355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » З людзьмі і сам-насам » Текст книги (страница 14)
З людзьмі і сам-насам
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 04:00

Текст книги "З людзьмі і сам-насам"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 14 (всего у книги 14 страниц)

Развітанне было ў Страшніцкім крэматорыі ў пятніцу, 2З жніўня ў 15 гадзін. Месца ўрачыстае – вербы, туі вечназялёныя, а побач агонь у свяцільніках гарыць... Там жа недзе ў братняй магіле пахаваны i Тамаш Грыб.

Я вельмі хацела сказаць некалькі слоў ад беларусаў, але, на жаль, відаць, паводле рашэння сям'і, грамадзянскай паніхіды ўвогуле не было. На сцэне стаялі кветкі i вянкі (ад украінскай i беларускай амбасадаў, сястры, дзяцей i ўнукаў), грала музыка. Праз мінут пятнаццаць заслонкі прыкрыліся, усе ўсталі з лавак i падышлі паціснуць рукі блізкім.

Гэта было маё першае пахаванне тут, у Чэхах. Я ўспамінала наша стаянне над нябожчыкам, цалаванне халодных рук, а потым галашэнне, як забіваюць цвікі, апускаюць у магілу... Тут усё спрасцілі i ўзвысілі, схавалі твар смерці i нябожчыка – нават умоўнай труны яго не бачыш. Ніхто на людзях не плача i не галосіць, здаецца, як на канцэрце пабыў...

Ад беларусаў былі мы з Ганнай Сурмач i сам амбасадар Бельскі – прынёс вялізны вянок белых i чырвоных гваздзікоў. Ад украінцаў – нейкі дарадца з амбасады.

Прызнаюся Вам, хоць нябожчыка я не бачыла, некалькі ўжо дзён неадступна ўспамінаецца мне сп. Вацлаў. Гэта быў адзіны чэх у Празе, з якім я з асалодай таварыла па-беларуску. Увесь час цікавіўся, як я абжылася, ці разумею чэхаў, ці разумеюць чэхі мяне, кал i ўжо я найду сабе чэшската сябра...

Пасля пахавання я падышла да аднаго з сыноў, Яна. Сказала, што калі б яны не ведалі, што рабіць з беларускім архівам, то могуць звярнуцца да нашай суполкі «Скарына».

Атрымаўшы Ваш ліст, я зноў яму патэлефанавала i перадала прывітанне. Ён сказаў, што хоць гэта было даўно, у дзяцінстве, але памятае Вас i хацеў кантактавацца з Вамі, але не ведаў як. Паведамляю цяпер Вам яго каардынаты.

Ён мне таксама паведаміў, што урна будзе, відаць, пахавана на Альшанах, побач з магілай яго маці. Яны сапраўды не ведаюць, што рабіць з кніжкамі i архівам, бо не дадуць рады разабрацца. Частку перададуць Карлаву універсітэту. У гэтую нядзелю ўнучка (дачка Яна) прапанавала мне прыйсці i паглядзець, што засталося. Потым Вам напішу».

I напісала:

«Учора, у нядзелю, мы з Ганнай Сурмач i Сержуком Сокалавым паехалі забраць беларускія кнігі са спадчыны Вацлава Жыдліцкага. Мы дамовіліся менавіта пра кнігі, бо архіў узялі сыны, яны, відаць, будуць у гэтым яшчэ разбірацца. Кніжкамі займалася ўнучка Тэрэза, ёй памагала Галіна Бінава, якая сказала, што спадар Жыдліцкі прыняў рашэнне галоўную частку ўкраінскіх кніг перадаць ім, у Брноўскі універсітэт.

Беларускія кнігі былі складзены дзесьці ў дваццаць скрынак. Гэта ўсё найлепшае, што выходзіла да канца мінулага стагоддзя, плюс чэшскія пераклады. Частку кніг возьме на захаванне Сокалаў, частку – я. Плануем скласці спіс, a калі наша суполка «Скарына» будзе мець свой куточак у Празе, то зрабіць там беларускую бібліятэку.

У гэтай апошняй кватэры сп. Жыдліцкага (Bozdechova, 3) я не была раней, хоць гэта вельмі блізка ад майго дому, па дарозе. Гэта маленькая двухпакаёўка, на другім паверсе, пад ёю, здаецца, кавяранька. У той кватэрцы ён пражыў апошнія тры гады. Выглядае, што жыллё не было ягоным, бЬ сям'ю прыспешваў уласнік, каб хутчэй вызвалілі...»

* * *

Яну Вацлававічу (бацька называў яго малога Гонзай) я напісаў па-руску, палічыўшы, што гэтую мову ён вывучаў у школе. Апроч пісьмаў Вацлава да мяне, назваў яшчэ i той, планаваны выдавецтвам «Мастацкая літаратура» ў канцы 80-х, том Жыдліцкага – артыкулы пра беларускую літаратуру, які ён быццам рыхтаваў, але не спяшаўея з гэтым, кажучы мне, што спачатку складзе ды перакладзе добры аднатомнік Кузьмы Чорната, бо калі не ён, дык у Чэхіі ніхто гэтага не зробіць... Папраеіў Яна паглядзець у бацькавым архіве, ці не засталося там нарыхтовак да мяркуемай кнігі артыкулаў.

Добра думаецца пра тое, што мае пісьмы да Вацлава або ix ксеракопіі будуць прысланыя. Узаемная перапіска, шматгадовы творчы дыялог пабольшыцца яшчэ i на сябра-чэха, пасля іншых сяброў-літаратараў – рускага Дзмітрыя Кавалёва, паляка Мацея Канановіча, нашых Караткевіча i Калесніка, а таксама й заходнебеларускіх местачковых настаўнікаў, краязнаўцаў i чытачоў Міхася Петрыкевіча i Уладзіміра Томкі. Мой дыялог з кожным, каго называю, налічвае дзе многа, а дзе i мноства пісьмаў, здадзеных у архівы. Надрукавана толькі перапіска з Караткевічам, па колькасці найкарацейшая.

Чакаючы весткі ад Яна, летуцелася часам, як гэта я нарэшце i дачакаюся сваіх пісьмаў, пазычу ў архівах (смешнавата неяк: пазычу – сваё) пісьмы Вацлава, храналагічна складу ix з маімі i, перш за ўсё, начытаюся ад душы, яшчэ раз перажыву наша жыццё, хоць у пэўнай прыблізнасці, як гэта бывала ўжо з пісьмамі іншых сяброў...

На самай ранняй яго кніжцы – «Soućasna sovecka literatura III ukraińska a beloruska» – найпершы аўтограф:

«Вельмі шаноўнаму Янку Брылю..., які даў мне адчуць беларускую душу... Шчыра Вацлаў Жыдліцкі. Прага, 4/4 1966 г.».

Падкрэслена мною цяпер, у горкім роздуме, хваляванні i ўдзячнасці.

Ёсць аўтографы на іншых маіх кнігах, перакладзеных ім...

Недзе ў хатнім архіве Караткевіча захоўваюцца «Прыгоды Швейка» ў арыгінале, прысланыя нам Вацлавам з адным аўтографам абодвум зараз. Бо неяк мы на сяброўскім застоллі, не змаўляючыся папярэдне, ляпнулі, што ахвотна пераклалі б любімую кнігу на нашу родную, a Вацлаў, што быў тады госцем, неўзабаве прыслаў, здаецца, нават двухтомнае раскошнае выданне тых прыгодаў.

Перабіраў я i запісы, шукаючы, што дзе пра Вашака, як мы яго называлі. Прыемна ўразіў той, з канца 1987-га, дзе пра тое, як я позна ўвечары праводзіў яго ад нас у гасцініцу, а ён у ліфце сказаў:

«Добра, кал i ёсць на свеце дом, сям'я, дзе можна быць як дома».

Перабіраў я таксама i фотаздымкі, выбраўшы з папак тыя, дзе ёсць Жыдліцкі. З назваў мясцін, запісаных на адваротах здымкаў, нават i нейкае ледзь не «хоку» складалася, для сябе, з сумнаватым інтымам успамінаў:

Мір, Свіцязь, Туганавічы,

Альбуць, Крынічнае, Іслач,

Мінск, Прага, Масква...

Нібы й нямала, i – мала...


I неяк ці не найболей шкада, што не знойдзены, не захаваўся адзін з найранейшых здымкаў, з лета 1967-га, зроблены мною дома, пад вечар, пасля сяброўскага застолля. Вацлаваў меншы, вясёлы чэшскі жэўжык Далібор спіць на канапе, чорнавалосы на белі, з гронкай бананаў у ручцы...

* * *

Сталага веку мужчына, якога я ведаў i памятаю стрункім падлеткам, у адказ на маё пісьмо з канца верасня напіеаў мне ў палавіне снежня. Шаноўны медык Ян Жыдліцкі маё рускае прачытаў, але адказваць на той самай мове не асмеліўся. У сваім горадзе Мельнік напісаў па-чэшску, a спадарыня Бінава тое пісьмо ласкава пераклала ў сваім Брне на мову рускую, адтуль i даслаўшы.

Строга-скупыя кампутарныя радкі пачынаюцца цёпла: «Міły Janku Bryle...» А далей перакладаю з перакладу:

«Дзякую за пісьмо i прашу прабачэння, што пішу ca спазненнем. Здарылася так, што пасля татавай смерці памерла 30.10.2002 i мама, вось таму...»

Перапыняюся, каб сказаць, што маці Гонзы i Далібора – гэта першая жонка Вацлава, якую я не ведаў, пра далейшы лес якой нічога не чуў.

«...Што датычыцца татавага архіва, дык мы пасля яго смерці знайшлі толькі кнігі, частку якіх перадалі універсітэту, частку ў Славянскую бібліятэку. Ніякіх пісьмаў мы не знайшлі, бацька ў апошнія гады двойчы перасяляўся, кожны раз стараючыся сваё мінулае пакінуць за сабою, ліквідаваць. Мы знайшлі шмат фотаздымкаў, звязаных з паездкамі на Украіну i ў Беларусь, ix мы перадалі дац. Бінавай.

Гэта ўсё, што я магу Вам у сучасны момант паведаміць.

Жадаю Вам як найлепшага 200З года i шчаслівых Калядаў».

Чытаючы ўсё гэта, я міжволі прыгадаў сваю фразу з нядаўняга інтэрв'ю адной журналістцы пра злыбеды нашага часу: «Гэта, мая дарагая, не эмоцыі, гэта – боль...»

A ўсё ж я не магу зусім рэальна ўявіць ні свядомага аўтадафэ вялізнай карэспандэнцыйнай украінска-беларускай спадчыны аўтарытэтнага вучонага, ні нейкіх іншых формаў яе беззваротнага знікнення. Такую процьму пісьмаў няпроста i пагубляць усю, нават пры перамене жылля. У памяці стаяць словы з першага пісьма Галіны Бінавай: «...Ён чытаў Вашы пісьмы...»,– значыцца, яны былі i ў яго апошнія гады i месяцы. «Беларускія кнігі,– пісала мне Алена Ціхановіч,– былі складзены дзесьці ў дваццаць скрынак. На адной з раскрытых скрынак ляжаў ліст, напісаны знаёмым почыркам i прычым складзены так, што я там убачыла сваё імя. Так выпадкова маю адзін Ваш ліст, i паколькі ён адзін, то лепш Вам вярну».

Дык вось яно – толькі адно з найменш паўсотні маіх пісьмаў Вацлаву, напісанае 14.IV.1999 года, без канверта, бо пасланае ў падарунку, які ўзяў ад мяне для прафесара Жыдліцкага ягоны студэнт па імені Ян (прозвішча я не запомніў), які нешта з месяц стажыраваўся ў нашым БДУ. А ляжала пісьмо на скрынцы, складзенае так, што наверсе былі словы:

«Мая амаль зямлячка, сімпатычная Лена Ціхановіч, пісала пад Новы год, што яны, маўляў, на «Свабодзе», успамінаюць мяне i самі, i з прафесарам Жыдліцкім. Пры нагодзе перадай ёй, калі ласка, мае прывітанне».

I такая яшчэ акалічнасць. Пісьмо гэтае ляжала «на адной з раскрытых скрынак»,– значыцца, яшчэ дзевятнаццаць былі нераскрытая. A скрынкі з кнігамі ўкраінскімі, якія накіроўваліся ў Брно?..

Словам, калі ў мяне раней была трывога пра лес тых пісьмаў, дык цяпер спадцішка з'явілася i пэўная надзея. Дай Бог!..

...Не перакладзены аднатомнік Кузьмы Чорнага. Той том артыкулаў Жыдліцкага пра беларускую літаратуру, што ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пераносіўся з плана ў план, гэта мелася быць гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя, але, як напісала мне Галіна Бінава, «задума засталася ў планах, праектах i ў зборы матэрыялаў – не больш таго...».

Што ж, у многіх застаецца штосьці няздзейсненае, недаробленае... Тут у мяне не проста развага, не гаркавая згода з тым, чаго не паправіш,– тут ёсць i суцяшэнне, яно ў адчуванні шчырай, вялікай удзячнасці за тое, што зрабіў для нас, беларусаў, гэты цудоўны, непаўторны чэх.

notes

1

– А яны ўсё страляюць, усё страляюць!..


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю