355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Валерий Казаков » «Чорны кот» (СИ) » Текст книги (страница 8)
«Чорны кот» (СИ)
  • Текст добавлен: 2 октября 2017, 14:30

Текст книги "«Чорны кот» (СИ)"


Автор книги: Валерий Казаков



сообщить о нарушении

Текущая страница: 8 (всего у книги 13 страниц)

– Усё правільна кажа твой сваяк, – зашаптаў знізу Міхаіл, прымусіўшы іх здрыгануцца, – падымеш шум – і ўсё. Бяды не абяромся. Напэўна, ты са сваёй канторай яшчэ як радавы грамадзянін не сутыкаўся? Сілавікі толькі ў кіно ветлівыя, разумныя і бескарыслівыя. У рэчаіснасці ўсё больш пошла. Не трэба, Слава, падымаць шум, не патрэбна. Ды і сам ты гэта разумеет.

Скарга разумеў і сяброў, і іх аргументы, але ўбітае ў яго маладыя мазгі паняцце абавязку перад дзяржавай і перад канторай не давала магчымасці проста так зганьбіць гонар афіцэра. Трэба было шукаць нейкі кампраміс, але кампраміс паміж абавязкам службы і чалавечым жыццём, як казаў Ягор Кузьміч, непазбежна вёў да здрады. Тут ужо ці – ці. Вячаслаў на імгненне ўявіў вочы Стэфаніі, калі на запясцях яе брата клацнуць кайданкі. А Казімір можа і насамрэч загрымець, чаго-чаго, а артыкулаў у нашым крымінальным кодэксе па-ранейшаму хоць адбаўляй. Пры чым тут ці – ці! Вайна, ці што? Доўг таксама чалавечным павінен быць, ды і навошта такі доўг, калі ён разбурае жыццё простых людзей? Яму раптам прыгадаліся словы дзеда, калі той даведаўся пра рашэнне ўнука паступаць у школу КДБ: “Глядзі, не дай ім сябе перакаваць, а галоўнае – не дай знявечыць душу”. Вось і рвіся цяпер...

– Толькі везці гэтага субчыка трэба не на вакзал, а да нашага ксяндза, – парушыў ход яго думак Равіч. – З гэтым святошам таксама варта добранькую размову правесці, а то, глядзі, да сваіх калегаў пабяжыць па дапамогу. Ён і так у апошні час вакол іх трэцца...

– Ці яны каля яго. Добра, хай будзе па-вашаму, – цяжка ўздыхнуўшы, Скарга гучна ляснуў сябе па каленях. – Цягніце гэтага лаўца жэмчугу наверх, і так пакуль выберамся – днець пачне.

– Ты ж разумеет, што без чарцяжоў ехаць мне нельга, сам бачыш, як усё паварочваецца. Хай ужо лепш у мяне ў сейфе ляжаць, цалейшымі будуць, – папрасіў Міхаіл.

Каб жанчыны не вохкалі, палоннага паляка адразу пасадзілі ў аўтамабіль, пакінуты ля ніжняга дома. На ўсялякі выпадак прымацавалі папружкай.

– Ты тут дурыць не ўздумай, – гледзячы, як сябры паспешлівым крокам пайшлі па сцежцы да верхняга дома, папярэдзіў пасажыра Казімір. – Я больш добрым не буду, заб’ю палкай, як скаціну, і закапаю ў жывёльным могільніку. Побач з хворымі свіннямі будзеш спачываць. Ты зразумеў?

– Вшістко розуме, пан. Я так пану ўдзячны за ласку! Я не дурань, і за пенёнзы дзякуй. А тэй лейтэнант не звязе мяне да энкавэдэ?

– Будзеш дурыць – адвязе. Да відзэння, пан. Крабіка ты забіў, дык я табе ягонага браціка прышлю, Букета. Ён цябе яшчэ здалёк пачуў, вунь як з ланцуга рвецца.

У доме без вохаў і ахаў не абышлося. Супакоіўшы жанчын, прыхапіўшы тэрмас з забойнай кавай, бутэрброды і чарцяжы ды паабяцаўшы вярнуцца да світання, Вячаслаў з Міхаілам з’ехалі, пакінуўшы Казіміра прагным на роспыты кабетам.

17

3 верасня 1956 года ў 4 гадзіны 20 хвілін у кватэры начальніка раённага аддзялення МГБ БССР капітана Рыгора Арцёмавіча Хацько настойліва зазваніў тэлефон, які ў тыя часы заўсёды на ноч ставілі ля галавы гаспадара, як некалі ікону.

– Слухаю, – глуха, стараючыся не разбудзіць жонку, адказаў капітан.

– Паўгадзіны таму Джыхар прыйшоў да Сацэвіч. Што будзем рабіць? – далажыла трубка голасам дзяжурнага па аддзяленні.

– Будзем браць, – павесялелым голасам адказаў капітан, – ён нічога не пачуў?

– Здаецца, не, нашых паблізу нікога. Сігнал падала неразлучная сяброўка Сацэвіч, яна ў доме насупраць жыве. Ціха ўсё.

– Падымай людзей без тлумачэнняў. Скажы, мой загад. Па мяне пралётку прышлі, ніякіх машын і матацыклаў, толькі коні. Чую, ён ваўчара страляны, не адзін прыпёрся, пару-тройку сябрукоў на страхоўку расставіў. Усё правер.

Капітан апрануўся, пакуль схадзіў на двор, жонка ўжо кіпяціла чай і збірала на стол, не ўключаючы святла.

– Разбудзіў цябе... Спала б ты, на службе чаю папіў бы, – капітан гаварыў з заходне-ўкраінскім акцэнтам. Жонку ён любіў, з-за яе два гады таму і папрасіў пераводу ў больш спакойную Беларусь з роднай ім Цярнопальшчыны.

– Ды нічога. Хто там табе што прыгатуе. Шчось здарылось?

– Нічога, ясенька, – пад вокнамі загрукаталі капыты, – лягай спаты, всэ будэ добрэ. Як повэрнусь, чаю попьемо, – цмокнуўшы жонку ў лоб, ён выскачыў з хаты.

Яўген Джыхар быў легендарнай і сумна папулярнай фігурай не толькі ў Налібоках, але і ва ўсім рэспубліканскім упраўленні. Яго фотапартрэты красаваліся на ўсіх шчытах “Іх шукае міліцыя”, пра яго ведалі ўсе супрацоўнікі і таемныя памочнікі органаў. Яго ўсюды бачылі, усюды ён тварыў сваю чорную справу: паліў сельсаветы, катаваў і забіваў актывістаў, рабаваў сельмагі і ашчадныя касы. Пастаяннага лагера не меў, нарабаванае раздаваў сялянам лясных вёсак, а галоўнае – вёў, сволач, буржуазна-нацыяналістычную прапаганду. Яго ўлёткі распавядалі цёмным сялянам аб хуткай вайне ўсяго Заходняга свету і Амерыкі з Саветамі. І што прыкра – несвядомы элемент верыў гэтым варожым паклёпам.

Усё гэта ўспомніў Рыгор Арцем’евіч па дарозе да аддзела. «Вось табе і ціхае месца! З агню ды ў полымя. Хоць ва Украіне было страшней, там амаль усе былі за Бандэру і ў новае жыццё не верылі, там такіх Джыхараў па тры на кожную вёску было. Можа, сёння і зловім, хоць на які ляд яго лавіць, застрэліць – і ўсё».

«Вось вылавіш гэтага звера – і будзеш жыць спакойна», – інструктаваў яго паўгода таму начальнік аблупраўлення. – Ты толькі ўлічы: гэта вучоная поскудзь. Ён прайшоў падрыхтоўку ў школе фашысцкіх дыверсантаў “Дальвіц”, кажуць, сам улюбёнец Гітлера Скарцэні іх навучаў. Па рэспубліцы такіх вылюдкаў з гэтага “Дальвіца” ў вышуку пяцьдзясят шэсць чалавек лічыцца. А вось толькі адзін у нас у вобласці лютуе, астатнія заціхарыліся, як мышы, а можа, куды і з’ехалі, Саюз жа вялікі. Гэтая ж сволач усё не супакоіцца, за ім рака крыві чалавечай. У цябе, Рыгор, вопыт па такіх пярэваратнях, так што і карты табе ў рукі. Знішчыш Джыхара – перавяду ў Гродна і пакой дам».

«Але не надта мне гэты горад і патрэбны. Нам з Марычкай і тут, на зямлі, добра. І хата свая, і агародзік, і вунь жывёлай абзаводзіцца пачалі. А знішчыць гэтага ворага трэба, і як мага хутчэй».

У аддзеле ўжо ўсе сабраліся, паўсонныя і незадаволеныя. Дзяжурны далажыў, што з Мінска позна ўвечары, ужо амаль ноччу, прыбыў нейкі капітан, яго пасялілі ў вольным кабінеце, які ўжо з год выкарыстоўвалі пад часовае жыллё.

– Не да часу госці. Хоць давай, і яго будзі.

– А што мяне будзіць? – нечакана абазваўся госць. – Капітан Салевіч, прыбыў з рэспубліканскага міністэрства для правядзення вучобы аператыўнага складу.

– Ну і добра, зараз на практыцы і будэмо навчатыся. У мяне тых операў аж двое. Пайшлі пакуль у кабінет, пагаворым. Як цябе завуць? – спытаў Хацько, сядаючы за свой стол. Начальніку было гадоў пад сорак, невысокі, каржакаваты, з вялікімі рукамі, ваенная форма на ім сядзела ладна, хаця было відаць, што з усіх сваіх сялянскіх продкаў ён, хутчэй за ўсё, быў першым, хто апрануў ваенную форму з афіцэрскімі пагонамі.

– Ягорам, Ягорам Кузьмічом, – адазваўся прыезджы, прысаджваючыся на рыпучае крэсла ля прыстаўнога століка, – я з галоўнага аператыўнага ўпраўлення, да вас прыбыў з мэтай наладжвання асабістых кантактаў з кіраўніцтвам аддзялення і вашымі операмі па вельмі складаных і далікатных пытаннях. Па звестках нашай рэзідэнтуры за мяжой, у бліжэйшы час рыхтуюцца масавыя закіды шпіёнска-дыверсійных груп на тэрыторыю БССР, дзейнічаць яны будуць, хутчэй за ўсё, пад выглядам беларускіх нацыяналістаў...

– Пачакай, Ягор, са сваімі пропаведзямі. У нас тут аблава рыхтуецца на аднаго крымінальніка. Джыхар, мабыць, чуў пра гэтага злыдня? Да сваёй палюбоўніцы прыйшоў. Браць будзем. Вось ты нам і дапамажы, а пра гэтых парашутыстаў начальства ўжо галаву затлуміла. Гэта ўсё потым абмяркуем, зараз іншыя замарочкі. Мяне больш хвалюе, як да яго, чарцяка, непрыкметна падпаўзці. Хата той жанчыны хоць і наводшыбе стаіць, а людзі ж вакол. Гэта ж сяло, хата на хаце, ды і сабакі амаль у кожным двары. Яны такі брэх падымуць, што і нябожчыкі з магіл паўстаюць. Вось якая ў нас з табой задача на дадзены момант: узяць гада, сваіх хлопцаў не згубіць і не дапусціць, каб хто з мірных грамадзян пацярпеў.

– А дарога з той вуліцы куды вядзе? – спытаў Салевіч.

– Праз лес да возера, а далей у Шаплеўку.

– Давай паперу, будзем маляваць план дома і наваколля...

– А навошта? Ён ужо даўно намаляваны, вось глядзі, – з гэтымі словамі начальнік устаў, падышоў да шафы i дастаў ліст ватмана, разаслаў яго на стале перад сталічным капітанам, – вось тут усё і ёсць.

План падворка Сацэвіч і прылеглых дамоў і пабудоў быў намаляваны амаль прафесійна, усе пазначаныя будынкі падпісаныя, нават вышыня платоў паказаная.

– Добры план, начальнік. Хто гэта ў цябе так выдатна чэрціць?

– Дружына мая! А памеры прадставіў наш мясцовы каморнік, яму больш зручна і пытанняў менш. Ну...

– Колькі ў нас людзей?

– З табою і ястрабкамі чалавек дзесяць.

– А іх?

– Та біс яго знае... Можа, адзін, а можа – і трое. Гэтыя гады па адзіночцы не ходзяць. Засады там няма. Суседка ейная ў нас на прыхваце, яна і падала знак, што нехта прыйшоў.

– Давай паспрабуем так: я на падводзе паеду з лесу, мяне тут ніхто не ведае, паеду не хаваючыся, нібыта заблукаў. Хата, кажаш, з краю, дык я пастукаю спачатку да суседзяў, пакрычу, а затым і да гэтай бабы. Ты частку людзей да лесу пашлі, частку – на вуліцу і ў суседскія агароды. Кулямёты ёсць?

– Ёсць адзін, там, на гарышчы ў суседкі стаіць. Я таксама ўсё так планаваў, толькі не ведаў, каго паслаць. Тут жа кожнага не толькі ў твар, але і па голасе, і па хадзе пазнаюць. А з падводай гэта ты добра прыдумаў.

Давай так і зробім, толькі за тваёй калымагай я ўсё ж пару сваіх хлопцаў пашлю. У лесе могуць застацца яго бандзюкі. Хай цябе падстрахуюць. Галоўнае, ты ўвесь час трымай у галаве думку, што гэта нелюдзі, сапраўдныя вылюдкі.

– Гэта я, Рыгор, ведаю не менш за цябе, і ў мяне да гэтага гада ёсць асабістыя рахункі.

– Ну тады ведаеш, у якую пашчу галаву суеш. Добра, як казалі нашыя маласвядомыя дзяды, з Богам! Пішлы!

Аперацыя, хоць і не зусім па плане, прайшла паспяхова. Падстрахоў– ку Джыхара бязгучна скруцілі чэкісты, якія ішлі метраў за пяцьдзясят ад падводы Ягора. Сам ён, як і дамовіліся, з шумам заехаў з ваколіцы, пачаў стукаць ва ўсе вароты і не зусім цвярозым голасам патрабаваць растлумачыць яму, куды гэта яго занесла нячыстая сіла.

У дыхтоўныя вароты Сацэвіч ён грукатаў з асаблівым азвярэннем, калі ж гаспадыня, накінуўшы на сподняе нейкую жакетку, выйшла, пацягваючыся і пачэсваючыся, нібыта спрасонння, Ягор асцярожна дастаў пісталет.

– Што грыміш, чорт непуцёвы? – пазяхаючы, спытала маладая і пры– гожая жанчына, на хаду даплятаючы касу.

– Гаспадыня, што тут у вас за мёртвае царства, ні да каго не дастукацца, што гэта за вёска?

– Якая гэта табе вёска, гэта ж Налібокі, – скідваючы завалу, прыадчыніла дзверы і вызірнула на вуліцу жанчына.

– Вось ужо павадзілі мяне сёння чэрці! І як я сюды прыпёрся? Я ад кума, вось табе крыж, з Вуглоў дадому ў Байкі ехаў, а прыехаў да цябе, салодкая мая! – Ягор паспрабаваў абняць гаспадыню.

– Рукі прыбяры, кабяліна, куды ехаў – туды і едзь! Не па табе ягада! – жанчына нечакана наструнілася, пільна ўзіраючыся ў далёкі выгін вуліцы за спінай нечаканага госця.

– Ціха, прыгажуня, – ткнуўшы ёй у грудзі пісталет, прашаптаў капітан,

– Джыхар адзін?

Яна кіўнула – ці ад сполаху, ці ад нечаканасці. Капітан ведаў, што праз некалькі секунд яна зразумее, што адбылося, і пачне крычаць. Штурхнуўшы жанчыну ў двор, Салевіч, выставіўшы перад сабой пісталет, кінуўся да ўваходных дзвярэй. Па вокнах дома ўдарыла чарга з кулямёта, пасыпаліся аскепкі шкла.

– Глядзі, бісаў сын, мінчука мне там не падстрэль, – дзесьці побач крыкнуў кулямётчыку Хацько. – Джыхар, падымай рукі да гары і выходзь!

За адрынай каля лесу таксама пачуліся стрэлы. Пасля стрэлаў ранішняя цішыня здавалася асабліва звонкай, фіранкі ў вокнах мірна гайдаў лёгкі, перадсвітальны ветрык, які ледзь чутна выскачыў з цёмнага лесу. Ля брамкі нягучна плакала Сацэвічыха. Ягор ужо сабраўся штурхнуць уваходныя дзверы, як унутры дома глуха ляснуў пісталетны стрэл. Жанчына заплакала гучней, у двор, прыгінаючыся, уваходзілі таварышы.

Джыхара знайшлі ў другім пакоі, які служыў гаспадыні спальняй. Ён стаяў на каленях, упёршыся лбом у падваконнік расчыненага акна. Застрэліўся бандыт вельмі дзіўным спосабам, пусціўшы сабе кулю ў патыліцу. Твар быў цалкам знявечаны, цэлай засталася толькі размаляваная крывёю і парослая сівым шчаціннем ніжняя сківіца.

– Вось табе на! Хто такі, што за птушка – разбярыся цяпер... – разглядаючы цела, разгублена прамовіў начальнік аддзела, – а галоўнае, што пісаць начальству ў Гродна?

– Таварыш капітан, пры ім дакументы маюцца, – дастаючы з унутраных кішэняў забітага нейкія паперы, вымавіў высокі і худы, падобны на жэрдку, старшына. – Вось, глядзіце, па гэтым пашпарце ён Мікітовіч Фёдар Карпавіч, а па-іншым – Іванец Мікіта Адамавіч, а вось па гэтай паперцы ён галоўны прадстаўнік Цэнтральнай Беларускай Рады ў Народнай Рэспубліцы Беларусь Джыхар Яўген. Тут яшчэ і загадана ўсім грамадзянам у абавязковым парадку аказваць прад’яўніку гэтага мандата ўсялякае садзейнічанне. І яшчэ гэты самы Джыхар валодае паўнамоцтвамі па аднаўленні народнай улады на ўсёй тэрыторыі рэспублікі ў межах, вызначаных у 1918 годзе. Вось якога мы звера завалілі, таварыш капітан!

– Кажаш, напісана ў межах 1918 года? Добра, што хоць не ў межах часоў князя Вітаўта, – сказаў з’едліва Салевіч.

– Давай вядзі сюды яго каханку, апазнаваць будзем, – загадаў Хацько.

Жанчына перастала ўжо плакаць і праклінала чэкістаў за тое, што пашкодзілі яе ўдовін дом. На пытанне, хто гэты забіты ў яе спальні чалавек і кім ён ёй даводзіцца, адказала:

– А я ведаю? Прыпёрся пад раніцу, сказаў, што ўпаўнаважаны па нарыхтоўках, папрасіўся пераначаваць. Вунь гарэлкі прынёс. Я жанчына адзінокая, гарэлкі сербанула, ці шмат мне з нязвычкі трэба?! Ну і кульнуў ён мяне. Заплакаць не паспела, як ваш, вось гэты, ля варот таксама лапы распускаць пачаў. А хто мне, удаве, шкло ўставіць, хто рамы паправіць? А сорам хто на нашым канцы вуліцы суцішыць?! Ірады вы акаянныя!

– Ну, усё сказала, сірата казанская? Ты мазгі каму іншаму сушыць будзеш! – заходзячы ў пакой, вымавіў зарослы густой барадой мужчына з вінтоўкай за спінай. – Таварышы капітаны, гэтая паненка падчас вайны з нашых Налібокаў з’ехала й аціралася з немцамі ў Віцебску, з гэтым Джыхарам жыла, з ім і ў Нямеччыну падалася. Ды вось, відаць, не даехалі. Рознае пра яе гаварылі, калі назад вярнулася. Муж у яе да вайны быў, з нашых, настаўнічаў, усё за незалежную Беларусь агітаваў, дык палякі яго пасадзілі, а ў трыццаць дзявятым ужо нашы органы забралі, тыя ўжо з канцамі. Бацька яе кулак. З маёй вёскі на яго амаль усе гарбелі. Словам, яшчэ тая сука! Аб тым, што да яе з лесу ходзяць, народ ужо даўно шэпчацца.

– Ах ты, погань нямытая! – упёршы рукі ў бокі, ступіла наперад Сацэвічыха, – гэта ты мяне, халуй паліцэйскі, сумленню вучыць будзеш? Нямецкім кавалкам папракаць?! Не, вы паслухайце, людзі добрыя, – звярнулася яна да астатніх, – тут вунь чалавек астывае, чужы і мне, і вам, і я не ведаю яго зусім, а гэты хрыч пад шумок вырашыў з беднай удавой паквітацца. Гэта не мой Рыгорка пшэкам прыслужваў і на патрыётаў “двуйцы” стукаў, а ён! – яна штурхнула мужыка ў грудзі. – А немцы прыйшлі – ён да іх пад бачок. Ён не дурань, у паліцаі не падаўся, ён у прыслугу пайшоў. І пры ўладзе, і пры цяпле. Мяне вунь у Германію сілком пагналі, а ён дабро, кінутае вайной, да сябе ў хату цягнуў. А зуб у яго яшчэ на бацьку майго нябожчыка, якому грошай вінен застаўся. Ну, што маўчыце? Вяжыце мяне, валачыце ў свае засценкі! Спаскудзілі хату, як у ёй далей жыць?

– Ты, гэта, грамадзянка Сацэвіч, мітынгі заканчвай. Іш ты якая! Вы, хлопцы, выносце яго, ды і яе да аддзела вядзіце, там разбярэмся, што то за птушка і якога яна палёту. Во бісавага баба! А тут, у гадзюшніку гэтым, усё перапарыце, шукайце, можа, што і знойдзеце яшчэ. Дзякуй, хлопцы, асабліва табе, Ягор Кузьміч. Пайшлі. Мы з капітанам ва ўпраўленне. Калі што – ганца прышліце.

Пакуль ішлі, Салевіча ўсё не пакідала дзіўная, не да часу разыграная ў хаце сцэна. Нешта тут не так, вось толькі зразумей, што?

– Паслухай, а што гэта за мужык барадаты, з якім баба счапілася? – спытаў Ягор начальніка.

– Дык то ястрабок з раёна, быў у нас у райцэнтры ў радні, вось мае хлопцы яго і прыцягнулі. Добра, што стральбы не пачалі і нікога не паранілі. Таго барадача я, як і ты, упершыню бачыў. Ён мне самому не спадабаўся. Слізкі нейкі. Але і баба тая, хачу сказаць, сцярвозіна яшчэ тая! Без дрыжыкаў на нябожчыка глядзець не магла, а трымалася, і выгляду не падае, што знаёмая з забітым. Дай ёй аўтамат – перабіла б нас і вокам не міргнула. Я на такіх кабетак у нас на Букавіне наглядзеўся. За свайго каханага нікога не пашкадуе. Ну нічога, вось цяпер начальству дакладзем, усю гэтую кампанію справодзім і выдыхнем спакойна.

Начальства пахваліла за ліквідацыю ворага і паабяцала ўсіх удзельнікаў заахвоціць. Праз паўгадзіны патэлефанаваў Мінск з віншаваннямі. У абед з Гродна прыйшла машына па труп і па бандыта, якога скруцілі ў лесе, ды і скандальную кабетку забралі. Прыехаў на сваім “Опелі” і начальнік абласнога ўпраўлення са сваім намеснікам. Усе былі задаволеныя і ў прыўзнятым настроі. Амаль кожныя паўгадзіны тэлефанавалі са сталіцы і патрабавалі ўсё новых падрабязнасцяў. І падрабязнасці адразу з’яўляліся, асабліва пасля прыбыцця абласнога начальства.

Да шаснаццаці гадзін карціна знішчэння бандгрупы Яўгена Джыхара, капітана вермахта і маёра беларускай вызваленчай арміі, выглядала наступным чынам: райаддзелам, узмоцненым дасведчаным аператыўнікам з Мінска, пад кіраўніцтвам начальніка абласнога ўпраўлення падпалкоўніка Тарасевіча была спланаваная і праведзена аперацыя, у ходзе якой на меркаванай яўцы бандыта была засада. Бандыты блакаваныя. Падчас боесутыкнення два затрыманыя, Джыхар у перастрэлцы забіты, з нашага боку стратаў няма, адзін супрацоўнік лёгка паранены.

У параненыя запісалі малодшага лейтэнанта Пышку, які з мітусні глы– бока разадраў бок, зачапіўшыся ў нейкім хляве за цвік.

Як і належыць у такіх выпадках, абмыўшы паспяховую справу, выйшлі праводзіць начальства ўжо ў паўзмроку.

– Яшчэ раз дзякуй табе, Рыгор Арцем’евіч! – моцна паціскаў руку начальнік упраўлення. – Малайчына! Я ж сваё абяцанне не забыўся. За тыдзень падбяру табе замену – і ўсё, давай у Гродна! Рады?

– Таварыш палкоўнік, а можа, не трэба мяне, ну таго, у горад... Нам з жынкай і тут добра. Ды і сельскія мы людзі, каго-небудзь сюды гарадскога паставіце, дык ён жа пакутаваць будзе, якая тут яму работа? Мне б маёрскую зорку на пагон і прэмію, каб хатку падрамантаваць, і ўсё.

– Ох і хітры вы народ, хахлы! Лычку сваю не ўпусціце! Ну, на тым і дамовіліся, – з відавочнай палёгкай вымавіў начальнік. – Будзе табе, каштан, і маёр, і прэмія. Вы сёння асабліва не піце, як бы з лесу не прыйшлі паквітацца за гэтага падонка.

Начальства з’ехала, сядзець за сталом асабліва не хацелася, ды і стаміліся ўсе за гэты такі доўгі і цяжкі дзень, так што, выпіўшы па пары чарак, сталі разыходзіцца. Ад прапановы Рыгора ісці начаваць да яго Ягор катэгарычна адмовіўся. Выпіўшы яшчэ з дзяжурным чаю, ён пайшоў спаць у свой пакойчык. Ледзь галава кранулася цвёрдай, як камень, падушкі, капітан праваліўся ў бяздонны сон, які гадзіны праз дзве выштурхнуў яго назад у душную рэчаіснасць пакоя. Сэрца калацілася ад нейкага незразумелага страху, ліпкі, агідны пот каціўся па лбе, шчоках, шыі, падушка была вільготнай ад яго. Перавярнуўшы набіты ватай прастакутнік, запраўлены ў казённую з чорнымі штампамі навалачку, ён сеў на ложак, выцерся ручніком і пачаў услухоўвацца ў цішыню ночы. Не, усё нібыта спакойна, дзяжурны не спіць, толькі што прайшоў па калідоры, загрымеў імбрыкам.

“Пайду і я гарбаты глытну, а то мешаніна з гарэлкі, начальніцкага каньяку і мясцовай самагонкі на мае мазгі зусім дрэнна дзейнічае”.

Гадзіннік у дзяжурцы паказваў палову на трэцюю.

– О, таварыш капітан, самы сон, а вы на нагах, – падсоўваючы вайсковую эмаляваную кружку, узрадавана прамовіў старшы лейтэнант. – Чай добры, грузінскі, у сельпо завезлі, так што мы ўсе ім атаварыліся.

– Не спіцца нешта, напэўна, старэю... За чай дзякуй. Усё ціха?

– Ды, здэцца, цішыня, толькі вось з паўгадзіны назад сабакі разбрахаліся там, дзе гэтага нацыяналіста застрэлілі. Я нават на ганак выйшаў. Нічога, пастаяў, паслухаў, ды скора і сабакі брахаць перасталі. Вартавы сказаў, што гэта яны ўжо другі раз там заліваюцца.

– А вартавы адкуль узяўся?

– Дык мы ж праз плот з міліцыяй размешчаны, а ў іх пры ўзмацненні заўсёды вартавыя стаяць. Яшчэ адзін пост ля райкама партыі і райвыканкама, і адзін на выездзе з горада.

– Сапраўды добры чай, дзякуй, аж аджыў. Ты ведаеш, пайду я прайдуся на той канец, дзе сабакі брахалі. Мяне нейкія кепскія прадчуванні яшчэ з учарашняга дня грызуць.

– Цур мяне! Таварыш капітан, не трэба вам нікуды хадзіць, ды яшчэ аднаму. Пра гэтага Джыхара ў нас рознае распавядаюць, байкі, вядома, але ўжо вельмі страшныя. Я і сам бачыў, што ён з людзьмі рабіў, на такое чалавек няздольны! Кажуць, ён нікога не шкадаваў, ні сваіх, ні чужых. Аднаму паліцаю яшчэ пры немцах уласнаручна язык адрэзаў, за тое, што ён па-руску з ім загаварыў. Простых сялян ніколі не чапаў, усё, што нарабаваў, раздаваў людзям. Многія яго ў нас заступнікам лічылі. Песні народныя любіў і сам нядрэнна спяваў. Не хадзіце вы нікуды, капітан, вунь лепш яшчэ чайку – і на бакавую. Ведаеце, – лейтэнант нават панізіў голас, – у нас старыя бабы кажуць – пярэварацень ён, гэты Джыхар, і проста так забіць яго немагчыма.

– Старлей, колькі табе гадоў?

– Хутка дваццаць чатыры...

– Ты камуніст?

– Не, пакуль толькі кандыдат, а што? У лістападзе тэрмін кандыдацкі канчаецца...

– Тады якія пярэваратні? Гэта ніяк не ўкладаецца ў матэрыялістычную тэорыю свету. Ты гэта кінь, містыку ў нас у канторы ой як не любяць.

– Ды якая тут містыка! – дзяжурны ўстаў і нават зашпіліў каўнер гімнасцёркі. Яго злёгку рабаціністы твар пачырванеў. – Ды я сам сведка. Мы яго на адным хутары падпільнавалі. Двух ягоных хлопцаў забілі і ў яго куль пяць дакладна ўсадзілі, нас жа восем чалавек было. Бачылі, ён упаў ля хлява. Мы туды бягом, крывішча на траве, а Джыхара няма. Усё абшукалі – няма, як скрозь зямлю праваліўся. Мы той хлеў са злосці нават спалілі. Вось, а вы – містыка, містыка. У мяне, між іншым, па марксісцка-ленінскай філасофіі пяцёрка. А гэты гад, пярэварацень ён ці не пярэварацень, недзе праз месяц прыйшоў у дом да старшыні сельсавета, які тады нам шапнуў пра той хутар, і перабіў усю яго сям’ю! Усю, разумееце? Пасек і старых і малых, ногі адсёк і як кумпякі вэндзіць павесіў у вяндлярні за хатай, а галовы на частакол насадзіў. Вось вам і ўвесь матэрыялізм.

– Прабач, старшы лейтэнант. Дзіўны ён нейкі атрымліваецца чалавек, гэты бандыт: то людзям дабро раздае, песні спявае народныя, а то горш за лютага звера, так ці не?

– А я вам што кажу! Яго разоў шэсць ужо забівалі, з учарашнім будзе сем, і разы чатыры хавалі, і магілы былі, і надпісы на крыжы. Ды пустыя там дамавіны закапаныя, мы правяралі, хоць людзі бажыліся, што з нябожчыкам іх зямлёй засыпалі.

– І ўсё ж прайдуся я. Ты не бойся, мяне таксама не ўсякая куля бярэ, кажуць – загавораны.

– Таварыш капітан, а як жа матэрыялізм? – усміхнуўся дзяжурны. – Вось вам на ўсялякі выпадак аўтамат нямецкі, ён нічыйны, хтосьці з год таму ў дзяцей адабраў, так у дзяжурцы і валяецца. Магазін там поўны, сам сёння, на ўсялякі выпадак, зарадзіў.

– Спадзяюся, срэбнымі кулямі?

– Вы гэта на пярэваратняў намякаеце, так? Дык я ж і рады быў бы, толькі вось пры Гітлеры такіх боепрыпасаў не выпускалі. Вы там, праўда, асцярожней.

– Добра.

Капітан выйшаў на вуліцу. Восеньская цемра яшчэ не цалкам адолела наваколле, і начную цемру ўжо паступова раз’ядала перадсвітальная шэрасць. Лямпачка над ганкам свяціла цьмяна, такім жа нязыркім здавалася і святло ліхтара на міліцэйскай палове. Вартавога не ўбачыў. Дзяжурны спрытна яго абагнаў і адамкнуў замок на брамцы.

– У вас ліхтар ёсць? – ціха спытаў ён.

– Ёсць.

– Вы і мой вазьміце на ўсялякі выпадак.

На вуліцы было яшчэ святлей. Зручней павесіўшы аўтамат, Ягор падняў з абочыны палку, каб было чым пры выпадку адагнаць сабак, і, не спяшаючыся, пайшоў да ўскраіны горада. Мінуўшы чатыры скрыжаванні, ён на пятым павярнуў налева. Тут вуліца забірала дугой управа і падымалася на невялікі пагорак, напрыканцы яна пашыралася ў невялікі лужок, які служыў жыхарам выганам.

Крайні злева дом і быў месцам учарашняй бітвы, калі верыць прыдуманым начальствам данясенням. Шэры, самотны, ён стаяў неяк асірацела.

“Калі ўжо гэта ўсё скончыцца? – сядаючы на вялікую калоду з процілеглага боку вуліцы, падумаў Ягор, – усё страляем, страляем, льём кроў, а дзеля чаго? Дзеля якой свабоды, якой такой праўды і вышэйшай справядлівасці? Хто застанецца пераможцам у гэтай вар’яцкай вайне? Каго нашыя праўнукі будуць лічыць героямі, а каго праклінаць? Чаму, чаму Бог, калі ён ёсць, даў свету гэтулькі шмат розных праўдаў, чаму падзяліў нас на рускіх, беларусаў, украінцаў, яўрэяў, немцаў? Чаму тых жа беларусаў падзяліў на праваслаўных, каталікоў, баптыстаў, камуністаў, нацыяналістаў і зрабіў нашыя душы глухімі адна да адной? Хто яны, гэтыя нацыяналісты, чаму ніяк не ўгамоняцца, што ім трэба? Бо іншай Беларусі, іншай краіны ўсё роўна ўжо не будзе. Ёсць тое, што ёсць. Лесавікі – гэта спадчына вайны, яе спараджэнне, яны прыліплі да Гітлера, замазаліся і перад светам, і перад сваім народам. Калі так, то які тады к чорту нацыяналізм, які клопат пра чалавека простага? Недарэчна атрымліваецца: у іх свой нацыяналізм, у нас свой – савецкі, а ў людзей з аддаленых вёсак, выходзіць, – свой! Галаву можна звярнуць. – Ягор паспрабаваў пазбавіцца дурных думак і прыслухацца да начы, але незразумелая, няведаная дагэтуль злосць закіпела ўнутры. Злосць на сябе самога. – А хто табе сказаў, што ты маеш рацыю? Яны прыліплі да Гітлера, ты прыліп да Сталіна! Ці Цанава з Панамарэнкам пра твой народ дбалі, лепшай яму долі жадалі? Дай ім волю, яны б тваімі рукамі яшчэ і не столькі людзей на той свет і ў Сібір адправілі б. Ты ўжо хоць перад самім сабой душой не крыві. Памаўчы ўжо лепш. Невядома яшчэ, дзе б ты быў, калі б партыя накіравала бацьку ў Маскву, спачатку вучыцца, а потым і працаваць. Не толькі твой, але і бацькаў лёс невядома як склаўся б. Ды і які ты беларус? Вунь песню народную першы раз ад Алены пачуў. Напэўна, і Джыхару гэтая песня прыйшлася б даспадобы. Калі Джыхара гэтага ўзяць – хто ён? Бандыт? Так, бандыт пры любых раскладах! Немцам служыў? Служыў! У тыл да нас закідвалі? Закідвалі! Калі верыць павешанаму ў Мінску ў сорак восьмым Усеваладу Рэдзьку, закідвалі тры разы, і крыж ад фашыстаў меў, і медаль. А хто ён быў у душы, пра што думаў сам-насам? Ад чаго такім зверам стаў, што яго да фашыстаў падштурхнула? Так, дзіўныя думкі апанавалі табой, Ягор Кузьміч, зусім не чэкісцкія, ды і не да месца яны. Ты ж цяпер сваёй нікчэмнасці апраўданне спрабуеш знайсці. Але і бандыт – ён жа таксама шукае апраўданне сваім зверствам. І як ні круці, і ён знойдзе яго, і ты знойдзеш. Вайна была, і кожны свой зрабіў выбар. Вайна – гэта вадападзел...

– Каго пільнуеш, сынок? – прагучаў за спінай ціхі старэчы голас, прымусіўшы здрыгануцца.

Ягор уключыў ліхтарык і павярнуўся. Каля калоды стаяла маленькая бабулька ў зрэбнай доўгай спадніцы і такой жа блузе, на якую была апранутая ватняя безрукаўка, з-пад шэрай шчыльнай хусты выглядваў домік белай хусткі. Засланіўшыся рукой ад святла, старая пераступала босымі нагамі.

– Бабуля, ты мяне напалохала, – выключыўшы ліхтарык, прызнаўся капітан.

– Відаць, моцна задумаўся, вось слых і адняло. Толькі дарэмна ты тут пільнуеш, сышоў ён ужо, гадзіны дзве як сыйшоў!

– Хто сышоў?

– Ды салдацік. Выйшаў з Сацэвіцкай хаты, пастаяў, пастаяў, паслухаў. Сабакі забрахалі, ён і пайшоў агародамі да лесу. Я думала, можа, ваш.

– Дакладна салдацік, бабуля? – Ягора закалаціла.

– Ды ці ж я сляпая? Салдацік, у пілотцы, з мяшком за спінай, невысок такі, шырокі.

– Не павінна было там быць ніякага салдаціка. Той, які быў, той у нямецкім фрэнчы і ў салдацкай кепцы, яго раніцай забілі...

– А да суседкі нашай двое ўчора ноччу зайшлі, як браты – падобныя і ростам, і адзеннем...

– Вось табе і пярэваратні ленінскага матэрыялізму, – праз зубы працадзіў капітан.

– Чаго гэта ты, сынок, такое казаць пачаў. Крый цябе Божа, нельга пра іх да світання і слова мовіць! Нават калі шэптам пра гэтую погань скажаш – яны ўжо тут як тут. Так што лепей памаўчы, а я, як старыя людзі калісьці вучылі, ціхенька памалюся.

18

Да Нясвіжа даехалі хутка. Равіч не выпускаў з рук старадаўніх папер і гатовы быў зубамі загрызці любога, хто не тое каб працягнуў да іх руку, а нават падумаў бы пра такое блюзнерства.

Паляк маўчаў, толькі на паваротах і выбоінах злёгку стагнаў, прыкрываючы рукой забінтаваную рану.

“Яго б па-добраму ў бальніцу трэба, усё прамыць, зашыць, уколы зрабіць, а то, глядзі яшчэ, памрэ”, – Скарга падумаў, а ўслых дадаў:

– Слухай, Міхал, Раіса твая сёння раптам не дзяжурыць у сваім прыёмным пакоі?

– Век жыві, браце! Не паверыш, я пра гэта цяпер падумаў. Зараз даведаюся, камандзір.

Раіса была таемным гонарам Равіча і легендай для ўсяго вакольнага люду. Па-першае, яна называла сябе Раіса, з націскам на апошнім складзе, па-другое, лічыла сябе прадстаўніцай княжага роду наваградскіх татараў, якія прыйшлі служыць Вітаўту Вялікаму, па-трэцяе, з рэўнасці, як распавядае мясцовая паспалітая пагалоска, яна парэзала адну прыхільніцу Равіча, якую сама ж потым і зашыла. А яшчэ, з усё той жа рэўнасці, паласнула нажом мясцовую прыгажуню, ды яшчэ ў дадатак парэзала і мужа гэтай няшчаснай, між іншым, чэмпіёнкі раёна па культурызму. І, як ні дзіўна, пасля такіх подзвігаў яе нават не пасадзілі, нават справы не завялі.

Раіса іх сустрэла дзелавіта, агледзела параненага, пахітала галавой і зрабіла ўколы.

– Во красата: што рэжа, што шые – любата! – шапнуў Міхаіл. – Агонь, ва ўсіх сэнсах гэтага старажытнага слова. Але адгаворвацца за тваю страляніну давядзецца мне аднаму.

– Дык табе ж не прывыкаць, ды і ў ахвоту, – выкруціўшыся ад сяброўскага ляшча, Вячаслаў выскачыў на вуліцу.

Да дома ксяндза пад’ехалі ўжо спелай раніцай. Сабакі за высокім плотам не падавалі прыкметаў жыцця, стаяла ідэальная правінцыйная цішыня.

Сваякі пры сустрэчы шчыра ўзрадаваліся адзін аднаму і залапаталі пасвойму так хутка, што Скарга, як ні стараўся, не мог зразумець ніводнага слова. І яму неўзабаве надакучыла гэтая траскатня.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю