412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Пенці Хаанпя » Боты дзевяці салдат. Балада пра трох Тэрапя » Текст книги (страница 12)
Боты дзевяці салдат. Балада пра трох Тэрапя
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 03:46

Текст книги "Боты дзевяці салдат. Балада пра трох Тэрапя"


Автор книги: Пенці Хаанпя



сообщить о нарушении

Текущая страница: 12 (всего у книги 12 страниц)

Гаспадар вырачыў вочы. Бываюць жа такія багатыя вар’яты. Знайшоўся пакупнік. Ён глядзіць на прымарожанае жыта, паварочваецца, крыху вагаецца, а потым называе суму.

– Вось выкладай і будзеш гаспадаром.

Бадзяга сядзіць, ківае нагамі і нарэшце кажа:

– Ну давай, пісака, учынім дамову. Я не таргуюся.

Так і выйшла, купля адбылася. Бадзяга выцягнуў яшчэ пачак грошай з патаемнай кішэні, пералічыў і падаў гаспадару. Потым ён павесіў паліто на цвік і сказаў:

– Ну, вось я і зноў у родным доме майго нябожчыка бацькі...

Усе здрыгануліся. Толькі цяпер, уважна прыгледзеўшыся да валацугі з шэрым, пажоўклым тварам, яны пазналі Ялу Тайкінамаа, нашчадка былога ўласніка хутара. I гаспадар, які аднойчы зведаў нажа Ялу, глядзеў на яго спалохана і падазрона: што яшчэ ўзбрыдзе яму ў голаў... Аднак Ялу толькі і сказаў пісарчуку:

– Ну вось, трэба паставіць подпіс.

I ён працягваў:

– Няхай людзі не спяшаюцца сыходзіць. Калі зможаце, тады і паедзеце. Месца ўсім хопіць. А я чалавек адзінокі.

Аднак былыя гаспадары з’ехалі наступным днём. Хадзілі чуткі, што яны падаліся за мяжу. Перад ад’ездам былы гаспадар запытаўся ў Ялу:

– Як жа ты ацалеў у гэтай крывавай віхуры? Цябе ж, кажуць, расстралялі...

Аднак Ялу нічога не растлумачыў. Ён толькі і сказаў:

– He кожная куля забівае! Ды і зямля не такая ўжо цяжкая коўдра, каб з-пад ‘яе не выбрацца!

Неўзабаве па вёсцы пайшлі пагалоскі, што Ялу Тайкінамаа, адзіны сын Вялікага Тэрапя, купіў хутар Тэрапя і жыве там, як жыў некалі ягоны бацька. Казалі, што яго ўжо аднойчы расстрэльвалі. А ён жыве сабе і гэтак жа вар’яцее, як і ўсе ягоныя продкі. Вядома ж, Тэрапя. Казалі, нібыта ён хоча ажаніцца і завесці дзяцей. Нібыта ён сам казаў, што ягоны род не павінен вымерці. Калі ж да яго прыходзілі госці, то ніхто не мог зразумець ягонай гаворкі:

– Я быў чырвоным, – упэўнена тлумачыў гаспадар гасцям. – Я змагаўся за свабоду, а цяпер я буржуй. У мяне ёсць грошы і сіла. Голымі рукамі, поўзаючы па гразі, жыццё не палепшыш. Кожны сам за сябе. Калі не шанцуе, то дрэнна. А калі пашанцуе, дык станеш буржуем і будзеш буржуем, пакуль змогі хопіць...

Ён знайшоў сабе і жонку, маладую ўдаву. Час мінаў, але дзяцей не было. Ялу Тайкінамаа прагнаў жонку, сказаўшы ўслед:

– He хочаш, каб у мяне былі спадчыннікі, думаеш, мой род вымірае, бо я апошні гаспадар Тэрапя, а потым усё застанецца табе...

Так гаварыў мужчына, на дзесятак гадоў маладзейшы за сваю жонку. Ён прагнаў жонку і зажыў адзін.

Думкі ягоныя перамяніліся. Ён болей не збіраўся пускаць дзяцей на гэты паганы свет, дзе людзі ваявалі і забівалі адзін аднаго... Людзей на свеце і без таго зашмат, патрабуюцца войны і прылады смерці, каб час ад часу людзей станавіла меней. А значыць, яно і лепей, калі зусім не будзе дзяцей. Гэтыя дурныя людзі толькі марнуюць час, нешта будуючы, а потым разбураючы, на гэтым свеце. А можа, яно і не блага. Розныя бываюць людзі, адны пускаюць на свет дзяцей, а другія іх мыюць...

Ён пачаў даволі часта хадзіць па вёсцы. Распавядаў усялякія богамярзотныя гісторыі і так з’едліва жартаваў, нібыта рэзаў нажом па жывым. Ён распачынаў сваркі з людзьмі, стараўся пасварыць іх паміж сабой. I вельмі радаваўся, калі гэта ўдавалася, і аж трымцеў ад шчасця, гледзячы, як людзі б’юцца і сварацца. Яму было пад сорак, але выглядаў ён сапраўдным дзедам, згорбленым, шэрым, як попел, і такім худым, што, здаецца, можна было пералічыць усе косці. Так і здавалася, што вось-вось на ім вырасце мох, шэры, заплеснелы лішайнік.

I людзі празвалі яго Нячысцік Тэрапя.

XXIII

Стаіць кастрычніцкі вечар. Чорная цемра, вільготная зямля хлюпае гразёю, шуміць вецер, глуха стукае дождж па шыбах.

Ялу Тайкінамаа сядзіць на хутары Тэрапя з нейкім чалавекам. Ялу варушыць качаргой вуголле ў печы, а госць панскага выгляду сядзіць за сталом, на якім стаяць дзве свечкі, бялеюць нейкія паперы і пісьмовыя прылады.

– Што? – гаворыць госць. – Вы складаеце запавет, у якім ваша ўласнасць пасля смерці не застаецца нікому... Такія запаветы закону не вядомыя. Так рабіць нельга, суд не зацвердзіць.

Ялу Тайкінамаа сядзіць, крэхча, варушыць качаргой галавешкі і, нарэшце, кажа:

– Што гэта за такі закон? Я магу рабіць са сваёй уласнасцю ўсё, што захачу.

– Вядома, вы можаце, – тлумачыць чужы пан. – Можаце, пакуль жывы. Аднак грамадства не пацерпіць, каб вы ў сваім запавеце забаранялі карыстацца вашай маёмасцю, каб дамы вашыя спусцелі і згнілі, а палі здзічэлі і пазарасталі, каб рука чалавечая не магла дакрануцца да іх. Так не будзе.

– Будзе, будзе. Якая ваша справа? Вы складаеце паперу, як належыць па закону, і падасце запавет на суд, калі я памру.

– Суд яго не зацвердзіць. I, – працягвае госць, – навошта вам яшчэ запавет? Вам яшчэ жыць ды жыць, вам жа ўсяго каля сарака...

– Так толькі здаецца. А зрабіць запавет трэба цяпер. Я хутка памру.

– Вы гэтак дарэмна.

– Гэта праўда, я памру. Так што пішыце паперу. I калі закон не паклапоціцца аб выкананні маёй пасмяротнай волі, дык я сам паклапачуся. Я стану прывідам, няхай толькі хто-небудзь паспрабуе дакрануцца да маёй зямлі, дык я вылечу з магілы і пашкуматаю нахабніку ўсё адзенне...

Стукае па шыбах дождж. Стогне ў коміне вецер, выдзімаючы з печы гарачы попел. Юрысту робіцца непамысна. Ён глядзіць на гэтага незвычайнага чалавека, што сядзіць каля печы, нібыта вялізная шэрая птушка, успамінае шматлікія аповяды і байкі, якія расказваюць пра кліента, потым бярэцца за ручку і пачынае пісаць.

Дождж стукае па вокнах і сценах, рыпіць пяро, а Ялу Тайкінамаа сядзіць каля печы, хітае галавой і глядзіць, як паціху згасае вуголле.

Нарэшце папера скончана. Ялу Тайкінамаа старанна вывучае змест, гэтак жа старанна выводзіць свой подпіс і пячаткай прыціскае чырвоны сургуч.

– Ну вось, – гаворыць ён, – падыходзіць. А вы паклапаціцеся здаць паперу куды трэба. Занадта позна. Начуйце тут. Куды вам ісці ў такую цемру і дождж.

Гаспадар выходзіць з пакоя, а госць пачынае ўладкоўвацца нанач, час ад часу спыняючыся, каб падумаць і перачытаць напісанае. Але Ялу Тайкінамаа ўзяў свечку з сабой. Позна, хутка поўнач. Чорная непраглядная цемра агарнула наваколле, хрыпіць і стогне вецер, няспынна стукае, сыплецца дождж. Ялу Тайкінамаа ходзіць з ліхтаром вакол загона, абыходзіць будынкі, спыняецца, нешта разглядвае, не зважаючы на дождж. Аднак у цемры ён нічога не бачыць, толькі вадзяныя кроплі і вецер, які ледзь не тушыць полымя ў ліхтары.

Нарэшце ён кіруе да хаты. Садзіцца на ганку, нібыта вялізны начны пугач, і сядзіць нерухома, абхапіўшы галаву рукамі. Побач гарыць ліхтар, вецер гойдае невялічкі язычок полымя, па шкле ліхтара спаўзаюць буйныя кроплі.

Праходзіць ноч, у хаце прачынаюцца і знаходзяць свайго гаспадара каля дзвярэй нерухомага і шэрага, нібыта вялізная дзіўная птушка.

У ліхтары канчаецца газа. Полымя шыпіць журботна і ціха, быццам некаму скардзіцца. Ялу Тайкінамаа, адзіны сын Вялікага Тэрапя, спачыў навек.

Зноскі

[1] Лоты – так называлі членаў ваенна-патрыятычнай арганізацыі жанчын імя Лоты Свярд.

[2] Ламба – маленькае лясное возера (фінск.).

[3] Корпі (фінск.) – крумкач.

[4] Маецца на увазе «вось» Берлін – Рым – Токіо.

[5] Інгерм – карэннае фінскае насельніцтва, Ленінградская вобласць.

[6] Суўрысуо – Вялікае балота (фінск.).

[7] Чыкага ў фінскім вымаўленні.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю