб хутчэй убачыць той нечаканы рай для жанчын, дзе яны кіруюць мужчынамі.

Сонца цяпер не замінала ісці – узышло яно з другога боку і свяціла ім якраз у спіны.

Утраіх яны яшчэ болей расхіствалі вераўчаную лесвіцу, яна часам гайдалася зусім небяспечна – даводзілася прыстойваць і чакаць, калі супакоіцца.

Да таго ж памацнеў бакавы вецер, ён разгойдваў лесвіцу нават тады, калі яны спыняліся адпачыць. Неўзабаве скавыш стаў зусім моцны, і ім ужо даводзілася шмат прыкладаць намаганняў, каб утрымацца, каб ён не садзьмуў іх з лесвіцы.

Ою, як самую лёгкую, яны ўзялі з двух бакоў за рукі і моцна трымалі ля сябе, але вецер усё ж падняў яе ў паветра, і яна, хоць і трымаючыся за іхнія рукі, вісела па-за лесвіцаю, над прадоннем, і плацейка як не зрывалася з яе і трывожна, быццам напалоханая птушка, білася ў паветраных струменях.

Ён моцна трымаў дзяўчыну за руку, але зірнуўшы у Оіны вочы убачыў, што ў іх няма ніякай трывогі і страху. Ёй падабаўся гэты вецер і гэты палёт. Яна, шчаслівая, трымцела ўся, падстаўляла пад вецер грудзі, валасы, радавалася плыням паветра, якія абцякалі яе.

Больш за ўсё ўразіла Радзіма тое, што зэмка хацела, прагла, каб мужчыны адпусцілі яе рукі. Оя жадала нязмушана ляцець над гэтаю жахліваю прорваю!

Дурбуд, які таксама, мусіць, адчуваў яе жаданне, праз нейкі час расслабіў пальцы і адпусціў руку, аднак Радзім, уявіўшы, як будзе падаць, а потым глыбока-глыбока ў прадонні разаб'ецца гэтае кволенькае цельца, сціснуў Оіну далоньку мацней, таргануў яе да сябе, ашчаперыў дзяўчыну за тоненькі стан. Так і ўпалі яны на лесвіцу. Цяпер ужо Радзім адною рукою трымаўся за вяроўкі, а другою прыціскаў да сябе Ою.

Яна была незадаволеная, і ён, здаецца, пачуў, як зэмка ў злосці прашаптала: «Пусці!»

Твары іх былі зусім блізка, і Радзім убачыў, што Оіны вочы з гневам, а то і з нянавісцю глядзяць на яго: гэта ж ён адабраў такую радасць і асалоду – ляцець над безданню.

І нават калі вецер сціх, калі лесвіца супакоілася, калі яны падняліся і зноў пайшлі наперад, Радзім спіною адчуваў Оіну варожасць: яна ўсё яшчэ злавалася, што ён не адпусціў яе рукі…

Ішлі моўчкі і хутка.

– Куды мы спяшаемся? – парушыў напятае маўчанне Разумны. – Вунь жа і бераг ужо відзён.

І праўда, на небасхіле вымалёўваўся бераг. Хоць да яго яшчэ было далекавата, але ўжо на ім выразна віднеліся фігуркі людзей. Яны нібыта чакалі іх – стаялі там, дзе заканчвалася лесвіца, і, здаецца, махалі чымсьці над галовамі.

– Ну вось, – засмуціўся дурбуд, – нас чакаюць, а я толькі думаў прасіць вас не спяшацца. Адпачнём, думаў, пераначуем яшчэ раз на лесвіцы – усё ж, хоць і не на зямлі, але ж і не ў няволі. А тут не атрымаецца – збягуць і за рукі наверх усцягнуць.

І яны з трывогаю і хваляваннем пайшлі да берага…

Іх і праўда ўжо чакалі. Як толькі з хісткай лесвіцы ступілі на цвёрдую зямлю, тыя, хто сустракаў іх, дружна, як спартсмены, пракрычалі нейкае незразумелае вітанне:

– Ару! Ару! Ару!

І падышлі да іх. Гэта былі пастрыжаныя нагала мужчыны. Спартыўныя, стройныя – ні жывата, ні седаўкі – яны рухаліся ўпэўнена і прыгожа.

Людзі нешта дзелавіта пыталіся, нешта гаварылі самі, але ніхто з іх траіх не разумеў ні слова – мова іхняя была нейкая складаная і нават дзіўная.

Тады мужчыны, параіўшыся між сабою, не паварочваючыся, паклікалі пальцамі жанчын, што стаялі за імі. Адна з іх выйшла наперад і пачала перакладаць:

– Яны кажуць, каб вы зусім распрануліся. Трэба дакладна вызначыць ваш пол.

Падышлі да іх і астатнія жанчыны – яны былі тоўстыя, з вялікімі грудзямі, з ярка, нават вульгарна нафарбаванымі вуснамі. На тварах бялела пудра, кідаліся ў вочы густыя цені.

Жанчыны ўзяліся іх распранаць. Рукі іх былі не жаночыя – моцныя і шурпатыя. Тады ён заўважыў, што ўсе жанчыны чамусьці голяцца, – твары іх аж сінелі ад мужчынскай шчэці. І тут жа ўспомніў словы Разумнага: «Там усе жанчыны – мужчыны, а ўсе мужчыны – жанчыны».

Брытагаловыя падышлі бліжэй, прыдзірліва аглядалі іх, мацалі і ціскалі, а тыя, што іх распраналі, стаялі збоку і цярпліва чакалі далейшых загадаў.

Яны, усе трое, не хацелі разлучацца, прасіліся, каб іх пакінулі разам. Гэтая просьба выклікала ў брытагаловых спачатку здзіўленне, а затым гнеў і такое абурэнне што сасланыя не рады былі, што заікнуліся пра сваё жаданне.

Ою брытагаловыя жанчыны забралі да сябе – ім спадабалася яе хударлявасць. Па тым, як яны гаварылі з ёю, было відно, што гаспадыні Другога Паўшар'я прызналі дзяўчыну за сваю і адразу ж, як кажуць, надалі ёй роўныя з сабою правы: Оя ўжо зараз павінна была разам з імі вырашаць лёс мужчын, з якімі прыйшла сюды. Але зэмка, мусіць, яшчэ не зразумела гэтага, і таму жанчыны падзялілі іх без яе: дурбуда забрала адна з брытагаловых да сябе ў гарэм, а яго, Радзіма, аддалі ў пральню.

Але пра гэта ён даведаўся пазней. Спачатку яму ніхто не сказаў, дзе падзелася Оя, куды павялі дурбуда, куды вядуць яго. І толькі ў памяшканні, у якое яго ўпіхнулі і прыставілі да начовак, яму ўсё стала зразумела: чаны з бялізнаю, пара і вільготная духата, гафрыраваныя пральныя дошкі, аб якія да крыві сціраюць костачкі на пальцах мужчыны, мыючы жаночыя кофтачкі, трусікі ды начныя сарочкі.

Мужчыны тут былі не такія баязлівыя і прыніжаныя, як там, пры жанчынах – хоць і вусны ў іх былі нафарбаваныя, хоць і грудзі – жаночыя, усё ж яны па-мужчынску весяліліся і па-мужчынску смяяліся. І гаварылі на зразумелай мове – Радзім разумеў іх, яны разумелі яго.

– А чаму гэта вашы жанчыны так дзіўна гавораць? На якой мове? – спытаўся ён у суседа па пральнай дошцы.

– А ні на якой, – адказаў той. – Яны выдумалі сабе гэту мову.

– Як гэта – выдумалі?

– А так, выдумалі, ды і ўсё. Яны словы і чытаюць, і гавораць наадварот. Вось як цябе завуць? Радзім? Значыць, па-іхняму будзеш Міздар. Мяне завуць Цэр. А на іхняй мове я Рэц. Зразумеў?

– Паслухай, – пасля некаторага няёмкага маўчання, разумеючы, што робіцца недалікатным і выпытвае абы што, спытаўся нарэшце Радзім, – а чаму гэта ў вас, мужчын, такія вялікія, жаночыя грудзі?

– Раздаілі,– адным словам адказаў Рэц.

– Раздаілі? – жахнуўся хлопец. – Хто? Навошта?

– Жанчыны. Бачыш, у іх жа саміх грудзей няма. А дзяцей, якія хоць і рэдка, але ўсё ж раджаюцца тут, трэба каб нехта карміў. Вось мы і кормім.

– І ў вас ёсць малако? – вырачыў вочы Радзім.

– А як жа! Пачакай, пачакай, вось пажывеш троху, прывыкнеш, а тады і цябе раздояць. Што, ты думаеш, я заўсёды быў такі? Не! Напачатку я быў большы сухляк, чым ты. А цяпер, бачыш, каго з мяне зрабілі? Тут цэлая брыгада па раздойванню працуе. Ды што я табе расказваю! Хутка сам усё ўбачыш і зразумееш…

У пральню зайшла брытагаловая. Усе мужчыны змоўклі, уткнулі вочы ў тазікі, пральныя дошкі, у чаны, дзе кіпяцілася бялізна – зрабілі выгляд, што занятыя працаю. Але як толькі яна выйшла – была нядоўга: узяла, што трэба, і пайшла – зноў узняўся шум і гоман.

Рэц, які таксама нейкі час маўчаў, зноў загаварыў:

– А ведаеш, якія тут мужчыны ў пашане? Тыя, у каго самыя вялікія грудзі і тоўстыя седаўкі! А жанчыны – наадварот. Калі плоская-плоская, як дошка, – тады яна каралева прыгажосці…

– Ты раскажы яму, як тут адну Міскаю выбралі,– ад суседняга тазіка павярнуўся да Рэца чалавек з ярка-малінавымі вуснамі, але не даў таму ўставіць ніводнага слова, расказаў усё сам. – У яе зусім грудзей не было. Ну, яе тут на рукі. Носяць і радуюцца: ах, якая прыгажуня, ах, якая каралева! А потым разабраліся – дык гэта ж мужчына! У турму тую «каралеву» запёрлі. І цяпер яшчэ сядзіць.

– У нас так, – дадаў Рэц. – Усе жанчыны хочуць мець маленькія грудзі, але не ўсім удаецца іх зменшыць. А калі не ўдалося – значыць, і яны ўжо ніжэйшы гатунак, і з імі ніхто не лічыцца, і іх, як і нас, у пральні пасылаюць.

Рэц узяў з тазіка навалачку, намыліў яе, пацёр у руках, памаўчаў, затым аднымі вачамі паказаў:

– Бачыш вунь тую прачку, што працуе праз два тазікі ад цябе? Улева, улева зірні…

Радзім уважліва паглядзеў туды і не зразумеў, навошта яму паказваюць яе: прачка нічым не адрознівалася ад усіх астатніх.

– А гэта, разумееш, між нас, мужчын, сапраўдная жанчына. Дзівачка! Яна не захацела адмовіцца ад грудзей.

Жанчына і ў пральні была велічная, мела прыгожы стан і прыгожы бюст, які выгадна вылучаўся сярод аплыўшых фігур раздоеных мужчын. Яна была паглядная, чароўная – і праўда, навошта ёй псаваць сябе, каб усяго толькі стаць падобнай на гэтых бясполых брытагаловых дошак, якія правяць Другім Паўшар'ем.

– Затое вось і пакутуе між нас, – задумліва ўздыхнуў Рэц.

Прычоска ў яе была прыгожая і элегантная, не тое, што ў мужчын – нічога не паробіш, вопыт, жанчына ёсць жанчына! – і вусны яна фарбавала далікатна і з вялікім густам. Гэта адразу кідалася ў вочы нават тут, у тлуме, духаце і мыльных выпарэннях пральні.

– А ў нас нават мужчына ёсць, які застаўся мужчынам, – гледзячы ў сваю балею, пахваліўся Рэцаў сусед і патлумачыў: – Не раздоены.

– Я хачу яго пабачыць. Пакажыце, дзе ён?

– Не можам.

– Чаму?

– Ён у турме.

Пачуўшы пра гэта, Радзім вырашыў для сябе, што і сам не дасца на глум і здзек брыгаталовым. У пральні працаваць ён, канечне, будзе, бо нідзе не дзенешся, але рабіць з сябе жанчыну, фарбаваць вусны і гадаваць жаночыя грудзі не дазволіць. Няхай лепей і яго, як таго непакорнага мужнага мужчыну, садзяць у турму.

Радзім разумеў, што ўсё тое, што робіцца на Другім Паўшар'і, разлічана на самазабойства. Мужчына, колькі б яго ні раздойвалі, не народзіць дзіця. Ды і жанчына, якая пахваляецца, што яна – мужчына, таксама не для жыцця. Значыць, нехта свядома запланаваў іх на звод. Хто і навошта?

Ішлі дні за днямі. Усе яны былі занятыя працаю – ад цямна да цямна ў пральні, і толькі ночы аставаліся вольныя.

Начавалі ў стагах сена, што шчодра панастаўляны вакол пральні: іх, мусіць, і складалі тут толькі для начлегу.

Сена было свежае і духмянае, і Радзіму, народжанаму ў вёсцы, гэта падабалася – спаў ён у стагах як забіты.

Некалькі разоў асабіста да яго прыходзіла наглядчыца, маўчала, прыглядалася, але пакуль што нікуды не клікала, нічога ад яго не патрабавала.

Ён жа чакаў. Чакаў, калі і з яго пачнуць рабіць жанчыну.

І не прайшло і тыдня, як яго паклікалі. Вялі доўга. Пераходзілі вуліцы, чакалі на скрыжаваннях, прапускаючы транспарт, міналі плошчы. Нарэшце, спыніліся перад нейкім нязграбным будынкам, які звонку нічым асабліва не вылучаўся між іншымі,– быў абшарпаны і недагледжаны. Аднак усярэдзіне ўсё блішчэла і зіхацела. Чысціня і парадак зусім не адпавядалі знешняму выгляду, а далікатнасць і ўмеранасць ва ўсім гаварылі пра бездакорны густ таго, хто тут жыў. Праўда, яму здалося, што ўсюды завельмі многа розных вышываных дробязяў – яны, акуратненька разасланыя, ляжалі і на сталах, і на ложках, і на крэслах, – але гэтыя пелярушкі не заміналі агульнай чысціні і парадку, а наадварот падкрэслівалі іх.

Непрыемнае ўражанне на яго рабілі мужчыны, якія, здавалася, без усялякай патрэбы сноўдаліся па калідорах – усе нейкія ахайныя, дагледжаныя, не падобныя на раздоеных, але ўсё ж апранутыя з лёгкай жаночай вытанчанасцю – банцікі, каснічкі, кветачкі…

У пакоі ж, куды яго прывялі, усяго гэтага не было. Ён быў абстаўлены без усялякіх упрыгажэнняў, празмернасцяў, нават крыху аскетычна. У глыбіні пакоя, каля самага акна стаяла невялікая, акуратненькая канапа, а на ёй хтосьці сядзеў – здаецца, брытагаловая.

Калі Радзім зайшоў, яна не пачула і не ўбачыла – глядзела ў другі бок і нешта шаптала сама сабе. Хлопец прыслухаўся.

– Запалю я свечку, – разабраў ён, у начной цемры, пакланюся ёй тройчы аддана і скажу словы замоўныя: «Ой вы, духі замоўныя, вялікія, светлыя, злыбяду ад кахання адводзячыя, вы пачуеце мяне, вас упрошваючую, не тушыце свечку, мной запаленую, я паліла яе з чыстай душою: не чужога мужа прыманьвала, не чужога жаніха прыхаджвала. Запаліла дзеля каханага, мне самім лёсам суджанага. І малю я вас, духі светлыя, надзяліце агонь вашай сілаю, сілай добраю, усепранікальнаю, ад пагібелі кахання абараняючай. Запаліце агонь у сэрцы любага, асвятліце ў ім усе злучыны, пасвяціце да самага донейка – чую, там ляжыць ільдзіна стылая – рэўнасць лютая злой разлучніцы. Растапіце тую льдзінку калючую, ёй слязой вярніце гаручаю».

Скончыўшы замову, брытагаловая заўважыла Радзіма, сумелася, падхапілася з канапы і, спяшаючыся, накіравалася да яго – худая, невысокая, з голаю галавою.

Брытагаловая падышла бліжэй, узяла яго за рукі.

– Дзень добры, Радзім, – сказала яна, і толькі тады хлопец пазнаў яе – гэта была Оя.

Дзяўчына радавалася сустрэчы, а ён яшчэ пакуль што не разабраўся ў пачуццях – нязвычна было бачыць яе без валасоў.

Оя, не выпускаючы ягоныя рукі са сваіх, павяла Радзіма да канапы, села сама і пасадзіла яго побач з сабою. Радзім маўчаў – нешта зламалася ў ім, і ён ужо не мог размаўляць з Ояй так нязмушана і шчыра, як раней.

Хлопец моўчкі абвёў пакой вачыма. Яна перахапіла гэты позірк, сказала:

– Я тут жыву.

Радзім угледзеўся на адзінокую жоўтую ружу, што стаяла ў вазе на століку пры канапцы.

– А што гэта тут столькі мужчын ходзіць? З банцікамі?..

– То ж мой гарэм.

– Гарэм? Твой? – зніякавеў Радзім.

– Разумееш, – апусціўшы вочы тлумачыла Оя. – Тут так прынята. Па-іншаму нельга. І чым больш мужчын у тваім гарэме, тым большая да цябе ўвага, тым больш цябе паважаюць. Я была паспрабавала адмовіцца, але ўбачыла, калі зраблю гэта, мяне пасадзяць у турму. Ці самае лепшае – пашлюць да вас, прачак.

Радзім усё яшчэ глядзеў на ружу.

– То і прыходзь, – не зводзячы вачэй з пялёсткаў, сказаў ён.

– Радзімачка, ты многае не разумееш. Я ж і цябе хачу забраць з пральні.

– У свой гарэм?

– Ага. Я ўпрасіла валадарку, і яна дазволіла. Так што ты можаш аставацца тут. Гэта будзе твой пакой.

– Мой пакой у тваім гарэме?

– Не злуйся і не задзірайся. Я не карыстаюся ніякімі паслугамі мужчын. Яны існуюць самі па сабе, і ніводзін з іх нават не заходзіў у маю спальню.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю