412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Лидия Адамович » Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) » Текст книги (страница 7)
Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 03:40

Текст книги "Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)"


Автор книги: Лидия Адамович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 7 (всего у книги 14 страниц)

– Мiкола, пакружы мяне на руках, як раней, я табе за гэта нешта скажу!

– Была б ты добраю дзяўчынаю, каб толькi не дзяцiнiлася!

– Iншы раз так хочацца пабыць маленькаю, прыцiснуцца да цябе i заснуць у тваiх абдымках!

Аленка ўздыхнула i дадала:

– Глядзi – гэта дзiкая яблынька, навокал шмат такiх, значыць, недзе тут быў маёнтак Дарыны...

Мiкола пачаў моўчкi аглядаць яблынькi, стаў на каленi ля зарослага мохам вялiкага пня, пагладзiў яго рукою. За некалькi метраў ад сябе ўбачыў парослыя травою глыбы, кiнуўся да iх, развярнуў i... вачам яго адкрыўся камень бела-блакiтнага колеру.

– А вось i мальва! – закрычала Аленка. – Маёнтак Дарыны!

– Бяжы ў стан, – загадаў Мiкола, – паклiч усiх!

– А пацалуемся ў гонар нашай знаходкi? – засмяялася Аленка i абняла Мiколу.

– Цярпець не магу, калi дзяцiняцца! – раззлаваўся Мiкола. – Табе трэба дзядзьку якога ў кавалеры шукаць, будзе табе татка, а ты дачушка! Напэўна, у дзяцiнстве табе не хапала бацькоўскай цеплынi?

– Не хапала, – з сумам адказала Аленка. – Нiякай цеплынi. Нiхто мяне не любiць. Нiкому я не патрэбна.

I пабегла ад яго.

...Мартынаў груд – паляна з высокай, па пояс, травою. Вакол паляны раслi лаза, рэдкi алешнiк, грабы ды вольхi. Брыгадзiр загадаў хлопцам касiць траву, а дзяўчаты пайшлi ў далёкi канец паляны грэбцi ўжо высахлае сена. Стаяла спёка, а з лесу вецер нёс халадок, шчабяталi птушкi. Прыемна i лёгка станавiлася на сэрцы ў Галi. Учора яна начавала дома, узяла Анатолевы рубашкi ды бялiзну, памыла, адпрасавала. Аленка начавала з Марусяй, у хаце, дзе тая кватаравала. Дзяўчаты палолi бабе Сашы агарод, а вечарам сядзелi дома. Галя зайшла да iх i праз плот убачыла Вайдаша Дуброўскага. Ён сядзеў з дзедам Уладыморыкам у двары, на лавачцы. Галя прывiталася, а дзед запрасiў да сябе, пачаставацца першымi яблыкамi – белым налiвам. Галя сядзела з iмi побач, гаманiла, i душа яе радавалася, што не трэба ўвесь час сачыць за сабою, можна гаварыць, што хочаш, смяяцца, i нiхто цябе не штурхне: маўчы, дурнiца! Вось тады i засумнявалася Галя, цi варта наогул ёй iсцi замуж за Анатоля. Пасля яна зайшла да Марусi з Аленкай i параiлася, вядома, не называючы iмёнаў Вайдаша i Анатоля.

– Адзiн чалавек сказаў мне: удасканальвайся, рабi кар'еру, я буду табе дапамагаць. Не iдзi замуж! А я вось думаю: ну, не пайду я цяпер замуж, а дзе гарантыя, што тады, як зраблю кар'еру, гэты чалавек возьме мяне? А раптам застануся ў старых дзеўках?

– У старых застанешся, – засмяялася Аленка, – а вось у дзеўках – нiколi!

А Маруся настойвала на сваiм: замуж табе цяпер не патрэбны! Але Галя Марусi не надта давярала, бо заўважыла нешта не тое ў адносiнах Анатоля да дзяўчыны. Глядзеў ён неяк на яе не так, як на астатнiх, дый краем вуха яна чула ад Сцяпана, быццам у свой час Анатоль сябраваў з Марусяй, а што там было ў iх – невядома. Можа, Маруся i сама за Анатоля хоча, таму i яе адгаворвае? "Але ж i Вайдаш адгаворвае, – мiльганула свавольная думка. – А можа, таму, што кахае мяне? – Галя перастала грэбцi сена, задумалася. – Можа, хоча, калi я пасталею ды паразумнею, ажанiцца са мною?"

Ёй стала весела, яна заўсмiхалася.

– Гэй, што гэта за пакет у траве валяецца? – крыкнуў Анатоль, наблiжаючыся да дзяўчат.

– Гэта, мусiць, Галя ежу з сабою ўзяла, – абазвалася з другога канца паляны Аленка.

– Бярыце яго, ды пайшлi разам абедаць! – прапанаваў ён. – Хлопцы вас ля канаўкi вунь той чакаюць, – паказаў рукою.

Галя пачакала Аленку i, падхапiўшы пакет, дагнала Анатоля.

– Гэта не ежа! – сказала хлопцу. – Гэта я табе рубашкi вымытыя прынесла... Трусы там твае, майкi...

Анатоль аж аслупянеў, здзiўленымi i гнеўнымi вачыма агледзеў Галю. Аленка затаiла ўсмешку i адвярнулася.

– Ды я б сам па iх прыйшоў! – абурыўся хлопец.

– Во! Не ўгадзiла ўжо! – пакрыўдзiлася Галя. – Зрабi чалавеку дабро!..

– Дык навошта ж на поле – да палатак бы прынесла!

– Яшчэ чаго! Як пану насi! Вось iшла сена грэбцi, ведала, што ты тут будзеш, – i прынесла!

Анатоль раздражнёна бухнуўся пад капу сена i стукнуў сам сябе кулаком па калене.

– Галя! – узвыў ён. – Мы ж адсюль пойдзем да старшынi калгаса па экскаватар! Ён дае нам машыну за нашу працу. Потым экскаватаршчык будзе капаць, на тым месцы, дзе зямля правалiлася ля маёнтка Дарыны. А там, можа, i падзямелле адкрыецца, Блакiтны пакойчык... I ты ўвесь час будзеш з гэтай торбай, у якой мае рубашкi, насiцца? У цябе галава ёсць?

У Галi на вачах з'явiлiся слёзы.

– Добра, Анатоль, я торбу панашу! – прапанавала Аленка. – Толькi не крычы на Галю!

Яна ўзяла пакет з рук сяброўкi, абняла яе, i яны пайшлi.

Маруся канчала грэбцi сена з бабай Сашай, калi вясковы дзядзька прывёз на канi халодны, запацелы бiтон з вадою.

– Паклiч i дзеда Ўладыморыка вады папiць! – сказала Марусi бабка.

Дзяўчына пайшла па высокай траве да дзедавай дзялянкi. Старога не было вiдаць. Каса тырчала, уваткнутая ў зямлю. Ля скiрды сена нехта сядзеў, прыхiнуўшыся спiною да яе, у накiнутай на плечы кашулi.

– Ваду прывезлi! Пiць будзеце? – аклiкнула Маруся.

Мужчына павярнуўся, i Маруся пазнала Дуброўскага.

– Дзякуй, – з таемнай усмешкай гледзячы на яе, адказаў Дуброўскi. Сядайце, – прапанаваў ёй.

На нейкi момант Маруся застыла ў нерашучасцi. Потым прысела побач.

– Бачыце, я не кусаюся, – засмяяўся Дуброўскi, – а вы пабаялiся ўчора прыйсцi да мяне...

– У мяне было шмат спраў, – адводзячы позiрк, адказала Маруся.

– Я ведаю, – задуменным голасам адказаў Дуброўскi, – да вас прыходзiла на начлег дзяўчына з турысцкай групы... Аленка. Ахвяра Чорнай зданi.

– Яе яшчэ можна выратаваць, – сугучна ягоным думкам сказала Маруся. – Каб трапiўся добры чалавек...

– Нiякi чалавек яе не выратуе, акрамя яе самой, – заключыў Дуброўскi. Але ўжо позна...

– Яны шукаюць жалезны кубак, якi знiшчыць Чорную здань, – пасля нядоўгага маўчання сказала Маруся. – Але, нягледзячы на ўсё, тайна, вiдаць, не ў самiм кубку. А разгадка – у апошнiх радках падання: "Вы мудры чалавек, князь, сказаў стары, – вы зразумееце i ўбачыце, што знаходзiцца ўнутры прыгожага кубка..." Зразумееце – калi ўбачыце! Ён паглядзеў i зразумеў. Унутры была пустата! Смерць Чорнай зданi ў разуменнi чалавекам таго, што пад прыгожым тварам часта схавана пустая душа!..

– Я заўсёды цанiў у жанчынах мудрасць, – з павагай сказаў Дуброўскi, гледзячы на Марусю.

Ён працягнуў руку да яе валасоў, але Маруся адхiлiлася i прадоўжыла:

– Бабка Саша мне расказвала, што ёсць людзi з мёртвай i жывою душою. Душа жывая ажыўляе чалавека, надзяляе талентамi, iмкненнем да прыгожага, да Бога... Чалавек з мёртваю душою прыпадабняецца да жывёлы: працуе, есць, спiць. Таму мёртвыя душы, як кампенсацыю, часта атрымлiваюць прыгожыя постацi. У старажытных жыдоўскiх рукапiсах знаходзяцца запiсы аб тым, што Iсус не быў прыгожы, але твар яго свяцiўся дабрынёю i ўсiм ён здаваўся самым прыгожым на свеце...

– Вы – цудоўны чалавек, – сказаў Дуброўскi, усмiхнуўшыся. – Ведаеце, калi мы яшчэ працавалi ў "Менскбудпраекце", неяк разам з паперамi вы аддалi мне чарнавiк нейкага пiсьма...

Вусны ў Марусi перасохлi ад нечаканасцi: няўжо пiсьмо да Анатоля, але ж яна яму не пiсала?!.

– Пiсьмо Дарыны да Вiтаўта, – цёплыя, арэхавага колеру вочы Дуброўскага глядзелi на яе з зацiкаўленасцю. – Я ведаў гэтую гiсторыю кахання. А вас яна, напэўна, моцна ўразiла, калi пiсьмо гэта вы напiсалi на адваротным баку праекта...

– Студэнцкая звычка, – засмяялася Маруся, – студэнцкая звычка пiсаць у канспектах пiсьмы!

– Вы марылi пра рамантычнае каханне, уяўлялi сябе ў мiнулым князёўнай? твар Дуброўскага асвятлiла па-сяброўску шчырая ўсмешка.

– Не, – суха адказала Маруся. – Я не рамантык i рамантыкаў не люблю!

– Таму, што самi пакутавалi ад няздзейсненых мараў?

– Вы памыляецеся, – цвёрда адказала Маруся.

– Можа, i так, – пагадзiўся Дуброўскi. – Але я хацеў бы пачуць з вашых вуснаў пiсьмо Дарыны да Вiтаўта. Прачытайце мне яго сёння вечарам, у маёнтку. Я буду чакаць вас у адзiнаццаць гадзiн, – ён дакрануўся да рукi Марусi.

– Добра, – адказала яна i пайшла ад яго.

– Усе ў кучу, у кучу! – смяяўся Мiкола. – Аленка, наразай хлеб, а я сала. Гурочкi салёныя парэжа, раскладзе Галя! Дзяўчаткi, спрытней! Антось, ты паклiкаў Вайдаша?

– Я схаджу! – усхапiлася Галя.

– Сядзi! – сурова глянуў на яе Анатоль. – Антось пойдзе!

Галя скрывiлася, цяжка ўздыхнула i пачала наразаць гуркi.

– Мiкола, ты нарваў зялёнай цыбулi ў бацькi? – папытаўся Анатоль у хлопца. – I каб сёння ж iшоў да бацькi касiць сена!

– Я ж у паходзе! – заявiў той.

– У лагеры застаёмся я i Антось, – цвёрда вымавiў Анатоль, – Галя дапамагае сваёй мацi, Аленка – бабцы Сашы. Усе павiнны быць занятыя. Пасля абеду я iду па экскаватар, я i Антось... Вы ж усе заявiцеся да маёнтка, калi дапаможаце людзям. Турысты павiнны не толькi выконваць нарматывы кiламетражу, любавацца прыродаю, але i прыносiць карысць!

– Малайчына! – засмяялася Аленка. – Сапраўдны кiраўнiк паходу!

Яна працягнула яму кубак з квасам i азiрнулася. Да iх накiроўваўся Дуброўскi з Антосем.

– Невыпадкова нашы маршруты перакрыжоўваюцца! – гарэзлiва засмяяўся Дуброўскi, прывiтаўшыся з усiмi. – Няйнакш, хлопцы, мы адно i тое шукаем... Што вас прывяло ў Вiшаньку?

Ён прысеў на траву. Галя па-свойску прымасцiлася побач i падала яму акраец хлеба.

– Блакiтны пакойчык шукаем, – сказаў Мiкола, – кубак жалезны. Здаецца, на падзямелле натрапiлi. Там вялiкi завал, але мы крыху пакапаем, палазiм...

– На даследаваннi патрэбны дазвол, – адказаў Дуброўскi, – па падзямеллях лазiць небяспечна...

– А хто будзе ведаць? – весела адзначыў Мiкола.

– Зямля належыць мне, – нечакана папярэдзiў Дуброўскi. – Мой маёнтак злучаецца падземным ходам з гэтым маёнткам, дарэчы, з рэшткамi так званага маёнтка Дарыны, якi знаходзiцца на маёй зямлi...

– Ну i капiталiст! – узлаваўся Анатоль. – Няўжо ж вы не дазволiце маiм хлопцам палазiць па падзямеллi, хiба што самi там скарб шукаеце?

– Гэта небяспечна, паўтараю! – строга адказаў Дуброўскi. – А скарбаў тут нiякiх няма. Будуецца дзiцячы санаторый, зямля добраўпарадкоўваецца для дзiцячых пляцовак, аднаўляецца храм, якi быў пабудаваны на сродкi маiх родзiчаў. Таму не пажадана, каб тут праводзiлiся нейкiя iншыя работы.

– Ваш санаторый толькi для адводу вачэй, – скрывiўся Анатоль, – а самi камерцыяй займаецеся! Не веру я ў вашу мiласэрнасць, кожны заднюю думку мае сябе хоча праславiць!

– Ды як ты можаш? – падхапiўся Антось. Ягоныя сiнiя вочы спахмурнелi, твар залiўся чырванню. – Па сабе раўняеш? Пустаслоў: "мацi шкадую, мацi шкадую", а як адпачынак атрымаў – у паход пайшоў! Галя яшчэ жонкай не стала, а яе ў вёску да сваёй мацi прэш, каб дапамагала, рабыню знайшоў! А ты, – ткнуў пальцам у дзяўчыну, – бегаеш за iм, як дурнiца!

Галя аж выпусцiла гурок з рукi. Дуброўскi падняўся, падзякаваў за абед. Аленка дагнала яго, запынiла сярод высокай няскошанай травы.

– Прабачце, калi ласка, маiм сябрам! – сказала з хваляваннем.

Да iх спяшалiся астатнiя, акрамя Анатоля. Дуброўскi, агледзеўшы ўсiх, усмiхнуўся:

– Я не крыўдую. Усю гiсторыю чалавецтва суправаджае зайздрасць. Дурнi зайздросцяць разумным, а гультаi – багатым.

– А што ж я табе параю, донечка? – з мяккай, прыветнай усмешкай адказала бабка Саша, гледзячы на Галю. – Адзiн цябе бярэ, другi не бярэ, але замуж не раiць... Можа, сам хоча цябе ўзяць?

Бабка сыпанула куранятам жменю проса. Цёмныя, загарэлыя ногi з пакручанымi пальцамi грэлiся ў жоўтым гарачым пяску. На каленях у бабкi ляжаў шэры каток. Галя нецярплiва церабiла падол спаднiцы.

– А мо паварожыце? – папыталася ў бабкi.

– Спалiла я свае карты, – адмахнулася тая. – Хто варожыць, той у пекла трапляе, – паправiла касынку. – А ты, Галечка, ужо з мацi работу справiла? Не пойдзеш у лес, там нешта капаюць хлопцы рыдлёўкамi?

– Няхай сабе капаюць! – надзьмула вусны Галя. – Вайдаш экскаватар забаранiў... А я з Анатолем пасварылася, бо той Вайдаша аблаяў. Аленка яму рубашкi ў палатку занясе, як сена ваша з Марусяй зграбуць...

– Дык Маруся ўжо дома, – паведамiла бабка, – спiць, бо вечарам, сказала, некуды пойдзе...

– Да Анатоля, куды ж яшчэ! – раззлавалася Галя i нервова сарвала зялёны сцеблiк травы. – Ну, не! Я таксама надвячоркам да палатак пайду, вось i сустрэнемся!

Галя яшчэ крышку пастаяла, а потым, сказаўшы бабцы "дабранач", выйшла на вулiцу. Ля варот Мiколавай хаты ўбачыла Аленку.

– Галя, пайшлi ў госцi да свёкра майго! – гарэзлiва паклiкала Аленка i адчынiла дзверцы.

Галя ўбегла следам.

– А якiя яблыкi ў свёкра! – смяялася Аленка. – А дзе ж ён сам?

На парог выйшаў гаспадар.

– Добры дзень, дзядзька! – павiталiся дзяўчаты.

– Добры, добры! – закiваў той галавою. – А я пазнаў вас, памятаю, як зiмою па яблыкi прыходзiлi квашаныя...

– А цяпер вось па свежыя прыйшлi! – засмяялася Аленка.

Дзядзька Адась запрасiў гасцей у хату. Паставiў на стол мiску з мёдам.

– Вось гэта смаката! – аблiзнулася Аленка, набiраючы поўную лыжку. – А дзе ж ваш Мiкола?

– От, дзеўкi! – матнуў галавою дзядзька, прысеў з iмi побач. – Ану прызнавайцеся, каторая ў майго Мiколу закахалася?

– Ды вось я! – трасянула валасамi Аленка. – Добрая буду нявестка? Давайце вам грады папалю, пагледзiце, цi спрытная!

– Ды я i так бачу, што спрытная, – адказаў дзядзька. – Лаўлю на слове! Ану пайшлi, цыбулю мне выпалеш!

Аленка ўсхапiлася, пацягнула за сабою Галю. Тая адмахнулася. Ужо на парозе Аленка пачула, як Галя шэпча дзядзьку Адасю:

– Няхай яна паполе, а я раскажу вам пра сваё гора. Вы ж чалавек мудры, парайце! Ёсць у мяне два хлопцы... Толькi не кажыце нiкому, Анатоль i Вайдаш... Дык вось...

Аленка, пацiснуўшы плячыма, выйшла з хаты i пайшла ў агарод.

За рэчкаю, на ўзгорку, падымаўся, уставаў з руiн, палеглых камянёў i смецця, стары панскi маёнтак. Ахутаны туманам i змрокам, таямнiча i велiчна маўчаў. На небе загаралiся зоркi. Спявалi залiвiста i галасiста салаўi. За маёнткам высокай сцяною чарнеў лес.

Маруся прысела на валун ля сцяны маёнтка. Дуброўскага яшчэ не было. Але раптам яна пачула крокi, азiрнулася – ён выходзiў з аднаго з пакояў на першым паверсе. Падышоў, прывiтаўся. Яна адказала.

– Натамiлiся сёння на Мартынавым грудзе? – самотна сказаў ён. – А цi расказала бабка Саша, чаму груд Мартынавым завецца?

– А вы не ведаеце? – усмiхнулася Маруся. – Напэўна, самы першы i даведалiся – дзед Уладыморык расказаў!

– Я хачу, каб мне расказалi вы, – папрасiў Дуброўскi, – я хачу чуць ваш голас...

Ён падаў ёй букет палявых кветак i сказаў:

– Зберажыце яго. Сёння дваццаць сёмага лiпеня, Сцяпанаў дзень. Кветкi, сабраныя ў гэты дзень, маюць цудадзейную сiлу аберагаць ад хвароб, сурокаў i злых духаў...

– Вы верыце ў гэта? – узняла бровы Маруся.

– Як i ў паданне пра Мартынаў груд, – цiха мовiў Дуброўскi i сеў насупраць Марусi. – Я хачу бачыць вашы вочы i слухаць вас...

Маруся засмяялася i пачала роспавед:

– Адзiн селянiн, Мартынам яго звалi, вяртаўся ноччу дахаты з базару, на канi. Воз яго трапiў у балота. Што нi рабiў – а выехаць не можа. Глядзiць: iдзе да яго дзяўчына ў белым адзеннi. Падышла i кажа:

– Выратуй мяне, чалавеча! Зараз сюды сваты па мяне прыедуць. Пасадзi мяне на воз да сябе ды скажы, што з табою я заручана.

Згадзiўся Мартын. Аж бачыць – бягуць сюды людзi, у ладкi плешчуць, на бубнах граюць. А наперадзе – юнак невыказнай прыгажосцi, падбягае да воза, цягне да сябе дзяўчыну. А Мартын не пускае:

– Яна мая нявеста! Мы з ёю заручаны!

Дзяўчына плача, калоцiцца, а сама халодная як лёд. А тут як грымне гром, як ляснуць маланкi – глядзь, а людзi тыя ў страшыдлаў ператварылiся, крычаць, скугочуць. А прыгожы юнак загарэўся агнём i правалiўся пад зямлю. А на Мартынаў воз упаў з неба яркi прамень святла. Пакланiлася Мартыну дзяўчына i пачала па промню на неба падымацца. А ля яе анёлы кружацца. Зажмурыў Мартын ад святла вочы, а калi адкрыў – бачыць, ранiца ўжо, а на месцы балота – паляна прыгожая: трава высокая, сакавiтая, кветкi, матылькi лятаюць. I пачуў Мартын голас:

– За тое, што выратаваў ты мяне, месца гэтае людзi Мартынавым грудам назавуць. Нiколi не перавядзецца тут сакавiтая трава для жывёлы вашай i для вас – лекавая: зверабой, мацярынка, чабор, бяссмертнiк ды рамонкi!..

Кажуць, гэта была душа Дарыны. Бог доўга не мог прыняць яе да сябе, бо самагубца яна... Атруцiлася...

Аленка, трымаючы ў руцэ пакет з Анатолевым адзеннем, прабiралася праз зараснiк дзiкай акацыi да магiлы Мiколавай мацi. Запынiлася. Перахрысцiлася, палажыла пакет ля парослага травою ўзгорка. Нахiлiлася i пацалавала крыж.

– Цётачка Алеся, – прашаптала дзяўчына, – памалiцеся на тым свеце за мяне i Мiколу, каб мы пажанiлiся! Я так кахаю яго! Усе сродкi выпрабавала: варажыла, чаравала, даруй мне, Госпадзi! Хай зямля будзе вам пухам, цётачка Алеся! Памалiцеся за нас, грэшных!

Яна парвала з магiлы траву, расчысцiла ўсё. Нарвала белых кветак акацыi i паклала на магiлку. Яшчэ раз перахрысцiлася i заспяшалася да рэчкi. Ля палатак ужо гарэла вогнiшча.

Iшла поплавам, ля маёнтка, калi пачула адтуль нейкi голас. Сцiшылася. Падышла блiжэй. Голас чуўся выразна. Аленка разбiрала словы:

– Князь мой! Вiтаўт! Пакуль мы ў разлуцы, а як доўга яна прадоўжыцца – я не ведаю. Але я буду малiцца, каб Бог дараваў вам жыццё. Кожны раз пасля таго, як я праводжу вас за вароты замка, мне здаецца: знiкаеце вы, знiкаю i я. Мая душа ляцiць за вамi. Я чую ваш голас у шэпце траў, у гомане званочкаў, я бачу вашы вочы ў блакiце ранiшняга неба. Не знiкайце надоўга, князь. Не пакiдайце мяне назаўсёды. Мне страшна. Без вас я памру.

Нехта ўздыхнуў.

– Я зачараваны... – сказаў мужчынскi голас.

– Вы проста паэт альбо – фантазёр! – засмяяўся жаночы.

Аленка падкралася блiжэй. На першым паверсе, у зале маёнтка стаялi двое: Дуброўскi i... Маруся. Яны прайшлiся да прыступак, што вялi на другi паверх. Кожны крок адазваўся тугою ў сэрцы Аленкi. "Вось мне б так, – падумала яна, з Мiколам... Як рамантычна!"

Дуброўскi i Маруся паднялiся па прыступках, i Аленка ўжо не бачыла iх, толькi чула галасы. Ёй было так цiкава паслухаць,аб чым размаўляе з яе сяброўкай гэты "стары цыган". "Цяпер ужо князь!" – усмiхнулася Аленка. Яна стала прыслухоўвацца.

– Вы сёння такая прыгожая, – сказаў Дуброўскi, – гэты сарафан вельмi пасуе вам...

"Хоць бы мне адзiн камплiмент сказаў Мiкола!" – пранеслася ў думках у Аленкi.

– Кiм вы марылi быць у дзяцiнстве? – папытаўся Дуброўскi ў Марусi.

"Мiкола нiколi не цiкавiўся, кiм я марыла быць, i наогул, як я жыла, што мяне засмучала i радавала", – абуралася Аленка.

– Ну што, расказваць далей пра сваё захапленне спелеалогiяй? – засмяяўся Дуброўскi.

V

У разбуранай царкве пасялiлася сава. Яна крычала ўначы, як малое дзiця, i палохала дзяўчат, якiя познiлiся на танцах. Мiколу не давала спакою думка пра царкоўны склеп i ўмураваныя ў сцяну, ледзь прыкметныя дзверцы. Ён зусiм не слухаў музыкi, нiкога не запрашаў да танцаў. Сядзеў з Антосем за столiкам i гуляў у шахматы.

– Пайшлi, паспрабуем адчынiць тыя дзверцы! – з запалам шапнуў на вуха сябру. – А то Дуброўскi i туды лезцi забаронiць!

– Ды там, пэўна, вiно захоўвалася, – адмахнуўся Антось i нечакана запынiў погляд на дзяўчыне, што з'явiлася на парозе.

Пышныя кучаравыя валасы яе ў святле каляровых лiхтароў дыскатэкi адлiвалi блакiтным святлом. Танюткая талiя перацiснута блiскучым поясам. Жоўтая сукенка пералiвалася то малiнавым, то аранжавым адценнем.

– Гэта мая мара! – усклiкнуў Мiкола i заспяшаўся да яе.

Але ў гэты момант яму перайшоў дарогу высокi юнак, чарнявы, з чубам, зачасаным набок.

– Алесiк! – уклiкнула дзяўчына. – Ты не забыў мяне?

– Патанцуем, Гайва! – усмiхнуўся той, i дзяўчына, усмiхаючыся, павяла яго ў круг.

Мiкола аж заскрыпеў зубамi.

– Усё роўна адаб'ю! – цвёрда сказаў ён, гледзячы на Антося.

Сябар засмяяўся.

Галя сядзела побач з Аленкай i ўвесь час азiралася, калi хто заходзiў у клуб.

– Каго ты там выглядваеш? – пацiкавiлася Аленка. – Анатоль усё роўна застаўся ў лагеры.

– Я ж табе даверылася: Вайдаша кахаю!

– Дарэмна гэта...

– Ну чаму дарэмна? Калi ён сказаў мне: не выходзь замуж, значыць, хоча, каб я пасталела, а тады мяне возьме! Нават дзядзька Адась так казаў! А чаму Вайдаш гаварыў мне: не iдзi замуж? Значыць, меў нешта такое...

– Я i Маруся таксама табе кажам: не iдзi! Але ж мы не маем "нешта", проста па-сяброўску раiм. Вось i Вайдаш табе па-сяброўску раiць!

– Маруся кахае Анатоля, таму i кажа! – аж падскочыла Галя.

– А я ж не кахаю Анатоля!

– Затое ты Вайдаша кахаеш! – заключыла Галя. – Бачыла, як ты плакала, калi ён да нас у лагер прыходзiў...

– Ды мне туш у вочы трапiла, вочы размазала... – пачала апраўдвацца Аленка. – У Вайдаша ёсць нявеста, ён – князь, i яна – князёўна, – схлусiла Аленка. – Як ты не разумееш, што ён з табою нiколi не ажэнiцца! Яму патрэбен жораў у небе, а не сiнiца ў руках.

– Дык я, па-твойму, – сiнiца? – раззлавалася Галя.

– Ён ажэнiцца па разлiку, – растлумачыла Аленка, – усе князi, каралi жэняцца па разлiку. I выкiнь яго з галавы!

– Значыць, за Анатоля iсцi? – не разумела Галя.

– I за Анатоля не iдзi, i на Вайдаша не спадзявайся! – уздыхнула Аленка i замахала перад сабою насоўкай. – Працуй, рабi кар'еру, разумней! Уф! Я хутка тут з табою здурнею!

Яна паднялася i накiравалася да выхаду. За ўвесь час танцаў Аленку так нiхто i не запрасiў. "Няўжо гэта праўда, што я нiкому не патрэбная?" падумала яна.

* * *

З боку вёскi паказалася чорная хмара. Падзьмуў вецер, зашамацелi, загайдалiся верхавiны дрэваў, паднялiся ў паветра сухiя лiсты, галiнкi, сыпанулi ў твар Анатолю. Ён закрыўся рукавом штармоўкi.

– Ну, што назбiраў грыбоў для будучай жонкi? – аклiкнуў яго вясёлы дзявочы голас.

Азiрнуўся: у жоўтым спартовым касцюме i з кошыкам стаяла ля яго i ўсмiхалася Маруся.

– Садзiся, падвязу! – саскокваючы з ровара, узрадаваўся Анатоль. – Садзiся наперад, а то дождж хутка будзе! Ведаеш, у мяне з Галяй – усё! Яна на шыю гэтаму панiчу вешаецца!

– Дуброўскаму? – здзiвiлася Маруся. – Што ў iх агульнага?

– А ты ў яго спытай! – незадаволена буркнуў Анатоль, падсаджваючы Марусю на раму. – Малалетак кадрыць, i ўсё! Iрэна памяшалася, да яго ў машыну голая хадзiла, Аленка нешта плача...

– Можа, яна з-за Мiколы? – абазвалася Маруся. – Ён жа ўжо Гайву кадрыць...

– Ды не з-за Мiколы! – павысiў голас Анатоль. – Яна Мiколу ўсё даруе. А тут, надысь, князь гэты заяўляецца, рыбу вудзiць. Сядзiм утрох: я, Антосiк i ён, гад! Аленка падышла, павiталася, а ён сядзiць i глядзiць на яе, сядзiць i глядзiць, дык яна сваю вуду кiнула, заплакала i пайшла!

– Няўжо заплакала? – не паверыла Маруся.

– Ля мяне ж сядзела, бачыў... А Галя казала, што калi зiмою Аленка прыязджала да яе, то Дуброўскi гэты на танцах кадрыўся да Аленкi. А што там было потым, хто ведае, можа, у Менску стрэлку накiнуў... Сустракалiся, можа... Невядома яшчэ, ад каго яна аборт рабiла, ад яго цi ад Мiколы...

– Стой! – закрычала Маруся. – Што за плёткi?

I саскочыла з ровара. Анатоль паставiў ровар да дрэва. Буйныя кроплi дажджу ўпалi Марусi на шчокi i нос, пасыпалiся на валасы. Анатоль абхапiў Марусю, затулiў у сваю штармоўку i горача зашаптаў:

– Успомнi, як усё было ў Менску? Я прынёс табе эдэльвейсы, а ты гаворыш: застанься!.. Якi я дурны быў! Я гатовы застацца з табою назаўсёды! Ты разумная, з табою не сорамна ў кампанii, ты не гаворыш глупстваў. Ты добра гатуеш, да такой жонкi не сорамна i сяброў пасля паходу запрасiць! I размаўляць з табою цiкава. А да мацi маёй паедзеш – не нахвалiцца табою, бо ты i грады выпалеш, i карову падоiш! I з паходу мяне чакаць будзеш! Маруся, выходзь за мяне замуж!

Ён памкнуўся пацалаваць яе, але тая адхiлiлася i гарэзлiва спытала:

– А мяне ў паходы браць будзеш? На турзлёты будзеш пускаць?

– Маруся, якiя паходы, турзлёты ў тваiм узросце?

– Дык што я табе, баба старая? – раззлавалася Маруся i адпiхнула яго ад сябе.

Ён упаў, падняўся i пачаў апраўдвацца:

– Маруся, я пра здароўе тваё клапачуся... Табе i без паходаў работы ў хаце хопiць!

– А дзецi? Ты хочаш дзяцей?

– Маруся, калi ты мяне кахаеш, то зразумееш: адна турыстычная спартовая пуцёўка на Камчатку ў паход пятай катэгорыi больш за сто даляраў каштуе. А мне пазарэз трэба гэты паход, я майстрам спорту стаць хачу! Пра якiх дзяцей можа быць гаворка, каб самiм пракармiцца неяк ды мне на пуцёўку сабраць... А ты ў Дуброўскага ў фiрме мазаiчнiцай такiя даляры заграбаць будзеш – я ўвесь свет змагу пабачыць!

– А я? – упарта дапытвалася Маруся.

– Жанчына, калi кахае, на ўсе ахвяры пойдзе...

– А вось гэтага не хочаш? – Маруся сунула яму пад нос вялiкi кукiш. – На, вось табе, з маслам!..

I пабегла ад яго пад пралiўным дажджом, паставiўшы на галаву кошык.

* * *

– Дзед Уладыморык, – ветлiва ўсмiхнуўся Мiкола, – вось прыйшоў паданне запiсаць. Пра Тарфянога аленя, як абяцалi...

– Заходзь, заходзь, – запрасiў той у хату. – I дажджу не пабаяўся!

Дзед правёў яго ў прасторную, вялiкую хату з пабеленай печчу. Паказаў рукою на канапу. Узяў са стала мiсу з яблыкамi i падаў хлопцу:

– Частуйся! Можа, гарбаткi вып'еш? Прамок жа...

– Не, дзякую! – адмовiўся Мiкола. – А вы адзiн у хаце? Дзе ваша ўнучка Гайва?

– Я тут! – выглянула з другога пакойчыка прыгожая дзяўчына ў спартовым касцюме, з распушчанымi валасамi. – А я вас памятаю... Вы – сын дзядзькi Адася, у якога смачныя мочаныя яблыкi!

I засмяялася.

– Гайва! Як ты вырасла! – усмiхнуўся Мiкола. – А я ж цябе ў клубе не пазнаў! I зараўнаваў, калi ты з Алесiкам танцаваць пайшла! Навошта табе той Алесiк, вунь якi шрам у яго праз увесь твар, а ты – прыгажунечка! Табе прынц патрэбны.

– Як ты? – засмяялася Гайва i кiнула ў яго яблыкам. – Бачыла я, як ты са сваёю прынцэсаю Аленкаю ў рэчцы купалiся ноччу... Мы тады з Алесiкам гулялi...

– Яна ўжо не мая прынцэса, – абарваў яе Мiкола i ўзяўся слухаць аповяд дзеда.

Стары добра ўладкаваўся ў крэсле i, пацягваючы з прыгожага глiнянага кубка гарбату, пачаў:

– Жыў некалi ў тарфяных балотах алень. Рогi меў – тры метры даўжынёю. На яго часта палявалi, бо з такiх рагоў можна было шмат упрыгожанняў вырабiць, дый наканечнiкi стрэлаў, коп'яў, тронкi нажоў. Аленяў гэтых раней было шмат, але знiшчылi iх. I застаўся адзiн Тарфяны алень. Нiхто на яго ўжо не паляваў, шкадавалi людзi, бо была гэта самка, аленiха, i магла яна прынесцi прыплод... Але адна прыгажуня загадала жанiху свайму забiць аленiху, тады толькi згодзiцца пайсцi за яго замуж. Пайшоў хлопец у лес. Глядзiць – стаiць на паляне аленiха, а ля яе – цяля. Пашкадаваў хлопец аленiху i не забiў яе. Але ўпартая прыгажуня загадала зараз жа прывесцi да яе аленiху i цяля. Вярнуўся ён назад у лес. Убачыла яго аленiха i кажа чалавечым голасам:

– Не губi мяне, хлопец! Апошняя я з роду майго. Заб'еш – прападзе i дзiця маё, згiне род наш назаўсёды...

Сляпое каханне перамагло пачуццё лiтасцi да жывёлы, бо каханне заўсёды ад д'ябла, даражэнькiя мае...

Дзед Уладыморык абвёў позiркам Мiколу з Гайвай i дадаў:

– Каханне да жанчыны або каханне да мужчыны – ёсць самая няправiльная ў чалавечым разуменнi любоў. Гэта не боская любоў, гэту любоў прыдумаў д'ябал, ён асляпляе пажаднасцю да цела...

– А што ж аленiха, загiнула? – пацiкавiлася Гайва. – Забiў яе хлопец?

– Не, – матнуў дзед галавою. – Прывёў хлопец аленiху да сваёй каханай, а цяля па дарозе ўпала ў дрыгву i загiнула. Аленiха ж падняла дзяўчыну на рогi i закiнула аж на самы Месяц, а сама пабегла да дрыгвы i згiнула там. З таго часу прапаў у нашых краях Тарфяны алень, вымер. А прыгажуня, кажуць, i дагэтуль на Месяцы сядзiць, аленiху выглядвае, прабачэння ў яе папрасiць хоча. Але ж тая мёртвая ўжо, няма яе. Трэба пры жыццi яшчэ паспяваць даравання сабе прасiць, пры жыццi тых, каго мы пакрыўдзiлi. А памёр чалавек цi жывёлiна, хто нам даруе тады? У Бога ўжо прабачэння прасiце...

Дзед уздыхнуў, падняўся з канапы.

– Дождж скончыўся, – глянуўшы ў акно, зазначыў стары.

– Дазвольце нам з Гайвай па лужынах пабегаць! – весела ўсмiхнуўся Мiкола дзеду.

Той кiўнуў, i Мiкола, схапiўшы дзяўчыну за руку, пацягнуў яе на вулiцу.

– Я ведаю таемныя дзверцы адны, – шапнуў ёй на вулiцы, – яны ў падзямелле вядуць!

I павёў яе да царквы. Гайва ўвесь час iшла моўчкi, абмiнаючы мокрыя кусты, пераскоквала праз лужыны. Выглянула сонейка. Халадком i свежасцю пахлi прамытыя дрэвы i трава, кветкi зiхацелi ў сонечных промнях.

– Яшчэ да сустрэчы з табою я склаў вершы незнаёмцы з будучынi. Хочаш, прачытаю? – пранiкнёна сказаў Мiкола i ўзяў Гайву за руку.

– Не, – адмовiлася дзяўчына. – Пасля нашай смерцi тыя вобразы, якiя мы стваралi ў час зямнога жыцця, матэрыялiзуюцца ў астральным свеце. Тваё цела пакiне душа i стане астралам. У астральным свеце ты ўбачыш сваю незнаёмку. А таксама i iншыя вобразы... Напэўна, Пушкiн сустракаў там i сваю Таццяну Ларыну, i Анегiна...

Гайва таемна ўсмiхнулася, а потым дадала жорстка:

– А яшчэ ты там сустрэнеш сваiх дзяцей, тых, ад якiх адмаўляўся, а дзяўчаты рабiлi аборты... Гэтыя дзецi будуць чапляцца за твае ногi i рукi i не пускаць цябе вышэй – да Бога, у чысты свет, у духоўны...

– Якая ты жорсткая! – з крыўдаю вымавiў хлопец.

– А ты – лавелас! – надзьмула яна вусны. – Бачыла я такiх: прыгожы збан, унутры якога пустата... Збан, аб якi не адна дурнiца разаб'е галаву!

Мiкола збялеў.

– Добра, не крыўдуй! – прымiрэнча дакранулася да ягонай рукi Гайва. – Гэта ў мяне з дзяцiнства. Люблю казаць, што думаю. Яшчэ люблю мучыць хлопцаў, асаблiва тых, якiя мяне кахаюць. А вось закахалася сама, у Алесiка, але нiзашто не прызнаюся! I буду яго мучыць... Люблю сцэны, як у фiльмах пра сярэднявечча: рыцар на каленях прызнаецца ў каханнi...

Яна засмяялася:

– Алесiка ўжо так два разы мучыла. Адзiн раз загадала ў рэчцы халоднай пакупацца, мне кветак з таго берага прынесцi, а другi раз – каб залез на вежу i напiсаў там маё iмя.

– Трэцяга разу не будзе! – пасмiхнуўся Мiкола.

– Што я скажу, тое i будзе! – упарта адказала Гайва. – Каралевы заўсёды ставiлi перад кавалерамi iспыты,каб тыя маглi даказаць сваю адданасць, сваё каханне. Вось калi Алесiк выканае маё трэцяе заданне, апошняе, тады згаджуся быць ягонай жонкай.

– Ты не кахаеш яго...

Гайва засмяялася i пабегла да склепа разбуранай царквы, спусцiлася туды, адчынiла таемныя дзверцы i крыкнула:

– Вось табе даказваю, што кахаю!

I палезла ў падзямелле.

Яны iщлi па цёмным калiдоры, выкладзеным брукаванкай. Пахла сырасцю i плесняй. Мiкола падняў лiхтарык угору. Роўная, пакрытая зялёным налётам столь.

– Калi дзверцы так лёгка адчыняюцца, тады мы не першыя тут, – зрабiў выснову хлопец.

– Тут былi спелеолагi, – паведамiла Гайва. – Такiя лабiрынты прайшлi, розныя пасткi тут, нечаканасцi, тупiковыя калiдоры, карацей, адны загадкi... Таму мне брат i забаранiў лазiць сюды...

– А Блакiтны пакойчык знайшлi? – пацiкавiўся Мiкола. – Кубак жалезны...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю