355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Алла Сямёнава » Слова сапраўднага лад » Текст книги (страница 2)
Слова сапраўднага лад
  • Текст добавлен: 20 марта 2017, 12:00

Текст книги "Слова сапраўднага лад"


Автор книги: Алла Сямёнава



сообщить о нарушении

Текущая страница: 2 (всего у книги 14 страниц)

Неадступны клопат пра лёс чалавека і чалавецтва адчуваецца ў многіх вершах М. Танка.

 
Пошум траў і лістоў, посвіст крыл кажаноў,
У запечку знаёмы накцюрн цвіркуноў.
Маладзік пачынае зажынкі ў палях,
І рыпіць Зорны Воз на цыганскіх шляхах.
Талакі камарынай плыве перазвон...
Чуйны нешта з гадамі становіцца соп.
Часта будзіць трывога: як гэты спакой
Назаўжды зберагчы над калыскай людской?
І мне гэтай трывогі ніяк не прыспаць,
І ніякімі чарамі не адагнаць.
 

Як залаты запас духоўнасці захоўвае паэт вялікую ачышчальную сілу смеху, смеху, што «нам дорыць светлае шчасце», «з твораў фальшывых багоў зрывае бязлітасна маскі», «ратуе ад ісцін паблеклых».

Ратуе смех ад ісцін паблеклых і Пімена Панчанку: «Я прачытаў сем тысяч кніжак./Гартаў падручнікаў гару./ Хоць ад навукі неяк выжыў, /І ўсё ж дурным, відаць, памру». Маладое здзіўленне не пакідае паэта, бо «старых загадак – міліёны/ І свежаствораных – не менш». З дзёрзкім маладым запалам не міне Панчанка тых праблем, што даўно няўтомна хвалююць яго: «Нас век спажывецкі таксама крануў», з горыччу чалавека, які мае на такое слова нерытарычнае права, скажа:

 
Я не прыхільнік тых выслоўяў
Мяшчанскай мудрасці,
Але
Няўжо усё, што бралі кроўю,
Згарыць у атамным катле?
 

Напярэдадні саракагоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Пімен Панчанка з асобым, строгім адчуваннем грамадзянскай годнасці напомніць:

 
Не вымаўляй без патрэбы
Грознае слова – народ.
 
 
І не звані ў справе шэранькай
Словам магутным – народ.
 
 
Мы пакланіцца павінны
Ў памяць бацькоў і дзядоў
Саракавой гадавіне
 
 
Мірных і светлых гадоў.
 

Перагукаецца з ім словам ветэрана Максім Танк: «Сорак салютаў прагрукала ў сэрцы...» І згадае ў вершы, прысвечаным Пімену Панчанку, пра іх сяброўскае разуменне, выпрабаванне «безліччу кіламетраў франтавога грому».

А нам гэтая «безліч дарог» нагадае не сёлетні, але такі памятны верш Аляксея Русецкага: «Клубя, пад пылам густым гудуць / дарог франтавых палосы,– / ужо з Беларусі да нас бягуць, / насустрач бягуць бярозы».

І адчуецца натуральная пераемнасць з тымі дарогамі і бярозамі ў «зямлі вякоў» Рыгора Барадуліна:

 
На смерць ішлі
За гэтую зямлю,
За гэтую красу,
За сцяг світання
Сыны зямлі...
 

Дарэчы тут сказаць, што і тая нізка вершаў з кнігі «Розгалас», адкуль узяты гэтыя радкі, і многія іншыя публікацыі, і двухтомнік выбранага Р. Барадуліна – паэтычная справаздача многіх гадоў нястомнай працы – пасведчылі яшчэ раз пра тое, якога яркага, па-грамадзянску страснага, удумлівага і ўмелага мастака маем мы ў асобе гэтага паэта, кожны творчы год якога напоўнены працай і пошукам.

Саракагоддзю Перамогі і на год ранейшаму саракагоддзю вызвалення Беларусі прысвечана многа вершаў – шчырых, не з «поваду», часам з такім вось, як у Васіля Зуёнка, скажам, пашыраным гарызонтам літаратурнай рэальнасці:

 
Ляцелі пахавальныя —
Вайне лісты пахвальныя,
Што так яна стараецца,
Што столькі забіваецца...
 
 
Ляцелі, роспач будзячы,
З вайны – штодзённа – падалі,
Як лісце з кроны будучых
Стагоддзяў неразгаданых.
 

Многа шчырых, гарачых радкоў пра Вялікую Айчынную з'явілася ў многіх паэтаў Беларусі, у тым ліку і тых, хто піша на рускай мове – А. Дракахруста, Н. Кісліка, В. Тараса. І яшчэ раз пацвердзіла, якія высокія ўзоры сапраўднай паэзіі дала так званая тэма Айчыннай вайны, тэма, што ва ўсіх выбалела ў сэрцы, нізка вершаў у «Маладосці», 1984, № 7. Рэдакцыя прапанавала і новыя вершы: У. Някляева, Г. Пашкова, М. Мятліцкага. І яшчэ раз нагадала нам тыя вершы, што не забываюцца: Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, С. Гаўрусёва, А. Вярцінскага, У. Паўлава, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка.

Знамянальна, мабыць, і атрыманне літаратурнай прэміі ветэранам Айчыннай вайны Пятром Прыходзькам. Дзяржаўныя прэміі БССР 1984 года сярод паэтаў – Данута Бічэль-Загнетава і Пятрусь Макаль. Пра гэта многа гаварылася на старонках друку, як таго і вымагае прадмет гаворкі.

А вось прыгадаць моўленае ў часопісах і газетах 1984 года Максімам Лужаніным і Васілём Віткам проста неабходна.

Не тое каб спакойнае, але разважлівае, нетаропкае слова, нягучнае, але якое добра чуецца, запамінаецца.

Максім Лужанін, неяк зпарочыста нават сухаваты, не ярка праграмны, ён і пра галоўны свой боль скажа негаманкім, сцішаным голасам чалавека, які ведае цану сапраўднаму:

 
Усмешка праслізне
Ад ісціны бясспрэчнай:
Багі вайны гразней,
Паэты даўгавечней.
 

Абвергне не абмежаваны ніякімі ваганнямі давер да сябе, самаўпэўненасць Васіль Віткп. Нястомны, суцэльна недыдактычны асветнік і выхавацель, ён рупіцца пра культурную спадчыну, пра пераемнасць духоўных каштоўнасцей, вельмі ўдала выкарыстоўваючы самаіронію: «Што калісьці было, палыном парасло,/ Прыдарожным дзядоўнікам і/ малачаем – / Не вывучаем!/ Мы нанова, нанова сусвет адкрываем! / І мне ўласнае невуцтва/ Уцехай было».

Намаганнямі такіх людзей, як гэты паэт, як незабыўнай памяці Уладзімір Караткевіч, многіх іншых нашых пісьменнікаў і вучоных, надзвычай узмацнілася цікавасць да сваёй даўніны, да мінулага іншых народаў – каб адчуць гістарычны час, дыялектыку вопыту продкаў і сённяшняга жыцця, пераемнасць і традыцыі культуры, узаемазалежнасць духоўных набыткаў нашага «сёння» і «ўчора».

Той жа В. Зуёнак з яго паэмай «Лукам'е», дзе трывожныя старонкі гісторыі Беларусі спрабуе прачытаць, маючы ў полі зроку сучаснасць і будучыню, Я. Сіпакоў, аўтар шырокавядомага «Веча славянскіх балад», у кнізе 1984 года «Усміхніся мне» выступіў з цэлай нізкай новых гістарычных балад, як ён іх пазначае: рускай, кашубскай, чарнагорскай, балгарскай. Гэта С. Панізнік, у новай кнізе якога «Мацярык» мы знойдзем цэлы вершаваны альбом гістарычных замалёвак, з досыць шырокім гістарычным арэалам: Полацк, Наваградак, Вільня, Юрмала, Прага...

Па-рознаму асэнсоўваюць гістарычнае мінулае розных часоў Д. Бічэль-Загнетава, М. Арочка, В. Коўтун, П. Бітэль, Н. Мацяш, Т. Бондар, паказваючы розныя імгненні гісторыі, постаці, што набылі статус гістарычных, і тых, каго мы не ведаем па іх асабістых імёнах, але што былі славай і рухаючай сілай гісторыі, якім агульнае імя – народ. З маладых ці не больш за ўсіх з паэтаў распрацоўвае гістарычную тэматыку А. Пісьмянкоў. 1984-ты год прадставіў цэлую кагорту таленавітых маладых. Вынес на суд чытачоў вершы многіх год у першай сваёй – але якой! – кніжцы «Таемнасць агню» Л. Галубовіч. Цікава заявілі пра сябе той жа А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, В. Шніп. А годам раней – Л. Паўлікава, У. Марук. У 1984 годзе выдалі першыя свае кніжкі І. Рубін, А. Жыгуноў. А гэтым годам, напрадвесні, выйшла свежая вобразным сваім падам і думкай кніга А. Канапелькі – «Цвет алешыны».

Дарэчы, яе кніга і кніга аднаго з нашых старэйшых і ўдумлівых паэтаў – Сяргея Грахоўскага – з'явіліся амаль адначасова. І неяк у маім чытацкім усведамленні ўспрыняліся як добры перагук пакаленняў, мастацкай думкі. Як быццам па тое «думнае веча» сваіх маладых гадоў пакліча спрактыкаваны майстра неафітку паэзіі:

 
Туды, дзе маё пакаленне
Вышыняў сваіх не здало,
Туды, дзе адважных сумленне
На смерць і ў бяссмерце вяло.
 

І зноў не абміне тую тэму, якой, пагадаю яшчэ, аддалі ўвагу большасць нашых паэтаў. Звернецца да новых пакаленняў:

 
Нашчадкі суровае долі,
Зайздроснага лёсу сыны,
Каб вы не спазналі ніколі
Вайны і віны без віны...
 

Роздум пад складанымі пытаннямі быцця, імкненне да сумленнага, шчырага слова, такога, як «маці, поле, сонца», да таго, каб жыць, «як жыве няскоранае слова і самы мірны ў свеце чалавек», як светлае адчуванне нязбытнага абнаўлення жыцця – «І месяц, як у маладосці, і зорны снег, і цішыня», і яшчэ многае, многае ёсць у кніжцы, якую ў анатацыі справядліва называюць «своеасаблівым лірычным дзённікам».

Творча актыўным быў гэты год у паэтаў розных пакаленняў. Знарочыста паглыблены, духоўна-засяроджапы погляд. Трывалае, прыкметнае месца ў літаратурным жыцці не толькі 1984 года, а ўвогуле апошняга часу, матчы па ўвазе 70-80-я гады.

Выходзіць з друку кніга паэзіі Міхася Стральцова (тут пра яго гаворка толькі як пра паэта) «Свеце мой ясны». Уяўленне пра яе даюць і публікацыі года. Гэта сур'ёзная размова з чытачом з тым даверам, што мае на ўвазе абавязковы духоўны вопыт субяседніка, яго маральныя і эстэтычныя арыенціры, яго разуменне душэўных пяўла– дзіц, даверам, які бескарысліва спадзяецца не на салодзенькую цямлівасць, а па патрабавальнае разуменне.

Заварожыць папоў светлатою думак і непадробнай свежасцю слоў Яўгенія Янішчыц: «І променем быцця – душы адхланне./ Праклюнуўся праз груд балігалоў/. Люблю адно: люблю зямлі дыханне, У квецені набраклае садоў». І пажадае сябру-паэту, таму, каго мы ведаем па незамглёнай шчырасці паэтычнага слова, Сяргею Законнікаву, набываць душэўную сілу ў галоўнага натхніцеля ўсіх творцаў – Прыроды. «Занябудзеш скруху, як прастуду,/ І пакуль яшчэ не рассвіло – / Выбераш чаўнок сабе і вуду. / Раскалышаш возера святло...»

Раскрыліць словамі пачуццё Раіса Баравікова, з толькі ёй уласцівай неагляднасцю і неўтаймоўнай гарачнасцю. У Баравіковай не так многа вершаў з адкрытым выхадам да маштабнага, агульнага, часцей за ўсё вершы яе маюць як быццам «камернае» гучанне, але з іх складваецца ўражлівае ўяўленне таго, што мы называем светам паэта. Светам, дзе пракідваюцца часам такія пранізліва выбуховыя радкі, як цыкл вершаў, напісаных пасля трагічнай смерці Алы Кабаковіч.

...Невычэрпная для ўсіх творцаў крыніца – фальклор – дала нейкі свой непадробны штуршок Нэлі Тулупавай для стварэння аптымістычнай, своеасаблівай каларытам сваім паэмы «Гарывада». А «чыстая», асабістая лірыка Галіны Каржанеўская! узбагацілася роздумам, публіцыстычнымі матывамі.

Цікавыя няпростай, з падтэкстам, энергіяй думкі і слова публікацыі В. Коўтун у «ЛіМе» і «Беларусі», С. Басуматравай і А. Емяльянава ў «ЛіМе».

Досыць плённы год выдаўся. Аднак без славутага «але» не абысціся. Прырода шэрасці зараз, канечне, якасна змянілася. Гладка пісаць умеюць многія. Толькі паэзія, паводле вялікага паэта, «асобы стан душы». Выяўленне думкі праз мастацкі вобраз. Канечне, нават у таленавітага паэта бываюць удачы і няўдачы. Азарэнні. І будзённая праца пад словам.

Пра што яшчэ хацелася б сказаць – вельмі важна, што нашы часопісы, газеты, штогоднік «Дзень паэзіі» даюць магчымасць выступіць у друку і масцітым паэтам, і пачаткоўцам. Мне здаецца правамерным, што так многа ўвагі аддадзена зусім невядомым аўтарам у «Дні паэзіі», дзе сабраны пад адной вокладкай многія імёны. Калі яшчэ дойдзе чарга да першай кніжкі, калі яна напішацца ў паэта. Добрая справа – даць чалавеку слова.

Важную справу робіць наша паэзія – школа думкі, грамадскай, патрыятычнай, грамадзянскай, эстэтычнай.

Паэзія, якую твораць асобы, што павінны ўвесь нас дбаць пра культуру мыслення, культуру палітычную, маральную, культуру слова. Каб былі і будняў плён і азарэнняў свята.


КАЛІ «ЎЗЯЦЬ ПРОБЫ» НА ГЛЫБІНІ

Чалавек напісаў нізку вершаў. Жанчыне. Пазней, публікуючы, ён не рабіў прысвячэпняў. І быў, як мастак, правы. Каму б ні прысвячаліся тыя вершы, яны сталі фактам мастацкім. У нейкай меры адчужаныя нават ад свайго творцы і ад той, што была нібыта непасрэднай прычынай напісання вершаў. Сапраўды, хіба высокая эстэтычная існасць пушкінскага «Я помню чудное мгновенье...» змянілася б ад таго, калі б гэты верш быў прысвечаны не Анне Паўлаўне Керн, а Екацярыне Ксавер'еўне Варанцовай? Або Наталлі Мікалаеўне Ганчаровай? Канечне, і для даследчыкаў, і для чытачоў цікавыя і важныя канкрэтныя біяграфічныя звесткі для разумення асобы паэта і генезісу матываў яго творчасці. Але... Верш існуе і зачароўвае нас сваёй мастацкай самакаштоўнасцю. Як і санеты Петраркі, як Багдановічава «Мне доўгае расстанне з вамі...».

У тым і сакрэт гэтых з'яў асабістых, што яны ў мастацкім увасабленні пашырыліся да разумення філасофскага. Уласнае перажыванне, асабістае, суб'ектыўнае, тыпізавалася, факт біяграфічны ператварыўся ў факт мастацкага пазнання.

Свядома згадваю рэчы непраграмныя, здавалася б, падкрэслена асабістага кшталту. Аднак і тут важнасць і важкасць залежаць ад глыбіні мастакоўскага ўсведамлення быцця. І тут адчуваецца абавязковая залежнасць ад свайго часу, эпохі, і тут ёсць спрасаваны эмацыянальны вопыт, сацыяльная афарбоўка. Так, пра што б ні пісаў сапраўдны талент, усе гэтыя катэгорыі свядома ці падсвядома абавязкова прысутнічаюць у творчасці. Акт самаўсведамлення ў мастацтве – гэта і самаўсведамленне ў часе, прасторы, у канкрэтных жыццёвых рэаліях. Канечне, у творах грамадзянскай, палітычнай, філасофскай тэматыкі маштабнасць, гістарызм мыслення, сацыяльная пазіцыя аўтара выяўляюцца непараўнана больш выразна і адкрыта. У прамой залежнасці ад маштабу таленту, яго ідэйнага крэда, узроўню мыслення, культуры духоўнай, культуры валодання вершам. Калі гэта сапраўдны талент. Акцэнт зроблены не выпадкова. Як вядома, самую высокую ідэю можна зглуміць сумотным і невыразным выяўленнем. Мастацкае выяўленне павінна быць адпаведным сацыяльнаму і філасофскаму сэнсу.

...Не маючы на мэце стварыць карціну ці хаця б даць схему беларускай паэзіі ў якім-небудзь канкрэтным перыядзе, не намагаючыся класіфікаваць ці рабіць сінхронны, «гарызантальны» разрэз (Ю. Тынянаў), паспрабуем узяць некалькі «проб на глыбіні». Некалькі ў нечым адвольных па выбары, а ў нечым характэрных для пэўнага храналагічнага адрэзка літаратурных узораў, арыентуючыся ў асноўным на апублікаванае апошнім часам. Што там, на глыбіні? Якая народа?

Зноў, імкнучыся матэрыялізаваць у слове свае вывераныя жыццём прынцыпы, сцвердзіць не так сябе, як сваё, М. Танк прыгадае думку, што адпавядае яго жыццёвым высновам:

 
«Не гавары: Зямля мая,—
Казаў мудрэйшы з інкаў,—
А гавары: Зямля, я – твой...»
 

У. Калеснік у кнізе пра М. Танка адзначаў як паказчык творчай самабытнасці паэта «выключную адпорнасць на крайнасці як рамантычна-эстэцкага характару, так і на змрокавую празаізацыю формы», шырыню творчага дыяпазону. Паэт, дасягнуўшы вяршыняў творчай сталасці, канкрэтнай практыкай сцвярджае гэта, выкарыстоўваючы як выяўленне эстэтычнай рэфлексіі іронію.

 
Калі вы будзеце, сябры,
Зноў разважаць
. . . . . . . . . . . . .
Аб непарушнасці
Канонаў жанравых
. . . . . . . . . . . . .
Ці аб тым,
Якім памерам
Трэба пісаць вершы,—
Паклічце і мяне.
Бо, як некалі
Маэстра Дунікоўскі гаварыў:
«Я ўжо чалавек стары
І хацеў бы Памерці ад смеху».
 

Дарэчы, каноны, навацыі, традыцыі... Сёння гаварыць пра іх па-за сусветным літаратурным вопытам немагчыма. І хаця за традыцыйныя формы прынята лічыць формы класічныя, але ні і многія навацыі набылі ўжо трывалую традыцыю. Многія з іх прымаюць як новакласічныя каноны – ламаны радок, свабодны верш.

Але ёсць нейкія варункі творчыя, што ўжо мелі ў нечым падобныя спробы на ўзмежжы XIX-XX стагоддзяў, у 20-я гады, у сённяшнія дні. Гэта славеснасць, што не супадае з класічнымі, тысячагоддзямі выверанымі правіламі, не толькі формамі, але перш за ўсё зместам, які абумоўлівае адпаведныя формы. Не супадае зместавым напаўненнем, відавочнай устаноўкай на ўскладненасць, неадпаведнасць слоўнага выяўлення сэнсу, калі і сімволіка выдаецца занадта просталінейнай, перавага аддаецца слоўнаму коду, шыфру. Паэтаў такіх у нашай, у асноўным старакласічнай традыцыйнай паэзіі не так многа. У першую чаргу Алесь Разанаў. Пра яго пісалі, і нямала. У тым ліку і такія ўдумлівыя, не з тых, што трымаюцца толькі іерархіі густу, літаратары: У. Калеснік, В. Вітка, А. Сідарэвіч. Ёсць у паэта і свая чытацкая аўдыторыя – найбольш фізікі, увогуле навуковыя супрацоўнікі з галін дакладных навук, мастакі, студэнты. Мабыць, гэта і не выпадкова. Менавіта гэтыя чытачы бачаць у яго творчасці не разумовы хаос, а сугучнасць навуковым ведам, навуцы на ўзроўні XX стагоддзя, калі ўсе ісціны аспрэчваюцца, усе паняцці, што здаваліся на працягу тысячагоддзяў непахіснымі, сталі адноснымі – час, прастора, непадзельнасць атама. І яны згодны ў кожным слове паэта бачыць «цэлы комплекс паняццяў, больш важных, як прамое значэнне слова» (Е. Ярмілава).

Паэзію Разанава зацята прымаюць і яшчэ больш зацята не прымаюць. Але з'яўленне яго ў беларускай літаратуры – з'ява невыпадковая, яго паэтычныя вопыты – гэта адбітак светапогляду пэўных, хай сабе і нешматлікіх сацыяльных груп, адказ на іх эстэтычныя запатрабаванні. У самога ж Разанава мне гэта падаецца натуральным працягам тых пошукаў, што былі выяўлены ў традыцыйнай форме, але ішлі ад законаў фізікі, былі навеяны роздумам «нефілалагічнага» парадку. Памятаеце ягонае: «І білі звонкія ранеты/Па выпадковай галаве./А адкрыццё брыло начамі/Пад гоман рэчак і асін/У выпадковасці адчайнай/ Невыпадковае зусім». Магчыма, так. Ад Ньютана да Эйнштэйна. Пашыраныя далягляды навукі не аднаго яго звабілі сваёй нечаканасцю і неабмежаванымі магчымасцямі. Што яї, магчымасці мастацтва таксама невычэрпныя. Але ці перасякаюцца тыя паралельныя па Лабачэўскаму?

Паэзія спрыяе думцы. Высветліць раптам тое, што бачыў неаднойчы і неяк не звяртаў увагі. Напрыклад, у Панчанкі:

 
Нездарма ў мастакоў старажытнай пары
У суровых трагічных карцінах
І ягняты на лузе,
І малыя звяры,
І анёлы з усмешкай дзяцінай.
 

Сапраўды – Цінтарэта, Кранах, Дзюрэр – у іх нават на Галгофе будуць тыя істоты з прасветленымі абліччамі. Дзеля раўнавагі? Хутчэй – дзеля напаміну вечнай існасці жыцця.

І мы ўгадваем гэты пазатэкставы фактар верша Панчанкі, як і адчуваем жывы вопыт яго паэзіі, ужо напісанага і намі чытанага, калі знаёмімся з новымі яго творамі. Як адчуваем, што для Міхася Стральцова, вядомага сваімі няпростымі ўрокамі ў многіх жанрах, паэзія – адна з формаў яго існавання. Існавання, што ўвесь час патрабуе дапытлівага роздуму, небесстаронняга стаўлення да рэальнасці.

 
Матыў лірычны, адмысловы,
У важнай думе ці журбе —
Ён неабходны, каб па слове,
 
 
Паэце, верылі табе.
Яно, канечне, слова – лекі.
Дык што ж – узяў і прапісаў?
А што, як скажуць чалавекі:
Мой лекар, вылечуся сам?
 

Тут – іронія – выяўленне той эстэтычнай рэфлексіі, што ідзе ад вераспавядальнай выпакутаванасці, першасутнаснай быційнай няўхільнасці. Залог душэўнай раўнавагі лірычнага героя – у нармальным успрыманні жыцця, у натуральнай згодзе са светам, у накіраванасці розуму і пачуцця на прасветленасць і паўнацэннасць быцця. Нават калі часам лірычнаму герою М. Стральцова падасца, што «гэты дзень, / Святло якога дагарае,—/Не пакідаючы надзей,/Са мною разам памірае», дык прасвятленне, ачышчэнне, катарсіс для яго абавязковыя як для чалавека, выхаванага на класічных традыцыях, замацаваных у лепшых сваіх выявах сённяшнім нашым днём:

 
Цень-цень, сініца! Добры дзень!
Жывеш? Сваім званочкам чыстым
Зімовым ранкам прамяністым
І абудзі і абнадзей.
 

Выяўленне сэнсу кожнай сустрэчы асобы з прыродай; і шырэй – з быццём ва ўсіх яго праявах, і ў такіх вось – адвечна існуючых, нязменных – як раніца, дзень, вечар, паветра, снег, птушкі. І ніякіх штучных слоўных пабудоў, знарочыстай гульні слоў – сусвет і душа чалавечая для яго такія неаспрэчныя, што важна імкнуцца спасцігнуць таямніцы сутнаснага, але аспрэчваць іх – занятак няплённы. Ён не будзе пазначаць паняцці пункцірамі слоў, не стапе спакушацца рызыкоўным славесным россыпам. Мадэліраванне па схемах і бескантрольнае натхненне не яго мастацкі спосаб. Яму, праўда, уласціва ваганне – ці так? У пошуку сваім ён не запрашае нас прыняць удзел, але і не хаваецца ад чытача, свабодна і раскавана раздумвае, імкнучыся ўлавіць хаду з'яў у часе.

Дзіўна, але так яно ёсць, пры сённяшняй усеагульнай цікавасці да гістарычнай тэматыкі, асацыяцый з рознымі з'явамі культуры, адметнымі гістарычнымі постацямі, у паэта з такім сталым і выхаваным інтэлектам, з натуральным адчуваннем культурных традыцый, як М. Стральцоў, няма, здаецца, твораў гэтага накірунку.

Але культурны вопыт беларускай, рускай, сусветнай літаратуры адчуваецца ў культуры яго мыслення, культуры слова.

Затое рупліва распрацоўвае гістарычную тэматыку яго літаратурны равеснік Васіль Зуёнак – перш за ўсё згадаем яго паэму «Лукам'е», якой уласцівы пільнае адчуванне часу, сапраўдны гістарызм бачання, непаспешлівы, уважлівы погляд на падзеі мінулага з пазіцый сённяшняга дня. Паэт гэты ўвогуле сумяшчае мэтанакіраванасць, сялянскую працавітасць і грунтоўнасць з шырынёй бачання, імкненнем да суладнасці мастацкага выяўлення сацыяльнага сэнсу.

Аднак – вяртаючыся да той гістарычнай тэмы. Не так даўно адгула ў цэнтральнай прэсе (1980) дыскусія пра кніжнасць і абыходкавы гістарызм, калі так, між іншым, «всуе» ўжываюцца некаторыя паняцці, робячыся «культуралагічным інвентаром» (А. Пікач), какетліва выкарыстоўваюцца «культурна-гістарычныя дэталі» (А. Кушнер), «з гаспадарчай неахайнасцю... перакідваюцца з эпохі ў эпоху» (Е. Ярмілава) героі. Дыскусія аб паэзіі ў нашым «ЛіМе» (1983) не кранала гэтых пытанняў. І, мабыць, не выпадкова.

«Заігрыванне» з такой тэматыкай і сапраўды нічога, акрамя лёгкага аздаблення храналагічнай экзотыкай, не дае. Але сама па сабе «кніжнасць» для беларускай літаратуры з'ява не такая ўжо характэрная. Я маю па ўвазе той выпадак, калі мастацкае ўяўленне пачынае гнясці культурны груз стагоддзяў. Тое, што было вельмі заўважылі Ў рускай паэзіі і культуры на пачатку нашага стагоддзя і ў 20-я гады. А наш класік тым часам гаварыў: «Я не паэта...» І рабіў усё, каб надаць вагі нацыянальнай культуры. Праўда, намаганнямі многіх дзеячаў культуры і літаратуры ўзнаўляецца многае з таго гістарычнага культурнага багацця, што нам па праву належыць, аднак груз не мае яшчэ той ушчыльненасці, што пачынае ўжо адчувацца як напластаванне звыш меры засваяльнасці. І поцяг паэтаў розных пакаленняў да мастацкага ўсведамлення гісторыі сваёй і чужой, культуры сваёй і чужой – натуральны па сённяшнім часе для нас і зусім яшчэ не лішні. Іншая справа – як гэта мастацкі выяўлена. А ўзоры спраўджання гэтай тэмы можна знайсці і ў старэйшых майстроў, і ў пакаленнях па ўзросту маладзейшых: В. Коўтун, У. Някляева, С. Законнікава, С. ПІанізніка.

Р. Барадулін культурную спадчыну сваёй краіны і свету адчувае як традыцыю, як безумоўную перадумову свайго самавызначэння як паэта. Ён звычайна не ўзнаўляе надзейна нейкі час, не будуе сюжэт вакол канкрэтнай гістарычнай асобы (сюжэтнае пісьмо ўвогуле для яго не характэрнае), але дабіраючыся да канкрэтнага зместу з'явы, паэт выявіць і сваё гістарычнае жыццеадчуванне, трымаючыся характэрнай для яго стылёвай і моўнай структуры. Лёгкі прысмак парадоксу любіць даць адчуць Барадулін – і ў надзяленні вякоў: каменны, бронзавы, жалезны – вядомыя нам усім. І яшчэ адзін, пазначаны паэтам – «незразумелы папяровы век», калі ўсё ў няспынным коле «імклівай мітусні». Гэта вельмі характэрная рыса для сённяшняга Барадуліна – адчуванне імклівай інерцыі часу і супраціўленне ёй. У звычайных праявах: «Юбілеі – цяпельцы вячэрнія,/дзе мераць рост вінаваўцы аршынам, /пахвалу адсыпаюць асьмінамі». (Гаворка і пра ўласны юбілей.) І ў праявах напружання Духу:

 
У стылым Сусвеце з камення
Шукаюць сябе галасы,
Прамень утрапёны нямое,
Прарэзаўшы змрок наўскасы.
 

«Прамень утрапёны» – характэрная для Барадуліна лексіка. Але да таго актыўнага аптымізму, па якім доўгі час пазнаваўся паэт, аптымізму, выяўленаму агністым, буйнаметафарычным слоўным запасам, дадалося імкненне да інтэлектуальна-філасофскай насычанасці, зрокавае рэчавае бачанне свету саступіла месца рэальнасці больш умоўна-абстрагаванай, сухавата-рацыянальнай. Але і тут Барадулін ніколі не гаворыць напаўслых. Не пачуць яго немагчыма. Як заўсёды з часу іх папулярнасці было чутно Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча А. Вярцінскага, В. Зуёнка, А. Грачанікава. З іх грамадзянска-публіцыстычным пафасам, з трывалай прафесійнай аснашчанасцю. Можна называць яшчэ імёны.

Але... Многія паэты гэтага і больш сталага і маладзейшага пакаленняў часам застаюцца на перыферыі грамадскай увагі. Магчыма, не чытацкай. Бо чытач – ён бывае маўклівым. І ёсць паэты не толькі шчырыя. Не проста з веданнем рамяства. А і з добра развітым эстэтычным густам. Са сваім адчуваннем значнасці той справы, да якой ён не выпадкова дачыніўся. У межах гэтай гаворкі хацелася б згадаць Міколу Федзюковіча і Васіля Жуковіча. Зрабіўшы вось хаця б такія «пробы». У Жуковіча:

 
Быў пераконаны:
пішуць вершы.
А яны, як жыццё,—
складаюцца.
 

Або:

 
Сялянскі сын, так жыць жадаю,
каб думкі яснымі былі:
не што пад дахам пакідаю,
а што пасеяў на зямлі...
 

Дарэчы, у наступным чатырохрадкоўі ідзе такая вызначальная для творчага лёсу паэта заўвага:

 
пад сонцам каб у шматкалоссі
мой ціха каласок шумеў.
 

В. Жуковіч запраграмаваны пазначае межы свайго паэтычнага надзелу, нават не падзелу, месца на жытняй ніве паэзіі. З той упэўненай сціпласцю, што дае рэальнае адчуванне свайго месца на зямлі. М. Федзюковіч з падобнай сціпласцю, але без празрыстай сімволікі Жуковіча скажа: «нікому ў бяседзе шчырай/не сказаў пра сябе: «Паэт». Аднак з якой павагай і прафесійным тактам ён паведае:

 
Трымаецца свет на майстрах
«Загадка...» была ці «Смаленне...».
Схіляў тваю голаў не страх,
а гонар сумлення.
 
 
Сляды ўсёабдымнай бяды
намацаў праз лёд калядовы,
і свет раскалоўся тады
на вешчыя словы.
 
 
Святое, бы хлеб, рамяство,
шчаслівым нашчадкам засведчыць:
усё па зямлі ад майстроў, усё —
ад любові, мой свеце!..
 

Творы названы не выпадкова (аўтар іх М. Стральцоў), з адчуваннем той скандэнсаванасці і аб'ёмнасці мастацкага зроку, што ўласцівы гэтым творам пісьменніка. І. Федзюковіч ушчыльніць, спрасуе сваю думку: «і свет раскалоўся тады на вешчыя словы». Падтрымліваючы агульны духоўны настрой свайго верша, не парушаючы эстэтычнай засяроджанасці, што ўласціва гэтаму роздуму не толькі пра твор сябра, можа, не столькі пра яго, а – пра высокае агульнае рамяство.

Твор пра твор, асацыяцыі з жыццём мастацтва – тэматыка не так часта эксплуатуемая ў беларускай літаратуры і ў паэзіі. Гэта ўлюбёная тэматыка Любові Філімонавай. Стыхіі вольных ветраў ніколі не былі яе сферай мастацкага вопыту. Але ў тым камерным, не на трыбуннае чытанне разлічаным, адзначаным пэўнымі аўтарскімі схільнасцямі, гучанні яе вершаў мы заўважым стараннае імкненне не сфальшывіць, вытрымаць зададзеную танальнасць. У межах прынятых ёю самой эстэтычных правілаў. Абавязкова, скажам, з'явіцца «спектакль жыцця». І адпаведна ў ім «паднімае свой настрой аркестровак настройка і адвольная трактоўка» («Дзве паловы жыцця»). І ў развіцці сюжэта: выхад не куды-небудзь, на прасцяг жыцця, а «ў шматлікую масоўку». Дзе яе лірычная гераіня, мабыць, таксама будзе пільна ахоўваць сваю духоўную суверэннасць.

А вось тая стыхія вольнага ветру паэзіі – яна стварае неабходную атмасферу, але часам падманліва скіроўвае да бескантрольнага ўжывання таго, што бездакорна праверана: ужо адпрацаванай абаяльнасці, непасрэднасці, натуральнасці. Калі «і душы ўсе былі наросхрыст, а мы – як сваякі» і «на небе зоркі загараліся,/ І месяц чоўнам выплываў». І з тымі гаспадарамі «на развітанне цалаваліся, /Як Прыпяць/з Пінаю між траў» (Я. Хвалей. Палеская юшка). У М. Губернатарава такіх відавочных фармальных правалаў няма, але і «прасветленасць бяроз», і «вясновы шум», і «прыветны шум бяроз» – вядомыя клішэ. Магу сабе ўявіць, як цяжка давесці гэта аўтару і рэцэнзентам, і выдавецкім рэдактарам. Самапародый няма. Відавочнай бязглуздзіцы – таксама. І як нешта даказваць добрасумленнаму інфарматару ў рыфмах М. Мішчанчуку, калі ён чалавек фармальна адукаваны, выкладчык інстытута, крытык. Аднак – як ні зробіш пробу – пустая народа.

У Пятра Ламана, што выдаў ужо дзве кнігі, «псіхалагічная дакладнасць пачуцця і выразнасць малюнка», паводле анатацыі яго кнігі «Зерне імгненняў». Але адкуль раптам такі рызыкоўны троп: «Ён тануў, адчыніўшы кінгстоны вачэй./Біў па сэрцы/Падводнымі рыфамі рыфмы». Стыль не «працуе» на тэму. Замест псіхалагічна выверанага пісьма звонкая метафарычная спроба – «кінгстоны вачэй», «біў па сэрцы/Падводнымі рыфамі рыфмы». Прыпадабненне, можа, і гучнае,, але ж гэта «распадабненне» сэнсу. Хаця – на мой погляд, у паэта ёсць тое «зерне», што шукаюць у паэзіі чытачы.

...Вызначальная прыкмета многіх беларускіх літаратараў – шматжанравасць. Валянціна Коўтун таксама імкнецца апрацаваць некалькі літаратурных дзялянак. У паэзіі ж апошнім часам пашырае круг праблем, імкнучыся не так да пластыкі верша, як да глыбокай, карнявой своеасаблівасці сваіх адносін з рэчаіснасцю, мяняючы аблічча сваіх герояў. Паэтэса не баіцца папрокаў ў кніжнасці, для яе больш важна пашырыць далягляды сваёй паэзіі, забяспечыць гэта імкненне светапоглядна, засвоіць культурную рэальнасць у шырокім плане – гістарычныя постаці, барацьба ідэй па розных прамежках гісторыі. Наўбольш блізкі для яе характар вырашэння – ліра-эпічны, з выразна выяўленай спробай зразумець прычынна-выніковыя сувязі, сувязь з сённяшняй палітычнай, этычнай, культурнай рэальнасцю.

А для Святланы Басуматравай важныя характар, чалавечая сутнасць, моц чалавечай натуры ў яе самых нястрымных выяўленнях. І чытаючы, скажам, яе «Кармэн», згадваеш не навелу П. Мерымэ з яе этналагічнымі дэталямі, прыкметамі часу, узнікаюць асацыяцыі з уражаннямі зусім іншага парадку. У мяне – дык з тым неўтаймоўным танцам, які ўвесь затоеная, але скандэнсаваная страсць, не канкрэтнае пачуццё, а менавіта палкі тэмперамент як неад'емная ўласцівасць натуры чалавечай. Я маю па ўвазе фільм Карласа Сауры «Кармэн». Наўмысна «некасцюмны» фільм, рэпетыцыйныя, рабочыя гарнітуры, ніякіх інтэр'ераў і экстэр'ераў – голыя сцены студыі. Ніякіх успама– гальных элементаў – толькі танец, трывожна-пагрозлівы, наступальны пошчак абцасаў, дзівосны, неверагодных магчымасцей інструмент – чалавечае цела, выразнік душы. «Абцасаў град і пошчак кастаньєт», «Як бліскавіца, позірк твой спакусны».

У вершы С. Басуматравай няма ні віртуёзнай гульні словам – хаця тэма сама па сабе і спакушае да самых фантастычных і, мабыць, апраўданых метафар, але ўвесь лад верша, гэтае імклівае, шматпаўторнае (пяць разоў) «Танцуй, Кармэн! Танцуй, мая Кармэн!» – ствараюць такое ўражанне – нібы жарэм агністага крыла павеяла.

Форма супадае са зместам, адпавядае яму. Для С. Басуматравай увогуле характэрныя нязмушанасць выказвання, натуральнасць, добрае напаўненне паэтычнага пульсу, адчуваецца вось тая стыхія вольнага ветру, які, аднак, нясе ў сабе і пагрозу анархіі густу, і пагрозу самапаўтору. Яшчэ раз – такі, пэўна, закон мастацтва. Стыхіі патрэбны кантроль. Самакантроль.

Самакантроль, што знаходзіць рознае выяўленне. У такога яркага паэта, як Яўгенія Янішчыц, у яе сённяшнім пошуку новых спосабаў мастацкага самапазнання – і такі пазавершавы спосаб, як яе праграмнае выступленне ў «ЛіМе» ў дыялогу з крытыкам Тамарай Чабан У Някляева – таксама не толькі ў яго вершах, а і ў бліскучым, напрыклад, эсэ пра Аркадзя Куляшова. У Генадзя Пашкова – у яго публіцыстычных выступленнях. Я ўжо не вяду гаворку пра Таісу Бондар, з актыўнасцю якой у крытыка-публіцыстычным жанры і ў геаграфічным арэале яе публікацый мала хто з крытыкаў можа спаборнічаць. Спрабуюць тут свае сілы Галіна Каржанеўская і Мікола Мятліцкі, які, дарэчы, увогуле апошнім часам актывізаваўся ў грамадзянскай тэматыцы.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю