412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Іван Чыгрынаў » Плач перапёлкі » Текст книги (страница 18)
Плач перапёлкі
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 10:50

Текст книги "Плач перапёлкі"


Автор книги: Іван Чыгрынаў



сообщить о нарушении

Текущая страница: 18 (всего у книги 20 страниц)

Мусіць, як і ўсе больш-менш прыгодныя дарогі цяпер, бальшак таксама выглядаў наезджаным аўтамашынамі. Адно што не хапала сёння руху на ім. Але то з’ява была, відаць, часовая. І Чубар, як толькі выбег на крыжаванне, кінуў хуткім позіркам у два канцы бальшака. У тым канцы, дзе павінна была цячы Бесядзь, штосьці чарнела на абочыне, як абгарэлы карабок. Чубар прыўзняўся на дыбачкі, каб лепей бачыць, але пазнаць не пазнаваў: да карабка яшчэ было не меней паўкіламетра.

Супроць карабка, але па другі ўжо бок бальшака,высіўся над полем шырокім голлем дуб.

Як не ў палахлівым утрапенні, Чубар патупаў да Бесядзі, і неўзабаве яму стала відаць усё, што заставалася дагэтуль скрытым ад вачэй, – за ракой, на самым далёкім плане – шырокая лугавая пойма, за якой сінеў, быццам прарэзаны бальшаком, лес, пасля сама рака, цераз якую на другі бераг вёў па доўгім пясчаным насыпе драўляны мост, а тады ўжо і ўвесь гэты схіл са счарнелым карабком, што перш за ўсё кінуўся Чубару, калі ён апынуўся на скрыжаванні.

Чым бліжэй падыходзіў Чубар да карабка, тым выразней бачыў, што гэта стаяла падбітая нямецкая бронемашына. Яна была нахілена правым бокам у прыдарожную канаву. Мусіць, нядаўна на бальшаку адбыўся бой: на самай паласе дарогі жаўцелі круглыя лапікі зямлі, хтосьці засыпаў ямкі ад выбуху. Чубар павёў вачамі далей па схіле. Па правы бок за канавай тырчалі драўляныя крыжы – па тры ў двух першых радах, а тады яшчэ два. Нават на адлегласці можна было здагадацца, што пастаўлены яны на варожых магілах: чырвонаармейцам крыжоў наогул не рабілі, а мясцовыя людзі хавалі нябожчыкаў з большай павагай, прынамсі, ніхто не дазволіў бы ставіць нячэсаныя круглякі з вузкімі дошчачкамі.

На крайняй дошчачцы, насупраць якой спыніўся Чубар, было выведзена бліскучай фарбай: «Werner Holzmacher, Leutnant,Kompanienführer, des Grenadierrgiments»********. Нават не ведаючы нямецкай мовы, Чубар разабраў па напісанні лацінскіх літар, што пад трыма іншымі крыжамі ў першым радзе ляжалі два Гансы, пасля Макс.

«Хто ж пабіў іх тут?» – з помслівай зайздрасцю падумаў Чубар і пачаў старанна азірацца, каб адшукаць яшчэ якія-небудзь сляды нядаўняга бою, а тады рушыў пад дуб, што стаяў наўскасок ад падбітай бронемашыны. Першае, што прыкмеціў Чубар, падыходзячы да дрэва, – гэта вялікую, з няроўнымі краямі адтуліну, якая глядзела, быццам акно ў хаце, на бальшак. Праз яе магла вольна праляцець птушка і не зачапіцца крыламі. У дрэве было дупло.

Чубар заглядзеўся на дуб і не заўважыў, як наступіў правай нагой на мяккі грудок зямлі. Грудок быў насыпаны таксама нядаўна і акурат па чалавечым росце, калі палажыць таго ды выпрастаць. Мусіць, тут і знайшоў сабе спачын той, хто напаў на гэтым бальшаку на немцаў.

Чубар нагнуўся, зруйнаваў неасцярожны свой след на грудку і на колькі хвілін нібы схаладнеў над магілай. Хацелася ўведаць хоць што пра чалавека, які ляжаў у ёй. Але дарэмна. Ніякіх адзнак не было, па якіх можна зрабіць гэта. І тады Чубар падумаў, што гэтым часам неяк лёс дужа несправядліва паварочваецца да герояў: ворагаў, якія прыйшлі захапіць краіну і заняволіць яе народ, нават і ў зямлю хаваюць па-чалавечы, а людзі, якія абараняюць гэтую зямлю ад іх і гінуць у жорсткіх баях, застаюцца безыменнымі, добра яшчэ, калі захаваюцца сведкі ці ўдзельнікі гэтых баёў...

У дубе сапраўды было дупло. Але Чубар убачыў яго толькі тады, калі абышоў дрэва вакол. Дупло мела незвычайны выгляд – быццам хто выбраў цяслом у дубе сяродак ад поля, і цяпер там мог вольна стаяць чалавек. Зямля пад дубам ці не на два вяршкі ўгору была засыпана гільзамі, а той бок, якім дрэва стаяла да бальшака, быў пасечаны скрозь кулямі – як кажуць, не хапіла б нават дзятлу дзе стукнуць дзюбай.

Чубар колькі часу патаптаўся на гільзах, а тады разважыў сабе – значыць, нейкі герой вёў па фашыстах агонь менавіта адсюль, і гэтая адтуліна з няроўнымі краямі служыла яму амбразурай.

Здавалася, апроч васьмі крыжоў, кучы страляных гільзаў ды магільнага грудка, нічога ўжо нельга было прыкмеціць тут. Але хапіла Чубару адно прайсці па ўзмежку, як у жыце трапілася на вочы жалезная ламачына. То быў ручны кулямёт сістэмы Дзегцярова. Перш чым закінуць яго сюды, нехта ў лютай злосці біў ім па зямлі і па дрэве, бо кулямёт ляжаў пагнуты, а каторых дэталяў, напрыклад, дыска-магазіна, спускавой рамкі з ручкай кіравання, правай сошкі, дык і зусім не было. Крокаў за пяць ад пакарабачанага кулямёта – і таксама ў жыце, раскінуўшы крылы, бы вялікая птушка, чарнела казацкае сядло. Чубар падышоў і стаў перад ім на калена, каб адшпіліць вайсковую торбу, прытарочаную да сядла, сунуў туды руку. У адной з перагародак пальцы намацалі прыліплую да адсырэлай скуры паперку. Асцярожна, каб не пакамячыць і не падраць, Чубар выняў яе і, прытуліўшы ствалом на сагнуты локаць вінтоўку, разгарнуў перад сабой. Літары, напісаныя хімічным алоўкам, зацяклі ў торбе, і прачытаць збольшага можна было толькі першы сказ, але таксама не цалкам, затым амаль усю сярэднюю частку тэксту ды ўвесь апошні сказ. Быў тут і подпіс. Аднак і ён зацёк у торбе, акрамя аднаго радка зверху: «Старшы палітрук...» Чубар пачаў разбіраць почырк. Гэта было, няйначай, баявое данясенне ніжэйшага па званню камандзіра вышэйшаму альбо проста лісток з запісной кніжкі. «Пасля таго, – сляпіў вочы Чубар, – як, па непацверджаных дадзеных, дэзерціраваў Мануйла, я прыняў камандаванне батальёнам, які на 10.00 6.8.41 г. займаў абарону...» – на гэтым першы сказ станавіўся неразборлівы, і Чубар зноў меў магчымасць чытаць тэкст з сярэдзіны: «...вызначыліся камрот 1, 2, 3 – Салаўёў, Зазуля, Рагімаў, чырвонаармейцы Прыходзька, Кажанаў, Леўчык, Боня, Гайдук, Аношкін...» – прозвішчаў пералічана было ажно колькі радкоў. Пасля іх тэкст зноў зусім не прачытваўся. Нарэшце, ішоў апошні сказ, пад подпісам: «Па дадзеных праведзенай разведкі можна меркаваць: праціўнік заўтра з надыходам раніцы пачне наступаць у паласе абароны батальёна на населеныя пункты Чудзяны, Вушак, у квадраце 62—35».

Чубар доўга глядзеў на заплямлены подпіс, сіліўся хоць што прачытаць, але дарэмна. Нарэшце склаў нанава паперку, сунуў назад у торбу, бо не адважваўся распарадзіцца ёю.

Зарупіла яшчэ, але ўжо быццам па абвязку, схадзіць да грудка, і Чубар неўзабаве патупаў туды, а там зняў з галавы мяккі, пашыты з зялёнага сукна, картуз і стаў над магілай, месцячы ў сэрцы чалавечы сум па загінуўшым.

Можа, таму, што ўжо столькі часу думалася пра адных забітых, зноў наперакор жаданню згадаўся ваенурач, нават не згадаўся, а быццам з туману выплыла ягоная кашчавая постаць. Галава доктарава за гэты час яшчэ больш пабралася ясвамі і стала зусім сівая, акурат у таго ваўка, што ляжаў на дарозе. Гэта было ўжо, няйначай, насланнё, быццам паступова сілу браў страх перад немінучай расплатай за нядаўні стрэл. Чубар падумаў пра гэта і скалануўся. А тады паспешліва накрыў сваю галаву картузом і вярнуўся паўз дуб у жыта. Яму можна было ісці адсюль і па бальшаку, каб затым павярнуць на паўночны ўсход і ўжо не аддаляцца зашмат ад ракі. Аднак бучная збажына пакуль найлепш магла схаваць ад чужога вока.

Крокаў праз дваццаць Чубар убачыў на камлюкаватай зямлі чалавечыя сляды (нехта паклычыў жыта, пазначыўшы ледзь прыкметную сцежачку), а між слядоў – кроплі счарнелай крыві. Чалавек, які пакінуў гэтыя сляды, чамусьці наступаў больш на наскі, калупаючы імі, бы капытамі, закарэлы пясок.

Чубар падаўся па слядах.

Заўважыў ён чалавека не адразу: давялося нямала паўглядацца, да таго ж ляжаў той у зялёнай і кволай траве, якая кучомілася па самым нізе ў жыце, і адзенне яго колерам амаль зусім не адрознівалася ад гэтай травы.

Там, дзе ляжаў чалавек, – то быў чырвонаармеец, жыта было ўсё выкачана. Няйначай, небарака доўга пакутаваў перад тым, як да яго назусім падступілася смерць.

Зямля вакол таксама была заліта чорнай крывёю.

Ляжаў чырвонаармеец на баку, падкурчыўшы ногі ў абмотках, рукі, запэцканыя крывёю, ён трымаў на жываце, дакладней, учапіўся імі за скрываўленую гімнасцёрку на жываце, а галава з расплюшчанымі і нібыта здзіўленымі вачамі, у якіх застыла, можа, учарашняе неба, была вымазана ў шэры, як глей, пясок.

Зброі пры чырвонаармейцу не было. Але затое з кішэняў тырчалі пучком доўгія макароніны, і кроў на іх мела яшчэ першародную і палохаючую чырвань.

«Значыць, старшы палітрук не адзін біўся там?» – азірнуўся Чубар на дуб і ўспомніў адразу пра ямкі ад выбухаў на бальшаку, што былі засыпаныя зямлёй: аднаму чалавеку, бадай, сапраўды не па сіле вытрымаць такі бой!..

Сёння Чубар, здаецца, першы раз на свае вочы бачыў вынікі вайны. Нават не вынікі, а ўжо, бадай, сапраўдную вайну з яе ахвярамі, бо дагэтуль – і тады, як пачалася яна, і тады, як дакацілася ад Сажа да Бесядзі, і, нарэшце, тады, як ужо даганяў сам, ідучы са Шпакевічам і Халадзілавым следам за фронтам, – ён пазнаваў яе нібыта здалёку. Але свежы могільнік, што вырас раптам ля бальшака, чыясьці безыменная магіла недалёка ад дуба, пасля гэты чырвонаармеец, які памёр ад ран, атрыманых у баі на бальшаку, а больш, мусіць, уласны стрэл на тым схоне гаварылі за тое, што Чубар ужо самым непасрэдным чынам сутыкнуўся з вайной. Цяпер яна станавілася і жахліваю яваю, і пачварным успамінам для яго.

XIII

Сходу не склікалі.

Як толькі раззлаваны Зазыба загадаў збіраць да капца народ, што сышоўся к таму часу ў поле, Раман Сёмачкін і тыя, хто яго падтрымліваў, схамянуліся: галасы на сходзе ў сваёй большасці, напэўна, былі б пададзены за праўленцаў, бо рашэнне, якое прынялі праўленцы, адпавядала багата каму як у саміх Верамейках, так і на пасёлках.

– Дак ета тады, як хочаце, – разгублена паціснуў плячамі Раман Сёмачкін і, нібыта наеўшыся якой мыльнай травы, падаўся да Рахіма, няйначай, шукаючы абароны ў таго.

Ціток таксама як не закрычаў на Зазыбу:

– Да не трэба таго сходу! – Тым больш што старому і сапраўды ж аднолькава было б хоць са сходам, а хоць без яго.

Іншая справа – Сілка Хрупчык. У гэтага была вялікая сям’я, і яму хацелася неяк ускаламуціць ваду, каб паспрабаваць злавіць у ёй калі не цэлага шчупака, то ўжо хоць балабку тады. Але і Сілка даволі хутка адчуў, як можа абярнуцца справа на сходзе – мёду пэўна што не накатаеш, адно да астатку пчол раззлуеш, і адразу панікнуў, зніякавеў, ажно змяніўся ў твары, быццам пачаў прыслухоўвацца да нечага забалелага ўсярэдзіне.

Астатнія мужыкі, таксама і Мікіта Драніца, які нечага ў сваёй нязвыклай маўклівасці быў сёння як не падобны на сябе, зарагаталі – тады навошта было дарэмна на хвост станавіцца!

Але Зазыбу, здавалася, гэтай перамены ў паводзінах верамейкаўцаў мала ўжо было.

«А дарэмна, няхай бабы ім вушы пазатыкаюць лаянкай», – са злараднасцю падумаў ён пра тых, хто ўсчынаў сёння гэтую сварку, і з ранейшай упартасцю сказаў:

– Не, склікайце людзей, раз на тое!

Ніхто вакол нават з месца не крануўся. Тады Зазыба ссунуў бровы, загадаў Івану Падзерыну:

– Пакліч сюды жанок! – І паказаў на гуцянскую дарогу: – Да і ўсім гаварыце, хто стаіць дзе!

Бачачы, як упарта цяпер стаяў на сваім Зазыба, мужыкі з сарамлівай вінаватасцю заплюскалі вачамі – маўляў, з гэтым Раманам заўсёды ані прышыць, ані залатаць, ані палец абгарнуць. Мікіта Драніца і той быццам занепакоіўся:

– Дак навошта, Яўменавіч? Раман, як тэй таго...

– Ета ён ляпнуў, бы з пастала,– палічыў патрэбным азвацца і Сілка Хрупчык.

– Ага, меле, як тэй таго, не падсяваючы.

Але Зазыба ўсё нібыта яшчэ не жадаў вырвацца з чортавых зубоў:

– Не, няхай ужо будзе па закону! – не слухаўся ён. Намесніку старшыні калгаса не тое каб вельмі хацелася распачынаць сярод поля сход ды хахлы вязаць у людзей, але матыліцу выгнаць з дапамогаю салдатак з такіх вось гарлапанаў, як Раман Сёмачкін, варта было б.

Тым часам Раман шаптаўся ўжо аб нечым ля капца з Рахімам, і той зіркаў, быццам запаленым позіркам, на верамейкаўцаў – маўляў, пакажы мне, каторага?!

Неразбярыха, пэўна што, зацягвалася ў полі, і Парфён Вяршкоў, ляніва кратаючы сківіцамі, сказаў мужыкам:

– Во дастаімся тута, пакуль не возьме каго за жывот.

– Дак, як тэй таго...

Тады ступіў наперад Сідар Раўнягін – ён трохі спазніўся, а цяпер падышоў і ціха стаяў у натоўпе.

– Трэба ўважыць Мікіту! – зусім як недарэчы ўсміхнуўся ён і міргнуў правым вокам Зазыбу.

– Дак, як тэй таго...

– Ува-а-ажыць!.. – загаманілі адным голасам мужыкі. – Канешне, уважыць!.. Трэба ўва-а-ажыць!..

Але ў іх выходзіла гэта неяк несур’ёзна – быццам усёй вёскай у кульгавага кій адбіралі.

Кузьма Прыбыткоў ажно паморшчыўся.

– Вам абы!.. – буркнуў ён і са злосцю торкнуў дубцом, бы казёл нагой, у пясок. – Пастойце во, дак дачакаецеся, пакуль, можа, і праўда, масол абрасце пер’ем у пячурцы.

– Гы-гы-гы...

Між тым жанчынам не застаялася адным на гуцянскай дарозе, і яны пачалі сыходзіцца купкамі, як у кірмашовы дзень, да капца.

– Што ж ета вы думаеце сабе сянні, мужчыны? – з дакорам загаварыла яшчэ здалёк Сахвея Меляшонкава – пасля таго як яна нарадзіла, салдатка была нібыта налітая нанава жыццёвай сілай. – Няўжо лічыце, што і ў нас часу багата?

– А куды табе цяпера дзяваць яго без Меляшонка? – кінуў ёй Іван Падзерын, – гэты заўсёды, можа таму, што некалі нажыў грыжу, пра якую ўсе ведалі ў вёсцы, не мінаў пры выпадку непрыстойна павыскаляцца з жанчынамі, быццам хацеў такім чынам пераканаць іх у адваротным.

Але Сахвея ссунула бровы:

– Ты не дужа клапаціся пра ета. Без цябе неяк патрачу. Лепей паласу во паказвай. А то мне яшчэ ж люльку трэба прыносіць да вешаць недзе!

– Бачыш, як ні круці, а папросіш...

– Дак ужо не цябе, – паспяшалася перабіць Падзерына Сахвея.

Услед за Сахвеяй пачалі абурацца кабеты:

– А і праўда, мужчыны, што ета вы сабе думаеце сянні?

Тады Зазыба ўзняў галаву, сказаў:

– Мужыкі от разважаюць, што сход калгасны трэба сабраць.

– Дак навошта?

– Бо не давяраюць праўленню.

– Чаму ета? – выйшла наперад Дуня Пракопкіна. – Мы ж сваімі вушамі чулі, бытта правільна зроблена!

– Правільна! Правільна! – узбурыліся навокал кабеты.

Зазыба пачакаў, пакуль яны сціхнуць, тады пачаў:

– Вы лічыце, правільна, а Сілка дак – не! – З усіх гарлапанаў ён выбраў чамусьці аднаго Хрупчыка.

– Етаму Сілку-мылку, – крыкнула з натоўпу Гануся Падзерына, – хоць урві, да падай!

– Яны во тута пааставаліся, дак ім, канешне, – заківалі галовамі маладыя салдаткі.– Не трэба слухацца іх! Як парашылі на праўленні, так няхай будзе!

– А можа?.. – сіліўся перакрычаць кабет намеснік старшыні калгаса.

– Што можа?

– Дак...

– Ты таксама ўжо іхні бок бярэш?

– Ладна, сціхніце, – нарэшце зажмурыў вочы і падняў угору растапыраную далонь намеснік старшыні калгаса.

Але ўжо не лёгка было суняць кабет.

– Цыцце, бабы! – пачаў памагаць Зазыбу Парфён Вяршкоў.

Нарэшце спакой быў усталяваны, і ўсе – мужыкі і бабы – сталі чакаць, што скажа Зазыба. Але перад тым сваё слова сказаў яшчэ Кузьма Прыбыткоў. Водзячы галавой па жытнёвым палетку, стары пакыхыкаў, быццам прачышчаў гэтым горла, пасля прамовіў:

– Ета ж во пакуля мы мак таўчом, як камары, дак жыта і сыплецца на зямлю па зярнятку. Вецер калыша яго, а яно сыплецца. І не чутно. Ета ж не звон, каб на ўсю ваколіцу чуваць было...

– Яй-божачку ж, праўда! – падхапіла Кузьмоў дакор Рыпіна Ціткова.

Каб не даць узнікнуць нанава шматгалосаму пустамалоту, Зазыба глянуў на Рамана Сёмачкіна, які зноў далучыўся да калгаснікаў, а тады спытаў, быццам з усіх Раман быў самы найпершы чалавек у Верамейках:

– Як рабіць будзем? Са сходам ці без сходу?

– Як хочаце,– яхідна ўсміхнуўся Раман. – Я толькі пагляджу, колькі вы мне намераеце!

– Як і ўсім, – замест Зазыбы адказаў Парфён Вяршкоў.

– Дак у мяне ж цяпера яшчэ чалавек во! – паказаў Сёмачкін на Рахіма.

– Нічога, ён палуча пайком у бабінавіцкага Адольфа.

З гэтай Парфёнавай дасціпнасці сярод мужыкоў і кабет выбухнуў рогат, а Мікіта Драніца нечакана сказаў:

– Калі ўжо, як тэй таго, на Рахіма таксама даваць, дак яго паласу трэба кладаўшчыцы аддаць.

Верамейкаўцы пераглянуліся.

Тады Драніца дадаў яшчэ:

– Снедаў жа сянні ён бытта ў яе! – І ўсміхнуўся, плюскаючы вачамі.

Тыя, хто прысутнічаў учора ў калгаснай канторы, успомнілі раптам, як гаварыў Мікіта, што Раман збіраўся павесці Рахіма да Ганны Карпілавай. Падзерын цяпер ажно змерыў вокам паліцэйскага.

– Але такі карантыш да каб дагадзіў Ганне? – зарагатаў Падзерын. – Нешта не верыцца, каб ён саўсім дачакаўся сняданку! Не такія ў яе хаце не вытрымлівалі, а еты! – І зноў кіўнуў на паліцая: – Не, Рахіму са сваім заткалам дак хоць...

Жанчыны ад гэтай Іванавай гамонкі пачалі адварочваць галовы, а Раман Сёмачкін кінуўся напярэймы Падзерыну, каб абараніць паліцэйскага.

Тады павысіў голас Зазыба:

– Ну, от што, хопіць-ка нам блынды правіць! – Ён убачыў у натоўпе Розу Самусёву, спытаў цераз галовы: – А Ганна? Дзе гэта Ганна сянні?

– Дак не ведаю, – паціснула плячамі салдатка.

– Во, а яшчэ амаль побач жывяце! – з дакорам сказала ёй Рыпіна Ціткова.

Тады людзі вакол, нібыта злоўленыя на чым, пачалі азірацца, няйначай, каб ведаць, каго яшчэ, акрамя кладаўшчыцы, няма сярод іх тут.

– Ты от што, – падумаўшы, сказаў Розе Зазыба, – пакуль мы да цябе дойдзем па спіску, дак схадзі ў вёску. Паглядзі, можа, тама... – Але не стаў дагаворваць, адно глядзеў пахмурна на паліцэйскага.

Сонца ўжо не толькі высока паднялося над зямлёй, але трохі збочыла на ўсходзе, каб паплысці па небе паўз вёску і ўвечары, перагарэўшы на гарачае вуголле, схавацца за возерам паміж зубцоў недалёкага лесу.

На траве блішчала, якая была з начы, вільгаць, а бульбоўнік, што пачынаўся па той бок гуцянскай дарогі, меў акурат падсвечаны выгляд і зелянеў так, што ажно рвала па-веснавому вочы.

Уласна, і жытнёвы палетак, і бульбяное поле ляжалі тут на самым хрыбце нейкага мясцовага ўзвышша, які ці быў нават пазначан дзе на тапаграфічнай карце агульнага карыстання. І калі Верамейкі са сваімі землямі размяшчаліся яшчэ амаль на аднолькавым узроўні з хрыбтом, то па правы бок узвышша мела круты схіл, які сыходзіў на роўны, нібыта ўкатаны, сухадол. Правей было зноў поле, але ўжо не верамейкаўскае. Тое належала адразу тром невялікім вёскам – Мяльку, Гарадку і Дзяржынню. Перад гэтымі вёскамі тануў у ранішняй смузе лес, што асланяў сухадол, удаючыся мысам, быццам карабель, у самую сярэдзіну яго.

Мікіта Драніца ведаў, што гаварыў, – і тады, у калгаснай канторы, і цяпер, у Паддубішчы: Раман Сёмачкін сапраўды вадзіў уначы Рахіма да Ганны Карпілавай.

Рахім прывалокся ў Верамейкі яшчэ задоўга да таго, як вярнуліся з Бабінавіч на возе Брава-Жыватоўскі і Зазыба. І калі перад заходам сонца Брава-Жыватоўскі нарэшце ўзышоў на свой двор, то Рахім, Раман Сёмачкін і Мікіта Драніца ўжо чакалі яго на загавальні. Яшчэ не кончыўся спас, і верамейкаўскія мужыкі былі апрануты па-святочнаму: у Мікіты Драніцы з-пад расшпіленай фуфайкі бялела вышываная чырвоным крыжам манішка, а Раман распалавініў вайсковую форму, у якой уцёк з дзеючай арміі, і замест гімнасцёркі надзеў бліскучую сацінавую кашулю са стаячым каўняром, падперазаўшы яе амаль на клубах кручаным поясам. Перад тым Мікіта Драніца збегаў – як на адной назе – у Дзяржынне да Хвядоса Стражэвіча, прынёс адтуль разбаўленага спірту. Хвядос быў даўні Мікітаў пастаўшчык. Але раней ён забяспечваў Драніцу больш самагонам, які яму неяк удавалася гнаць, хаваючыся ў кустах ад участковага міліцыянера. Тым часам у Бялынкавічах заўсёды працаваў спіртзавод. На ім выраблялі хоць і не зусім ачышчаны, але прыгодны для ўжывання спірт: даволі было разбавіць крынічнай вадой, як ён траціў ці не на семдзесят працэнтаў непрыемны пах і рабіўся падобны на гарэлку, ажно не кожны мог адрозніць ад «Маскоўскай». Вядома, у мірны час такім, як Мікіта Драніца, доступу на бялынкавіцкі спіртзавод не было, і калі здаралася, што ў верамейкаўскай краме па нейкай прычыне не хапала гарэлкі, то даводзілася здавольвацца Хвядосавай кустоўскай. Але перад адступленнем на тым тыдні чырвонаармейскіх часцей бялынкавіцкі спіртзавод таксама быў разбураны, а спірт, які яшчэ заставаўся ў склепе, было вырашана ўпотай выліць з цыстэрны, каб усмактала зямля. Ды не. Бухгалтар спіртзаводскі выдаў гэтую «патаемнасць» у Бялынкавічах свайму сваяку, а той шапнуў пра яго сяму-таму з добрых суседзяў. І вось яшчэ да таго, як павернуты быў на цыстэрне з рамонкавым узорам венціль, на тэрыторыю завода сышлося багата народу з біклагамі, вёдрамі, збанамі, гарлачамі, слоікамі – хто які посуд здолеў вызваліць у гаспадарцы дзеля гэтакай справы. Назапасіў колькі вёдраў спірту сабе і Хвядосаў браценік; яго чэрпалі проста з лужыны, якая набягала на заводскі двор са склепа. Неўзабаве добрая палова спірту ад Хвядосавага браценіка была перанесена ў Дзяржынне. А далей ужо свая хаманея – раз нешта апынулася ў Дзяржынні ў Хвядоса Стражэвіча, значыць, будзе яно і ў Верамейках, у Мікіты Драніцы, бо яны, апрача ўсяго, па якойсці далёкай лініі лічыліся сваякамі таксама.

Пакуль мужчыны чакалі дамоў Брава-Жыватоўскага, Мікіта Драніца паспеў пахваліцца Раману, як яны выпілі яшчэ ў Дзяржынні па поўным карцы з Хвядосам і як ён, нягледзячы на ўсё, данёс адтуль бутлю ў Верамейкі і нават не разліў. І наогул, Мікіта ўжо ледзь не вышэйшасць сваю адчуваў над усімі, што здолеў сёння расстарацца гэтулькі спіртнога: у бутлі змяшчалася літры чатыры, а Хвядос не пашкадаваў напоўніць яе па самае шырокае рыльца.

Брава-Жыватоўскі яшчэ ад варот адчуў Мікітаву ўзварушлівасць і, па тым як не месціўся Драніца ў скуры сваёй, зразумеў, што мужыкі на яго загавальні не так сабе, значыць, і сёння прыйшлі з выпіўкай. Але Брава-Жыватоўскі не спяшаўся ні з гаворкай да іх, ні з рукою. Спярша паставіў да плота – як гэта робіць пасля работы руплівы гаспадар з сельскагаспадарчай альбо цяслярскай прыладай – сваю вінтоўку, тады прагна, нібыта дражнячы гасцей, напіўся чарпаком з вядра, якое стаяла на лаўцы ля ганка, а ўжо затым здагадлівымі вачамі паглядзеў на Драніцу.

– Ну, што? Не адмовіў табе Хвядос?

– Дак, як тэй таго... – паказаў Драніца на бутлю, што ўвесь час стаяла на зямлі і была заціснута ў яго паміж ног.

Брава-Жыватоўскі здаволена пацёр адна аб адну свае вялікія рукі.

– Як тэй таго, дзеля спасу!

Ці то сумысна, ці ў яго выходзіла так, аднак перамаўляўся Брава-Жыватоўскі пакуль з адным Драніцай, і гэта выклікала ў зайздрослівай душы Рамана Сёмачкіна непрыемнае, нават нейкае помслівае пачуццё, нібыта гаспадар ганьбіў яго перад Рахімам. Але рахунак Раман усё ж браў, здаецца, не столькі да Брава-Жыватоўскага, колькі да Мікіты Драніцы. Брава-Жыватоўскі тым часам гукнуў з гарода сваю гаспадыню.

Весела сказаў:

– Бачыш, хлопцы да нас прыйшлі, трэба спас неяк правесці. Ты б сабрала чаго на стол.

Брава-Жыватоўскі гаварыў гэта голасам, які не дазваляў пярэчання, але Параска і сама кінулася выконваць мужаў загад з тою паспешлівай ахвотаю, якая бывае, калі людзі жывуць у добрай згодзе ці доўга не бачаць перад тым адзін аднаго: толькі на хвіліначку прыпынілася каля цэбра з зялёнай сечанкай ды развязала на спіне матузы фартуха, каб вытрасці з яго лебяду, якую нарвала на бульбянішчы. Брава-Жыватоўскаму таксама быццам не стаялася на месцы. Ён засігаў пад павець, да распрэжанага воза з сенам. Касіла сена Параска за Халахонавым хацішчам яшчэ, мусіць, тыдні са два, калі нават не спадзявалася на Брава-Жыватоўскага, які быў на фронце... Брава-Жыватоўскі цяпер падышоў да воза, сеў на дыбачкі, глянуўшы паміж колаў пад калёсы – ці хопіць месца, тады падскочыў і лёгка, быццам дзеля адной забавы, каб паказаць сваю дужасць, таркануў воз правым плячом. Воз ад яго штуршка здрыгануўся, і сена, зляжалымі пластамі, акурат шапка за шапкай, пачало паволі валіцца зверху на трэскі, вызваляючы калёсы па самыя гнушкі.

– Ты, як тэй таго, не падумаў, – гукнуў гаспадару пад павець Мікіта Драніца. – Трэба было б вынесці траву на сонца, можа ж, як тэй таго, сырая яшчэ?

– Дзе ўжо тое сонца? – смыкнуў шчакой Раман Сёмачкін, але не з таго, каб дагадзіць Брава-Жыватоўскаму: проста ўжо карцела хоць чым ды пярэчыць Драніцу.

– Дак уначы ж дажджу, як тэй таго, бытта не будзе, – недачуваў Раманавай злосці Драніца.

Брава-Жыватоўскі між тым зрабіў выгляд, што не слухае іхняе падказкі. Хвілін праз колькі ён выйшаў з-пад павеці, забраў ад плота вінтоўку.

Мікіта Драніца, які назіраў за гэтым, сказаў:

– Ты б, як тэй таго, хоць паказаў Раману патроны, а то ён, можа, яшчэ і не бачыў, якія яны, бяльгійскія, цяпера.

Але Раман Сёмачкін на гэта адно ўсміхнуўся:

– Дак яны во і нашы, рускія, не горай за вашы, бяльгійскія! – І паказаў кіўком галавы на трохлінейку, якую трымаў на ўлонні маўклівы Рахім.

– Дак, як тэй таго... А дзе ж ты сваю падзеў? Мусіць жа, таксама давалі?

– А чаму ты лічыш, што падзеў? – незалюбіў Раман. – Можа, мая таксама ляжыць змазаная. Выцягну во з-за страхі калі да...

Брава-Жыватоўскі тым часам стаяў пасярод зацененага падворка і крадком зайздросціў Рахіму: маўляў, з чалавека гэтага ці звяжаш добры вузел, калі нешта спатрэбіцца, а ў Гуфельда сярод паліцэйскіх у гарнізоне ён карыстаецца найбольшым даверам! І ўжо невядома чаму раптам прыгадаў выпадак, як у дзевятнаццатым годзе за Растовам яны вешалі на ўкапанай у зямлю чыгуначнай рэйцы бальшавіцкага камісара, татарына па паходжанню. Той таксама быў негаваркі і вельмі зацяты, адно крыкнуў напаследак: «Саа-ба-кі!» Абознікі пасля расказвалі Брава-Жыватоўскаму, што камісар хоць і быў бальшавіком, але веры мусульманскай трымаўся строга – не еў сала і не піў гарэлкі.

«А як гэты?» – адвёў ад Рахіма Брава-Жыватоўскі вочы і стаіў у сабе ласкотную думку – маўляў, зараз паглядзім!

Пакуль Параска завіхалася ў хаце, збіраючы гасцям на стол, а самі госці сядзелі на загавальні, неба над Верамейкамі з цёмна-блакітнага стала неўпрыкмет пазалочаным, пасля наогул як загарэлася ўсё: нарэшце хавалася за лесам сонца, якое за адзін дзень ужо ледзьве не вярнула тую цеплыню жнівеньскага лета, што была страчана ў непагадзі.

Над вёскай, акурат над мостам, які падзяляў яе на два канцы, ляцелі за возера, цяжка махаючы крыламі, вароны: птушкі таксама не хацелі абначыцца абы-дзе!

Над падворкам таўклі мак камары.

Раман Сёмачкін змераў вачамі жывы слуп, схіліў, бы певень да сонца, галаву.

– Ці будзем ета мы сёлета рабіць што па гаспадарцы? – успомніў раптам ён і падлашчыўся БраваЖыватоўскаму: – Ты ж цяпера ў нас таксама начальства, дак трэба некаму каманду падаваць ужо. А то пагода настае, мы ўсё Зазыбавых слоў чакаем, бытта, апроч яго, і распарадзіцца ў Верамейках няма каму!

Але Брава-Жыватоўскі не падаў здаволенага выгляду – падкусіўшы, быццам у развазе, ніжнюю губу, ён пагіпаўся на падэшвах, а тады сказаў няпэўна:

– Зараз вось пакліча Параска да стала, там і пагаворым за чаркай. – І зноў звярнуўся да Драніцы: – Так, Мікітка?

– Дак ужо, як тэй таго!

Нарэшце Параска таўханула з хаты ў акне фортку, гукнула:

– Дак вядзі ўжо, Антон!

Брава-Жыватоўскі адразу паспяшаўся да высокага ганка і спыніўся там як гаспадар, прапускаючы паперад гасцей, якія заходзілі ў хату адзін за адным: першы, вядома, няўрымслівы ў прысутнасці Брава-Жыватоўскага Мікіта Драніца – абедзвюма рукамі ён моцна трымаў пад крысом фуфайкі цяжкую бутлю, за ім Раман Сёмачкін, тады Рахім. Мікіта Драніца паставіў у хаце бутлю на стол і нечага глянуў вінаватымі вачамі на гаспадыню, быццам асцерагаўся яе, хоць з усяе кампаніі адзін ён прыйшоў у госці, як кажуць, са сваім. Брава-Жыватоўскі зачыніў за сабой дзверы і, агледзеўшы застаўлены паліванымі міскамі стол, а тады – бутлю з разбаўленым спіртам, сказаў нібыта паміж іншым:

– Тут у нас столькі ўсяго, што наўрад ці здужаем мы гэта адны. – Стаўшы паліцэйскім, ён раптам памеў жаданне бачыць у сваёй хаце як пабольш верамейкаўскіх мужыкоў – ужо час быў неяк схіляць іх да сябе. – Можа, яшчэ каго паклікаць тады, га? – Разам з тым ён не траціў цвярозага пачуцця, бо наперад ведаў, што не кожны ў Верамейках цяпер кінецца нават на запрашэнне да яго.

– Можа, тады Сілку Хрупчыка? – зрабіў круглыя вочы Раман Сёмачкін.

Але ягоная прапанова раптам абурыла Мікіту Драніцу:

– Навошта нам, як тэй таго, Сілка тута? – Мікіта занепакоіўся не таму, што Брава-Жыватоўскі меўся частаваць Хрупчыка ягоным спіртам; Драніцу больш за ўсё бянтэжыла тое, што нікому іншаму, як яму, давядзецца яшчэ і ісці ажно ледзь не ў самы канец вёскі па Хрупчыка.

Брава-Жыватоўскі адчуў гэты сэнс Драніцавага пярэчання, таму, падтрымліваючы Раманаву прапанову, паспяшаўся адным часам заспакоіць і Мікіту:

– І праўда, чаму б не паклікаць нам Сіланція? Параска мая, няйначай, схадзіла б па яго?

Гаспадыня і тут нават не павяла брывом – паслухмяна накінула на галаву вялікую гарусоўку і, затрымаўшыся ўсяго на адзін момант супраць люстра, якое вісела на паклеенай шпалерамі сцяне, выкацілася з хаты. Брава-Жыватоўскі паказаў гасцям на табурэты:

– Сядайце!

Вінтоўку сваю ён павесіў перад гэтым на цвік у прасценку паміж вокнамі, што выходзілі на падворак.

– Што гэта, кустоўка? – спытаў ён назнарок Мікіту, беручы ў абедзве рукі пузатую бутлю.

– Спірт, як тэй таго! Зноў спірту Хвядос наліў!

– Але ж разведзены, адна вада бытта, – пачаў пацвельвацца Раман Сёмачкін.

Тады Брава-Жыватоўскі кінуў вокам на абодвух:

– Нічога, што разведзены, булькае вось, як сапраўдны!

Падбадзёраны, Мікіта Драніца кінуў Раману:

– А ты, як тэй таго, не пі тады, раз лічыш!

Брава-Жыватоўскі яшчэ на падворку адчуваў, што паміж Драніцай і Раманам Сёмачкіным быццам чарцяня якое бегаць пачало, таму цяпер паспрабаваў злавіць таго за нябачны хвост.

– Нешта вы, як калгасныя пеўні, – засмяяўся ён, – лепей давайце вып’ем, пакуль дзяўбці адзін аднаго не пачалі.

Ён паказаў рукамі на поўныя шклянкі, а тады перанёс адну, чацвёртую па ліку, асцярожна цераз увесь стол, каб не скрануць кволы нават на вока каптарок, і паставіў перад Рахімам. Але той адмахнуўся. Зрэнкі яго вачэй пры гэтым загарэліся нейкай зусім нечалавечай злосцю. Брава-Жыватоўскі ажно збянтэжана ўскінуў бровы.

– Ты яго не руш з етым, – сказаў тады Раман. – У яго з етым... – І памахаў перад сабою рукой.

Брава-Жыватоўскі падняў сваю шклянку, пахмура сказаў:

– Нам болей будзе.

– Гы-гы-гы, – затрос галавой Мікіта Драніца.

– Ну, выпілі, – сказаў гаспадар.

Але Раман Сёмачкін быццам не пачуў гэтых слоў.

– Ты, вухаед, дужа не строй з сябе тута, – сказаў ён да Драніцы, – а то ж Рахім во не п’е, ён не паглядзіць, што твой спірт.

– Мусіць, танна ён абыходзіцца табе? – амаль ва ўпор, доўгім позіркам, паглядзеў нечага на Рамана Брава-Жыватоўскі.

– Не так мне, як Адольфу, – пажартаваў той.

– Ну-ну, – кіўнуў галавой Брава-Жыватоўскі. – Выпілі, Мікіта!

– Угу, як тэй таго...

Раман таксама не захацеў адставаць ад верамейкаўцаў.

– Во, хоць пап’ём цяпера сабе, – хукнуў ён ротам.

– А ты не дужа, як тэй таго, хукай, – параіў яму Драніца, – бо спірт.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю