Текст книги "Казкi (на белорусском языке)"
Автор книги: Якоб и Вильгельм Гримм братья
сообщить о нарушении
Текущая страница: 13 (всего у книги 15 страниц)
– Дам я табе – мне менш дастанецца.
Так i застаўся чалавечак нi з чым, а сярэднi сын пайшоў сабе далей. Але i ён быў пакараны: стукнуў ён некалькi разоў па дрэве i патрапiў сякерай па назе, вось i давялося яго дамоў на руках адносiць.
Тады Дурань i кажа:
– Дазволь мне, бацька, хоць раз у лес пайсцi дроў насячы.
Адказаў бацька:
– Браты твае ўжо хадзiлi, ды толькi сабе нашкодзiлi, – куды ўжо табе, ты ў гэтай справе нiчога не разумееш.
Але Дурань усё прасiў ды прасiў, i бацька нарэшце згадзiўся:
– Ну, iдзi, а можа, у бядзе паразумнееш.
I дала яму мацi пiрог, а быў ён на вадзе замешаны ды ў попеле выпечаны, i бутэльку кiслага пiва. Прыйшоў Дурань у лес, сустрэўся яму той жа стары сiвы чалавечак, павiтаўся з iм i кажа:
– Дай мне кавалак пiрага i глыток з тваёй бутэлькi, – я такi галодны i мне вельмi хочацца пiць.
Адказаў Дурань:
– Ды ў мяне ж пiрог на попеле выпечаны, а пiва кiслае; але калi гэта табе да смаку, давай прысядзем i разам перакусiм.
Селi яны, дастаў Дурань свой пiрог, якi быў на попеле выпечаны, а ён аказаўся здобным i смачным, а кiслае пiва стала добрым вiном. З'елi яны пiрог, выпiлi вiно, i сказаў чалавечак:
– Таму, што ў цябе сэрца добрае i ты ахвотна са мной падзялiўся, я ўзнагароджу цябе шчасцем. Вунь стаiць старое дрэва, ты ссячы яго, i мiж каранёў табе штосьцi знойдзецца. – Потым чалавечак развiтаўся i знiк.
Пайшоў Дурань, падсек дрэва, яно павалiлася, раптам бачыць ён – сядзiць на каранях гусь, а пер'е ў гусi ўсё з чыстага золата. Падняў ён гусь, узяў яе з сабой i пайшоў у харчэўню, дзе i вырашыў заначаваць. А ў гаспадара харчэўнi былi тры дачкi; убачылi яны гусь, зацiкавiлiся, што гэта за дзiўная птушка такая, i захацелася iм здабыць адно з яе залатых пёраў. Старэйшая падумала: "Выпадак для гэтага, вiдаць, надарыцца, я выцягну сабе залатое пяро". Толькi Дурань адлучыўся, схапiла яна гусь за крыло, але тут пальцы яе так да крыла i прылiплi. Прыйшла хутка другая сястра, i было ў яе адно ў галаве: як бы гэта выцягнуць i сабе залатое пяро; але толькi яна дакранулася да сваёй сястры, дык адразу да яе i прылiпла. А тут прыйшла i трэцяя сястра, каб здабыць сабе залатое пяро, але сёстры ёй крыкнулi:
– Богам просiм, не падыходзь да нас, адыдзi!
Але яна не зразумела, чаму гэта нельга падысцi, i падумала: "Калi сёстры мае там, то i я магу быць таксама з iмi", – i толькi яна падбегла i дакранулася да адной з сясцёр, дык адразу да яе i прылiпла. Вось i давялося iм правесцi ноч каля гусi.
Ранiцай узяў Дурань гусь пад паху i пайшоў, мала турбуючыся аб тым, што тры дзяўчыны iдуць за iм следам. Давялося iм увесь час бегчы ўслед за гуссю то туды, то сюды, куды ногi Дурневы надумаюць. Сустрэўся iм у полi пастар; убачыў ён такое шэсце i кажа:
– Пасаромейцеся, бессаромныя дзяўчаты! Чаго бяжыце ўслед за хлопцам, куды гэта варта? – I ён схапiў малодшую за руку, збiраючыся яе адцягнуць. Але толькi ён да яе дакрануўся, як таксама прылiп, i давялося яму самому бегчы ўслед за iмi. Сустрэўся iм неўзабаве на шляху дзяк; убачыў ёд пастара, якi спяшаўся ўслед за трыма дзяўчынамi, здзiвiўся i закрычаў:
– Эй, спадар пастар, куды гэта вы так спяшаецеся? Не забудзьце, што сёння трэба яшчэ дзiця хрысцiць, – i ён падбег да пастара, схапiў яго за рукаў i таксама прылiп.
Калi яны ўсе ўпяцярых беглi ўслед адно за адным, сустрэлася iм двое сялян, якiя вярталiся са сваiмi матыкамi з поля; пастар крыкнуў iм, каб яны вызвалiлi яго i ксяндза. Але толькi дакранулiся сяляне да ксяндза, як таксама прылiплi, – стала iх цяпер сямёра, i ўсе беглi ўслед за Дурнем i яго гуссю.
Вось прыйшоў Дурань у горад, а правiў у тым горадзе кароль, i была ў яго дачка, такая строгая ды панурая, што нiводзiн чалавек не мог яе нiяк рассмяшыць. I таму кароль аб'явiў, што хто, маўляў, яе рассмяшыць, той ажэнiцца з ёю.
Пачуў Дурань пра гэта i накiраваўся са сваёй гуссю i цэлай чарадой спадарожнiкаў да каралеўны. Убачыла тая семярых, якiя беглi адно за адным, i так пачала смяяцца, што i спынiцца ёй было цяжка. Запатрабаваў тады Дурань яе сабе ў нявесты, але каралю будучы зяць штосьцi не вельмi спадабаўся. Пачаў кароль выдумляць усялякiя адгаворкi i сказаў, каб прывёў ён да яго такога чалавека, якi б змог цэлы склеп вiна выпiць. Тут Дурань i прыгадаў сiвога чалавечка i падумаў, што той зможа, мабыць, дапамагчы яму. Накiраваўся Дурань у лес i ўбачыў на тым самым месцы, дзе сек ён аднойчы дрэва, нейкага чалавечка; той сядзеў i па твары ягоным было вiдаць, што ён надта зажурыўся. Пачаў Дурань яго распытваць, чаму ён бядуе. Той адказаў:
– Мучыць мяне моцная смага, нiяк не магу я яе прагнаць, Халоднай вады я не п'ю, бочку вiна я ўжо апаражнiў, але для мяне гэта ўсё роўна, што кропля на гарачы камень.
– Я магу ў гэтай справе табе дапамагчы, – сказаў Дурань. – Iдзi за мной, i ты ўволю нап'ешся.
Павёў яго Дурань у каралеўскi склеп. Падсеў чалавечак да вялiзных бочак i пачаў пiць; пiў i пiў, пакуль жывот у яго не раздзьмуўся, i не прайшло i дня, як выпiў ён цэлы склеп.
Запатрабаваў другi раз Дурань сабе нявесту, але кароль раззлаваўся, што такi просты хлопец, якога кожны называе Дурнем, можа ажанiцца з яго дачкой, i паставiў тады новую ўмову: павiнен Дурань спачатку знайсцi такога чалавека, якi б змог цэлую гару хлеба з'есцi.
Не доўга думаючы, накiраваўся Дурань у лес; i сядзеў на тым самым месцы нейкi чалавек; ён падцягнуў свой пояс тужэй, твар у яго быў сумны, i ён сказаў Дурню:
– Я ўжо з'еў цэлую печ сiтнага хлеба, ды што гэта для мяне, калi я страшэнна галодны! Нiяк мне не наесцiся, i даводзiцца таму пояс падцягваць усё тужэй, каб з голаду не памерцi.
Узрадаваўся Дурань i кажа:
– Дык уставай i iдзi за мной: ужо ты ўволю наясiся.
Прывёў ён яго да каралеўскага двара, а туды звезлi да таго часу ўсю муку з усяго каралеўства i напяклi вялiзную гару хлеба; ну, тут лясны чалавек падышоў i пачаў есцi, – i за адзiн дзень уся хлебная гара знiкла.
Трэцi раз запатрабаваў Дурань сабе нявесту, але каралю хацелася ад яго пазбавiцца, i запатрабаваў ён у Дурня такi карабель, каб мог па вадзе i па сушы плаваць.
– Як толькi ты на тым караблi да мяне падплывеш, – сказаў ён Дурню, адразу мая дачка будзе тваёю жонкай.
Накiраваўся Дурань прамой дарогай у лес; сядзеў там стары сiвы чалавечак, якому ён аддаў некалi свой пiрог, i сказаў чалавечак:
– Гэта ты мяне накармiў, напаiў, дам я табе за гэта карабель; я гэта раблю таму, што ты мяне пашкадаваў.
I даў ён яму карабель, якi мог хадзiць i па сушы i па моры. Убачыў кароль той карабель i не мог адмовiцца аддаць дачку сваю замуж за Дурня. Вось згулялi вяселле, i пасля смерцi караля атрымаў у спадчыну Дурань усё каралеўства i жыў доўгiя гады шчаслiва са сваёю жонкай.
МIЛЫ РАЛАНД
Жыла калiсьцi жанчына, i была яна сапраўднай ведзьмай. Было ў яе дзве дачкi; адна з iх нязграбная i злая, i жанчына любiла яе таму, што яна даводзiлася ёй роднай дачкой; а другая – добрая i прыгожая, i жанчына яе ненавiдзела таму, што тая была яе падчарыцай.
Аднойчы надзела падчарыца прыгожы фартух, ён спадабаўся другой дачцэ, i тая пачала зайздросцiць зводнай сястры i сказала мацi, што хоча – чаго б нi каштавала – атрымаць гэты фартух.
– Супакойся, маё дзiцятка, – сказала старая, – ты яго атрымаеш. Тваю зводную сястру даўно пара забiць; сёння ўночы, якраз, як яна засне, я прыду i адсяку ёй галаву. Толькi глядзi, каб ты сама легла ў ложак блiжэй да сцяны, а яе падсунь на самы край.
I давялося б беднай дзяўчыне загiнуць, але менавiта ў гэты час яна стаяла ў кутку i ўсё чула. Дзяўчыну ўвесь дзень з дому не выпускалi, а калi надышоў час класцiся спаць, ёй загадалi класцiся першай. Калi сястра заснула, дзяўчына асцярожна пасунула яе на край ложка, а сама легла каля сцяны, на яе месца.
Падкралася ўночы старая, i быў у яе правай руцэ тапор, а левай яна спачатку памацала, цi ляжыць хто на краю ложка; потым яна моцна сцiснула тапор рукамi i адсекла галаву сваёй роднай дачцэ.
Калi старая пайшла, дзяўчына ўстала i накiравалася да свайго любага, звалi яго Раландам, i пастукала ў яго дзверы. Выйшаў ён, а яна яму гаворыць:
– Паслухай, мiлы Раланд, нам трэба хутчэй адсюль бегчы. Мачыха хацела мяне забiць, а замест мяне забiла ўласную дачку. Развiднее, яна ўбачыць, што нарабiла, i тады мы прапалi.
– Спачатку я раю табе, – сказаў Раланд, забраць у яе чарадзейную палачку, бо мы не выратуемся, калi яна кiнецца нас даганяць.
Забрала дзяўчына чарадзейную палачку, потым узяла мёртвую галаву i капнула на падлогу тры кроплi крывi: адну каля ложка, другую на кухнi, а трэцюю – на лесвiцы. А потым знiкла са сваiм любым.
Ранiцою прачнулася старая ведзьма, паклiкала сваю дачку, каб аддаць ёй фартух, але тая не з'явiлася. Тады яна крыкнула:
– Дзе ты?
– Ды я тут, на лесвiцы, падмятаю, – адказала кропля крывi.
Выйшла старая, але на лесвiцы нiкога не ўбачыла, i тады яна крыкнула яшчэ раз:
– Дзе ты?
– Ды я тут, грэюся на кухнi, – адгукнулася другая кропля крывi.
Пайшла ведзьма на кухню, але i там нiкога не ўбачыла. Крыкнула яна яшчэ раз:
– Дзе ты?
– Ой, ды я тут, на ложку, сплю! – адгукнулася трэцяя кропля крывi.
Увайшла старая ў пакой, наблiзiлася да ложка. I што ж яна ўбачыла? Сваё роднае дзiця, якое плавала ў крывi i якому сама ж галаву адсекла.
Раз'юшаная ведзьма падскочыла да акна, i паколькi бачыць магла яна далёка-далёка, то адразу заўважыла сваю падчарыцу, якая бегла са сваiм мiлым Раландам.
– Нiчога ў вас не атрымаецца, – крыкнула ведзьма. – Як бы вы далёка не адбеглi, уцекчы ад мяне вам не ўдасца.
Сунула яна ногi ў свае сямiмiльныя боты, у якiх што нi крок – аж на гадзiну наперад апынешся, i ў хуткiм часе нагнала абодвух. Як толькi заўважыла дзяўчына, што старая ўжо блiзка, ператварыла яна з дапамогай чарадзейнай палачкi свайго любага Раланда ў возера, а сама ператварылася ў качку i паплыла на сярэдзiну гэтага возера. Спынiлася ведзьма на беразе, пачала кiдаць у ваду хлебныя крошкi, каб як-небудзь падманiць да сябе качку. Ды качка не паквапiлася на падманку, i давялося старой вяртацца ўвечары нi з чым дамоў.
Тым часам дзяўчына прыняла разам з Раландам свой ранейшы выгляд, i пайшлi яны далей, i iшлi ўсю ноч, пакуль не развiднела. Потым ператварылася дзяўчына цудоўнай кветкай, якая раптам вырасла ў цярноўнiку, а свайго Раланда ператварыла яна ў скрыпача.
Неўзабаве з'явiлася ведзьма i кажа скрыпачу:
– Мiлы музыка, цi можна сарваць мне гэтую прыгожую кветку.
– Ну, зразумела, можна, – адказаў ён. – А я яшчэ табе i сыграю.
Як толькi ведзьма залезла ў зараснiк калючага цярноўнiка i наважылася сарваць кветку, – яна вельмi добра ведала, хто быў гэтай кветкай, – музыка пачаў iграць, i ведзьме супроць свайго жадання давялося скакаць, бо танец быў чарадзейны. I чым хутчэй iграў музыка, тым усё вышэй падскоквала ў танцы старая.
Калючкi ўжо ўсю вопратку падралi на ведзьме, да крывi пакалолi яе, а музыка ўсё iграў i iграў; i скакала ведзьма да таго часу, пакуль мёртвая не звалiлася на зямлю.
Вось так яны нарэшце выратавалiся, i сказаў Раланд:
– А цяпер я пайду да свайго бацькi i папрашу, каб ён наладзiў нам вяселле.
– Ну а я застануся тут, – сказала дзяўчына, – буду цябе чакаць. А каб мяне нiхто не пазнаў, ператваруся ў прыдарожны слуп з чырвонага каменя.
Раланд знiк, а дзяўчына стаяла чырвоным слупом каля дарогi i чакала свайго любага. Тым часам Раланд вярнуўся дамоў, але яго прывабiла другая дзяўчына, i ён забыў пра сваю любую.
Доўга-доўга стаяла бедная дзяўчына ў полi, i калi Раланд так i не вярнуўся да яе, яна засумавала, ператварылася ў кветку i падумала: "Няхай хто-небудзь наступiць на мяне i растопча..."
Але здарылася так, што на тым прыдарожным полi пасвiў сваiх авечак пастух. Ён заўважыў кветку, бо яна была вельмi прыгожая, сарваў яе, прынёс дамоў i схаваў сабе ў сундучок. I з таго часу пайшлi ў доме пастуха цудадзейныя справы. Устане ён ранiцою, зiрне, а ўся работа ўжо зроблена: пакой падмецены, стол i лаўкi чыстыя, у печы агонь гарыць, поўнае вядро вады стаiць. А як вернецца дамоў апоўднi – i стол ужо накрыты, i посуд з рознай ежай на iм.
I нiяк не можа пастух зразумець, як гэта ўсё само сабой робiцца – у сябе ж дома ён нiколi нiкога чужога не заўважаў, ды i хто б мог у маленькай хатцы схавацца? Усё гэта яму пэўна падабалася, але ж было i страшна; i тады ён накiраваўся да адной мудрай жанчыны за парадай.
Жанчына сказала:
– Тут нейкае чараўнiцтва, мабыць. Ты як-небудзь на досвiтку прыслухайся, цi не рухаецца што-небудзь па хаце, а калi што заўважыш – накiнь хуценька на тое самае хустку. Вось i зловiш...
Пастух так i зрабiў, як сказала яму жанчына, i на другую ранiцу, толькi-толькi пачало вiднець, ён убачыў: сундучок адчынiўся i з яго выйшла кветачка. Умомант падскочыў да яе пастух i накiнуў белую хустку. Здарылася неверагоднае: у тую ж хвiлiну перад iм вырасла цудоўная дзяўчына.
Яна расказала пастуху ўсё: пра тое, што была яна кветкай i ўвесь гэты час клапацiлася аб яго гаспадарцы, расказала i пра свой лёс. Дзяўчына вельмi спадабалася пастуху, i ён папрасiў яе выйсцi за яго замуж. Але яна адказала:
– Не, я хачу застацца вернай свайму любаму, Раланду, хоць ён мяне i пакiнуў.
Але яна абяцала пастуха не пакiдаць i весцi па-ранейшаму яго гаспадарку.
А якраз надышоў час вяселля Раланда. I былi па вясковай старой традыцыi запрошаны на вяселле ўсе навакольныя дзяўчаты пець у гонар жанiха i нявесты песнi.
Пачула аб гэтым адданая любаму дзяўчына i так засумавала, што вось-вось сэрца разарвецца ад гора, i яна не пажадала iсцi на вяселле. Але за ёю ўсё ж прыйшлi дзяўчаты i ўзялi яе з сабой.
Вось надышла яе чарга пець песню, але яна запела толькi тады, калi засталася адна, без дзяўчат. Iнакш яна не магла. Як толькi пачуў яе песню Раланд, ускочыў са свайго месца i ўсклiкнуў:
– Мне гэты голас знаёмы! Вось яна, мая сапраўдная нявеста, нiякай iншай я не жадаю!
I ўсё, што ён паспеў забыць, раптам зноў ажыло, вярнулася зноў у сэрца, як у родны дом.
I адсвяткавала тады адданая дзяўчына вяселле са сваiм любым Раландам, знiклi яе пакуты, прыйшоў час радасцi i весялосцi.
ПАПЯЛУШКА
Захварэла аднойчы ў аднаго багача жонка i адчула, што канец ёй прыходзiць. Паклiкала яна да сябе сваю адзiную дачку i гаворыць:
– Любае маё дзiця, будзь сцiплай i ласкавай, i Бог табе заўсёды дапаможа, а я буду глядзець на цябе з неба i заўсёды буду каля цябе.
Потым закрыла яна вочы i памерла. Дзяўчынка хадзiла кожны дзень на магiлу да мацi i плакала, i была цiхмянай i ласкавай.
Вось надышла зiма, i снег накрыў белым саванам магiлу, а калi вясной зноў засвяцiла сонейка, узяў багач сабе ў жонкi другую жанчыну.
Прывяла мачаха ў дом сваiх дачок. Былi яны прыгожыя i тварам белыя, але сэрцам злосныя i жорсткiя. I наступiў тады цяжкi час для беднай падчарыцы.
– Няўжо гэтая дурнiца будзе сядзець у нас у пакоi? – сказала мачаха. – Хто хоча есцi хлеб, няхай яго спачатку заробiць. Ану, хутчэй на кухню, будзеш гаспадыняй.
Адабралi яны ў яе прыгожае адзенне, надзелi на яе старую зрэбную кашулю i далi ёй драўляныя чаравiкi.
– Паглядзiце вы на гэтую гордую прынцэсу, бачыце, як убралася ў строi, гаварылi яны, смеючыся, i адвялi яе на кухню.
I павiнна была яна там з ранiцы да вечара выконваць чарнавую работу: падымацца раненька-рана, насiць ваду, палiць у печы, кухарыць i мыць. Акрамя таго, зводныя сёстры ўсяляк iмкнулiся як можна мацней яе засмуцiць насмiхалiся над ёю, высыпалi гарох i сачавiцу ў попел, i ёй трэба было сядзець i выбiраць iх адтуль.
Вечарам, калi яна ад працы вельмi стамлялася, ёй даводзiлася класцiся спаць не ў ложак, а на падлогу, побач з печчу, на попеле. I таму, што была яна заўсёды ў попеле, у пыле i гразi, празвалi яе сёстры Папялушкай. Давялося аднойчы бацьку збiрацца ехаць на кiрмаш, i спытаў ён у сваiх падчарыц, што прывезцi iм у падарунак.
– Прыгожыя строi, – сказала адна.
– Жэмчуг i каштоўныя камянi, – папрасiла другая.
– Ну, а ты што, Папялушка, хочаш?
– Прывязi мне, тата, галiнку, што на зваротным шляху першая зачэпiць цябе за шапку.
Накупляў бацька сваiм падчарыцам прыгожых сукенак, жэмчугу i самацветных каменьчыкаў, i калi вяртаўся дамоў праз лясок, галiнка арэхавая сцебанула яго, ды так моцна, што i шапку ў яго з галавы збiла. Ён адламаў гэтую галiнку i ўзяў яе з сабой. А дома падарыў падчарыцам тое, што яны прасiлi, а Папялушцы аддаў арэхавую галiнку.
Падзякавала яму Папялушка, пайшла на магiлу да мацi i пасадзiла там арэхавую галiнку. I так моцна плакала, што слёзы ручаём цяклi з яе вачэй i шчодра палiлi гэтую галiнку. Вось вырасла галiнка i стала прыгожым дрэвам. Тройчы на дзень прыходзiла Папялушка да дрэва, плакала i малiлася; i кожны раз прылятала да дрэва белая птушка; i, калi Папялушка загадвала якое-небудзь жаданне, птушка скiдвала ёй тое, што яна прасiла.
Але вось аднойчы сталася так, што кароль наладзiў банкет, якi павiнен быў доўжыцца ажно тры днi, i склiкаў на яго ўсiх прыгожых дзяўчат краiны, з тым, каб сын яго мог выбраць сабе жонку. Калi зводныя сёстры даведалiся, што iм таксама трэба з'явiцца на банкет, яны паклiкалi Папялушку i кажуць ёй:
– Прычашы нам валасы, наваксуй туфлi i зашпiлi нам засцежкi, ды як можна мацней, бо мы iдзём у каралеўскi палац на агледзiны.
Папялушка паслухалася iх, але заплакала: ёй таксама вельмi хацелася пайсцi патанцаваць; яна пачала прасiцца ў мачахi, каб тая пусцiла i яе.
– Ты ж, Папялушка, – сказала ёй мачаха, – уся ў попеле ды ў гразi, куды ж табе iсцi на банкет! У цябе ж нi сукенкi няма, нi туфляў, а ты хочаш яшчэ танцаваць.
Перастала Папялушка яе прасiць, а мачаха ёй i кажа:
– Вось высыпала я мiску сачавiцы ў попел. Калi збярэш за дзве гадзiны, тады можаш iсцi разам з сёстрамi.
Выйшла Папялушка чорным ходам у сад i сказала так:
– Вы, галубкi ручныя, вы, галубкi, птушкi паднебныя, ляцiце, дапамажыце мне сабраць сачавiцу.
Лепшыя калiўцы – у гаршчок,
Горшыя – у валлячок.
I прыляцелi да кухоннага акенца два белыя галубкi, а за iмi i галубка, i нарэшце пазляталiся ўсе птушачкi паднебныя, селi на попел. Схiлiлi галубкi свае галоўкi i пачалi кляваць: тук-тук-тук-тук, а за iмi i астатнiя таксама: тук-тук-тук-тук, i хутка сабралi ўсе зярняткi ў мiсачку.
Прынесла Папялушка мiсачку сваёй мачасе, радуецца, што яна дазволiць ёй пайсцi разам з сёстрамi на банкет, а тая i не думае яе пускаць.
– Не, Папялушка, у цябе ж няма сукенкi, ды i танцаваць ты не ўмееш, – там смяяцца будуць з цябе.
Заплакала Папялушка, а мачаха кажа:
– Вось калi выбераш мне з попелу за адну гадзiну дзве поўныя мiскi сачавiцы, тады можаш пайсцi разам з сёстрамi.
А сама падумала пра сябе: "Гэтага ёй ужо не зрабiць нiколi". Высыпала мачаха дзве мiскi сачавiцы ў попел, а дзяўчынка выйшла праз чорны ход у сад i сказала так:
– Вы, галубкi ручныя, вы, галубкi, птушкi паднебныя, ляцiце, дапамажыце мне сабраць сачавiцу!
Лепшыя калiўцы – у гаршчок,
Горшыя – у валлячок.
I прыляцелi да кухоннага акенца два белыя галубкi, а за iмi i галубка, i нарэшце пазляталiся ўсе птушкi паднебныя, селi на попел. Схiлiлi галубкi галоўкi i пачалi кляваць: тук-тук-тук-тук, а за iмi i астатнiя таксама: тук-тук-тук-тук, i хутка сабралi ўсе зярняткi ў мiсачку.
Прынесла Папялушка сачавiцу мачасе, радуецца, што яна дазволiць ёй пайсцi разам з сёстрамi на банкет, а тая i не думае яе пускаць.
– Нiшто табе не дапаможа, не пойдзеш ты разам з сёстрамi: i сукенкi ў цябе няма, ды i танцаваць ты не ўмееш. Нам будзе за цябе толькi сорамна.
Павярнулася яна спiной да Папялушкi i пайшла са сваiмi дзвюма дочкамi на банкет.
А Папялушка, счакаўшы трохi, накiравалася да магiлы сваёй мацi пад арэхавае дрэўца. Прыйшла i просiць:
– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,
Майго твару срэбрам-золатам кранiся.
I скiнула ёй птушка залатую i срэбную сукенкi, аздобленыя шоўкам ды срэбрам туфлiкi. Надзела яна сукенку i неўзабаве з'явiлася на агледзiны.
А зводныя сёстры i мачаха, нiчога не ведаючы, падумалi, што гэта нейкая чужая каралева, такая прыгожая, з'явiлася. Iм i ў галаву не прыходзiла, што гэта Папялушка. Яны думалi, што сядзiць тая дома ў гразi i выбiрае з попелу сачавiцу.
Вось выйшаў ёй насустрач каралевiч, узяў яе за рукi i пачаў танцаваць. I не хацеў ён танцаваць нi з якой другой дзяўчынай. I калi хто падыходзiў запрасiць яе на танец, ён гаварыў:
– Я з ёй танцую.
Танцавала яна да самага вечара i хацела ўжо дамоў вяртацца, а каралевiч ёй кажа:
– Я пайду цябе праводзiць. – Яму хацелася даведацца, чыя гэта дачка-прыгажуня; але яна ад яго ўцякла i ўзлезла на галубятню.
Дачакаўся каралевiч, калi прыйшоў яго бацька, i кажа яму, што невядомая прыгожая дзяўчына ўзлезла на галубятню. Стары падумаў: "А цi не Папялушка гэта?" – i загадаў прынесцi сякеру i багор, каб разбурыць галубятню. Але там нiкога не было.
Вярнулiся бацькi дамоў – бачаць: ляжыць Папялушка ў сваёй зрэбнай кашулi ў попеле, i гарыць ля печкi масленая лямпачка. А справа была так: Папялушка хутка выскачыла з другога боку галубятнi i пабегла да арэхавага дрэўца. Там яна зняла сваю прыгожую сукенку i паклала яе на магiлу; занесла яе птушка назад, i надзела Папялушка зноў сваю шэрую кашулю i села на кухнi ў кучу попелу.
На другi дзень, калi банкет працягваўся i бацькi ды зводныя сёстры пайшлi зноў з дому, накiравалася Папялушка да арэхавага дрэва i сказала так:
– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,
Майго твару срэбрам-золатам кранiся.
I скiнула ёй птушка яшчэ больш пышную сукенку. I калi з'явiлася яна ў гэтай сукенцы на банкет, кожны любаваўся, гледзячы на яе прыгажосць. Каралевiч чакаў яе. Тут жа ўзяў яе за рукi i танцаваў толькi з ёю. Калi да яе падыходзiлi iншыя i запрашалi на танец, ён казаў:
– Я з ёй танцую.
Вось надышоў вечар, i яна сабралася iсцi, i пайшоў каралевiч услед за ёй, каб паглядзець, у якi дом яна зойдзе. Але яна пабегла ў сад, якi знаходзiўся за домам. I расло ў гэтым садзе вялiкае прыгожае дрэва, i вiселi на iм цудоўныя грушы. Яна iмгненна ўзлезла на яго, а каралевiч i не заўважыў, куды яна знiкла. Пачаў ён яе чакаць, i калi прыйшоў бацька, каралевiч сказаў яму: "Ад мяне збегла невядомая дзяўчына. Мне здаецца, што яна ўзлезла на грушу".
Бацька падумаў: "А цi не Папялушка гэта?" – i загадаў прынесцi сякеру i ссеч дрэва. Але там нiкога не было. Прыйшлi яны на кухню, бачаць: ляжыць Папялушка, як i ў мiнулы раз, у попеле. Нiхто не заўважыў, як яна саскочыла з другога боку дрэва i аддала птушцы сваю цудоўную сукенку i надзела шэрую зрэбную кашулю.
На трэцi дзень, калi бацькi i зводныя сёстры пайшлi на банкет, выправiлася Папялушка зноў на магiлу да мацi i сказала дрэўцу:
– Дрэўца, дрэўца, варухнiся-атрасiся,
Майго твару срэбрам-золатам кранiся.
I скiнула ёй птушка сукенку, такую блiскучую i цудоўную, якой нi ў кога яшчэ не было; а туфлiкi былi з чыстага золата.
Вось прыйшла яна на банкет у гэтай сукенцы, i нiхто не ведаў, здзiўлены, што i казаць. Каралевiч танцаваў толькi з ёй, а калi хто яе запрашаў, ён казаў:
– Я з ёй танцую.
Вось надышоў вечар, i сабралася Папялушка iсцi дамоў; i хацелася каралевiчу яе праводзiць, але яна так лоўка ўвiльнула, што ён нават гэтага не заўважыў. Але пайшоў каралевiч на хiтрасць: ён загадаў абмазаць усю лесвiцу смалой; i калi яна ад яго ўцякала, дык туфлiк з яе левай нагi застаўся на адной з прыступак. Каралевiч падняў туфлiк, i быў ён такi маленькi i прыгожы! I ўвесь з чыстага золата.
Наступнай ранiцай пайшоў каралевiч з тым туфлiкам да бацькi Папялушкi i кажа:
– Маёй жонкай будзе толькi тая, да чыёй нагi падыдзе гэты туфлiк.
Абрадавалiся абедзве сястры – ногi iх былi вельмi прыгожыя. Старэйшая пайшла ў пакой, каб прымераць туфлiк, i мацi была з ёю. Але нiяк не магла яна ўздзець туфлiк на нагу: перашкаджаў вялiкi палец. Тады мацi падала ёй нож i кажа:
– А ты адсячы вялiкi палец; калi станеш каралевай, усё роўна пешшу хадзiць табе не прыйдзецца.
Адсекла дзяўчына палец, абула з цяжкасцю туфлiк, сцяла вусны ад болю i выйшла да каралевiча. Узяў ён яе ў нявесты, пасадзiў на каня i паехаў.
I трэба было iм ехаць каля магiлы. А сядзелi там на арэхавым дрэўцы два галубкi, i заспявалi яны:
– Ты прыгледзься – чаравiк
Ды ўвесь жа ў крывi,
Чаравiчак, бачна, цесны,
Зачакалася нявеста.
Паглядзеў каралевiч на яе нагу, бачыць: кроў цячэ. Павярнуў ён назад каня, прывёз самазваную нявесту дамоў i сказаў, што гэта нявеста несапраўдная, няхай, маўляў, абуе туфлiк другая сястра.
Пайшла тая ў пакой, пачала прымяраць туфлiк, а той не лезе: пятка аказалася занадта вялiкая. Тады мацi падала ёй нож i кажа:
– А ты адсячы кавалак пяткi: калi будзеш каралевай, пешшу табе ўсё роўна хадзiць не прыйдзецца.
Адсекла дзяўчына кавалак пяткi, з цяжкасцю ўсунула нагу ў туфлiк, сцяла вусны ад болю i выйшла да каралевiча. Узяў ён яе сабе ў нявесты, пасадзiў на каня i паехаў.
Ехалi яны каля арэхавага дрэўца. Там сядзелi два галубкi, убачылi iх i заспявалi:
– Ты прыгледзься – чаравiк
Ды ўвесь жа ў крывi,
Чаравiчак, бачна, цесны,
Зачакалася нявеста.
Глянуў ён на яе нагу, бачыць: кроў цячэ з туфлiка, i белыя панчохi ўсе чырвоныя ад крывi. Павярнуў ён каня i прывёз самазваную нявесту назад у яе дом.
– I гэта таксама несапраўдная, – сказаў ён, – цi няма ў вас яшчэ дачкi?
– Ды вось, – сказаў бацька, – ад жонкi-нябожчыцы маленькая няцямлiвая Папялушка, – дык куды ёй там быць нявестай!
Але каралевiч папрасiў, каб яе прывялi да яго; а мачаха кажа:
– Ды не, яна такая брудная, яе нельга нiкому на вочы паказваць.
Але каралевiч захацеў абавязкова яе ўбачыць; i давялося прывесцi да яго Папялушку. Памыла яна рукi i твар, i ён падаў ёй залаты туфлiк. Села яна на лаўку, зняла з нагi свой цяжкi драўляны чаравiк i лёгка абула туфлiк. Прыйшоўся ён ёй у самы раз. Вось устала яна, паглядзеў каралевiч ёй у твар i пазнаў тую самую прыгажуню, з якой танцаваў, i ўсклiкнуў:
– Вось гэта i ёсць сапраўдная мая нявеста!
Спалохалася мачаха, а з ёй i зводныя сёстры, пабялелi ад страху i злосцi; а каралевiч узяў Папялушку, пасадзiў на каня i паскакаў з ёй.
Калi ехалi яны каля арэхавага дрэўца, пачулi двух белых галубкоў:
– Ты прыгледзься – чаравiк,
Але ў iм няма крывi.
Чаравiк, вiдаць, не цесны,
Вось яна – твая нявеста!
Галубкi гэта вымавiлi, адразу зляцелi з дрэва i паселi на плечы Папялушцы: адзiн на правае плячо, другi – на левае. Так i засталiся там сядзець.
Калi надышоў час вяселля, з'явiлiся вераломныя сёстры. Хацелi падлiзацца да Папялушкi i падзялiць з ёй шчасце. I калi вясельны поезд накiраваўся ў царкву, старэйшая сястра сядзела справа, а малодшая – злева; i вось выклявалi галубы кожнай з iх па воку. А потым, калi вярталiся назад з царквы, старэйшая сястра сядзела злева, а малодшая – справа; i выклявалi галубы кожнай з iх яшчэ па воку.
Так вось былi яны пакараны за злосць сваю i хiтрасць на ўсё сваё жыццё слепатой.
ДВАНАЦЦАЦЬ ПАЛЯЎНIЧЫХ
Жыў каралевiч, i была ў яго нявеста, якую ён вельмi любiў. Ён цешыўся сваiм шчасцем, але раптам атрымаў вестку, што яго бацька захварэў, памiрае i хоча перад смерцю з iм развiтацца. I сказаў каралевiч тады сваёй любай:
– Я павiнен ехаць, мне давядзецца цябе пакiнуць на нейкi час, дык вось, даю табе на памяць пярсцёнак. Калi я стану каралём, вярнуся назад i забяру цябе.
Сеў ён на каня i паскакаў. Калi ён прыехаў дамоў, бацька памiраў. Ён сказаў яму перад сконам:
– Дарагi мой сын, апошнi раз хацеў пабачыцца з табой перад смерцю, абяцай мне, што ты жэнiшся па маёй волi...
I назваў ён адну каралеўну, якая павiнна была стаць яго жонкай. Сын быў так засмучаны, што не падумаў i сказаў:
– Добра, дарагi мой татачка, хай будзе па вашай волi.
I кароль памёр.
Надышоў час памiнак, i сын павiнен быў выканаць волю бацькi. Ён накiраваў да той каралеўны сватоў, i яе бацькi далi згоду выдаць дачку за яго замуж. Але пачула пра вяселле першая нявеста i так зажурылася з прычыны яго нявернасцi, што ледзь не памерла з гора. I сказаў тады ёй бацька:
– Дачушка мая любая, навошта ты так перажываеш? Што хочаш, тое я i зраблю для цябе.
Падумала дзяўчына хвiлiнку i кажа:
– Дарагi мой татачка, хачу, каб было ў мяне адзiнаццаць падобных на мяне i тварам, i постаццю, i ростам дзяўчат.
I адказаў кароль:
– Калi тваё жаданне можа быць выканана – яно будзе выканана.
I загадаў ён шукаць па ўсяму каралеўству падобных на дачку дзяўчат: i тварам, i постаццю, i ростам.
Неўзабаве прывялi iх да каралеўны, i яна загадала пашыць iм дванаццаць аднолькавых паляўнiчых касцюмаў, i павiнны былi адзiнаццаць дзяўчат прыбрацца ў гэтыя паляўнiчыя касцюмы, а каралеўна надзела дванаццаты. Потым яна развiталася са сваiм бацькам i разам з дзяўчатамi прыехала на сядзiбу свайго колiшняга жанiха.
Яна спытала, цi не патрэбны каралю паляўнiчыя i цi не возьме ён iх усiх разам да сябе на службу. Паглядзеў на яе кароль, але не пазнаў. I таму, што ўсе яны былi маладыя i прыгожыя, ён не адмовiў i сказаў, што ахвотна возьме iх на службу. I былi яны залiчаны на службу паляўнiчымi.
Але жыў у караля леў, i быў ён зверам чарадзейным, ведаў аб усiх таямнiцах. Неяк увечары ён сказаў каралю:
– Ты думаеш, што ў цябе на самай справе дванаццаць паляўнiчых?
– Так, – адказаў кароль, – гэта дванаццаць паляўнiчых.
Тады леў i кажа:
– Ты памыляешся – гэта дванаццаць дзяўчат.
А кароль пярэчыць:
– Такога не можа быць... Ну, як ты мне дакажаш, што гэта дзяўчаты?
– О, загадай толькi рассыпаць у пярэдняй гарох, – адказаў леў, – i ты адразу пераканаешся. У мужчын крок цвёрды, упэўнены: яны пройдуць па гарошынах i не адну не зрушаць; а дзяўчаты – тыя iдуць дробненька, асцярожна, шаркаюць нагамi, вось гарошыны i раскотваюцца па падлозе.
Каралю спадабалася парада, i загадаў ён рассыпаць гарох у пярэдняй.
Але ў караля быў адзiн слуга, якi добра адносiўся да паляўнiчых. Пачуўшы, што iх хочуць выпрабоўваць, ён прыйшоў да дзяўчат i аб усiм расказаў.
Падзякавала слугу каралеўна i звярнулася да дзяўчат:
– Ну, цяпер усё залежыць ад вас – старайцеся ступаць па гарошынах цвёрдым, упэўненым крокам.
На другi дзень ранiцою кароль пазваў да сябе паляўнiчых. I калi яны апынулiся ў пярэдняй, дзе быў рассыпаны гарох, то прайшлi па гароху ўпэўнена i цвёрда, i паходка была ў iх моцная i прыгожая, i нi адна гарошына не пакацiлася, нават з месца не зрушылася.
Калi дзяўчаты пайшлi, кароль кажа iльву:
– Ты сказаў мне няпраўду: яны прайшлi, як мужчыны.
Леў растлумачыў:
– Дзяўчаты даведалiся, што iх будуць выпрабоўваць i абдумалi, як iм iсцi. Ты вось загадай паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў: прыдуць дзяўчаты, убачаць калаўроты i адразу абрадуюцца... мужчыны радавацца не будуць.
Каралю спадабалася парада, i ён загадаў паставiць у пярэдняй дванаццаць калаўротаў.
Ды слуга, якi жадаў дабра паляўнiчым, пайшоў i адкрыў i гэтую задуму караля. Застаўшыся сам-насам са сваiмi дзяўчатамi, каралеўна сказала iм:
– Трымайце сябе ў руках i на калаўроты нават не пазiрайце.