355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] » Текст книги (страница 13)
Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 13:30

Текст книги "Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 13 (всего у книги 17 страниц)

* * *

Адзін, праходзячы каля гмаху ЦК партыі з двума тамамі Леніна пад пахай, трымаў ix залатым цісненнем да вокнаў – хай таварышы бачаць, што ён чытае, хай думаюць, пра што ён піша... Бачыў я гэта аднойчы. Дадам, бо ведаю: i дзяржаўную прэмію ён дамагаецца атрымаць за свае кніжкі для дзядей – няхай бяздариыя, але ж на якую тэму!..

Другі, зияты з пасады галоўнага рэдактара газеты за тое, што яго дысертацыі, кандыдацкая i доктарская, як аказалася, напісаны не ім сам.ім, a рэдакцыйнымі «неграмі», якія, нарэшде, не вытрымалі i прасігналілі. Знялі яго не надта каб i нізка – паставілі выкладаць гісторыю ў інстытуце. Ніжэй было нельга, бо тыя яго дысертацыі, асабліва другая, падпіраліся перад ВАКам хадайніцтвам «некаторых работнікаў» Цэнтральнага Камітэта.

Гэтага я ўбачыў раніцай перад домам ЦК, дзе на зялёным скверыку залацілася лісде i карычнева паблісквалі маленькія боханчыкі каштанаў. Ён ix рупліва, няспешна шукаў, паднімаў.

– На дачы добра пасадзіць, – сказаў мне, калі павіталіся.

I праз аскому непавагі да яго, даўно знаёмага, падумалася:

«Во, i гэта ж не так сабе, а каб пацвердзіць вернасць...»


* * *

У школе, на бацькоўскім сходзе. Сын двоечнік, другагоднік. А бацька, нярослы адстаўны палкоўнічак, увесь у ордэнскіх ды медальных планках. Наслухаўшыся непрыемнага, супакойвае i настаўнікаў i бацькоў:

– Таварышы, не будзем лішне хвалявацда! З такіх, як, мой Толя, вырастаюць буйныя дзяржаўныя дзеячы.

Амаль усе смяюцца. З неабстрактным падтэкстам, кожны сабе ўспамінаючы сяго-таго са знаёмых i незнаемых.


* * *

Каля найпершага сакратара ўвесь час, на прыпынках у нашым пакалгасным вандраванні, прыкметна круціцца целаахоўнік. Высокі, плячысты, з заслужанай пралысінай на рыжай макаўцы. з выразам твару ці зусім ужо ирастадушным, ці нават i дзікаватым. Ад сілы гэта, ад адчування абавязку? Перад кім?..

У абласным тэатры, дзе пасажыраў нашых «семінарскіх» аўтобусаў сабралі для ўрачыстага падвядзення вынікаў пазнавальнага падарожжа, ён, той – таксама поблізу, сядзіць за спіной суб'екта ахоўвання.

Успомнілася ў Та лето га, ці не ў трактаце «Царство Божие внутри вас», як ён – у такой сур'ёзнай працы – піша, што кожны раз, гаворачы з вартавым салдатам: перад казармай ці перад турмой, яму, старому ды вялікаму, хочацца пакратаць шчопцямі за востры кончык доўгага штыха.

Мне, грэшнаму, там, у тэатры, захацелася яшчэ большага – перайсці цераз праход i свабоднаю жменяй памацаць ахоўніка вельмі важнага цела за руку вышэй локця – што ж там за такія ўсенародныя мускулы?..


* * *

Рыгор Бярозкін расказваў, як у лагеры, хутка пасля смерці Сталіна, ён даў суседу па нарах, свяшчэнніку, газету, у якой – на трыбуне Маўзалея – новы склад Палітбюро ці там Прэзідыума, словам, асірацелыя Молатаў, Берыя, Маленкоў i далейшыя па чарзе. Баця доўга ўглядаўся, задумліва, а пасля заключыў, уздыхнуўшы:

– Нет благообразия в ликах!..


* * *

Не выходзіць з памяці, як у верасні пяцьдзесят чацвёртага года, на толькі што вельмі раскошна адкрытай Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, адна вясковая жанчына ў групе экскурсантаў ад павільёна да павільёна насіла поўную авоську чорнага хлеба, які ёй пашанцавала з самага ранку купіць. Хоць i пазней магла б купіць яго, але ж для пэўнасці...

Мы з сябрам былі там ад газеты, мы пісалі пра іншае.

У тым жа верасні i другое:

Старшыня калгаса абедае ў сталічным рэстаране. Паклікаў афіцыянта, расплачвацца.

– Што я табе, таварышок, скажу. У нас, калгаснікаў, зарплата ў канцы года. Я тады ўсім вам i налічу – i за яду, i за гарэліцу, i музыкам. Колькі выйдзе – столькі i дам.

Афіцыянт i наведвальнікі, хто бліжэй, смяюдца: для ix гэта – як быццам толькі жарт.


* * *

Пісьменнік, што любіць падтрымліваць сувязь з вёскай, з працоўным народам, таргуе на Камароўскім рынку тварожны сыр.

Цётка, маладжава бойкая:

– Бяры, браток. Вось хутка наша пакаленне вымра, у вёсках не застанецца нікога – скулу тады купіш. Бяры. Сырок настаяшчы.

Было гэта ў шэсцьдзесят сёмым годзе.


* * *

А сёння:

– Якая там, браде Іване, веска цяпер! Восемдзесят два двары, а на работу выходзяць дваццаць два чалавекі! Дый то адны бабы. Бо куды ж мяне тут або Арсеня лічыць? Толькі дрэбы... Раней я кумам часта быў. Падлічыў неяк – аж дванаццаць разоў. А цяпер? Цяпер мяне толькі ямы капаць клічуць. Людзі ж усё паміраюць, вядома, старыя. Рукі ўжо мне паўрывала лапатай. А як не пойдзеш, не паслухаеш?..


* * *

У польскай газеце:

Падпалкоўнік міліцыі быў балюча ўражаны тым, што застаў на месцы авіякатастрофы. Страшна было глядзець, як палаў самалёт, як дагаралі людзі, аднак яшчэ страшней, здаецца, было тое, як паводзілі сябе некаторыя навакольныя хутаранцы i дачнікі.

«Не магу i дагэтуль зразумець гэтага. Я ўбачыў матак з малыш дзецьмі, на руках або за ручку, як яны аглядалі жахлівыя астанкі, паадрываныя ногі, рукі, безгаловыя тулавы... Усе хадзілі навокал паразрываных целаў з павырыванымі мускулам!, растрыбушанымі жыватамі. Хадзілі, намагаліся перабіраць рэчы ахвяраў, падымалі нрадметы, шукалі...»

Шафёр «хуткай дапамогі»:

«Мы толькі што знайшлі раменьчык. ад гадзінніка, a гадзінніка ўжо няма. Мы бачылі рэшткі жаночай рукі з паздыманымі пярсцёнкамі. Засталіся толькі сярэбраныя, расціснутыя так, што ix не ўдалося зняць. Мы бачылі таксама сумачку ад касметыкі, раскрытую, пустую...»

Чытаючы гэта, успомніў з дваццацігадовай даўнасці твар, вочы маладога мастака, нарачоная якога ўтапілася незнарок.

«Як гэта страшна, – гаварыў ён мне. А пасля горкай паузы дадаў: – А яшчэ што вельмі страшна, Іван Антонавіч, дык гэта сваякі яе. Прыехалі. Далёкія, бо ў яе ні бацькоў, ні братоў i сясцёр. Як яны разрывалі яе пакойчык – каму падушка, каму талерка, каму... Як гэта дзіка i страшна!..»


* * *

«Каля Шаўляй, у мястэчку, наша батарэя спынілася ў пустым касцёле. Спалі мы там на нейкіх рэлігійных плакатах...»

Нярослы рабочы з бабскім голасам расказвае за санаторным абедзенным сталом, як ён тады, прызваны ў армію пасля вайны, загадваў складам ці складзікам, браў прадукты i насіў у літоўскую сям'ю, дзе ў яго была дзяўчына. Проста расчульваецца сваёю дабратой. Бо i хлопчыкаў стрыг, яе меншых братоў.

I не падумае нават, што краў.

Успомніў я гэта, сустрэўшыся з ім зноў жа ў санаторыі, у іншым i аж праз дваццаць з гакам гадоў.

Гэты маляр з завода быў ужо тым часам на пенсіі з-за траўмы галавы (зваліўся са страмянкі), інвалід другое групы. Зноў па-бабску, ня-ня-ня, расказаў мне, што пенсія 230 рублёў i льготы яшчэ. I часу вольнага колькі. Сястра жыве на Украіне, дык ездзіў да яе ўжо чатыры леты ўзапар, тыднямі там жыў. Добра жыве сястра, участак паўгектара. А яшчэ ж i поле навокал. Калгаснае.

– На велісяпедзе сабе далей паеду, у кукурузу далека зайду, каня свайго схаваю, а сам у сланечнік. Пасцілачку няйлонавую пасцялю, нацерушу таго сланечніку. Тры з палавінай вядры лезе ў рукзак. Раз, другі раз. Цэлую выварку алею націсну...

– Вы ж крадзеце, – гавару, не стрываўшы ад гэтага вякання.

– Ну?– пытаецца ён з дурнавата-мудрай усмешкай.– А таварыш Ленін сказаў жа, што трэба дзяліцца!..

Красці ў казны – не грэх. Калісьці – народная мудрасць. I класікі агаворвалі гэта. Недзе чытаў у Талстога, толькі як канстатацыю.


* * *

У мінскім Доме літаратара сустрэча нашых i амерыканскіх пісьменнікаў. На стале як звычайна кветкі, яблыкі ў вазах. Гутарка ідзе сур'ёзная, на тэмы найвышэйшыя – пра неабходнасць абароны міру. Перад гэтым госці былі ў Хатыні, тут ім толькі што паказалі фільм «Ідзі i глядзі»...

Каля сцен тым часам сціпла, пранамсі, моўчкі сядзяць маскоўскія дзеўкі ці маладзіцы, перакладчыцы. Запасныя, бо перакладае ўвесь час адзін, мужчына.

Гутарка закончана за сталом, працягваецца ў кулуарах.

А запасныя, устаўшы з-пад сцен, ужо нясуць у цэлафанавых торбах яблыкі са стала. Торбы ў ix, як заўсёды, з сабою. Справа прывычная, празаічная і... брыдкая. Абозніцы.

Згадалася такое i з Ерэвана, таксама з сустрэчы міжнароднай i высокай. Калі такія прылітаратурныя феі прагна, нібы ў запас, пілі дармовы каньяк, a цукеркі ды садавіну хавалі ў вялізныя сумкі. A ні дбаючы, як гэта выглядае збоку...

Прыклады i яшчэ знайшліся б.


* * *

Нешта ў канцы пяцідзесятых гадоў ездзіў я, па запрашэнні, у групе членаў рэспубліканскага піянерскага савета, у Сапоцькінскі, пагранічны з Польшчай, раён. Адтуль прасігналілі, што ў адной каталіцкай вёсцы бацькі не пускаюць дзяцей у піянеры. ,Шэсць піянерчыкаў на ўсю школу, i гальштукаў дахаты не бяруць, «бо мама спаліць у печы...».

Сабралі нам бацькоўскі сход: сем ці восем цётак. Мы выступалі перад імі. Я нават i папольску. Не бярэ. Сядзяць насупленыя, маўчаць. Нарэшце адна ўстала i тонам апошняй, адчайнай просьбы азвалася:

«Адпусціце мяне! Мне трэба да дому!»

Што ж, калі ласка.

А за ёю – i ўсе...

Настаўнікі павялі нас «абедаць».

Дырэктар —непаголены, у шырачэзных сініх, паплямленых галіфэ – жыве пры школе. На школьным калідоры сакочуць куры, пішчаць парасяты, наследжана імі. Мутная самагонка, нябрытае сала, дыхціць квашаная капуста, скрылямі з галовак. Настаўніцы, i пажылыя, i маладзейшыя, куляюць шклянкі i, нюхаючы хлеб, пакрэхтваюць, як лесарубы, на капусту:

«Эх, слаўная закусь!..»


* * *

Сонечны ранак. Адны дзеці ідуць у школу, другія ў садок, у яслі. З мамамі, бацькамі ці бабулямі. Людзі на працу ідуць. А тут – будаўніцтва дома. Высока пад ясным небам тырчыць разумны кран, з якога чуецца, як божы гром, выразна падкрэслены мат, узняты ў нас на вышыню.


* * *

У раённым гасцінічным рэстаране.

Дзве дзяўчыны, відаць, са служачых, з сумным лесам «ад трыццаці да сарака». Удзвюх за сталом, які разлічаны на чацвярых, з графінчыкам гарэлкі. Ці для сябе толькі, ці з разлікам, што кавалеры якія падсядуць. Гарэлкі – усё роўна горкай, як здушаныя ў горле слёзы.

I дзікі, бяздарны крык маладога мясцовага спевака праз мікрафон – траскучы, хрыпучы да болю душы...

I гэта сучаснасць.


* * *

Шырма таксама сядзеў. У вайну, на Лубянцы. Расказваў мне, як страшэнна хацелася есці, да галюцынацыяў. I снілася яда бясконца.

– Здаецца, возім з бацькам снапы. Наклалі воз, уціснулі рублём. А потым гляджу, дык гэто не снапы, a жыдоўскія халы!..

На «жыдоўскім» шаноўны Рыгор Раманавіч i папаўся. У Заходняй «яўрэй» па-беларуску не гаварылася, у слове «жыд» спрадвеку не было нічога абразлівага ды варожага. І Шырма перад вайной, у Беластоку, так i гаварыў. Хтосьці данёс, ужо ў эвакуацыі, высакароднага, прагрэсіўнага чалавека адарвалі ад яго дзецішча, ансамбля, пачалі вырабляць i яшчэ аднаго «ворага народа»... Пакуль не ўмяшаўся Панамарэнка.

У сямідзесятых гадах мы асабліва часта перазвоньваліся, гаварылі звычайна доўга. Старэнькі ўжо наш змагар за песню – душу народа i сам не баяўся, i не лічыўся з тым, што яму-то ўжо можна i менш баяцца, як мне, не ў тым узросце, не з тым аўтарытэтам. Сам «залішняга» не гаворачы, больш слухаючы ды з асцярогай падтрымліваючы гаворку, я ўвесь час памятаў пра таварыша «трэцяга»... А любы дзед вядзе сваё:

– Хадзіў у Цэка. Патоўкся па калідорах, па кабінетах. Няма з кім гаварыць, дурань на дурні едзе. Порторгі ёсць, профоргі ёсць, комсоргі ёсць, a хораў у школах няма i няма! I ніхто не хоча слухаць... Што гэто будзе?..


* * *

На з'ездзе ўкраінскіх пісьменнікаў.

I ў дакладзе i ў выступленнях усё так гладка ды сонечна. А два таленавітыя, якім бы толькі радаваць чытача, – Грыгір Цюцюннік i Віктар Блызнец, – «за справаздачны перыяд»... павесіліся.

I пра такое – ані слова...

Запісаў я гэта ў сакавіку восемдзесят першага года. Цяпер гаворыцца: у час застою.

У кастрычніку восемдзесят сёмага, выступаючы на ўсесаюзнай творчай канферэнцыі ў Ленінградзе, Алесь Ганчар сказаў (перакладаю з «Літературно'і'Украши»):,

«Хіба ж можна было атмасферу такой адчувальнай духоўнай прыгнечанасці лічыць спрыяльнай для развіцця літаратуры i культуры ва ўсіх яе адгалінаваннях? I ці не таму ў тыя застойныя гады трагічна ішлі з жыцця маладыя найдаравіцейшыя людзі з асяроддзя нашай творчай інтэлігенцыі?..»

«Литературная газета», перадрукоўваючы гэтае выступленне, без другога сказа ў маёй цытаце... абышлася.

A ўжо ж, калі сапраўды «галоснасць», дык Ганчар мог бы хоць дома, у Кіеве, назваць імёны тых, што самахоць пагінулі.


* * *

Вясной семдзесят трэцяга года, у Гамбурзе, на сустрэчы з актывістамі толькі што створанага таварыства; ФРГ – СССР, камуністамі i змагарамі за мір, адзін пацыфіст – ён так назваў сябе – нестары, інтэлігентнага выгляду мужчына звярнуўся да нас, членаў Савецкага камітэта абароны міру, з такім пытаннем:

Чаму на адным з паседжанняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў савецкая дэлегацыя выступіла супраць таго, каб маладых людзей, якія з міралюбівых, чалавечных меркаванняў адмаўляюцца ваяваць, – як тыя, скажам, амерыканскія юнакі, што не хацелі ісці на В'етнам, – каб тых людзей судзіў толькі міжнародны суд?..

Кіраўнік нашай дэлегацыі, салідны латыш, на гэтае пытанне проста не адказаў. Зрэшты, як i на некаторыя іншыя пытанні, на што немцамі была звернута ўвага: «Якая ж гэта дыскусія, калі вы не адказваеце на нашы пытанні?..» Здаецца, што нават той пацыфіст i сказаў гэта.

Наколькі я разумею нямецкую мову, i перакладчыца з ходу рэдагавала пытанні, перадаючы ix кіраўніку...


* * *

Некаторыя патрыёты славянска-літоўскі Грунвальд 1410 года ўзвышаюць ды падкрэсліваюць любымі сродкамі, да пацешных уключна. Скажам хоць бы пра лагер адпачынку для беларускай малечы з такою іменна грозна-ваяўнічай назвай.

А сусветны Грунвальд 1939-1945 гадоў яны гатовы нават рэвізаваць, то ў наіўнай крыклівасці, то ў глыбакадумным сумняванні: a ці патрэбен быў ён для Беларусі?..

Дадамо: як для іншых краін, на ўсіх кантынентах...


* * *

Пачатак сорак другога года. Заходнебеларускае мястэчка.

Адзін браток у палідыі, другі дэзерціраваў з фронту. Бацька ягонага саслужыўца, пажылы вясковы чалавек, прыйшоў спытацца:

– Можа, вы нашага Івана бачылі? Разам жа вы ішлі, служылі...

– Бачыў, дзядзька. Яго бальшавікі павесілі. Сам бачыў...

Гора якое ў хату!.. Маці так і памерла, меней чым праз год, з сынавай фатаграфіяй у руках. Меншага хлопца неўзабаве ўзялі ў паліцыю. Сілаю – бачылі людзі. А можа, i не надта ён i ўпіраўся – з-за таго павешання... Бацька працягнуў не доўга. А сыну таму прыйшлося потым уцякаць разам з акупантамі, недзе прапасці наглуха.

– Так, браце, i разбурылася нашая сям'я,– раеказваў мне пра гэта спакойны зямляк, гадоў з пятнаццаць пасля вайны. Той «павешаны», што вярнуўся з-пад Берліна афіцэрам. Быў паранены, два ордэны заслужыў. I сам, вярнуўшыся, нямала перажыў з-за брата-паліцая...

Увосень сорак першага года нехта падказаў яўрэям у Мірскім геце, што заўтра ix будуць расстрэльваць. Мужчыны – сёй-той – пачалі ўцякаць. Аднаго злавілі, i ён выдаў падказчыка:

«Гэта Освальд, перакладчык майстра жандармерыі».

Майстар вельмі здзівіўся, што перакладчык таксама яўрэй, аднак – чаго не бывае! – пашкадаваў яго:

«Ты ўцякай, а я цябе буду шукаць».

Освальд падаўся на поўнач, дзе Налібоцкая пушча. На самотным шляхецкім хутары яго так добра прынялі, што ён не толькі застаўся там, але неўзабаве перайшоў на ix каталіцкую веру. Калі пазней ад партызанаў прыехалі да яго беларус i яўрэй, два камуністы, ён хрысціянства тое апраўдваў тым, што свае яго прадалі, а тут ён – як свой. A ў партызаны не пайшоў, ужо з меркаванняў, відаць, не рэлігійных.

Праз семнаццаць гадоў пасля вайны адзін з маіх польскіх сяброў, якраз той яўрэй, што нрыязджаў па Освальда, расказаў мне працяг сюжэта. У Варшаве з'явіўся славуты «брат Данель», прапаведнік, манах ордэна «братоў кармелітаў босых». На пропаведзі яго ў адным з найбольшых касцёлаў сталіцы плакала каля чатырох тысяч верных.

I вось майму сябру пазванілі ад гэтага «брата» з просьбай сустрэцца. Як жа ён здзівіўся, калі ў манаху тым пазнаў парабка са шляхецкага хутара. «Брат Данель» папрасіў майго сябра, чалавека партыйна аўтарытэтнага, дапамагчы яму выехаць у Ізраіль, у той манастыр, што на гары Кармель. Асцярожны сябар паабяцаў дапамагчы, але спачатку параіўся з вышэйшымі. Яны сказалі: «Хай едзе, усё на аднаго святога менш будзе».

Праўда, i сябар мой праз дзесяць год таксама падаўся туды ж, на «землю обетованную». Але гэта ўжо іншы сюжэт.


* * *

Калі мы слухалі людзей для кнігі «Я з вогненнай вёскі...», мяне двойчы балюча раздражнялі выпадковыя, дурныя кулі...

Адна такая вылецела з кустоў у калону карнікаў, што ехала па дарозе. I ў вёсцы Разліцце, якая заціхла побач, «легла за гэта», – як нам расказвалі старыя заплаканыя жанчыны з тых, што дудам тады ацалелі, – дзвесце чалавек.

Другая – у Мсціжах. Партизан начаваў у кагосьці, а тут у вёску заехалі i спыніліся немцы. Ён выскачыў з хаты, бабахнуў у той бок, а сам схаваўся ў прыбіральні за хлявом i там застрэліўся. За першы яго стрэл было заплочана сотняй мясцовых мужчын.

Абодва выпадкі з Барысаўшчыны.

I такое не вельмі мне зразумела – як мэтазгоднасць у барацьбе.

У Застарынні каля Баранавіч партызанамі быў праведзены першамайскі мітынг. Павыступалі i паехалі. A назаўтра ўранні прыехалі іншыя – батальён карнікаў з недалёкага Гарадзішча. I вымардавалі больш за тры з палавінай сотні людзей, у тым ліку i некалькі партызанаў, што там заначавалі.

I так яшчэ яны набіраліся – нашы мільёны ахвяр, уваходзячы ў неабдымна жахлівую лічбу – дваццаць. A ўжо ж i гаворыцца: звыш дваццаці...


* * *

Скідзельскае, жлобінскае, обальскае антыфашысцкія падполлі. Подзвігі, пакаранні, слава. Аднак у цэнтр трэба ставіць агульнасаюзнае, значыцца, рускае – Краснадон.

Чатыры салдаты ў шлюпцы на бурным акіяне, якіх ад галоднай смерці выратавалі амерыканцы. Старшы па званні – татарын, два ўкраінцы i рускі. Ахламоністы хлопец, i вушы смешна тырчаць. Аднак «Комсомольская правда» фотапартрэт яго дала асобна, з подпісам «Русский богатырь».

Уявім такое: група салдатаў ці партызанаў мужна адбіваліся ў акружэнні. Ix шмат, а член партыі толькі адзін, так сабе, малапрыкметны, заўсёды задні мужчынка. Аднак усё роўна, калі напішацца, як яны з боем выходзілі з акружэння, гэта будзе гучаць няхай прыблізна, але i бясспрэчна так: «Вперед! – воскликнул коммунист Хвостов, поднимая товарищей в последнюю атаку...»

Гэта ўжо з іншай оперы, але i тут аднак. Яшчэ мацнейшае, асабліва калі ў спалучэнні нацыянальнага з партыйным.

Дарэчы, так нам, паміж сябрамі, жартавалася i да 1953 года.

А яно ўсё жыве...


* * *

Савецка-польскія ветэраны другой сусветнай вайны, набліжаючыся да канца свайго шляху Разань —i Шчэцін, мы павінны былі звярнуцца – у імя найважнейшай справы – да ўсіх пісьменнікаў свету.

Праект звароту напісалі гаспадары, палякі, на чале з Войцехам Жукроўскім. А рэдагаваць яго з незразумела поўным правам узяўся кіраўнік нашай савецкай дэлегацыі, чыноўнічак з маскоўскага апарату Саюза пісьменнікаў, таварыш Нятой, якому за тым Жукроўскім як літаратару толькі б чамадан падносіць.

Аказёньвае тэкст, абанальвае. Палякі пярэчаць, даводзяць сваёг для справы безумоўна лепшае. A ў нашага – апошні аргумент:

– Я что – из-за тебя должен свой партбилет положить?!

Праўда, было гэта ў канцы восемдзесят трэцяга.


* * *

На юбілеі Цвіркі ў семдзесят дзевятым годзе слова ад Саюза пісьменнікаў СССР павінен быў сказаць вядомы крытык В. Аскоцкі. Ён i падрыхтаваўся належна, прыехаў з гатовым тэкстам. А тут у сталіцу братняй Літвы нечакана, праездам, з нейкаю дамай «нагрянул» Сяргей Міхалкоў. Тэкст выступлення сігануў вышэй, прачытаў яго сам масціты госць. Адпаведна дапрацаваўшы. Да слоў пачатку: «Замечательный литовский писатель Пятрас Цвирка...» было дададзена: «Замечательный литовский писатель, мой друг Пятрас Цвирка...» Далей – без адхіленняў.

Дружба тая – пытанне, а права першай ночы – барскі прывілей.


* * *

Па дарозе з Алма-Аты ў Талды-Курган мы, група ўдзельнікаў Дзён літаратуры ў Казахстане, аглядалі авечы адкормачны комплекс.

Лета семдзесят чацвёртага. Гарачыня – як вытрымаць. Дзве неабсяжныя прасторы – млосна-бясхмарнае неба i рыжа-спалавелы стэп. Церпкі пах безлічы светла-шэрых жывых кажухоў. Яшчэ i нейкія прамовы, i расказ пра дасягненні...

Ах, як не хочацца называць i не буду, бо ў гэтым ён вельмі далека не ўвесь, добры рускі пісьменнік, які i тут каторы ўжо дзень з ранку да вечара ледзь-ледзь трымаецца на нагах. Горка скажам: як ад імя свайго вялікага народа – перад народам меншым.

Стоячы ў гурце ззаду, раскіслы твар «старэйшага брата» бачыў я толькі памяццю. I тое зблізку бачыў, як адзін з гаспадароў, што сустракалі нас, кіраўнік раённага рангу, пад гальштукам i ў капелюшы, слухаючы прамову яшчэ вышэйшага, ціха, старанна, урачыста – як ад імя казахскага народа – раз-поразу зганяў з прыгорбленай спіны маскоўскага госця, які стомлена пагойдваўся, сярэднеазіяцкую назолу-муху...


* * *

У падарожжы па Хабараўскім краі мы, група літаратараў, трапілі якраз на адлоў гарбушы. У рыбгасе над вусцем Амура ў Татарскую пратоку нам паказалі выдатны японскі канвеер, дзе жывая рыба ідэальным спосабам ператвараецца ў экспартныя кансервы. А перад гэтым мы аглядалі «заездак», дзе тая рыба ловіцца, нам расказалі, што за гэты новы спосаб лову вынаходнік яго быў адзначаны Сталінскай прэміяй. A ўся справа ў інстынкце левай шчакі – ён, інстынкт гэты, i заводзіць рыбу ў паўкруг «заездка», дзе з глыбіні калаўротамі паднімаюцца сеткі, густы сярэбраны касяк гарбушы, адна ў адну, адцэджваецца i апускаецца ў лодкубасейн, кунгас, i адтуль – жыўцом на канвеер.

Інстынкт левай шчакі... Я яго ўспомніў, нібы зусім недарэчы, у іншым прыстасаванні, гледзячы з залы ў прэзідыум.

Адзін з нашых таварышаў, літаратурны шлях якога дзесяцігоддзямі значыцца, як бясконцым пункцірам, сядзеннем у самых розных прэзідыумах. У зале яго я наогул не прыпамінаю. I сам ён настолькі ўжо прывык да такога сядзення, што інакш свайго месца i не ўяўляе.

Адзін з маіх сяброў, значна старэйшы, выседжваў у прэзідыумах таксама вельмі доўга. Цяпер ужо не сядзіць i вельмі гэта перажывае. Не назваўшы першага, я тым больш не назаву i другога, бо справа тут не ў імёнах, a ў характэрнай асаблівасці нашай атмасферы. Аднак мне трэба сказаць, што мой старэйшы сябар – з іншай рэспублікі. Я быў госцем на іхнім пісьменніцкім з'ездзе, сядзеў з сябрам у зале, мы трохі перашэптваліся, а мне i ў галаву не ішло, што ён тым часам горка змагаўся са сваім інстынктам... А потым i не вытрымаў – у перапынку пакінуў мяне аднаго, нічога не сказаўшы, пайшоў i сеў, i пасядзеў – аказваецца, для душы. Хоць i не ў першым paдзе, як раней, хоць i наогул «незаконна»...


* * *

У снежні сорак сёмага года мы ўтрох, Вялюгін, Кірэенка i я, ехалі ў Таджыкістан. У міжнародным вагоне з двухмеснымі купэ. Вагон быў пуставаты, дарога далёкая, пажылы праваднік гаваркі. Любіў ён пасядзець у нас, расказаць сёе-тое ca сваёй бывальшчыны.

Хоць бы такое, што вось у адным з папярэдніх рэйсаў у гэтым вагоне ехаў архіерэй. Спачатку адзін у купэ, а потым (на станцыі, назвы якое я не запомніў). зайшоў у вагон ваенны. Маёр, Герой Савецкага Саюза. Адчыніў дзверы свайго, па білеце, купэ, зірнуў i раскрычаўся: «Што – з папом? Забраць адгэтуль папа!..»

– Скандал, вы разумееце. A месцаў свабодных больш няма. I ўгаварыць яго аніяк не ўдаецца. Гэта ўжо i начальнік поезда прыйшоў. Маёр скандаліць на калідоры – i ўсё. А каб яго, вы разумееце, супакоіць або ссадзіць, патрэбен не толькі старшы па званні, але таксама Герой...

Начальнік поезда на бліжэйшай станцыі пазваніў «па пуці следавання» ў Сызрань (гэта я добра запомніў), там у вагон зайшоў генерал-маёр, Герой. Далей расказ – на сумленні правадніка. Генерал-маёр зняў з маёра Зорку Героя, зняў пагоны i аформіў пратакол. Тады папрасіў архіерэя падпісаць тую паперу. Рэшту перадаю даслоўна, як дагэтуль помніцца:

– Архіерэй дастаў сваю ручку з залатым пяром, распісаўся акуратна, ручку склаў i сказаў: «Дураков учить надо».

Тысячагоддзе хрышчэння Русі. Па тэлевізары столькі сівых i цёмных бародаў, белых i чорных клабукоў, столькі сустрэч на высокім i вышэйшым узроўні, сугучна з датай i часам, столькі дастойных паводзін, мудрых прамоў...

I ўспамінаецца тое пяро, тыя тры словы.


* * *

Часопіс «Literatura na świecie» ў лютаўскім нумары за 1991 год надрукаваў такі расійскі дакумент:

«Каштарыс экзекуцыі Івана Каляева ў,Шлісельбургскай крэпасці, складзены катам Філіпавым:

«Пераезд (у абодва бакі) – 6 рублёў, вяроўка i дадаткі – 2 рублі, пабудова вісельыі – 10 рублёў, медык для сцверджання емерці – 4 рублі, ганарар папу – 2 рублі, выкапанне i засыпанне магілы – 5 рублёў, нагляд за рабочымі – 8 рублёў, памочнікі (два) – 14 рублёў, кат – 25 рублёў. Усяго – 76 рублёў».

Пакуль царква была дзяржаўна пакрыўджаная, перш за ўсё думалася пра гэтую несправядлівасць. Цяпер, калі яна так прыкметна набірае ўладную сілу, – трэба для раўнавагі нешта прыгадваць, адно з адным параўноўваць.

Хоць бы тое, напрыклад, што я дазволіў сабе ў тым дакуменце падкрэсліць...


* * *

«Каб я быў рускім, дык i не лез бы нікуды з Расіі, з вялікай рускай літаратуры: хапіла б мне i свайго».

Пасля надрукавання гэтага ў цыкле волжскіх запісаў у «Новом мире» Броўка перадаў мне пісьмо чытача, адрасаванае яму, хоць ужо i не старшыні Саюза пісьменнікаў. Нейкі масквіч, пенсіянер, абурыўся гэтым «не лез бы», крыў мяне велікарускім інтэрнацыяналізмам, рэвалюцыйнай місіяй, a ў заключэнне патрабаваў абмеркаваць публікацыю, асудзіць аўтара i – галоўнае – «о результатах обсуждения сообщить по адресу», які акуратна паведамляўся.

Праўда, потым, для кнігі я тое «лез» замяніў на «ішоў».


* * *

Пачатак восемдзесят чацвёртага года, андропаўская абарона рускай мовы.

Абурана гаворыцца пра тое, што ў Ерэванскім універсітэце таму, хто пойдзе не на сваё, а на рускае аддзяленне філалогіі, прапануецца на пятнаццаць рублёў большая стыпендыя.

– Яны на гэта не бяруцца. i Чаму ж, кажуць, не трыццаць срэбранікаў, a толькі палавіна?

Гаворка пра гэта ідзе ў беларускай сям'і. Бацькі разумеюць госця-расказчыка, a іхні сын, эканаміст з вышэйшай адукацыяй, разважае інакш:

– Армяне – яны жывуць лепш за нас, ім можна i адмаўляцца.

На каго крыўдаваць?


* * *

У Варшаву я ехаў у двухмесным купэ з маладым энергічным армянінам.

– Як – вы адмаўляецеся ад армянскага каньяку?! – ледзь не абурыўся ён, калі я падзякаваў за такую зранку прапанову. Але i пахваліўся, што ў Ерэване толькі адзін выцвярэзнік, у які за год трапіў толькі адзін чалавек, вядома ж, не армянін. Як гэта часта бывае ў гутарцы з армянамі, даволі хутка дайшло да турэцкай разні ў 1915 годзе, да нянавісці – іхняй да туркаў.

– У нас гэта – на мільярд гадоў!..

I слухаць не хоча, што мардаванне нашых дзяцей гітлераўцамі – тое самае па жахлівасці.

– Як, дарагі мой, не тое самае? Узяць наша, беларускае, рускае, яўрэйскае дзіця за ножкі i галоўкаю аб сцяну – гэта не тое самае, што з армянскім?..

Адукаваныя чорныя вочы гараць.

– Гэта зусім не тое! У вас была вайна, a ў нас – вы разумееце – у нас ге-на-цыд!..

Стомлены яго патрыятызмам, я памаўчаў даўжэй. А потым, спакайнейшы, нават нібы з гумарам сказаў, што вось калісьці прыйдзе час, людзі паразумнеюць, усе народы памірацца паміж сабой, ну, а тады ўжо звернуцца да армян, каб i яны памірыліся з туркамі.

– Як па-вашаму?

– Можа, тады падумаем.

Як быццам i ўсміхнуўся. Ці не ад ветлівасці толькі схіліўшыся на кампраміс.

I захацелася хутчэй да месца прызначэння.


* * *

Нешта ў пачатку пяцьдзесят восьмага года, на пісьменніцкім пленуме, Кандрат Крапіва гаварыў пра лёс нашых сатырыкаў. Ён яму нагадвае тых лекараў, якіх даўней, у змрочным сярэдневякоўі, калі пачыналася якая эпідэмія, натоўп раз'ятрана мардаваў, бо лічылася, што гэта ад ix, ад медыкаў, чума ці інйіая халера...

Гэта не трапіла ні ў друк, ні ў стэнаграму.

Не надрукавана i яго выступленне на рэспубліканскім з'ездзе настаўнікаў у жніўні шасцідзесятага. Не надрукавалі поўнасцю, абкарнаўшы да бяззубага стандарту. А на другі дзень, на вячэрнім паседжанні таго з'езда, дзве знаёмыя камсамольскія кар'ерыстачкі, седзячы ў прэзідыуме абапал мяне, шэптам, уперабіўку расказвалі мне, што было ўчора, калі я не быў, абураліся паводзінамі «гэтага дзіўнага Крапівы», якому трэба было б «усыпаць», i як быццам нехта ўжо «ўсыпаў» за тое, што ён – па думаць толькі! – заклікаў любіць i ахоўваць беларускую мову. Сказаў нават, што ў настаўнікаў, як i ў пісьменнікаў, гэта – святы абавязак!..


* * *

У Карлавых Варах ішлі зацяжныя дажджы, а потым неяк з абеду распагодзілася, i мы, тры пары гасцей пісьменніцкага дома адпачынку, пайшлі прайсціся. Наймаладзейшыя літоўцы, тады славакі i найстарэйшыя мы, беларусы.

Далейшае знаёмства на хаду. Роспыты, хто адкуль, якая сям'я, дзе хто працуе. Славак пытаўся ў мяне, i я пачаў з таго, што мы з жонкай абое з Наваградчыны. Нагадаў пра Адама Міцкевіча, пра Якуба Коласа, землякоў. Краса прыроды, чыстая мова, песенны край...

I тут літоўская жоначка, настаўніца роднай мовы i літаратуры, з паблажлівай усмешкай аб'явіла:

– A ўсё ж гэта там наша, літоўскае!..

У душы маёй закружыліся феадалізм, капіталізм, шляхецтва, прыгон, касцёлы, цэрквы, царызм, сталінізм, пілсудчына, падвойная асімі ляцыя, вынішчэнне... I я, як-ніяк, а хочучы i ветлівым застацца, уздыхнуў:

– Ах, мілая, вас толькі нам яшчэ i не хапала!..


* * *

Успомніўся бальнічны супалатнік, былы міністр, перад тым старшыня аблвыканкома, a калі раскручваць яго біяграфію да самага заходнебеларускага юнацтва – вясковы хлопец, якому здорава пашанцавала. Хочучы ўцягнуць мяне ў дыскусію па нацыянальным пытанні, ён успомніў выступленне Коласа на чэрвеньскім пленуме 1953 года, на якім дзядзька Якуб гаварыў пра родную мову. Былы начальнік, яшчэ ўсё энергічны пенсіянер, недаўмяваў: «Почему, говорит, дорожные знаки, где в какую деревню поворот, написаны не по-белорусски? А тебе что – по-русски непонятно?!»

Згадаў я тое гарачае недаўменне, чытаючы «Далекий гул» Ржэўскай, тыя старонкі, дзе яна ў паходзе на Берлін чула ад палякаў, якую асвету дазвалялі ім гітлераўцы. Toe самае, што i нам, беларусам, як i ўсім славянам, рыхтавалася па плане «Ост». Лічыць ледзь не на пальцах, распазнаваць дарожныя знакі... Абы было «понятно»...

Іду з малымі ўнукамі па а л ei дзіцячага парку. Перад намі два незнаёмыя хлопчыкі. Адзін кажа, што ўвосень ён пойдзе ў школу, будзе там вывучаць англійскую мову. Другі таксама пойдзе ў першы клас. Ён кажа – вядома ж, з пэўнай зухаватасцю, каб выйшла яшчэ лепш:

– А я буду изучать белорусский язык. А как вырасту – поеду в Белоруссию. У них там всегда тепло, они там все черные.

Такога не прыдумаеш.

Адна пацеха, што гэта было пазалетась...


* * *

Марак Гласка скардзіўся ў друку, што ў вялікім свеце, дзе ён пабываў, хутчэй будзе перакладзейа пасрэдная руская кніга, чым добрая польская.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю