412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Людміла Рублеўская » Сэрца мармуровага анёла » Текст книги (страница 22)
Сэрца мармуровага анёла
  • Текст добавлен: 21 сентября 2016, 16:50

Текст книги "Сэрца мармуровага анёла"


Автор книги: Людміла Рублеўская



сообщить о нарушении

Текущая страница: 22 (всего у книги 22 страниц)

У холе скурвендыспансера, пад падазроннымі позіркамі пахмурнай рэгістратаркі і знерваваных наведнікаў мы абдымаліся, як шалёныя, плакалі ад шчасця, нібыта ўратаваліся ад смяротнай небяспекі, нібыта ўбачыліся пасля доўгага-доўгага і безнадзейнага расстання…

Ніякай злосці на Жалезную Кнопку не было – гэта ж дзякуючы ёй мы перажылі такія цудоўныя хвіліны!

З бальніцы мы пайшлі ў інтэрнат і там шыкоўна павячэралі «перадачамі».

А назаўтра раніцай падалі дакументы ў загс.

Пасля летняй сесіі Рытку адлічылі з інстытута за непаспяховасць і прафесійную неадпаведнасць. Больш я ніколі нічога пра яе не чула.

Наша з Ігарам вяселле адбылося ў ваенным гарадку, дзе жыў ягоны бацька-палкоўнік і маці – настаўніца беларускай мовы. На вяселлі гулялі многія з нашых аднакурснікаў, а злашчасны Віктар быў Ігаравым шаферам. З тае пары мінула не так ужо мала гадоў, і дзеці нашы з захапленнем лазяць па вялікай бацькавай майстэрні, на светлай сцяне якой, пад самай столлю – непрадажная карціна: хлапец і дзяўчына, шчасліва-разгубленыя, ідуць адзін да аднаго, трымаючы авоські з залацістымі апельсінамі, а на пярэднім плане чамусьці намаляваная нацэлена вастрыём у прастору звычайная чарцёжная кнопка…


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю