355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Алла Сямёнава » Слова сапраўднага лад » Текст книги (страница 10)
Слова сапраўднага лад
  • Текст добавлен: 20 марта 2017, 12:00

Текст книги "Слова сапраўднага лад"


Автор книги: Алла Сямёнава



сообщить о нарушении

Текущая страница: 10 (всего у книги 14 страниц)

Многія моманты грамадскага і асабістага парадку нярэдка ўскладняюць і стрымліваюць пераход паэта да новай якасці паэтычнага светаадчування. Занадта моцнай магла быць зараджанасць папярэднімі падзеямі – яны ўсё яшчэ трымаюць у сваім палоне пачуцці і думкі, перажыванні паэта...

Могуць быць і ўнутраныя перашкоды інакшага плана, калі ўсталёўваецца адчуванне вычарпанасці, завершанасці, пэўнага этапа ў творчым развіцці паэта, а выхад да новых ідэйна-творчых абсягаў вымагае назапашання новых уражанняў, збірання і пошуку новых магчымасцей...

Варлен Бечык, як мала хто з нашых крытыкаў, умеў быць і па-філасофску засяроджаным, і аналітычна-разважлівым, і па-грамадзянску тэмпераментным, і лірычна-зварушлівым.

Зноў пра той любімы ім сакавік. Пачатак артыкула пра Еўдакію Лось, як лірычная мініяцюра: «Вось і дачакалася наша зямля першага сакавіцкага дня. У душы – светлае, веснавое. Вольна і сонечна зноў пачынаецца жыццёвае абуджэнне: варухнуўся снег, закапалі ледзяшы, забліскацелі ў праталінах струменьчыкі, весялей зачырыкалі вераб'і... І нешта звонкае, добрае пачулася ў вышыні, ад чаго не аднаму чалавеку захочацца сёння спяваць і радавацца: Вясна! Вяс-на...»

Любіў ён вясну. І людзей. І сапраўднае слова. Мог ацаніць. Заўважыць. Не перабольшваючы, не перабіраючы меры, без сюсюкання. Але з той доляй дабраты і патрабавальнасці, што была натуральна яму ўласцівая. Дабраты – больш да іншых. Патрабавальнасці – больш да сябе. Мне давялося быць рэдактарам трох яго кніг: «Свет жывы і блізкі», «Шлях да акіяна», «Прад высокаю красою». (А ён быў яшчэ адным з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» і ў сааўтарстве з М. Ярошам выдаў манаграфію «Беларуская савецкая лірыка», напісаў не адзін артыкул, не адну прадмову і пасляслоўе.)

Не самы лагодны рэдактар, часам даводзіцца і жорстка правіць, і цяжка спрачацца, я заўсёды адчувала нават нейкую няёмкасць (нешта недарабіла!), калі ён зноў і зноў правіў сябе сам. Чуйны стыліст, Бечык добра ведаў роднае слова. Гэта быў той выпадак, калі, рэдагуючы, набываеш, набываеш, набываеш. А часта здараецца наадварот – толькі аддаеш, аддаеш, аддаеш.

...З ім можна было хораша пагаварыць пра літаратуру. Пра жыццё. Пра выдавецкія справы. Згадаць каго з аднакурснікаў. Успомніць тыя даўнія, незабыўныя гады. Калі ён быў проста Варлен, а не намеснік галоўнага рэдактара Варлен Леанідавіч.

Універсітэт. Першы курс. Пяцьдзесят пятая аўдыторыя. Сто пяцьдзесят чалавек філфакаўцаў (журналісты былі тады адным з аддзяленняў на філфаку). І мы – неафіты. Варлен Бечык, Генадзь Шупенька, я... Сур'ёзны светлы хлопчык Варлен. Зусім яшчэ хлопчык. Ён нават на свае шаснаццаць год не выдаваў. Здавалася, які сямікласнік трапіў на лекцыю.

Калі з'явіліся яго першыя публікацыі ў «ЛіМе», у «Немане» – так добра ўспомніўся яго прасветлены, нібы азораны нейкай асаблівай чысцінёй твар. Хто яго ведае – можа тая прасветленасць была не толькі ад духоўнай узвышанасці, але і ад не вельмі сытага пасляваеннага часу...

Мы ўспаміналі і ўражанні ад вялікага горада. Згадвалі свабодны, лічыце, на тую пару, доступ на філарманічныя канцэрты, што наладжваліся або ў старым будынку кансерваторыі (на плошчы Свабоды, зараз там спецыялізаваная музычная школа), або ў клубе імя Дзяржынскага. Было б жаданне. Білеты былі заўсёды. Нават на Святаслава Рыхтара. Партэр – 10 рублёў на старыя грошы, 1 рубель (фантастыка!) па сённяшніх уяўленнях.

Гаварылі і пра тое, як цяжка выслабаніць вольную хвіліну для пісьма. І я неяк уздыхнула – з намерам добра паплакацца ў жылетку. А Варлен Леанідавіч тады якраз толькі што здаў у «ЛіМ» падагульняючае слова ў дыскусіі пра сучасную паэзію пад назвай «У чаканні галоўнага». Ведала, што «зацягнуў» яго добра. Але не здагадвалася пра тое, што міжволі вырвалася ў яго. «Думаеце, я – прыйшоў дахаты і сеў за пісьмовы стол? Трэба заўтра здаваць артыкул, а я ў дзесяць вечара прыйшоў з пральні самаабслугоўвання». Гэта не было дакорам. Проста ён быў добрым сынам, добрым мужам, добрым бацькам названаму сыну. Дбаў пра ўсіх, клапаціўся пра ўсіх. Акрамя самога сябе. Пра сябе клапаціцца ён не ўмеў.

І – неяк не змаглі падумаць пра яго мы. Усе мы, хто быў побач з ім. Дагэтуль свідруе думка – няўжо нельга было нічога зрабіць? Згадваюцца ўсе верагодныя і неверагодныя гісторыі выратавання, пазбаўлення ад хваробы...

Ён ніколі не жаліўся. Пайшоў у апошні свой адпачынак: «Буду пісаць кнігу пра Панчанку». Быў на дачы. Але і да таго ён праводзіў адпачынак на дачы. Праўда, з вясны распытваў пра Дубулты. Меркаваў, як даехаць – сын захапляецца веласіпедным спортам, трэба абавязкова браць веласіпед. А потым: «На дачу. Буду рабіць «Панчанку». Зразумела. Ён такі акуратны, а кніга з серыі «Народныя паэты» стаіць у плане.

Прыйшоў з адпачынку – гаварыў, што было блага. Дык, можа, што трэба? Не, нічога...

...Ён трапіў у бальніцу. Мы невялікім жаночым гуртам пакіраваліся да яго. З кветкамі. Яшчэ з нейкімі, як нам здавалася, патрэбнымі дарункамі. Ён выйшаў – свежы, па-хлапечы жывы, у спартыўным гарнітуры, што вельмі пасаваў яму...

Выйшаў на работу. Паказваў эпікрыз (медыцынскае заключэнне), які, мабыць, свядома, каб даць яму зразумець сур'ёзнасць становішча, выдалі на рукі.

Ён глядзеў на ўсё напісанае там іранічна і з недаверам. А напісана там было многа. І не проста сур'ёзнага. Жудаснага. Але чамусьці мы падзялялі яго іронію. Згадваючы розныя дыягназы, якімі палохалі некалі многіх з нас.

А Варлен Леанідавіч паружавеў, акрыяў, здавалася, быў ажыўлены. Толькі з незвычайнай для яго ўвагай да сябе стаў хадзіць піць малако роўна ў дванаццаць гадзін аполудні.

Праўда, быў чалавек, які спачатку ўсё ведаў, мужна нёс гэты цяжар, не гаворачы нічога нікому. І дзейнічаў. Рабіў усё, што мог. Ці дакладней, рабіла.

Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Якая настояла на аперацыі... Аперацыі, што была неабходнай. Як мага хутчэй. І якую вытрымліваюць многія.

Ён не вытрываў.

Тры дні ўсё выдавецтва, усе сябры па-за яго сценамі з ранку да позняга вечара даймалі званкамі абласную бальніцу. Тры дні, ці, дакладней, трое сутак рабілі ўсё (як заўсёды ў такіх выпадках, закрадваецца думка – ці не ўсё?), каб выратаваць чалавека...

А трынаццатага лістапада мы неслі кветкі... У той пакой, дзе ўжо не будзе больш працаваць Варлен Бечык. Дзе стала труна, каля якой сядзела з вачыма, што, здаецца, увабралі ўсю скруху свету, жанчына. Маці. Ларыса Лявонцьеўна. Былая партызанка. Любімая выкладчыца. Любімая маці... І гаварыла: «А некалі ж людзі рызыкавалі жыццём, каб уратаваць яго».

Чатырнаццатага лістапада Дом літаратара ламіўся ад людзей, якія хацелі развітацца з Варленам Бечыкам. Таленавітым і сумленным крытыкам. Светлым чалавекам. Дзелавым, па-сапраўднаму дзелавым работнікам. І хаця было і золка, і слотна, аўтобусы да Прылукаў былі таксама поўныя людзей.

Многія гаварылі. І ў Саюзе, і на могілках, і пазней, на кватэры ў Ларысы Лявонцьеўны. І гаварылі шчыра. Нават тыя, хто ўвогуле мала здатны на шчыры, бескарыслівы парыў. Варлен Бечык валодаў яшчэ і рэдкай здольнасцю зачароўваць розных людзей.

 
Жыццё —
шляхоў і рэк падабенства:
Рух падарожны
распачынае
Юнацтва наша
з крыніц маленства
І ў акіян небыцця
ўпадае.
 

Гэта радкі з «Уступа» да паэмы «Далёка да акіяна». Цытуе іх Варлен Бечык у сваёй кнізе «Шлях да акіяна».

І далей разважае так: «Акіян небыцця... Можа здацца, што іменна гэты вобраз падказаў назву паэмы і акрэсліў значэнне апорнага слова. Так, акіянскі вобраз увасобіў тут і небыццё, у якім завяршаюцца ўсе шляхі-дарогі чалавечага лёсу. Але ў гэтай паэме ёсць і вобраз той усёабдымнай і велічнай бясконцасці, якой з'яўляецца само жыццё. Акіян жыцця, поўнага руху, падзей, пераўтварэнняў, супрацьстаіць нябыту як вобраз усвядомленага, актыўнага і мэтаскіраванага чалавечага існавання...»

Супрацьстаіць нябыту... Супрацьстаіць нябыту наша памяць пра гэтага чалавека: яго кнігі, плён яго рэдактарскай працы, яго мэтаскіраванае чалавечае існаванне.

І тое, што ў такіх выпадках бывае не суцяшэннем, але надае светлату нашаму смутку і пашай жалобе. Ён быў. І добра, што быў. Што такія людзі бываюць. І што ў такі вось сонечны, на зыходзе сакавіка, дзень, нам асабліва помніцца ён. Варлен Бечык.

Як урок, і ўзор, і дакор.


КЛОПАТ ДНЯ


І АЛГЕБРА, І ГАРМОНІЯ

Даўно ўжо, ой як даўно, ну, не так каб зусім звяла са свету, але, як сёння можна гаварыць, надавала духоўнага дыскамфорту адна няспраўджаная ідэя – ці жаданне? Задума? – некалі нейкае слоўца сказануць пра аднаго з таленавіцейшых нашых літаратараў. «Сказануць» – не агаворка і не з прычыны непавагі да той асобы. Проста «сказаць» – гэта весці гаворку грунтоўную ва ўсякім выпадку, дасведчаную. А што ж тут скажаш? Хіба толькі адно – пераклады робяць уражанне арыгінала. Таму, што, на жаль, мовы, з якіх перакладае Васіль Сёмуха, успрымаеш у пэўнай сістэме гукаў, што адрозніваюць іх ад іншых моў. Нават не такога ўжо плённага набытку, у выглядзе якога кволенька-прыстойнага мінімуму, і таго няма. Там была іншая мова. А Сёмуха перакладае з нямецкай і латышскай. Вывучыць? Вядома, ідэя вартая таго. Мовы – тым больш. Але ж тут якраз з'явілася іншая спакуса. І рызыканцкая надзея. Нешта зрабіць нарэшце. «Kwiaty Polskie» Юльяна Тувіма («Польскія кветкі». Мн., 1984). Не скрупулёзны разбор перакладу, але больш-менш заснаванае на веданні арыгінала ўражанне ад пераўтворанага на беларускую мову.

Юльян Тувім... Імя, невыпадковае для перакладчыка. Здаецца, выпадковых, па заказу, перакладаў у Васіля Сёмухі і не было. Ці амаль не было. У тым, што сёння складае творчы набытак перакладчыка, угадваецца акрэсленая мастацкая накіраванасць, відавочная філасофска-эстэтычная арыентацыя. Асабліва ў тым, што рабілася ў апошняе дзесяцігоддзе. Іёган Вольфганг Гётэ, Райнер Марыя Рыльке, Гюнтэр дэ Бройн, Ганс Фалада, Візма Бэлшавіца, Юльян Тувім... Усё толькі з мовы арыгінала. Ні ратункаў-падрадкоўнікаў, ні буксірнай мовы-пасрэдніцы. Ніякіх штучных парафразаў з тых моў, якімі ён дасканала не валодае. Не вярэдзяць яго думку прывідныя пегасы Асветы (прыгадаем вядомае пушкінскае: «переводчики – почтовые лошади Просвещения»).

...Некалі Карней Чукоўскі параўноўваў мастацтва перакладчыка з мастацтвам акцёра: «Мастацтва перакладчыка, як і мастацтва акцёра, знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад матэрыялу». Аднак – калі зыходзіць ад гэтага параўнання – перакладчык мае магчымасць сам выбіраць сабе «ролі», сам «рэжысіраваць», трактаваць твор. І воля аўтара не замінае, акрыляе. Тым больш – калі крылы гэтыя магутныя. І ім падуладныя розныя вышыні палёту. Ад астральных, «вселенских» узлётаў думкі вялікага Гётэ да нечаканых віражоў асацыятыўнага мыслення Рыльке, ад імклівага ў эмацыянальнай сіле сваёй верша Візмы Бэлшавіцы да «бреющего полета» прозы Гюнтэра дэ Бройна, што зырка ўхопіць сваім скептычным поглядам канкрэтныя, звычаёвыя рэаліі. І ўрэшце – да ўсмешліва-гарэзлівага лёту пісьменніцкага пёра Ганса Фалады ў ягонай кніжцы для дзяцей – «Даўным-даўно ў нас дома». Там пазначана – «для старэйшага школьнага ўзросту». Аднак я, даўно ўжо пакінуўшы ў мінулым той ласкава-ружовы ўзрост, мела некалькі шчасліва-светлых дзён адпачынку з гэтай кніжкай – колькі там добрага гумару, незласлівай іроніі, якія свежыя моўныя фарбы. Між іншым, як часта мы апраўдваем няўцямны падмалёвак, які нам падпіхваюць замест закончанай карціны, калі гаворка ідзе пра гарадское жыццё, маўляў, нікуды не падзенешся. Не распрацавана, не рабілася дагэтуль, не асвоена мастацкай думкай, адкуль жа тая прыстойная беларуская мова. А ў Сёмухі сцэнкі берлінскага (!) жыцця пададзены такой смачнай мовай, нібыта аўтар кніжкі ад свайго з'яўлення на свет белы ніякай мовай, акрамя беларускай, не карыстаўся. Ну, гэтая кніжка – хай яе хораша чытаюць дзеці – з вельмі важнага, але ў пэўнай ступені і акрэсленага ўзроўню ўсведамлення. І адпаведна – лексікі. Але ж і высокі лад мыслення Гётэ, пазнанне свету праз тое, «што завецца нямецкім духам, нямецкай субстанцыяй» (Л. Гінзбург), ёмісты змест, напружанае спалучэнне рацыянальнага і ірацыянальнага, выкрасанага логікай і эмацыянальнымі узрушэннямі у лірыцы аднаго з самых складаных паэтаў XX стагоддзя – Рыльке – з кожным паваротам беларускага слова адкрываліся ўсё новыя і новыя бакі творчасці вялікіх паэтаў, вядомых па рускіх эквівалентах, у тым ліку і такіх, як славуты пераклад «Фаўста» Барысам Пастарнакам.

Пераклады Васілём Сёмухам «Фаўста» Гётэ і кнігі выбранага Рыльке «Санеты Арфея» – адметны, вызначальны факт беларускай культуры. Ва ўзаемадачыненнях яе да нямецкай і аўстрыйскай. І ўжо не знікнуць з шаляў па-беларуску прамоўленыя вершы латышскай паэтэсы Візмы Бэлшавіцы, якім даў высокую ацэнку латышскі перакладчык Таўрыд Руліс, а мы, беларускія чытачы, проста з удзячнасцю адкрылі для сябе гэты незвычайны талент.

І, мабыць, стане важнай вехай у польска-беларускіх культурных варунках пераклад «Польскіх кветак» Юльяна Тувіма.

Сапраўды, шырокае «амплуа» ў перакладчыка Васіля Сёмухі. Можа, таму асабліва прыдаўся яму Юльян Тувім. Паэт, з'яўленне якога ў польскай літаратуры было адзначана сучаснікамі як «пачатак новай паэтычнай эры» (Я. Івашкевіч). Пісьменнік дэмакратычнага кшталту, палымяны патрыёт і антыфашыст, шукальнік глыбокага зместу ў паэзіі і адпаведных форм, перакладчык і папулярызатар рускай літаратуры, чалавек, надзвычай дасведчаны ў філасофіі і гісторыі культуры, пісьменнік, які ўмеў пісаць сур'ёзныя даследаванні і самага глыбокага зместу філасофскія вершы, але стварыў безліч эстрадных песенек, скетчаў, вадэвіляў, лібрэта аперэт. Паэт, якому былі аднолькава ўласцівыя і разважлівы роздум, і паэтычны пафас, і элегічны лірызм, і лёгкая іронія, і з'едлівы сарказм.

Класічны твор Юльяна Тувіма «Польскія кветкі» – своеасаблівы ліра-эпічны летапіс чатырох дзесяцігоддзяў жыцця Польшчы – удзячны, але і нялёгкі вопыт для перакладчыка. Патрабуе неардынарнай філасофскай, гісторыка-культурнай, эстэтычнай падрыхтоўкі і, вядома, таленту. Першы том «Польскіх кветак» (другі, як вядома, так і не быў напісаны) – гэта роздум пра час, пра сэнс гісторыі, пра лёс чалавека і чалавецтва. Пра лёс польскага народа. І ўсе ўласцівыя Юльяну Тувіму вызначальныя рысы таленту яго тут выявіліся надзвычай акрэслена. Здолеў ухапіць і адчуць поліфанію твора польскага паэта беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Перадаў агульны тон твора, яго думкі, шматлікія, размаітыя адценні сэнсу.

Роздум Тувімавы: «Час – стужка сну. На стужцы соннай – / мінанне. Сню й лячу ў прадонне/ Секундамі, што твораць цела./ Секунда-ўдар... Распалавінены/ Няспынны бег, і я ўжо ўклінены/ Між успамінам і надзеяй,/ Між будучыняй і мінулым».

Лірычныя замалёўкі, накшталт: «... там, за шыбай, свеціць месяц —/ мігае лямпа. Занавесіў/ марозік шыбы, сплёў узоры,/ з вокан свецяць іскры, зоры,/ Крышталь, вясёлкі і тапазы,/ Брыльянты сыплюцца, алмазы,/ І сам мароз ужо не помніў,/ ці ювелір ён, ці садоўнік...»/

Высокая патэтыка. Урывак, пачатак якога тут зараз будзе прыведзены распаўсюджваўся падчас гітлераўскай акупацыі як лістоўка: «Дай нам святла над родным домам/ і звона вешчага ударам/ адкрый нам Польшчу, як ты громам/ нябёсы насцежыш у хмарах./ Дай нам ачысціць дом Айчыны:/ прыбраць каменне і руіны,/ сплаціць грахі свае, заганы, хай будзе бедны, ды бязвінны/ наш дом, у смерці адабраны».

Іронія паэта, і не сказаць каб зусім незласлівая. Ёсць у ёй кпіны і нават ёрнічанне: «А польскі бэз так пахнуў маем/ уздоўж Алей і ў Садзе Саскім,/ з кашоў на плошчах і ў трамваях,/ з Бялян як ехаў люд варшаўскі./ Шафёр, матор убраўшы бэзам,/ на ўсю баранку з гікам рэзаў,/ вёз «на эцюды і на брагу»/ вясёлых фраераў шарагу...».

І зусім з'едлівы, знішчальны сарказм, калі гаворка ўжо не пра мітуслівых фанабэрыстых мяшчан, а пра гандляроў ідэямі, пра ілжэпатрыётаў Польшчы: «З прылаўкаў вашых брудных яткаў прадаеце здыхліну,/ ворвань і ад мінуўшчыны здор ёлкі./ А ўся сучаснасць вам у горла:/ кавалкі тлустыя і полкі./ Бо – гэта вам./ Вялікім прызам./ Як сплачвайце патрыятызму./ О крывадушныя артысты!/ О трубадуры Сытай Волі,/ «Санацыі прапагандысты,/ Святога Заўтра на Ніколі...».

Строгая, суровая канстатацыя, без жывапісных дэталяў, жорсткая графіка фактаў, калі гаворка пра рабочую Польшчу: «...Цэнтр горада панура-шэры; стары рабочы, жоўта-буры, есць бульбу з міскі ля варот. Чаму зямлісты колер скуры? – Бо голад, холад, бруд, смурод».

І – зноў. Спалучэнне патэтыкі з іроніяй, для польскай паэзіі ўвогуле, здаецца, характэрнае, згадаем хаця б Норвіда і Стафа. Дык вось, гаворка пра паэзію. Высокую паэзію. «Паэзія! Святло майстэрні! Ты светач мой лабараторны, і чарадзейны, і містэрны, як набажэнства, непаўторны!» Перакладчык вытрымлівае суцэльную аналогію з арыгіналам у гэтым месцы. Высокі стыль. Але памятае, што Тувім валодае віртуозным майстэрствам ажывіць агульныя і абстрактныя паняцці, сутыкнуць паняцці розных вобразных радоў, самы розны лексічны матэрыял. І разам з паэтам мяняе парадны алімпійскі крок на лёгкі шал подбегу іроніі. І тады свавольны Тувімавы Пегас прадстае такім у перакладзе Сёмухі: «Я ў школе —/конь у садзе/ школьным/ грабе ўжо пругкай/ ножкай глебу;/ я п'ю гарэлку – / конь свавольны/ гарцуе, /грывай чэша неба...»

Тут самая пара што-небудзь канкрэтнае давесці да параўнання. Радкоў, праўда, не лічыла, але ва ўсіх выпадках, калі нешта прасілася на параўнанне, відаць была эквілінеарпасць перакладу, адпаведны радок быў на месцы. Але галоўная вартасць і значнасць перакладу ў тым, што Васіль Сёмуха ідзе ў ім не ад абавязковай адпаведнасці слова слову, а ад думкі аўтара, ад настроенасці яго, ад мелодыкі і рытмікі верша, ад асаблівасцей беларускай і польскай моў. Імкнецца – і дасягае гэтага – не згубіць самай сутнасці паэмы, яе духоўнага настрою, яе стылю. Яе нацыянальнай своеасаблівасці.

Дарэчы, калі ў гаворцы пра «Польскія кветкі» па аналогіі заўсёды згадваюцца «Яўгеній Анегін» Пушкіна, «Донжуан» Байрана, «Бянеўскі» Славацкага, творчыя набыткі Каханоўскага, Норвіда, Міцкевіча, Стафа, дык, маючы на ўвазе пераклад Сёмухі, нельга не адчуць існаванне ў літаратуры «Новай зямлі» Якуба Коласа і «Тараса на Парнасе». І ў тым, і ў другім выпадку справа, канечне, не ў нейкіх канкрэтных паралелях, а ў нармальнай літаратурнай пераемнасці і ўзаемапранікненні, не ўплыве – а менавіта творчым наследаванні традыцый. Калі паэт, а за ім перакладчык-творца пішуць біяграфію краіны і біяграфію часу, біяграфію народа і біяграфію аўтара.

В. Сёмуха вельмі беражліва ставіцца да тэксту Тувіма, але не трымаецца за кожнае слова, як сляпы за штыкеціну ў плоце. Перакладчык адчувае размах крылаў творчай фантазіі Тувіма, стварае не зададзеную слоўную мадэль арыгінала, а паўнапраўны сатвор.

Часам, праўда, В. Сёмуха «заніжае» стыль аўтара: «На лежаках далей – іх пані у чортведама якім убранні». У арыгінале: «Далей на лежаках пані – каларытныя нечувана». («Opodal na leżakach panie/ Kolorystyczne neisłychanie».) Або наадварот. У Сёмухі – абстрагавана-вытанчанае: «князь белы статнасці і паху» (пра кветку нарцыс). У Юльяна Тувіма такой абстрагаванасці няма: «нарцыс, белы князь з казкі» («narcyz, biały książę z bajki»). Мы не знойдзем у Тувіма ні «шарагі», ні гешэфту, але вольны, раскаваны стыль Тувіма, што так шырока ўводзіў у свае вершы лексіку прадмесцяў Варшавы і Лодзі і выступаў супраць «містычнай задухі» дэкадансу, мабыць, без страт можа ўвабраць гэтыя фацэтныя слоўкі. Калі ў яго ёсць «фраераў», дык чаму б там не быць і «шаразе»?

В. Сёмуха не піша (ці не публікуе) уласных вершаў. Але ўсё, што ён перакладае, гаворыць пра яго як пра паэта, майстра слова. Ён з тых, хто ўмее перадаць чужое «я», надаўшы яму ўсё лепшае ад «я» ўласнага, а самае галоўнае, даносіць жывы водар арыгінала. Перакладаючы «не літару – літарай, а гумар – гумарам, прыгажосць – прыгажосцю» (К. Чукоўскі), адчуваючы гармонію створанай паэтам рэальнасці і ўмеючы праверыць гэтую гармонію алгебрай дакладна вывераных слоў.


«НЕ АБЫСЦІСЯ БЕЗ ДУШЫ...»

У сваім інтэрв'ю «Литературной Грузии» (1982, № 10) Надар Думбадзе згадвае словы Гётэ: «...таму, хто адкрывае новае, патрэбна шчасце, вынаходніку – мозг, але ні аднаму, ні другому не абысціся без душы...»

Апошнім часам, як бы наноў адчуўшы гэту ісціну і паспрабаваўшы яе ў сацыяльнай і індывідуальнай эмпірыцы, літаратуры ўсё больш настойліва спрабуюць усвядоміць духоўны вопыт, духоўны свет сучасніка ў непарыўнай іх сувязі, што існуе паміж канкрэтным сённяшнім днём, далёкім і менш далёкім мінулым і заўсёднымі законамі вечнасці.

Відавочна тэндэнцыйна вузкімі аказваюцца энергічныя прагматыкі Чашковы і мала падобныя на пераможцаў пераможцы Руслана Кірэева побач з героямі твораў Чынгіза Айтматава («І вякуе дзень даўжэй за век»), Данііла Граніна («Карціна»), Надара Думбадзе («Закон вечнасці»), Віктара Карамазава («Пушча»), Віктара Казько («Цвіце на Палессі груша...»). Гаворка тут не толькі пра канкрэтныя персанажы, а пра асноўную тэму, ідэю, настрой твора.

Не тое каб вельмі ўжо хацелася адразу «класіфікаваць», пазначыць парафію і дастачыць да пэўнага літаратурнага рада аповесць Алеся Жука «Паляванне на Апошняга Жураўля» (пра яе пойдзе размова). Але нельга не заўважыць, напрыклад, сугучнасці створанага Алесем Жуком відавочнаму ў літаратуры імкненню да спасціжэння вечных ісцін, абумоўленымі сацыяльнымі з'явамі часу, абавязковай супрычаснасцю чалавека да ўсяго, што адбываецца побач з ім. Пра той стрыжань асобы, без якога чалавек не можа быць чалавекам. І вось пра тое, што нідзе і ніяк «не абысціся без душы». І пра тое, што душа гэта ў вакууме і ўвогуле ў любым штучным асяроддзі жыць не можа. А за нармальную атмасферу існавання ў прамым і пераносным сэнсе гатова і прывыкла змагацца. Таму што пачатак усяго існага – у прыродзе. Трэба быць гаспадаром, гаспадаром на зямлі. Права на гэта ў нашай краіне ёсць у кожнага. Але пра абавязак не кожны памятае.

Сцяпан Дзямідчык, герой аповесці «Паляванне па Апошняга Жураўля», памятае заўсёды. Жывая яго душа чалавечая не можа спакойна глядзець, як гіне ўраджай, як часовы чалавек у вёсцы, толькі дзякуючы выпадку старшыня калгаса, Прымачак, збіраецца пазбавіцца ад апошніх коней – план па мясу выканаць. А Сцяпан разумее – «вёска без каня як не сапраўдная. Як без душы...». Конь, карова, сабака не проста частка гаспадаркі – частка жыцця. А ў жыцці патрэбны і дамавіты дымок над хатай, і туманы над родным полем, і перадранішняя цішыня, і жураўліны кліч, калі бліжэй да тэксту, «кліч Апошняга Жураўля».

Пра Апошняга Жураўля Сцяпан заўсёды ўспамінае ў тыя хвіліны, калі застаецца сам-насам: толькі маўклівая мудрасць поля; ці ў крайнім выпадку – паважлівая ўвага ўнука. Унуку ён і расказвае легенду пра Апошняга Жураўля. Перадаючы чутае ад дзеда. Даючы новае жыццё легендзе. Пра тое, як прыйшоў у сям'ю людзей Журавель, як, засумаваўшы па родным небе, вярнуўся да сваіх крылатых сародзічаў, а песню, душу сваю, тут, у людзей, пакінуў. Дамовіўшыся – «будзе ён кожнае восені прылятаць, будзе душу сваю гукаць. І пакуль душа тая будзе, пакуль ён па яе прылятаць будзе, датуль род наш чалавечы на зямлі будзе».

Сама легенда згадваецца недзе бліжэй да канца аповесці, а думае Сцяпан пра Апошняга Жураўля з першае да апошняе старонкі. І пасля смерці Сцяпана – як сведчанне вечнага жыцця душы народа, вечны жураўліны покліч – што абавязкова вяртаецца, абавязкова шукае водгуку.

Гэтая прытча-легенда пра Апошняга Жураўля і роздум пра адзінства вечнага і часавага, чалавека і прыроды, дзеянняў чалавечых і маральных законаў жыцця, што ў аповесці з'яўляюцца разам з думкамі пра Апошняга Жураўля, і абумоўліваюць у аповесці спалучэнне лірыка-філасофскага і сацыяльна-значнага, маральнага пачаткаў. Тут, у аповесці, дарэчы, ёсць уласцівы апошнім часам не толькі савецкай, але і сусветнай літаратуры зварот да міфалогіі, фальклору (Габрыэль Гарсіа Маркес, Алеха Карпенцьер, Лайаш Мештэрхазі, Кэндзабура Оэ, Айі Квейі Арма). І тая ж наяўнасць элементу фантастычнага – «метафары жыцця» (Ч. Айтматаў) – з'яўленне рэальнага Апошняга Жураўля, да каторага далятае, але не забівае, куля з ружжа, якое падае той, што пазней пацэліць у Сцяпана Дзямідчыка.

Гэтая легенда надае асаблівую глыбіню, важкасць задуме аповесці, яна і пазначае сувязь сучаснага з мінулым і будучым, канкрэтных падзей і ўсяго, «вечнага, што было і будзе».

Але сіла і своеасаблівасць празаіка Жука яшчэ і ў тым, што ён, тонкі лірык, пісьменнік, які ўмее мысліць глыбока, абстрагавана, яшчэ і пэўна стаіць па зямлі, дакладна ведае цану факту, асэнсоўвае актуальную сацыяльную праблему.

А сацыяльная праблема вострая. Тая, што балюча хвалюе Бялова, Абрамава, Распуціпа, настойліва гучыць у многіх беларускіх аўтараў. І жорстка, непрымірыма – тут, у аповесці Алеся Жука.

У аповесці ёсць калгас. Не з лепшых. Ёсць у ім брыгада – у вёсцы Альховыя Крыніцы. Вёсцы неперспектыўнай – з'явіўся такі ходкі тэрмін для вызначэння з'явы не проста сумнай, грознай.

У гэтых самых Альховых Крыніцах – «з трыццаці сямі двароў чатыры двары не пенсіянерскія». Значыць, рана ці позна застанецца чатыры двары. Вось якая яна, неперспектыва. А ўжо з гэтых трыццаці трох пенсіянерскіх адзін двор абязлюдзеў – памёр дзед Даніла, каваль. У Альховых Крыніцах «яшчэ на адным двары на наступнае лета бітая нагамі сцежка пачала зарастаць травою...».

Галоўны герой аповесці «Паляванне на Апошняга Жураўля» – Сцяпан Дзямідчык – у гэтай самай брыгадзе № 3, у неперспектыўнай вёсцы Альховыя Крыніцы, брыгадзірам. Як спрабуе акрэсліць сітуацыю старшыня калгаса Прымачак – неперспектыўны брыгадзір у неперспектыўнай брыгадзе. На самай справе – вельмі ж замінае Прымачаку ва ўсіх ягоных замахах. У старшыні перспектыва даляглядаў утылітарных, але простая і немудрагелістая, як моркаўка з гарода. Перспектыва ж гэтая выглядае так: татачка Прымачака ў райцэнтры майструе цагляны дамочак у два паверхі – з паравым абагрэвам і гаражом – арэчаўленае суцяшэнне на выпадак служэбнага краху. Крах гэты Прымачак, у нядаўнім мінулым інжынер, а зараз нікчэмны старшыня калгаса, прадчувае. Вымова ў яго ўжо ёсць.

А пакуль што хто-небудзь ды перашкодзіць бесклапотнаму жыццю Прымачака. Ну, хаця б гэты самы Дзямідчык. То ён пачынае ў сваёй брыгадзе жаць сярпамі выспелае ўжо, неўзабаве і асыпацца пачне,– жыта, у багністай нізіне, камбайну туды не прабіцца. Але як на думку Прымачака, калі і загіне тут жыта, дык такой бяды, ён прызвычаіўся ўсё разумець «маштабна». А то раптам той жа Дзямідчык – якая яму справа? – пачне абурацца, што гэта ў самае жніво дый механізатары п'яныя, і выкліча міліцыю.

Ці – зноў жа – новы рэдактар раённай газеты: «Распісаў дарогі ў калгасе, камбайны пад дажджом». Тут, праўда, ёсць немалая радасць стомленаму духу Прымачака: будзе гэты рэдактар яшчэ доўга чакаць чаргі на кватэру, а ён, хлопец хвацкі, свайго не праміне, у двухпавярховы палац перабярэцца, на сваёй машыне будзе да яго падкатваць. Ды і праўдалюбца і змагара за ісціну Сцяпана Дзямідчыка знойдзе спосаб выправіць на пенсію. Знойдзе спосаб, пакрыўдзіўшы Сцяпана і добра нашкодзіўшы справе. Таму што мілая дзеўчынёха Галя, якая прыходзіць на яго месца брыгадзірам, адбывае тут, у калгасе, патрэбны для стажу тэрмін пасля тэхнікума. Два гады – і ні дня болей. Так што асабліва нервавацца з-за чаго-небудзь, хварэць за справу яна не збіраецца. А ў брыгадзе тым часам яе падманваюць: «За адзін воз накошанае зялёнае сумесі запісваюць два», кароў на пашу выганяюць, калі сонца ўжо добра выграла зямлю і ссушыла траву.

...Сцяпан Дзямідчык быў апошнім штатным работнікам у брыгадзе. І не толькі адпаведна штатнаму раскладу, але згодна законам душы, патрабаванням сумлення. Адпаведна тым прынцыпам грамадзянскасці, за якія ён ваяваў. Але... ваяваў не толькі ён. Быў у партызанах разам са Сцяпанам і ўчастковы міліцыянер Жогла, ваяваў калгасны парторг. А зараз, калі старшыня відавочна пазбаўляецца ад Дзямідчыка, былы франтавік парторг гугнявіць нешта пра гады, пра здароўе, хаця сам на два гады старэйшы за Сцяпана і здароўем зусім не Геркулес. І Жогла, хвацкі партызан, участковы, з якім шалёна баяліся сустрэчы ўсе бандыты пасляваенным часам, навучыўся лагодна не заўважаць і дробязныя грахі аднавяскоўцаў, і нават відавочныя парушэнні закону. Вось і п'янтос Сашка Навалач, якога выслалі з горада – у вёсцы на вачах у людзей і спакус меней – хаваецца не ад участковага Жоглы, а ад непрымірымага Сцяпана.

І не дае спакою Сцяпану Дзямідчыку думка: «Як сталася, што стаў непатрэбен ён тут, Сцяпан? Чаму, калі адзін дурань камандуе на ўвесь калгас, усе маўчаць і слухаюць?» І ўзнікае пытанне ў нас, у чытачоў,– як здарылася, што сумленныя людзі, не хціўцы, не лайдакі, ды і не баязліўцы ў мінулым – так аплылі прагай абавязковага дабрабыту, так злучыліся з геаметрыяй перспектывы Прымачака. Вось, нібыта вата, агарнула ўсёдаравальная дабрата Жоглу: «І адразу ж выбудаваў хату, купіў сабе машыну...» Асабісты, умацаваны дабрабытам спакой зрабіўся меркай усіх каштоўнасцей чалавечых.

Матыў гэты не новы ў празаіка Алеся Жука, пісьменнік паслядоўны ў сваім актыўным, выкрывальным непрыманні спажывецкай маралі, якая абарочваецца і відавочнымі маральнымі стратамі, і шкодай грамадству, і адкрытым, нарэшце, як тут, у аповесці, злачынствам. Эвалюцыя спажыўца. Які спачатку выявіўся як вораг прыроды, а потым і чалавека. Сваім уласным ворагам, таму што разбурыў сваё ўласнае «я».

Каб толькі не пакрыўдзіць чым-небудзь сябе. З гэтага пачынаецца філасофія абывацеля-накапіцеля. Каб абавязкова прыбытак быў – хата, грошы, машына. У шафёра Мішы з аповесці – адзін з такіх інгрэдыентаў дабрабыту – заечыя шкуркі для дачкі. А потым гэтае нахабнае і звычнае «я так хачу» дазваляе шафёру Мішу гойсаць на машыне па жывому зябліву, з нясмелымі яшчэ ўсходамі, расстрэльваць у сляпучым святле фараў бедных зайцоў, і, нарэшце, страляць у чалавека. Абураны – як гэта нехта наважыўся перашкодзіць яму, ён жа возіць не абы-каго, Цыганкова, па раённых маштабах постаць прыкметную.

Нядобрасумленнасць сваю гэтыя людзі прыкрываюць таннай, але неабвержна грунтоўнай, падманліва патрыятычных колераў дэмагогіяй. Гэткі са смакам выраблены камуфляж. І парторг, што добра ведае прычыны, па якіх «пайшоў» Сцяпан на пенсію, прывычна паплёсквае слоўцам: «Мы ўсе ведаем, як ён душой перажываў за калгас, як ён не даваў спакою ні нам, ні сабе... І не ведаў спакою толькі таму, што на першым плане ў яго, камуніста, быў клопат пра нашу агульную справу». І не кінуўшы вокам – ці заплюшчыўшы ад усяго вочы? – вяшчае: «Таму мы зразумелі просьбу Сцяпана Сцяпанавіча – пайсці на заслужаны адпачынак, хаця нам бы хацелася, каб ён яшчэ папрацаваў».

Алесь Жук прыцягвае нашу ўвагу да гэтага канфлікту, канкрэтна пазначаючы фарбы, але не кладзе наўмысна змрочныя адценні, не спрашчае складаныя сацыяльныя, дзелавыя, асабістыя адносіны. Не выпроствае ламанай лініі прапаноўваемых жыццём абставін.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю