355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андрэй Латыголец » Канвеер » Текст книги (страница 13)
Канвеер
  • Текст добавлен: 9 апреля 2017, 08:00

Текст книги "Канвеер"


Автор книги: Андрэй Латыголец


Жанры:

   

Киберпанк

,

сообщить о нарушении

Текущая страница: 13 (всего у книги 15 страниц)

4

Я зачыніў багажнік Hyundai Lantra выпуску дзевяноста другога года, якая мне дасталася ад бацькі і сеў у яе ўтульны салон. Было за поўнач. Хвілін пяць я праграваў рухавік і аглядаў вакол сваю вуліцу. Здаецца, паўсюль было ціха. Урэшце, пераканаўшыся, што шлях адчынены, я выехаў з двара на шашу і скіраваў машыну ў бок прыпынку. Людзей зусім не было. Я праехаў прыпынак і звярнуў з шашы на вузкую пясчаную сцежку, якая вяла ўглыб начнога поля. Я дакладна ведаў куды ехаць. Мне толькі заставалася быць уважлівым і лічыць хмызнякі вербалозу. За трэцім хмызняком я звярнуў са сцежкі і спыніў машыну, пагасіў фары і пасядзеў моўчкі, прыслухоўваючыся да гукаў на полі. Вылезшы з машыны, я ўзяў з задняга сядзення лапату, адлічыў дзесяць крокаў у патрэбным накірунку і пачаў капаць. Праз пяць хвілін, добра ўпрэўшы, я скінуў куртку на зямлю. Праз паўгадзіны я стаяў ужо па пас у выкапанай яме. Потым я ўключыў фары і адчыніў багажнік. Там ляжаў скручаны дыван, які некалі красаваўся на маёй падлозе ў калідоры. Я лёгка ўскінуў яго на плячо і асцярожна паклаў у яму. Праз дзесяць хвілін усё было засыпана і акуратна ўтрамбавана. Справа была зроблена.

Зоркі ў тую ноч былі незвычайнымі. І гэта было самым прыгожым і вартым таго, што мне запомнілася ў той сумны і азызлы дзень. Больш нічога. Такім чынам я зноў застаўся адзін.

Па шляху назад я спыніўся ля прыпынку і пасядзеў на лаўцы. Чаму ж я стаў такой пачварай? Што магло паўплываць на гэта? Але чаму не гледзячы на ўсё, я працягваў падабацца дзяўчынам? Чаму яны бачылі ў ва мне толькі маю плоць, а душу зусім не заўважалі? Можа, не паспявалі?

Вярнуўшыся ў кватэру, я забурыўся пад коўдру і з гадзіну не мог заснуць: вобраз Дзіны, твар Алісы, усмешка Каці напаўнялі маю існасць. Я ўспамінаў іх голас, рухі, міміку і вар’яцеў.

Калі ўсё ж неверагодным чынам я змог заснуць, мне зноў прысніўся сон, у якім я душыў прадаўшчыцу на “Ждановічах”, і я прачнуўся. Выпіўшы моцнай кавы, я зайшоў у спальню, дзе раней жылі мае бацькі. Са старой скрыначкі я ўзяў пазалочаны ключ, і адчыніў невялікі бацькаў сейф. У ім ляжала шмат розных папер і старая, падрапаная папка. Я дастаў яе, сеў на падлогу, разгарнуў і пачаў перабіраць усялякія граматы і ўдзячныя аркушы, якія атрымаў яшчэ ў школе. Сярод іх я знайшоў невялікую пажоўклую выразку з газеты. На ёй буйнымі літарамі было напісана: “Забойства на рынку “Ждановічы”. Я пачаў чытаць далей: “Учора на кірмашы “Ждановічы” быў знойдзены труп жанчыны, якая была задушана ва ўласнай грузавой машыне”. Я не стаў чытаць заканчэння артыкула і скамячыў выразку. Падумаць толькі, я не кранаў яе з дзевятнаццаці гадоў, з таго часу, калі падпрацоўваў грузчыкам. Тады ўсю віну спіхнулі на вадзіцеля.

І я спаліў выразку, а попел выкінуў цераз фортачку. Але і пасля гэтага я не змог заснуць і ўвесь наступны дзень хадзіў, як лунацік.

Праз тыдзень я вырашыў, што мне ўсё ж трэба з’явіцца на працы: грошы амаль скончыліся, а жыць далей неяк было неабходна. Перад гэтым я пайшоў у сваю паліклініку, дзе медсястрой працавала мая аднакласніца. Купіў бутэльку шампанскага, каробку цукерак і даведка аб хваробе была ў маіх руках. Такім чынам я зноў стаў членам МАЗ-а. Хутка пачалася будзённая праца і ўсё вярнулася на кругі свая. Я трохі супакоіўся і пачаў жыць звычайным жыццём свайго кансерватыўнага горада.

На пэўны час я перастаў хадзіць на прыпынак, не маючы ў гэтым патрэбы. У мяне адчыніўся інстынкт самазахавання. Усё ж я хвалююся за сваю шкуру. Замест прыпынку я пачаў рэгулярна наведваць “Step” і калбасіцца там пад хіты васьмідзесятых. Дзяўчын я цураўся, у большай ступені налягаючы на спіртное. У той год выйшла кружэлка гурта Zombie Girl[24]24
  Zombie Girl – канадскі тэхна праект.


[Закрыть]
і дома я з захапленнем слухаў іх узрушаючыя трэкі. Гэта быў мой пераходны перыяд і я гэта разумеў.

А ў суботу, пасля “рэтра”, я сядзеў дома і глядзеў тэлевізар, бяссэнсава пераключаючы пультам з аднаго тэлеканала на другі. У такім выпадку можна было чуць вырваныя рэплікі, атрымлівалася поўная лухта, напрыклад: “Учора на пасяджэнні парламента… я кахаю цябе… сціхні… засунь сабе гэта… як прыемна ад вас пачуць… глупства… матч паміж зборнымі… заўтра ў Мінску будзе -5 °C”. Я еў чыпсы і пацягваў піўко. Але, пераключаючы каналы, я пачуў наступнае: “Сёння ўказам прэзідэнта… як міла… купляйце лепшае ў нас… чарада жорсткіх забойстваў у Мінску…” Мяне зацікавіла апошняе і я пераключыў зваротна. Па Першым Нацыянальным тэлеканале ішла крымінальная перадача “Зона Х”, якую вяла даволі прывабная жанчына. Яна стаяла ў цёмнай студыі і казала, што ў Мінску, якраз у нашым раёне, на ўскраіне горада пад час забудовы новага мікрараёна, было знойдзена тры трупы маладых дзяўчын, якія былі задушаны і закапаны на полі. На тым самым полі, непадалёк ад майго прыпынку. Яна паведаміла, што цела адной з дзяўчын не паспела раскласціся. У далейшым жа будзе праводзіцца медэкспертыза па выяўленні асоб ахвяр. Гэта быў шок. Я імгненна выключыў тэлевізар і накрыў галаву коўдрай. Мяне трэсла. Я ўспомніў Алісу, я дакладна памятаў той дзень пасля ночы праведзенай з ёй: яна цэлы вечар праляжала на маёй канапе, не падаючы прыкмет жыцця, а я сядзеў каля акна і глядзеў на вуліцу ў чаканні, пакуль ва ўсіх кватэрах згаснуць агні. Яна магла наглытацца Бог ведае якіх таблетак, можа, яна была наркаманкай, але сінякі на яе шыі… Я ўспомніў Кацю: яна таксама ляжала на маёй канапе праз колькі тыдняў пасля Алісы, ляжала на жываце і не дыхала, і на яе шыі былі ўсё тыя ж сінякі, а я сядзеў каля акна і пільнаваў. У той раз я зразумеў, што гэта не выпадковасць і што са мной робіцца штосьці не добрае. Я вырашыў пайсці да псіхіятра, але дзве душы на маім ліку забаранялі зрабіць гэта. Тады я зарокся лячыцца самастойна, даследуючы сябе, каб выявіць прычыну і следства маіх дзеянняў. Потым з’явілася Дзіна. Колькі дзён назад я падняў яе з падлогі і, паклаўшы на канапу, прыкрыў прасцінай жахлівы твар. Я амаль наблізіўся да высновы, але не хапала яшчэ аднаго кроку.

У тую ноч я не змог заснуць.

Падняўшыся з канапы, я адчыніў нашую шафу і вываліў на падлогу кучу жаночага адзення. Паклаў усё ў спартыўную сумку, укінуўшы туды тры пары жаночага абутку. Потым я апрануўся і выйшаў на вуліцу. Было каля дзесяці гадзін вечару. Я сеў у таксі і заехаў у іншы канец горада. Вярнуўшыся ў кватэру без сумкі, я выпіў валяр’янкі і толькі пасля змог заснуць.

А раніцай я пайшоў на працу.

А пасля працы мяне зноў пацягнула на прыпынак. На двары ляжалі гурбы пушыстага снегу і я паплёўся па заснежанай сцежцы. Быў прыцемак і я сядзеў на лаўцы. Да прыпынку пад’ехаў аўтобус і з яго выйшлі людзі. Яна таксама была сярод іх. Гады дваццаць два, не больш. Доўгія каштанавыя валасы, сярэдняга росту, тварык, як з карцінаў Рэмбранта і гэтага ўжо было дастаткова. Яна заўважыла мяне амаль адразу, цяпер я дакладна ведаю, – мяне цяжка не заўважыць. Мы сустрэліся позіркамі і я зразумеў, што яна адзінокая. Я навучыўся чытаць па вачах, я магу паглядзець на дзяўчыну і сказаць, ёсць у яе хтосьці ці не. Калі яна ў чарговы раз паглядзела на мяне, я ёй усміхнуўся. Яна таксама адказала мне ўсмешкай і я падышоў бліжэй.

Іншага выйсця ў мяне не было, я зайшоў вельмі далёка, разлічваючы на свае эксперыменты. Хто ведае, можа, яна ўсё ж выратуе мяне ад маёй, так бы мовіць, хваробы. Скажыце: я псіх, мяне абавязкова трэба схапіць і выдаліць з грамадства. Бадай, вашая праўда, але лепш паслухайце, што сказала яна.

– Мяне Ксюша завуць.

– Вельмі прыемна, – адказаў я.

Ксюша паглядзела ў бяздонне маіх чорных вачэй, з імкненнем знайсці там штосьці блізкае. Я ёй спадабаўся. На жаль для мяне яна ўяўляла ўсяго толькі паддоследнага труса. Яна паверыла маёй шчыра-падманлівай усмешцы, нават не падазраючы, што за ёй хавалася.

А заўтра мы сустрэнемся, а праз тыдзень яна прыйдзе да мяне на гарбату. Спадзяюся, Ксенія будзе маёй апошняй ахвярай.

Я вельмі хачу ў гэта верыць.

2007 г.
Гатэль-прывід

Гонкія дрэвы абапал шашы – бадай усё, што яна на падсвядомым узроўні магла ўспрымаць, як несамавітую рэчаіснасць чэзлага краявіду краіны, забытай, дзесьці, пасярэдзіне Еўропы. У астатнім яе розум знаходзіўся пад уплывам напружанага одуму. Па акне старога, заезджанага «Лаз-а», у якім яна ехала ўжо з паўгадзіну, распаўзаліся буйныя кроплі вясновага дажджу. Яна з абыякавасцю праводзіла пальцам услед за пакручастымі разводамі, якія пакідалі пасля сябе неўтаймоўныя слёзы з нябёсаў і, часам, сумна ўсміхалася, проста сама сабе. Хацелася спаць, тым больш пад аднастайнае буркатанне абрыдлівага матора, але яе сэрца ўсё яшчэ свідравалі не загоеныя параны мінулага тыдня і, відаць, толькі ўсведамленне прысутнасці гэтых паран, дазваляла дзяўчыне стрымліваць дрымоту, якая на яе нарынула.

Яе суседам аказаўся досыць непрыемны тып, ад якога цягнула танным тытунем і які, да таго ж, спрабаваў навязаць размову. Вядома, яго можна было зразумець – дзяўчына была па-сапраўднаму прывабнай. Але хай ідзе да чорта, вырашыла яна, яе зусім не цікавіла тое, што ён змог бы ёй расказаць. Нягеглы рускі шансон, які вадзіцель аўтобуса ўключыў яшчэ на пачатку шляху, насычаў кабіну прымітыўнымі мелодыямі, уласцівымі гэтаму жанру. Прысутнічала такое ўражанне, нібы рок-н-рол загінуў у недалёкім мінулым разам са ўсёй спадчынай Элвіса Прэслі, забітай у няроўнай бойцы блатнымі акордамі і, у прыватнасці, асабіста Міхасём Кругам.

“Чаму гэты свет такі агідны?” – роспачна спытала ў самой сябе дзяўчына са шчырым усведамленнем таго, што жыццё – гэта смецце, бессэнсоўная чарада азызлых дзён, якія зусім нічога ня вартыя. Яе асабліва не турбавалі тыя развагі, што ёсць месца, дзе павінна быць лепей, дзе свеціць яскравае сонца, мабыць, існуюць іншыя людзі і што там, магчыма, распасціраецца не такі сумны краявід. Усё адно – там тое ж самае.

Дождж, тым часам, узмацняўся, нахабна плюючы ліўневай слінай з шэрай пашчы раз’юшанага неба, размываючы перад дзяўчынай на акне аўтобуса і без таго нецікавае наваколле. Наперадзе пачалі калупацца ў цэлафанавым пакеце і неўзабаве яна адчула пах вэнджанай кілбасы. Зрэшты, і ёй бы таксама не замінала падсілкавацца, але ў дзіравай кішэні акрамя змятага пачка цыгарэт нічога не было. Яна паспрабавала перавесці думкі. У гэты момант неба адгыркнулася маланкай і бабулі, што яшчэ з вакзала ўселіся на апошніх сядзеннях, жагнаючыся, пачалі шаптаць неразборлівыя малітвы.

“Дурніцы, хіба яны спадзяюцца, што Бог ім дапаможа? Лухта, калі хтосьці над намі і існуе, дык, хутчэй за ўсё, смяецца з гэтых старых кошыкаў, якіх пужаюць самыя вытлумачальныя з'явы прыроды”, – злавесна адзначыла яна.

Хаця, па вялікім рахунку, ёй было пляваць, існаваў над імі вышэйшы розум ці не, у яе і сваіх клопатаў хапала.

“Усё адно”, – безуважна паўтарала пра сябе дзяўчына.

Неспадзеўкі сусед, што сядзеў побач, разгарнуў таўставатую кнігу і, цярэбячы ў руках жоўклымі старонкамі, павольна пачаў іх перагортваць. Ёй авалодаў сапраўдны спакой, можна сказаць, упершыню за такі доўгі тыдзень. З дзяцінства яна любіла ні з чым не параўнальны шолах кнігі. Калі бабуля ці маці чыталі ёй перад сном казкі, яна затоена чакала, пакуль у іх пальцах захрумстаюць чарговыя старонкі. Тады яе скроні паколвалі прыемныя дрыжыкі і яна спакваля засынала. І вось цяпер, калі зусім невядомы і непрыемны ёй чалавек пачаў па-свойму перагортваць кнігу, яна растала.

Аднак надвор'е не на жарт псавалася. Вадзіцель нарэшце выключыў рускі шансон і па радыё паведамілі аб штармавым папярэджанні. У кабіне “Лаз-а”, з розных яе бакоў, адразу пачаліся перашэптванні. Дзяўчына на гэта не зважала. Праўду кажучы, плявала яна на ўсіх прысутных пасажыраў і на іх хваляванні, пляваць ёй было і на хваравітае надвор'е. Яе вочы мацней зліпаліся пад націскам стомы, але яна да апошняга змагалася з няўхільнай дрымотай. Ёй зусім не хацелася заснуць у гэтай сядушцы, сярод гэтых людзей, каля незнаёмага мужчыны. Хто ведае, можа ён сэксуальны маньяк і калі яна засне, яго паганыя рукі пачнуць яе мацаць. У наш час нікому нельга давяраць.

“Свет – суцэльная прорва, гэта неспазнанае бяздонне, куды трапляюць людзі, як мухі ў павуцінне. Мы ахвяры, ахвяры чагосьці таямнічага”, – роем ляцелі яе песімістычныя думкі.

Яна да болю прыкусіла пульхную губку і мімаволі ўспомніла, як аднойчы ў дзяцінстве, гуляючы на вуліцы, параніла сабе каленку і, шукаючы суцяшэння, расплакаўшыся, прыбегла да маці. Тая, канечне, пачала супакойваць дачушку, адначасова выціраючы ёй слёзы, а потым перабінтавала разадраную каленку. Затым маці злёгку паўшчувала яе і папярэдзіла, каб у наступны раз яна была па-уважлівей і дадала, што, магчыма, Божанька адплаціў ёй за благую правіну. Яе маці, як і ўсе дарослыя верыла ў Бога. Не выключна, што з таго часу ў неразумнай яшчэ галоўцы пачынала нараджацца гэта перасцярога да таго, што магло знаходзіцца па-над усім. Яна ўспомніла сваю рэакцыю на матчыны словы – тады ёй захацелася плакаць яшчэ мацней і ўжо не ад болю, а ад крыўды. Што магло зрабіць нязграбнае дзіця?

“І сапраўды, штосьці, зусім бессардэчнае існуе над гэтай праклятай зямлёй, маючы поўную ўладу, (калі гэтаму верыць), пакрыўдзіць няцямлівае стварэнне, замест таго, каб пакараць болем сапраўды дрэннага чалавека”.

Парывы моцнага ветру нябачнымі штуршкамі ўразаліся ў корпус аўтобуса і ні то ад іх, ні то ад слізкай шашы, “Лаз” злёгку пагойдвала. За акном пад напругай дажджавой завеі ўжо нічога нельга было разглядзець і, здавалася, што вось-вось і яно трэсне. Але «Лаз», змагаючыся з непагаддзю, імчаў праз гэты імпэтны шквал наперад.

Яе сусед, звярнуўшы ўвагу на рэзкае змяненне за акном, схаваў кнігу ў сумку. Дзяўчына інтуітыўна адчула яго хваляванне.

“Усе людзі чагосьці асцерагаюцца, штосьці трымае іх у гэтым свеце”, – правяла яна паралель паміж сабой і астатнімі, адчуваючы сваю вычварную асаблівасць, – у адрозненні ад іншых, яе нічога не трымала на гэтай зямлі.

Змрочнае неба пачалі праразаць сухія грымоты і кожную хвіліну ў яго вышыні з'яўлялася перакошаная ўхмылка маланакі. Маланка адразу пачала інтэрпрэтавацца ў флегматычным настроі дзяўчыны са смерцю.

“У яе павінна быць менавіта такая ўхмылка”, – падумала яна.

Вадзіцель, не зважаючы на слізкі асфальт, узмацніў хуткасць. Яму больш за ўсіх карцела хутчэй прыехаць да пункту прызначэння і, урэшце, добра выспацца.

А дзяўчына пачала ледзь чутна шаптаць заклён, каб навальніца ўзмацнялася, каб аўтобус яшчэ болей пачало штурхаць, па-вядзьмарску падбухторваючы моцы непрадказальнай прыроды. Ёй хацелася растварыцца ў халодным дажджы, стаць яго часткай. Усё можна было б аддаць за гэта, нават душу, калі яна насамрэч існавала.

Святло ў кабіне аўтобуса нечакана загасла. Адусюль пачуліся жаночыя "войканні".

Яскравая маланка асвяціла вадзіцелю рэзкі паварот на лева.

Хуткасць… Дождж… Неабачлівасць…

Усё спалучылася разам.

* * *

Рыта нерухома ляжала ў напоўненай ванне. З абедзвюх яе запясцяў тоненькім струменьчыкам працякала кроў, афарбоўваючы ваду спярша ружовым, а потым барвовым колерам. Скрываўленая брытва на куце ванны, якой Рыта, звычайна, галіла свае зграбныя ножкі, колькі хвілін назад лёгкімі рухамі рукі прайшлася па яе далікатнай скуры. Позірк спыніўся на пабеленай столі і ў гэтым позірку застыгла штосьці недамоўленае. Святло ў яе вачах паступова згасала, і яна ўсё болей адчувала сябе нібы па-за целам. Рукі і ногі адначасова перасталі яе слухацца. Ёй зрабілася так лёгка, так утульна; яна парыла ў паветры як анёл, болей ні ў чым не знаходзячы патрэбы. Аднак усё гэта абарваў моцны штуршок і ў ванну, выбіўшы дзверы, увайшлі людзі. Рыта адразу вярнулася ў межы свайго цела і замест пабеленай столі перад ёй з'явіліся аблічча яе таты. Бацька выцягнуў Рыту са скрываўленай ванны, хутка закруціў у мяккі ручнік і вынес у пакой. Толькі на яго руках Рыта паступова пачала адчуваюць вагу ўласнага цела.

Урач сказаў, што суіцыд адбыўся з-за моцнага стрэсу, які яна перанесла на глебе востра-эмацыянальнага канфлікту. Ён сыпаў медыцынскімі тэрмінамі, якія былі нікому незразумелымі, але бацькі слухалі ўрача ўважліва, робячы выгляд, што разумеюць і кожнае імгненне пераводзілі сутаргавыя позіркі з яго сур’ёзнага твару на сваю бедную дачушку, якая схавалася ад усіх пад коўдрай. Урач упэўніваў бацькоў, каб яны не хваляваліся, дадаючы, што ў юнацтве ўсялякае здараецца і іх дзіця, на жаль, гэтаму не выключэнне, таму не трэба яе злаваць і выводзіць, прынамсі, колькі тыдняў. Ён пажадаў бацькам мацавацца і сышоў. З падачы маці да Рыты стаў прыходзіць знаёмы псіхіятр, які спрабаваў высветліць прычыну непрыемнага інцыдэнту метадам псіхааналізу. Аднак Фрэйд устарэў. Рыта яшчэ болей замкнулася ў сабе і нават не звяртала на псіхіятра ўвагі, нібы ён быў яе кароткатэрміновым трызненнем. Яна насцярожана маўчала, блукаючы ў глыбінях свайго розуму. Маці, бачачы такое, залівалася гаротнымі слязьмі за спінай сутулага бацькі. Псіхіятр працягваў прыходзіць да Рыты яшчэ цэлы тыдзень, але яму, як ён не намагаўся, так і не атрымалася высветліць першапачатковай прычыны, за выключэннем відавочнага – Рыта хацела памерці. І ў гэтым псіхіятр упэўніўся толькі на апошнім сеансе, калі Рыта вырашыла, магчыма, каб ад яе адчапіліся, напісаць на паперцы наступны сказ: "Я не хачу жыць!" Псіхіятр, у сваю чаргу, паспрабаваў зачапіцца за гэты невялікі аргумент і ў далейшым, пакрысе адштурхоўвацца ад яго. Але далей рабілася толькі горш: Рыта пачынала крычаць не сваім голасам, выдаючы з крохкага горла жудасныя гукі і псіхіятр быў вымушаны спыніць свае доследы.

У суботу Рыта нічога не ела, цэлы дзень праляжаўшы на канапе, уткнуўшыся тварам у падушку. І ніхто не мог зразумець, што ж магло здарыцца з некалі вясёлай і жыццярадаснай дзяўчынай.

Ніхто акрамя яе. Рыта дакладна ведала, што прычына хавалася ў той няшчаснай пятніцы, калі Славік, яе хлопец, прапанаваў ёй правесці рамантычную ноч у яго на кватэры. Ён сказаў, што яго бацькі з’язджаюць на лецішча і яны застануцца адны. Яна даверылася яму. Відаць, з-за таго, што па-вушы была закахана ў гэтага спакушальнага шатэна, высокага хлопца з прыгожымі цёмна-сінімі вачыма. Спачатку ўсё ішло цудоўна: яны пілі шампанскае і цалаваліся на балконе пад яскравымі зоркамі і нават на шчасце скінулі з шостага паверху крыштальныя келіхі. А потым неспадзеўкі да Славіка зайшлі сябры. Яны былі п'янымі, але самым дзіўным было тое, што Славік ніякім чынам не спрабаваў вытурыць іх прэч. У Рыты пачало складацца ўражанне, быццам яны зусім яму не заміналі. А сябры былі, як назойлівыя мухі, яны шныпарылі па ўсіх пакоях, гучна мацюкаліся, дайшло нават да таго, што адзін з іх, лысы і паскудны, якога ўсе называлі Лімон, пачаў нахабна дамагацца да Рыты. Але Славік нібы не заўважаў гэтага. Асушыўшы бутэльку гарэлкі на кухні, вынаходлівыя сябры прапанавалі закаханай пары міксоў, эфект ад якіх абяцалі даволі файны. Толькі Рыта прыйшла да Славіка не за тым, каб напаліцца гэтай дрэні. Яшчэ трохі пасядзеўшы, няўрымслівыя сябры выйшлі з кватэры. Потым закаханыя аддаліся прыемным інтымным гульням, Славік быў вельмі далікатным і чулым з ёй. Рыта шмат піла шампанскага, а потым заснула і правалілася ў нябыт.

“Лаз” спыніўся, і дзяўчына расплюшчыла вочы. Непрыемны сусед і наогул усе пасажыры, што знаходзіліся ў салоне аўтобуса, кудысьці зніклі. Яна ўзнялася са свайго месца і асцярожна прайшла наперад да вадзіцеля. Аднак яго таксама не аказалася на месцы.

“Дзіўна”, – падумала яна.

У гэты момант зусім нечакана з жудасным скрыпам расчыніліся дзверцы аўтобуса і з двара ў кабіну, крадучыся да ног дзяўчыны, пачаў запаўзаць густы туман. Яна зрабіла колькі крокаў па прыступках і саскочыла на зямлю. Мясцовасць, у якой спыніўся аўтобус з-за непрагляднага туману было не распазнаць, хоць вока выкалі. Але, тым не менш, цікаўнасць падштурхоўвала яе рухацца наперад. Туман лізаў твар дзяўчыны, яшчэ злёгку заспаны, лізаў плечы і ногі, і, нібы ўзяўшы пад руку, вёў у патрэбным накірунку. Яна паспрабавала прабегчы, але як і ў сне, на яе абрынуўся нябачны цяжар. Думкі аб тым, дзе яна знаходзіцца, пачалі вярэдзіць затлумлены розум дзяўчыны. Чамусьці, ёй узгадаўся сумны мульцік "Вожык у тумане". Сентыментальна ўсміхнуўшыся, яна ўспомніла прыемны эпізод з свайго дзяцінства. У трынаццаці год бацькі завязлі яе на цэлае лета ў вёску. Там з імі па суседству жыў вясковы хлопчык Ахрэм. Яны заўжды гулялі разам і ўсе казалі, што іх вадой не разальеш, аднагодкі дражнілі “жаніхом і нявестай”, а старыя бабы на прызбе спадзяваліся, што пасталеўшы, яны абавязкова ажэняцца. Аднак гэтаму не суджана было спраўдзіцца: хлопчык пазней разбіўся на матацыкле, а яна… Аднойчы прыязная парачка заскочыла на суседскую адрыну. На адрыне вялікімі копамі ляжала духмянае сена. Яны захоплена скакалі і качаліся па ім. Там упершыню яна пацалавалася. А потым пайшоў дождж і яны, ахінуўшыся сенам, прытуліліся адзін да аднаго і затоена маўчалі, слухаючы цішыню. Дождж церушыў па руберойдавым даху адрыны і ім было так утульна разам, што здавалася ўсё на свеце на некаторы час спынілася толькі дзеля іх. Калі дождж аціх, яны выйшлі на вуліцу. Наваколле ахутаў туман, ад якога пахла мятай і парэчкай. Яны ўзяліся за рукі і блукалі ў ім да самага вечару. Туман заўжды навяваў ёй прыемныя ўспаміны. Гэты ж туман быў зусім іншы, здавалася нават, што ён штучны. Дзяўчына ішла ў нікуды ўжо колькі хвілін, а непраглядны туман ніяк ні чэзнуў.

“Што за чартаўня, дзе я знаходжуся? Не лепш было б застацца ў аўтобусе?” – падумала яна.

У тумане, між тым, пахаладнела, абрыдлівая вільгаць прасочвалася скрозь вопратку, аблізваючы гідкім языком пяшчотную скуру дзяўчыны. Але слізгаючы няўлоўным ценем праз гэты суцэльны туман, дзяўчына прыкмеціла далёка наперадзе невялікі бляклы агеньчык чырвонага колеру. Набліжаючыся да кропкі, яна пачала распазнаваць абрысы цаглянага двухпавярховага будынка з брылём, на якім высвятляліся чырвоныя літары слова “Гатэль”. Яна падышла бліжэй. Невялікую тэрасу вакол будынка ўпрыгожвалі круглыя бетонныя клумбы, у якіх, зрэшты, акрамя чарназёму нічога не наглядалася. Дзяўчына ўзышла па трох абабітых прыступках і апынулася ля дубовых дзвярэй гатэля. Злёгку крануўшы іх пальцамі, яна патрапіла ўнутр.

Гатэль, што звонку, што з сярэдзіны быў даволі несамавітым. У невялікім фае гарэў абажур, асвятляючы старыя, жоўклыя ад часу шпалеры, брудную падлогу і, як ёй здалося, абкуродымленую столь; пасярэдзіне фае стаяў абдзёрты стол, а за ім вісела паліца з ячэйкамі для ключоў, якія аднак былі пустымі, непадалёк ад стала пачыналася лесвіца, што вяла на другі паверх. Дзяўчына прайшла наперад да стала.

– Я чакаў вас, – прагучаў за яе спінай гугнявы галасок і яна рэзка азірнулася.

Перад дзяўчынай з’явіўся шчуплы дзядуля невялікага росту з пляскатым тварам, які нагадваў смаржок. У яго шэрых вачах мітусілася штосьці вар’яцкае. Дзядуля хітра ўхмыльнуўся і павольна прайшоў да стала, шорхаючы па падлозе нязграбнымі нагамі. На яго локцях дзяўчына прыкмеціла нарукаўнікі. Увогуле ён нагадваў старамоднага банкіра, якія ў часы імперыялізму сядзелі за драўлянымі рахункамі. Дзядуля абапёрся крохкімі пальцамі аб паверхню стала і ўнурыўся на разгубленую дзяўчыну.

– Ваш нумар дзевятнаццаць, – вытрымаўшы паўзу, сказаў ён і, дастаўшы з шуфлядкі ключ, працягнуў яго дзяўчыне.

Нічога не разумеючы, яна ўзяла іржавы ключ і моцна сціснула яго ў сваёй далоні.

“Што тут адбываецца? Калі я паспела заказаць сабе нумар. Ці гэты пляшывы хмыр умее чытаць мае думкі, ці ўсё гэта кімсьці добра спланавана. Толькі навошта? І наогул, што гэта за месца?”

Дзядок, не зводзячы з яе вачэй, спытаў:

– Можа яшчэ што пажадаеце?

Яе ўжо пачынаў раздражняць гэты нягегла-гугнявы галасок.

– У вас, выпадкова, не знойдзецца шклянкі вады, у горле надта перасохла?

Твар дзядка напоўніла ліхвярская ўхмылка і ён, нібы чакаючы такога запыту, дастаў з-пад стала паднос з бруднымі шклянкамі.

– Памыйце сабе адну, рукамыйніца знаходзіцца як раз за вамі.

Дзяўчына азірнулася і ўбачыла каля лесвіцы рукамыйніцу. Узяўшы шклянку, яна добра вымыла яе ў халоднай вадзе (гарачай не аказалася) ад аселага пылу і вярнулася зваротна. Замест падноса на стале ўжо стаяла вялікая конаўка вады. Дзяўчына ў поўным непаразуменні аддала вымытую шклянку дзіўнаму дзядку і нагбом выпіла ваду.

– Ваш пакой на другім паверсе, апошні з правага боку.

Яна зірнула на лесвіцу, адчуваючы як яе пачуцці прымушалі, падштурхоўвалі падняцца па гэтых драўляных прыступках; а ў цэлым яна змарылася, не замінала б крыху адпачыць.

Асцярожна ўзняўшыся па рыпучай лесвіцы, позірку дзяўчыны адчыніўся доўгі калідор. Даўно ўжо непрыдатныя люмінесцэнтныя лямпы перыядычна мігацелі, яны то паглыналі калідор у змрок, то зноў вымалёўвалі цьмяным святлом яго дапатопныя абрысы. Дзяўчына пайшла наперад. Падлога пад яе нагамі была заслана лінолеумам у чорна-белыя квадраты і нагадвала шахматную дошку. Барвовыя дзверы ўсцяж калідора здаваліся дубовымі дамавінамі, якія паставілі ў вертыкальнае становішча, а з глыбіні пакояў чуліся прыглушаныя гукі. Гукі былі рознымі: шум радыё, хтосьці ляпаў гумавым мячыкам па падлозе, смех, стрэлы, але хутчэй за ўсё з тэлевізара, скрып ложка, у адным з пакояў чуўся гітарны перабор. Урэшце яна падышла да дзвярэй з нумарам дзевятнаццаць і, уставіўшы ключ у замочную шчыліну, лёгка іх адчыніла.

У пакоі было змрочна і яна, намацаўшы на сцяне ўключальнік, запаліла святло. Пакой аказаўся зусім невялікім. Пасярэдзіне стаяў нізкі ложак, а каля яго крывая тумбачка. Акно ў пакоі забілі дошкамі, а ў паветры адчуваўся застаялы прысмак вільгаці. Усё гэта нагадвала наркаманскі прытон, але яна не грэбавала і, зачыніўшы за сабой дзверы, стомлена кінулася на цвёрды і халодны ложак.

“Як добра, яшчэ б хто-небудзь зрабіў масаж і тады б можна было адсыпацца цэлую вечнасць”, – упершыню за гэты тыдзень на яе твары з’явілася ўсмешка.

Яна заплюшчыла вочы і, не скідаючы з сябе кеды, адразу заснула пад сухое храбусценне шашка, што тачыў адну з чатырох сцен.

* * *

Рыту згвалтавалі. Тыя вылюдкі-сябры Славіка. Ён незаўважна падсыпаў ёй у шампанскае моцнадзейнага снатворнага і калі яна заснула, адчыніў гэтым падонкам дзверы, (аказалася, што яны ўвесь час чакалі каля пад’езда), якія ўсю ноч пацяшаліся над ёй, а Славік усё здымаў на камеру. Калі Рыта прачнулася, яна адчула ныючы боль паміж ног і заўважыла на сцёгнах гематомы. Яна спытала ў Славіка аб гэтым, таму што нічога не памятала. Ён спярша маўчаў, пачаставаў яе сняданкам, а потым з маніякальнай абыякавасцю паказаў на кампутары ўсю распусту, якую над ёй ўчынілі. Рыта не магла паверыць сваім вачам, сэрца сціснула такім болем, што ў яе імгненна падкасіліся ногі і яна асела на падлогу, выліўшыся ў сутаргавым рыданні. Яе любы, яе мілы хлопчык аказаўся такім бязлітасным вылюдкам. Але яна не накінулася на яго з кулакамі, яна нават не аблаяла яго, – у яе быў звычайны шок. Славік жа зусім іншым голасам, якога Рыта раней ніколі не чула, папярэдзіў, каб яна трымала язык за зубамі, таму што ў горшым выпадку ён запампуе гэтае відэа ў Інтэрнэт. Яе ўразілі яго ўпэўненыя словы: “Ты не дакажаш, што цябе згвалцілі, ты сама нам аддалася, не памятаеш, а, канечне, ты ж была пад градусам, і не саромеючыся, рассунула ногі”. Яшчэ Славік прызнаўся, што яна не першая ахвяра і што ўсе папярэднія маўчалі. Для Рыты ўсё адбывалася, як у жахлівым сне, калі хацелася хутчэй прачнуцца. Яна яшчэ доўга не магла стрымаць горкія слёзы. Яе ахапіла роспач. А Славік спрабаваў суцешыць Рыту, прапаноўваючы ёй, калі яна сама таго пажадае, яшчэ адну відэа-сесію нябачнай распусты, хто ведае, можа ёй спадабаецца і яна ўвойдзе ў рызыку, а потым на гэтым можна будзе зарабіць добрыя грошы. Але замест адказу, Рыта знайшла ў сабе сілы ўзняцца на ногі і, ледзь трымаючыся, прайсці да дзвярэй, хуценька апрануцца і знікнуць назаўжды з яго паганых вачэй. А потым яна вырашыла скончыць жыццё самагубствам. Да чорта ўсё і ўсіх. Калі гэты свет так жорстка з ёй абышоўся, ну навошта тады наогул жыць? Аднак Рыту выратавалі і яна замкнулася сама ў сабе, пакляўшыся болей ніколі і ні з кім не размаўляць.

“Я – смецце, я – непатрэбная нікому істота, я нават не патрэбна смерці, а гэта самае горшае выпрабаванне і пакута, калі так хочаш памерці”, – думала яна.

У канцы тыдня Рыта збегла з дому, збегла з свайго гораду, магчыма, каб пачаць новае жыццё, пачаць усё з белага аркуша. На гэтым яе след абарваўся.

* * *

Яна прачнулася сама па сабе, проста расплюшчыла вочы і села на край ложка. У пакоі заўважна пахаладзела і дзяўчына, абхапіўшы свае плечы аберуч, пачала расціраць іх спруцянелымі пальцамі. Спярша дзяўчыне здалося, што гэты гатэль ёй прысніўся, але ўбачыўшы чатыры абадраныя сцяны, яна вярнула сябе ў рэальнасць. Здавалася, увесь свет створаны з такіх несамавітых гатэляў.

“І што загадаеце рабіць?” – прамільгнула у яе галаве думка.

Нечакана ў дзверы пагрукалі і дзяўчына, каб ніхто звонку не пачуў яе прысутнасці ў пакоі, асцярожна на дыбачках падышла да дзвярэй і паглядзела ў вочка. У калідоры стаяў падлетак. Яго бяскрыўднасць вымусіла адчыніць яму, хаця дзяўчына адчувала, што рабіць гэтага зусім не хацела. Рука сама лягла на ручку. Хлопчык гадоў чатырнаццаці ў белай кашулі з чорным гальштукам і ў яскрава-ружовых шортах аказаўся парцье. Ён увішна праслізнуў у пакой і пачаў невыразна балбатаць аб тым, што невядомы спадар з шэсцьдзесят першага пакоя не адчыніць дзверы, пакуль не пачуе яе голасу. Хлопчык сказаў, што спадар за дзвярамі вельмі добра яе ведае. Раней бы яна вытурыла наіўнага смаркача прэч, якая ёй розніца, што ён там патрабуе, хай хоць да скону дзён там сядзіць, але ў той момант яна вырашыла па-іншаму. Хіба з-за таго, што яе ахапіла незвычайная цікаўнасць, а гэтыя сцены паспелі надакучыць. Яна згадзілася.

Парцье ўзяў яе за руку і яны пайшлі па мігатлівым калідоры. Да яе ног аднекуль спераду падкаціўся гумавы мячык і яна схапіла яго рукой. Хутка да іх падбегла дзяўчынка гадоў сямі ў салатавым сарафане і з непрыязнасцю выхапіла мячык з яе рук. Дзіўна, але гэта дзяўчынка кагосьці ёй нагадала. Хлопчык-парцье пацягнуў дзяўчыну за руку і яны пайшлі далей. Ён падобна дзядку з фае шорхаў па падлозе рэперскімі красоўкамі і ўвесь час насвістваў сабе пад нос. Урэшце яны падышлі да дзвярэй.

– Скажы што-небудзь, – прашаптаў ёй парцье.

– Што-небудзь…

Дзверы прыадчыніліся і з пакоя на калідор прасачылася цытрынавая палоска святла.

– Цяпер зайдзі ўнутр, – загадаў хлопчык.

І яна падпарадкоўваючыся, забыўшыся на ўсе ранейшыя перасцярогі, зайшла ў пакой. Парцье адразу зачыніў за ёй дзверы.

У пакоі на табурэце спінай да яе сядзеў пажылы мужчына, каля яго на падлозе стаяла радыё, з якога даносілася ціхае шыпенне. Яна падсунула левую нагу пад сябе і, абапёршыся ёй аб сцяну, зацікаўлена паглядзела на незнаёмца. Імгненне нічога не адбывалася, аднак мужчына павярнуўся. Яму было гадоў шэсцьдзесят, сівыя валасы неахайна рассыпаліся па яго галаве, а на шчоках выступала двухтыднёвае шчацінне. Мужчына пачаў уважліва прыглядацца да дзяўчыны, нібы ўзгадваў, дзе ж ён мог бачыць яе і па-ранейшаму маўчаў, падціснуўшы тонкія вусны. Такое адчуванне, быццам яму гэта прыносіла задавальненне.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю