412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Лидия Адамович » Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) » Текст книги (страница 10)
Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
  • Текст добавлен: 4 октября 2016, 03:40

Текст книги "Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)"


Автор книги: Лидия Адамович



сообщить о нарушении

Текущая страница: 10 (всего у книги 14 страниц)

– Чым я магу дапамагчы табе? – запытала.

– Тым, што ты ёсць са мною, – пяшчотна прытулiў ён яе да сябе.

Мiкола ўжо тыдзень, як жыў на Батанiчнай, у iнтэрнаце трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення. Кантынгент тут быў, канешне, не той, што ў iнстытуце культуры, хлопцы п'юць, дзяўчат водзяць, але мiрыцца можна. Мiкола па-ранейшаму ў вольную хвiлiну складваў вершы. Марыў стаць бардам, знакамiтасцю. Вось i сёння, прыйшоўшы з лекцый па вадзiцельскай справе, засеў за блакнот. Гайва, дзяўчына ягонай мары, з далёкай Нiцы... Дзе ты, Гайва, што робiш зараз? Памятаеш мяне? Хутка я стану бардам i праслаўлю сваё i тваё iмя, як Петрарка Лауру...

Ягоныя думкi разагнаў стук у дзверы. Нехаця пайшоў адкрываць.

– Якiя людзi – i без аховы! – ухмыльнуўся Мiкола, убачыўшы Наташу ў сукенцы для цяжарных.

– Я цябе, гада, сюды ўладкавала, а ты носа не кажаш! Хаваешся ад мяне! наляцела на яго Наташа.

Зайшла ў пакой, уселася на ложку, выцягнула ногi ў прыгожых белых басаножках. На вуснах з'явiлася пагардлiвая ўсмешка.

– Ну што, каханенькi-родненькi? Збiраешся жанiцца на мне сам альбо на алiменты падаваць, як раджу? – запытала. – Сумесную гаспадарку вялi? Вялi: ты мне бялiзну дапамагаў мыць, на вахце бачылi, як нёс выварку на кухню! Вахцёры пацвердзяць! Сяброўкi пацвердзяць дый прадавец крамы, што ты сам мне каляску купляў! Ага, задумаўся?

– Слухай, кацiся ты, га? – насупiўся Мiкола. – Па-добраму прашу!

Наташа весела засмяялася:

– Не, ужо трапiлася мышка кошцы ў лапу, не адпусцiць!

– Пантэра ты, а не кошка! – агрызнуўся Мiкола.

– Паляванне на льва скончана! – Наташа паднялася i дала Мiколу ў лоб пстрычку. – Збiрайся ў загс!

– Дык я ўжо жанаты! – схлусiў той. – Пакуль ты народзiш...

– Паспееш з Аленкай распiсацца? – здагадалася Наташа. – Ага, бяжы хутчэй да гэтай дурнiцы, яна цябе з рукамi-нагамi адарве!

I, зарагатаўшы, пайшла з пакойчыка.

...Аленка мыла бацькаву бялiзну, калi з'явiўся Мiкола, узбуджаны, патлаты, як перапуджаны верабей.

– Аленачка! – упаў перад ёю на каленi. – Прабач, я ўсё зразумеў – ты адзiная, хто па-сапраўднаму мяне кахае! Я праслаўлю цябе ў сваiх вершах! Я стану бардам i буду спяваць пра наша з табою каханне. Няхай усе зайздросцяць нам, якая ў нас дружная сям'я! Аленачка, мы будзем з табою падарожнiчаць, на экскурсii ездзiць, мы будзем жыць дружна i цiкава, я буду багатварыць цябе!

Аленка стаяла здзiўленая, з мокрымi, у мыльнай пене рукамi i не ведала, што адказаць хлопцу. Той, перадыхнуўшы, выпалiў:

– Будзь маёй жонкай, Аленка! Збiрайся ў загс!

...Пакуль Аленка апраналася, Мiкола размаўляў з яе бацькам. Худы, асунуты, небарака сядзеў у iнвалiднай калясцы.

– Татачка, сыграй Мiколу на гармонiку! – папрасiла Аленка i падала яму гармонiк. – Мы ў загс пойдзем! – паведамiла з зiхоткiмi ад радасцi вачыма.

I бацька паслухаўся, зайграў "Амурскiя хвалi". Мiкола ўважлiва слухаў i ўсмiхаўся.

– А мая Аленачка ў Цэнтральнай бiблiятэцы працуе, – усмiхнуўся бацька. Там яе вельмi паважаюць. А гаспадыня якая, усё сама: пячэ, варыць, шые... Не пашкадуеш, братка...

– Дзякую, – пацалаваў Мiкола яго ў шчаку, i яны з Аленкай заспяшалiся ў загс.

...Мiкола радасна падзякаваў работнiцам загса, што прынялi iх заяву, i весела прапанаваў Аленцы:

– А цяпер, каб адзначыць гэты дзень, паедзем на экскурсiю! На якi аўтобус паспеем ад экскурсбюро, на той i сядзем, пабеглi!

...Худая, танклявая, з востранькiм носам экскурсавод прапанавала Мiколу з Аленкай садзiцца ў iх аўтобус.

– Наша экскурсiя вельмi цiкавая! Вам спадабаецца! – запэўнiла яна.

– Калi ласка, для маёй жонкi – месца наперадзе! – папрасiў Мiкола.

Экскурсавод прыветна паказала рукою на месца побач з сабою. Мiкола сеў з Аленкай, абняў яе.

– Давайце знаёмiцца, Маргарыта Фёдараўна – ваш экскурсавод, – загучаў чысты, малады голас. – Сёння я раскажу вам гiсторыю Менска...

Ад акна дзьмуў халодны вецер, таму Мiкола закрыў фортачку. Ён увесь час трымаў руку Аленкi ў сваёй, нешта шаптаў, i Маргарыта, гаворачы тэкст, кiдала зайздросныя позiркi ў бок закаханых "галубкоў". Калi выйшлi ля парку, пачаў накрапваць дождж. Нi ў кога з экскурсантаў не аказалася парасона. Яны кiнулiся да дрэваў, а Мiкола зняў з сябе рубашку i расцягнуў яе, як парус, над Аленчынай галавою.

– Зiрнi, як на нас глядзяць усе! – радасна шапнуў ён дзяўчыне. – Вось няхай зайздросцяць! – i пацалаваў яе ў шчаку.

Селi ў аўтобус, але Мiкола папрасiў вадзiцеля затрымацца – трэба купiць ягонай "жонцы" марожанае. Затым ён надумаў праз некаторы час купiць кветкi... Усю экскурсiю людзi толькi i глядзелi што на iх. Нарэшце падсела Маргарыта i шапнула Мiколу:

– Я так зайздрошчу вашай жонцы! Ты такi цудоўны хлопец... Як завуць цябе?

– Мiкола Гайда. Я – бард, – адказаў той. – Чулi мае песнi?

– Прыходзьце да нас у бюро, паслухаем, – не зважаючы на Аленку, папрасiла Маргарыта, – я першы раз бачу такога цудоўнага чалавека...

Аленка, уздыхнуўшы, адвярнулася да акна.

– Я толькi з жонкай! – заявiў Мiкола. – З Аленачкай!

– Алена, пусцiце Мiколу, прыйдзеце з iм? – зайздросныя зялёныя агеньчыкi ў вачах не маладой ужо Маргарыты блiснулi на Аленку.

"Напэўна, развадная нейкая альбо непуцёвая! – падумала яна пра Маргарыту. – Старая вешалка!"

Але гадлiвае, як гадзюка, пачуццё рэўнасцi запала ў душу. "Навошта мне гэты замуж? – падумала Аленка. – Вось так кожны раз раўнаваць, ад баб берагчы ды адваёўваць? Перажываць, як Iрэнчына мацi, калi мужык загуляе вось з такою Маргарытаю? Не, у манастыры я буду абаронена ад здрад, пакут, зняваг, ад кахання да мужчыны. Няхай яно гарыць, каханне гэтае! Каханне, якое прыносiць пакуты, гэта ўжо не ад Бога! Усё, што ад Бога, – прыносiць у душу спакой i радасць..."

Аленка павярнулася тварам да акна. Зрабiла ўдых, глыбокi, зацяжны, i, уяўляючы, што ўсё цёмнае i цягучае выходзiць з яе, зрабiла павольны выдых. Паўтарыла. За кожным выдыхам ёй станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Яна глядзела на пацямнеўшае неба, заварожвалася наступаючым змрокам жнiвеньскага вечара, на агеньчыкi акон у высотных дамах i адчувала бясконцую любоў да ўсяго жывога. Пустая гамонка Мiколы з Маргарытай здавалася ёй смешным, непатрэбным эпiзодам з чужога жыцця. Аленка прыцiснула кончыкi пальцаў правай рукi да кончыкаў пальцаў левай рукi, утварыла так званую "лесвiцу нябеснага храма", калi пальцы правай рукi заўсёды знiзу. Гэтаму практыкаванню яе вучыла бабулька. Яна казала, што недарэмна часта старыя так складвалi рукi, можа, хто i не ведаў, чаму так рабiў, а мо хто i ведаў, што, счапiўшы так рукi, чалавек пазбаўляецца ад дрэннай энергii. А такой энергiяй было каханне, атрутнае, сляпое каханне да Мiколы...

– Аленачка, выходзiм! – Мiкола заспяшаўся, падаў ёй руку, дапамог выйсцi з аўтобуса.

Маргарыта нешта гаварыла iм, Аленка не прыслухоўвалася. Калi экскурсiйны аўтобус ад'ехаў i Мiкола давёў Аленку дахаты, дзяўчына сказала на развiтанне:

– Даруй мне, але я замуж iсцi перадумала. Для мяне самая правiльная дарога – манастыр. Там я знайду спакой i любоў – чаго мне ўсё жыццё не даставала...

II

Iрэна абiрала бульбу, калi свякруха плюхнула ў цэбар ранiшнiя макароны.

– Мама, навошта вы прадукты выкiдваеце? – занепакоiлася Iрэна. – Учора тры боханы хлеба свiнням скармiлi, сёння макароны, я б iх з таматам пасмажыла былi б да абеду...

– Свiннi няхай лепш ядуць, – махнула рукою тая. – А ты бульбу абiрай лепш, а то вунь якiя тоўстыя лушпайкi!

– Дык усё роўна ж свiнням будуць!

– Бульбу эканомiць трэба – яе ў краме, як гэты хлеб ды макароны, не купiш.

У хату ўвайшла Тамарка, нешта хаваючы ў руцэ.

– Зноў зялёны памiдор схапiла! – здагадалася мацi.

– Ай, не крычыце, мама! – скрывiлася Тамарка. – Ужо канец жнiўня, а памiдор у нас няма, лепш бы ў горадзе купiлi! У горадзе лепш жыць – у маi ўжо гароднiна ёсць, а ў нас толькi адзiн верасень памiдоры ды гуркi ядзiм!

– Гэта таму, што тут поўнач Беларусi, – сказала Iрэна, – а вось я была ў Берасцi, дык там у лiпенi памiдоры i гуркi ўжо ёсць. Так i ў Гомлi.

– Ой, Iрэначка! – загарэлiся вочы ў Тамары. – Раскажы, якiя гэтыя Берасце, Гомель! I пра ўсе гарады, дзе ты была!

– Тфу, паскудства! – плюнула мацi. – Я ўсё жыццё тут праседзела, на хутары гэтым, толькi i думала, як пракармiць сям'ю, i нiколi такiя глупствы, каб куды паехаць, у галаву не прыходзiлi! Пра ежу думаць трэба, а не пра паездкi!

I выйшла ў сенцы.

– У сутоку ракi Мухавец i ракi Заходнi Буг знаходзiцца Берасце, – пачала Iрэна. – У мiнулым горад называўся Бярэсце, ён стаяў на скрыжаваннi двух старажытных гандлёвых шляхоў праз землi ўсходнiх славян у Польшчу, Прыбалтыку i Заходнюю Эўропу. Мясцовыя купцы вывозiлi футра, скуры, лес, збожжа, а прывозiлi соль, цукар, паперу, сукно, шоўк... Сучаснае Берасце вельмi прыгожы горад, там шмат заводаў, фабрык, на адной з якiх робяць дываны. Ёсць педагагiчны i iнжынерна-будаўнiчы iнстытуты, розныя вучылiшчы... Ёсць там вельмi прыгожая Брацкая царква, цiкава наведаць i Берасцейскую крэпасць. Яна была пабудавана ў сярэдзiне дзевятнаццатага стагоддзя, мела ваенна-стратэгiчнае назначэнне. I, як ты ведаеш, дваццаць другога чэрвеня 1941 года гарнiзон крэпасцi першым прыняў удар нямецка-фашысцкай армii, больш месяца трымаў абарону...

Тамара задуменнымi вачыма пазiрала на Iрэну.

– Лепш бульбу абiрай! – выгукнула мацi, вярнуўшыся ў хату.

Тамарка сцiшана шапнула Iрэне:

– А што там яшчэ цiкавага?

– На вулiцы Герояў стаiць вельмi прыгожы дзiцячы садок – на ўсю сцяну мазаiчнае пано "Кветкi на акне", а на другой – "Сонечны дзень": дрэўцы, а ў небе два матылькi – жоўты i сiнi. Усё гэта выкладзена з каляровых каменьчыкаў i плiтак!..

– Як цiкава! – усклiкнула Тамарка. – А я нi разу ў садок не хадзiла. Напэўна, цiкава хадзiць у садок, там пiянiна, дзеткi скачуць... Iрэначка, давай купiм хоць дзiцячае пiянiна, i ты мне пайграеш! Я вось школу скончыла ў тым годзе, а так свету i не пабачыла, мацi нiкуды не пускае...

– Гультаi толькi па свеце катаюцца! – буркнула мацi. – А ведай справу сваю – замуж выйсцi ды глядзець, каб хата поўная была!

– Iрэначка, – шапнула Тамарка, – давай матку падманем, што мы за травою свiнням пойдзем, а самi на возера ўцяком! Тут недалёка возера Ельня, праўда, па балоце, дык, можа, як дабяромся? Там такая прыгажосць! Там ёсць недалёка хутар, дзе жывуць цётка Тэрэза i дзядзька Янэк. У iх дачка – законнiца!

– А што гэта значыць? – не зразумела Iрэна.

– Гэта па-польску манашка! – растлумачыла Тамарка. – Яна зараз дома. Раскажа нам шмат цiкавага! Уцячэм ад маткi? – таемна заблiшчалi чорныя вочкi дзяўчынкi.

– Ага! – кiўнула Iрэна. – Нешта прыдумаем!

...Тамарка ўзяла мех i серп, пачакала Iрэну, i яны пайшлi праз агароды да лесу. Дзяўчынка весела падрыгвала, смяялася, быццам лань, выпушчаная на волю.

– А Гомель прыгожы? – пытала Iрэну. – Што там ёсць? А якiя людзi там?

– Добрыя людзi, – з усмешкай адказвала Iрэна. – Прыветныя, ласкавыя, як i ў Берасцi. Там ёсць прыгожы парк, возера, а на iм – хатка для лебедзяў, прыгожая, з узорамi...

Яны схавалi мех з сярпом у канаве i рушылi праз мох да возера. На Ельнi ўжо былi турысты. Iрэна кiнулася да iх з такою радасцю, быццам яны былi прышэльцамi з другога свету, распытвала пра горад.

– Менск як Менск! – смяялася дзяўчына ў белай майцы. – Мы табе зайздросцiм – жывеш у такiм цудоўным краi! А нам так дакучае асфальт i даўка ў аўтобусах...

– А я сумую па асфальце, – адказала Iрэна, – i па перабранках у аўтобусах... Па касметычных салонах...

– Дурнiчка якая! – усмiхнулася другая дзяўчына, вастраносая, якая памешвала чарпаком у катле. – Ты тут босая ходзiш, макiкюр не трэба рабiць, фарбавацца, а я, як успомню, што ранкам прасыпацца трэба ды на сонны твар фарбы накладваць, бо сорамна ў горад выйсцi не фарбаванай, дык аж ванiтуе! А туфлi на абцасах, а гэтыя набойкi – раз абуешся – i ў рамонт нясi! Ды ты ж шчаслiвая, Iрэначка!

– А я мару жыць з каханым на хутары! – задумлiва сказала дзяўчына з наiўна-задуменнымi вачыма, пухнаценькая i сарамлiвая.

– Шчасце зразумееш, калi яго страцiш, – заключыў адзiны ў групе хлопец, кiраўнiк паходу.

Ён настрайваў гiтару. Дзяўчаты падрыхтавалiся слухаць. Iрэна, каб не травiць душу, прапанавала Тамарцы пайсцi. Развiталiся.

– Ой, Iрэначка! – аж захлёбвалася Тамарка, бегучы ззаду. – Я так хачу ў горад! Так хачу стаць турысткай!

– Глядзi – станеш, – ухмыльнулася Iрэна, – з такой дурной мацi, што нават у пiянерскi лагер не пускае! I ў царкву...

– А давай да ксяндза сходзiм! – нечакана прапанавала Тамарка. – Ён тут недалёка жыве. А потым – да бацюшкi!

– Ты ж да бабы Тэрэзы i дзеда Янiка збiралася...

– Я рада, што нарэшце вырвалася з дому, хоць людзей пабачу!

...Бацюшка быў стары, сiвенькi, дакладней, наогул увесь белы, як дзед-мароз. Доўгая барада, вялiкiя вочы за акулярамi. Ён выйшаў з двара, у якiм пабрэхваў маленькi чорны сабачка. Хата ў яго была прыгожая, вялiкая, пабудаваная лiтарай "г", вялiкi зямельны надзел ля хаты, прыгожы металiчны плот.

– Што хочаце, дарагiя? – запытаў ён дзяўчат.

– Мы з хутара, – заiкнулася Тамарка, – вось хочам даведацца, калi служба будзе, а то мацi не пускае, дык, можа, мы ў нядзелю ўцяком. Хочацца на прычасце паспець. Мая мацi кажа, што праца галоўней, а я лiчу, што для душы трэба таксама нешта... А можа, у вас ёсць нядзельная школа, дык я б хадзiла?..

– Нельга асуджаць мацi, – павучальна адказаў бацюшка, – бацькоў трэба слухацца. Нельга гаварыць дрэнна пра другога, паглядзi лепей на свае грахi...

– А школа... – абмякла Тамарка, – можна мне ў школу да вас?

– Толькi з дазволу бацькоў...

– А кнiжкi купiць у вас можна? – уздыхнула Тамарка.

– Дарагiя дзяўчаткi, – лагодна сказаў бацюшка, – вядома, усё можна! Але сёння ў мяне госцi, не хачу iх кiдаць, адкрываць царкву, лепей прыйдзiце самi на службу, там i купiце, добра?

– Прабачце нас, – папрасiла Iрэна, развiталася i пацягнула за сабою Тамарку. – Пайшлi дадому, а то мацi сварыцца будзе!

– Ну i няхай! – заўпарцiлася Тамарка. – Пайшлi да ксяндза! Ён такi прыгожы!...

– Ды што ты надумала – па людзях хадзiць! – раззлавалася Iрэна. – Як з дзiкага лесу!

– А я адкуль?! Я i ёсць – з лесу! – засмяялася Тамарка i пабегла наўпрасткi да высокага катэджа ў канцы вёскi.

...Зямельны надзел быў такi маленькi, што, вiдаць, таму ксёндз i зрабiў гараж на першым паверсе, дакладней, пад хатай. Сама ж хата была невялiчкая, квадратная. Калi iсцi да яе, то з аднаго боку чапляешся нагою за кветнiк, а з другога да металiчнай сеткi, усярэдзiне якой гулялi качкi i куры.

– А дзе яны зiмою знаходзяцца? – кiўнула галавою Iрэна. – Можа, гэта ён хлеў будуе для iх?

Упрытык да хаты стаяў маленькi зруб.

– Не, гэта ён хатку для прыезджых будуе, – растлумачыла Тамарка, – неяк па-польску такая хатка называецца. Гэта калi хто прыедзе да iх у касцёл, паломнiкi якiя, дык каб пераначаваць было дзе. У кожным касцёле ёсць такая начлежка. Нават у Менску, мне бабы з касцёла расказвалi. Там, у касцёл Святога Роха, раз на месяц прыязджае моладзь каталiцкая, песнi пра Бога спяваюць, з розных гарадоў, вёсак, прыязджаюць, дык у касцёле i начуюць альбо ў вернiкаў...

– Ого, ды ты болей за мяне ведаеш! – здзiвiлася Iрэна. – А я неяк ехала ля гэтага касцёла ў аўтобусе, везла памiдоры, пачаставала адну бабульку, дык яна мне iконку Маткi Боскай падарыла, польскую...

За металiчнай сеткай бегала туды-сюды аўчарка, але на дзяўчат не брахала. З хаты выйшаў ксёндз. Ён быў не такi ўжо малады, як казала Тамарка, i не такi ўжо прыгожы, як падалося Iрэне, але прыветная ўсмешка асвятлiла твар.

– Як добра! Сёння ў мяне госцi! – зазначыў ён.

– Пахвалён бэндзе Езус Хрыстус! – выпалiла Тамарка.

– На векi вякоў! – адказаў ксёндз. – З чым прыйшлi, паненкi? пацiкавiўся.

– Проста так, – усмiхнулася Тамарка. – Гэта наша нявестка, дык я яе вырашыла пазнаёмiць з вамi.

– Ты ж на мяне сярдзiтая, – засмяяўся ксёндз, – да такога дрэннага ксяндза прывяла...

– Вядома, я на вас тады раззлавалася, – надзьмула вусны Тамарка, – вы насварылiся, што мне шаснаццаць год, а я нават на першай споведзi не была. Мяне мацi не вучыла. Я што ведала, тое i сказала вам, а вы мяне давучваць адправiлi! Тады я да бацюшкi пайшла, бо ўсё роўна, што каталiцкая вера, што праваслаўная, адно i тое ж, вы ж самi гэта казалi. А бацюшка спытаў iмя – i ўсё! I я паспавядалася i прычасцiлася там!..

Тамарка пакалупала пальцамi нагi жоўты пясок i дадала:

– Але я вас усё роўна больш люблю, хоць i праваслаўная...

Iрэна ўзняла вочы ўверх – што яшчэ выдасць Тамарка? I тузанула яе за касу.

– З вамi цiкава, – лагодна сказала Тамарка, – вы пра ўсё пытаецеся, што, як... Як мне жывецца, што турбуе... Вы – як мацi... Не, вы – як брат старэйшы, разумны... У мяне няма нiкога такога, нi мацi, якая б пытала ўсё, цiкавiлася мною, нi брата, якi б нешта раiў... Хоць i нельга гаварыць дрэнна пра другiх, але мае браты п'юць гарэлку, iм са мною нецiкава...

– Прыходзь у касцёл, – усмiхнуўся ксёндз. – У нядзелю ў нас злёт веруючай моладзi, пад агульным дэвiзам "мы спяваем да Бога". Прыходзьце, дзяўчаткi, паненкi... Калi ласка!

– Абавязкова! – падскочыла ад радасцi Тамарка.

– Дзякую, – ветлiва адказала Iрэна.

Яны развiталiся.

– Ён мне той раз кнiжку падарыў, каб да споведзi рыхтавалася, – шапнула Тамарка. – Я яе заўсёды пад падушку кладу. Ведаеш, мне яго так шкада. Ксяндзам жа нельга жанiцца. З iм жыла мацi, памерла. I бабулька яго памерла. Цяпер ён адзiн жыве, сабе гатуе... Таму ён так любiць, калi да яго прыходзяць госцi. Вось таму ён такi iнiцыятыўны – сходы, конкурсы, злёты розныя ўстрайвае, моладзь арганiзоўвае. Я яго так люблю, – прыцiснула рукi да грудзей Тамарка, як брата, як самага роднага чалавека, усёй душою люблю, як Бога. Толькi ты не думай, гэта не каханне, каханне – гэта брыдота, секс, каханне прыносiць пакуты. А гэта любоў боская, яна мне прыносiць радасць!

– Мы абавязкова прыйдзем яшчэ сюды! – абняла яе Iрэна. – А цяпер пайшлi да дзеда з бабай, паглядзiм на iх дачку-законнiцу. Ты казала, што яна ў Польшчы, у манастыры? Праходзiць там iспыт, пэўны тэрмiн...

– Божа! Дазволь мне таксама стаць законнiцай! – слёзы з'явiлiся на вачах Тамаркi. – Iрэначка! – абхапiла яна дзяўчыну. – Давай з'ездзiм у Полацак, у Ефрасiннеўскi манастыр, там жа твая сяброўка, Аленка, можа, i мяне туды возьмуць, я так не хачу вяртацца да мацi! Цi, можа, у Жыровiчы возьмуць?

– Цяпер ужо там мужчынскi манастыр i семiнарыя...

– Iрэначка! – заплакала Тамарка. – Каб ты ведала, як мне не хочацца iсцi дадому!

– А мне?!.

Дзяўчаты селi ў траву, абнялiся i пачалi плакаць.

Мiкола ўзяў аркуш i пачаў пiсаць:

– Незнаёмка! Я вылеплю цябе з белага мармуру,

Пастаўлю на сонечнае месца,

Каб на золку вiтаць цябе,

Як вiтаю ўсмешкаю сонца...

Ён не паспеў дапiсаць верш, як дзверы ў пакойчык рэзка расчынiлiся i нахабна ўварваўся невысокi мажны мужчына з лысiнай. Схапiў Мiколу загрудкi.

– Дык што гэта, га? – у твар прашыпеў ён. – Дачку маю ганьбiць надумаў?

I шпульнуў разгубленага хлопца на ложак. Калi той крыху аклямаўся, заўважыў Наташку ў сваёй дутай блакiтнай куртцы. Яна здзеклiва смяялася, гледзячы на яго.

– Ану ўставай! – зароў мужчына на Мiколу.

– Не чапай г..., смярдзець будзе! – працягнула з лянотай Наташка i плюхнулася ў крэсла. – Я табе, гад, месца ў iнтэрнаце выбiла i на працу ўладкавала! Кватэру, як аўтобуснiк-iльготнiк, хутка атрымаеш. Ды ты малiцца на мяне павiнен, смурод такi!

– Зараз жа збiрайся з Наташай у загс! – крыкнуў мужчына.

– Тата, навошта ён мне? – засмяялася Наташа. – З яго муж, як з г... куля! Мацi-адзiночцы больш iльготаў...

– Дык у вёсцы ж будуць смяяцца! – запярэчыў бацька.

– Колькi вам трэба? – спахапiўся Мiкола. – Я ўсё заплачу! Мiльён магу даць, у пазыкi залезу, толькi адчапiцеся ад мяне! Наташа, я не хачу на табе жанiцца, я не кахаю цябе! I на алiменты не падавай, прашу!

– Ай, круцiцца, як голы ў крапiве! – зарагатала яна. – Вось добрую iдэю падаў, малайчына! Значыць, у загс не пойдзем! Затое алiменты плацiць будзеш!

– Наташа! – узмалiўся ён, затым перадумаў i закрычаў: – Ану адсюль прэч, аферысты! Гэта не маё дзiця, не ад мяне!

Наташа адчынiла дзверы i паклiкала:

– Марыя Пятроўна, Алачка! Зайдзiце, калi ласка!

Калi тыя зайшлi, Мiкола пазнаў вахцёршу з Наташынага iнтэрната i яе суседку па пакоi.

– Гэта мае сведкi, – заключыла Наташа. – Але яшчэ не ўсё... Шмат хто пацвердзiць, што мы вялi сумесную гаспадарку, а ты асабiста купляў для дзiцяцi каляску!

– Шкура! – закрычаў на яе Мiкола.

– Дык ты хочаш плацiць алiменты? – Наташа падышла да яго ложка, на якiм Мiкола сядзеў, закрыўшы рукамi твар. – Калi не хочаш, то скажы... I мы табе прыдумаем нешта другое ўзамен... Муж з цябе дрэнны. Не плач, трэба ты мне, як бочка без абручоў! А вось раб з цябе б атрымаўся добры...

– Што? – не зразумеў Мiкола.

– Раб! – засмяялася Наташа. – Будзеш кожную зiму маiм бацькам дровы загатаўлiваць. А кожнае лета – сена касiць. Калi згодзен – пiшы распiску. Тады на алiменты падаваць не буду!

Мiкола задумаўся.

– Давай паперу, – махнуў рукою. – I каб духу твайго тут не было!

Напiсаў усё, што прадыктавала Наташа. Падаў ёй.

– Парадак у танкавых вайсках! – засмяялася Наташа. – Пайшлi, татка! Пайшлi, мае дарагiя сведкi! Перагаворы прайшлi на вышэйшым узроўнi.

Калi яны зачынiлi за сабою дзверы, Мiкола кiнуўся да аркуша i лiхаманкава пачаў запiсваць:

– О, незнаёмка! Анёл мой нябесны!

Маё адзiнае каханне!

Цябе чакаю ў сваiх песнях,

Прыйдзi, анёл мой, на свiтаннi!..

Перад абедам Галю выклiкала да сябе загадчыца бiблiятэкi.

– Што-небудзь здарылася, Надзея Пракопаўна? – спалохалася Галя.

– Не, – усмiхнулася тая. – Вельмi добрая для цябе навiна. Памятаеш, ты рабiла кнiгаабзор па паэтах Польшчы i ў нас была дэлегацыя з мястэчка Ломжа. Дык вось, пан Вацлаў хацеў бы, каб ты папрацавала ў iх бiблiятэцы. Яны адкрываюць музей беларускай творчасцi. У цябе такiя цудоўныя веды пра нашых паэтаў i пiсьменнiкаў!.. I наогул, ён сказаў, што ты вельмi дзелавiтая i разумная дзяўчына. У цябе – цудоўная будучыня, згаджайся!

Галя замялася, тады прамовiла:

– Надзея Пракопаўна, я замуж выходжу ў гэтую суботу. За Альберта...

– А божа ж ты мой! – уздыхнула тая. – За гэтага плаксу? Ён тут, да цябе, Арынцы мазгi пудрыў, пра нейкую Святланку мармытаў, казаў, што з-за яе з балкона прыгаў, вешаўся... Навошта табе такi шалёны?

– У яго няшчаснае каханне, – цiха сказала Галя. – Зараз ён у мяне ў пакойчыку ў iнтэрнаце жыве, суседка мая месца ўступiла нам. Ён мяне кахае... I я яго. Першы раз не атрымалася мне замуж выйсцi за Анатоля, дык хоць цяпер выйду.

– Галя, няўжо замуж – гэта галоўнае? – пачала ўшчуваць яе загадчыца. Думай пра кар'еру спачатку, паспееш яшчэ мiсак ды каструль намыцца ды бiтай пахадзiць...

– У нас будзе добрая сям'я, – прамовiла Галя. – Прабачце, я не паеду ў Ломжу...

I выйшла з кабiнета.

Пасля працы заспяшалася па крамах, каб парадаваць чым-небудзь смачным Альберта, калi сустрэла ў чарзе Антося. Худы, з вяснушкамi на носе, ён трымаў вялiкую сумку i разлiчваўся за хлеб. Галя хуценька скiравала за iм i дагнала на вулiцы.

– Эй, поп! Прывiтанне! – засмяялася яна. – Ты што, увесь час ходзiш у касцюме навучэнца семiнарыi? Вам нельга яго здымаць?

– Я – падрызнiк, – адказаў Антось. – Ад слова "рыза", разумееш? Гэта значыць, што на першым курсе даў зарок стаць манахам. Святаром-манахам, не жанiцца. А ты, мусiць, усё замуж у чарговы раз збiраешся? – засмяяўся ён.

– Вядома! – надзьмула вусны Галя. – А Анатоль да гэтага часу сабе дурнiцу не знайшоў, якая б згадзiлася сядзець дома i чакаць яго з паходаў! Я выходжу за Альберта, у нас будзе спартовая сям'я! Будзем хадзiць у паходы, на экскурсii ездзiць. У яго няшчаснае каханне, а са мною яму будзе добра i цiкава.

– Слухай, ты хадзiла ў паход, а так i не зразумела, што азначаюць кветкi Дарыны, аб чым перасцярагае мальва? Паглядзi на iх: яны раскрытыя, чырвоныя, гараць ажно. Гэта жар плоцi – ён падобны да пякельнага агню. Усярэдзiне кветачкi – бархатны салодкi язычок. Што ён азначае? Тое, што любяць людзi: смачненькае, прыемнае – задавальненнi цела: ежу, вопратку, секс. Што такое каханне? Гэта падман, якiм спакусiў д'ябал Адама i Еву ў Раi. Каханне – гэта плод тваiх фантазiй. А на самай справе яго прыдумала прырода для прадаўжэння роду людскога. На самай справе якiя дурнi згадзяцца iсцi жыць са сваёй сям'i ў чужую, да свякрухi, называць яе мамай? Жыць пад адным дахам з чужым табе чалавекам, дзяцей нараджаць?.. Бог у Раi задумаў для чалавека зусiм iншы шлях развiцця, але чалавек паддаўся на спакусу д'ябла. Каханне – гэта тое, што засцiлае вочы. Каханне прыносiць пакуты: бацька кiдае дзяцей, памятаеш, як у Вiшаньцы Зосьчын бацька збег да цёткi Светы? А колькi Аленка намучылася, кахаючы Мiколу? А колькi забойстваў на нiве кахання? Колькi войнаў? I што, гэта ўсё прыдумаў Бог? Не, Бог даў нам любоў боскую, любоў братэрскую... А ўсё астатняе – задума д'ябла. Хутка ты зразумееш, што Альберт твой нiшто, як нiшто i тваё выдуманае каханне. Сямейнае жыццё – гэта сумеснае вядзенне гаспадаркi, вось гэтыя твае торбы i ёсць тваё сямейнае жыццё, i яшчэ мыццё бялiзны i п'яны муж. I тады ты зразумееш, што страцiла важнейшае, на што магла патрацiць свае сiлы, на служэнне другiм людзям. Хрыстос сказаў: "Дзе мая мацi i дзе мае браты?" – Паказаўшы рукою вакол сябе, прадоўжыў: – Вось мацi мая, вось браты мае!" Не трэба замыкацца ў сваiх пачуццях, а трэба жыць для людзей. Вось я, напрыклад, хачу, як стану працаваць святаром, за кошт сваёй царквы пабудаваць дом для прастарэлых. Раней цэрквам належалi вялiкiя зямельныя надзелы, нейкiя пабудовы, а вось маёй царкве будзе належаць гэты дом для адзiнокiх старых. Там могуць працаваць манашкi, прыхаджане... А ты якую карысць будзеш прыносiць людзям? Якая карысць ад твайго замужжа? У свеце адна мiтусня. Каханне – мiраж, якое вымотвае i спустошвае душу. Здрады-спрэчкi сямейнага жыцця. Гэта ўсё прызямляе. А я хачу ўзнёсласцi, духоўнага жыцця...

Галя, выслухаўшы яго, пакруцiла пальцам каля скроняў.

– Фанатык ты! Нiчога ў жыццi не разумееш. I ў сексе, вiдаць, таксама! засмяялася яна. – Куранят па восенi лiчаць. Яшчэ паглядзiм, хто з нас локцi кусаць будзе!

I пайшла да свайго iнтэрната, дзе чакаў яе каханы...

III

Маруся пасадзiла дзяцей вакол сябе i пачала чытаць казку.

– Цёця, а вы мне дайце, калi ласка, дадому тыя нажнiцы, якiмi вы мне пазногцiкi абрэзалi! – папрасiла дзяўчынка ў выцвiлым камбiнезоне.

– У вас што, няма нажнiц? – здзiвiлася Маруся.

– Мы вельмi бедныя, – сказала старэйшая, гадоў дзесяцi. – У нас сям'я мнагадзетная.

– Iнуля, я ж табе ўчора аддала свой халацiк. Ён мне быў непатрэбны, растлумачыла Маруся. – А нажнiцы тваёй сястрычцы аддаць не магу, бо яны мне самой трэба. Давайце лепш я вас тортам пачастую!

Старэйшая, Iнуля, пацягнула за руку сваю сястрычку. Маруся падхапiла на рукi iх брацiка, якому было два гады, выцерла яму носiк ручнiком i павяла на кухню. Не паспела яна пасадзiць дзяцей за стол, як дзверы расчынiлiся i на парозе з'явiўся Вайдаш. Яна ўсмiхнулася i кiнулася да яго.

– А ў нас госцi! – пацалавала яго. – Прывiтанне, любы! Ты ўжо закончыў справы ў Лiепаi?

Вайдаш спахмурнеў тварам i нiчога не адказаў. Ён адштурхнуў яе, прайшоў у залу, са злосцю кiнуў сумку на тахту.

– Што здарылася? – захвалявалася Маруся i села з iм побач.

За сцяною шумелi, балавалiся дзецi.

– I цябе не ванiтуе ад гэтых смаркатых? – кiнуў раздражнёна ёй Вайдаш. Што за дурная звычка збiраць вакол сябе жабракоў? Так, яны з беднай сям'i, дык што гэта значыць – трэба зваць iх сюды, кармiць, апранаць iх? Гэта iх праблемы, што яны бедныя! Ведалi, што не змогуць пракармiць столькi дзяцей, не трэба было нараджаць! Цяпер яны як належнае чакаюць ад нас дапамогi! Мы павiнны iх утрымлiваць, iх i iхнiх дзяцей, так? Разумны i працавiты не будзе бедным, а п'янiцы ды гультаi – заўсёды бедныя. Твой дзядзька Мiкалай з Хвойнага, дзядзька Юзiк, пра якiх ты мне расказвала, дзядзька Iван таксама былi мнагадзетныя, але цi яны пабiралiся? Твая бабка Аляксандра з купцоў, твой дзед Хведар – з купцоў, у iх таксама былi мнагадзетныя сем'i, але цi яны прыходзiлi да каго жраць цi прасiць вопратку? А мне стала вядома, што з таго часу, як я паехаў у Лiепаю, ты ўсе свае шмоткi параздавала жабракам. I ў нас у хаце дзверы не зачыняюцца ад жабракоў, iдуць i iдуць! Калi ты такая добрая i шчодрая, то падумай, куды б лепей i разумней прымянiць сваю дабрыню i шчодрасць? Можа, лепш для хворых i нямоглых?

Маруся, збянтэжаная i збялелая, слухала Вайдаша. Цяпер ён паказаўся ёй другiм, чужым, не тым, якiм быў з ёю некалькi дзён назад. Яна паднялася.

– Прабач, – сказала яму. – Я i сапраўды паверыла, што я гаспадыня становiшча, а я ўсяго толькi твая палюбоўнiца... Я сёння ж паеду дадому.

– Не кiпяцiся, – крануў яе за руку Вайдаш. – Не паспею я даехаць да Лiепаi, як ты ўсё зразумееш. Цябе вучылi ў школе добрым паводзiнам з людзьмi, але не вучылi, як трэба сябе паводзiць з хамамi. Ад iх не трэба чакаць удзячнасцi. Хутка яны табе на шыю сядуць i ты сама зразумееш, як трэба з iмi сябе паводзiць. Трэба не заўважаць iх, Маруся, павер мне. А цяпер даруй, што я накрычаў на цябе! – Ён нахiлiўся да яе i пацалаваў. Маруся адхiлiлася. Вайдаш развiтаўся i выйшаў, сказаўшы, што сёння вечарам прыедзе, а справы амаль закончаны. Маруся вярнулася на кухню. Дзецi торт ужо паелi, цяпер балавалiся лыжкамi. На падлозе ля стала стаяла невялiчкая лужына.

– Гэта наш брацiк напiськаў, – растлумачыла Iнуля.

Маруся павяла дзяцей у ванную i памыла iм тварыкi. Потым адправiла дадому. Сама села перад тэлевiзарам. Глядзела мульцiк.

Праз нейкую гадзiну ў дзверы пазванiлi. Маруся адкрыла, убачыла Iнулю. Побач з ёю стаяла дзяўчынка ў жоўтай сукенцы i з ружовым бантам.

– Гэта мая сяброўка, – сказала Iнуля. – Яна таксама хоча сумачку. Дайце, калi ласка, i ёй такую сумачку, якую далi мне.

Маруся раззлавалася i растлумачыла, што папрашайкамi быць сорамна. Вярнулася да тэлевiзара. Пераключыла на другi канал. Там iшоў фiльм пра каханне. Надвячоркам у дзверы пастукалi. Маруся падумала, што гэта Вайдаш. Заспяшалася, але ўбачыла высокую дзяўчыну-падлетка. Тая перамiналася нага з нагi i нешта хацела сказаць. Затым рашылася.

– Цёця, – папрасiла дзяўчына, – Iнуля казала, што вы можаце даць мне кофтачку... Мне трэба на танцы...

– Ты што, жабрачка? Цi з беднай сям'i? – строга вымавiла Маруся. – Не адчапiцца ад вас!

I хлопнула дзвярыма.

– Вайдаш, ты казаў праўду! – уздыхнула яна i прылегла на тахту. – Вайдаш, прыязджай хутчэй!..

...Над Нiцай успыхнулi першыя зоркi. Вайдаш падняўся з ложка, узяў з бара бутэльку праменнага Рыслiнгу, напоўнiў крыштальныя фужэры.

– Табе з шакаладам, як ты любiш? – усмiхнуўся Марусi, адламаў дольку аксамiтна-цёмнага шакаладу i кiнуў у фужэр. Долька пакрылася пузыркамi-бiсерам, павольна гойдалася ў вадкасцi, затым цiха апусцiлася, лягла на дно...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю