355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Андрей Федоренко » Афганская шкатулка » Текст книги (страница 13)
Афганская шкатулка
  • Текст добавлен: 6 октября 2016, 04:49

Текст книги "Афганская шкатулка"


Автор книги: Андрей Федоренко



сообщить о нарушении

Текущая страница: 13 (всего у книги 16 страниц)

III

У гастраноме на Маскоўскай мы купілі пляшку "Імперыялу" (нуль сем) і дварамі папраставалі на Фабрыцыуса.

Дарогаю Крывіцкі расказаў, што гэтаму Адамавічу даўно за семдзесят, жыве адзін і нават не быў ніколі жанаты, "што ён зубны стаматолаг" і вельмі багаты.

– Адамавіч – апошняя мая надзея, – сказаў раптам Крушынскі.

– У сэнсе?

– У прамым сэнсе – хата. Мяне цесць даўно б вытурыў, каб не ведаў пра Адамавіча. Вось так і жывём, чакаем, пакуль дуба ўрэжа мой стары, Адамавіч, значыць… – Крывіцкі ўздыхнуў, але адразу ж ізноў развесяліўся: – А камічны дзед, Адамавіч мой! Сам пабачыш!

– Пачакай, ты ўпэўнены, што ён табе кватэру адпіша?

– А каму яшчэ? Я самы блізкі яму, Адамавічу… Во сюды! Мы зайшлі ў пад'езд і па шырокай, як ва ўсіх старых "сталінскіх" дамах, аблупленай лесвіцы падняліся на трэці паверх. Крывіцкі націснуў кнопку званка і не адпускаў да таго часу, пакуль не шчоўкнуў замок. Дзверы прачыніліся чуць, на адну шчылінку. Старэчы голас прашамкаў:

– Хто гэта?

– Свае!

– Свае ўсе дома.

– Адчыняй, Адамавіч! Ты ж бачыш нас! – крычаў Крывіцкі.

– Што табе трэба?

– Праведаць прыйшоў!

– Я здаровы.

– Адамавіч, харэ ламацца! Адчыняй!

– Скажы, нашто я табе?

Так працягвалася даволі доўга. Мне пачало гэта надакучаць. Разоў колькі я парываўся сысці, але Крывіцкі хапаў мяне за куртку, падміргваў, даючы зразумець, што ўсё скончыцца добра. Нарэшце ён выклаў галоўны козыр:

– Мы не з пустымі рукамі!

– Так бы адразу і казаў, – і дзверы, як ні дзіўна, расчыніліся.

Дзядок саступіў, прапускаючы нас. Мы ўвайшлі ў цесную брудную пярэднюю аднапакаёўкі. Пад вешалкаю, на якой віселі злінялы драпавы палітон і балоневы плашч, стаялі валёнкі і гумавыя боты.

Сам дзядок быў невысокі, худзенькі, у нейкім бабскім кабаце, абвязаны ў паясніцы тоўстай ваўнянай хусткаю, у трыко і ў стаптаных пантофлях на босу ногу – нічога ў яго абліччы не было помнага, нічога выразнага, звычайны стары пень (прашу прабачэння, грамадзянін следчы).

– Што вы мне прынеслі? – замест прывітання спытаў дзядок, блізарука прыглядаючыся да пляшкі, якую выцягнуў з унутранай кішэні курткі Крывіцкі.

– "Імперыял".

– Добра! Не люблю гарэлкі. А закусіць?

– Дзед, ты многа хочаш, мала палучыш. Куды йсці, на кухню?

– Ідзі на кухню. Не трэба разувацца! – прыкрыкнуў на мяне, убачыўшы, што я нагнуўся і расшнуроўваю чаравікі.

Маленькая, стандартная – пяць ці шэсць "квадратаў" – кухня сустрэла нас вострым непрыемным пахам, што йшоў ад нявынесенага вядра са смеццем. Тут панавала такое ж запусценне, такі ж бязлад, як і ў пярэдняй. Брудны лінолеум у сінія і белыя клеткі, у кутку – нізенькі, пузаты, пажаўцелы ад часу халадзільнік, на якім – кіпа газет, такіх жа пажоўклых. У кутку пад батарэяй сушацца на падасланай газеце старыя чаравікі, у кутку каля дзвярэй – стол без абруса, на стале пуста. Сцены з аблупленай фарбаю таксама пустыя, голыя – няма ні звыклых куханных скрынак, ні палічак, адно над ракавінаю прымацавана звычайная танная сушка, у якой сіратліва тырчаць рэбрамі некалькі талерак і місак, а пад ракавінаю – стаіць тое самае вядро, ад якога ідзе непрыемны пах, з верхам поўнае смецця.

Але самае дзіўнае, што адразу кінулася ў вочы і ўразіла, бо зусім не пасавала да ўсяго гэтага запусцення, нават убоства, – гэта новенькія, пакрытыя бліскучым лакам шахматы. Так, акурат пасярэдзіне кухні стаяла табурэтка, на якой – дошка з расстаўленымі шахматамі.

– Ну ты ўжо зусім!.. – Крывіцкі паморшчыўся і пацёр нос. – Хоць бы фортку расчыніў, ці што… Цябе ж вытураць адсюль за антысанітарыю.

Адамавіч асцярожна адставіў табурэтку з шахматамі да батарэі:

– Чорта з два, – сказаў чамусьці мне, а не Крывіцкаму. – Кватэра прыватызаваная. Мая. Што хачу, тое раблю. Не чапай! – прыкрыкнуў, калі Крывіцкі ўзяўся адчыняць фортку. – Скразняк будзе, а ў мяне спіна баліць, ты ж бачыш – хусткаю абвязаны!

– Ды я трохі, хоць на шчылінку. – Вынесі лепш вядро, калі так табе пахне!

Крывіцкі зрабіў выгляд, што не чуе; ён неўпрыкмет падміргнуў мне.

– Спіна, кажаш, баліць? – перапытаў з прытворным жалем. – Дык, можа, скора таго, а, Адамавіч? Можа, хаваць скора давядзецца?

– Не дачакаешся!

Адамавіч зазірнуў у халадзільнік, дзверцы якога расчыніліся з іржавым рыпам, дастаў адтуль пустую гранёную шклянку. Хукнуў у яе, выцер усярэдзіне ражком хусткі, паставіў на стол. Уздыхнуў:

– За закуску выбачайце, госці дарагія. Самі бачыце, як жыву. І ў магазін цяжка выбрацца, ды й купляць няма за што…

– Ну і жмот! Дай хоць якую цыбуліну з хлебам! Я стаяў каля дзвярэй (табурэтка з шахматамі была адзінай на кухні) і адчуваў тое ж, што, відаць, і любы б чалавек на маім месцы. Куды я патрапіў? Навошта я тут? Нашто патраціў грошы – каля дзесяці даляраў, а яшчэ ж, як кажуць, "не вечар"?..

Пасля нядоўгага аднеквання і ламаніны Адамавіч, крэкчучы, палез пад стол, пашамацеў у адной з картонных скрыначак, што там стаялі, выцягнуў тры невялікія цыбуліны. Абцерабіў у пальцах шалупінне:

– Хлеб сам вазьмі, у халадзільніку, – загадаў Крывіцкаму. А мне патлумачыў: – Усё адно туды няма чаго класці, дык я яго і не ўключаю. Чаго дарма электрычнасць пераводзіць? Так і служыць, усё адно як шафа.

– Вось жмот, – Крывіцкі адчыніў халадзільнік. – Сапраўды, пуста! Хочаш паглядзець? Я адмовіўся. Крывіцкі паклаў побач з цыбулінамі кавалак чарствога батона.

– Ну ты ўжо зусім здзяцінеў, Адамавіч! Хіба ж так можна? Памрэш – хто цябе хаваць прыйдзе? Я не пайду!

– Без цябе пахаваюць, не бойся.

– Можа, сапраўды няма ў чалавека? – умяшаўся, каб не стаяць маўчком, я.

– У яго ды няма! Такія жмоты ведаеш якія багатыя? Адамавіч, скажы яму, колькі ў цябе грошай!

– От пустазвон…

– Ты ж паў-Мінска мог бы скупіць – што, не так? – От шалапут, – ківаў галавою Адамавіч. Крывіцкі наліў яму першаму, і Адамавіч выпіў прагна, нагбом – як сасмяглы чалавек, што дарваўся да шклянкі калодзежнай чыстай вады. Калі я выпіў і пачаў хрумстаць цыбулінай, дзед раптам заўважыў:

– Зуб ніжні трэба лячыць, малады чалавек. Не запускайце. – Як вы ўбачылі? – здзівіўся я, кратаючы языком рэшткі пломбы, якая сапраўды выкрышылася дзён колькі назад. – Ён ды не ўбачыць! Усё жыццё зубы ставіў – адкуль жа і грошы ў яго.

– Тады б вы сабе паставілі, – сказаў я, убачыўшы, як Адамавіч жуе мякіш. Яўна ў яго ў самога з зубамі было не ўсё ў парадку.

– Ён ды паставіць. Золата шкада!

– Пустазвон, – ані не крыўдзіўся дзед. Доўга не чакаючы, паўтарылі. Крывіцкі развесяліўся:

– Ну што, дзед, выпіў? А цяпер – дыскатэка! Я падышоў да табурэткі з шахматамі. Адамавіч ні з таго ні з сяго аж затросся.

– Мо гуляеце? – з надзеяй запытаў ён.

– Так… гуляў колісь, – я не стаў хваліцца, вядома, што быў чэмпіёнам раёна сярод школьнікаў.

– Не сядай з ім, ён памешаны на шахматах! І сапраўды, Адамавіч ажывіўся так, што вочы засвяціліся нейкім дзіўным, нават фанатычным бляскам. Раптам кінуўся ў пакой, з'явіўся з двума табурэтамі ў руках:

– Сядай, – да мяне. – А ты, – Крывіцкаму, тыцкаючы яму штосьці ў руку, – збегай пакуль, купі, ну, сам ведаеш.

– Даўно б так! – Крывіцкі, задаволены, сышоў.

Разыгралі: Адамавічу выпалі белыя. Ён доўга нацэльваў старэчыя дрыготкія пальцы, складзеныя ў жменьку, на цэнтральную пешку, затым хуценька адымаў руку, нават хаваў за спіну. Урэшце прасунуў пешку на e4, і пасля майго ходу, ужо не думаючы, другую пешку на f4 – каралеўскі гамбіт, даволі хітры, але састарэлы пачатак… (Калі вы не ведаеце, грамадзянін следчы, каралеўскі гамбіт – гэта каскад прыгожых ахвяраў у белых, трох пешак і каня, каб вызваліць "калідор" па лініі f і пасля ракіроўкі атрымаць моцную атаку; зрэшты, магчыма, гэта не галоўнае ў маіх тлумачэннях.)

Некалі я і сам любіў карыстацца гэтым пачаткам, але цяпер усё забылася; адразу патрапіў у «пастку», нарабіў памылак – не памог і лішні конь, і лішнія пешкі. Я пачаў задумвацца над хадамі куды даўжэй за Адамавіча, якога спачатку не прыняў усур'ёз як шахматыста.

Да таго ж Крывіцкі вярнуўся, пачаў шумець, перашкаджаць, падносіў нам "імперыял", тоўкся за маёй спіною і падказваў адно і тое ж:

– Канём хадзі, канём! – такі ў яго быў жарт. Словам, я прайграў. Здаўся недзе на пятнаццатым ходзе.

– Тэорыю трэба вучыць, малады чалавек, – Адамавіч, не проста задаволены, а шчаслівы, паціраў сухія рукі.

– На высадку! – гарлапаніў Крывіцкі. – Зараз вып'ем, тады я сяду!

Ён закасаў рукава ў кашулі, напінаў біцэпс і ўсё чапляўся да Адамавіча:

– Выходзь, стары, на арэну!

З першага ходу стала ясна, які ён гулец. Як і ва ўсіх недалёкіх, тупаватых людзей мышленне ў яго было, калі можна так сказаць, шашачнае, не здольнае да абстрактнага камбінавання. Стаіць фігура пад боем – значыць, трэба браць.

– А если он меня прикончит матом, то я его через бедро с захватом, или ход конем по голове! – крычаў ён, хапаў з дошкі каня і жартаўліва замахваўся на дзеда, які, праўда, аніяк на гэта не рэагаваў.

Крывіцкі прапусціў "дзіцячы" мат у тры хады, мы памяняліся. На гэты раз я добра вымучыў дзеда, тым больш, што Крывіцкаму надакучыла, ён курыў у фортку і не перашкаджаў нам, – і ўсё ж Адамавічу ўдалося-такі правесці ў ферзі адну-адзіную лішнюю пешку.

Я, грамадзянін следчы, рэдка бачыў у сваім жыцці такіх шчаслівых людзей, як Адамавіч у той вечар, калі двойчы выйграў у мяне. Я ведаў самых розных шахматных "фанатаў", яшчэ ў дзяцінстве любіў па выхадных хадзіць у парк, дзе гулялі ў шахматы на грошы і дзе гэтая бяскрыўдная гульня часам нагадвала "баі без правілаў" – у прамым сэнсе многія партыі заканчваліся фізічнымі бойкамі. Але Адамавіч, чалавек, які, можна сказаць, стаіць адной нагою ў магіле, радаваўся так, нібы выйграў па меншай меры мільён даляраў. Ён прытанцоўваў (я не жартую) на месцы. Ён смяяўся, паціраў рукі і ўсё паўтараў:

– Тэорыя, малады чалавек, тэорыя!

IV

Калі мы выйшлі на двор, было зусім цёмна. Крывіцкага развезла – не так, мабыць, ад выпітага, колькі ад свежага восеньскага паветра пасля смуроднай кухні. Да таго ж ён курыў, не перастаючы. Мы прыселі на лавачку каля пад'езда.

– Чаму ты ўвесь час пра нейкае золата, пра нейкія грошы нёс? – спытаў я.

– Што значыць "нёс"? – пакрыўджаны маім недаверам, Крывіцкі нават працверазеў. – Паслухай, хлопец, – ты ведаеш, што такое зубны тэхнік? Ды яшчэ прыватны? Ты ведаеш, што такое паставіць зубы без чаргі? Ведаеш, якія колісь грошы за гэта выкладвалі?

– Ну, здагадваюся.

– Нават і не здагадваешся! А ці ведаеш ты, колькі золата ідзе на каронку ці на зуб, дапусцім, з залатога персценя? Думаеш, усё да грама? Памыляешся! На кожным зубе, на кожнай каронцы абавязкова штосьці эканоміцца. А ўжо выплавіць гэтыя лішкі ў злітак і дзіця малое зможа.

А сапраўды, падумаў я. Мне прыгадалася раптам гісторыя, даўным-даўно вычытаная ў нейкай кніжцы. Справа ў тым, што золата вельмі мяккі метал – вага, напрыклад, манеты змяншаецца нават пасля таго, як яе патрымаеш у пальцах. Гэтым і карыстаўся адзін кемлівы банкаўскі служачы. Кожную суботу, калі ў банку пералічвалі залатыя манеты, ён прыносіў з дому новенькі дыванок, якім засцілаў стол, у канцы работы акуратна яго скручваў у трубачку, дома спальваў на спецыяльнай патэльні і кожны раз атрымліваў злітачак чыстага золата.

– І дзе ён можа хаваць тыя зліткі? – ляпнуў раптам я нечакана для сябе самога.

Крывіцкі паблажліва засмяяўся:

– Ты, я гляджу, як той Адамавіч – многа хочаш! Дзе хавае… Спытай што-небудзь лягчэйшае.

– Ды ці ёсць яны ўвогуле?

Крывіцкі прамоўчаў, нібы набіваючы сабе цану. Падняўся з лаўкі:

– Пайшлі памалу, мне дабірацца далёка, у Курасоўшчыну…

– Я вазьму табе таксоўку, – прапанаваў я, зразумеўшы, да чаго ён хіліць.

– Праўда? Ты – сапраўдны сябар! А піва яшчэ купіш?

– Куплю.

Мы пайшлі да Маскоўскай, Крывіцкі хістаўся, і я вёў яго пад руку.

Кіёск з разліўным півам быў даўно зачынены. Я купіў бутэлечнага, здаецца, нават імпартовага.

– Ты ж ведаеш, я сядзеў, – глынуўшы піва, гучна адрыгваючы, расказваў Крывіцкі, – за аліменты. Амаль паўгода. Выйшаў адтуль – ну, думаю, гады, я вам устрою! Пра жонку з цесцем. Жонкі, праўда, дома не аказалася, яе шчасце, а цесця змалаціў на горкі яблык. Адвёў душу. Добра, што ён паддаты быў тады, адразу пабоі не здагадаўся зняць. Але ўсё адно – праз дзень піша на мяне заяву, я, вядома, ні сном ні духам, мала ты дзе, цесць, валэндаешся, ды і паддавала ты добры, можа, упаў дзе-небудзь п'яны і ўсе праблемы… Словам, выкручваюся, як магу. Аднак выклікаюць да следчага, той спачатку для прафілактыкі ўрэзаў па нырках пару разоў… Я адпіраюся. Тады ён моўчкі штосьці піша на аркушыку і падсоўвае мне пад нос. Уверсе стаіць лічба тры, а ўнізе – сума, якую я і ў руках не трымаў! [5]5
  Не ў крыўду Вам сказана, грамадзянін следчы.


[Закрыть]
Значыць, выбірай: ці тры гады «страгача», ці "на лапу". Аркушык забраў і пры мне спаліў у попелцы. Паказвае на дзверы – свабодны!

– Ну і?

– Ну я ногі ў рукі – і да Адамавіча свайго… Так і так, кажу, ратуй, дзед, другі раз я адтуль жывым не выйду, ведаю гэта. Памажы, адкупі, свая ж кроў, не чужая! Дзед які ні чокнуты, а паверыў, адно сказаў: "Грошай у мяне няма, у далярах вашых я не разбіраюся. (Тады толькі пачыналася гэтая карусель з перабудоваю.) Але ў мяне, кажа, ёсць штосьці лепшае за грошы і за даляры. Схавана яно ў надзейным месцы, мне трэба час, каб дастаць. Паедзеш заўтра на вакзал, у камеры захоўвання знойдзеш такую й такую ячэйку, а вось табе лічбы, якія набярэш, – і з хітрым выглядам піша штосьці на шматку паперы – акурат як той следчы! – і падае мне. – Калі ў цябе, кажа, хапіла розуму за паўгода двойчы дапасці да турмы, дык павінна хапіць і на тое, каб адчыніць дзверцы ячэйкі". Я зірнуў і ледзь не абамлеў. Ды ён проста здзекуецца з мяне!

– А што там было?

– Ахінея нейкая, як спачатку здалося, старэчы маразм! Я ўжо не помню даслоўна – нешта, "ад майго адымі сваё, дадай палавіну матчынага, падзялі на бацькавае… " А ён радуецца як дзіця: "Цяпер, кажа, я, ведаючы цябе і твой язык, калі што, заўсёды адкручуся!"

– Ты сур'ёзна?

– Кажу ж, здзяцінеў чалавек пад старасць, ты ж сам бачыў! А па-другое, падумаўшы, і сапраўды – успомні, як раней строга з золатам было, гэта цяпер поўна скупак, любую рэкламную газету разгарні – паўсюль аб'явы; а тады, напрыклад, тармазнулі б мяне каля камеры, застукалі б з золатам, хто б усур'ёз успрыняў тую запісачку і на Адамавіча падумаў? Дарэчы, і «шыфр» яго аказаўся наіўным, як і сам Адамавіч: трэба было ўзяць гады нараджэння, ад Адамавічавага адняць мой і таму падобнае. Выходзіла акурат чатыры лічбы, а літару я проста падабраў механічна. Адкрыў дзверцы і знайшоў там пакуначак, у якім ляжаў вось такі…

Крывіцкі правёў пальцам па рыльцы бутэлькі:

– Вось такі злітак. Я бягом на Батанічную, ад радасці і здуру цыганам амаль за паўцаны аддаў. Але следчаму акурат хапіла, адкупіўся, справу закрылі. Затое Адамавіч, як пачуў, колькі я за яго метал узяў, – мо з паўгода на мяне нават пазіраць не хацеў, такі злы быў. І цяпер я добра ведаю – хоць разапнуся перад ім, хоць на каленях буду поўзаць і ногі цалаваць – не дасць ні капейкі! Крывіцкі ўздыхнуў. – Адна надзея – хату адпіша…

V

Раптам я заўважыў, што акрамя недапітай бутэлькі з півам пры мне больш нічога няма. А парасон дзе? (Памятаеце, грамадзянін следчы, я забіраў парасон з рамонту?) Застаўся ў Адамавіча. Было яшчэ не так і позна, можна было спакойна вярнуцца і забраць. Але я нічога не сказаў Крывіцкаму. Пасадзіў яго ў машыну, напярод расплаціўся з таксістам, а сам на метро паехаў у сваё Уручча, дзе здымаў пакой.

Працверазеў і абдумаўся я яшчэ па дарозе. Дурань, каго я слухаю, каму веру! Мне трыццаць гадоў, а я слухаю нейкую ахінею пра нейкія "зліткі золата", "шыфроўкі", "камеры захоўвання"!.. Як не сорамна?!

Гаспадыня яшчэ не спала, піла гарбату на кухні. Я ціхенька праслізнуў у свой пакой, не стаў ні есці, ні піць. Лёг спаць, а сон не йшоў. Перад вачыма стаялі то шахматныя фігуры, то зубны тэхнік Адамавіч, у якога ў самога кепскія зубы, то пастарэлы твар Крывіцкага, то парасон, які вісіць зараз недзе там, у пярэдняй, на вешалцы…

Потым я задрамаў, але сярэдначы прачнуўся, бы ад штуршка, ужо зусім цвярозы, і раптам іншыя думкі заснавалі ў галаве. Я зразумеў, што гісторыя гэтая не скора забудзецца, бо наколькі яна здаецца на першы погляд неверагоднаю, настолькі ж яна і заманлівая. Адзінокі, хворы, стары чалавек, які ў любы час можа, як выказаўся Крывіцкі, "дуба ўрэзаць"… Няўжо, калі ў яго сапраўды ёсць багацце, ён не зразумее, што ўсяго ў магілу не забярэш?.. Няўжо ён не разумее, што яго Крывіцкі – не той чалавек, каму можна даверыць нават маленькую суму?..

Хто з нас, грамадзянін следчы, хоць раз у жыцці не любіў марыць? У кім з нас яшчэ з дзяцінства не жыве вера ў цуд? Выйсці, скажам, на вуліцу і раптам знайсці кашалёк, набіты грашыма… Або цэлы чамадан… А зрэшты, які ў гэтым цуд? Хіба не бывае такога? Вунь сусед нядаўна расказваў: выходзіць ён рана-раненька, гадзін у пяць, на вуліцу – у яго праца такая, што трэба рана выходзіць, – і бачыць на прыпынку, пад ліхтаром, ляжачага чалавека з раскінутымі рукамі, побач – шапка і «дыпламат». І вакол ні душы. "Мне б, дурню цара нябеснага, – расказваў сусед, – схапіць «дыпламат» ды ногі хутчэй адтуль! Але хто мог ведаць, што там?! Ды і боязна. Вярнуўся дамоў, патэлефанаваў у міліцыю, у «хуткую», пакуль выйшаў зноў да прыпынку, яны ўжо там. Мужчына жывы, толькі п'яны і пабіты моцна. Занеслі яго ў «хуткую», а мне міліцыянеры выпісваюць даведку, каб на рабоце апраўдацца, і просяць быць панятым. Залазім у машыну, адчыняюць яны «дыпламат», і ў мяне, – расказвае сусед, – ды, думаю, і ва ўсіх, хто там быў, літаральна сінее ў вачах: «дыпламат» увесь, з верхам набіты пачкамі новенькіх фунтаў стэрлінгаў!"

Вось вам і «цуд». І праўда, як казаў герой вядомага рамана: раз сярод людзей пакуль яшчэ ходзяць грошы, значыць, павінны быць і асобы, у якіх гэтых грошай вельмі і вельмі многа. І наш Мінск не выключэнне. Паслухаеш, пачытаеш газеты, паглядзіш тэлевізію – усе такія бедныя, такія жабракі, што толькі міласціну прасіць; але ж нехта ўвесь час купляе каштоўныя рэчы, адзенне, дарагія прадукты, ездзіць на красунях-іншамарках, прасаджвае ў казіно па тысячы даляраў за вечар… Я стараўся прагнаць ад сябе гэтыя думкі. Я казаў сабе: "Калі такія дзівосы, як знаходка «дыпламата», набітага фунтамі, і здараюцца, дык не з табою!" – а іншы голас нашэптваў мне: "Ды чаму не з табою? Чым ты горшы? Паглядзі, напрыклад, не на Крывіцкага, а на іншых сваіх аднагодкаў: для многіх з'ездзіць, скажам, у Іспанію, Англію, Амерыку – тое ж самае, што для цябе ў вёску да бацькоў. І гэта не здаецца ніякім дзівам! А пачыналі яны, як і ты, на пустым месцы. Цяперашнім часам усё магчыма, любое дзіва можа зрабіцца яваю, трэба толькі моцна хацець яго, ну, і варушыцца як-небудзь…»

Клянуся, грамадзянін следчы, мне і ў галаву не прыходзіла тады жадаць Адамавічу смерці, – ды і які сэнс у гэтым?! Што можна ўзяць ад мёртвага? Бяруць ад жывых… Проста я фантазіраваў у тую ноч, нявінна, па-дзіцячы фантазіраваў: хай бы і са мною нарэшце здарыўся цуд, і, скажам, падараваў мне той жа Адамавіч кілаграмаў так з пяць сваіх зліткаў – навошта яны яму? А ў мяне – першапачатковы капіталец, кватэру змог бы купіць, адзецца па-людску, дзяўчыну ў дарагі рэстаран звадзіць… Ды, Божа мой, што значыць, калі не трэба лічыць праклятыя рублі, калі ў кішэнях шастае "зеляніна" даляраў, – элементарна адчуваеш сябе Чалавекам!..

Заняткі ў нас у другую змену; да абеду не было куды сябе дзець, я сабраў канспекты і паехаў у бібліятэку. Але заказаў, сам не ведаю чаму, не падручнікі, а зборнік… "Шахматныя мініяцюры". Гартаў яго, аднаўляючы ў памяці мудрагельетвы такой любімай некалі гульні, адразу ўбачыў і зразумеў сваю ўчарашнюю памылку ў "каралеўскім гамбіце"… Але ўвесь час не пакідала адчуванне, што ёсць у мяне наперадзе нешта радаснае, прыемнае, – і ўспаміналася: "Парасон!"

Гэта можна параўнаць, грамадзянін следчы, з тым, як некалі была ў мяне каханая дзяўчына, прыходзіла да мяне, а потым забывала штосьці – шарф, кнігу, пальчаткі; я ведаў, што гэта знарок, каб прыйсці яшчэ раз, і, ведаючы гэта, на душы рабілася прыемна і радасна…

VI

Без пятнаццаці чатыры я падыходзіў да дома на Фабрыцыуса. Знаёмая лесвіца, учарашнія знаёмыя смуродныя пахі… Я націснуў кнопку званка і падрыхтаваўся да такой жа доўгай "дуэлі" на словах, якую вялі ўчора Адамавіч з Крывіцкім.

Але дзверы расчыніліся адразу. Адамавіч, у той жа апратцы, што і ўчора, з абвязанай хусткаю паясніцаю, хутка і ахвотна, нібы мы дамаўляліся пра сустрэчу, упусціў мяне:

– Праходзь.

Я патаптаўся ў пярэдняй, не ведаючы, што рабіць далей, што казаць. А Адамавіч моўчкі, пільна аглядаў мяне з галавы да ног. Каб не напалохаць яго, я ўсміхнуўся і як мага мякчэйшым голасам нагадаў:

– Парасон… Я забыў учора парасон.

– Парасон? Ці яшчэ штосьці?

– Не, здаецца, усё.

– А золата? – раптам падміргнуў мне Адамавіч. – Нябось, расказаў учора той пустамеля пра золата, вось ты і прыплёўся!

– Не разумею…

– Усё ты разумееш. Расказаў, набрахаў табе, а ты і паверыў. Паверыў жа? А яшчэ дарослы чалавек – як не сорамна? Ён усяму Мінску пра мяне небыліцы бае. Але падумайце сваёй галавою – калі б у мяне было золата, ці грошы, – хіба б я так жыў, як жыву? Я не настолькі яшчэ дурны, каб мне не хацелася пагуляць хоць пры канцы жыцця, – але за што? І рад бы – ды пуста!

Пуста было і ў мяне на душы. Хоць я і разумеў, што дзед кпіць, пацяшаецца з мяне – хоць бы таму, што навошта ён вось цяпер перада мною апраўдваецца, хто я яму такі? – разам з тым я не мог не прызнаць лагічнасці яго слоў. Усё правільна, ніякага багацця няма, і ён, баючыся мяне, чужога чалавека, тлумачыць мне гэта. А калі нават дапусціць, што ёсць багацце, дык як яго ўзяць? На якіх правах? Забіць зараз дзеда і пачаць абшукваць кватэру?

Мне сорамна прызнавацца, грамадзянін следчы, але я стаяў перад Адамавічам увесь чырвоны, як шкадлівы вучань перад настаўнікам. Калі здранцвенне прайшло, я зняў з вешалкі свой парасон, заціснуў пад пахаю:

– Прабачце… Дык я пайду?

– Пачакай, давай у шахматы, раз прыйшоў Толькі разувацца не трэба, – і патупаў на кухню. – Я спяшаюся… – аднак жа нейкі чорт, што сядзеў усярэдзіне, пацягнуў мяне следам. На кухні было чысцей, чым учора, праветрана, вядро з-пад смецця стаяла пустое, адно лінолеум у сіне-белыя клеткі быў такі ж брудны, мо з год нямыты. Я адразу заўважыў, што акрамя табурэта з расстаўленымі шахматамі стаяць яшчэ два – значыць, дзед сапраўды чакаў мяне. Але цяпер гэта не мела ніякага сэнсу. Я быў злы на сябе, злы за свае дурныя дзіцячыя мары, за страчаны дарма час… Адзінае, чым суцяшаўся, – значыць, праз гэта трэба было прайсці, каб супакоіцца і жыць, як і жыў раней.

– Дзе ты вучышся? – нечакана спытаў Адамавіч, робячы першы ход. – Раскажы трохі пра сябе. Бацькі ёсць?

Я неахвотна адказаў. Злосць, як ні дзіўна, памагла мне, і я выйграў тры партыі запар, чым давёў Адамавіча ледзь не да шоку.

– Тэорыя, – мармытаў ён, і калі браўся за фігуру, так сціскаў яе, што пальцы бялелі. – Што значыць тэорыя…

Потым мне надакучыла, і я даў Адамавічу выйграць тры партыі. Ізноў, як і ўчора, я са здзіўленнем назіраў метамарафозу, што адбывалася з чалавекам, якому даўно ўжо трэба думаць пра той свет. Адамавіча падмянілі. У яго разгарнуліся плечы, у яго памаладзелі, заіскрыліся шчасцем вочы; Вы не паверыце, грамадзянін следчы, ён пачаў нават напяваць казліным голасам модны апошнім часам шлягер!..

Мне было страшэнна нудна тут. Пасля шостай партыі я падняўся і катэгарычна заявіў:

– Усё, пайду!

– А можа, яшчэ? – пачаў упрошваць Адамавіч. – На пасашок?

– Не. Я спяшаюся.

– Ну, што ж, – ён глыбока ўздыхнуў і пайшоў правесці мяне да дзвярэй.

Вось тут адбылося наступнае. Зазіраючы мне ў вочы, дзед раптам гулліва ўшчыкнуў мяне за бок і прашаптаў:

– А ёсць золата! Толькі халеры знойдзеце, хоць усё тут абшукайце. Я не такі дурны, як вам з тым шалапутам здаецца, я ведаю, што вы змовіліся. Вы, цяперашнія, за капейку зарэжаце, а то за золата! – і паківаў мне пальцам.

– Як вам не сорамна… – я не дагаварыў. Хутка сунуўшы ў бакавую кішэню кабата руку, Адамавіч, не зводзячы з мяне вачэй, працягнуў мне на далоні невялікі, памерам з палову запалкавага карабка злітак цёмна-жоўтага металу.

– І такіх многа! – прашаптаў ён, хаваючы злітак назад, не даўшы мне нават як след разглядзець яго. Я стаў агаломшаны. Вось гэта фокус!

– Дык будзеш прыходзіць у шахматы гуляць? – Адамавіч хіхікаў і пашчыкваў мяне за бок.

– Мабыць… буду, – я зглынуў сліну.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю