355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Дзе скарб ваш » Текст книги (страница 9)
Дзе скарб ваш
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 11:00

Текст книги "Дзе скарб ваш"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 16 страниц)

* * *

Няўжо хопіць аднаго няўдзелу ў подла-злачынным, што так агідна набірае сілы, няўжо мая актыўнасць у тым, каб належна рабіць тое, што па-сапраўднаму маё?.. Выключыўшы радыё, заснуў у пачатку дванаццатай ночы, a прачнуўся ў палавіне другой. I зноў да транзістара... Бізун i пернік – «спецназ» супраць галадаючых дэпутатаў апазіцыі i шампанскае для запалоханазгодніцкай большасці Вярхоўнага Савета – ва ўсёй цынічнасці. I сусветнае сведчанне нашай нацыянальнай нясталасці.

Што i як будзе?..

* * *

Цяжкія, горка тужлівыя абуджэнні – амаль кожны дзень. I паныласць зачастая. Адкуль брацца таму аптымізму?..

«Разам з вамі, дарагія сябры, я разважаю свой боль шчасліваю праўдай, што з намі застанецца ягонае слова i светлы вобраз...»

Так я пачаў сваё выступленне пра Пімена на паніхідзе, закончыўшы падзякай i спачуваннем ягонаму анёлу-ахоўніку – Зоі.

Ён званіў мне за пяць дзён да свайго адыходу, цяжка дыхаючы, абураўся на нашу галечу, прасіў пазваніць, як там будзе ў акадэміі, на двухдзённым сходзе.

А пакуль я там нудзіўся на дакладах ä выступленнях, яго павезлі ў рэанімацыю...

Ад Піменавай трупы дзяржаўнай, але чамусьці з крыжам, успомнілася i Алессва, яшчэ шыкоўнейшая, маскоўская. А найбольш сімзалічна, ці што, Анатолева,– танна-стандартная, халтурна збітая так, што малады, апоўдні п'яны, кажучы па-адэску, «гробокопатель», доўга марудзіўся з перакошаным векам, пакуль сяк-так прымацаваў яго непаслухмянымі цвікамі. He б'ючы малатком, a таўкучы ім той цвік, за ручку трымаючыся каля самага жалеза. А потым небяспечнае віхлянне той труны на паясах, нібы таксама п'яных, халі яе – з мудра-дасціпным жыццялюбам Анатолем – апускалі ў стандартна неглыбокую яму...

Сумнае гэта відовішча – бязмежжа гарадскіх могілак з безліччу зноў жа стандартных пірамідак i крыжоў, якіх усё больш ды больш з кожным месяцам, калі мне меркаваць па сваім тут быванні, за год – трэці раз.

* * *

Літаратурны ўнук гаварыў учора па тэлевізары, што калі б ён нарадзіўся рускім пісьменнікам – яму не было б чаго рабіць, бо там «усе нішы занятыя». A ў беларускай літаратуры, маўляў, жанравых нішаў поўна.

Згадаўся ягоны дзед, універсальны графаман, які на сваім пяцідзесяцігоддзі гаварыў пра сваю шматжанравасць: «Што ж, кожнаму жанру хацелася дапамагчы...»

* * *

Па радыё сёння выступаў вялікі мінскі абласны начальнік, з высокай заклапочанасцю народным лесам гаварыў i доўга, i нібы шчыра. А я тым часам успамінаў, як увосень дзевяноста другога, калі наш дом засяляўся, я, шукаючы сантэхніка, які не закончыў, пакінуў работу ў нас i пабег у суседні пад'езд, застаў яго там, у шыкоўнай кватэры, дзе ён ладзіў у ванным пакоі ўмывальнік «цюльпан». Толькі спытаўся, калі ж ён закончыць пачатае ў нас. А ён мне трохі пазней, на прастадушным надпітку, расказваў, як на яго крычаў той начальнік,– чаму ён упусціў мяне за парог, хоць я, спыніўшыся на лесвічнай пляцоўцы ў адчыненых дзвярах, парог той не пераступіў. Я яму, ведаеце, гавару, што вы ж пісацель, а ён мне кажа: «Ну i што?!»

«Ну i што» застаецца i надалей.

* * *

Сёння ажно адмахнуўся ад астрабрыдлага – па Караткевічу – самаедства:

«Я грэшны? Ты ж мяне, Божа, такім i зрабіў!..» А гэта – з «Хозяина и работника», што я заўважыў i перакладаючы гэтае апавяданне, на чым спыніўся яшчэ раз i чытаючы карэктуру. У Льва Мікалаевіча Мікіта думае так:

«Известно, грехи. Да что же, разве я сам их на себя напустил? Таким, видно, меня Бог сделал. Ну, и грехи! Куда денешься?»

Якая праўда, а так проста сказана. Калі не ўдумацца, дык, чытаючы, i пройдзеш міма.

* * *

Выпадкова сустрэўся на выдавецкай лесвіцы з Валодзем Васілевічам, i ён расказаў мне пра сваю радасць. Выняў з папкі тоўстую, на ўвесь захоп жменяй, карэктуру новай кнігі. Зноў родны фальклор, першы том трохтомніка. У акадэмічную серыю «Беларуская народная гворчасць» не ўдалося падключыць – па ўсеагульнай нашай прычыне: грошай няма – ідзе трохтомнік у «Мастацкай літаратуры». Калі выйдзе – богведама, але ж ідзе! Гэтым свяціліся вочы харошага сына Лены Васілевіч, аднаго з нашых светлых рупліўцаў. А мне ўявілася – ужо дома – як ён будзе чытаць гэтую вялікую i нялёгкую карэктуру. Праца цяжкая дый радасная, як ворыва, як малацьба.

* * *

Ён мяне раздражняе, не раўнуючы, як N.,– не магу ні слухаць, ні бачыць. «Не раўнуючы»– таму, што ў выпадку з таленавітым паэтам, які губіць сябе хамскім п'янствам, зло непараўнана меншае... Учора, уключыўшы «Рэзананс», новую, прэзідэнцка-алілуйную праграму, убачыўшы «ўсенароднага», пачуўшы першыя фразы самазахаплення, з болем выключыў тэлевізар...

Дробязь як быццам тое, што я адмовіўся атрымліваць медаль ветэрана з ягоных рук, але i не дробязь, бо ў справах галоўных дробязей няма. Адчуў гэта з задавальненнем двойчы,– чуючы пра тое «августейшее» ўручэнне па «Свабодзе», а потым чытаючы ў «Звяздзе».

Дарэчы, «Звяздзе» ён таксама не даруе, мяркуючы па тым, як у «свой чысты чацвер» іранізаваў над галоўным рэдактарам, з намёкам пра «нацыяналізм»...

Тады яшчэ «ЛіМ» застанецца, а потым ужо беларускімі,– няхай сабе i з прынцыповымі агаворкамі,– застануцца «Ыіва» ў Польшчы, «Наша ніва» ў Літве, «Беларус» у Амерыцы... Бо i яго выкурыць прэзідэнт з Мінска. Найцяжэй яму будзе, відаць, ca «Свабодай», якую апошнім часам i я чытаю ўсю, ужо значна менш звяртаючы ўвагу на некаторую правінцыйную грубаватасць, часамі ледзь не да гы-гы-гы.

* * *

Няўжо так звычайна, празаічна i памрэш, без нейкага вышэйшага заключнага акорда?..

Я – нейкі я – сяджу адзін у ціхай, светлай кватэры i друкую на машынцы, лезу ў шуфлядку стала па хустачку i – неяк дзіўна, збоку гляджу на чала века – старога i самотнага ў сонечным святле з-за вокнаў...

* * *

I смех, i бяда ў тым, што пэўнае пакаленне новых, маладых, так сказаць творцаў – а мне ix даводзілася сустракаць i праводзіць у прозу цвярозай рэчаіснасці ўжо некалькі,– лічыць, што ўсё былое, нядаўняе – лухта i марнота, а вось яны прыйшлі – не проста прыйшлі як яшчэ адна змена, a прыйшлі назаўсёды! Такуюць, перабіваючыся ўзаемна, пакуль ix ззаду не падціснуць новым i такім самым па сутнасці такаваннем яшчэ адны прэтэндэнты на беспамылковую вечнасць.

* * *

Стары, энергічны, вясёлы доктар пра здароўе пытаўся так:

«Праздник обеда есть? Струя есть?..» Было яшчэ штосьці сакраментальна трэцяе, не памятаю яго. Ды мяне, зрэшты, цікавіць тут толькі «струя». Малады, жарабцоўскі струмень смярдзючай мачы, якую сыны аднаго з нашых пазменна цурболілі на лесвічнай пляцоўцы ў той, парваны імі нумар часопіса, у якім нехта пакрытыкаваў ix вялікага тату...

* * *

Былыя камсамольскія важакі самасільна кінуліся ў набожнасць.

Аднаго з ix, добра знаёмага, нядаўна паслухаў па радыё,– як ён, аказваецца, Біблію чытае «штодня i з аловачкам».

A другі, незнаемы, але не менш энергічны, ні больш ні менш, а «изучил всю подноготную православной религии»...

* * *

Столькі цяпер гаворыцца пра карані. Само сабой было раней у Еўтушэнкі, які, зрэшты, раскараніўся i на Беларусі, i на Украіне. Потым пра гэта гаварыла з нашай сцэны гастралёрка Талкунова, пасля палітык Старавойтава.

A днямі – дзеля вялікай палітыкі – пра «беларускія карані» загаварыла нарэшце праз тры дзесяцігоддзі яраслаўскай рускасці Церашкова. А генерал Клімук, які ў космас лятаў з кнігай Коласа, пра караHi свае чырыкае ў Мінску па-руску.

Слухаў ix у Таварыстве дружбы з заграніцай.

* * *

Таварыства дружбы прымала групу ветэранаў з шыкам i падарункамі, зноў жа нямецкага паходжання. Ужо i не саромеемся браць. Хоць i ўспомнілася тая старая жанчына, што плакала па тэлевізары:

«Каб не беднасць такая, дык я б ім кінула гэтыя трыста дойчмарак назад!..»

Пакаяльную кампенсацыю за два гады няволі колішняй маладое дзяўчыны, вывезенай «на работы».

* * *

Данута пераглядала выпадкова знойдзены ў іхнім капітальна-рамонтным безладзе нумар «Работніцы i сялянкі» за 1991 год i знайшла там прыемнае мне.

У нарысе Раі Баравіковай пра салігорскіх настаўнікаў пішацца так:

«...I Валянціна Аркадзьеўна ўжо запрашае да чаю, a Міхаіл Паўлавіч пачынае расказваць пра сябе. Сярод яго радні таксама ёсць настаўнікі, было каму запаліць агеньчык у душы, але i было яшчэ адно. Бацькі жывуць на Гродзеншчыне, у Карэліцкім раёне, яны калгаснікі, простыл сяляне, усё жыццё пры зямлі. Але калісьці бацька, Павел Анісімавіч, вучыўся ў польскай школе ў мястэчку Турэц разам з Янкам Брылём. Гэтае асабістае з будучым вядомым пісьменнікам ён пранёс праз усё жыццё i, як мог, па-сялянску перадаваў дзецям пачуццё асаблівай павагі i любові да мастацкага слова, да літаратуры. Выпадковасцей у жыцці не бывае, i калі прыйшоў час выбіраць дарогу, Міхаіл Паўлавіч выбраў філалогію».

Цытую па часопісе, аднак тады яшчэ, калі ўнучканастаўніца прачытала мне гэта па тэлефоне, першае, што я ўспомніў,– вясну сорак другога, калі Паўла Ястраба, разам з іншымі з іхніх Лыкавіч, сілай бралі ў паліцьпо, ён адмовіўся, з яго здзекаваліся, білі, у халодніцы трымалі, a ўсё ж не згадзіўся.

З Лыкавічаў са мною вучыліся: ён, Ястраб, высокі, бялявы ды ціхманы хлопец, да якога на фотаздымку ў часопісе добра падобны сын, дырэктар школы; другі – Косця Рап'ёвец (паблізу вёска Рап'ёва), якога я, Лычыка па мянушцы, апісаў у «Сірочым хлебе» як Янку Цівунка; трэці – Коля Драб, Пўхця за паўнашчокасць, наймемш цікавы з гэтай тройкі. Усе яны старэйшыя за мяне, Павел i Коля гадоў на некалькі (пасляваенныя перастаркі), а Косця толькі на год. Помніцца, як ён у сёмым класе быў абагнаў мяне, распуснага «першага вучня», бо вучыўся старанней, паводзіў сябе сціплей, i мне было непрыемна. Потым ён быў, відаць, звязаны з рэвалюцыйным падполлем, бо з войску, у форме i з карабінам, уцёк у «Саветы», а што з ім здарылася там (1937 ды 1938 гады!), я або чуў i забыўся, або, хутчэй, i нічога не чуў. Пухця быў у паліцыі i «па волі лёсу», як пішацца сёння i гаворыцца, «апынуўся на захадзе». А Павел, аказваецца, у дзевяноста першым яшчэ жыў; можа, i сёння яшчэ жывы,– трэба будзе распытаць.

* * *

Ваграм Калайджан, як сказаў мне нядаўна Сяргей Чубакоў, які родам з тых мясцін, усё-такі афіцэр унутраных войскаў. I гэта пра яго «дзейнасць» на Асвейшчыне гаворыць па-свойму. Партызаны не хацелі выконваць яго шалёны загад, дык выканалі «ўласаўцы», што нядаўна перайшлі да партызан i павши ы былі давесці сваю адданасць.

* * *

Танк, якому я пазваніў, каб перадаць прывітанне ад Галі Гарэцкай, яшчэ раз падзякаваць ад яе за дапамогу двойчы – з выдан нем «Віленскіх ка мука раў» i з палепшаннем іхніх, Галі з маткай, жахлівых кватэрных умоваў. Яму, вядома, было прыемна. Сказаў:

– Добрае ўспамінаюць радзей, чым штосьці іншае, за што больш лаюць, не надта разбіраючыся, вінаваты ты ці не...

I другое сказаў Максім, – пра тое, як цяпер думаецца, што за шмат было жыцця растрачана на пустое, замест таго каб паэту рабіць сваё асноўнае, галоўнае.

I я падобнае днямі адчуў, заглянуўшы ў маю бібліяграфію ў слоўніку «Беларускія пісьменнікі»,– колькі рабілася не свайго, па службе!..

* * *

У апошняй «Свабодзе» нататачка пра тое, што, калі «нашы» войскі вярталіся з юбілейнага парада, пад нейкую тэхніку – танк ці нешта іншае – кінуўся стары чалавек.

Гэта магло б i пачаткам быць для твора пра нашы дні...

Сорам перад людзьмі, якія прыехалі на кангрэс беларусістаў з блізу дваццаці краін, да Японіі ўклгочна, каб пагаварыць пра нашу мову, культуру, гісторыю, сорамна за тое, што пра нас пішуць у замежных газетах...

Цяжка на сэрцы i дома, i ў людзях.

Ахвотнікаў памерці пад бел м ы р по н а -бел ы м, які вульгарна паганяць, пакуль што не відно... Смеласць, вера, упэўненасць – у выступленні на кангрэсе Радзіма Гарэцкага, i не толькі яго (Рагойша, які вёў адкрыццё); самаадстаўка i інтэрв'ю па «Свабодзе» Бураўкіна...

Можа, паразумнеем, задумаемся, памацнеем?.. У сэнсе нашай нацыянальнай маласвядомасці, дробязнай раз'яднанасці, наіўнасці i сектанцтве...

* * *

На кангрэсе, на «круглым стале» па беларуска-польскіх літаратурных сувязях, якія апошнім часам так ганебна перарваліся, выступіў у дыскусіі, гаварыў пра «лодзінскі перыяд» – актыўнае супрацоўніцтва нашай «Мастацкай літаратуры» з «Wydawnictwem Łódzkim»,– як пра красамоўны прыклад, што i ў часы, якія мы агульна бэсцім з абодвух бакоў, можна было рабіць патрэбнае. Што i рабілася, як цяпер бачыцца з чвэртвечнай дыстанцыі, добра i светла.

На тым «круглым стале», між іншым, добра згадваўся Танк як i дзіцячы паэт. I я туды трохі дадаў i прапанаваў ад нашай беларуска-польскай грамады перадаць яму прывітанне. Даручылі гэта Алесю Барскаму,– каб ад гасцей. Але ўчора, калі я ўсё-такі дазваніўся Максіму, зрабіць гэта прыйшлося мне, бо Барскі, як аказалася, «не званіў» яму, што азначае – не дазваніўся.

Як i Найдан Вылчаў, які перад ад'ездам пазваніў мне ад Гілевіча, папрасіў перадаць Максіму прывітанне, бо i ён, наш шчыры балгарскі друг, ціхі, міла ўсмешлівы Найдан, не змог, як i я, за два дні дазваніцца...

* * *

«Душам умерших нужны воспоминания». Мiкалай Канстанцінавіч Рэрых напісаў гэта, маючы трыццаць шэсць гадоў жыцця, пасля смерці свайго настаўніка – Куінджы.

I падумаў я, ужо ўдвая старэйшы, пра Улашчыка i Калесніка. Напісаць пра першага абяцаў Аляксею Каўку, але ніяк усё не знаходжу пачатку. А пра Валодзю думаў i думаю, на ўвазе маючы нашу перапіску, дзве папкі якое ўзяў сюды, у вёску.

Рэрыхава, пра ўспаміны, просіцца на эпіграф.

* * *

Вось што хочацца выпісаць-перакласці з «Wiadomości kulturalnych» за 5 сакавіка г. г., з запісаў дыпламата i публіцыста Аляксандра Малахоўскага, які, дарэчы, у лютым быў у Miнску, госцем нашай Грамады.

«На маіх сустрэчах часта задаю слухачам такую ці то загадку, ці то пытанне: што гэта такое – твор, напісаны пісьменнікам, які паходзіць з паланізаванай сям'і па крьші беларуска-жыдоўскай, а пачынаецца словамі (тут ужо лепш у арыгінале): «Litwo, ojczyzno moja!..»

Пра кроў жыдоўскую апошнімі гадамі ў палякаў чыталася, а вось пра спалучэнне яе з беларускай – дагэтуль не спатыкаў.

* * *

На паседжанні рады Саюза пісьменнікаў, паколькі прынялі ў Саюз адразу двух піцерцаў, Ba лянціна Грыцкевіча i Анатоля Кірвеля, жартавалася так, што можна ўжо там, у «горадзе над Нявой», адкрываць не проста аддзяленне нашага Саюза, але зноў суполку «Загляне сонца i ў наша ваконца»,– каб зноў закручваць справу сваю ад пачатку.

* * *

Рэрыха думаў чытаць усё падрад, але пацягнула на выбарачнае чытанне, дзе менш – як гэта ні дзіўна для яго, для гэтай выдатнай сям'і – рускага звышпатрыятызму. З Пмалаяў расчульвацца тым, што рускія, маўляў, ніколі не был i шавіністамі... Такога нельш дараваць i Рэрыху. Або i такога таксама – у вялікія сыны Расіі амаль з аднолькавым пафасам уключаць i Талстога, i Суворава?..

Тэарэтычнае абгрунтоўванне агульналюдскай, сусветнай патрэбы, неабходнасці міру, чалавечнасці, свабоды часта ў яго кнізе «Зажигайте сердца» зануджвае публіцыстычнаабстрактнай публіцыстычнасцю.

Яшчэ раз пераконваюся, што так яно было, ёсць i будзе – абсалготна бездакорных людзей не бы вас.

* * *

У Міры, на «замкавым свяце», калі адшумелі прамовы наверсе i тосты ў адрэстаўраваным падзямеллі, калі схлынула спёка i ў розных месцах навокал замка забушавалі танцы, пастаяў каля дашчанай сцэны, на якой грымеў спевамі i музыкай чарговы самадзейны ансамбль, a ніжэй – на вытаптанай траве, дзе ўжо i пыл завёўся,– моладзь танцавала.

Асабліва хораша лютавала адна, крыху дзябёлаватая, бялявая, босая красуня ў міні-спадніцы,– то сола, то ў пары з агністым чарнявым дзецюком, хораша задрапіраваным у палотнішча бел-чырвона-белага сцяга.

* * *

Ранак быў учора, як i ўвесь дзень пасл£, прыемна i здорава прахалодны, часамі зусім на грані дажджу.

Да снедання, на праходцы каля гасцініцы не вытрымаў – спытаўся ў дзвюх жанчын, якія ішлі з букетам! півоняў у бок белай царквы на ўзгорку, што ж гэта за свята сёння, апроч нядзелі? Бо мы з сябрам ледзь не паспрачаліся, што гэта сёмуха. Але адна з жанчын здзівілася бяззуба-весела: «Як якое? А шасцьсот гадоў Карэлічамі»

I нечакана спыталася, ці ж гэта я, i здзівіла расказам, што яна – выпускніца Валеўскай школы з лета пяцьдзесяг восьмага, калі я з сям'ёю летаваў у свіцязанскім лясніцтве i сустракаўся з імі, найстарэйшымі школьнікамі.

«Памятаеце, вы ж нас, дзяўчат, пыталіся, ці ёсць у нас па хлопцу, з кім сябруем?..»

Падзівіліся разам, як даўно гэта было. I не спь:таўся, як жа яна так апрасцілася, да бабскай бяззубасці, дзе жыве i што робіць

На леташнім свяце пяцідзесяцігоддзя вызваленні нашага раёна з-пад акупацыі мы з сябрам не бачылі аніводнага бел-чырвона-белага сцяга, а тут – i на адкрыцці памягнага знака, i на мітынгу на плошчы перад домам райвыканкома,– яны былі. Яшчэ, здаецца, больш, чым учора ў Міры.

Адзін юнак, калі адкрывалі ды асвячалі знак-валун, стаў са сцягам за мною, i прыемна падумаласг, ці не ведае ён мяне, ці не спецыяльна так зрабіў.

Выступаючы, я гаварыў пра наш цудоўны куток Беларусі, пра Стотысячную Грамаду, як мой першы ўспамін пра змаганне за родную мову, i пра тое, як мы, вясковая моладзь, змагаліся за гэта потым, у трыццатых, спектаклямі, кнігамі, песнямі, i пра партызанскія дні, калі наш падпольны друк быў на роднай мове. Пажадаў настаўнікам i дзецям родных мясцін поспехаў у родным слове, «каб жыла i квітнела наша мілая Беларусь!».

Глядзелі ў парку выстаўку народнай творчасці. Аплікацыі, рознакаляровыя, узорыстыя дзяругі-перабіранкі, разьбу па дрэву, жывапіс ды малюнкі. Цікава ўсё гэта, аднак зашмат яго на адзін раз ды мімаходзь аглядаючы.

Там разануў па душы з эстрады ў засені высокіх дрэў бойкі голас вядучага выступление мастацкай самадзейнасці:

«А цяпер будзе выканана песня, як выдаць замуж гарбатую дачку!»

Фальклорнае жорсткае хамства, калі падумаць, што i ў гэтым шматлюддзі на паркавых схілах i ў даліне можа быць хоць адна такая няшчасная або хтосьці з родных такое...

* * *

Летась, на святкаванні вызвалення раёна, наваградскі партызан, яўрэй Гарэлік, расказваў мне пра сваю дружбу з Гаўрыілам Шутэнкам, пра тое, як тэты пакутнік i пры сваёй слепаце займаецца майстраваннем. Сказаў нават, што ён што-небудзь са зробленага прышле мне. Думалася потым: ну, пагаварылася. A ўчора мне ў Карэлічах перадалі пакуначак. Там разгарачкакалодачка i ўбітая ў яе малюсенькая сякера. А на паперыне, пяць на пяць сантыметраў, на адным баку паэтаў адрас, а на другім малюнак: сякера ў калодцы, паміж двума чатырохрадкоўямі:

Топорики, топорики,

Помощники мои,

Вас мастерю во дворике,

Где я да воробьи.

Сверкнул топорик лезвием,

Вонзился в твердый сук.

С моею новой песнею

Прими на память, друг.


Так вось у навобмацнай вечнай цемры былога франтавіка-разведчыка.

A вераб'ёў мне захацелася падкрэсліць.

* * *

Ружы на шырокім кусце не толькі дружна расцвілі, але яшчэ i хораша памыліся пад спорным дажджом. Якое свежае, перадвячэрняе свята!

* * *

A ці будзе каму расказаць пра свет, з якога ты прыйдзеш у другі, які ён – сённяшні наш – прыгожы?..

* * *

Волечка прывезла сюды «Кароткую гісторыю Беларусі» Ластоўскага i «Историю культуры древней Греции и Рима». Пра першую прызналася, нядаўняя васьмікласніца, што цяжка чытаецца. I не скажаш што-небудзь у апраўданне, бо мы i сапраўды апошнім часам навалілі на вучнёўскія галовы сваё беларускае разнамоўе, з якім i сталаму, вопытнаму бывае нялёгка спраўляцца. Другую кнігу яна пачала чытаць выбарачна i вось пазычыла дзеду, які разныўся ад беспрацоўя. Таксама не надта легка чытаецца ў пана Казімежа Куманецкага, хоць пераклад i культурны, i мяне часам цягне да выбарачнасці, аднак – трымаюся.

Пачынаючы, успомніў Валодзю Калесніка, які любіў i ведаў антычнае, узяўшы старт у наваградскай польскай гімназіі. А таксама i Мішу ўспомніў, які зачытваўся Гамерам у перакладзе Жукоўскага яшчэ школьнікам. З чым я сябе не магу павіншаваць, i дагэтуль яшчэ абедзве паэмы цалкам не прачытаў, яшчэ ўсё збіраюся...

Стагоддзі, тысячагоддзі – ажно сцішната цікавасці i захаплення. Ведаю ж гэта i я,– скажам, па Прусавым «Фараоне», па Манавым «Іосіфе i яго братах». Грэцыя – менш, Рым таксама. «Quo vadis?» разоў два калісьці пачынаў i спыняўся на палавіне, заглянуўшы ў канец. А трэба ж, трэба ведаць багацце мінулага, i адтуль, з тых бяздонных глыбіняў часу, беручы вымярэнне напрамку.

Думалася над Грэцыяй пра рэлігію – пакуль дайшло да хрысціянства, колькі было ў чалавецтва пошукаў, i як тут важна галоўнае – маральны, этычны бок, тое, што называецца чалавечнасцю, інтэрнацыяналізмам. Узняцца над усімі веравызнаннямі на ўсю зямную шырыню, ад міфаў перайсці на глыбіню асноўнага для ўсіх.

«...Пабойваючыся паўстанцаў паняволенага насельніцтва заваяваных абласцей, якое стала ілотамі, спартняты кожны год аб'яўлялі крыптыі – тайныя начныя забойствы ілотаў, каб унушыць ім страх i пакору».

Во як дзейнічалі тыя старадаўнія «ібэрмэншы».

...На ўкладцы – «Невеста Пейрифоя», фрагмент западного фронтона храма Зевса в Олимпии».

Прагная i ўладная рука мужчыны на левай дзявочай грудзіне, i выраз твару дзяўчыны,– i балючая асуджанасць, i сумная пакорнасць, i прадчуванне шчасця кахання i мацярынства, што бачыцца ў яе строга прыгожым твары. Ён найлепш i захаваўся ад разбуральнага ўздзеяння безлічы стагоддзяў.

А над геніяльна красамоўным выразам твару гэтай нявесты я задумваюся, вядома ж, не першы i не апошні, некалькі разоў вяртаючыся да гэтай ілюстрацыі.

...Прыходзілі i школьныя ўспаміны – урокі старажытнай гісторыі. I тое, што ў раннім вясковым юнацтве чыталася ў Талстога,– кніжыцы «Посредника», «Путь жизни», «Круг чтения»,– адкуль помняцца Эпіктэт, Сенека, Марк Аўрэлій i іншыя з ix вечнай мудрасцю.

* * *

Тры дні па сорак пяць мінут Уладзімір Багамолаў талкова i шчыра гаварыў па маскоўскім радыё пра дурное i варожае аплёўванне ветэранаў антыфашысцкай вайны.

I тады мне, між іншым, успомніўся запіс з акупацыйных дзён, які не захаваўся. Пра тое, якімі нас лічылі недачалавекамі: у лістоўках з заклікам выдаваць «бандытаў» – з абяцаннем узнагароды тытунём i гарэлкай. A ў Міры за акуратную здачу пастаўкі – чарка гарэлкі са спіртзаводскай бочкі... Калі я выказаў абурэнне гэтым у гутарцы з суседам, ён, падумаўшы, так падтрымаў мяне: «Дзяйствіцяльна, што ж ты выпіць даеш, a закусіць чаму не даеш?» Такі зварот – да немца.

* * *

У ціхім, светлым ранні па верхавінах прыдарожных бяроз раптам прайшоўся ветрык – нібыта пальцамі перабіраючы па валасах кагосьці любімага.

* * *

У кожнага свой капрыз, ці як тут сказаць... Вось не люблю чытаць апавяданняў, тым больш урыўкаў у газетах, чытаю ix толькі зрэдку, тых аўтараў, з кім больш лічуся.

Апынуўся на сёння зусім без чытва, успомніў, што ў адным з апошніх нумароў «Звязды» прайшоў міма даволі вялікага апавядання, таксама i ў апошнім «ЛiMe». Прачытаў свежым ранкам, i лепей стала на душы ад добрага слова, ажно запісаць захацелася прозвішчы i назвы:

Мікола Сянкевіч, «Страшна заставацца...». Не ведаю, хто гэта, а вобразы маладой прадаўшчыцы сельмага i старой, самотнай настаўніцы бачацца жывымі, а сам аўтар – чалавекам з душой i думкай. Каб гэта не тут, дык пазваніў бы ў «Звязду», спытаўся б, хто гэта, ад каго можна спадзявацца далейшай таленавітасці.

Юры Станкевіч, «Гульня бронзавак у святле поўні». Здаецца, аўтар – член нашага Саюза i я сёе-тое ў яго чытаў. Сур'ёзная, спелая гаворка зноў жа пра долю сучаснай жанчыны, маладзейшай за папярэднюю, але, здаецца, яшчэ больш бяздольнай ад ліхалецця. Хоць тут i параўноўваць як быццам i грэшна, бяздушна.

Калі першага з гэтых таварышаў хочацца запомніць, дык да другога варта i трэба пільней прыгледзецца.

* * *

Jak wół, ryknął па ambonie:

Bogobojna trzódko moja, bądź spokojna,—

Co ma wisieć, nie utonie!..

[

19

]


Такое помніцца ў Славацкага. Узнікла яно ў памяці, калі чытаў у майскім «Полымі» пра касцюшкаўскае паўстанне, як у Вільні: «За супрацоўніцтва з царызмам тут, пад шыльдай «Чаму вісець – тое не патоне», урачыста павесілі гетмана княства Шымана Касакоўскага, а потым i маршалка віленскай канфедэрацыі I. Швыйкоўскага».

Так сказаць – два гумары.

У Славацкага, строга вялікага, якога са школы найлепш памятаю па «Ojcu zadźumionych» i «Balladynie», вол на касцельным амбоне ўспрымаўся як вельмі проста блізкае, вясковае. Зрэшты, i з «Balladyny» такім жа ладам прыняліся радкі:

Pracuj, jak koń pogański, pracuj całe lato,

A zimą śpij u chłopa za brudnym przypieckiem

Między garnkami, babą szczerbatą, i dzieckiem!

[

20

]


A ў віленскага касцюшкаўскага палкоўніка Ясінскага – смех зусім іншы, да сцішнай незвычайнасці.

На скульптуру «krwawego Felusia» Дзяржынскага, у наш час узнятага над Варшавай, а потым нізрынутага на асфальт, задаволеныя патрыёты мачыліся, хто колькі мог, не ведаю, з якім фальклорным падмацаваннем.

Збожжа – у засеку, збажына – у полі. Так гэта мне ўбачылася днямі.

Улетку пяцьдзесят чацвёртага я наведаў Валодзю Калесніка ў Бабруйску i, пакуль нам выбрацца на Беразіну («Званочкі» ў цыкле «Пад гоман вогнішча»), сядзеў на выпускных экзаменах у ягоным настаўніцкім інстытуце, дзень ці нават два.

Прыгожанька-чарнявенькая выдатніца, яўрэечка, здзівіла ды збянтэжыла строгіх педагогіцаў сваёй – ніколі не бывалай – непадрыхтаванасцю... I тут, як разрадка, прагучала Валодзева: – Пабойцеся Бога, жанчыны мілыя, яна ж учора выйшла замуж!..

Сказалася гэта, калі тая, да слёз расхваляваная маладзічка, выйшла.

* * *

Двойчы такое адчулася ці падумалася:

Першы раз – пасля страшэннага ветру пад вечар, калі затым хлынула навальніца, а тады настала цішыня. A другі раз – сёння, пасля начнога шчодрага дажджу:

Цішыня як быццам сарамліва-нявінная ды ласкавая, на шчасце жыць.

Можа, i паўтараюся, аднак жа i такое ўсё паўтараецца бясконца,– тры агародныя сонейкі рамонку, большыя за палявыя ды лугавыя, выстаялі начны дождж i хораша стаяць сабе ў мілаце ранне-ранішняй цішыні.

* * *

Юрка Віцьбіч, «Плыве з-пад Святое гары Нёман». Добра, сур'ёзна, а потым i праступае сям-там эмігранцкі звышпатрыятызм. У акупацыю, апынуўшыся ў разбураным немцамі Віцебску, ён прысеў на ганку «спаленай бальшавікамі хаты»; далей – «наступ расейска-мангольскай арды» ў 1920 годзе, як, дарэчы, пісалі i пілсудчыкі; пасля «забіты бальшавікамі Пэн», «закатаваны ў 1941 годзе наш выдатны Змітрок Бядуля»...

Але ж, аддаючы належнае Коласу, ён узняўся да такога:

«Дарэчы, а можа, хто-небудзь з нашых праведнікаў прыгадае, што Якуб Колас двойчы сталінскі лаўрэат? Пэўне ж яны не маюць аніякіх грахоў, калі кідаюць камяні ў нашага народнага паэту».

«Праведнікаў» падкрэсліў я.

* * *

Гамерава сіла i вобразнасць слова, якія даходзяць радасна з такое далечы гадоў:

«Длиннотенные копья». «Мясо божественной солью посыпав». «Гнев душевредный». «Прекрасноланитная дева». «Черноводный ручей»...

* * *

З нашым чым болей, то ўсё горшым радыё i тэлебачаннем, слухаючы навіны, з сумнай прыкрасцю ўваходжу ў атмасферу брэжнеўскіх дзён. Калісьці той «другі Ільіч», а сёння першы Рыгоравіч падаюцца таксама шчодра, нягегла вар'іруючы імя ды па бацьку, каб трохі лягчэй глыталася...

* * *

Тыдзень у польскай прэсе. Асабліва змястоўная «Polityka», калісьці, помніцца, сухаватая ў польскім варыянце марксізму.

Свабода самакрытычнасці: «...Му sami nabzdyczeni i skłóceni...» [21]

Па-свойму праявілася гэтая «набздычанасць» у запавеце Пілсудскага за тыдзень да смерці. Сэрца пахаваць у Вільні, «дзе ляжаць мае жаўнеры, што ў красавіку 1919 года мне, як правадыру, Вільню падарункам кінулі над ногі». Усіх, хто любіў яго, «заклінаю даставіць астанкі маёй маці з Сугінтаў Вілкамірскага павета ў Вільню i (тут зноў варта падкрэсліць) пахаваць матку найвялікшага рыцара Польшчы нада мною. Няхай гордае сэрца ў нагах гордай маткі спачывае».

* * *

Радыёперадача пра аб'яднанне маладзечанскіх украінцаў «Краяны».

Нечакана чыёсьці добрае слова пра Генадзя Каханоўскага. I так небывала хораша ўбачылася высакародная, шчырая ўсмешка гэтага слаўнага хлопца, выдатнага работніка адраджэння.

Як быццам толькі так, здалёк, можна адчуць нашу страту, чаго па-сапраўднаму не адчулася (мною), кал i ён адышоў.

* * *

Паліцаі ішлі па загорскай вуліцы, i адзін з ix, цяльпук з суседняй вёскі, накіраваўся ў наш двор. Віліта, што была якраз у нас, толькі што мама пакарміла яе, шыбанула на печ, пад плёнкі цыбулі, яшчэ i накрыўшыся чымсьці. А было ёй тады, як маёй маладзейшай, сорак сем, i абодва сыны ў партызанах.

Калі той вялы «бобік», прысеўшы на лаве, спытаўся ў мяне, нібы між іншым: «Ну, дзе ж цяпер твае пляменнікі?», я, для адводу, вылаяўся, у тым сэнсе, што а чорт ix ведае. Вылаяўся пры маме – упершыню ў жыцці, на сваім дваццаць сёмым годзе. Было вельмі прыкра, ледзь не таксама, як боязна за сястру, i прыкра помніцца дагэтуль...

Днямі ўспомніў гэта, калі гаварылі з Нінай, якія абазнаныя ў гэтым нашы ўнукі – не з дому, а са школы ды з вуліцы,– а як строга выхоўвалі нас. Пасучы каровы, я вылаяўся на адну з ix, адганяючы ад аўса за драцінай, i тут убачыў воддаль нашу Віліту. Не з намі ж яна жыла, амаль у другім канцы вёскі, аднак мне верылася, што яна вось пачула мой крык i абавязкова скажа пра гэта маме. Баяўся вечара, а потым рады быў, што сястра ці не пачула, ці забылася сказаць.

* * *

Пра кедры ліванскія (як хораша!), чаго я калісьці дарма шукаў у «Песні песняў», якраз у Псалтыры, i неаднойчы.

I ад Псалтыра ўражанне блізкае, як i ад «Іліяды», у адным,– паэзія была заўсёды, od zarania wieków [22].

Яшчэ раз дзякую табе, белая плеценая карзіна на нашым гарышчы! Адтуль i радкі з «Адысеі», якія жывуць ва мне ад Мішынага захаплення, у ягоным голасе. Вось i сустрэўся адзін з ix:

Ели прекрасное мясо и сладким вином утешались...


I такое акрэсленне прыстойнай чалавечнасці, што падкрэсліваю:

Дикий ли, нравом свирепый, не знающий правды,

Или приветливый, богобоязненный, гостеприимный.


Тут ужо не пра Мішу падумалася, а пра Жукоўскага. На адвароце тытула значыцца: «Перевод с древнегреческого». A чытаў жа я, што ён перакладаў з нямецкага перакладу. I гэта дапамагае мне думаць пра чалавечую, міжнародную агульнасць.

I прелесть рускай мовы ў высокаадукаванага «незаконнага» сына рускага барына i палоннай турчанкі. Яго таленавітасць, працавітасць.

А тут i вобраз прыгоннага Шаўчэнкі далучаецца, з красою i сілай – зноў жа чалавечнасці.

* * *

Як састарэлы завочнік, ліквідую свае «хвасты»,– ад Гамера перайшоў да Вергілія.

* * *

Пісаць для сябе. Можна так дапісацца, што цікава будзе толькі самому сабе.

* * *

Стары шляхцюк, калісьці вясковы, расказвае: «Я ўзяў дзяўчыну i пайшоў танцаваць...» Не так, каб запрасіў i пайшлі. Што ж – Я!..

* * *

Прачнуўшыся ў дзве гадзіны ночы, гартаў яго шыкоўны том 1987 года выдання. Зноў было адчуванне, што i яму, Максіму, я не дадаў таго, што павінен быў на апошнія дні – больш увагі, i не толькі па тэлефоне. Дарэчы, званіў яму ў папярэдні прыезд у Мінск, у ліпені, i ён сказаў мне тое, пра што потым, выступаючы на паніхідзе, гаварылі Шамякін i Зуёнак,– пра адчуванне, што да традыцыйнай вераснёўскай публікацыі ў «Полымі» ён не дажыве. Сказаў таксама, што напісаў казачку дзецям, здаецца, пра вожыка, i ў голасе ягоным зразумела адчулася радасць патрэбнасці. I атрымалася з гэтым нібы развітальная усмешка.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю