412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Язэп Малецкі » Пад знакам Пагоні » Текст книги (страница 16)
Пад знакам Пагоні
  • Текст добавлен: 23 апреля 2019, 08:00

Текст книги "Пад знакам Пагоні"


Автор книги: Язэп Малецкі



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 16 страниц)

ПАСЛОЎЕ

Вялікая бітва за Беларусь у Другой Сусьветнай вайне, ад 23 чэрвеня да 10 ліпеня 1944 году, была адной зь вельмі важных у гісторыі. У баёх тут ня пала столькі жаўнераў, як, прыкладам, пад Вэрдэнам або Сталінградам, ды вынікі яе былі катастрафічныя ня толькі для Нямеччыны, але й для ўсяе ўсходняе ды паўдзённае Эўропы.

На паўночны ўсход ад Менску, па лініі Віцебск, Ворша, Магілёў, абаранялі Беларусь 41 добра ўзброеная нямецкая дывізія. Бальшавікі сканцэнтравалі тут аднак-жа сілы ў чатыры разы большыя, і яны хутка праламалі фронт на поўначы ў кірунку Сянно, Бешанковічы на Полацак, ды на поўдні, ніжэй Магілёва, у кірунку Слуцак – Баранавічы. Сталася гэта ў вялікай меры й таму, што нямецкі жаўнер, які праседзеў тры цяжкія зімы ў сьнягох Беларусі, меў ужо даволі вайны ды чакаў як найхутчэйшага яе канца.

Недахоп паліва тармазіў рухі нямецкага войска, паралізаваў агрэсыўнасьць нямецкага лятунства. Гітлер, да гэтага, згубіўшы каля 40 % сваёй арміі, адчуваў востры недахоп рэзэрваў і ня меў ужо сілаў, каб блякаваць прарывы фронту. На ходзе ваенных падзеяў на ўсходзе пачаў моцна адчувацца й адкрыты Аліянтамі другі фронт на захадзе. Нямецкія саюзьнікі – Фінляндыя, Італія, Румынія, – пачалі адрывацца ад Нямеччыны. Найбольш-жа натуральныя саюзьнікі для змаганьня на ўсходзе – Беларусы, Украінцы, Расейцы, – адкінутыя Немцамі ў 1941 годзе, цяпер ня мелі ўжо ніякае магчымасьці ставіць бальшавіцкім гордам нейкі паважнейшы адпор.

На ўсход ад Менску пайшло ў палон 180 000 нямецкіх жаўнераў і ўся прастора ад Дзьвінска да Роўна сталася адкрытай. Немцы амаль бязь ніякіх баёў адступілі на лінію Нёману, Нарвы й Віслы. Тры прыбалтыйскія дзяржавы падзялілі лёс Беларусі. Немцы, праз барона Бэрнадотта, спрабавалі прасіць міру з Захадам. Гэтая ініцыятыва, як супярэчная мэтам захопніцкае палітыкі Саветаў у Эўропе, была станоўча адкінутая.

Недамагаючы ўжо прэзыдэнт Рузвэльт, абсаджаны камуністычнымі дараднікамі, усімі сіламі дапамагаў Маскве падбіваць іншыя народы ды нават не дазволіў арміям Аліянтаў заняць Нямеччыну, Чэхаславаччыну й увайсьці на тэрыторыю Польшчы, хоць народы гэтыя іх чакалі. Амэрыканцы ня прымалі паддачы местаў і цэлых нямецкіх арміяў, але чакалі цярпліва, пакуль падлюга Сталін заграбе ўрэшце Балканы, ды зойме, на іхнюю-ж бяду, Бэрлін. Монтгомэры на сваю руку заняў Гамбург і гэтак прыкрыў ад Саветаў Данію.

Рузвэльт, дастаўшы ад Сталіна «слова», што бальшавікі ўсюды завядуць «дэмакратычныя» парадкі, і нават надрукуюць сьвятую Біблію, у сваёй наіўнасьці быў пэўны, што бальшавікі «зьмяніліся» й таму маюць поўнае права завесьці «ўсходняга тыпу» дэмакратыю ў Польшчы й на Балканах.

Ад Масквы абараніўся, саматугам, адзін Тыто ды таму, што будучы добрым камуністычным вучнем, спачатку здабыў давер у Сталіна, пасьля-ж, калі апанаваў адміністрацыю й войска, застасаваў сам ведамую бальшавіцкую тактыку: на словах дагаварывайся, але рабі, што табе патрэбна. Гэтак, пачуўшыся ў сіле, ён выкінуў зь Югаславіі Расейцаў. Пакуль алькаголік Варашылаў сьцяміў што ды як, Югаславія была ўжо вольная, хоць і камуністычная. Сьлядамі Югаславіі пайшла й Альбанія. Іншым народам гэта не ўдалося. Бунт і гераічны супраціў Вугоршчыны ў 1956 годзе, на загад Хрушчова, быў крывава зламаны маскоўскімі танкамі. Вызвольныя-ж сацыяльна-палітычныя рэформы Дубчэка ў Чэхаславаччыне былі брутальна здушаныя збройнаю сілай.

Яд дэмаралізацыі, раскладу, сацыяльных бунтаў, расавай нянавісьці Масква цяпер шырыць па сьвеце праз радыё, тэлевізію ды прэсу Захаду, дзе свабодна дзеюць ейныя агенты. Аднак-жа, з другога боку, зьявілася й масавая ўсьведамляючая літаратура аб савецкай крывавай тыраніі, нявольніцкіх лягерах, прыгонным калгасным жыцьці ды аб крывавых учынках вялікага падлюгі-сатрапа ды злачынцы Сталіна.

Мільёны людзей усяго сьвету падхапілі сёньня кліч вялікага прэзыдэнта ЗША, што паў ад камуністычнай кулі, Ф. Д. Кэнэды:

«Наступ камуністычнай дыктатуры мусіць быць за ўсякую цану стрыманы на ўсім сьвеце, кожны народ мае права свабодна выбраць сабе форму дзяржаўнага ладу».

.

Язэп Малецкі (12 студзеня 1906 в. Якужы, Мёрскі раён – 1982, Аўстралія) – беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, рэдактар і выдавец, доктар мэдыцыны.

Скончыў гімназію імя Стэфана Баторыя ў Друі, пасьля – Віленскі ўнівэрсытэт (мэдычны факультэт). Працаваў лекарам з 1935 году, спэцыялізаваўся на акушэрстве і гінэкалёгіі ў Варшаве.

Са студэнцкіх гадоў прымаў ўдзел у беларускім культурным і нацыянальным руху. Рэдактар і выдавец беларускіх газэт, каляндароў, сябра Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту. Пад час Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Вільню. Намесьнік Беларускага нацыянальнага камітэту ў 1941 годзе. Ад перасьледу летувісаў зьехаў ў Горадню, з восені 1942 году – ў Баранавічах. Працаваў лекарам у баранавіцкіх бальніцах, разам зь іншымі беларускімі дактарамі-патрыётамі Анатолем Бярозкам, Усеваладам Каралём, Наўмікам. Кіраўнік Мэдыцынскай Школы ў Баранавічах. Пасьля, ў 1944 годзе, намесьнік прэзыдэнта БЦР на Вялейскую акругу. У 1944 годзе, апасаючыся савецкага перасьледу, зьехаў у Нямеччыну, потым у Аўстралію.

У Нямеччыне стаў ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Аб’яднаньня беларускіх лекараў на чужыне», рэдагаваў часопіс «Мэдычная думка».

Атрымаў доктара мэдыцыны ў 1955 годзе ў Сыднэі.

У Аўстраліі быў сябрам першай управы Беларускага аб’яднаньня ў штаце Новы Паўднёвы Ўэйлз, дапамагаў у выданьні месячніка «Новае жыцьцё ў Сыднэі». Узначальваў фэдэральную раду беларускіх арганізацыяў Аўстраліі. Зьяўляўся прадстаўніком Рады БНР у Сыднэі. Дапамагаў грашова як арганізацыям Аўстраліі, так і музэю й бібліятэцы ў Лёндане, і Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва.

Выдаў кнігу ўспамінаў «Пад знакам Пагоні» (1976). Друкаваў успаміны, мэдыцынскія публіцыстычныя артыкулы.

.

    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю