412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Чыгрынаў » Апраўданне крыві » Текст книги (страница 21)
Апраўданне крыві
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 10:50

Текст книги "Апраўданне крыві"


Автор книги: Іван Чыгрынаў



сообщить о нарушении

Текущая страница: 21 (всего у книги 22 страниц)

– Што гэта вы са мной робіце? Канчалі б, га?

– А табе надта хочацца на той свет? – засмяяўся канвойны, усё роўна бы ўзрадаваны, што выпала магчымасць пагаварыць.– Не спяшайся, на той свет заўсёды паспееш. А мы вось да бацькі цябе даставім заўтра, няхай ён вырашае, што з табой рабіць. Можа, яшчэ да нас перакінешся. Пашкадуеш паміраць дый дасі згоду ў бацькі служыць. Звычайна, такія пераверцені становяцца пасля самымі зацятымі служакамі, бо назад ужо дарогі няма, усё роўна свае кокнуць.

– І багата ў вашага бацькі такіх?

– Пераверценяў? Багата не багата, а ёсць.

– А калі я не паддамся?

– Тады – прапала,– прастадушна засмяяўся канвойны.

Зазыба плюнуў у кут каморы. Хацеў сказаць разважліваму махноўцу ў дадатак што-небудзь такое, ад чаго б не адзін раз ікнулася нават ягонаму атаману, але змоўчаў – ад нечысці словам не адбаронішся. Разам з тым, Зазыба падумаў,– значыць, у «бацькі» ўсё менш становіцца надзейных ваякаў, раз гэтакае значэнне надае розным пераверценям!

Уранні Зазыбу пагнаў паперад каня другі махновец. Мусіць, ужо недалёка быў галоўны штаб, бо па дарозе часта сустракаліся не толькі конныя, але і пешыя махноўцы. Пыталіся:

– Каго злавіў, Міхайла?

– Будзёнаўскага камісара,– важна адказваў канвойны.

– Куды вядзеш?

– Да бацькі ў штаб,– з яшчэ большай важнасцю адказваў канвойны: у Зазыбы паступова складвалася ўражанне, што той трохі як бы недапечаны...

Але вось за сялом напаткалася тачанка, а на ёй два пажылыя махноўцы пры кулямёце-«максіме». Канвойны спешыўся, папрасіў закурыць. Тады Зазыба нечакана і рашыўся: раптам выхапіў у канвойнага з ножнаў шаблю і секануў яго ззаду па шыі. Другія два махноўцы, што сядзелі на тачанцы, не чакалі ад палоннага такога спрыту, таму на момант разгубіліся. І гэтага моманту хапіла Зазыбу, каб кінуцца з акрываўленай шабляй на іх...

Прыгадваючы цяпер, больш як праз дваццаць гадоў, лічы, неразважны ўчынак той, які быў высока адзначаны камандаваннем конарміі і, такім чынам, узведзены ў подзвіг, Зазыба зусім не меў намеру свядома рабіць нейкія аналогіі. Але ж падумаць – што яго чакала тады ў Махно? Адно з двух – смерць альбо здрада! На апошняе, вядома, Зазыба пайсці не мог і не таму, што не даражыў жыццём. Проста так, а не іначай ён разумеў свой абавязак перад рэвалюцыяй...

– Значыць, вы яшчэ нядаўна былі на фронце? – спытаў Зазыба настаўніка.

– Так.

– Тады скажыце, дзе цяпер фронт наш?

– Недзе за Унечай.

– Ну, гэта тут, у нашай мясцовасці. А наогул, дзе ўвесь фронт?

– Знаю, што Ленінград немцы не ўзялі. А вось Смаленск яшчэ ў пачатку жніўня, гаварылі, здадзены. Значыць, немцам прамая дарога на Маскву.

– І што тады?

– Усё можа быць.

– Значыць, канец?

– Чаму раптам? – паціснуў плячамі настаўнік.– Нават калі немцы і Маскву возьмуць, вайна на гэтым не скончыцца. У крайнім выпадку, пяройдзе ў партызанскую. Не думаю, што бальшавікі дадуцца проста. Зноў пойдуць у падполле, зноў пачнуць усё нанава. Ці мала гісторыя ведае выпадкаў, калі захопнікаў выганялі нават пасля іхняй перамогі. Увесь народ нялёгка скарыць. Пад чужым ярмом ніхто доўга не захоча жыць. Асабліва цяпер. Да таго ж немцы самі распускаюць чуткі, што наступаць у нас збіраюцца толькі да Урала.

– А тады?

– З усходу прыйдуць японцы. У іх жа – кааліцыя.

– Дак якая розніца для нас – што немец, што японец?

– Для нас-то розніцы няма,– сказаў спакойна настаўнік.– Захопнікі – яны ўсе адным дзёгцем мазаны. Але немцы расказваюць, што за Уралам будзе замірэнне з бальшавікамі, нібыта яны нейкую тэрыторыю збіраюцца пакідаць за хрыбтом для бальшавікоў. А самі павернуць адтуль у Індыю, цераз Каўказ або Сярэднюю Азію. Кажуць, што ў іх са Сталінам дамоўленасць ужо такая ёсць.

– Плёткі! – абурыўся Зазыба.

– Канечне, прапаганда,– кіўнуў галавою настаўнік.– Моў, вы дарэмна, сяляне ды рабочыя, ваюеце з намі, мы толькі бальшавікоў ад вас прагонім, а тады пакінем усіх у спакоі!..

– Ага, і я чытаў пра гэта ў газеце,– пацвердзіў Зазыба.

– Ну, вось, аказваецца, і ў газетах ужо пішуць. Лухта, вядома. Але мяркуючы па тым, як разгортваюцца цяпер падзеі, як немцы паўсюды шалёна наступаюць, наўрад ці ўдасца нашым да зімы што-небудзь зрабіць ім.

– Зноў надзея на мароз? Але ж... мароз страшны больш для крапівы.

Мусіць, у Мурача Зазыбава заўвага выклікала нейкую сваю думку, бо той раптам зарагатаў. Але гэта нядобра ўкалола Зазыбу. Таму ён ажно зазлаваў:

– Што тут смяяцца?

– Ды не, гэта я так,– зніякавеўшы, перастаў у момант рагатаць настаўнік.

– Мяркуючы па вашым настроі,– адвярнуўся Зазыба,– то вы ўжо і сапраўды цалкам пакладаецеся на мароз, мусіць, лічыце, што самі адваяваліся?

– Выходзіць, так,– не стаў апраўдвацца настаўнік, але потым усё ж вінавата сказаў: —Раз аддаў зброю, значыць, ужо не ваяка.

– Ну, а калі раптам справа да таго дойдзе, што бальшавікі, як вы кажаце, пяройдуць на партызанскую вайну? Як тады?

– Ці мала што можна казаць! Урэшце, мы ж з вамі не ведаем, чым распалагаюць яны. Можа, цяпер якраз недзе войскі па ўсёй лініі збіраюць. Ды і Масква яшчэ стаіць. Так што, рана адпяваць, выходзіць!..

– Значыць, якраз час сядзець склаўшы рукі?

– Асабіста я не збіраюся складваць рукі,– неяк новым тонам, упарта сказаў на гэта настаўнік.– Справы заўсёды чалавеку знойдуцца. Даеду вось з вамі да Белай Гліны, пасля пешкі пайду ў Бялынкавічы. Мяне прызначылі туды настаўнікам, на ранейшае месца.

– Будзеце памагаць устанаўліваць новы парадак, як гаворыць камендант?

– Новы ці стары, аднак народ доўга ў цемнаце заставацца не павінен, а то некалі дойдзе да таго, што зусім ніхто не адрозніць новага парадку ад старога. Акрамя таго, усё роўна ж дзяцей трэба вучыць. Ды і не сам я да настаўніцтва свайго дадумаўся. Вы ж былі на нарадзе ў каменданта, значыць, чулі. Школы будуць дзейнічаць, як і раней. Праўда, сёлета вучоба пачынаецца пазней.

– Але чаму ў тых школах мусяць навучаць?

– Таксама ж, нябось, чулі... Урэшце, калі ўжо на тое!.. Калі мяне аднаго папракаеце!.. Вось вы самі едзеце ў Белую Гліну мост адбудоўваць, які знішчылі, адступаючы, чырвоныя. Гэта ж таксама дапамога немцам. Чаму тады вы не адмовіцеся?

– Ну, мост – адна справа,– памаўчаўшы трохі, цяжка разважыў Зазыба,– а вучыць дзяцей – зусім іншае. Мост сёння ёсць, а заўтра яго можа і не быць. А вось чалавек... Яго як навучыш аднойчы, так і думаць будзе ўвесь час, панясе тыя вашы веды з сабой скрозь усё жыццё.

– Таму немцы і збіраюцца адкрываць школы, каб...

– А вы памагаеце! – не даў дагаварыць настаўніку Зазыба.

Тады настаўнік крута павярнуўся, прыжмурыў вочы і сказаў, усё роўна як страціўшы цярпенне:

– Вось я размаўляю з вамі, хутка гадзіна ўжо, а яшчэ не зразумеў – што вы ад мяне хочаце, чаго дамагаецеся. І тое вам не так, і гэта. Урэшце, вы пытаецеся, я адказваю. Адказваю так, як разумею што ці хацеў бы разумець. Плёткі? Дык я і сам прызнаю, што найбольш гэта адны плёткі. Канечне, мог бы і памаўчаць. Але зноў жа – вы за язык цягнеце, таму і расказваю.– Нарэшце ён ажно засоп ад узбуджанасці.– Ну, а вы самі? Што вы ў такім разе разумнае ў адказ сказалі, калі я адно глупства гаварыў? Нічога. Вам не падабаецца, што збіраюся настаўнічаць? Але што вы параіце, каб я не рабіў гэтага? Ці, можа, вы што-небудзь такое ведаеце, што мне няўцям? Дык гаварыце! Навошта ў хованкі гуляць ды лавіць людзей на словах. Цяпер не тое сказаць хоць каму вельмі проста, абы толькі не сцяміў, з кім справу маеш. Адзін ад цябе аднаго чакае пачуць, другі – наадварот. Таго і глядзі!..

– Ды нічога асаблівага і я пакуль не ведаю,– як ад прыкрасці паморшчыўся Зазыба, але голас зрабіў памяркоўны, даючы зразумець свайму субяседніку, што абурацца, а тым больш сварыцца ўсё ж не варта, між тым, сам у душы вельмі ўзрадаваўся гэтай нечаканай настаўнікавай узбуранасці, якая, няйначай, ішла ад чалавечай сумленнасці, значыць, і ён не да ўсяго абыякавы, дарэмна, што спрабуе паказаць сябе такім, значыць, і яму зацяло.

Мурач адразу адчуў Зазыбаву палагаднеласць, нават сумеўся ад яе.

– Усе мы разумныя дакараць адзін аднаго,– уздыхнуў ён, насоўваючы павекі на зрэнкі вачэй.– А ў чалавека, між тым, усяго толькі адна душа і адна галава.

– Галава-то адна...

– І тая на тонкай шыі. А гэта ўжо, каб ведалі, і не такая трывалая рэч.

Зазыба таргануў лейцамі, каб падварушыць каня, які без фурманавага нагляду пачаў трохі адставаць ад пярэдняй падводы, разрываючы тым самым абоз:

– Н-но-о!

Конь рэзка перайшоў на галоп, неяк незвычайна падскокнуўшы перадам у аглоблях, і адлегласць паміж падводамі зноў пачала скарачацца. Тым часам поле з Зазыбавага боку перастала горбіцца, увачавідкі пашырэла, таму Бесядзь нарэшце адышла бліжэй да лесу, выгаляючы там стромы пясчаны бераг, увесь паточаны мітуслівымі гранкамі.

На згоне дарогі, якая ўжо ахоплівала дугой вялікую лучку, парослую рудым балотным хвашчом, вачам адкрыўся ўвесь верамейкаўскі абоз. Наперадзе, як і тады, калі краналіся ад стайні ў Верамейках, ехаў Раман Сёмачкін. Але цяпер з ім на калёсах не было Брава-Жыватоўскага. Той недзе на хаду, але ўжо як мінулі Бесядзь, перабег да Івана Падзерына і сядзеў, звесіўшы ногі, на рашворку кранджолаў.

«Але ж вось паліцай, нават Падзерына прымусіў паехаць! – усміхнуўся Зазыба.– І што ён там, на будаўніцтве моста, гэты Падзерын, рабіць будзе за сваёй грыжай?..»

Між тым, у паветры зрабілася горача. Сонца проста пякло ўжо, і толькі вецер, што ўзнікаў больш ад хуткай язды, чым сам па сабе, у выніку перамяшчэння паветра, не даваў узяцца вакол моцнай духаце.

Ад узмакрэлых за дарогу коней запахла потам.

Ужо здалёку выныралі вільчакамі стрэхі белаглінаўскіх хат – таго канца вёскі, што гародамі заходзіў у падлесак, які вырас за апошнія гады, на пустэчы за вялікім ровам, выбітым за многія вёсны бруістымі водамі. Бадай, то была першая ўдача, як помніць Зазыба, пасадзіць баравіну і па гэты бок Бесядзі, у сярэднім яе цячэнні, а то за выключэннем дубровы, што раскінулася трохкутнікам за Прудком, ды невялікай імшары супраць Калодліва, ва ўсім правабярэжжы не было ні аднаго ляснога масіву. Праўда, далей туды, кіламетраў за дваццаць пад Чэрыкаў, зноў падступаліся бары. Але паміж імі і Бесяддзю – толькі голыя ўзлобкі палёў.

Гледзячы на стрэхі белаглінаўскіх хат, якія нібыта выкочваліся насустрач абозу, Зазыба раптам спахопліва падумаў, што дарога ў Белую Гліну канчаецца, а яны з Мурачам не паспелі паразумецца. Дасюль размова ўся нагадвала хутчэй падземную раку, якая блукала ўпоцемку, шукаючы выйсця на паверхню. Таму ў ёй шмат было выпадковага, вымушанага, як дзеля праверкі, і не зусім шчырага. Цяпер тое месца, што завецца вытокам, было адшукана, гэта Зазыба адчуваў у першую чаргу па сабе, па сваёй унутранай гатоўнасці нарэшце пачаць гамонку з чалавекам калі не пра самае запаветнае, то хоць з большым даверам адзін да аднаго...

XV

Чубар у гэты дзень доўга спаў. Якраз удзень, бо сапраўды ўжо мінула раніца, а ён не прачынаўся, балазе ў Гапчынай хаце стаяла глухая цішыня, усё роўна як наўмысля, дзеля моцнага сну,– напалоханая пажарам у Паддубішчы, гаспадыня даўно пабегла ў поле, каб, рассцяліўшы дзяругу на паласе, хоць похапкі абабіць пранікам нажатыя снапы. Чубара ж гэты сялянскі клопат зусім не займаў. Прыйшоўшы ўначы з Паддубішча, ён доўга стаяў на падворку, глядзеў у той бок, дзе за лесам, які сцяною цёмнага ельніку аддзяляў Мамонаўку ад Верамеек, то ўскідвалася раптам угору, то ападала зноў на зямлю зарава. Учора ў яго не было і думкі рабіць пажару ў Паддубішчы. Тады ён толькі памкнуўся дагнаць Зазыбу, каб той не гаварыў пра яго Мікіту Драніцы – Зазыбава перасцярога неўзабаве, як той пайшоў з Гапчынай хаты, перадалася і яму, і ён сам зразумеў, што, мусіць, усё ж не варта выдаваць сваю прысутнасць у калгасе раней часу. Вядома, рабіць вялікую канспірацыю з таго, што ён вярнуўся назад, Чубар не збіраўся, бо навошта тады было зусім ісці сюды, але ж нездарма кажуць, што сцеражонага і бог сцеражэ, тым больш што цяпер ён мог наклікаць бяды таксама і на Гапку. Ва ўсякім разе думка гэтая прыйшла да Чубара, і ён раптам з балючай прыкрасцю пашкадаваў, што не паслухаўся адразу Зазыбавых слоў, а, наадварот, неразважліва запярэчыў, нібыта назнарок затаіўшы злосць, хацеў даказаць свайму намесніку, што ў страху сапраўды залішне вялікія вочы. Схапіўшы вінтоўку, якая, быццам жывая істота, ляжала паўз сцяну пад коўдрай на ложку, ён выскачыў як не следам за Зазыбам з хаты, аднак не толькі згледзець у прыцемку, але і дагнаць намесніка ўжо не паспеў: той быццам скрозь зямлю праваліўся. Адкуль было ведаць, што Зазыба не пайшоў у Верамейкі дарогай, а падаўся адразу да возера прытоенай сцежкай. Разгублены Чубар прабег спорым крокам дарогу да Верамеек, тады абмінуў канцавыя двары і выйшаў на другую дарогу, наезджаную паўз вёску. Пры гэтым у галаве яго не было пэўнай мэты, стаяла толькі прыкрасць на душы, што не дагнаў Зазыбу, і з ёй Чубар тупаў ажно да гуцянскай дарогі, адкуль пачынаўся жытнёвы палетак у Паддубішчы. Вёска ўжо, няйначай, улеглася спаць, бо ні ў адной хаце, здаецца, не гарэла святло. Ад крыжавіны, якую ўтваралі тут дзве дарогі, можна было паўз глінішча вольна дабраца да завулка, дзе стаяла Зазыбава хата. Але Чубар успомніў, што Зазыба цяпер жыве не адзін, што вярнуўся Зазыбаў сын, якога Чубар ніколі не бачыў, таму намер ісці туды адпаў хутка. Стоячы ля канца на крыжавіне, Чубар нейкі час вагаўся, куды яму цяпер лепей падацца адсюль. Вяртацца ў Мамонаўку не хацелася – было такое адчуванне, быццам гэта ён прыйшоў сюды на сустрэчу, і той чалавек, да якога ён спяшаўся, усяго толькі позніцца, адно трэба пачакаць. Аднак і стаяць тут, усё роўна як ланцугом прыкутым да капца, таксама не выпадала доўга, бо свяціў месяц, і з вёскі нават на такой адлегласці няцяжка было ўгледзець чалавечую постаць, абы толькі заманулася каму. Таму Чубар неўзабаве адышоўся да першай жытнёвай капы на рагу палетка і, прыхінуўшыся спіной, стаіўся там, маючы думку проста пабыць колькі хвілін у зацішным месцы. Стаў і задумаўся. Дасюль ён ні разу не ўсумніўся, ці правільна зрабіў, што наогул вярнуўся ў калгас. Гэтая акалічнасць для яго была ўжо як сама сабой зразумелая. Здавалася, іначай і нельга зрабіць у ягоным становішчы, асабліва калі ўлічыць, што ішоў ён сюды з больш чым акрэсленай мэтай. Пра гэта ён і Зазыбу ўжо сёння сказаў. А тут раптам быццам што зрушыла ў ім, пахіснулася ўпэўненасць. Можа, прычынай з’явілася стоеная вёска, ягоная цяперашняя адзінота і тое, што скрозь даводзілася хавацца ад знаёмых людзей...

Такія натуры, як Чубар, звычайна добра адчуваюць сябе ў калектыве. Яны аднолькава здольны кіраваць калектывам і падпарадкоўвацца яму. Гэта ўсё роўна як тыя шасцяронкі ў вялікім механізме, якія па адной толькі стаяць ды ржавеюць. Каб прыйсці ў рух, ім неабходна сувязь паміж сабой, узаемнае вярчэнне, калі наогул можна гаварыць так у дачыненні да людзей. Словам, Чубар недзе ўжо гатовы быў нават шкадаваць, што напаткаў за Іпуццю палкавога камісара з яго байцамі, што выходзілі з акружэння. Калі б тады праехаў на кані міма іхняга вайсковага лагера, цяпер не стаяў бы непрыкаяны тут, на верамейкаўскім полі, зусім не было б патрэбы думаць ды непакоіцца шмат пра якія істотныя і менш істотныя рэчы, у тым ліку і пра тое, што паспяшаўся паклікаць да сябе ў Мамонаўку Мікіту Драніцу. Няма чаго і сумнявацца, што ён, паблукаўшы блізка ці далёка ў наваколлі, павярнуў бы тады назад да абараняльнага рубяжа, каб паспрабаваць зноў выйсці к запаветным Журынічам, дзе фарміравалася апалчэнне. А так...

Ідучы ў забяседдзе, Чубар не спадзяваўся знайсці ў калгасе вялікія перамены. Для гэтага яму давала падставы тое, што бачыў у іншых месцах. Напрыклад, Чубар не мог нават і ўявіць сабе, што калгаса ў Верамейках каторы дзень няма ўжо, што ў вёсцы, таксама як і ў абодвух пасёлках, якія ўваходзяць у калгас, сяляне зноў пачалі рабіць паасобку, падзяліўшы засеяную зямлю. І ўжо зусім не мог здагадацца Чубар, што гэтак хутка, на другі дзень пасля прыходу ў Бабінавічы немцаў, Верамейкі абзавядуцца паліцэйскім у асобе Брава-Жыватоўскага. Пра вясковыя навіны Чубару расказала спярша Гапка, а тады Дзяніс Зазыба. Але з усяго найбольш уразіў Чубара спрыт Брава-Жыватоўскага. Разлічваць пасля гэтага, што былы махновец (і пра гэта Чубару стала вядома ад Гапкі), які сам, добраахвотна, стаў паліцэйскім, будзе маўчаць пра Чубарава з’яўленне, ніяк не даводзілася. Атрымаўшы зброю ад немцаў, Брава-Жыватоўскі зрабіўся ворагам...

Згаданыя думкі прыйшлі да Чубара не ў адзін час, не на працягу адной хвіліны, а паступова, адна за адной, па меры таго як ён знаёміўся з абставінамі, што склаліся за яго адсутнасць, аднак самая апошняя ўзнікла ў галаве толькі цяпер, ужо калі стаяў, прыхінуўшыся спіной да капы і зацята глядзеў паперад сябе на прыцямковую вёску; яна і зрабіла нечакана перамену ў Чубаравым унутраным стане, у ягоных пачуццях. Даволі было ўспомніць пра Жыватоўшчыка і пра тое, што паліцай ператварыўся ў сур’ёзную і, можа, пакуль адзіную перашкоду на яго цяперашнім шляху, як зусім нядаўняя Чубарава пахіснутая ўпэўненасць перайшла ў сваю процілегласць – здавалася, толькі ўжо дзеля аднаго гэтага, каб абясшкодзіць Брава-Жыватоўскага, варта было апынуцца зноў тут, у забяседдзі. Непрыкметна гэтая злосць, якая была выяўленнем канкрэтнай рэальнасці, пачала распаўсюджвацца і на другія, не менш рэальныя з’явы. А праз нейкі час, які вылічаўся, вядома, хвілінамі, не даўжэй, яна ператварылася ў агульную злосць, таму безразважную, бадай, ужо на ўсё... З яе і ўзнік, дакладней, вынік, пажар у Паддубішчы. Раптам Чубару прыйшла ў галаву сённяшняя размова з Зазыбам, тая яе частка, што датычыла калгаснай маёмасці, якую належала даўно, яшчэ да акупацыі, знішчыць па дырэктыве. Зайшла гаворка, нават спрэчка паміж іх, і пра гэтае жыта, якое Чубар, па праўдзе кажучы, не спадзяваўся ўбачыць у копах, бо, адыходзячы з Верамеек, аддаў Зазыбу зусім выразнае распараджэнне. Апраўдваючыся, Зазыба спасылаўся на сакратара райкома Маштакова, аднак Чубар схільны быў тлумачыць намеснікава непаслушэнства хутчэй нерашучасцю, гэта па меншай меры, калі наогул не бояззю ўзяць на сябе адказнасць. Ды і пры чым тут Маштакоў? Урэшце, сакратар райкома сам знаёміў раённы актыў з дырэктывай СНК СССР і ЦК ВКП(б), і Чубар помніць, якімі словамі суправаджалася яна тады, таму наўрад ці мог пасля Маштакоў памяняць думку. Цяпер, калі Чубар вярнуўся ў забяседдзе, адказнасць за ўсе калгасныя справы зноў лажылася непасрэдна на яго, значыць, і спагнанне будзе з яго. Знаходзячыся цалкам ва ўладзе пачуццяў, адпаведных гэтым разважанням, якія не ўтаймоўвалі, а, наадварот, узмацнялі ў ім злосць, Чубар ледзь не машынальна сунуў руку ў бакавую кішэню «талстоўкі», намацаў там карабок з запалкамі, якія засталіся яшчэ ад таго, калі ён, Шпакевіч і Халадзілаў падпальвалі на Дзяражні мост. Чубар разумеў, што больш зручнага выпадку, чым цяпер, у яго, бадай, не будзе для такой справы: варта было ўжо адно выняць з каробкі запалку ды чыркнуць ёй па сярністым баку, каб у момант запалала першая капа. Чубар адпіхнуўся локцем ад калянай капы, снапы з якой былі ўкладзены калоссем усярэдзіну, і выйшаў з зацішку. Хоць і не моцны, але вецер дзьмуў з поля. Трэба было адысціся далей, ну, хоць на сярэдзіну палетка, каб адтуль вецер потым пагнаў полымя па ржэўніку. Падкідваючы, быццам усяго толькі забаўляючыся, карабок на далоні, Чубар прайшоў метраў чатырыста ўздоўж гуцянскай дарогі, павярнуў рэзка направа і рушыў па ржэўніку, прастуючы ўгору па схіле кургана. Для падпалу капу ён выбраў нечую бухматую, амаль як сцірту, мусіць, сюды былі пазношаны снапы з усяе паласы. Побач, акурат знарок падрыхтаваны, туліўся бабак. Чубар ударыў нагой па ім, падхапіў з зямлі два снапы, якія разляцеліся ад яго ўдару, паклаў каласкамі адзін да аднаго. Заставалася толькі падпаліць. Але перш чым зрабіць гэта, Чубар азірнуўся па баках, быццам баяўся, што яго раптам заспеюць за такой справай. Нічога падазронага вакол не было. Тады Чубар намацаў у карабку запалку, чыркнуў збоч. Пачакаўшы трохі, пакуль згарыць сера і зоймецца дрэўка, ён тут жа паднёс агеньчык да снапоў, акурат у тым месцы, дзе былі састыкаваны каласкі, і лёгкае полымя адразу пабегла па саломе, а затым, у наступны момант, пераскочыла на капу. Недарэмна сёлета жыта доўга стаяла ў полі. Салома, таксама як і ржэўнік, была даўно ажно выпетраная, і пажар не прымусіў чакаць ды лішне завіхацца вакол сябе. Зразумеўшы, што тут, каля гэтай бухматай капы, больш няма чаго рабіць, Чубар высмагнуў за самы каляны ніз палаючы сноп і, спяшаючыся, каб полымя, якое раздзімаў вецер, не апякло рукі, пабег з ім да другой капы. Пасля, такім жа чынам выхопліваючы новы сноп, ён бег да наступнай капы, усё далей па зжатым палетку, цаляючы патрапляць сярэдзінай яго, балазе было відна ад месяца, а полымя, якое ў цёмную ноч магло б проста сляпіць вочы, сёння зусім не перашкаджала разбіраць усё навокал. Твар Чубараў ад агню хутка зрабіўся гарачы, рукі, хоць ён і стараўся берагчы іх ад апёкаў, ужо таксама ажно смылелі, быццам скура на іх пабралася пухірамі. Рабіў Чубар гэтую справу спакойна і ўжо зусім без нядаўняй злосці, як нешта самае звычайнае, быццам збіраўся пачынаць тут ляда і перад тым падпальваў лаўжы. Нарэшце кінуў апошні палаючы сноп яшчэ на адну капу, выцер аб «талстоўку» рукі, быццам хацеў пазбавіцца ад сажы, якая наліпла на іх, і азірнуўся на тое, што гэтак лёгка зрабіў, нават не запыхаўшыся ў рабоце. Разлік быў правільны. Агонь ужо ахапіў не толькі тыя копы, што Чубар падпаліў снапамі, але імкнуўся таксама па схіле ўніз, падбіраючыся да ўсё новых і новых. Здавалася, гэта расцякалася ва ўсе бакі палаючая смала. Больш тут, у Паддубішчы, не было чаго рабіць, і Чубар, паправіўшы штуршком, акурат мяшок на спіне, вінтоўку, якая вісела накрыж, рушыў прэч, абмінаючы з тыльнага боку курган. Хоць назаўтра ў вёсцы і гаварыў сёй-той, што нібыта чуў, як хтосьці страляў на пажары, аднак да самай Мамонаўкі ён вінтоўкі не здымаў...

Пастаяўшы на Гапчыным падворку, Чубар ціха, каб лішне не ляскаць, зайшоў у хату і лёг, не распранаючыся, на ложак. Засынаў ён хоць і не дужа хутка, але з такім спакойным настроем, быццам не з пажару вярнуўся, а прынамсі з млына, дзе ўвесь дзень засыпаў у жорны зерне, носячы адным часам зверху ўніз і наадварот поўныя мяшкі на плячах. Чубар быў цалкам упэўнены, што зрабіў у Паддубішчы тое, што край неабходна было зрабіць і што ў ягоным становішчы ніяк нельга было не зрабіць. Словам, засынаючы, ён далёкі быў ад думкі, што, спаліўшы жыта, нанёс гэтым шкоду, таксама як далёкі ён быў і ад таго, што на гэты конт можа быць у каго-небудзь іншая, процілеглая ад яго, думка. Аднак нягледзячы на ўнутраную задаволенасць зробленым, спаў Чубар усё-ткі дрэнна. Дакладней, спярша спаў не так добра, як трэба было чакаць з ягоным настроем. Позняе Чубарава прачынанне якраз і выклікана было вось гэтай акалічнасцю, зноў, як і тады, на пажары ў Паддубішчы, пякло яму твар, пад заплюшчанымі павекамі білася трапяткое полымя. Але найбольш, здаецца, перашкаджаў заснуць моцна адзін і той жа сон, нават не сон – звычайны кашмар... Даволі было Чубару на момант забыцца, як адразу бачылася – з-пад палаючых копаў кідаліся, разбягаючыся па ржэўніку ва ўсе бакі, палявыя мышы, у якіх чамусьці былі чалавечыя галовы, і ўсе як адна падобныя на Мікіту Драніцу... Нарэшце, недзе пад раніцу ўжо, твар Чубараў паступова ахалодаў, перастала трапятаць пад павекамі полымя, і Чубар моцна заснуў.

Хоць гаспадыня і хапалася бегчы ў поле, аднак сняданак сабраць Чубару на стол не забылася, накрыла ежу абрусам. У сенцах Чубар памыў рукі, спаласнуў твар. Але калі ён зноў вярнуўся ў хату, адкінуў на стале край абруса і ўбачыў, што ляжала пад ім,– Гапка паставіла гладыш топленага малака, паклала гуркоў, шмат жоўтага сала ды некалькі яек, словам, сабрала сняданак, як на касца,– то раптам зразумеў, што нічога з гэтага ён і не возьме ў рот, проста не хоча есці, нягледзячы, што было калі адчуць голад: гэткім часам чалавек звычайна пачынае ўжо думаць недзе пра абед. І тым не менш Чубар не спяшаўся закрываць ежу нанава, стаяў ля стала і глядзеў на яе, усё роўна як спрабаваў выклікаць у самога апетыт. «Ад’еўся»,– усміхнуўся ўнутрана Чубар, успомніўшы разам тыя, яшчэ надта ж нядаўнія дні, калі даводзілася бадзяцца з галодным жыватом, слухаючы, як плюшчыць вада. Але справа была, вядома, не ў тым, што Чубар паспеў ад’есціся, урэшце, не так ён даўно жыве стала тут. Адсутнасць апетыту тлумачылася іншым. Дарэчы, Чубар і сам гэта хутка зразумеў, бадай, яшчэ да таго, як са скептычнай здаволенасцю падумаў пра сваё цяперашняе сытае становішча. Проста Чубар не адчуваў больш той прагі да ўсяго, тае здаровай ненатоленасці, якая жыла ў ім дасюль, быццам адбіла раптам гэта ад яго нейкім злым духам ці ўнутранай агідай. «Але чаму няма Гапкі?..» – амаль здзіўлена спахапіўся ён, нібыта толькі цяпер свядома заўважыў яе адсутнасць. Асцярожна, каб не зачапіць неўзнарок гладыш з малаком, Чубар нарэшце захінуў краем абруса сняданак, акурат так, як і раней было накрыта ўсё, і падаўся на ганак, згінаючы пад вушакамі на двух парогах галаву – спярша ў хаце, пасля і ў сенцах.

Сонца свяціла ад вуліцы, і на падворак, куды выходзіў ганак, ад самага вільчака дзвюхскатнай саламянай страхі падаў у знявечаным абрысе цень. Высвечаны падворак быў бліжэй да плота, дзе стаяў, нібыта плаха, шырокі пень, на якім гаспадары не толькі секлі дровы, але і пеўням галовы. Адразу за плотам, крокаў якіх за паўсотню, пачынаўся лес, скрозь сасновы і таму меднастволы, з белымі, як у шкілетаў, рэбрамі падсочкі на дрэвах. І толькі на гародзе за лазняй высіліся тры крывулі бярозы, якія вырасталі, здавалася, з аднаго кораня, утвараючы ўнізе, амаль над зямлёй, штосьці падобнае на рагазастае сядло. На бярозах, абсеўшы сучча пад самыя макаўкі, кешкаліся нейкія птушкі, напэўна, шпакі, якім час настаў збірацца ў чароды, бо такой парой звычайна кругом ішло ворыва. З лесу пачулася бомканне, але невыразнае, можа, прыглушанае адлегласцю, таму адгадаць, хто рабіў яго, не было магчымасці. Хутчэй за ўсё, там, у ракітавай лагчыне, якая падступала глубокім ровам к дарозе, пракладзенай з Мамонаўкі ў другі пасёлак – Кулігаеўку, пасвіўся статак, і гэта бомкала званочкам на шыі чыясьці збродлівая карова.

Не надта вытыркаючыся, каб, крый бог, не трапіць на вочы каму, Чубар шырокім крокам перасігнуў двор, кіруючыся да варот хлява. У хлеве ляжала сена, і там у Чубара была схованка: на дзень, калі кожную хвіліну ў хату мог прыйсці няпрошаны чалавек. Уласна, Чубар мог праводзіць тут, на гэтым сене, і ночы, асабліва сённяшнюю, калі я’явіўся з Паддубішча позна.

Чубар ужо ўзяўся за чэп на варотах хлява, як на двор, піхнуўшы рукамі з вуліцы брамку, узбег васьмігадовы Гапчын хлопец Міхалка. Мусіць, ён меў ад маці наказ пільнаваць, калі будзе прачынацца Чубар, каб паказаць на стале сняданак, бо гарэза адразу з гэтага і пачаў:

– Дзядзька Чубар! – Гэта ўжо было звычайным, што малы звяртаўся так.– Матка казала, каб вы елі, на стале ў етай хаце стаіць усё!

Хлопчык заўсёды з непадробным дзіцячым захапленнем пазіраў на Чубара. І гэта Чубар вельмі цаніў, стараючыся хоць чым, але падкрэсліць і сваю душэўнасць да яго. А вось дачка Гапчына Верка ўспрымала чужога чалавека ў доме іначай. Тая не толькі цяпер, у гэтыя дні, але наогул варожа сустракала кожны раз Чубарава з’яўленне. У свае адзінаццаць гадоў яна не так хутка, як яе брат, мяняла прыхільнасці. У яе памяці, таксама як і ў сэрцы, яшчэ цалкам жыў бацька, які загінуў у снежні трыццаць дзевятага каля возера Муаланьярві. Зразумела, што не магла дараваць дзяўчынка маці сваёй яе сувязь з Чубарам. Тое, што Гапка спрабавала тлумачыць дзіцячым капрызам, заганай росту, наадварот было звычайным выяўленнем глыбокай непрыязнасці, і не толькі да аднаго чужога чалавека, але разам і да роднай маці, праўда, з той розніцай, што да маці гэтае пачуццё мянялася, даволі было адно пайсці Чубару ад іх, як яна пераставала хмурыцца і станавілася ранейшай паслухмянай дзяўчынкай; тым часам варта было Чубару назаўтра зноў пераступіць іхні парог, і Верка, быццам маленькая птушка, натапырвалася, пачынала нервавацца, рабілася зацятай, знарок патрапляючы паміж Чубарам і маці, пільнуючы не толькі кожны іхні крок, а і рух. Відаць, гэтым таксама тлумачылася, што дачка з вялікай ахвотай заўсёды бегла за маці – ці трэба карову знайсці на лагах пасля пашы, ці яшчэ што зрабіць, адышоўшы падалей ад хаты. Між тым, Міхалку, здаецца, нічым асабліва Чубар і не прывабліваў, сорам прызнацца цяпер, нават цукерак у кішэні ні разу не прынёс, аднак хлопчык гарнуўся да Чубара, асабліва моцна адчулася ягонае захапленне ім, калі ўжо ў вайну Чубар пачаў прыходзіць з вінтоўкай, няважна, што большыя вісусы ў пасёлку пасміхаліся і гаварылі брыдкія словы, дражнячы малога «новым бацькам»...

– А матка з Веркай пайшлі снапы аббіваць,– сказаў далей Міхалка.– Нехта спаліў сянні ў Паддубішчы верамейкаўскія копы, дак усе бабы нашы пабеглі ратаваць свае.

– А вам у Паддубішчы не давалі паласы? – спытаў глухім голасам Чубар.

– Не, мамонаўцам і кулігаеўцам прыпала тута, во, адразу за нашымі лагамі. Ведаеш?

– Ведаю.

– А верамейкаўцам наразалі тама, у Паддубішчы, дак іхняе жыта нехта ўзяў да спаліў!

– Значыць, ваша не згарэла? – быццам у нейкай радасці спытаў Чубар.

– Ага.

– А верамейкаўскае згарэла?

– Ну!

– От бачыш,– шматзначна ўсміхнуўся Чубар, усё роўна як даваў адчуць малому, што мамонаўскае жыта ацалела не так сабе.

Але Міхалка па-свойму зразумеў гэтую ягоную наўмыснасць.

– Няхай бы толькі паспрабавалі спаліць наша! – запальчыва, але надта па-дзіцячы сказаў ён.– Ты б іх з вінтоўкі тады. Вось так – раз, два! – і паказаў рукамі, як бы зрабіў Чубар.

Гэтая дзіцячая запальчывасць, таксама як і вера ў тое, што Чубар расправіцца з кожным, хто зробіць замах на мамонаўцаў ці на іхнюю маёмасць, нечакана збянтэжыла Чубара. Адводзячы позірк убок, Чубар паклаў на бялявую Міхалкаву галаву далонь, збіраючыся пагладзіць, ды так і затрымаўся ў нерашучасці, быццам не меў сілы зрабіць апошні ласкавы рух.

– От што,– сказаў ён,– ты хацеў бы мець ласяня? – Выйшла ў яго гэтае запытанне зусім нечакана, аднак надзвычай дарэчы, быццам чалавек увесь час думаў пра ласяня і пра тое, што асірацелага звярка, які недзе бадзяецца адзін, трэба, няйначай, прывесці сюды, у Мамонаўку, паказаць і аддаць малому, бо наўрад ці мог хто другі, акрамя Міхалкі, па-сапраўднаму паклапаціцца цяпер пра небараку.

– Якое ласяня? – страпянуўся Міхалка.

– Ну, звычайнае.

– А якое яно?

– Тады пабачыш. Ты толькі скажы – хочаш ці не?

– А яно не кусаецца?

– Не,– засмяяўся Чубар і зноў палашчыў вачамі ўзрадаванага Міхалку. Падумаў: «Ну, канечне, як гэта я не здагадаўся раней, трэба ж зараз пайсці шукаць ласяня!» Для яго цяпер, бадай, не было даражэйшага за гэтыя дзве істоты – Міхалкі і ласяня!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю