355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андрэй Латыголец » Канвеер » Текст книги (страница 3)
Канвеер
  • Текст добавлен: 9 апреля 2017, 08:00

Текст книги "Канвеер"


Автор книги: Андрэй Латыголец


Жанры:

   

Киберпанк

,

сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 15 страниц)

4

Уся праблема першай змены заключалася ў працэсе абуджэння. А прачынацца ў першую змену было складана. Верагодна, тое ж самае адчувала і спячая прыгажуня пасля працяглага і салодкага сну, які сваім слінявым пацалункам парушыў якісьці саладжавы прынц. Аднак замест пацалунку вушы Дзяніса прарэзаў агідны званок будзільніка. Гадзіннік паказваў пяць дваццаць раніцы. Першае, што прыйшло ў галаву Дзяніса, было ўсведамленне непазбежнасці руціннай працы, якая чакала наперадзе. КАНВЕЕР!

“Як толькі перажыць грэбаную змену?”

На кухні ўжо завіхалася яго мама Вера Сцяпанаўна і сімвалічны пах, які зыходзіў адтуль, пракраўшыся яму ў пакой, сведчыў аб прыгатаваным сняданку.

Дзянісу спатрэбілася пяць хвілін, каб працерці вочы і спакваля падняцца з канапы. Выканаўшы гігіенічныя працэдуры, Дзяніс зайшоў на кухню, дзе на стале яго чакала талерка з апетытным амлетам.

– Добрай раніцы, – прагугнявіў ён маці.

– Добрай раніцы і прыемнага апетыту, – сказала Вера Сцяпанаўна.

– Ага, дзякуй…

– Ну, як работа? – спытала яна, сеўшы насупраць сына.

– Ніштавата, – неахвотна перажоўваючы ежу, адказаў Дзяніс. – Вытрымаю.

– І я так думаю. Табе ж яшчэ палова месяца засталася?

– Так, зусім нічога.

Хаця сам ён выдатна разумеў, што два наступных тыдні далёка не абмяжоўваліся фрывольным выразам “зусім нічога”, а два наступных тыдні – гэта восемдзесят трыклятых гадзін, гэта мурло Чыпушылы і іншых пралетарскіх суб’ектаў, у дадатак смуроднае паветра і, бадай, самае агіднае: адчуванне фізічнага прыгнёту, прычым добраахвотнага.

Пачысціўшы пасля сняданку зубы і, прывёўшы сябе ў парадак, Дзяніс выйшаў на вуліцу. З раніцы было халаднавата і паддувала ў плечы, ад чаго скура рабілася гусінай і хацелася перасмыкнуцца ўсім целам. Ён уключыў на флэшцы Prodigy і пайшоў на прыпынак.

У аўтобусе на Дзяніса найшла дрымота. Ад яго дома да «Тытана» язды, прыблізна, з паўгадзіны і таму яму не заставалася нічога іншага, акрамя як прытуліцца да бліжэйшага поручня, і бесклапотна заплюшчыць вочы. Паглыбіўшыся ў дрымоту, яго свядомасць адразу ж запаволілася разам з фразамі Кейта Флінта. Гэта было падобна на прыступ ліхаманкі. Потым у галаве замітусілася адна назойлівая думка: цяпер Дзяніс не мог сабе ўявіць, як зможа вытрымаць восем гадзін. Стоп! Канвеер – вось глеба для разважання. Хіба ёсць яшчэ нешта? Ты павінен адпрацаваць сваё. Пена, якую ты абразаеш, прагне гэтага. Ты ачысціш лядоўню ад бруду і зробіш яму вялікую карысць. Канвеер! Канвеер! Канвеер! Я твой гаспадар! А цяпер уважліва паглядзі на корпус халадзільніка – ён белы, як самы дасканалы, самы ідэальны колер. Пазбаўся ад сваіх стэрэатыпаў і ілюзій! Чуеш? Я ведаю: ты не гультай, ты здольны працаваць і ты будзеш працаваць, таму што я цябе прымушу. Ты – мая частка, ты – мой сродак, мой раб. А я – твой уладар. Бо няма нічога складанага ў выкананні вызначанай аперацыі, у падпарадкаванні мне, прынамсі, гэта ўсё, што ад цябе патрабуецца. Магчыма, ты ўжо адчуў міжвольную лёгкасць і млявасць уласнага цела? Так? Адчуў? Значыць першая стадыя ў тваім адваротным перакананні пройдзена. Далей я навучу цябе кантраляваць свой розум, я навучу цябе разумець мае пасланні і іх прыхаваны сэнс. Запомні: няма ляноты, няма стомленасці, ёсць толькі імкненне наперад, хуткасць працы, жаданне зрабіць нашмат больш і што самае галоўнае – якасней. Дакажы мне, што ты адзін з выбраных, адзін з вартых. Канвеер! Канвеер! Канвеер! Ты разумееш? Твой крок, твой рашучы крок у мой бок, запэўніць цябе ў гэтым. Таму праца – толькі праца, твая змена – толькі твая змена. Зразумей, мы з табой адно цэлае. Я – твой розум, ты – мае дзеянні. Мы адзін механізм, памятай! Канвеер! Канвеер! Канвеер!

Гэта быў не сон і Дзяніс разумеў дзіўную фантасмагорыю. Потым перад ім з’явіўся канвеер, шырокі, у колькі дзесяткаў метраў і бясконца доўгі. Замест канвеернай стужкі ляжаў чырвоны язык, пакрыты гідкімі пухірамі і сліззю. На ім стаялі скрываўленыя лядоўні. Усе яны рухаліся ў бясконцую далеч жахлівага канвеера. Раптам язык заварушыўся, як вуж на патэльні, і лядоўні адна за адной пачалі падаць на кафляную падлогу. Разбіваючыся аб яе, быццам крыштальныя келіхі, разбітыя лядоўні пакідалі калюжы барвовай вадкасці, якая імгненна закіпала і бясследна растваралася ў прасторы. Калі растварылася апошняя лядоўня, язык напружыўся, хутка скруціўся і знік. Аднекуль здалёк пачулася моцная адрыжка, нібы адрыгнуўся Паліфем[4]4
  Паліфем – цыклоп з гамераўскай “Адысеі”.


[Закрыть]
і ў гэты момант Дзяніс расплюшчыў вочы. Аўтобус пад’язджаў да “Тытана”. Дзяніс убачыў пафасныя літары на даху інжынернага корпуса, прахадную і па яго целу прабегла дрыготка.

Высыпаўшы з народам на прыпынку, ён марудна ўзняўся па прыступках да галоўнага ўваходу. У галаве стаяў тлум ад убачанага трызнення, але яно ніякім чынам яго не здзівіла. Дзяніс палічыў такія праявы свайго розуму звычайным плёнам падсвядомай фантазій.

На прахадной у кабіне сядзела ўсё тая ж прывабная вахцёрка, але на гэты раз у Дзяніса не было асаблівага настрою заляцацца з ёй. Ён панура прасунуў у вакенца свой тэрміновы пропуск і яго прапусцілі далей.

Да гардэробу ён падышоў без уласцівага яму адчування пагарды. Да ўсяго і навакольнае паветра аказалася не такім смуродным, як здавалася раней.

“Можа, напярэдадні памяшканне добра праветрылі, ці я ўжо паспеў звыкнуцца з гэтымі таксічнымі пахамі?” – падумаў Дзяніс.

Адчыніўшы шафік, ён з прыхаваным сумам скінуў з сябе паўсядзённую вопратку. Потная роба налезла на яго, як чыясьці іншая скура. Даўно б не замінала яе памыць. Майка смярдзела, а ад кедаў патыхала ўчорашнімі шкарпэткамі. Аднак Дзяніс паспрабаваў не звяртаць на гэта ўвагі. Вялікіх намаганняў яму не спатрэбілася. Зачыніўшы шафік, ён не спяшаючыся спусціўся ўніз. Выйшаў на вуліцу, зайшоў у першы цэх, мінуў маставыя краны, прайшоў ліцейку і трапіў у трэці цэх. Як і раней, як і кожны такі раз.

Каля дыспетчарскай яго сустрэў майстар Прошын. Бледны твар майстра выяўляў рысы пэўнай незадаволенасці і кожнае сваё наступнае слова ён вымавіў досыць выразна:

– На “лінію Краўса” з адпачынку выйшаў працоўны. Пастой тут, я зараз знайду табе новую працу.

Дзяніс збянтэжыўся і спярша не ведаў, як яму рэагаваць на такую навіну, хацеў было памкнуцца спытаць, але Прошын ужо знік за дзвярыма дыспетчарскай.

З аднаго боку навіна ўзрадавала Дзяніса: не прыйдзецца больш збіваць згіны пальцаў аб лядоўны агрэгат, не прыйдзецца бачыць Чыпушылу. З другога боку Дзяніс добра разумеў, што налаўчыўшыся абразаць пену, яму зноў прыйдзецца асвойваць новую аперацыю. І абавязкова на новым месцы знойдзецца яшчэ адзін Чыпушыла, які будзе павучаць яго, як правільна працаваць, часам, кпіць над яго нязграбнымі рухамі і ўвесь час ён будзе адчуваць на шыі незадаволены позірк. Апошняе больш за ўсё выводзіла Дзяніса з раўнавагі. Магчыма, з-за таго, што ён, у некаторай ступені, быў параноікам.

Чакаць Прошына прыйшлося ня доўга. Дзверы дыспетчарскай адчыніліся і адтуль выйшаў невысокі мужчына сярэдніх гадоў у цывільным, а за ім расчырванелы майстар. Мужчына быў даволі кідкага неславянскага паходжання: асмуглы і з вірлавокімі вачыма.

“Армянін ці азербайджанец? Ды яшчэ начальнік!”, – падумаў Дзяніс.

– Гэта ты яго збіраешся на маразільнікі паставіць? – спытаў у Прошына на чыста рускай мове вірлавокі.

Майстар кіўнуў галавой.

– На заводзе першы раз працуеш? – пацікавіўся ён у Дзяніса.

– Так.

Мужчына недаверліва паглядзеў на Прошына.

– Глядзі мне, Максім, пад сваю адказнасць яго бярэш, я потым асабіста прыйду паглядзець, як твой архаравец працуе.

Прошын пачырванеў яшчэ больш і, нічога не адказаўшы, пайшоў у бок першай веткі канвеера. За ім накіраваўся і Дзяніс.

Толькі цяпер ён зразумеў, што канвеер “лініі Краўса” быў нікчэмным падабенствам сапраўднага канвеера, які спецыялізаваўся на зборцы лядоўняў. Трэці цэх умяшчаў пяць доўгіх канвеерных ветак, кожная з якіх выконвала сваю функцыю. Прошын павеў Дзяніса ўздоўж першай і другой. На пешай ветцы збіралі каркасы лядоўняў, другая канцэнтравалася на далучэнні асобных дэталяў да вырабленай канструкцыі. Яны падышлі да самага пачатку першай веткі і майстар адразу замацаваў за Дзянісам вакантнае месца. Яму выдзялілі ліпкую ізастужку, пару баваўняных пальчатак і “гаспадарчае мыла”. Яго новай задачай заключалася заляпляць стыкі ў злучаных сценках лядоўняў. Майстар прыставіў да Дзяніса хлопца, ад якога брыдка смярдзела потам, каб той растлумачыў яму, як менавіта трэба заляпляць стыкі. Хлопец паказаў Дзянісу асноўныя дзеянні (па яго сцэнару аперацыя была лёгкай: раз-два – наступная лядоўня, тры-чатыры і так далей) і перадаў ізастужку Дзянісу. З гэтага ўсё і пачалося. Стыкі выходзілі на столькі ўбогімі і крывымі, што хлопцу прыходзілася перарабляць усё зноўку. Пры тым амаль кожны раз ліпкі бок ізастужкі загінаўся, яна часта вылятала з рук, з-за чаго прыходзілася спыняць канвеер. Некаторыя працоўныя ўжо скоса пачалі паглядаць на Дзяніса.

– Тут няма нічога складанага, – без інтанацыі казаў хлопец. – Глядзі, бэрэш адзін канец ізастужкі, адцягваеш яе на памер стыку, праводзіш па ёй рукой – гатова.

У яго выкананні гэта выглядала бездакорна.

– Слухай, Грыша, навошта тут не вылузвацца?! – сказаў хлопец, што стаяў непадалёк ад Дзяніса і займаўся непасрэднай стыкоўкай сценак лядоўняў. Хлопец быў гадоў трыццаці, ужо з піўным брухам і нахабнай храпай. Яго правую шчаку аздабляла радзімка сантыметровай акружнасці. Дзяніс схіліўся да асацыяцыі, што ён быў, хутчэй за ўсё, з ліку тых персанажаў, хто любіць пасля працы выпіць піва, добра нажэрціся ў выходныя і трахнуць танную шлюху, альбо дзяўчыну, недалёкую норавам ад блудніцы. Гэта можна было прачытаць па яго ўсмешлівым твары. Хлопец падышоў бліжэй і пераняў ізастужку ў Грышы.

– Лепей рабі так, сябрук, – звярнуўся ён да Дзяніса. – Бярэш ізастужку, лепіш канец, а потым проста цягнеш яе ўздоўж па стыку. Справа скончаная.

Дзяніс узяў ізастужку і вырашыў спалучыць на практыцы абодва спосабы. Эклектыка заўжды яго прываблівала. У выніку ў Дзяніса пачало атрымлівацца, стыкі атрымліваліся збольшага роўнымі цераз адну лядоўню. Неабходна было толькі сканцэнтравацца.

У адрозненні ад абрэзачнай пены заляпляць стыкі аказалася ў шмат разоў прасцей, прынамсі, яшчэ на колькі гадзін. Лядоўні ішлі не ўпрытык, а на метровай адлегласці адна ад адной, таму Дзянісу хапала часу, каб выканаць аперацыю і трохі перадыхнуць.

Асаблівасцю гэтай веткі было тое, што працоўныя стаялі, ці сядзелі абапал канвеера. Дзяніс паспеў пазнаёміцца, дакладней перакінуцца дробяззю слоў амаль з усімі бліжэйшымі да яго працаўнікамі, у сваю чаргу, кожны з іх даваў яму слушную параду, дзе і дапамагаў.

Але не гледзячы на добразычлівасць працоўных, яму ўсё ж карцела паздзекавацца. А як яшчэ кампенсаваць ранішнюю раздражнёнасць і нежаданне працаваць? На ветцы ён тут жа вылучыў для сябе асобы, якіх можна было падвергнуць разумовай тэрапіі. У яго галаве зайграла старая пласцінка аб раздачы чарговых мянушак. Першым такой пашаны спадабніўся ўжо ўзгаданы хлопец з радзімкай на шчацэ. Дзяніс хацеў, каб мянушка не вылучалася асаблівай банальнасцю і адпавядала яго ўсмешлівай фізіяноміі. На розум прыйшло толькі адно – Ласун. Ух, Ласун! Бадай, у трэцім цэху ён быў самым пазітыўным працоўным, які часта па-штукарску выскаляў жоўтыя зубы і суправаджаў свае, безумоўна, красамоўныя рэплікі адборным мацюком.

Наступным, на кім Дзяніс спыніў сваю ўвагу, быў напарнік Ласуна, што стаяў насупраць яго і ўкладваў унутр змацаваных сценак лядоўняў кардонныя лісты. Прыблізна, аднагодак Ласуна – падцягнуты бландын з яскрава-блакітнымі вачыма – у адрозненні ад эксцэнтрычнага напарніка паводзіў сябе больш стрымана, толькі кожных паўгадзіны бегаў паліць на склад непадалёк ад першай веткі. І яшчэ яго прычоска, менавіта з-за яе ён і атрымаў сваю мянушку, быўшы падстрыжаным пад гаршчок, як класічны нямецкі Ганс. Яго авальны твар і плоскі доліхакефальны[5]5
  Доліхакефальны чэрап – суадносіны даўжыні і шырыні чэрапа чалавека, пры якім шырыня складае менш 0,75 даўжыні.


[Закрыть]
чэрап падкрэслівалі ў ім відавочнае арыйскае паходжанне. Дзяніс уявіў Ганса ў нацысцкай форме і ўсё стала на сваё месца. Гестапа!

Трэцім тыпам аказаўся хлопец, які працаваў у пары з Дзянісам. Ён выразаў адтуліны ў кардонных лістах, устаўляў у іх пластмасавыя закаркоўкі і, усоўваў у куты лядоўняў паралон. З выгляду хлопец здаваўся несамавітым малым гадоў дваццаці пяці і, не гледзячы на ўжо чвэрць векавы ўзрост, твар яго быў спрэс абсыпаны прышчамі. Дапатопныя акуляры і яшчэ гэтая бародка: рэдкая, як у дзячка з вясковай цэркаўкі. Яго звалі Грыша. З такім імем і мянушкі не трэба мець. Да ўсяго пералічанага над ім часта кпілі, бессаромна абражалі, ці па-простаму чмырылі. Дзяніса асабліва ўразіў адзін момант. Брыгадзір Холадаў, здаровая двух метровая шафа, кожны тыдзень раздаваў усім рабочым пальчаткі, а таксама “гаспадарчае мыла”. Усіх ён абслугоўваў з належнай клапатлівасцю, нават Дзяніса, якога бачыў упершыню. Раздаўшы ўсім, акрамя Грышы, пальчаткі з мылам, Холадаў адышоў ад канвеера на патрэбную дыстанцыю і, скруціўшы апошнюю пару пальчатак з апошнім кавалкам мыла ў нейкае падабенства шара, выгукнуў:

– Лаві! – і з прафесіяналізмам спрытнага бейсбаліста, шпурнуў скручанае ў Грышу.

Той, вядома, не паспеў злавіць неспадзяваную падачу з-за адсутнасці хуткай рэакцыі і пальчаткі з мылам паляцелі на падлогу. Холадаў зарагатаў і з’едліва вымавіў:

– Што ж ты, Грыша, такі няўважлівы, а яшчэ на канвееры працуеш.

Ласун з Гестапа душыліся ад смеху і толькі аднаму Дзянісу стала ніякавата. Ён ніколі не любіў назіраць, калі падобным чынам выяўлялі нікчэмную сутнасць чалавека, які не можа за сябе пастаяць. Гэта вельмі выразна кампраметавала асобу.

Між тым Грыша, акінуўшы брыгадзіра варожым поглядам, прабурчаў няўцямнае “пайшоў ты” і прыняўся збіраць з падлогі раскіданыя рэчы.

– Пабурчы мне яшчэ там, у наступны раз у галаву кіну, – найграна раззлаваўся Холадаў і пайшоў па сваіх справах.

І апошні, каго Дзяніс адзначыў сваёй увагай, быў мужык, які працаваў амаль на самым куце першай веткі і прыкручваў у прасвідраваныя адтуліны ножкі лядоўняў. Ён, адносна, нічым не вылучаўся, хіба што толькі быў дужа падобны да Зянона Пазняка.

“Часам, ён не яго сваяк?”

Мянушка сталася заканамернай.

Усе астатнія былі звычайнымі працоўнымі, якія не мелі якіх б там ні было істотных асацыятыўных прыкмет.

Дзве гадзіны Дзяніс карпатліва заляпляў стыкі, так што пот цурком ішоў. Усё здавалася яму простым і нескладаным, як раз да дзесяці хвіліннага перапынку. Ён разагнуўся на ўвесь рост і імгненна адчуў ныючы боль у паясніцы. Гэта была нармальная рэакцыя на частыя згінанні і разгінанні. Спіна ўсё ж не жалезная. Ён прысеў на адзін з сінтэтычных мяшкоў, у якіх змяшчаліся абрэзкі паралона, каб заслужана адпачыць. Як толькі цела паслабілася, Дзянісу адразу перахацелася кудысьці ісці. У такім стане ён і адчуў усеагульную стомленасць сваіх цягліц. Ступні ногі наліліся свінцом, рукі спруцянелі, а паясніцу быццам прасвідравалі ўсім цэхам.

Калі перапынак скончыўся і канвеер пайшоў сваім ходам, Дзяніс ледзь падняўся. Спіну было не разагнуць. Ён паспрабаваў нагнуцца, каб заляпіць стык і ў яго пацямнела ў вачох.

Праз пяць хвілін спіну злёгку адпусціла. Аднак як працаваць далей яшчэ шэсць гадзін, ён і прадставіць сабе не мог.

Дыстанцыі паміж лядоўнямі, якія Дзяніс выкарыстоўваў у карыслівых мэтах, ужо не прыносілі эфекту лёгкага дзесяці секунднага адпачынку і толькі раздражнялі змораны арганізм. Праца ішла марудней, але стыкі, з кожным разам, выходзілі ўсё лепш і лепш, набліжаючыся да ўзроўню, які яму дэманстравалі Грыша з Ласуном. Неўзабаве Дзяніс заўважыў, што сваю аперацыю ён здольны выконваць хутчэй і спрытней за Грышу. Колькі секунд і Дзяніс ужо пераходзіў з адной лядоўні на другую, тым часам як Грыша яшчэ выразаў адтуліны ў папярэдняй. Выйграваючы сабе больш часу, Дзяніс сядаў на мяшок і без усякай цікавасці сачыў за працай Грышы. Ён і не ведаў, што Грышу найбольш раздражняла, калі за ім назіраюць, тым больш новенькі.

У адзін з такіх момантаў Грыша паглядзеў на Дзяніса і раздражнёна сказаў:

– Чаго ўсеўся, ты не правільна лепіш стыкі?!

Дзяніс збянтэжыўся і недаверліва падышоў да працоўнага месца. Штосьці ў тоне Грышы нагадала яму брыдкага Чыпушылу.

– А як трэба? – спытаў ён.

Грыша пераняў ізастужку і з напышлівасцю паспрабаваў паказальна заляпіць адну з лядоўняў. Але ў яго нязграбных руках слізкая ізастужка перакруцілася і ў выніку стыкі выйшлі крывымі. Дзянісу прыйшлося забраць у недарэкі ізастужку і пераляпіць усё зноўку.

– Не спяшайся! – пачуў ён за спінай злосную заўвагу.

На жаль, працаваць з Грышай у адным рытме Дзяніс не мог. Паясніца давала аб сабе ведаць кожную хвіліну. Праз паўгадзіны ў ёй аднавілася боль, робячыся з кожным нагінаннем усё востра-невыноснай.

Апрацаваўшы запар дзесяць лядоўняў, так, каб у запасе засталося каля хвіліны, Дзяніс лёг на мяккі мяшок і заплюшчыў вочы. Трываць боль было ўжо проста немагчыма.

– Нельга ляжаць пад час працы, – сказаў яму жаночы голас.

– А што будзе?

– Калі ўбачыць начальства, можа даць вымову.

Дзяніс нехаця сеў, а потым азірнуўся.

За ім, каля працоўнага стала, што размяшчаўся побач з першай веткай канвеера, стаяла дзяўчына гадоў дваццаці пяці, і выкладвала на ім доўгія металічныя пласцінкі. Яна была ў цёмна-сінім халаце з пафарбаванымі таннай фарбай саламянымі валасамі, сабранымі ў пучок на патыліцы. Абрысы яе непрыгожага твару нагадалі яму выявы засмучаных жанчын з пажоўклых гатычных гравюр. Яе тонкія і непрыемна сціснутыя вусны, а таксама падведзеныя бэзавым ценем вейкі – усё, што адразу адштурхвала Дзяніса аб падобных асоб жаночага полу.

“Курва”, – першае, што прыйшло яму ў галаву. – “Менавіта”.

Вось на такіх як раз і спецыялізаваўся Ласун. Мянушка ўзнікла міжвольна і патрапіла ў самую кропку. У гэтае імгненне Курва паглядзела на Дзяніса і лагодна ўсміхнулася. Яму хацелася сплюнуць.

“Няўжо толькі такія кракадзілы працуюць на канвееры? – падумаў ён. – Хаця, мусіць, так і ёсць, якая нармальная дзяўчына зараз пойдзе на завод? Часы сацыялізму прайшлі. Нават цяжка ўявіць на гэтым месцы Іру”.

Ён неахвотна падняўся з мяшка і працягнуў працу, прычым у паскораным рэжыме. Смешна было глядзець на Грышу, які незадаволена соп і час ад часу скавытаў:

– Апяць дваццаць пяць!

“Ёлуп ты, а я яшчэ шкадаваў цябе”, – непрыязна падумаў Дзяніс.

А калі Ласун пажартаваў над Грышынай бародкай: “У, барада, два вуха!” Дзяніс зарагатаў разам з усімі.

На паўгадзінным перапынку ён добра паабедаў у сталоўцы і астатнія пятнаццаць хвілін вырашыў пасядзець у цяньку асобна ад усіх на самай крайняй лаўцы. Яму не хацелася ўлівацца ў кампанію новых працоўных.

Паясніца за паўгадзіны трохі адпачыла, але пры любым нагінанні, яе пранізваў колкі боль. Дзяніс задумаўся аб змене аперацыі. Ён узгадаў словы вірлавокага начальніка, які згадзіўся паставіць яго на маразільнікі.

“І дзе ж яны?”

Заходзячы ў цэх з вуліцы, ён цвёрда вырашыў, што як толькі ўбачыць Прошына, абавязкова скажа яму аб болі ў паясніцы і магчымай новай аперацыі. Яго ўжо не турбаваў той факт, што майстар кепска аб ім падумае. Спіна была даражэй.

І як не дзіўна доўга чакаць майстра не прыйшлося. Ён з’явіўся на ўчастку праз хвілін дзесяць. Дзяніс інтуітыўна азірнуўся і ўбачыў Прошына, які ўжо ішоў у яго бок. Падрыхтаваўшыся распавесці яму гіпербалізаваную гісторыю аб небывалай дагэтуль стомленасці, ён толькі расчыніў рот, але яго апярэдзілі.

– Пайшлі за мной, – сказаў Прошын і Дзяніс гатовы быў расцалаваць майстра.

“Навошта мітусіцца, калі ўсё прыносяць на сподку?!”

Дзяніс выкінуў у мяшок з паралонам рэшткі ізастужкі і бадзёра пайшоў за Прошыным. Яны накіраваліся ў самы пачатак першай веткі. Там Дзяніс убачыў чаргу цележак, на якіх змяшчаліся металічныя лісты, з якіх Ласун і Гестапа выраблялі каркасы лядоўняў. За цележкамi ўзнiклi дзве “калоны” з полепрапеленавых блокаў, якія нагадвалі разбураную рымскую арку, праз якую пад час трыўмфу праязджалі імператары. Прайшоўшы “арку”, Дзяніс апынуўся ля невялікага канвеера, прыблізна, трох метраў у даўжыню, які разлічваўся на мінімальную колькасць аперацый і працоўных – усяго чатыры чалавекі. З аднаго яго боку стаяла дзяўчына гадоў дваццаці пяці. Рысы яе твару не адрозніваліся асаблівай прыгажосцю, але для сябе Дзяніс адзначыў, што яна была, бадай, самай прывабнай асобінай жаночага полу, якую яму давялося пабачыць на заводзе, ну, магчыма, акрамя вахцёркі. Але, безумоўна, яны абедзве не каштавалі нават пазногця Іры. Яна была непараўнальнай.

У адзначанай дзяўчыны таксама як і ў Курвы былі жоўтыя валасы, аднак пад вобраз прастытуткі яна зусім не падыходзіла. Пільным вокам Дзяніс прыкмеціў, што ў яе ненатуральна блішчалі шчокі, нібы іх адпаліравалі, аддаючы хваравіта-бледным бляскам, як у парцалянавай лялькі. І яшчэ яна па-вульгарнаму чвякала жуванкай, пры гэтым пафасна надзімаючы вялікія пузыры. Да пералічанага можна было дадаць яе зграбны стан і васільковыя вочы.

Насупраць дзяўчыны, з другога боку канвеера, працавалі яшчэ дзве жанчыны. Адна была больш мажная з доўгімі кучаравымі валасамі і тлустымі лыткамі, а другая ніжэй ростам і падстрыжаная пад хлопчыка – звычайныя завадскія бабы.

Утраіх, на спецыяльных падстаўках, яны выраблялі маразільныя камеры, пасля чаго ставілі іх на канвеерную стужку. Адтуль камеры здымаў высокі мужчына і адпраўляў на прэс.

– Толік! – паклікаў яго Прошын і мужык сутаргавата азірнуўся.

Абрысы яго твару выразна суадносіліся з абрысамі вядомага галівудскага акцёра васьмідзесятых.

“Як жа яго звалі?”

Перад Дзянісам адразу ўстала задача асацыяцыі.

Мужык павітаўся з майстрам, а потым працягнуў руку Дзянісу, які ў тую ж хвіліну адчуў моц поціску працоўнай рукі.

– Прывёў табе вучня. Пакажы яму, як трэба прэсаваць маразілкі, і прымацоўваць папярочку, – сказаў Прошын.

Мужык пакорліва кіўнуў, а майстар падышоў да жанчын, для прыліку пацікавіўся іх настроем і хутка знік у невядомым напрамку, развіваючы ў паветры крысы халата, у дакладнасці, як Бэтмэн.

– Студэнт? – прыглядаючыся да Дзяніса, спытаў мужык.

– Так.

– Зразумела. Добра, а цяпер глядзі сюды. Твая задача заключаецца ў наступным…

Далей ён паказаў Дзянісу паслядоўнасць выканання аперацыі. У яго абавязак цяпер уваходзіла: здымаць з канвеера зробленыя маразільныя камеры, ставіць на прэс, які прэсаваў іх з чатырох бакоў, а ў прыватнасці ізастужку, якой абляплялі каркас і змеявік кожнага маразільніка. Наступным крокам патрабавалася зняць з прэса камеру і паставіць яе на стол непадалёк. Ужо на стале да камеры трэба было прымацаваць папярочку, а потым павесіць яе за кручок на цележку, якая змяшчала дванаццаць такіх жа маразільных камераў.

– У гэтай справе галоўнае правільна паставіць на прэс маразілку, – гэта значыць роўна, таму што ў горшым выпадку пагнуцца сценкі і мне прыйдзецца ўсё перарабляць. Яшчэ праблемы могуць узнікнуць з папярочкай – памятай, яе неабходна прымацоўваць роўна; спярша будуць балець далоні, але гэта дробязі і ты паступова прывыкнеш, – сказаў мужык.

Запамінаючы паслядоўнасць дзеянняў, Дзяніс раптам усвядоміў, што гэта была першая сур’ёзная і адносна складаная аперацыя непасрэдна звязаная з лядоўнямі. Ужо можна ганарыцца. Праца на карысць Айчыны. Патрыятызм так і разбіраў Дзяніса. Паралельна з гэтым ён на асацыятыўным узроўні спрабаваў узгадаць, на каго ж быў падобны гэты мужык? Дзяніс выпусціў з памяці, якім імем яго назваў Прошын і таму адразу вырашыў надзяліць мужыка мянушкай. Асабліва гэтае жаданне з’яўлялася, калі той прымацоўваў да маразільніка папярочку, твар яго рабіўся напружаным і ён пераканаўча нагадваў амерыканскага акцёра.

“Акцёра, які здымаўся ў баявіках, дзе граў крутога героя, які біў храпы благім хлопцам, начыняючы іх на працягу кінастужкі кулямі, і абавязкова займаўся сэксам з прыгожай жанчынай. А самы вядомы яго фільм…як жа гэта… “Снайпер”. У самую кропку. А як жа яго звалі? Бэдар… Брэмер… не … Бэры… Бэрынджэр. Усё!”

Мужык быў падобны на Тома Бэрынджэра,[6]6
  Том Бэрынджэр – амерыканскі акцёр, найбольш вядомы па кінастужцы “Снайпер”.


[Закрыть]
як дзве кроплі вады.

“Буду называць яго Снайперам”, – вырашыў Дзяніс.

У гэты момант мужык, нібы прачытаўшы яго думкі, паглядзеў на Дзяніса, усміхнуўся і сказаў:

– Цяпер давай сам спрабуй.

Дзяніс падышоў да канвеера і ўзяў у рукі маразільную камеру. Асцярожна паставіў на прэс.

– Смялей, – падбадзёрыў Снайпер і Дзяніс націснуў на кнопку “Пуск”.

Прэс выдаў уласцівы яму гук гудзення, і сплюшчыў сценкі маразільніка спярша з аднаго, а потым з другога боку. Не прайшло і хвіліны, як пачатковы этап аперацыі быў паспяхова завершаны. Дзяніс адразу ж зняў з прэса маразільнік і паставіў яго на стол. Узяў папярочку і паспрабаваў прымацаваць. Аднак яна выслізнула з рук і яму спатрэбілася дапамога Снайпера. Першая маразілка была гатовая.

Зрабіўшы з горам напалову дванаццаць маразільных камераў, Снайпер сказаў:

– А цяпер цележку трэба завесці да Віці. Пайшлі за мной, я пакажу куды.

Яны адышлі ад канвеера, мінулі першую ветку, завярнулі на лева і выйшлі да другой. Падышоўшы да невысокага шчуплага мужычка з вострым носам, Снайпер уладна паклікаў яго:

– Віця!

Той, як па загаду схамянуўся і хуценька падышоў да іх.

– Вось сюды будзеш прывозіць цележку, – сказаў Дзянісу Снайпер.

“Дзяцел”, – падумаў Дзяніс, гледзячы на востры нос мужычка.

– Што, гэт-сам, памочніка далі? – спытаў у Снайпера Дзяцел.

Снайпер абыякава махнуў рукой і, доўга там не затрымаўшыся, вярнуўся з Дзянісам зваротна да працоўнага месца.

– Можаш прыступаць да справы, – урэшце сказаў ён, – калі ўзнікнуць якія-небудзь складанасці, кліч мяне, я буду непадалёк.

І пайшоў у самы канец участка. Там ён згінаў лісты абечайкі, надаючы ім квадратную форму, з якіх потым жанчыны і выраблялі маразільныя камеры, аздабляючы іх заднімі сценкамі, змеявікамі і белай ліпкай ізастужкай.

Як толькі Снайпер адышоў, Дзяніс адчуў сябе, у поўнай ступені, адзінокім чалавекам, кінутым сам насам з адказнай аперацыяй. Круціся, як хочаш. На яго ўсклалі працоўны абавязак, паставілі задачу, зацвердзіўшы, тым самым, новае звяно ў агульным ланцугу канвеернага механізму. Таму прыйшлося хутка ўлівацца ў адну працоўную плыню і Дзяніс паступова, сам таго не заўважаючы, пачаў набываць здольнасці робата, якога запраграмавалі для пэўнай мэты.

Бяры камеру, стаў на прэс, націскай на пульт, чакай… здымай з прэса, стаў на стол, прымацоўвай папярочку, падвешвай на цележку. Паўтарай дзеянне зноў.

…………………………………………………………………………………………………………………

Нічога складанага. Я здольны і мне не цяжка. Я нават адчуваю гармонію, якая далучае мяне да ўсеагульнага працэсу і робіць неад’емнай часткай сістэмы. Канвеер! Канвеер! Канвеер! Дзіўна, я зусім не адчуваю болю ў руках, якім мяне запэўніваў Снайпер. Гэта ілюзія. Чым я адрозніваюся ад астатніх працоўных? Але не, адрозніваюся. Я – лепшы, я – выбраны.

…………………………………………………………………………………………………………………

Мігатлівы свет. Белы пакой. Пасярэдзіне дрэваапрацоўчы станок. Каля станка чалавек у белым зашмальцаваным халаце. Рукі чалавека скрываўленыя. Ён угрызаецца вострымі зубамі ў адрэзаную чалавечую руку, быццам у сакавіты гарбуз, а потым замацоўвае яе ў станок. Скрыгаючы зубамі, ён цісне на кнопку «Пуск» і рука набірае абарачэнні. Дастаўшы з кішэні долата, чалавек датыкаецца ім да рукі і з яе пачынае злазіць скурана-мясная габлюшка. Апрацаваўшы руку да косткі, ён здымае атрыманую дэталь са станка і шпурляе яе ў кут пакоя. Потым выцягвае з іржавай начоўкі тлустую лытку. Угрызаецца зубамі. Кроў пырскае ў розныя бакі і залівае станок, сцены і кафляную падлогу яскрава-пунсовым колерам. Нечакана чалавек рэзка спыняецца і хапаецца за жывот. Твар яго скажае жывёльная грымаса і ён пачынае ванітаваць. З перакошанага рота выліваецца тэхнічнае масла і высыпаюцца разнастайныя шрубкі – усё гэта запаўняе пакой брыдкай каламутнай жыжкай. Жыжка затапляе пакой і не застаецца больш нічога. Канвеер! Канвеер! Канвеер!

шумавое рэха…

бясформенная маса…

выбух…

зараджэнне гамункулуса…

матэрыялізацыя…

Канвеер!

Канвеер!

КАНВЕЕР!

У галаву лезла Бог ведае якая лухта. Дзяніс і сам не мог растлумачыць адкуль браўся гэты бессэнсоўны трэш, і як ён яшчэ на працягу гэтага ўмудраўся выконваць аперацыю. Самнамбулізм якісьці. Разам з тым яго рухі зрабіліся дасканала аднастайнымі. А потым ён вынайшаў зручную тэхніку, з дапамогай якой на аперацыю патрабавалася роўна адна хвіліна. Ён нават вызначыў, як лепей стаяць каля маразільнай камеры, каб папярочка прымацоўвалася двума націскамі рукі. Таксама Дзяніс разлічыў часовы інтэрвал паміж працай і адпачынкам (трыццаць секунд), што дазваляла яму аднавіць сілы і ён смела сядаў на стол. Пад час адпачынку Дзяніс з цікавасцю вывучаў працоўнае асяроддзе. Трэці цэх быў прасторным, болей, чым ён здаваўся яму раней. Вышыня ад падлогі да шклянога даху складала каля дваццаці метраў. Праз бруднае шкло даху Дзяніс бачыў сіняе неба з бязладна раскіданымі па ім аблокамі – шматок свабоды, якая пранікала сюды з гарадскога свету. Дарэчы, па небу можна было арыентавацца, асабліва ў другую змену, зоркі і сонца ў такой резервацыі шмат аб чым казалі. Але найбольш увагу Дзяніса прыкавала завадская вентыляцыя, прадстаўленая ў выглядзе тоўстых алюмініевых трубаў, якія пачыналіся ад падвесных канвеераў і цягнуліся да самага даху.

“Зусім як у амерыканскіх фільмах, – падумаў ён, – калі які-небудзь Джэймс Бонд, хаваючыся ад ворагаў, асцярожна пралазіць па такой жа вентыляцыі і тут нечакана струмень вады змывае яго ў сцёкавую канаву”.

Разглядаючы цэх, Дзяніс, адначасова, усведамляў, што яму падабаецца працаваць на гэтым месцы.

“А што, ёсць пастаянная праца, адна не зусім складаная аперацыя, добры заробак, чаго яшчэ трэба звычайнаму мужыку? Тым больш час на новым месцы праходзіў удвая хутчэй, чым на “Лініі Краўса” і першай канвеернай ветцы”.

Яго галаву напаўнялі розныя думкі, прыемныя ўспаміны, наіўныя ідэі, у якіх гадзіны проста раствараліся ў небыцці.

За дваццаць хвілін ён дарабляў дванаццаць маразільных камераў і адразу адвозіў цележку да Дзятла. Дзяцел жа, выконваючы ролю своеасаблівага арбітражу ў дачыненні Дзяніса, карыстаўся выключна лаканічнымі жэстамі і свісткамі: паказваючы куды неабходна ставіць цележку – тыцкаў сваім пальцам-алоўкам у патрэбным накірунку; звяртаючыся да Дзяніса – свістаў і кожны раз штосьці невыразна спрабаваў яму растлумачыць.

“Цікава, хто-небудзь акрамя Снайпера разумеў яго гаворку? Свістун ты, Дзяцел”, – думаў Дзяніс, забіраў парожнюю цележку і вяртаўся назад.

Неяк раз, адвозячы чарговую цележку, ён звярнуў увагу на мужчыну, які працаваў побач з Дзятлам. Гэта быў ужо сталы каржакаваты тып, які з твару дзіўным вобразам нагадваў італьянскага кінарэжысёра П’ера Паала Пазаліні.[7]7
  П’ер Паала Пазаліні – італьянскі кінарэжысёр.


[Закрыть]
У мужчыны былі такія ж цёмныя валасы, такія ж сіцылійскія карыя вочы і такая ж сентыментальная ўсмешка. Яму дапамагалі два падлетка, падаючы ўнутраныя пластмасавыя “шафы”, якія ён змацоўваў з корпусам лядоўняў. Адзін з падлеткаў быў натуральным бландынам, а другі – аблавухі, як малпа. Дзяніс нават усміхнуўся, калі ўбачыў іх утрох, улічваючы той факт, што Пазаліні пры жыцці быў гомасэксуалістам, выпрабоўваючы слабасць да такіх жа юнакоў. Абодва падлетка сваім целаскладам папросту маглі сыйсці на вязняў Асвенцыма, а бландынчык сваёй зефірнай галоўкай яшчэ і на саладжавага херувіма. У тую ж хвіліну Дзяніс пераканаўся, што гэтая кампанія сапраўды заслугоўвала мянушкі. І пакуль ён зваротна адвозіў цележку, натхнёны разумовай тэрапіяй, яму ў галаву прыйшлі новыя імёны. Мужык, з пашанаю, атрымаў Пазаліні, бландынчык стаў Підарам, ужо занадта дзявочымі былі рысы яго твару, а аблавухі – Свістуляй, хаця спачатку Дзяніс хацеў назваць яго Дрышчом. Так, безумоўна, яму прасцей было да іх звяртацца. Вы толькі паслухайце – Пазаліні, Підар і Свістуля. Грэбаныя працаўнікі. У Дзяніса аж настрой падняўся.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю