355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андрей Федоренко » Афганская шкатулка » Текст книги (страница 1)
Афганская шкатулка
  • Текст добавлен: 6 октября 2016, 04:49

Текст книги "Афганская шкатулка"


Автор книги: Андрей Федоренко



сообщить о нарушении

Текущая страница: 1 (всего у книги 16 страниц)

Андрэй Федарэнка
Афганская шкатулка


Афганская шкатулка
Пралог

Герой першы. – Чаканне прафесара Пятроўскага. – Магнітафон «Вясна» як важны элемент аповесці. – Сябар-зямляк. – Споведзь «афганца».

Перад «ціхай гадзінай» дзверы ў палату нумар пятнаццаць расчыніліся і на парозе ўзнік малайцаваты доктар – у белай шапачцы і ў белым халаце, з-пад якога выглядвалі ваенныя галіфэ і наваксаваныя боты.

Пры яго з'яўленні хворыя паўскаквалі з ложкаў, але доктар не звярнуў на іх увагі. Заклапочана агледзеўся, заўважыў, што каля сцяны, пры самых дзвярах ёсць незаняты ложак, павярнуўся і скамандаваў у калідор:

– Сюды давайце!

Двое санітараў укацілі ў палату насілкі. Чалавек на іх увесь закрыты быў прасцінаю. Збоку трэці санітар нёс у руцэ кропельніцу.

Прасціну сцягнулі і асцярожна пачалі перакладаць на ложак тое, што пад ёй знаходзілася… Гэта быў увесь у бінтах і ў гіпсе абрубак. У яго не было адной нагі і па плечы абедзвюх рук. Круглая, як шар, галава была цалкам забінтаваная – з бінтоў выглядаў толькі нос, каб дыхаць, і рот, каб есці.

Калі санітары, уладкаваўшы сяк-так няшчаснага, выйшлі, доктар звярнуўся да хворых:

– Ну што, хлопцы (хлопцы як паўскаквалі, так стаялі каля ложкаў, рукі па швах), – вось вам новенькі. Самі бачыце, які ён. Да ўсяго яшчэ і без вачэй, зусім сляпы. І асколкамі ўвесь нашпігаваны. Так што глядзіце тут яго, не крыўдзіце… Тым больш гэта мой зямляк. З Беларусі, як і я.

Доктар – Пратасевіч было яго прозвішча – ніколі не прамінаў лішні раз нагадаць, што ён беларус. Увесь шпіталь ужо ведаў аб гэтым. З Мінска прыслалі яго сюды на «курсы падвышэння кваліфікацыі» – аб гэтым ён таксама расказваў, ужываючы менавіта такое словаспалучэнне. Як і для большасці таленавітых дактароў, хворыя былі для яго ўсяго толькі чалавечым матэрыялам, а ў працы з матэрыялам і сапраўды трэба ж неяк «падвышаць кваліфікацыю».

– А што з ім, з вашым земляком? – спыталіся ад вакна.

– Афганістан, – коратка адказаў доктар.

– Як… Афганістан?

– Ізноў? – зашумелі здзіўленыя хворыя салдаты.

Справа ў тым, што ўсё гэта адбывалася вясной 1990 года. Калі верыць газетам і тэлевізару, вывад войскаў з «Аўгана» даўно закончыўся, баявыя дзеянні там ужо не вяліся. Прынамсі сюды, у славуты на ўвесь Саюз Падольскі ваенны шпіталь параненыя перасталі паступаць са студзеня месяца. Толькі «старыя» ляжаць, іх яшчэ цэлы корпус у правым крыле шпіталя.

Так што зразумела было здзіўленне салдат.

– Апошняя партыя, – патлумачыў доктар. – Не пашэнціла беднаму. Дэмабілізаваўся, ехаў дамоў… Ну, каля Кандагара іх і накрылі. «Уазік» у ашмёткі разнеслі з гранатамётаў. Як ён увогуле ацалеў – незразумела!

– А чаму да нас яго?

Таксама заканамернае пытанне. Палата нумар пятнаццаць лічылася лёгкай, рэабілітацыйнай і памяшчалі сюды толькі тых, каму неўзабаве на выпіску.

– Часова. Прафесар Пятроўскі павінен яго агледзець. Потым перавядзем у асобную палату. Так што тут ён не залежыцца.

Нарэшце гаваркі доктар пажадаў усім хуткай папраўкі і выйшаў. Як толькі за ім зачыніліся дзверы, хлопцы пападалі ў ложкі – рукі пад галаву, вочы ў столь – і загаманілі хто пра што, толькі не пра знявечанага «афганца». На двары стаяла падмаскоўная вясна. Яна ўрывалася ў расчыненае вакно радасна-трывожнымі сваімі пахамі і гукамі. Шпітальны корпус патанаў у зеляніне. П'яна пахла чаромха. Заліваліся – нават цяпер, удзень – салаўі. На спартыўнай пляцоўцы гулялі ў валейбол.

Наперадзе ў гэтых маладых салдатаў, якім пашэнціла, якіх абмінулі калецтвы і смерць, была выпіска. Былі «дэмбель», вяртанне да сяброў і блізкіх, да каханай. Наперадзе ў іх былі вёсны і зімы, світанкі і заходы, сінія нябёсы і свежыя вятры. Каму тут якая справа да няшчаснага калекі?

Лішні раз пацвердзілася – няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. Салдат-«афганец» заляжаўся ў палаце нумар пятнаццаць. Прафесар Пятроўскі, пра якога ў шпіталі хадзілі цэлыя легенды, які мог вярнуць чалавека нават з таго свету, усё не прыязджаў. Цягнуліся дні. Набірала сілу вясна. Адны салдаты выпісваліся, іншыя паступалі на іх месцы, каб неўзабаве таксама пакінуць палату.

З «афганцам» ніхто не сябраваў. Больш за тое, яго нават цураліся. Дзеля справядлівасці скажам, што вінаваты ў гэтым трохі быў і ён сам. Бяда азлобіла яго. Калі спрабавалі з ім загаварыць, ён толькі агрызаўся, ці проста нічога не адказваў. І ні разу нікога ні аб чым не прасіў.

Зрэдку наведваўся да яго доктар Пратасевіч.

– Як жыў, зямляк? – пытаў бадзёра. Салдат маўчаў.

– Ну, нічога. Вось-вось прыедзе Пятроўскі…

Аднойчы доктар прынёс земляку свой старэнькі касетны магнітафон, прыладкаваў на тумбачцы побач з ложкам. «Афганец» узрадваўся падарунку, як малое дзіця. Канечне, нудотнае існаванне яго з гэтага часу крыху змянілася. Цяпер яму ўжо міжволі даводзілася ўступаць у сякія-такія кантакты з суседзямі па палаце: прасіць, каб хто ўключыў ці выключыў магнітафон, памяняў касету. У гэты самы час і адшукаўся яму сябрук. Таксама беларус, таксама паранены ў Афганістане, толькі яшчэ зімою. Аднак і цяпер у яго была забінтаваная галава.

Ляжаў ён у суседнім «афганскім» корпусе, а сюды, да таварыша па няшчасці, пачаў наведвацца кожны вечар. Відаць, там яму таксама было адзінока. Быў ён высокага росту, хударлявы, маўклівы, характар меў спакойны, падатлівы. У цёмных зеленаватых вачах яго ўгадвалася ранняя сталасць і чытаўся зноў-такі не па гадах розум.

Ён карміў сябра з лыжкі. Прыбіраў за ім. Прыносіў купленыя ў шпітальным буфеце гасцінцы: яблыкі, пячэнне, малако. Гаварылі яны з «афганцам» мала, неахвотна, да таго ж па-беларуску, і хворыя ў палаце, прыслухоўваючыся, са здзіўленнем адкрывалі, што гэта, аказваецца, амаль незразумелая мова!

Часцей зямляк падсядаў да сябра на ложак, нягучна ўключаў магнітафон і яны моўчкі слухалі песні такога далёкага цяпер свайго юнацтва.

Усё, аднак, канчаецца – скончыўся і гэты перыяд чакання. Неяк з раніцы зайшоў доктар. Радасна паціраючы рукі, аб'явіў голасам больш бадзёрым, чым звычайна:

– Прафесар Пятроўскі прыехаў! Рыхтуйся, зямляк. Заўтра ў цябе пункцыя спіннага мозгу.

– А потым? – ціха спытаў «афганец».

– Гм, потым… Потым будзем глядзець. Цэлы цыкл аперацыяў цябе чакае!

У той дзень «афганец» быў зусім маўклівы, разгублены. Як заўсёды, увечары прыйшоў зямляк, падзяліўся радасцю: заўтра яго выпісваюць. У палаце былі толькі яны ўдвух. Зямляк хацеў уключыць магнітафон, «афганец» папрасіў:

– Не трэба. Я хачу табе нешта сказаць. Я ведаю, што не выжыву. Не суцяшай! – павысіў ён голас, угадаўшы, які рух зрабіў і якія словы збіраецца зараз сказаць зямляк. – Неяк у рэанімацыі, яшчэ ў Ташкенце, я падслухаў, урачы сказалі – гэты доўга не працягне. Дык вось, будзь уважлівы! І запамінай. Калі мяне не стане, толькі ты адзін будзеш аб гэтым ведаць. Нагніся.

І ён зашаптаў, ды так ціха, нібы баяўся, каб нават сцены не падслухалі ягонай тайны. Зямляк слухаў моўчкі. Падчас усяго расказу ён нават не зварухнуўся.

Вось тут перапыняецца нашая гісторыя. Усплыве яна аж праз пятнаццаць гадоў і на гэты раз месцам дзеяння выбярэ не далёкі Афганістан, і не падмаскоўны Падольск, а беларускую вёску Вялікая Паляна; менавіта тут з'явяцца перад намі, як на экране тэлевізара, і старыя знаёмыя героі, і зусім новыя; менавіта тут наша таямнічая заблытаная гісторыя паступова раскруціцца, разблытаецца, праяснее і пад канец ператворыцца проста ў гісторыю.

Аднак не будзем забягаць наперад!

Раздзел I

Лёдавае пабоішча. – Галоўны недахоп сяла Вялікая Паляна. – Цім і Валік. – Овер-тайм. – Не забіваеш ты – забіваюць табе. – Варатар Дзірка з каманды «Рэшата». – Барадач з сабакам.

Бітва сяльчан з зарэчанцамі вялася ўжо трэцюю гадзіну, а ўсё не відаць было канца ёй.

Мужна сыходзіліся між сабою байцы. Грудзьмі адзін на аднаго наляталі, касцьмі клаліся, сцяна на сцяну пёрлі – аж патрэскваў пад іх цяжарам тонкі лёд. Штораз выбухала наваколле то крыкамі радасці, то енкамі адчаю. Але ніхто не хацеў здавацца. Пералому ў бойцы ўсё не наступала. Да канца намерыліся стаяць воіны, – дарма што самаму малодшаму з іх было ўсяго дзесяць гадоў, а самаму старэйшаму – пятнаццаць, і што бітва паміж імі ішла бяскроўная, бяскрыўдная, тая, што завецца замежным, але на дзіва лёгкім для беларускага вуха і языка словам – хакей.

Канаў пакрысе кароткі зімовы дзень. Палавіна сляпучага чырвонага сонца ўжо схавалася ў цёмным бары, які шчыльнай сцяною з усіх чатырох бакоў акружаў пляцоўку. Апошнія промні яго яшчэ прабіваліся праз зубчатыя вершаліны хвояў і залатымі палосамі клаліся на лёд, зіхацілі яго і расквечвалі ўзорамі.

Малады месяц не стаў чакаць, пакуль сонца схаваецца ўсё. Выскачыў раней часу, застыў на другім баку неба. Так яны і віселі: палова чырвонага сонца на захадзе і бледны, ад уласнай смеласці разгублены кружок месяца на ўсходзе. Дзівіліся то адзін з аднога, то пазіралі ўніз, на гэтых няўрымслівых, зусім маленькіх, калі глядзець на іх зверху, людзей, якія невядома чаму сабраліся сярод глухога лесу, расчысцілі ад снегу пляцоўку, паздзяліліся на дзве каманды і вось носяцца адзін за адным, мітусяцца без толку без ладу, не баючыся ні марозу, ні ветру, забыўшыся на дзень і на хуткую ноч.

Вось аб усім гэтым і будзе напісана заўтра ў школьнай сценгазеце. Ды яшчэ не прозай напісана, а вершамі! Сценгазету вывесяць з самай раніцы, перад урокамі. Відаць, ноч не спаў, шчыруючы, невядомы аўтар. Пачнецца «паэма» так:

 
Знайшлі яны між лесу поле —
Ёсць разгуляцца дзе на волі!
 

І далей, па традыцыі ўдзяліўшы крыху месца апісанням прыроды, ананім ваўсю пачне здзеквацца з пераможаных – зарэчанцаў, і спяваць падхалімскія гімны пераможцам – сяльчанам.

Зарэчанцы, канечне, вершык гэты ў пух і пер'е раскрытыкуюць – за здзеклівасць, за пафасныя нацяжкі ды і проста за няпраўду, якая адшукалася ўжо ў першым радку. Так вось лёгка яны прыйшлі і «знайшлі між лесу поле»!.. Гэта толькі ў паэтаў усё гладка. А ў рэальнасці адшукаць гэтую пляцоўку было справай самай цяжкай. Па-першае, амаль увесь снежань стаяла адліга. Калі ж нарэшце прыціснуў марозік, дастатковы, каб скаваць лёд, аказалася, што вялікага, прыдатнага для такой баталіі поля і няма. І шукалі яго ніяк не менш за тыдзень.

А баталія паміж імі даўно чакалася! З самай восені прагнулі памерацца сіламі гарачыя хлопцы і з таго, і з другога канца Вялікай Паляны. Сяло было «разрэзана» папалам маленькай безыменнай рачулкаю. З давён-даўна яна з'яўлялася для людзей мяжою, дзелячы Вялікую Паляну на Сяло і Зарэчча. І колькі стаяла вёска, столькі ж жыла ў людзях гэтая дурная варажнеча паміж двума канцамі, у спадчыну перадавалася з пакалення ў пакаленне. І далёкія прадзеды цяперашніх супернікаў, і дзяды, і нават бацькі іхнія як мінімум раз на год збіраліся ў загадзя прызначаным месцы, каб даказаць сваю правату. Прычым спосабам самым прымітыўным – кулакамі. Але ўжо старэйшыя браты, а цяпер вось і яны, падлеткі, вучні чацвёртых – шостых класаў ганебны звычай гэты перапынілі, разумна разважыўшы, што існуюць куды больш сімпатычныя, куды цікавейшыя разборкі, раз ужо без іх зусім нельга. Футбол і валейбол улетку, шахматы і хакей – зімою.

Дык вось. Што да лета, тут асаблівых праблемаў ніколі не ўзнікала. Улетку што трэба? Тугі, звонкі мяч, добры настрой ды каб з неба не капала. Зусім не тое зімою. Сапраўднай бядой іхняга сяла былі бязводныя ваколіцы. Усяго хапала: лесу, палёў, ўрадлівай зямлі, садоў, а вось на ваду паскупілася прырода. Ды і людзі прыклалі рукі. Балоты даўно паасушвалі, а разам з балотамі пазнікалі і азярыны, якіх раней было процьма. Гэтай зімой высветлілася, што і на іхняй адзінай рачулцы, дзе паядынкі адбываліся раней, больш не пагуляеш. І без таго маленькая, вузкая – у сухое лета яе можна было пераскочыць з месца – з кожным годам яна усё больш мялела, а гэтай восенню не разлілася зусім, хоць дажджы лілі ўвесь кастрычнік.

Можна ўявіць хлопцаў адчай. Усё было да гэтай сустрэчы падрыхтавана. Пашыты накаленнікі і шчыткі, навостраны былі напільнікамі канькі – так, каб «іскры з лёду выбіваць!». Накуплена ў горадзе запасных шайбаў. У кожнага па дзве-тры безадказныя, адданыя, у баях правераныя клюшкі – зручныя, гладкія, лёгенькія, з перамотанымі сіняй ізаляцыйнай стужкай кручкамі; здаецца, самі прырастаюць да рук. На ўтаптаным да цвёрдага насту снезе праведзены трэніроўкі – праўда, без канькоў і замест шайбы – мячык. Вымуштраваныя варатары-брамнікі кідаюцца на мячык, як коршакі на вераб'я, целам закрываць кожны сантыметр варот, бяруць нават «мёртвыя», стопрацэнтовыя галы. Усё гатова да змаганння! Зіма прыйшла – снег, мароз! І такая крыўдная, банальная прычына – лёду няма.

Так што мелі рацыю зарэчанцы, крытыкуючы паэму. Зусім не проста было «знайсці між лесу поле».

Памог, як звычайна, выпадак. Бацька зарэчанскага варатара Цімоха – Ціма, ляснік па прафесіі, блукаючы па сваіх лясных справах, натыкнуўся на стары закінуты кар'ер, кіламетры за чатыры ад вёскі, і сказаў сыну, што там ёсць вада, а значыцца, і лёд. Пра кар'ер ведалі ўсе. Толькі ён заўсёды быў сухі. А гэтым годам, відаць, восеньскімі дажджамі намыла яму на дно гліны і вада затрымалася. Глыбіня была невялікая, але так нават лепш: значыць, нават у слабы мароз схопіцца лёд, дастатковы, каб трымаць людзей. А калі і правалішся – «шухнеш», як у іх казалі, – не бяда, вады менш чым па калена. Затое шырыня, прастор, раздолле!

Грэх было губляць час. У той жа дзень, як пачулі, зляцеліся пасля ўрокаў на кар'ер. Такія адзін з адным ветлівыя, такія на дзіва дружныя – і зарэчанцы, і сяльчане. Размецілі пляц, расчысцілі ад снегу. Збілі з дошак «борцікі», увагналі ў лёд калы – вароты, абцягнулі іх нават старымі, ўдвая складзенымі валейбольнымі сеткамі. Словам, усё падрыхтавалі для заўтрашняй гульні.

І назаўтра зноў ажыў кар'ер. Глухі, сіратлівы да гэтага лес напоўніўся вясёлым галёканнем. Гарэлі здаровай чырванню маладыя шчокі. Шоргалі аб лёд канькі. Стукалася аб клюшкі і аб борцікі шайба. Музыка зімы, візітная картка зімы – гэты пошчак! І падабрэлі, пахарашэлі суровыя дасюль хвоі, яшчэ цясней стоўпіліся па краях кар'ера, як якія спартыўныя заўзятары; вось толькі не зразумець было, каторая за якую каманду перажывае.

А роўная йшла гульня! Гол у гол. Чатырнаццаць – чатырнаццаць. Не прапалі дарам трэніроўкі хлопцаў-малойцаў. Тым часам яшчэ ніжэй апусцілася сонца за лес. Лёд перастаў зіхацець. Хутка зусім сцямнее.

– Стоп! – скамандаваў капітан зарэчанцаў Віцька Швед. Швед была не мянушка, а сапраўднае прозвішча.

Спынілася гульня. З'ехаліся ў цэнтр абедзве каманды, пачалі раіцца, як быць далей. Разысціся на нічыёй, ці ўсё ж дагульваць?

– Дагульваць, канечне!

– Овер-тайм!

– Да першай шайбы!

Калі ласка. Так і вырашылі: аб'явіць овер-тайм, што значыць – дадатковы перыяд. Хто першы заб'е, той і выйграў. Інакш, па-іхняму, па-мясцоваму гэта яшчэ называецца – «чый апошні (гол), таго і ўсе!».

Падчас кароткага адпачынку перамяшаліся свае з чужымі. Хто смактаў кавалачкі лёду, хто проста прысеў на борцік, аддыхваючыся; старэйшыя хлопцы пакурвалі, пускаючы «бычок» па крузе. Нізенькі, круглы, тоўсты ад амуніцыі варатар зарэчанцаў Цім, той самы, дзякуючы бацьку-лесніку якога і стаўся магчымым гэты паядынак, сцягнуў з твару самаробную маску і размінаўся ў варотах, пастукваў шырокай клюшкай сабе па шчытках, зробленых з двух кавалкаў таўсценнага паралону. Шчыткі даставалі яму аж да пояса. Чалавек колькі з каманды сяльчанаў абступілі Цімавага сябра, Валіка. І там размова таксама вялася пра шчыткі, толькі не варатарскія, а «гульцовыя», для тых, хто ў полі. Сяльчане нагіналіся і, прыцмокваючы, з зайздрасцю разглядалі Валікавы шчыткі. І сапраўды, на выгляд былі яны дужа зграбныя і, відаць, зручныя.

– …Бярэш старыя валёнкі, – з паблажлівай цярплівасцю тлумачыў нядаўнім ворагам форвард, – адразаеш ніз, усярэдзіну ўстаўляеш сухія палачкі, нарэзаны са старога арэшнікавага вудзільна, а яшчэ лепш з бамбукавага. Прышываеш ззаду матузкі – усё. Работы на паўгадзіны, а хапае на ўсю зіму. І лёгка, і ніякая шайба не праб'е!

У гэтым хлопцы-сяльчане і самі ўжо змаглі пераканацца.

– Усё, паехалі!

– Канчай перакур!

Разыгралі капітаны, каму якія вароты. Зноў раздзяліліся каманды на сваіх і чужых, раз'ехаліся на свае палавіны.

Капітан зарэчанцаў дужа любіў, каб усё было «як па тэлевізары». І цяпер паклікаў сваіх са змоўніцкім выглядам:

– Сюды давайце…

Наказы яго заўсёды былі самыя банальныя, адна агульшчына. Напрыклад: «Лягаем касцямі!», альбо «Гасіць іх, хлопцы, колькі зможам!». Хоць смейся, хоць злуйся, хоць усур'ёз успрымай. Аднак з'ехаліся, сталі вакол Цімы-варатара, галовы панахілялі – каб не дай Бог хтосьці з чужакоў не ўчуў такога важнага сакрэту.

– Чуць што – на пасы, – азіраючыся, прашаптаў Віцька.

Вось гэта сказануў! І так заўсёды. Нібы без яго не ведалі, што трэба на пасы, нібы толькі ў крайніх выпадках так гуляюць!

Укідванне ў цэнтры. Сяльчане выйгралі, адпасавалі да сваіх варот. І раптам шустры іх абаронца, забыўшы асцярогу, падхапіў шайбу і сам панесся наперад.

– Прапусціць! Не чапаць! – пранеслася сярод зарэчанцаў. Усё правільна. Хай ляцяць у чужую зону, хай агаляюць тылы.

Віцька Швед справа, Валік злева застылі на цэнтральнай лініі. Валік быў як напятая струна, як бягун на старце, гатовы ў любы момант сарвацца з месца. Ён толькі нецярпяліва пастукваў клюшкай аб лёд.

Хітрасць зарэчанцаў апраўдалася. Шустраму абаронцу далі прайсці амаль да самых варот.

Падманеныя яго ўдачай, заслізгалі яму на падмогу яшчэ двое. Дарма трывожна крычаў ззаду адзінокі варатар: «Чаго вы ўсе туды?!» Каля варот абаронцу акуратна прыціснулі з двух бакоў, узяўшы ў «кораб», – так, што ён не мог зварухнуць ні рукой, ні нагой. Шайба марудна падкацілася да Цімы. Той з размаху шчоўкнуў па ёй – ды не абы адбіць, а прыцэльна, проста Валіку на клюшку. Форвард ірвануў з месца ракетай. Як поршні, замільгалі яго цыбатыя ногі. Паніка сярод сяльчанаў!

Абвесці нізкарослага абаронцу бамбізу-Валіку было раз плюнуць. Каронны фінт – клюшка з правай рукі перакідваецца ў левую, абаронца ззаду, а Валік адзін перад варотамі.

– Ну! Забівай!

Варатар, зразаючы вугал, адступаў і адначасова азіраўся, каб не «згубіць» варот. Левы верхні куток і правы ніжні былі зусім адкрытыя.

Доўга такое пасля ўспамінаецца. І крыўдна тады, і прыкра, і так ясна бачыш сваю памылку! І толькі аднаго прагнеш – вярнуць той міг! Ну, як-небудзь! І тады ўсё адбылося б інакш!..

Кідок. Варатар марудна заваліўся на спіну. Шайба мёртва была заціснута ў яго між каленяў. Ніякая сіла не выб'е, не выкалупае цяпер яе з-пад яго.

Засвісталі, загалёкалі ад радасці сяльчане. Пад'язджалі, ляпалі па плячы мужнаму свайму брамніку, стукалі клюшкамі аб шчыткі. Пануры Валік, сплёўваючы на лёд, каціўся да сваіх. Віцька Швед зняў пальчатку і паказаў яму кулак:

– Мазіла!

Адзін Цім, верны сябар, не стаў сыпаць соль на раны, а яшчэ і падбадзёрыў:

– Усё нармалёва, малайчына! Цудоўны выхад! Разыгралі ў зоне сяльчанаў – і ўсё адзін да аднаго паўтарылася. Той самы абаронца, якога спярша і ўсур'ёз не ўспрынялі, ізноў распачаў да чужых варот паход. Толькі цяпер стала даходзіць, што не выхвальства гэта з яго боку, не самадзейнасць, а тактычныя хітрыкі. Так было задумана, так спланавана.

І апраўдала сябе! Не падрыхтаванымі аказаліся зарэчанцы. Прамаргалі на гэты раз, не паспелі заціснуць – выпусцілі. Абаронца, акурат як Валік хвіліну таму, выходзіў адзін на адзін.

Ну, Цімка, цяпер толькі на цябе надзея! Цяпер твой чарод даказваць, на што здатны! Выручай, дарагі! Успомні трэніроўкі.

Вось тут і здарылася страшнае для зарэчанцаў. Іхні варатар не прысеў, не выставіў перад сабою клюшку, не выкаціўся абаронцу насустрач. Нааадварот, ён выпрастаўся і апусціў клюшку. Ён нават глядзеў не на абаронцу, а кудысьці паверх яго – туды, дзе на чырвоным захадзе дагаралі рэшкі сонца. Валік імгненна перахапіў яго пагляд і таксама ўперыўся ў той бок вачыма.

На стромкім беразе кар'ера стаяў, абапіраючыся на лыжныя палкі, высокі барадаты чалавек. З-за спіны ў яго выглядвала руля стрэльбы. Каля ног яго застыў вялікі кашлаты сабака. Чалавек, відаць, нямала ўжо часу стаяў вось так і сачыў за гульнёй. І толькі заўважыўшы, што глядзяць на яго, паспешліва адступіў назад, да цёмнай сцяны хвояў. Затым пружыніста адштурхнуўся палкамі і знік разам з сабакам у лесе. Валік страсянуў галавой. Усё адбылося да таго хутка, што, мабыць, толькі яны з Ці мам і паспелі заўважыць барадача.

– Гол!!! – гарлапанілі, абдымаліся, пакідаўшы на лёд клюшкі, сяльчане.

Шайба ляжала ў варотах. Валік вярнуўся да рэальнасці. Злосць на сябра раптам ахапіла яго. Варатар! Разявіў рот на нейкага барадача! На роўным месцы, з-за нічога прапусціць такі гол.

– Дзірка! – гучна, пагардліва сказаў ён.

– З каманды «Рэшата»! – ахвотна падтрымаў яго хтосьці з сяльчан, які праязджаў побач.

Цім не абазваўся. Гледзячы сабе пад ногі, раскалупваў каньком трэшчыну ў лёдзе.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю