355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Сяргей Пясецкі » Яблычак » Текст книги (страница 14)
Яблычак
  • Текст добавлен: 26 июня 2019, 15:00

Текст книги "Яблычак"


Автор книги: Сяргей Пясецкі



сообщить о нарушении

Текущая страница: 14 (всего у книги 14 страниц)

СЛОЎНІК

Блат – махлярства, крадзеж.

Блатаваць – красці, хітрыць. Зблатаваць – намовіць, угаварыць.

Блатны – злодзей, свой. На блат, па блаце – нелегальна.

Бліт – золата.

Гаер – прысяга.

Гаміра – гарэлка.

Гігант – злодзей, які працуе адразу ў некалькіх спецыяльнасцях.

Гінт – шпік, прадстаўнік тайнай паліцыі.

Жыган – злодзей.

Затырыць – схаваць.

Кабар – крадзеж з узломам праз сцяну, падлогу або столь.

Кіч – турма.

Маліна – зладзейскае логава, хованка.

Маруха – дзяўчына.

Мент – турэмны ахоўнік, (у аўтара таксама паліцыянт. – Заўв. перакладчыка).

Мортус – галеча, дрэнная матэрыяльная сітуацыя.

Мосер – шпік, выведнік.

Павук – крама.

Паток – воз.

Свечка – вартавы, чалавек, які папярэджваў пра небяспеку.

Скокер – кватэрны злодзей, які працуе ўдзень (медзвяжатнік).

Строчнік – картачны шулер.

Трушчоба – зладзейскі прытон, маліна.

Туфцяра – базарны махляр.

Хеўра – банда, зладзейская кампанія.

Шабер – ломік з пляскатым загінам і цвікадзёрам на канцы; адна з асноўных зладзейскіх прыладаў.

Шантрапа – падонкі з прадмесцяў.

Шапенфельд, шоп – крадзеж у краме падчас купляння.

Шкельцы – каштоўныя камяні.

Шмара – жанчына.

Шмокты – крадзеныя рэчы.

Шніфер – кватэрны злодзей, які працуе ноччу.

Шпагат – інтэлігент.

Шухер – небяспека.

Шырмач – кішэнны злодзей, даліншчык.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю