355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] » Текст книги (страница 12)
Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 13:30

Текст книги "Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 12 (всего у книги 17 страниц)

Дзяўчына з кнігай зацікавіла i ўчастковага. Што за яна – i не ўстае, i не хвалюецца, як усе іншыя, не просіцца, нібы ёй i ехаць нікуды не трэба? А да таго яшчэ – нішто сабе... нават, можна сказаць... Ён падышоў, пераступіў з нагі на нагу i спытаўся:

– Чытаеце?

Дзяўчына ўзняла ад кнігі позірк, спакойна паглядзела на міліцыянера i зноў апусціла блакітныя, як мне зводдаль здалося, i разумныя вочы.

– А што вы, грамадзяначка, чытаеце?

– Гэта – Шолам-Алейхем,– адказала дзяўчына i неяк вельмі ж спакойна, адкрыта гледзячы хлопцу ў вочы, дадала:– Вялікі яўрэйскі пісьменнік.

Рыжы зусім нечакана гыкнуў блазенскім смехам. Гыкнуў i азірнуўся: ніхто не падтрымаў?.. Дзяўчына з недаўменнем паціснула вострымі плечукамі пад квяцістай сукенкай i зноў апусціла вочы на кнігу. Тады ўчастковы, каб узняць сваю годнасць гаспадара тутэйшых мясцін i даволі цікавага маладога чалавека, зусім сур'ёзна, нават вельмі важна заключыў:

– Што ж, яўрэі – яны нішто сабе, яны наогул здорава апісваюць...

На гэты раз ужо я выбухаю смехам.

Няхай даруе мне наша міліцыя! Каб не было ніякіх нездаровых падазрэнняў, я гатоў неадкладна ўключыцца ў конкурс па напісанні высокамастацкіх твораў пра скромных i гераічных вартаўнікоў грамадскага парадку. Калі трэба, – вазьміце з мяне тры рублі штрафу, аднак дайце ж i пасмяяцца! Дазвольце мне паверыць, што мой знаёмы не прыдумаў, калі... Ах, чорт вазьмі, машына! Не, павярнула ўлева, уздоўж ракі... Дык мой знаёмы, малады вясковы настаўнік, расказваў, як ён прасіў на вяселле свайго ўчастковага.

«Я яго так сабе – не то ад радасці, не то па-суседску прашу, а ён пытаецца:

«Жэнішся?»

«Жанюся, Іван Макаравіч».

«Ну што ж, не супярэчу... Можа, нават i зайду...»

A ці не гэтага вось рыжага прасіў мой знаёмы? Ці не быў ён i сёння на дармовай чарцы?.. I яшчэ адно пытанне: а што, каб такому даць паласатую будку i алебарду? Здаецца, было б да твару.

1958

EX ORIENT LUX [2]

Восень трыццаць дзевятага.

«Вы, тата, можа, цяпер менш пілі б. Нашы прыйшлі. Усё цяпер будзе па-новаму».

Бацька, i праўда, часта вяртаўся дамоў пасля чаркі.

«Ну што ж,– сказаў ён,– калі ўжо такі парадак, то i я не буду піць».

А дзён праз колькі вярнуўся з кірмашу, зноў падвяселены, i ледзь не з napora сказаў свайму «разумнаму»:

«Смаркач ты! Я ж чарачкамі піў, а яны яе шклянкамі глушаць! Добра кажаш – па-новаму. Трыста грам, дзвесце грам, а сто – дык што сабаку муха!..»

Другі юнак, зямляк з яшчэ бліжэйшай вёскі, светла запомніўся з нашай першай сустрэчы.

У мястэчку Ярэмчы на Ушэсця быў фэст, моладзі сышлося з усіх вёсак наваколля. ,Што ж, калі азірнуцца ў гісторыю, дык усе нашы Сёмухі, Пакровы, Дзяды i іншае, пакуль стаць царкоўнымі святамі, былі проста народнымі абрадамі. A ў гады маёй маладосці тыя святы ды фэсты былі для моладзі зручным выпадкам выйсці з цягавітай будзённасці ў свабоду адпачынку, прайсціся, з кім сустрэцца, з кім пазнаёміцца. Ну, i дзяўчаты, вядома, – кожны фэст быў дзявочым парадам, «вывадкай» – там выбіралі, знаёміліся, любаваліся ў маладым, вясёлым, наіўна неакрэсленым прадбачанні абавязковага шчасця.

Мне было дзевятнаццаць, а таму другому юнаку на год больш. Мяне з ім пазнаёмілі, а я ўжо ведаў, што ён два гады прасядзеў у турме, як камсамолец-падпольшчык, выйшаў з-за крат па амністыі. Перад турмой былі ж яшчэ паліцэйскія катаванні. Ён быў наймаладзейшы з усіх знаёмых мне падпольшчыкаў, i ўсё, што ён перанёс, бачылася з пашанай i сімпатыяй: герой! А да таго яшчэ высокі, стройны, сціпла ўсмешлівы, у чорнай касаваротцы, вышытай каласамі i валошкамі.

Такім ён жыў у памяці дванаццаць гадоў, да наступнай сустрэчы.

Зямляк завітаў да мяне не адзін, з таварышам па працы на лесазаводзе, нават нейкім яго начальнікам. Я ведаў, чым для майго земляка былі дванадцаць гадоў ад нашай сустрэчы на фэсце. Ён уцёк у Савецкі Саюз, дзе на шчырасць яго навалілася чорнае падазрэнне, зноў допыты, турма i тайга, з якое ён вынырнуў толькі таму, што меншы брат быў у партызанах, a братаў камандзір стаў Героем i захацеў, i здолеў пахадайнічаць.

Адпушчаны яшчэ ў канды саракавых, ён, мой колішні светлы юнак, у доме маім, перад старою мамай, жонкай i дзецьмі зусім нечакана расперазаўся звычайным п'яніцай, які ўжо не валодае сабой. Гэта так брыдка было, што мы з ім больш ні разу не сустрэліся.

...A начальнік яго яшчэ i хваліўся тады, праз ікаўку, як ён нас вызваляў у Верасні, як быў тады лейтэнантам i як плаціў цёмным заходнікам за прадукты не грашыма, a аблігацыямі займа – ха, ха, ха!..

Пра першага госця ўспамінаю з сумам i жалем.

А пра другога... Тут ужо мне доўга муляла ў душы, чаму не выпрасіў яго за парог.

1988

ХЛЕП

Ліпень сорак чацвёртага года. Нарада раённага савецка-партыйнага актыву з партызанаў, забраніраваных ад фронту. Праводзіў яе першы сакратар райкома партыі, толькі што прысланы сюды з Вялікай зямлі, ці, ужо не па-лясному, а па-новаму для нас – з савецкага тылу.: Чалавек не надта пісьменны, гаварыў ён «авашча», «парасёнкі», «нямецка-фашыцкі», а слова «хлеб» вымаўляў з асаблівым смакам ды прыціскам: «хлеп-п!» Ажно капылячы з выдыхам поўную ніжнюю губу. Актыў рассылаўся па вызваленым раёне на арганізацыю хлебаздачы. Хоць жніво толькі што пачалося.

– Родине нужен хлеп-п! Ломайте ребра, выбивайте зубы, – нібыта з гумарам, нібыта i зусім сур'ёзна выступаў ён з ганка, – но хлеп-п должен быть!..

Двух камсамольскіх сакратароў i мяне, па беспартыйнасці толькі выконваючага абавязкі рэдактара райгазеты, нас, яшчэ з лесу такіх, паслалі ў найбліжэйшую ад райцэнтра вёску. Вёска доўгая, незнаемая, пад канец акупацыі тут стаялі ўласаўцы. Людзі здаваліся нам не вельмі прыхільнымі. Ды яшчэ i банды трапляліся ў наваколлі. I мы начавалі па гумнах, без гаспадарскага дазволу заходзячы ў ix прыгрыкам, з загумення. Скінем сена на ток, паляжам вачыма да дзвярэй, а зброя ў кожнага побач (два аўтаматы i трафейны чэшскі карабін).

З рэбрамі ды зубамі ў нас, вядома, нічога падобнага не было. Хлопцы мясцовыя, мы былі яшчэ i дастаткова інтэлігентнымі, каб сярод сваіх людзей адчувацца сваімі. Ca старшынёй сельсавета, дзядзькам таксама з партызанаў, мясцовым, мы заходзілі ў двары ці ў хаты, угаворвалі дзе мужчыну, дзе бабу, i справа рухалася.

Толькі ж есці нам вельмі хацелася. A прасіць было непрывычна, не тое што ў партызанах, i ўжо, скажам – па-мірнаму няёмка. Асабліва пасля першай асечкі. Зайшлі ў адну хату, павіталіся з гаспадыняй, ветліва папрасілі. На стале, па звычаі пад абрусам, ляжыць вялікі бохан хлеба, а цётка тая:

– Няма! Нічога няма! Усё гасударства забрала!

Хоць мы ж гэта i былі тут тое гасударства i нічога яшчэ не забралі.

Цераз кагосьці, хто ішоў у мястэчка, паскардзіліся другому сакратару райкома, нядаўна нашаму брыгаднаму камісару, чалавеку свойскаму, i ён назаўтра ўранку прыгарцаваў да нас на сваёй лясной Буланцы. Узяўся за старшыню сельсавета: «Табе што – не сорамна? Гаспадар!..» Старшыня быў шаўцом у адным з нашых атрадаў, а сюды, на пасаду, прыйшоў з тыдзень да нас. Сутулавата-зда равенны дзядзька Дзюб, мянушка з-за доўгага носа. Ён памаўчаў i прыдумаў: «Есць. Парадак». Толькі два словы. Калі ж таварыш сакратар паехаў, Дзюб павёў нас, як ён сказаў, да Пытляванага.

– Нейкі курач, ці што. Гадоў, відаць, за сорак, а жыве адзін. Толькі ж глядзіце, хлопцы, пра бабаў пры ім – a ні сла-веч-ка!.. А так харошы чалавек. Я ў яго быў адзін раз.

У хаце таму чалавеку ён закамандаваў:

– Таварышы будуць у вас харчавацца. А там паглядзім. У крыўдзе не будзеце.

Белавусы, з румянцам, гладкі, i сапраўды Пытляваны, гаспадар ахвотна згадзіўся. На тое першае снеданне, хоць ужо i пад поўдзень ішло, рухавы адзінец напарыў малака, наварыў крутых яек, паставіў міеачку масла, палажыў бохан хлеба. Усё гэта чыста ды спраўна, нават i стол абрусам заслаў. Паселі мы, ямо. Ды так i падкусвае, каб сказаць пра што-небудзь з бабамі ці прыблізна, аднак мы толькі скоса пераглядваемся ды ўсміхаемся з асцярогай. На абед была гарачая капуста, тушаная бульба, зноў жа малако. З тыдзень пражылі мы ў такой раскошы, ані разочку не збіўшыся на непатрэбны намёк.

Мала таго! У адзін з тых сытых дзён, кал i мы сядзелі з Дзюбам у яго сельсавеце, прыйшла жанчына, відаць, яго знаёмая ўжо, бо прасіць на даччыно вяселле.

– Прыдсядацелька, толькі ж не адкажыце ўжо!

Дзюб наш важна нахмурыўся.

– Не, не магу. Не прыйду.

– Ну як жа ж вы, прыдсядацелька? Ах

Божа ж мой! Мы ж вас...

– Сказаў: не ма-гу. Я не адзін. У мяне во друззя.

– Ах Божа ж мой! – усцешылася цётка. – Дык няхай жа ж i друззя прыходзяць! Таварышы мілыя, кал i ласачка!..

Самагону не было. Быў разведзены спірт з магутнага, яшчэ княжацкага бровара. Ён працаваў i «пры першых саветах», пасля верасня трыццаць дзевятага, i пры немцах, а потым, пакуль адны ўцякалі, a другія даганялі, дык людзі спірту i набраліся. Казалі, што там, дзе той спірт з прабітых кулямі ды асколкамі бакаў сцякаў у сажалку раўчуком, «капані, браток, на штых ці два, дык у ямцы i настаіцца»!..

Помніцца маладзенькі танкіст – з таго танка, што быў падбіты каля мястэчка: танк чакаў, пакуль яго прыедуць падрамантаваць або забраць куды, а два танкісты заставаліся пры ім, на вясковым харчы i начлезе ў непагадзь. Той маладзенькі, п'яненькі, стаяў – мне бачыцца – перад замітушонай гаспадыняй, урачыста трымаючы богведама каторую ўжо шклянку, гайдаўся ў сваёй нясталай цыбатасці, i ў небывала, у нечакана поўным шчасці нешта ўсё блытаў, смяшліва ды захоплена паўтараючы «т-те-тень-ка м-мил-ла-я!».

А яна, што на момант спынілася каля яго, зноў трухала то на кухню, то з кухні са сваім дабрадушным «ах Божа ж мой!..».

Не памятаю, а прыдумваць не хачу, што ж гэта за вяселле такое – перад самай тут усеагульнай мабілізацыяй: ці малады калека які, ці каханне ажно такое? Але вяселле было як вяселле. I мы, валацугі са зброяй, адчувалі сябе там гасцямі...

Пасля той вёскі я, ужо заняты газетай, прызначаны быў упаўнаважаным па хлебе ў самім райцэнтры. Неяк увечары зайшоў з рэдакцыі ў клуб, на танцы. Субота была. А там – ажно не верыцца – сядзіць сам першы сакратар райкома.

У беспагоннай гімнасцёрцы са спражкай на чэраве, нават у шапцы «адказнай», без зорачкі. Проста сядзіць ды глядзіць, як маладыя танцуюць. Праўда, была якраз паўза.

Мяне ён убачыў адразу, у парозе. Падклікаў да сябе, спытаўся:

– А ты здесь чего?

– Ну, выпусцілі нумар i зайшоў.

– А хлеп-п?

– Ну, хлеб здаецца патроху.

– Ты мне, дорогой, не потрохай, а иди, буди мещан – пусть молотят, веют и везут на станцию. Будь здоров!

Я выйшаў, прыкра пастаяў i, па прывычцы да свабоды, пайшоў спаць.

1989

ПАЛІТАДДЗЕЛ

Першы з дзевяці маіх дваюрадных братоў, старэйшы за мяне на дваццаць сем, Алесь. Пісаў я пра яго i юнаком, у «Праведніках i зладзеях», i ў позняй сталасці, у «Золаку, убачаным здалёк», i ў запісах, аднак сёе-тое з яго каларытнага вобраза яшчэ ўсё часамі паблісквае ў памяці, i хочацца запісаць.

I ў мове яго было многа нязвычнага. Скажам, такое:

«Па ўсім свеце пройдзе яна, наша пралетарская струна».

«На якую трэль чалавек пастаўлены – ці ласкай возьмеш яго, ці злосцю».

«Няма ў нас аніякага нармалу».

Нешта я браў з яго мовы, а яшчэ што i не ўзяў.

У акупацыю, дачуўшыся пра ўступленне ЗША ў вайну, ён гаварыў у нашай хаце, задаволены:

«Ну, цяпер дзела пойдзе! Калі яна з намі, Амерыка. Яна нам аружыю – ж-жых! Какаву, фрухту ўсякую – ж-жых!..»

I адпаведны штуршок рукою наперад: ж-жых не так сабе, а як маланкай цераз увесь акіян, нават над самай вадою.

У яго гераічным удзеле ў першай сусветнай вайне (чатыры «Георгіі») быў i нядоўгі аўстрыйскі палон. A гаварыў Алесь чамусьці пра Італію, што гэта там ён быў, адтуль уцёк. Можа, з-пад Трыеста?.. Калі пасля вайны з Урала прыехаў пагасціць на радзіме бацькоў мой пляменнік Шура, толькі на шэсць гадоў за мяне маладзейшы, я навёз яго з Мінска ў Загора i ў Маласельцы, да родзічаў. «Завёў» я Алеся на ваенныя ўспаміны, каб пачаставаць гэтым, Шуру, франтавіка. Калі дайшло да той «Італіі», Наташа,,Шурава жонка, інтэлігентная русачка, сныталася:

– А скажите, пожалуйста, Алексей Лукич, природа там, конечно, вам понравилась?

I ён, таксама інтэлігентным ладам, адказаў:

– A нічога. Прырода красівая. Але почва зямлі гавённая.

Калектывізацыя ў нашых мясцінах, у сорак дзевятым – пяцідзесятым гадах, пачалася з таго, што ва ўсіх вёсках ды вёсачках, нават i ў суседніх Качанах, дзе семнаццаць хат, быў свой, асобны калгас. I ў Маласельцах, трохі большых за Качаны, таксама. I старшынёй там выбралі Алеся. I бывалы ён, i смелы, i бядняк рабацяшчы. А неўзабаве нажыў ён, на старасці гадоў, яшчэ адну мянушку – Палітаддзел.

– Абы што якое, дык сам не хоча рашаць, а на каня, мяшок з сенам пад сраку, i ў Кашчычаў двор, у эмтээс. «Хай думае палітаддзел!..»

Аднак праз лета Палітаддзела са старшыні калгаса «Праўда» знялі. За тое, што вырашыў ён сам.

– За што ж цябе, Алесь? – спытаўся я, калі сустрэліся.

– Даў людзям сена накасіць. Пабілі на дзялкі i пакасілі.

– Ну, а навошта ж ты так, самавольна?

– На прымер падняція духа!..

1988

НАЎЗДАГОН

Толькі што была арганізавана «Маладосць», i для яе трэцяга нумара (першым была ў пажарным парадку адзначана смерць Сталіна) мы з фотакарэспандэнтам Аляксандрам Дзітлавым паехалі ў адзін з заходнебеларускіх калгасаў, да новай маладой славутасці, якая кінула ўсенародны камсамольскі покліч: «Дзяўчаты, на трактар!»

Засталі мы яе на палявой дарозе каля вёскі. Воддаль – трактар. i Член урада, член ЦК камсамола, яна стаяла з трыма мужчынамі i аднаго з ix брыдзіла так, што не запішаш. Маці мая казала калісьці, што як жанчына вылаецца матам, дык пад ёю зямля загарыцца на цэлы сажань у глыбіню. Калі б гэта так, дык тут яна, на дарозе, прагарэла б уніз цэлай шахтай – з вярсту. Дый нягегла ўсё гэта гучала, жалю i гідкага сораму варта, неадпаведна выгляду i плаксіваму голасу маладзіцы. Мой інтэлігенты таварыш, нядаўні афіцэр-франтавік, паглядаў на мяне з недаўменнай усмешкай.

Я выбраў-такі момант, скарыстаўся шчылінай паміж матамі, сказаў маладзіцы, хто мы, адкуль i чаго, запрасіў пагаварыць.

– Тады хадзем, – сказала яна, з ходу трохі ашляхнуўшы, ужо з прыкметным вопытам наконт прэсы i радыё.

Трэба было пачынаць кантакт, i я, ідучы, спытаўся:

– Што, дрэнны старшыня?

I яна адказала яшчэ па інерцыі:

– Такі ён старшыня, як з вашага... пісар!

Нейкі час ішлося з заткнёным ротам. А паварот да патрэбнага нам адбыўся ў хаце, якая была недалёка. Дома нікога не было. Не змаўляючыся з таварышам, мы папрасілі гаепадыню зняць камбінезон, памыцда, пераплясціся, пераадзецца – для здымкаў. Пакуль яна ў сумежным пакоі i ў кухні займалася гэтым, мы сядзелі моўчкі, толькі з мужчынскімі, сталымі ўсмешкамі зрэдку пераглядаліся.

Гаспадыня ўвайшла – як не тая: у светлай сукенцы, з заплеценай касой, нават з усмешкай, трошкі як сарамлівай, – нармальная.

Я папрасіў:

– Прысядзьце пакуль што. Трэба спачатку пагаварыць.

Яна прысела каля стала, хораша засланага саматканым абрусам.

– Цяпер скажыце нам, чаго вы так брыдка лаецеся? Такая маладая, мілая.

I пералом канчаткова адбыўся. Яна заплакала:

– Сталі б вы... на маё месца... ды паглядзелі б, як гэта... што гэта за смак!.. Усе людзі... як людзі... а мне...

I іншае ў такім тоне. Пра лютую працу трактарысткі ў нядаўна арганізаваным калгасе, якая павінна не проста працаваць – павінна паказваць прыклад на ўсю рэспубліку i далей. А яна ж не вольная птушка, у яе сям'я. Малое ёсць, у мамы цяпер, у суседняй вёсцы. I недалёка, a зірнуць на дачушку няма калі. I мужа, таксама трактарыста, трэба ж глядзець, i хату, i гаспадарку нейкую... Яна хліпала, уціралася ражкамі светлай хусткі, што была накінута на плечыкі, канчала плакаць, i нам было шкада яе як нашмат маладзейшую... ледзь не сястру.

Мы пайшлі ў поле, да яе трактара. Дзітлаў здымаў, я сёе-тое запісваў. Дома ён праявіў свае здымкі, я напісаў «лірычны нарыс» – усё па форме i ў норме. Часопіс выйшаў з гераіняй. Усмешлівай i каляровай.

А мне вось i яшчэ ўсё помніцца тое не ўсё ў напісаным, тая ружовакіеельная гладкасць, ад якое мляўка наўздагон.

1987

БАЛЮЧАЕ I ДЫМНАЕ

– Гэта, браток, былы намеснік Цанавы! – з гонарам гаворыць мне наш N. З гонарам не столькі за гэтага, даўно адстаўнога, палкоўніка, цяпер так сабе гаспадарніка, як з гонарам за самога сябе, бо вунь ажно чый намеснік – цяпер намеснікам у яго!..

– Ён жа таксама, відаць, тую муху лавіў? – ахалоджваю таварыша пытаннем.

– Якую муху?

Ён не ведае. А мне другі таварыш расказваў, са слоў свайго швагра, таксама адстаўнога палкоўніка, як у кабінеце таго Цанавы аднойчы была паказалася муха. Лавілі яе толькі вышэйшыя афіцэры.

Потым неяк былы футбаліст, які пасля траўмы вымушаны быў перакваліфікавацца на сантэхніка, расказваў мне ў бальніцы, як Цанава любіў футбол.

Калі наша каманда прайграла, ён выклікаў капітана яе ў той свой бязмушны кабінет і. разваліўшыся ў крэсле, працягнуў яму нагу ў генеральскім боце: «Здымі!» Той зняў. «Падай яго сюды i нахіліся!» I адхвастаў чалавека халявай па твары...

Гэта ўсё – яшчэ не тое ў параўнанні з расказам незнаёмага інжынера, з якім мы, Дзмітрый Кавалёў i я, ехалі ў адным купэ ад Масквы да Арла, на юбілей Тургенева. Інжынер гэты быў у свой час у Баку на працэсе другога рэспубліканскага «рыцара», Багірава.

Шэсцьдзесят кароў давалі высакаякаснае малако, каб ён, той таварыш, тройчы на дзень купаўся ў сырадоі. Ванны ад нейкай там экземы.

Малако пасля... аддавалі ў дзіцячы сад.

Да смерці буду ўспамінаць гэта, сустракаючы шнурок малечы, якая ідзе ды гамоніць, па загадзе, a ўсё ж так хораша пабраўшыся за ручкі.


* * *

Позна ўвечары, перачытваючы «Запіскі з мёртвага дома», стала жудасна, калі хоць прыблізна ўявіў, якую вялізную. жахлівую армаду так званых суддзяў, наглядчыкаў, катаў – армаду бяздушных нібы людзей стварыў той час, які мы называем перыядам культу асобы...

Успомніў, бо часта думаю пра яе, старую, тоўстую, нахабную бабу, якая зрабіла кар'еру на «пільнасці», а пасля, калі прыйшла пара масавай рэабілітацыі, выявілася, што па даносах гэтай бабы пасаджана было, потым апраўдана, у пераважнай большасці пасмяротна, больш за дзвесце чалавек. Калі дадаць сюды ix родных, што пакутавалі па-свойму, хто на свабодзе, а хто сасланы ці пасаджаны, – колькі пакутнікаў праз адну!..

Што ж, бабу нельга было далей трымаць на паверхні, на адказнай вышыні, тым больш паднімаць яшчэ вышэй, i яе паслалі... на цёплую персанальную пенсію. Яна цяпер шпацыруе ў сваім светленькім габардзіне па скверы, з унучкай за ручку, i нават аднойчы пакрыўджана здзівілася, што я, «знаёмы пісьменнік», не павітаўся з ёю...

Пачатак шэсцьдзесят дзевятага.

А мы ўжо не толькі пісаць, друкаваць, але i гаварыць пра такое не хочам,– зноў баімся, асцерагаемся, намагаючыся прыкрыць свае язвы, адштурхнуць еамакрытыку патрыятычным ды юбілейным шумам...


* * *

Калі пасадзілі бацьку, яна хадзіла да тых, якія саджаюць, i даводзіла горача, як магла, што ён не вінаваты, што тата яе...

Дай нам Бог такіх дачок!

Знаёмыя работнікі органаў употай ды паасобку папярэджвалі дзяўчыну, што не паможа бацьку, а сядзе i сама.

«Яна не паслухала i неўзабаве села», – расказвае, нават неяк смяецца адзін з сучаснікаў. I ў гэтым смеху бачыцца не проста... дакор, але ж i нейкая страшная «філасофія» таго часу. Яна ^гібыта сям-там засталася, гэтая філасофія, хоць многія з ёю – з маладушным угодніцтвам, са сляпою верай – пападаліся пад колы i самі...

Дзяўчына тая адпакутавала многа гадоў. I цяпер, у палавіне шасцідзесятых, ужо зусім немаладая, наша пісьменніца Ядвіга Бяганская – можа з чыстай душой глядзець не толькі ў бацькавы вочы (калі захавалася якое-небудзь фота), але i на ўвесь свет.

Ды як жа горка, як страшна даюцца такія перамогі!..


* * *

Прыйстойна сівенькі журналіст, даўно знаёмы i заелужаны таварыш, падзяліўся са мною ўспамінам:

– У трыццаць сёмым i мяне, брат, прымусілі давесці сваю адданасць ды пільнасць. Рэдактар выклікаў: «Столькі часу працуеш, a ніводнага ворага не выкрыў, – як гэта разумець?» Так было яно. I напісаў я на аднаго. Гэты... так сказаць вораг, канчаў тады самагубствам, але толькі аслеп. I яшчэ ўсё ходзіць па Мінску, кійком сваім торкае. Бог веку прадоўжыў. На гора i мае.


* * *

У акупацыю. Расстрэл раздзетых. Першы i апошні раз сям'я ўся разам голая. Безабароннасць гранічная. Вопратка, любая – даражэйшая за цябе. Вышэйшая нечалавечая, фашысцкая пагарда...

Зямляк мой, гулагаўскі пакутнік Коля С. (герой апавядання «Уступленне ў рэквіем»), дагараючы ад раку, ледзь не шаптаў задыхана, калі я сядзеў пры ім, у сонечнай новай хаце.

У трыццаць сёмым нашы пакідалі ў бялізне. Яму, у лагеры, расказваў пра гэта немец-камуніст, асуджаны на вышку i ўжо ў сутарэнне прыведзены., Штабель трупаў у бялізне i выканаўца высокай справядлівасці з малакаліберкай. Вось-вось было б ужо i гэтаму, чарговаму, па ўсім, аднак прыбег пасыльны – у канцылярыі ўспомнілі, што немец той – германскі грамадзянін.

Чалавек пасля гэтага сутарэння так i не пазбавіўся ад уражання, што ўсё навокал у крыві...


* * *

У 1938-м трыцдацішасцігадовы Панамарэнка стаў першым сакратаром ЦК беларускай кампартыі. Кузьма Чорны сядзеў тады ў турме i не ведаў пра такую змену кіраўніцтва. На чарговым допыце, побач са следчым, на гэты раз ветлівым, моўчкі сядзеў незнаемы мужчына. Хто гэта – Чорны ўведаў, калі быў выпушчаны. Прабыўшы ў пекле дзевяць месяцаў.

Так мне расказваў Вітка. Нядаўна, у нашых васьмідзесятых.

А нешта адразу пасля вайны Кірэенка, са слоў Чорнага, з якім ён хоць i не сябраваў, як Вітка, але сустракаўся, быўшы з фронту ў Маскве, расказваў, што Панамарэнка, пасля таго даваеннага допыту, выклікаў скатаванага «нацдэма» i спытаўся:

– Николай Карлович, в состоянии ли вы простить советскую власть за ошибку с вами?

У адказ на што наш Карлавіч толькі заплакаў.

I другое,што я пачуў таксама ад Кірэенкі.

Калі ў вайну, адзначаючы 25-годдзе БССР, ордэны i медалі выдзелілі i пісьменнікам, хто ацалеў, цывільнаму, хвораму i нястомнаму Чорнаму далі...! Чырвоную Зорку, адзнаку, як вядома, баявую. I вось ён аднойчы павесіў на спінку гасцінічнага крэсла свой бывалы пінжачок з прывінчаным ордэнам, стаў перад тым пінжаком i сказаў, спытаўся:

– Здароў, Кузьма! Што, i цябе ўзнагародзілі?..


* * *

Бацькоў вывезлі адразу пасля вайны. Нехта адзін з іхняй вёскі быў у акупацыю нейкім начальникам, дык з-за яго, для большай бяспекі ці для належнага парадку, вывезлі ўсіх з тым самым прозвішчам. Яе, сёння літоўскую наэтэсу, не вывезлі тады адразу, а пазней, калі ёй споўнілася шаснадцаць. , Шэсць сібірскіх гадоў... Інтэлігентна мілая, расказвае мне на таварыскай бяседзе, у першы вечар знаёмства:

– Зойдзе ў рэдакдыю кур'ер-паштальён, які-небудзь канверт з сургучом прынясе, дык я – ніхто не ведае – перадрыжу ад страху, што ў тым канверце абавязкова штосьці пра. мяне...

A быў канец шэсцьдзесят дзевятага.


* * *

Дачушка рэпрэсіраванага бацькі сябравала з дзяўчынкай з праведнай сям'і. I тыя сямейнікі, калі ix малая не хацела прымаць лекаў, для добрага прыкладу давалі ix спачатку няшчаснай сябровачцы.

Яна, цяпер пажылая настаўніца, запомніла гэта на ўсё жыдцё. A ў маленетве, вядома, не разумела, што да чаго.


* * *

Мужык загінуў на фронде. Жонка гадуе двое дзяцей. Дзяўчынка ходзіць у восьмы клас, хлопец у пяты. Дзеці спраўныя, асабліва дзяўчынка, у школе з до льна я ды акуратная, а дома працавітая, як мама.

Ды вось на іхнім загуменні склалі стог калгаснай саломы. Калгас – на другім годзе, людзі ніяк не прывыкнуць. Удава, нічога ліхога не думаючы, узяла той саломы – напхаць дзецям сеннікі. Судзілі, далі сем гадоў.

Дзяўчынка школы не пакінула, хоць i хата, i брат – на ёй.

– Шкада, – расказвае пра гэта былы вясковы настаўнік, цяпер, пры сыне, гарадскі пенсіянер.– Шкада малых, а памагчы баімся. Karo шкадуеш, каго падтрымліваеш?! Знойдзецца, каму падаткнуць. Нават i ў калектыве, сярод настаўнікаў. Аднак жа i прыдумалі, i памагалі. Дзеці не вінаваты. А сама яна У Сем год за рэзгіны саломы!..

I помніцца. I расказаў – нібы дзеля палёгкі.


* * *

У вайну ці адразу пасля вайны, у Германіі, наш капітан-шыфравальшчык у свабодны час трохі выпіваў i тады напяваў сабе ціхенька:

«Да здравствует товарищ Сталин, наш великий вождь, да здравствует товарищ Сталин, наш...»

– Што ж ты так?– спытаўся ў яго другі афіцэр, журналіст. (Дарэчы, ён мне пра гэта i расказваў.)

– Ды так, брат, каб толькі не памыліцца, не заспяваць чаго-небудзь іншага...


* * *

На палубе волжскага цеплахода, у шэсцьдзесят сёмым, чытаю напісаныя пасля з'езда партыі разважанні пра помнік правадыру на канале Волга-Дон.

Каб гэта ж, думаецца, усю тую нудную безліч істуканаў ды істуканчыкаў – ад бацькі сельсавецкага да бацькі волжска-данскога, дзе дыяметр генералісімусавай шапкі каля чатырох метраў, – каб усю процьму ix, што накрывала нашу краіну, узяць ды поўнасцю раздзець! Паказаць яго паантычнаму: толькі з вусамі ды ў шапцы?

Хоць бабы напляваліся б усмак, употай!..


* * *

Наслухаўшыся на сходзе брудных, узаемна паклёпніцкіх заяў i выступленняў, надыхаўшыся агідай, дома налез у слоўнік Ушакова, а потым у Вялікую Энцыклапедыю, шукаючы тлумачэння слова «данос».

Аказваецца – спецыфічнае, састарэлае слова. Даносы рабіліся толькі калісьці, на рэвалюцыянераў, a ў гады акупацыі – на камуністаў i камсамольцаў.

Тако рече Ушаков.

Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае не проста «донос», а пасылае з 12-га тома ў 15-ты, дзе стаіць «ложный донос».

Проста даносаў i проста даносчыкаў – ужо няма. Ура!..


* * *

Старога талстоўца, няхай сабе ў нечым абмежаванага, але ж сумленнага, добрага чалавека, вясковага кнігалюба з бедных i цёмных «панскіх часоў», пасля вызвалення Заходняй хацелі завербаваць у стукачы. Ён ім тлумачыў, чаму не можа быць такім, спасылаўся i на вялікае любімае імя. Яму пайшлі насустрач:

– Ну и что же? Своей фамилией ты не подписывай, – пиши: Толстой...


* * *

«Вось вам, Іван Антонавіч, партрэт гэтага, так сказаць, партыйнага кіраўніка.

У біяграфіі Максіма Максімавіча Літвінава сказана, што ў пратаколе царскай паліцыі стаяла пра яго: «Выражение глаз умное». Пра гэтага ж таварыша можна сказаць, што выражэніе проста глупае. Снеданне яго, напрыклад, складаецца з кілаграма злёгку падсмажанага сала i паўлітра рэктыфікату. У нашым горадзе – яму падначалены, як i ўсё іншае, спіртзавод. Было раз пры мне такое. Два інтэлігентныя мужчыны, афіцэрымедыкі, словам, людзі салідныя, прыехалі да яго папрасіць сёе-тое для бальніцы. «Хоць бы яшчэ ад ну змену пасцельнай бялізны». Было гэта нешта адразу пасля вайны, у сорак пятым ці ў сорак шостым. Кажуць яму: «У вас вунь, таварыш сакратар, гардзіны тым часам якія шыкарныя!..» Намёку ён не зразумеў, a ўсцешыўся, як ад пахвалы. «Да-а, за такую гардзіну мне ахвотна дала б любая жанчына СССР!» У такім прыблізна духу гаворыць ён звычайна са сваімі, як ён лічыць, падначаленымі, у сваім вялізным. кабінеце, пад партрэтамі правадыроў. Ён пошлыя анекдоты расказвае, a падхалімы смяюцца... Гляджу я на партрэт Уладзіміра Ільіча, i здаецца, што ён вось-вось не стрывае i скажа:

«Взогвать весь этот дом вместе со всеми этими дугаками!..»

Ну добра, адразу пасля рэвалюцыі мы мелі, прызнавалі партызанскую чапаеўшчыну, адразу пасля Айчыннай вайны таксама. Навошта ж яна цяпер?..»

Запісаў я гэта ўлетку пяцьдзееят восьмага года, ад шаноўнага Рафаіла Сяржанта. Харошы чалавек, камуніст з заходнебеларускага падполля, ён быў асуджаны пілсудчынай на смерць, што яму – за паўтары гадзіны да выканання прысуду – замянілі на пятнаццаць год турмы. Да Верасня адсядзеў чатырнадцаць, з ix дзесяць – у адзіночцы.


* * *

У Коханаве на Віцебшчыне памятаюць Лёньку-каморніка, які i чарку мог узяць, i за бабамі вельмі ж улягаў. Адна дзеўка ці маладзіда нават «ленту» яму каморніцкую насекла з рзўнасці. А потым, калі ён стаў Генсекам, употай пабойвалася, каб не ўспомніў...

Мінскія кіношнікі хаделі зняць штосьці дакументальнае пра пачатак вялікай біяграфіі чарговага правадыра – пры ягоным жыцці, разумеецца, – аднак тыя колішнія дзеўкі не захацелі нічога расказваць – страшна!..


* * *

Група пісьменнікаў у перадавым калгасе на Браншчыне. Пасля агляду гаспадаркі – гутарка ў праўленні. Паэт Дзмітрый Кавалёў, чаецей за ўсё неспакойны, сказаў-спыгаўся:

– Поспехі вашы i сапраўды значкыя, i на палях, i на фермах, i людзі жывуць нядрэнна. Ну, a духоўнае жыццё – што для душы?

Праслаўленага старшыню калгаса выручыў сам сакратар райкома «парень-рубаха», «в доску свой, народный»:

– Калі чалавек добра наесца, тады з яго i выходзіць душа. Га-га-га!..


* * *

Анекдатычны N., выходзячы на пенсію ледзь не пад дзевяноста гадоў, сказаў – калі ўдумацца – дык i. ca значным падтэкстам:

– Няхай ужо маладыя. Я сваё адсядзеў.

Няхай жыве здаровы сэнс!.. А ён жа, прыпознены пенсіянер, не проста сядзеў, нікому не перашкаджаючы, – ён «кіраваў». Райкомамі, партызанскімі брыгадамі, абкомамі, рэспубліканскай культурай, гісторыяй партыі – усюды з аднолькавым бляскам паўнапраўнага невуцтва. На нейкім верхнім праве на славутае «общее руководство», толькі з такою універсальнай спецьшльнасцю...


* * *

Дабрадушны, усмешліва мудры Алесь Пальчэўскі, калі я наведаў яго ў бальніцы, у палаце на двух, як толькі сусед яго выйшаў, расказаў мне, што ён, той сусед, – рэдактар адной з газет, якога я таксама ведаў, – паслухаўшы Алесеў расказ пра культаўскія пакуты, зусім сур'ёзна ды спачувальна спытаўся, ці былі ў ix, у лагеры, піжамы...


* * *

Бачыць яго даводзілася рэдка, часцей за ўсё ў прэзідыумах. А сёння выпадкова сустрэў у Гомелі, на вуліцы. Ішоў стары цяжка, з прыкметнай дыхавіцай, аднак па-дзелавому заклапочаны. Спыніліся павітацца.

– Куды ж вы так? – спытаўся я.

– Ды вось, разумееце, клопат які. Аддаў сюды свой камсамольскі білет, у музей. А цяпер мяне Мінск папрасіў аддаць ім. Дык я прыехаў, забяру. Усё-такі лучша...

З думкай пра царства нябеснае?


* * *

Мой сусед па бальнічнай палаце сядзіць на ложку i сумна, стомлена расказвае. Як ён працаваў сабе інжынерам на заводзе, пакуль яго не вылучылі на сакратара райкома партыі, а потым у гарадскі Савет, намеснікам старшыні па кватэрных справах.

«Навядзі там партыйны парадак».

А потым той самы таварыш, што пасылаў на гэта, звоніць:

«Слухай, Чырык, патрэбны тры трохпакаёвыя кватэры, Тром новым футбалістам. Пажадана як хутчэй».

Значыцца, без чаргі. Зноў кагосьці адсунеш, на год ці на два. Вось i парадкі. A хіба ж толькі гэта?..

Больш не паглыбляючыся лішне ў абагульненні ды вывады, ён памаўчаў i выдыхнуў:

– Сволачы! Хоць бы ўжо гол забілі – хоць адзін на год!..

Нібы яму ад гэтага палягчэла б.


* * *

Хобі бывае i такое.

Выкладчык філасофіі, лысы мужчынка, яўрэй, памятае нумары машынаў усіх начальнікаў, якіх – у сваю чаргу – добра ведае яго жонка, тоўстая бяздзетная беларуска, адказная работніца на персанальнай пенсіі.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю