355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андрэй Латыголец » Канвеер » Текст книги (страница 11)
Канвеер
  • Текст добавлен: 9 апреля 2017, 08:00

Текст книги "Канвеер"


Автор книги: Андрэй Латыголец


Жанры:

   

Киберпанк

,

сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 15 страниц)

15
(замест эпілогу)

Вытрымкі з прэсы:

Савецкая Беларусь:

“…на Мінскім заводзе лядоўняў адбылося надзвычайнае здарэнне: канвееры аднаго з цэхаў на ўсю начную змену выйшлі з-пад кантролю, пры папраўцы пацярпелі два працаўніка. Да раніцы непаладкі былі ліквідаваныя”.

Рэспубліка:

“…надзвычайнае здарэнне на “Тытане”, пацярпелі колькі працоўных, аднак сур’ёзных пашкоджанняў няма, да раніцы праца на заводзе была наладжана”.

Мінскі кур’ер:

“Мінскі завод лядоўняў выйшаў на новы, значна якасны прадукцыйны паказчык. Нездарма знак “зроблена ў Беларусі” – знак якасці”.

Труд:

“МЗЛ “Тытан” на сённяшні дзень з’яўляецца адным з перадавых прадпрыемстваў нашай краіны. На заводзе вырабляюцца лядоўні розных відаў, таксама пральныя машыны, мікрахвалеўкі, якія па якасці ні ў чым не саступаюць замежным і кошт, дарэчы, радуе. Працаваць на “Тытане” – значыць, атрымліваць годную зарплату, мець згуртаваны калектыў і вартае кіраўніцтва”.

Звязда:

“Сёння МЗЛ “Тытан” пастаўляе ў краіны СНД звыш 24 500 лядоўняў і гэта далёка не мяжа. “Купляйце беларускае” – ужо не выклікае ў нашых спажыўцоў недаверу”.

Вячэрні Мінск:

“Надзвычайнае здарэнне на “Тытане” было хутка ліквідавана працоўнымі-спецыялістамі і канвееры трэцяга цэха, якія па ўжо высветленых прычынах спыніліся на ўсю змену, урэшце, былі спраўныя. Так сказаў адзін з працоўных гэтага заводу: “Працаваць тут добра і цікава, а падобныя непаладкі адзінкавыя і агульнымі намаганнямі выпраўляюцца”. Такія словы па-сапраўднаму разгортваюць душу беларуса, як працавітага і клапатлівага чалавека”.

Камсамольская праўда:

“Чуткі аб масавых ахвярах на Мінскім заводзе лядоўняў, нічым не пацверджаны. Хутчэй за ўсе, гэта карысна апазіцыйным СМІ, якія разлічваюць на падтрымку з захаду. Пацярпела ўсяго чатыры працаўніка, выяўлены толькі два пераломы. Праца была хутка наладжаная і першая змена нават перавыканала свой план”.

Верасень 2008 – верасень 2009 гг.

Апавяданні

Прыпынак
1

“Мінск – даволі кансерватыўны горад”, – сказаў вакаліст гурта Haujob[21]21
  Haujob – нямецкі электра-індастрыял праект.


[Закрыть]
Даніэль Майер, калі прыязджаў да нас з канцэртам. Мінск, чымсьці, нагадаў яму Германію часоў ГДР. Бадай, я з ім згаджуся. Калі заехаць у цэнтр Мінска, амаль паўсюль цябе сустрэнуць гэтыя аднастайныя пяціпавярховікі з вялікімі вокнамі і маленькімі балкончыкамі – сталінскі ампір, так званы стыль архітэктуры. Дарэчы, калі сам правадыр народаў адзін і адзіны раз наведаў Мінск і тое праездам у 1945 годзе, ён, убачыўшы адны толькі руіны, сказаў: “Мінску – быць”. І так, з яго лёгкай рукі, разбураны вайною горад ператварыўся ў тое, што мы зараз бачым: шырокія плошчы, прасторныя вуліцы і завулкі, якіх вы не ўбачыце ў ніякай Эўропе.

Мне падабаецца Мінск, я люблю гэты горад, я жыву ў ім. Я жыву ў новым раёне на яго ўскрайку сярод шчыльных вуліц, сканструяваных з дамоў-каробак – тут адчуваецца сапраўдны пах постсавецкага асяроддзя, дзе па дварах бадзяюцца ўсялякія гопнікі, дзе трахаюцца па пад’ездах, бухаюць і колюцца, дзе проста жывеш звычайным жыццём, як і ўсе звычайныя людзі гэтага кансерватыўнага горада. Мне падабаецца Мінск, мне падабаецца мой раён, мне падабаецца мая вуліца на яго ўскрайку.

Але раней тут было ўсё зусім па-іншаму. Наш дом стаяў на полі, а вакол яго ў розныя бакі распаўзаліся доўгія каналы з бруднымі плямамі калюжын, якія з-за невыносна жудаснага паху ўсе называлі “смуроднікамі”, таму і здавалася, што наш дом знаходзіўся ў зоне адчужэння. У мяне было мала сяброў. Гэта, відаць, з-за таго, што я не любіў гуляць па вуліцы, аддаючы перавагу чытанню кніг, а вечарам, зазвычай, назіраў з акна за распаленым сонцам, якое марудна згасала за трубамі заводу, што віднеўся на самым небакраі. З усяго нашага класа толькі адзін я, нават пасля выпускнога, застаўся нявіннікам. Упершыню я па-сапраўднаму пацалаваўся ў шаснаццаць гадоў. Гэта здарылася ў школьнай бібліятэцы з адной дзяўчынкай, якая акрамя мяне туды часта заходзіла. Дзіўна, ніколі не думаў, што дзяўчыну са школьным статусам “шлюшка” будуць цікавіць кнігі. Аднойчы, калі бібліятэкар выйшаў па справах, яна падсела да мяне і сказала, што я ёй падабаюся. Яна сказала, што я падабаюся яшчэ некаторым дзяўчынкам у школе, але яны лічаць мяне “батанікам” і слабаком. Потым яна ўзяла мяне за падбароддзе і пацалавала. Яе язык залез у мой рот і пачаў там варушыцца. Тады я зусім не ўмеў цалавацца і наогул лічыў, што гэта складана цалавацца “па-французску”. Але нічога складанага ў гэтым не аказалася. Я проста пачаў паўтараць за ёй, варушачы языком па ўсім яе роце. Памятаю, яна ўсміхнулася і сказала: “А ты не блага цалуешся”. Я здзівіўся, мне было вельмі прыемна. Аднаго я не мог зразумець дакладна: чаму ў дзяўчынак складаўся такі стэрэатып, што ўсе “батанікі” слабакі, чаму заўжды яны жадалі бачыць у выглядзе свайго хлопца якогасьці навапаказанага хулігана, які б блага вучыўся і пудзіў бы ўсіх астатніх? І чаму некаторыя з іх лічылі мяне слабаком? Дома ў мяне былі гантэлі і турнік. Я займаўся фізічнымі практыкаваннямі разы тры на тыдзень. Цяпер я даволі моцны і каржакаваты хлопец.

Пасля школы я хацеў паступіць у ВНУ. Я здаў экзамены, падаў дакументы на факультэт журналістыкі ў БДУ, аднак на бюджэт не прайшоў, не хапіла патрэбных балаў і мне прыйшлося ісці на завод. У маіх бацькоў не было грошай, каб плаціць за мяне. Да таго ж яны ўжо былі старымі і на пенсіі, (маці нарадзіла мяне ў сорак гадоў). Вядома, я мог паступіць вучыцца завочна, але мяне не вабіла перспектыва гарбаціцца і адначасова грызці граніт навукі. Трэба выбіраць штосьці адно. Для мяне важней былі грошы. А далей бацька пакінуў нам са старэйшым братам ключы ад кватэры, усе патрэбныя дакументы, спадзяючыся на нашу самастойнасць і з мамай з’ехаў жыць у вёску. Брат у хуткім часе ажаніўся і перасяліўся жыць да жонкі. Так я застаўся адзін.

Дарэчы, я не сказаў як мяне завуць, ведаеце, я і не стану гэтага рабіць, захоўваючы сваю канфідэнцыяльнасць. Можаце называць мяне як хочаце, гэта вашая справа.

Такім чынам я застаўся адзін, зусім адзін, у мяне не было ні сваякоў, ні сяброў, ні нават блізкага чалавека. Прынамсі, мне пашанцавала ўладкавацца слесарам на МАЗ, дзе я і цяпер працую. Зараз мне дваццаць чатыры гады. Я брунет з чорнымі, як вуглі вачыма. Нежанаты. Спартыўнага целаскладу. Вельмі хутка гэтыя прыкметы будуць разлепленыя па ўсім Мінску, але гэта потым. На той час усё складвалася не так і кепска, я зарабляў добрыя грошы і ў мяне была асабістая кватэра. На заводзе я пазнаёміўся з двума незвычайнымі хлопцамі Саньком і Дэнам, у адрозненні ад мяне яны былі бесшабашнымі асобамі. Кожны, ведаеце, цяпер сходзіць з глузду па-свойму. Гэта менавіта яны падсадзілі мяне на digital hardcore[22]22
  Digital hardcore – жанр электроннай музыкі.


[Закрыть]
і я амаль кожную суботу праводзіў з імі ў начных клубах. Там я пазнаёміўся з рознымі людзьмі, рознага кшталту і густу, і, вядома, з андэграўнднымі дзяўчатамі. Я заўжды дзівіўся, як Санёк з Дэнам лёгка раскручвалі кароткія, начныя раманы з п’яненькімі дурніцамі, якіх яны заўжды прыводзілі да мяне на кватэру. А на раніцу я вымятаў усіх прэч і ўсе выходныя ў мяне з бадуна расколвалася галава. Праз тыдзень пачыналася ўсё зноўку.

Той сон з’явіўся неспадзеўкі, мая старая парана, якая турбавала мяне з дзевятнаццаці гадоў была амаль забытая і тут з’явіўся гэты сон.

Відаць, я крыху абмовіўся, калі сказаў, што мне адразу прыйшлося ўладкавацца на завод. Не зусім так. Некаторы час я падзарабляў грузчыкам у смуглявых тайцаў і даўганосых грузінаў на кірмашы “Ждановічы”. Я цягаў цяжкія скрыні, набітыя садавінай і агароднінай.

Той нядзеляй, пасля суботняга сэйшну, я лёг, дзесьці, у гадзін дзесяць вечара і адразу ж адключыўся.

І вось я ішоў па карабатым асфальце рынка, шукаць сабе працу. Было вельмі спякотна і я зняў майку. Сонца апякала мае белыя плечы і рукі, а вакол мяне хадзілі загарэлыя хлопцы. Яны безупынку гаманілі. Сярод іх мітусіліся цыганы і мужыкі гадоў пад сорак. Я заўважыў аднаго хлопца, што сядзеў на тратуары, падняўшы твар да сонца. Падышоўшы да яго, я спытаў: “Слухай, а дзе тут можна ўладкавацца на працу?” Хлопец здзіўлена паглядзеў на мяне: “Лепш сказаць знайсці працу, – паправіў ён. – Бачыш тую браму, – паказаў ён пальцам на падабенства брамы, – ідзі да яе, за брамай будуць грузавікі, падыходзь да вадзіцеляў і пытай: “Вам грузчык не патрэбен?”. Я аддзячыў яго і пайшоў да брамы. За брамай аказалася доўгая чарга грузавікоў. І я пачаў абыходзіць кожнага вадзіцеля, з ненадакучлівай, як мне здавалася, прапановай, але адусюль чуў толькі адно “не”. Пад самы канец чаргі я ўжо і не спадзяваўся знайсці працу, я проста спыніўся ля аднаго грузавіка, як раптам пачуў за спінай: “Што, хлопец, працу шукаеш?” Я азірнуўся і ўбачыў у кабіне з адчыненымі дзвярыма вусатага дзядзьку. Ён перакінуў цыгарэтку з аднаго кутка вуснаў у другі і выскаліўся жоўтазубай ухмылкай. “Залазь сюды”, – уладна сказаў ён, і я пакорліва залез у кабіну. Вусач аказаўся вадзіцелем гаспадыні, якая разбіралася ў канторы з дакументамі па закупе тавара. Да заезду на рынак заставалася каля паўгадзіны. Вусач папярэдзіў мяне, каб з гаспадыняй я быў ветлівым і па-уважлівей. Я кіўнуў і спытаў колькі мне заплацяць. Ён сказаў, што каля дваццаці-дваццаці пяці тысяч, (даволі не блага на той час). Калі адбыўся заезд, вусач паставіў грузавік на патрэбным месцы. Тады я і ўбачыў гаспадыню. Гэта была мажная жанчына невялікага росту з дробненькімі, як у хамяка вачыма. Вусач дапамог мне паставіць тавар на вітрыну, (яны гандлявалі таматамі, яблыкамі, персікамі і вінаградам) і хутка кудысьці пайшоў. Я застаўся сам насам з таўстухай. Амаль да самага вечару мне прыйшлося цягаць розныя скрыні, дагаджаць пакупнікам і чуць у спіну словы гэтай каровы: “Давай хутчэй! Чаго сядзіш, шэльма, нясі тавар!” Мяне брала злосць, калі гэтая тлустая дура дзёрзка мной кіравала; але мне былі патрэбны грошы і я стрымліваў сябе ў ганарлівым маўчанні. Некаторы час да нас зусім не падыходзілі пакупнікі і я сядзеў у цені кузава, а гаспадыня круцілася ля вітрыны. З яе шыі, прывязаны за вяровачку, звісаў кашалёк, у якім былі ўгандляваныя грошы. Тады я падумаў, што з усёй стосы яна выцягне дзве пакамячаныя купюры і, нават шкадуючы іх, выдасць мне. Голас у маёй галаве загаварыў: “Чаму так, гэта не справядліва?” “Таму што яна твой працадаўца, а ты яе падначалены”, – казаў другі голас. “І што, гэта не вызваляе яе з-пад адказнасці, яна павінна заплаціць за свой доўгі язык! ” – не згаджаўся першы голас. “Ты не можаш, гэта супраць чалавецтва!” – крычаў другі голас. І я згадзіўся з апошнім. “Лайдак, злазь адтуль і дапамажы мне, ты нічога сёння не робіш, за што я табе буду плаціць?!” – гыркнула на мяне таўстуха, калі я быў у роздумах. Я злез і дапамог ёй, у большай ступені адчуваючы сябе плебеем XXI стагоддзя. Пад самы канец працы гаспадыня загадала мне залезці ў кабіну грузавіка і прынесці ёй з бардачка пачак цыгарэт. Хоць гэта і не ўваходзіла ў мае абавязкі, я залез у кабіну, але цыгарэт там ніякіх не знайшоў. Я паклікаў гаспадыню. Яна, ледзьве не лопаючыся ад злосці, сама, як велічэзная гнюсная жаба ўскараскалася сваімі калодамі па жалезных усходах у кабіну і пачала на мяне раўсці. Па яе словах было зразумела, што я нікчэмны ідыёт, які не толькі працаваць, але і наогул ні для чаго непрыдатны і яшчэ, што я не атрымаю ад яе ані рубліка. Апошняе, відавочна, было перабольшваннем, але ў канцы канцоў з мяне было досыць: кроў падышла да скроняў, твар затросся, а рукі сціснуліся ў кулакі. Аднак таўстуха не спалохалася мяне, наадварот, яе гэта рассмяшыла і яна сказала: “Ведаеш на каго ты падобны?..” Але на каго менавіта я не паспела пачуць. Рэзкі скачок і мае рукі схапілі яе за шыю, і вялікімі пальцамі націснулі на горла. З-за сваёй непаваротлівасці яна нават не змагла мне супрацівіцца. Я сціскаў ёй горла колькі хвілін, пакуль таўстуха не перастала дыхаць. Відаць, я вельмі моцна націснуў, таму што мне забалелі пальцы. Таўстуха асунулася на сядушцы і пабялела на маіх вачах. Я сарваў з яе кашалёк, скінуў працоўныя пальчаткі, выскачыў з кабіны і, як мага хутчэй, пабег прэч.

І тут я прачнуўся.

Увесь мокры ад поту я падскочыў з канапы і, зразумеўшы, што гэта ўсяго толькі сон, з палёгкай лёг зваротна.

“Прысніцца ўсё ж?” – падумаў я.

На гадзінніку было чатыры трыццаць раніцы і да пяці я праварочаўся з боку на бок, не могучы заснуць. У глыбіні мяне нарадзіліся ранейшыя і даўно забытыя хваляванні.

Калі празвінеў будзільнік, я падняўся. Памыўшыся ў ваннай, я прыгатаваў сабе сняданак з яечні і сасісак, пачысціў зубы, узяў зсабойку і выйшаў на вуліцу.

Раніца, як заўжды, выдалася вільготнай і свежай. Сонца яшчэ не пралупілася праз шкарлупіну шэрых аблокаў, а на зямлі ляжаў брудны і сухі снег. Цьмяным святлом гарэлі ліхтары і хацелася спаць. Людзі выходзілі з сваіх кватэр-логавішчаў і ішлі на працу з асалавелымі вачыма, як зомбі. І я ішоў сярод іх, такі ж зомбі. Я ішоў на свой прыпынак, чакаць аўтобуса.

Мой прыпынак знаходзіўся на самай ускраіне Мінска, у двух прыпынках ад аўтобуснага дэпо. Уяўляў ён з сябе драўляную лаўку, калісьці пафарбаваную ў жоўты колер і драўляную сценку з брылём такога ж жаўтлявага адцення. На гэтай сценцы, звычайна, былі разлепленыя розныя аб’явы з зусім нецікавымі прапановамі. За прыпынкам знаходзіліся прыватныя гаражы, а за дарогай пачыналася поле, на якім месцамі сустракаліся хмызнякі вербалозу. За полем пачыналася колцавая траса і канец горада. І мне падабалася гэта месца і гэты прыпынак. Ён быў амаль заўжды бязлюдным, таму што людзі, часцей за ўсё, ехалі ў мятро, ці садзіліся ў аўтобус каля самога дэпо.

Той раніцай я павольна крочыў да прыпынку, праходзячы праз дрымотныя вуліцы. Я выйшаў на сцежку каля гаражоў і мне ўжо здалёк паказалася яго жаўтлявая сценка. Я хутка прыйшоў і на сваё здзіўленне ўбачыў на лаўцы дзяўчыну. Закінуўшы нагу на нагу, яна сядзела абхапіўшы сябе аберуч. Белыя пасмы яе хвалістых валасоў неахайна звісалі да вузкіх плячэй. Я сеў непадалёк ад яе і ўнурыўся на поле.

– У вас не будзе запаліць? – пачуў я стомлены голас дзяўчыны.

– Я не палю – адказаў я.

– І я таксама, – уздыхнула дзяўчына.

Я ўсміхнуўся і паглядзеў на яе. Мне адразу спадабаліся яе вялікія блакітныя вочы і пасмяглыя вусны, якія яна час ад часу аблізвала. Дзяўчына заўважыла маю ўсмешку, і я адвёў свой позірк.

– На працу едзеце? – яна наўмысна хацела распачаць размову і мяне гэта насцярожыла.

– Так, – сказаў я. – А вы?

– Не ведаю, я наогул не ведаю, што мне рабіць і куды ехаць, у мяне зараз столькі праблем…

Дзяўчына была нападпітку і па ёй было прыкметна, што яна не спала цэлую ноч.

– У вас што-небудзь здарылася? – спытаў я, хаця, па вялікім рахунку, мяне гэта зусім не цікавіла.

– Здарылася? Вядома здарылася, гэта аднойчы павінна было здарыцца, – дрыготкім голасам, які пераходзіў у істэрыку, прамовіла яна.

Мне было нязручна вось так адразу распытваць, што канкрэтна з ёй здарылася, аднак яна расказала сама.

– Мой муж змяніў мне з маёй сяброўкай і ўчора, нібы-то каючыся, расказаў аб гэтым. Я збегла з дому, напілася ў танным бары, села на апошні аўтобус і апынулася тут. А, дарэчы, колькі зараз часу?

– Палова шостай.

Дзяўчына цяжка ўздыхнула.

– Нават і не ведаю, што вам рабіць у такой сітуацыі, – сказаў я, каб толькі не маўчаць.

– Затое я ведаю, – сказала дзяўчына.

Я замаўчаў, разумеючы, што яна сама раскажа.

– Што вы робіце ў суботу? – нечакана спытала яна.

Мяне перасмыкнула і я прабубніў:

– Іду на канцэрт.

– Можна скласці вам кампанію?

Не ведаю… не ведаю, што мне трэба было ёй тады адказаць. Я не хацеў адчуваць сябе гнюсам, улазячы ў любоўны трыкутнік, але я ўсё ж такі мужчына, як і астатнія, і ўсіх нас свярбіць адзін і той жа жывёльны інстынкт, тым больш, калі ўсё так проста падаецца.

– Відаць, можна, – адказаў я.

Калі пад’ехаў аўтобус, я запісаў у свой мабільнік яе нумар і спытаў імя.

– Аліса, – усміхнуўшыся, адказала дзяўчына.

Я сеў у аўтобус, а Аліса засталася сядзець на прыпынку.

У наступную суботу мы сустрэліся з ёй каля ўваходу ў мятро і пайшлі ў клуб “Step” на канцэрт гурта Ambassador 21.[23]23
  Ambassador 21 – беларускі digital hardcore гурт.


[Закрыть]

Аліса была вельмі прывабнай у сваім доўгім паліто, у ботах на тонкай шпільцы і з заплеценымі назад валасамі. Яна мне спадабалася яшчэ больш.

Мы зайшлі ў клуб. Я пазнаёміў яе са сваімі знаёмымі і вельмі хутка мы паглыбіліся ў псіхадэлічнае асяроддзе індастрыяла. Музыка і ўсё навокал было проста шыкоўным. Але, як не дзіўна, Алісе там зусім не спадабалася, яна вывела мяне ў курыльню і сказала, што хоча адтуль сысці. Я яе не разумеў, але выйшаў на вуліцу.

– Мне тут страшна і зусім няўтульна, – сказала яна. – Гэта музыка, гэтыя людзі, яны, здаецца, з’ехалі з глузду.

Я засмяяўся.

– Пайшлі да цябе…

– А як жа муж? – кінуў я зусім непатрэбнае пытанне.

– Аб’еўся груш… – сказала Аліса і ўзяла мяне пад руку.

Мы селі ў аўтобус, даехалі да мяне і зайшлі ў кватэру. Я запаліў святло і мы скінулі верхняе адзенне.

– Гарбату ці кавы? – прапанаваў я.

– А ў цябе цукеркі ёсць?

– Знойдзем.

– Тады гарбату.

І Аліса, не пытаючы ў мяне дазволу, адразу пайшла ў залу. Тым часам на кухні я пачаў рыхтаваць для нас гарбату. На халадзільніку, яшчэ з папярэдняй суботы, ляжала каробка не даедзеных цукерак, Санёк і Дэн, звычайна, гэтакім чынам кармілі сваіх начных сябровак. Я зрабіў гарбату, усыпаў сабе, як заўжды, тры лыжкі цукру і праз сценку спытаў:

– Колькі табе лыжак?!

– Паўтары, – пачулася з залы.

– Гарбата гатова, калі ласка, да стала!

Аліса зайшла на кухню з кнігай у руцэ.

– Прабач, мая слабасць лазіць у гасцях па кніжных паліцах.

– О, мне таксама гэта падабаецца, нічога, адчувай сябе, як дома.

– Але дазволь, у цябе ёсць маркіз дэ Сад, – яна затрэсла кнігай у барвовай вокладцы. – Такая брыдота, табе, што, падабаецца?

– Не вельмі, але для калекцыі спатрэбіцца.

Аліса паклала кнігу на стол і села насупраць мяне. Я ўважліва паглядзеў на абрысы яе твару. Яна, у сваю чаргу, паглядзела на мяне.

– А ты прывабны, – сказала яна.

– А ты падобна на Ніколь Кідман…

Аліса зрабіла колькі нервовых глыткоў з кубачка і са злосцю паставіла яго на стол, расплюхаўшы гарбату па абрусе.

– Я, штосьці, не тое сказаў?

– Не, проста мой муж таксама казаў мне аб гэтым.

Мы абодва збянтэжыліся.

– Гэта, канечне, не мая справа, – першым прамовіў я, – але, тым не менш, як там у вас усё скончылася?

– Ніяк, я падаю на развод.

Аліса дапіла гарбату, і з’ела цукерку.

– Пайшлі ў залу, пакажаш мне сваю музыку, я бачыла ў цябе музычны цэнтр.

Я падняўся, узяў яе за руку і мы зайшлі ў залу. Калі я пачаў капацца ў стосе сваіх дыскаў, Аліса падышла да канапы, каб разаслаць яе. Я трохі здзівіўся, але выгляду не падаў. Разаслаўшы канапу, Аліса села на яе і пачала ўзбіваць маю падушку.

– Пастаў што-небудзь класічнае? – разумеючы, што я ніяк не магу выбраць музыку, сказала яна.

Я паставіў Фрэнка Сінатра.

– Добра, – сказала Аліса, пачуўшы яго казачны голас, – зрабі трошкі цішэй і давай патанчым.

І вось мы, прытуліўшыся адзін да аднаго, танчылі пасярэдзіне маёй залы. Аліса паклала на маё плячо галаву і, прыемна праводзячы па маёй спіне рукамі, маўчала, салодка дыхаючы мне ў шыю. Я здагадваўся, чым мы вельмі хутка будзем займацца, але Аліса, яна нават і не падазравала, што ў маім дваццацічатырохгадовым узросце я яшчэ ніколі і ні з кім не ўступаў у палавыя зносіны, і казаць ёй аб гэтым зусім не збіраўся.

…Праз некаторы час мы ўжо танчылі голымі. Здавалася, я толькі міргнуў і мы ўжо распрануліся. Цяпер я дакладна не памятаю, якім чынам так атрымалася, але ўся тая прэлюдыя была не самым галоўным.

Далей у маім разуменні ўсё адбывалася даволі невыразна. Памятаю, Аліса лягла на канапу і рассунула ножкі.

– Пайшло ўсё к чорту, – смела заявіла яна.

І я ўвайшоў у яе зверху.

Усплескі рознакаляровых фарбаў, галасы ў маёй галаве, пацалункі па ўсяму целу, разамлелы твар Алісы – усё злівалася ў адно дзеянне. Гэта быў мой першы раз, але як у сне, я амаль нічога не адчуваў. Яна зусім нягучна стагнала і мы круціліся па канапе, пераплятаючыся, як ліяны. А калі маё цела пачало пранізваць адчуванне чагосьці прыемна-незямнога, мае рукі сціснулі яе шыю.

Што ты робіш? – прахрыпела яна.

І тут я прачнуўся.

Пот выступіў на маім ілбу буйнымі кроплямі і я сцёр яго гарачай рукой.

“Прыснілася”, – падумаў я і пацягнуўся.

Але раскінуўшы рукі, я датыкнуўся да халоднага цела Алісы. Яна ляжала, задраўшы галаву к верху і, адкінуўшы левую руку на падушку. Вочы яе былі заплюшчаны. Я асцярожна вылез з-пад коўдры, апрануў свае трусы і пайшоў на кухню, выпіць вады, адчуваючы ў роце прагную смагу. Дзіўна, я амаль нічога не памятаў з таго, што адбывалася ноччу, хаця зусім не піў спіртнога. Але ўсё ж калі Аліса ляжала ў маёй канапе, значыць сэкс паміж намі адбыўся. Потым я зваротна лёг у канапу. Так прыемна было проста ляжаць каля дзяўчыны, бачыць яе прыпухлы твар, калі памада сцерлася, а закручаныя валасы ператварыліся ў падабенства прычоскі медузы Гаргоны. І яна мне падабалася яшчэ болей. Я правёў пальцамі рукі па яе халоднай шчацэ і пацалаваў у лоб.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю