355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Дзе скарб ваш » Текст книги (страница 6)
Дзе скарб ваш
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 11:00

Текст книги "Дзе скарб ваш"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 6 (всего у книги 16 страниц)

i над шляхамі – краты.


Або:

Чуваць астрожнай брамы

на ўсю краіну грук.


Не ратавала i дата «1929», i «в. Рудаўка» (на Слонімшчыне). Не падыходзіла i назва кнігі – ca шляхамі i кратамі. Што за намёкі?..

У маім «Лазунку» – скажам як для пастскрыптума – Хаіму была не спадабалася мянушка героя апавядання – Цыган. «Парушэнне савецкай дружбы народаў». Пільнасць – дык пільнасць!..

* * *

Позна ўвечары па радыё – Уладзімір Караткевіч, запісы, з 1981-га i 1964-га.

Адчуванне несмяротнасці – яго i справы, якой ён служыў i служыць. Пры таленце – i эрудыцыя, i адназначнасць нацыянальнага i агульналюдскага. Пры чалавечай абаяльнасці, так жыва памятнай, яшчэ i ачышчанай светлай памяццю ад неістотнага.

* * *

Том прозы Яна Райніса.

Нешта не змог адразу ўчытацца ў яго афарызмы, было нават нуднавата, i думалася, што нехта ж таксама нудзіцца над маімі запісамі, чытаючы ix па абавязку. А сёння пайшло лепш, асабліва там, дзе менш разважанняў, а больш паэзіі. Скажам такое, што i перакладзем:

«Белая кветка i белы снег—прырода здольная зрабіць прыгожымі i жыццё, i смерць».

«Яблыня i чаромха.

Чаромха: «Да мяне маладыя дзяўчаты прыходзяць гуляць i весяліцца».

Яблыня: «Да мяне сіротка прыходзіць паплакаць».

Хоць прыгожай у яго бывае i глыбокая строгасць думкі:

«Мы з'яўляемся часцінкамі, вырванымі з вечнасці; пасля смерці нас ізноў прыме вечнасць».

I вастрыня – да ўсмешкі:

«Дзвюх рэчаў я не разумею: як можна быць дурнем i як можна сумаваць? Ці гэта адно i тое ж?»

Ну, i яшчэ было б што працытаваць.

...У дзённіку ён цытуе Гётэ. А мне паласнула па сэрцы светла-сонечным ветразем Райнісавага «Пут, вейні!», што неаднойчы, разам з латышскімі сябрамі, радавала i мяне. Паласнула па сэрцы i мудрым уздыхам нямецкага генія на сусветнай вяршыні:

Warte nur balde

Ruhest du auch!

[

5

]


Гэта мне, асабліва глыбокае auch, радасна помніцца з палону, не памятаю ўжо, дзе i як прачытанае ў арыгінале, упершыню. Верш гэты я ведаў да таго, толькі ў слабейшым – i ў Лермантава! – перакладзе.

...Закончыў дзённік. Чым ён, аўтрр, бліжэй да стаpacui, тым цікавей чытаецца. Колькі блізкага! Стаць выпісваць тое, што адкрэслівалася, чытаючы,– будзе залішне многа. A ўсё ж:

«Мы павінны шукаць паэзію глыбей, на дне прозы...»

«Я заўсёды казаў: найглыбей разумеюць любоў i дружба; нянавісць блізарукая i востра заўважае толькi тое, што ляжыць на паверхні».

«У нас не прынята пісаць мемуары, успаміны, біяграфіі, i многа тых, што ўмеюць пісаць, проста не ведаюць, на што выкарыстаць свой свабодны час, i трацяць яго, займаючыся эпігонствам тады, калі жыццё, сапраўднае, непрыдуманае жыццё, прапануе столькі паэзіі i безліч падзеяў, i такіх цудоўных, такіх значных».

* * *

Жыва згадалася, як на вясковай вуліцы, пачаўшы з уступнага нюх-нюх ды гаў-гаў, сабакі сталі чагосьці ашчэрвацца, збівацца ў звар'яцелую куламесу, чортведама адкуль так хутка назбягаўшыся.

Пра гэта гаварылася проста: сабакі кусаюцца. Хоць i не часта такое бывала. Тым больш цікава паглядзець. Хто нагадзіўся адразу, хто потым, ажно подбегам. А нарэшце ўжо нехта прынясе вядро вады, пляхне ў гэтае разгалёканне, у гэты слепа-куслівы вір – i цуд працверазення адбываецца. A калі два ці тры вядры – дык i яшчэ хутчэй. Ваякі, i пераможцы, i пераможаныя, у чым не разабрацца, пад рогат людзей разбягаюцца – мокрыя, нават як быццам прысаромлена, хоць некаторыя яшчэ i агрызаюцца, немаведама на каго.

Чым бы гэта падобным ды як бы гэта пляхнуць на тыя нашыя чалавечыя «гарачыя кропкі», дзе вірыць, крывавіцца ў адчайным брэху сляпая, палітычна зсабачаная нянавісць?..

* * *

Заўтра будзе тэлеперадача пра Алеся Адамовіча, якую мне ў камандзіроўцы, чаго добрага, не ўдасца паглядзець. Тая перадача, ад удзелу ў якой я адмовіўся. У сувязі з чым згадалася даўняе, вясковае: адна цётка вунь як «хораша галасіла» па сваім, а другой «як заняло ад гора...».

А сёння, зноў жа ў сувязі з Алесем, з казённай гучнасцю i народнай шматлюднасцю – i ў Мінску, i ў Глушы – яго пахаванне, успомнілася пачутае ў свой час, што за труною Юрыя Казакова ішло... трынаццаць чалавек.

...З адным з маладзейшых сяброў даўгавата ішлі з выступлення ў музеі Купалы пехатой, цікава гамонячы пасля даўгаватай разлукі. Між іншым, i пра тое, што раскідацца нам, беларусам, Міцкевічамі ды Дастаеўскімі зразумела было тады, калі не было ім, геніям, дзе i як праявіцца ў сваім народзе. А сёння ж ёсць i родны дом, i родная мова, i грэх яно – талентам ісці супраць такой жыццёвасці...

* * *

Абараняючыся ад п'яніц у нашым літаратурным асяроддзі, я меў права на катэгарычнасць, рэзкасць, нават грубасць, да выкідання нахабы са свайго дома ўключна. Мне трэба было i сёння трэба ратаваць сябе ад ix умяшання ў мае жыццё, ад такіх перашкодаў. Тым больш што ў такіх «несчастненьких» бывае аж занадта самалюбавання, не глыбока схаванай задаволенасці сваёй выключнасцю, таленавітасцю, правам на асаблівую ўвагу, ласку, яшчэ на бутэльку, пасля на пахмелку, на ўсмешку пагарды да тваёй гасціннай прастаты, дурнаватай наіўнасці... Я парываў нават з таленавітымі, a ўжо пра нікчэмнасцей i гаварыць не варта. Тут дазваляецца, як сродак самаабароны, i гордасць чыстаты, цвярозасці.

* * *

У польскіх Татрах, над возерам «Morskie око», у трупе маладых, вясёлых турыстаў – маладзенькая, прыгожа-мілая манашка. Так жа яна старалася быць як усе, i так не пасавалі да манаскага ўбору яе wdzięki – жаноцкая краса, якія i строгая вопратка не магла схаваць. Не скажаш: «белая варона», бо для такое назвы яна залішне прыгожая. A ці адчувала яно, тое быстрае, румянае дзяўчо, сваю асуджанасць быць не як усе – без шчасця кахання, мацярынства?..

Помніцца ca жніўня семдзесят пятага.

* * *

Сюжэт:

Зайшла да яго сама. А ён цяпер, праз пятнаццаць гадоў, успамінае, думае, чаму ж не пасадзіў яе на шырокім падваконні вялізнага санаторнага акна,– каб ім зручней было глядзець з сёмага паверха на прыцярушаныя беллю верхавіны соснаў i снежную пену прыбою на марскім беразе, каб зручней было пачаць там іхняе шчасце – з пацалункаў...

Ён гэтага не зрабіў, каб быць вышэй, адпаведней свайму паважанаму ўзросту. І вось успамінае з безнадзейным шкадаваннем.

Хоць, можа, i яшчэ раз зрабіў бы таксама.

* * *

Васіль Казачэнка, здаецца, нават пісаў пра гэта, а што расказваў у кіеўскай ці маскоўскай кампаніі, дык гэта ўжо мне памятаецца добра. Як у пяцьдзесят сёмым годзе, калі ён з жонкай гасцяваў у нас на Нарачы, мы вярталіся вясёлай грамадой з возера ў Купу, а насустрач нам – вясковы статак, на пашу. Маладая карова раптам кінулася на мяне, а я, на шчасце, удала хапіў яе за рогі. Патрымаў, так крутануў, што яна аж мукнула і, выпушчаная з рук, нават адбеглася.

«Приятно вспомнить молодость»,– сказаў пасля доўгай, трывожнай паўзы таварыш Сталін, калі закончыўся прагляд фільма «Незабываемый девятнадцатый», у якім яго – штосьці незадоўга да канца – паказалі народу на падножцы бронецягніка, з шаблюкай i «міт а шпорэс»...

* * *

Песні Высоцкага на выбар слухаліся лепш, чым чыталіся ў кнізе, спачатку нават у самвыдацкай недазволенасці. Успомнілася, як у партызанскім лесе, куды ў апошнія месяцы акупацыі газеты з Масквы траплялі на пяты-шосты дзень, фельетоны Эрэнбурга мы чыталі з жывой цікавасцю, а потым, у Мінску, купіў я кнігу з імi, i вельмі хутка яны апрыкралі сваёю аднастайнасцю. Адзін «отставной козы барабанщик» паўтараўся бясконца, як i іншыя банальнасці славутага вастраслова.

* * *

Беднасць наша, кволы пачатак, калі i пераклад апавядання Гаршына «Сігнал» строга ўлічваецца гісторыяй літаратуры.

* * *

У «Хаджы-Мураце» Мікалай Першы ўспамінае плечы Нялідавай, а айцец Сергій у аднайменнай аповесці – плечы ўдавы, з якою жыў да сватаўства i манаства.

Дались ему эти плечи!..– скажам пра паважанага, вельмі патрабавальнага аўтара.

* * *

Можа, гэта таксама тэма – блакноты з адрасамі, тэлефонамі, прозвішчамі, заданнямі для самога сябе, падлікамі заробленага, спісамі падораных табою кніг?.. Элегічна расшыфроўваць сёе-тое, з вобразамі людзей, значнейшымі сустрэчамі, знаёмствамі, разрывам!. Як дапаможнік да фрагментаў перажытага, успамінаў...

* * *

Сякера пад лаўкай! – Скарупкаў двухтомны «Słownik frazeologiczny», які так доўга чакаў маёй пільнейшай увагі. Гартаю першы том, спыняючыся на больш цікавым.

I падумалася, што таксама, як камусьці будзе шкада назаўсёды расставацца з прыродай, музыкай, кнігамі, так другому з багаццем роднага слова...

Тут мова – чужая, а адчуванне ў мяне – як свая. Настолькі ведаю яе, зжыўшыся з ёю за семдзесят гадоў, пачаўшы з elementarza.

A колькі ў нашых фальклорах блізкага! Скажам, такое: «Bieda w zagrodzie, gdzie krowa wołu bodzie», пра што ў маім Загоры гаварылася так: «На чорта тая дамова, дзе вала бадзе карова». I пагарда тая самая ў кароў да валоў, як быццам гэта яны самі вінаваты ў тым, што не быкі. Або такое: «Dogadza jej, jak ksiądz Magdusi». I прыклад: зімой айцец пробашч загадваў ёй хадзіць басанож, а на лета купіў чаравікі. Змалку памятаю іншае, загорскае растлумачэнне. Ксёндз пробашч памірае, a ахмістрыня Магдуся абвязала яму, як на паратунак, горла хусткай з цёртым цёплым макам. I пытаюцца тыя, што сабраліся каля ложка, каму ж айцец адпісвае сваё дабро. А ён толькі з прыплачам: «Мак дусі!.. Мак ду-сі-і!..» I выйшла пры сведках, што ён, пры светлым розуме, усё пакідае Магдзе. Было ў мяне i іншае, скарамнейшае растлумачэнне. Калі наш здаравенны чырвоны певень пераможна саскочыў з курыцы, сусед, што быў якраз на нашым дварэ, пануры дзядзька Ёсіп, сказаў майму бацьку пры мне, шасцігадовым смаркачу, яшчэ ўсё нявопытна гарадскім: «Во дагадзіў, як ксёндз Магдусі!..»

Блізкае ў мовах, у народнай творчасці – не для таго каб тузацца ды папракаць адны адных сваёй вышэйшасцю, а каб думаць пра нармальную суседскую роднасць дзвюх славянскіх моў.

Двойчы было зайздросна:

Біблейскае «плач и скрежет зубовный» палякі, пры ўсёй сваёй ультра катал i цкай набожнасці, з народным перцам дапаўняюць так: «Płacz, zgrzytanie zębów i tarcie dupą o podłogę».

Гэтага ў пана Станіслава Скарупкі чамусьці няма, памятаю з пачутага ў войску.

«Gdzie Rzym, gdzie Krym» ідзе ў яго як польскае. A ўкраінцы дадалі канчатак: «а де попова грэчка» – i загучала па-іншаму. Народныя папраўкі.

Przygruchać – прыбуркаваць дзяўчыну, як голуб галубку. Хораша!

I тое, што яны тую частку іхняй паліцыі, якая ў гады акупацыі служыла гітлераўцам, польскаю не называюць, а па колеру яшчэ даваеннай формы – granatową, сіняй,– policja granatowa, з належнай пагардай.

Нам бы сваіх «бобікаў» не толькі па колеры шуцманскіх неданоскаў, у якія ix апранулі «вызваліцелі», называць чорнымі, але i па запрададзеных ворагу душах.

* * *

У маладой, прыгожанькай салісткі народна-акадэмічнага хору, з якою я гутарыў у Таварыстве дружбы, муж пчаляр, а мёд цяпер – трыццаць тысяч рублёў за кілаграм, жыць можна. Так яна прастадушна расказвае, упершыню са мною сустрэўшыся.

Пра сяброўку сваю, таксама салістку, што стаяла воддаль у чародцы гасцей, мая суразмоўніца сказала са спачуваннем, што ёй, сяброўцы, значна цяжэй. Адна, без мужа, i сын, а зарплата сто дваццаць тысяч,– «на хлебе з чаем цяжка, ведаеце, спяваць». А яшчэ ж трэба i прытанцоўваць, i, як казаў мне аднойчы знаёмы дырыжор, «забяспечваць усмешку».

Так падумалася, калі яны, кожная па сабе, выступал! неўзабаве ў канцэрце, такія небудзённа мілыя ў нацыянальных касцюмах.

* * *

Выжываць – гэта любой цаною, а жыць – гэта ўсё-такі менш ці больш сумленна.

Прызвычаіўшыся «выжываць» на брудных літаратурных спекуляцыях, пры сваіх «мерседэсах», «снікерсах», каньяках, ці будуць яны калі-небудзь – маладыя ўсё ж дачакаюцца нармальнага часу! – не выжываць па прывычцы ды вопыце, а жыць па-чалавечы?..

* * *

Жыццё – у няспынным пазнаванні таго, што адразу не ахоліш розумам, не завучыш на ўсю глыбіню, шырыню.

Адчуў гэта ярчэй, чым гэта пішучы цяпер, учора перад сном, калі слухаў па радыё нейкага сур'ёзнага ўмельца, майстра сваёй справы.

Ён, між іншым, расказваў, што вярблюды ў пустынных краінах спакойна жуюць – з'ядаюць розных кобраў ды іншую поскудзь атрутную, якая баіцца вярблюдаў настолькі, што i паху поўсці іхняй асцерагаецца. Дзецям там вяжуць з прадзіва вярблюджай поўсці насілачкі, абвязачкі на рукі, на шыю – ад змей. Ніколі гэтага за ўсё жыццё не чуў, не чытаў такога, i яно ўражае з сілай першаадкрыцця, такою моцнай, ьк у маленстве бывала.

I шчасце тут у самім пазнаванні, няспынным i ўсямерным, бо тут жа i элінскае «я ведаю толькі тое, што я нічога не ведаю», тут i біблейска-юдзейскае «ў многім веданні многа тугі», i іншае падобнае, з мудрасці іншых народаў, эпох.

У самавукаў яно яшчэ i без грунтоўнага ўступу да пажыццёвага пазнавання, што дае сістэматычная вучоба, своечасовая, у маленстве ды юнацтве. Аднак паэзіі, шчасця адкрыццяў, магчыма, i не менш у ix, чым у тых, каму ў пару пашанцавала.

* * *

Зноў Гогаль. Тое, што само па сабе з маленства запамінаецца назаўсёды. Выйшаў пасля работы ў парк, i на хаду, у ціхай самоде згадаўся Жавакін: «...Дай-ка, думаю себе, пойду. Погода же показалась хорошею, по дороге везде травка». Хоць яна толькі яшчэ паказваецца. A ўсё ж лягчэй на стомленай душы.

* * *

Братэрства...

У паломніцкіх нататках Мікалая Крыштофа Радзівіла [6], чытаючы пра сярэднявечнае марское i сухапутнае зверства – ад Ерусаліма Да Рыма, а потым па радыё слухаючы пра мярзоцце «дзедаўшчыны», пра крывавую тузаніну ў Закаўказзі, на Паміры, у былой Югаславіі, пра тэрарызм ужо i ў Маскве, пра разбой i гвалт i ў «лагоднай», «сінявокай», «спрадвеку талерантнай» Беларусі,– страшна i часам проста не верыцца, што калі-небудзь i ў нас, i ў суседзяў, i наогул на свеце можа стаць лепш...

* * *

Скула на клубе. Ляжу каторы дзень. Няма апетыту. Маці падала гарачай чышчанай бульбы i кавалак тлустага селядца, яшчэ смачнейшага ад таго, што (у газеце нядаўна чытаў) такое любіць сама Грэта Гарба!.. А на завяршэнне шчасця гэтай беспрацоўнай волі, пасля малацьбы цапамі, паездак у пушчу па дровы – «Давід Каперфільд», над некаторымі старонкамі якога ажно заплакаць можна ад захаплення.

Успомнілася гэта, юначае, вясковае, чытаючы Бунта, «Белую лошадь».

Пісаць пацягнула ад сказа:

«Как молод он был тогда, как восхитительна была даже болезнь!»

* * *

– Немцы тыя ў хату зайшлі з паліцаямі, a ў мяне малая ў калысцы. Дык яны кажуць, што мы такіх каля Слоніма ўверх падкідалі ды на штых! Перадрыжала я ўся, Божа мой!.. A ўжо калі яны ішлі ад нас, дык адзін, што ззаду ішоў, i кажа: «I кляйна твая будзе жыць, i ман [7] твой вернецца з вайны...»

Бабуля з пасёлка Даманава на Берасцейшчыне расказвае радыёкарэспандэнтцы пра сваё доўгае, нялёгкае жыццё. Як «цар у бежанства пагнаў», як там гаравалі, як потым вярнуліся, a ў ix быў фронт i нічога не засталрся, як памерлі i мама, i тата, які сказаў, што ёй, найменшай, будзе найгорш. I было так, пакуль не ўзяла яе за няньку адна добрая жанчына. «Я ёй трох сыноў выгадавала, i яны мяне не цёткай звалі пасля, а мамай». I сваім дзецям рада бабуля, i ўнукам, асабліва аднаму з ix, што як прыедзе, дык i ў лазню яе правядзе, i ў хаце так глядзіць.

Шкада, што гэтае жыццё вельмі старой, паважанай на ўвесь пасёлак жанчыны расказана толькі па радыё, у ранішняй перадачы «Вясковыя ростані». Стараннем мілай па голасе журналісткі, прозвішча якое не запомнілася, як i бабуліна. Аднак у радыёзапісе есць свая перавага – жывы голас, адкрытая душа добрага чалавека, што многа адпакутаваў, але галоўнае збярог, пранёс – тое, што называецца чалавечнасцю.

Усё можна забыць, назваць прыблізна, пераблытаць, нават i па-прасцяцку падешна, а памятаецца такое, народна-ўсенароднае,– як гыя кляйна i ман...

* * *

У студзені сорак сёмага года ў Лондане сабраўся першы агульны з'езд сяброў згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. У галоўную ўправу быў выбраны, паміж іншымі, i спадар С. Серафімовіч.

Гэта я прачытаў у дыяспарнай кнізе «Жыццё Вінцэнта Жук-Грьшжевіча».

Летась таго Серафімовіча нечакана выкалупалі на адной з лонданскіх ускраінаў, старога ўжо, у тры эшалоны сямейнага чалавека, каб прыгадаць яму мардаванне яўрэяў у Міры i аколіцах, калi ён быў там камендантам паліцыі. Пра гэта пісалі маскоўскія газеты. A нядаўна наша карэліцкая раёнка змясціла i пераздымак здымка таго «патрыёта», i па спалохана-нягеглым твары яго можна меркаваць, што i судзіць ужо тым часам позна...

Цяпер наш Мір, перад вайной багаты, ладны гарадок, двойчы разбураны ў вайну, у сорак першым i ў сорак чадвёртым, становіцца модным з-за свайго замка, які памалу адраджаецца. Гісторыя!..

А я, калі еду ў родную вёску або вяртаюся адтуль, не магу не зірнуць туды, дзе на заходняй ускраіне мястэчка была i яшчэ стаіць бойня. Каля яе, за сцяной ад дарогі, расстрэльвалі i безыменна закопвалі, пераважна на досвітку, старых бацькоў i матак тых, каго вывозілі ў Нямеччыну «на работы», па больш-менш пэўным ці i не надта абавязковым падазрэнні ў сувязі з партызанамі. Знішчалі так «унтэрмэншаў» з меркаванняў эканамічных, як лішніх там, дзе спатрэбяцца рукі i плечы іхніх дзяцей i ўнукаў.

Я ведаў некаторых расстраляных, памятаю ix...

Я не магу не думаць пра тое, што там, за бойняй, толькі цудам не расстраляна наша старэнькая калекамаці.

Па загаду таго члена ўправы, у выкананні тых некаторых, што таксама ж недзе лічылі ці i яшчэ ўсё лічаць сябе ці нехта лічыць ix «патрыётамі», «змагарамі»...

* * *

Як яна ў нас далека, шырока, грунтоўна зайшла – русіфікацыя!.. Канцэрт па заяўках, мноства імён, назвы вёсак, раёнаў, a песні просяць перадаць больш, чым у пераважнай колькасці; рускія. Дыктары па службе з намаганнем беларушчаць i сваё, i цытуючы з пісьмаў, a вершыкі, радкоў чатыры ці трохі больш, альбомная шырпатрэбшчына або хатняе самапляценне, абавязкова даюцца па-руску.

А «адпачынак на канапе», які на добрай беларускай мове вядзе павольна-разважлівая спадарыня, складаедца, бадай, выключна з рускіх або рускамоўных песняў.

На колькі пакаленняў разлічана яно, наша беднае адраджэнне? Ды яшчэ пры нашай нацыянальнай знергіі...

* * *

«Скрыдлы», «згукі» – прыкра мне гэта, ненатуральна. Можна зразумець Максіма Багдановіча з ягоным пазнаваннем роднай мовы з кніжнай далечы. Але ж навошта гэта цягнуць ад яго, хоць i любімага, у мову сучасную, маючы проста гукі, без пераклічкі са «звуками», i такое прыгожае, лёгкае, зусім сваё, без польскіх skrzydeł – крыллі?..

* * *

«Ulissesa», калісьці падоранага мне Янам Гушчам, выдатна, пра што было ў польскай прэсе, перакладзенага Мацеем Сламчыньскім, я ўзяў сюды, у вясковую цішыню, каб, можа, адолець за гэтым, другім разам. I па той, у нейкай меры, прычыне, што прачытаў неяк у «Нашай ніве» выказванне нашага перакладчыка гэтай рэчы Максімюка наконт таго, што, маючы гэты пераклад, Беларусь можа лічыць сябе культурна спелай нацыяй. Штосьці так. Але ж i з прыхаваным падтэкстам: а хто гэты пераклад зрабіў?!

Падобнае было i з Шупавым перакладам рамана «1984», i прэтэнзія, i крыўда па тэлевізары, што не выдаюць без чаргі...

Працуюць, стараюцца здольныя, адукаваныя хлопцы, i на здароўе, абы сур'ёзна, не калумбячы залішне ў нашай беднасці,– дай Бог, каб часовай!

З васьмісот з гакам старонак «Ulissesa» адолеў сто пяцьдзесят, яшчэ ўсё недаўмяваючы: а дзе ж яна, тая незвычайная значнасць гэтага шэдэўра? Чытаецца цяжка, многа замежных слоў без заўваг, а таксама i польскае напісанне ў арыгінале англійскіх прозвішчаў, імёнаў, геаграфічных назваў, якіх такое мноства, што ажио абрыдзела блытацца ў ix.

Ды трэба ўсё-такі дачытаць, тым больш што іншага тут нічога пакуль што няма.

* * *

На душы зачаста бывае цяжкавата, асабліва начамі... У будучыню заглядваць не прыходзіцца, а жыць днём сённяшнім мы не ўмеем...

Прахалода, холад i дождж. І камарэча, ад якое можна i знаравіцца. Пры кветках i салаўях. A ўчора раненька i жораваў пачуў. Ад радасці пераклікаюцца за Нёманам на лузе?..

* * *

Пачутае днямі па радыё, у процьме іншых жахаў i агіднасцей:

Хлопец, салдацік, радавы падышоў ад свайго стала да другога, дзе сядзелі сяржанты, i ўзяў лустачку хлеба, бо на сваім стале хлеба не хапіла. Пасля абеду два oj тры (не памятаю) сяржанты паклікалі хлопца ў туалет – абдума.на! – i пачалі яго біць. Кавалачкам хлеба прымусілі падціраць унітаз i хлеб той есці...

Як гэта страшна – на месцы таго хлопца ўяўляць кагосьці найбліжэйшага!..

* * *

У жыцці Ефрасінні: «И собрашася князи и силнии мужие, и иноки и инокиня, и простии людие, и бысть тръжество велие, и празновали дни многи, и разидошася кождо в свояси».

Падкрэсліў у тэксце сваё здзіўленне, што i тады, у канцы XIII стагоддзя (улічым i пераробкі ў XVI-XVIII стагоддзях), было ўжо яно, акрэсленне «просты» людзі». Няпроста пранікнуць у яго глыбінны сэнс, народны.

* * *

Калі мне трэба зноў угрунтавацца на сваім запаветным, добра бывае пагрэць душу нейчай прыязнасцю, разуменнем.

На вечары памяці Верачкі Палтаран, пакуль ісці ў залу да слухачоў, якія спакваля збіраліся, мы сядзелі з Машай Захарэвіч. Яна расказвала пра хваробу сваёй старэнькай маці, пра тое, як гэта цяжка цяпер – i самому лячыцца, i, можа, яшчэ цяжэй – лячыць найраднейшых: ні лекаў, ні шчырай спагады ад иекаторых медыкаў. Над Машыным узгалоўем – палічка з кнігамі. «Добра так – руку працягнеш i ўзяла. Я перачытвала днямі ваша пра маці...» Тую старонку ў апавяданні «Ты жывеш», дзе ў мяне безназоўна прафесар Мялкіх, i сам ужо згорблены стары, пакратаўшы маю маму за нос, адцягнуўшы пальцамі пад адным i пад другім ніжнім векам, вяла-абыякава махнуў перад тварам ляжачай бабы сваёй вучонай рукою... Нешта падобнае было i ў Машы з яе мамай,– у дачкі свежы боль перагукнуўся з сынавым болем, маім, ужо такім даўнім...

А мне яшчэ i радасна было, што яна тады, дома, успомніла пра мяне. I цяпер вось патольна згадалася.

* * *

Пра якую культуру пахавання немцаў можна гаварыць, памятаточы напал нянавісці, з якой ix праводзілі з нашай зямлі?! Трупы, якія бачыў у тыя дні i я – на лясных, на палявых дарогах, уплаў на Немане. Могілкі каля мінскай Першай клінікі, густое, стракатае мноства бярозавых крыжоў, якія пасля вызвалення кудысьці зніклі...

А з другога боку – нямецкія могілкі ў Кабыльніку над Нараччу, з культурным «Unbekanter Rusischer Soldat» [8] на крыжы. I не адным.

Але ж гэта было ў першую сусветную!

* * *

«Карэліцкія чытанні».

Выступаючы першым, я гаварыў, што гэта ўсё-такі шчасце, падарунак лесу – нарадзіцца ці змалку вырастаць, як я, паміж двума Міцкевічамі, польскім i нашым. На заканчэнні трохкласнай школы ў Загары я чытаў баладу «Powrót taty» [9], а праз паутара гады, ужо з местачковай школай, быў з «выцечкай» на Свіцязі. Кол ас – родны вершам i i ўрыўкамі з «Новай зямлі», аднак таксама вельмі далёка-высокі, як Бог паэтычнага шчасця. Потым я перайшоў да хворага Танка, якому званіў напярэдадні, i ён паўспамінаў сваю падпольную маладосць, хораша звязаную з нашым! мясцінамі. Дазволіў я сабе таксама з удзячнасцю згадаць свой старт у літаратуру з партызанскай пушчы – як сведчанне беларускасці i таго асяроддзя. Гаварыў пра Валодзю Калесніка, які, як i Максім, прыехаў бы сюды, каб маглося. A закончыў Караткевічам: «На Беларусі Бог жыве». A ў Бога адна з лепшых беларускіх кватэраў – наша Карэліччына. З яе красою i людзьмі.

* * *

З намечанага ў запісах яшчэ крыху пра Броўку вазьму двух Алесяў,– іншае бачыцца лішнім пасля таго, што даў у «I Іішу як жыву» i «Вячэрнім», i неяк няёмка стала больш таптацца па ім, i шкада ўжо чалавека, у якога было ж i добрае.

Вясной 1966-га мне прыйшлося пагутарыць з Пятром Усцінавічам пра старэйшага з Алесяў, Адамовіча, пра яго ўладкаванне на працу ў Мінску пасля таго, як ён не падпісаў у Маскве тое, чаго не мог падпісаць (супраць Даніэля i Сіняўскага). Крута гаварылася, з вока на вока, i ён нарэшце сказаў: «Ну добра, перадай яму, хай зойдзе, пагаворым». Кал i я паведаміў гэта Алесю, ён не сказаць – адмахнуўся, хутчэй нават выбухнуў: «Пайшоў ён!.. На паклон?..»

Пра Алеся Наўроцкага мы пагаварылі з Броўкам пазней, перад самым з'ездам пісьменнікаў, пасля абмеркавання прэзідыумам тэзісаў даклада нашага старшыні. Сугучна «думцы зверху», ён збіраўся рэзка пакрытыкаваць ціхманага, удумлівага Алеся, якому я сімпатызаваў як здольнаму празаіку i ў нейкай меры земляку, бо ён працаваў перад гэтым у адным з калгасаў Карэліччыны санітарным фельчарам. У той Броўкавай рэзкасці быў нават з'едлівы гумар: пра «мухі ў носе», бо штосьці такое было ў адным Алесевым вершы. Гумар таксама ішоў з ЦК. Тут ужо я не сам-насам, а пры членах прызідыума сказаў старшыні, што ніводзін разумны бацька не б'е дзяцей па галаве. I гэта падзейнічала: у дакладзе крытыка прайшла значна мякчэй.

* * *

Вось ён i плюс для Броўкі, адзін з тых, што i ў яго ж былі.

У блакноце запісана: «Масква. 25.ІХ.84». З натугай успомнілася, што гэта там, у люднай крамлёўскай зале, на юбілейным пышным пленуме Саюза пісьменнікаў СССР пачуўся мне з памяці так яўна голас з вясковай хаты на зімовы двор, калі хтосьці хацеў зайсці да кагосьці:

«Пачакайце – купаюць малое!» Бо гэта ж так важна.

* * *

I ў навеле «Уступленне ў рэквіем», i ў затеях я неаднойчы згадваў, безымянна i адкрыта, сябра маёй вясковай маладосці, старэйшага за мяне Mi кол у Смалянку, Тодаравага Колю з суседняй вёсачкі Чыжыноўцы.

I яшчэ адно трэба дадаць.

Пад восень трыццаць восьмага года, пасля таго як сталінскай чарговай мудрасцю была распушчана КПЗБ, камуністычная партыя Заходняй Беларусі, тыя з падпольшчыкаў, што сядзелі ў «панскіх» астрогах i павыходзілі з ix пасля смерці Пілсудскага, па амністыі, былі выкліканы ў паліцэйскую камендатуру ў Стоўбцах. Там перад імі выступіў сам пан павятовы камендант. Сабраным прапанавалася падпісаць дэкларацыі, адмаўленне ад усякай палітычнай – падрыўной, «выўратовай» – дзейнасці.

– Я ведаю,– сказаў пан камендант, трохі перачакаўшы маўчанне,– што вы гэта не падпішаце. Ведаю таксама, што вы, панове, будзеце далей рабіць. Вы пойдзеце туды, у каханую саўдэпію. Проша бардзо i шчэнсць Божа! I вы там будзеце, шаноўныя, успамінаць мяне. Вельмі часта.

– I я яго ўспамінаў,– цяжка, з паўзамі гаварыў мне Mi кола на сваім перадсмяротным ложы.– Хутка пачаў успамінаць. У мінскай турме... калі катавалі... польскага шпіёна... I ў лагеры ўспамінаў... ! тады думаў... не адзін раз... i цяпер часамі думаю: як яны... ведалі ўсё, палякі... Нейкая змова была ў ix, ці што... у дэфензівы з энкавэдэ?..

* * *

На юбілеі ў паважанага чалавека мне давялося сустрэцца з яго сваяком. За сталом яго адразу не было, ён забег крыху пазней. З раскошным букетам ружаў. Павіншаваў, папрасіў прабачэння, што застацца, на жаль, не можа, i развітаўся, з гаспадаром пацалаваўшыся, a ўсім астатнім з усмешкай пакланіўшыся.

Букет ягоны заняў месца на сярэдзіне густа застаўленага стала, якраз насупраць мяне.

Ружы не вінаваты, што праз іхні чароўны выгляд i пах я баяўся пачуць, вось-вось пачуць пах зусім іншы...

Ад вартых даверу людзей я ведаў, як нямала «ворагаў народа» загінула па даносах гэтага ветлага віншавальшчыка.

I пах пачуўся б трупны – ад яго душы...

Больш за дваццаць гадоў прамінула, а як жывое.

* * *

На канцэрце раённай самадзейнасці, прысвечаным 50-годдзю вызвалення ад гітлераўскай акупацыі, i здалёк пажылая, вясёлая дётка ў нацыянальным касцюме, у будзень, вядома ж, работніца ў полі ды гаспадыня ў хаце, выступав з самаробнымі прыпеўкамі. Хоць бы адна з ix, няхай сабе i не новая:

Мужык кажа: я старая,

а мне ўсё не верыцца.

Ну якая ж я старая —

усё на мне шавеліцца!


Землякі натуральна смяюцца, i моладзь, i пажылыя, i мы, імяніннікі, ветэраны вайны.

А потым – банкет у адным з багацейшых калгасаў.

Маладзіца з раённых служачых, жонка кагосьці з начальства, так старалася ў сучасных танцах, што глядзіш i здаецца – ногі яе пад кароценькай сукняй то выкручваюцца, то закручваюцца, то зноў выкручваюцца ў каленях i клубах, не надта каб прыгожа, але надзіва нястомна, пад гукі моднай песні з адпаведнай тэхнікі:

Два кусочычка колбаски

у тебя лежали на столе...


Не толькі радасць, відаць, нядаўна набытага наменклатурнага дабрабыту, дзе калбаска не кусочычкамі, i любаванне сабой у гэтым «заслужаным» шчасці.

* * *

Эстонію, як i ўсе прыбалтыйскія рэспублікі, планава, вялікадзяржаўна наваднілі вайскоўцамі, перш за ўсё i найбольш рускімі, мноства якіх цяпер на цёплых пенсіях. I вось ідзе вялікі торг наконт «правоў чалавека», як быццам па такому праву яны там апынуліся.

Як i на нашай безабаронна гасціннай ды – як гэта модна! – талерантнай зямлі.

* * *

Сонца i вецер за акном. А недзе па ўсёй Беларусі народ – на сваю галаву – выбірае найбольш верагоднага прэзідэнта, які ў сваім нахрапе не палічыцца ні з чым...

* * *

Перад ганкам у нас вялікі куст невымоўна чароўных светла-ружовых ружаў, якія нагадваюць маладосць, закаханасць...

* * *

Чытаючы ў часопісе «Семья» інтэрв'ю з артыстам Лявонцьевым, дзе ён расказвае, як быў у Рэрыхаў у Індыі, якое высокае ўражанне зрабіў на яго Святаслаў Мікалаевіч, а яшчэ больш – Дэвіка Рані, я ўспомніў сваё.

Як яна адклікала мяне ад мужа i двух маіх спадарожнікаў І павяла ў сад, спачатку нават за руку. Каля вялізнага, незвычайнага дрэва, здаецца, баньяна, пачала мне тлумачыць па-нямецку, каб я загадаў у душы штосьці сваё запаветнае. На гэтай мове мы так i не змаглі надежна зразумецца. Яна, якая пэўны час працавала на ўсходне-нямецкай кінастудыі «Defa», гаварыла куды лепш за мяне, а я... ну зусім разгубіўся. Добра, што весела нам было ад гэтай моўнай недастатковасці, што яна была на дваццаць пяць гадоў маладзейшая i мяне зачаравала – красуня індыйская – яшчэ больш, чым артыста. У сэнсе экзатычна-паэтычным, чыста-высокім... Лепш, чым я цяпер пра гэта напісаў.

* * *

Над старонкамі Міхайлы Лаліча, трохтомнік якога выдадзены па-руску ў 1989-м, сумнавата думалася пра тое, што мой трохтомнік тая самая «Художественная литература» планавала на 1992-гі, а мне тады, на дзевяць гадоў раней, гэта здавадася... нават i крыўдным – чаму так зацягваюць!..

Што там ні думай, што ні гавары, а гэта быў выхад у вялікі свет, да шматлікага, не толькі ж рускага, чытача.

...Чытаю свайго чарнагорца, i не-не дый успамінаецца дырэктар музея Негаша ў Цэцінье, вясною пяцьдзесят шостага. Унук ці праўнук паэта-асветніка, на сумяшчальніцтву i князя Чарнагорыі, быў настолькі за мяне,высокага, вышэйшы, што мы ажно памераліся. I весела нам было – групе беларускіх турыстаў i некалькім з тых, што нас прыязна прымалі.

* * *

Слоў няма – хамства, злачынства тое, што зроблена трэцяга ліпеня з тымі, якія неслі кветкі да помніка Перамогі пад бела-чырвона-белымі сцягамі, дзе ў першых радах былі такія франтавікі, як Васіль Быкаў, такія партызаны, як Мiкола Крукоўскі (ягоны артыкул у «ЛiMe»!). Але сваё аднак ёсць i ў гэтай справе, пра што я не мог не ўспамінаць. Бяздумныя антыпартызанскія публікацыі, што з'яўляліся на старом ках перыёдыкі, нядошлая «філасофія» вакол таго, трэба ці не трэба нам было змагацца «на баку сталіністаў», спробы адсвяткаваць пяцідзесяцігоддзе трагічнага «Caюза беларускай моладзі»... Многа нагаварылася, накрычалася лішняга, без належнага разумення стратэгіі i тактыкі змагання, што без патрэбы распальвала варажнечу, шкодзіла справе адраджэння...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю