Текст книги "Новы дамавікамерон"
Автор книги: Адам Глебус
Жанр:
Современная проза
сообщить о нарушении
Текущая страница: 9 (всего у книги 12 страниц)
39 – Мiнак
Ён прайшоў уздоўж люстраное сцяны прыярытэтнага банка, перабег на другi бок невялiчкай, абсаджанай каштанамi вулiцы i пашыбаваў па вузкiм асфальтавым ходнiку.
У горадзе палiлi апалае лiсце. Стаяла сонца – яркае, але нiзкае i халаднаватае.
Мiнак склаў рот лiтараю "о" i выхукнуў паветра. Белыя клубочкi пары расталi ў кастрычнiцкiм надвячорку.
Мiнак прыспешыў крок. Ён ледзь не бег па цэментавых плiтах, якiмi выклалi сцежку памiж дашчаным плотам новабудоўлi i каштанавай вулiцаю.
Ён гэтак шпарка i ўтрапёна рухаўся, што, сам не хочучы таго, апынуўся на сярэдзiне завулка, па якiм павольна плыла жалобная працэсiя. Паперадзе рассыпалi кветкi двое дзяцей: цыбаты хлопчык i дзяўчынка з тоўстымi коскамi. Галоўкi гваздзiкоў расцiскалiся ботамi салдат, якiя неслi на плячах труну з сiвагаловым палкоўнiкам. За труною сунулiся на ватных нагах чырванавокiя сваячкi ў чорных хустках i вайсковы духавы аркестр. Ён зайграў нудотна i непрыгожа толькi тады, калi Мiнак быў ужо даволi далёка ад развiтальнай працэсii.
Ён крочыў каля дзiцячага садка, у якiм мужчына з жанчынаю выгульвалi чорных пудзялькоў. Мужчына са смакам курыў цыгарэту, пудзялькi нюхалi адзiн аднаму задняе мiжлап’е, а жанчына, прысеўшы на кукiшкi, спраўляла абедзве патрэбы. Вочы ў Мiнака i сабакаводкi сустрэлiся толькi на iмгненне. Мiнаку зрабiлася нiякавата. Ён адвярнуўся i прыспешыў хаду.
Ён нават пачаў пераходзiць на другi бок завулка, але i там яго падпiльнавала нечаканасць. У блакiтнакрылай легкавой машыне, якая не магла праехаць з-за пахавання, на пярэднiм сядзеннi, вывалiўшы з-пад курткi вялiзную цыцку, ружоватварая маладуха кармiла немаўля.
Мiнак збочыў з завулка ў двор, i ягоная спiна схавалася ў клубах духмянага дыму спаленага лiсця.
28.01.1996
40 – Карачун
Надышло 25 снежня, канчаўся найкарацейшы дзень.
У горадзе з вiншаваннямi, падарункамi i застоллямi святкавалiся Каляды. А таму шмат у якiх вокнах мiгцелi вясёлкавымi лямпачкамi навагоднiя ёлкi.
Але – так бывае заўсёды – калi ў адным месцы весела, дык у другiм – сумна i горка. За адным з вокнаў стаяла суцэльная цемра. I ў прапахлай лекамi цямрэчы памiрала хворая на сухоты маладая самотная жанчына.
Яна паспрабавала прыўзняцца на ложку, каб зрабiць глыток астылай мятнай гарбаты, i не змагла. Свядомасць на хвiлю пакiнула яе.
Да прытомнасцi жанчына вярнулася цяжка i першае, што пачула, – грукат уваходных дзвярэй.
Нехта вялiкi i няўклюдны шапацеў, тупаў i натужна соп у маленькай вiтальнi.
Жанчына, зрабiўшы намаганне, павярнула голаў i пабачыла танюткую стужачку залацiстага святла, што ляжала пад дзвярыма цёмнай спачывальнi. Розум вярнуўся ў крышталёвую яснасць, i ад гэтага хворай зрабiлася толькi горай. Страх канчаткова спаралiзаваў змучанае, высахлае, выпетранае цела. Жанчына з жахам пазiрала на светлую шчылiну i не магла адвесцi вачэй.
Тым часам з вiтальнi пачуўся сухi, рэзкi кашаль. Перхаючы, бухаючы i захлынаючыся ўласнымi макротамi, да дзвярэй падсунулася нязваная iстота. Ручка павярнулася. Дзверы расхiнулiся. У жаўтлявым прагале ўзвышалася каржакаватая постаць Карачуна. З жаночых грудзей вылецеў жаласны перадсмяротны стогн.
– Не сiпi. Патрывай. Табе засталося ўсяго нiчога. Прымеш апошнюю пакуту ад рук маiх i пойдзеш вольная ў нябеснае святло. – Шырокi, падобны да дубовага карча, цемнатвары Карачун сунуўся да ложка, ледзь-ледзь перастаўляючы слановыя ногi ў мяккiх бурачках.
Халодныя слёзы заслалi ашклелыя жаночыя вочы.
Карачун узлез на ложак, стаў над пакутнiцаю на карачкi i пачаў цiснуць i ламаць змучанае цела сваiмi наўздзiў цёплымi лапамi.
Не вытрываўшы курчаў i сутаргаў, жанчынiна душа пакiнула цела. Твар у нябожчыцы зрабiўся падобны да васковае маскi. У сцiснутых губах скамянеў увесь жах, якi чалавек адчувае пры сустрэчы з Карачуном.
24.02.1996
41 – Часавiк
Часавiк перакулiў невялiчкi пясочны гадзiннiк i сказаў:
– Жыццё – гэта толькi iмгненне. А калi пасля смерцi цябе чакае iснаванне, дык яно будзе драбочкам у параўнаннi з велiччу вечнасцi, як i ў тым выпадку, калi пасля другога скону ты апынешся ў трэцiм жыццi.
– А што ўкладаецца ў iмгненне, якое вы называеце жыццём? – спытаўся вучань у Часавiка, якi неадрыўна сачыў за струменьчыкам пяску ў настольным гадзiннiку.
– Iмгненне жыцця складаецца з сямi крокаў – як для жанчыны, так i для мужчыны, але ёсць адна рознiца: жанчына ступае сямiгадовымi, а мужчына васьмiгадовымi адрэзкамi часу. Пра першыя, як i пра апошнiя, гады чалавечага iснавання гаварыць не мае сэнсу, бо яны не належаць уласна асобе, iмi распараджаюцца i апякуюцца бацькi, дзяды, дзецi, унукi – адным словам, iншыя людзi.
Таму варта не звяртаць увагi на першы крок i не заўважаць апошнi.
Часавiк замаўчаў.
– Працягвайце, калi ласка, – шэптам папрасiў вучань.
– Зараз, я засяроджваюся, бо ў далейшым аповедзе павiнна быць толькi адна якасць, ён мусiбыць кароткi, як жыццё.
Перакулiўшы, Часавiк зноўку запусцiў старажытны гадзiннiк i прамовiў:
– У 7 гадоў у дзяўчынкi змяняюцца зубы, адрастаюць досыць доўгiя валасы, з’яўляецца вiльгаць ва ўлоннi.
У 8 гадоў у хлопчыка выпадаюць малочныя i вырастаюць сапраўдныя зубы, валасы гусцеюць i цямнеюць, а чэлес пачынае зрэдчас напiнацца i выпускае першую кроплю насення.
У 14-гадовым узросце ў дзяўчыны пачынаюцца месячныя, такiм чынам яна робiцца здатная да нараджэння дзiцяцi. I калi ўдары сэрца падчас плоцкае любовi ў яе моцныя i роўныя, дзiця народзiцца здаровае.
У 16-гадовым узросце хлопец страчвае здольнасцi Чараўнiка, канчаткова абрываюцца сувязi памiж ягоным цяперашнiм iснаваннем i мiнулымi жыццямi. Насення ў хлопца выпрацоўваецца шмат. Ён гатовы да кахання i любовi з дзяўчынаю i можа дасягнуць з ёю суладдзя, мiру i шчасця.
У 21 год жаночае цела выспявае цалкам, напаўняецца энергiяй, валасы дасягаюць максiмальнай даўжынi, а ў роце з’яўляюцца зубы мудрасцi.
У 24 гады мужчынскiя цяглiцы робяцца цвёрдыя, косткi набываюць моц, насенне выштурхоўваецца пругка i часта, а ў роце вырастаюць апошнiя зубы.
У 28 гадоў жаночыя цяглiцы, як нiколi, пругкiя, яна з лёгкасцю нараджае дзяцей, а яе ўлонне поўнiцца жыццядайнымi сокамi i святлом.
У 32 гады мужчына дасягае вяршынi ўласнай спеласцi: плоць ягоная моцная. У iм нязгасна палымнее агонь любоўных жаданняў.
Калi жанчыне спаўняецца 35, бiццё сардэчнага пульсу пачынае затухаць, твар пакрываюць зморшчынкi, а валасы губляюць бляск.
Калi мужчыну спаўняецца 40, яечкi выпрацоўваюць меней насення, валасы радзеюць, зубы псуюцца.
У 42 гады ў жанчыны слабне жыццядайнасць грудзей, жывата i похвы. Твар амаль цалкам пакрываюць зморшчынкi, а валасы пачынаюць сiвець.
У 48 гадоў у мужчыны жыццёвыя сiлы моцна змяншаюцца, на твары з’яўляюцца зморшчынкi, а валасы выбельвае сiвiзна.
Калi жанчына пражыве 49 гадоў, месячныя ў яе спыняцца, пульс у вагiне канчаткова ацiхне, i мужчына не сустрэне радасцi ў запаветных веснiцах. Але менавiта ў гэтым веку жанчына набудзе здатнасць да сувязяў памiж яе цяперашнiм жыццём i жыццём будучым, яна займее вартасцi Чараўнiцы. Людзi навокал пачнуць казаць на яе: старая.
Калi мужчына пражыве 56 гадоў, ён перастае выпраменьваць жыццядайную субстанцыю. Хваробы накiнуцца на яго, нiбыта сабачая гайня, вантробы выпетраюць, а сiлы скончацца. Людзi пачнуць называць яго: стары.
Па гэтых словах Часавiк паклаў пясочны гадзiннiк на бок, даючы зразумець, што размова скончылася.
14.02.1996
42 – Вупыр
У тэатры апусцiлася заслона. Скончыўся спектакль "Снежная каралева". Акторы пераапранулiся i сабралiся ў буфеце, каб адзначыць заканчэнне апошняй пастаноўкi ў 1995 годзе. Святкаванне атрымалася шумнае, не раўнуючы, як у пячоры ў лясных бандытаў. Балявалi доўга. Разыходзiлiся апоўначы. Калi пакiнулi буфет i паразвiтвалiся, у тэатральным парку застаўся стаяць толькi адзiн Актор. Зрэшты, у Дзяржаўным тэатры iмя Янкi Купалы, што месцiцца насупраць прэзiдэнцкага палаца, толькi ён i быў Акторам, а не кардоннай дурылкаю, як астатнiя твараробы. Хвiлiн колькi Актор пастаяў на абледзянелых прыступках каля службовага ўвахода, а потым рушыў у грамадскую прыбiральню. Менавiта там ён набыў гарэлку ў прыбiральнiка. З пляшкаю ў кiшэнi Актор пайшоў у сваю бабыльскую кватэру.
На Кальварыйскiх могiлках уладарыў спакой i панавала вусцiш. Нябожчыкi адпачывалi ў залатым пяску пад срэбнымi сумётамi. На базальтавых крыжах iскрылася месяцавае святло. У чырвонай каплiцы, у каменнай труне, чакаў свайго часу крыважэрны Вупыр. Ягоныя вочы былi шырока расплюшчаныя i пазiралi ў бязмежны морак. Ягоныя вусны мелi свежае ружовае адценне ад выпiтай чалавечай крывi. На доўгiх пальцах паблiсквалi вастрадзюбыя пазногцi. Вупыр быў гатовы да выхаду. Як толькi хмурынка прыкрыла месяц, ён адсунуў века труны.
Адсутнасцi Актора на навагоднiм банкеце нiхто не заўважыў. Кардонныя дурылкi меркавалi, што ён з’ехаў у роднае мястэчка на калядныя вакацыi. Таму толькi ў сярэдзiне студзеня, напярэдаднi чарговай "Снежнай каралевы" яго хапiлiся. Як-нiяк, ён iграў ажно тры ролi: найгалоўнейшага з троляў, ляснога бандыта i старэнькую чараўнiцу, што мела цудадзейны сад з вечнымi кветкамi. Дырэктар тэатра захваляваўся, заперажываў i звярнуўся да мiлiцыянтаў, якiя неўзабаве ўварвалiся ў бабыльскую кватэру. Аголены труп Актора ляжаў на разабранай канапе. Поўнае цела жахлiва распухла i пачарнела. Скура пайшла пухiрамi, нiбыта пасля апёкаў. Вялiкiя пухiры патрэскалiся. У шчылiнах жаўцеў гнойны тлушч. Задранае ўгару падбароддзе пакрыла двухтыднёвая шчэць. На прасцiнах, на стале, на падлозе па ўсёй кватэры цямнелi плямiны засохлай крывi. Мiлiцыянты распачалi следства.
Па тэатральным асяроддзi пачалi поўзаць чуткi, плёткi, версii i здагадкi. Намеснiк дырэктара сказаў, што ў нябожчыка былi звязаныя рукi, у роце сядзеў кляп, вочы закрывала клейкая стужка, у вушах тырчалi цвiкi, а пад пазногцямi сядзелi iголкi. Кардонныя дурылкi-мужчыны шапталi, што Актора закатавалi лiтавальнай лямпаю. А кардонныя дурылкi-жанчыны пагаворвалi пра распалены лiтоўнiк, якi ўстаўлялi ва ўсе адтулiны. Тэатральны мастак запэўнiваў даверлiвых асоб у тым, што Актора забiлi беларускiя экстрэмiсты – за адмаўленне садзейнiчаць тэрарызму. Кантралёркi высунулi думку, што пакутнiка замардаваў каханак-гомасексуалiст – за здраду, бо апошнiм часам Актор сiмпатызаваў тэатральнай буфетчыцы. Пра схiльнасцi да мужчынскага кахання казаў i тэатральны крытык, але, на ягоную думку, забойцам была жанчына-крывасмок, бо плямiны крывi засталiся па ўсёй кватэры. Лiтаратурны кансультант меў перакананне, што Актора абрабавалi i замардавалi бандыты. А мiлiцыянты настойлiва паўтаралi гiпотэзу пра кровазлiццё ў мозг. На думку судовых экспертаў, у арганiзме ў нябожчыка знаходзiлася небяспечная колькасць алкаголю, у якасцi доказу фiгуравала недапiтая пляшка гарэлкi i толькi адна чарка. Думак i здагадак было шмат.
На пахаваннi кардонныя дурылкi наладзiлi спробу адчынiць века труны з Акторавым целам. Мiлiцыянты не далi ўскрываць труну i запэўнiлi прысутных, што за чорным мошастам i сасновымi дошкамi ёсць толькi рэшткi тленнага цела, якое даўным-даўно пакiнула творчая душа.
У бабыльскай кватэры Вупыр падпiльноўваў Актора, стаiўшыся ў прыбiральнi. Праз замочную шчылiну ён сачыў, як той разбiраў канапу, як пiў гарэлку, як распранаўся. Вупыр наважыўся высмактаць акторскую кроў даўно, яшчэ тады, калi высочваў свайго смяротнага ворага – тэатральнага крытыка, якi публiчна абражаў род Вупыроў, называючы iх бруднымi. Палюючы на крытыка, Вупыр паклаў вока i на Актораву шыю. I загнаў у тую шыю iклы, калi п’яны Актор спрабаваў заснуць. Толькi з першае спробы Вупыру не ўдалося насмактацца беларускай крывi. Актор ускочыў, скiнуў Вупыра i паспрабаваў уцячы. Кроў свiстала з пракушанай артэрыi. Сiлы iмгненна пакiнулi Актора. Вупыр зацягнуў ахвяру на канапу, дзе i прыпаў распухлымi ад частага смактання вуснамi да Акторавых грудзей.
Вострым, як змяiнае джала, языком Вупыр рассунуў рэбры i працяў чалавечае сэрца. Высмактаўшы ўсё чыста, ён умела замазаў грымам невялiчкiя ранкi на шыi i пад левым саском.
Актора пахавалi ў залаты пясок недалёка ад неагатычнай каплiцы, дзе ўдзень адпачывае Вупыр.
08.03.1996
43 – Нафтавiк
На шашы Мiнск-Мазыр стаяў мужчына ў чорных акулярах. Перад фiрмовым аўтобусам ён ускiнуў руку. Аўтобус спынiўся. На кодабе зiхацеў надпiс "Тэатр моды".
– Вы на свята? – мужчына ўладкаваўся каля дзвярэй на фатэлi-круцёлцы.
– Едзем на Мазырскi нафтаперапрацоўчы камбiнат, – адказала мадэлька ў лiсiным футры.
– Столькi прыгажунь, i ўсе на завод?
– А што дзiўнага? – мадэлька сцепанула плячыма.
На твары ў пасажыра заружавела ўсмешачка:
– Вас, мусiць, нiхто не папярэдзiў, што здараецца з маладымi жанчынамi на камбiнаце?
– Са мною ўсё кепскае ўжо здарылася, – адрэзала прыгажуня ў футры.
– Памыляецеся! Мазырскiя жахi ёсць толькi ў Мазыры.
Мадэлька скептычна пераглянулася з шафёрам. Пасажыр тым часам працягваў:
– На будоўлi камбiната працавала кладаўшчыца. У яе нарадзiлася дзiця. Пра хлопчыкавага бацьку нiхто нiчога не ведаў. Казалi рознае: i што жыд, i што цыган, i што чэчэнец... Пляткарам раты не закрыеш. Плявузгалi i плявузгалi. У радзiльнi дактары адхiленняў i анамалiяў у бязбацькавiча не заўважылi. Кладаўшчыцу выпiсалi. Яна вярнулася ў iнтэрнат. I тут суседзi пачалi скардзiцца, нiбыта па начах з яе пакойчыка чуюцца нялюдскiя крыкi. Кладаўшчыца адмоўчвалася цi даводзiла, што так плачуць звычайныя дзецi. А праз якi месяц яна пацiху некуды з’ехала. Калi камендант iнтэрната зразумеў, што мацi-самотнiца ўцякла i не вернецца, – узламалi пакой i жахнулiся: мэбля, падлога i нават лiштвы былi пагрызеныя, нiбыта бабрыная зграя шалела там цэлы тыдзень. Тады нiхто нават i не падумаў на маленькага бязбацькавiча. А кладаўшчыца, уцякаючы з Мазыра, пакiнула тое пачварнае дзiцятка на сметнiку; бо праз тыдзень пасля нараджэння ў хлопчыка выраслi пацучыныя зубы. Дзiця грызла ўсё чыста. Маладая мацi спачатку навязвала хлопчыка на брызентавыя лейцы, але лейцаў хапала на гадзiну. Жанчына здагадалася прымацаваць да батарэi сабачы ланцуг; тады суседзi i пачулi нялюдскае скавытанне. Мацi навязвала сына, бо баялася, каб не загрыз яе ўначы. А калi зразумела, што неўзабаве не дапаможа i ланцуг, пасадзiла бязбацькавiча ў мех, занесла на сметнiк, укiнула ў кантэйнер, зачынiла, сабрала ў iнтэрнаце рэчы i з’ехала.
А на сметнiку вырасла з таго байструка пачвара, якую мазыране назвалi Нафтавiк, бо бязбацькавiч любiць прагульвацца вакол нафтаперапрацоўчага камбiната. Цяпер Нафтавiк палюе на самотных жанчын. I колькi нi лавiлi гэтага гада, нiчога не атрымалася; Нафтавiк, як здань, няўлоўны. Аднойчы... – Мужчына ў чорных акулярах перарваў апавяданне, папрасiўшы шафёра спынiцца.
Калi апавядальнiк сышоў, мадэлька ў лiсiным футры падсумавала:
– Правiнцыйныя байкi, лухта.
– Але цiкава, – запярэчыў ёй малады шафёр.
Пасля выступленняў на свяце горада Мазыра змучаныя мадэлькi Тэатра моды пасялiлiся ў гатэлi "Прыпяць"... Прыгажуня, якая насiла лiсiнае футра, займела аднамясцовы люкс. Калi яна змыла сцэнiчны макiяж i зiрнула ў люстэрка, то ўбачыла: за спiнаю стаiць чарнатварая пачвара. Мадэлька адчула атрутны дух бензiну.
– Няпра-а-а-ўда! – прыгажуня звярнулася да люстэрка, дзе адбiваўся цёмны, аблiты нафтаю твар.
– Пр-р-р-аўда! – правуркатаў Нафтавiк.
Пераляканая мадэлька памкнулася ўцячы, але Нафтавiкова рука ў гумовай пальчатцы схапiла яе за горла.
– Не люблю гвалцiць мерцвякоў! – рукi ў пальчатках сарвалi з жанчыны вопратку. У вачах у знябожанай мадэлькi заззяла жудасць.
– Упрыся рукамi ў сцяну!
Жанчына скарылася. Чэлес трапiў у похву. Нафтавiк заторгаўся, жанчына заплюшчыла вочы, закусiла нiжнюю губу i засапла.
Анi ахвяра, анi гвалтаўнiк не чулi, як у нумар зайшоў малады шафёр з шампанскiм у руцэ.
Удар бутэлькаю па шыi звалiў Нафтавiка на падлогу. Жанчына абсунулася па сцяне, пад таршэр.
– Няўжо забiў? – шафёр паклаў шампанскае ў рукамыйнiк i пусцiў ваду. Згвалтаваная мадэлька захiнулася ў прасцiну.
– Што рабiцьмем з трупам?
Шафёр набраў у шклянку вады i пляснуў Нафтавiку на твар. Той расплюшчыў вочы i паспрабаваў устаць, але не змог.
– Ляжаць! – загадаў шафёр. – А я цябе i не пазнаў з такiм чорным, нафарбаваным нафтаю тварам. Гэта ж ты Нафтавiком мазырскiм палохаў жанчын у маiм аўтобусе?
– Я-я-а, – прысеў гвалтаўнiк.
– Прэ-э-э-ч! – завiшчала мадэлька. – Прэч! – ад вас абодвух смярдзiць бензiнам.
Шампанскае жанчына выпiла на адзiноце.
10.03.1996
44 – Настаўнiк
У Настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры з’явiлася iдэя – стварыць у мястэчку англамоўны тэатр. Як кожны аматар, ён вырашыў ставiць "Гамлета". Настаўнiк сабраў гурт школьнiкаў, павёў iх на старажытныя курганы, на бераг Русалчынага возера, дзе i адбылiся чытанне драмы, раздаванне роляў i наладжванне першай рэпетыцыi.
Мерапрыемства трымалi ў таямнiцы. Настаўнiк не хацеў, каб пра тэатр даведалася школьнае начальства i замест Шэкспiра параiла разыграць зубаскальствы Макаёнка. Настаўнiк не хацеў смяяцца – анi першым, анi апошнiм. Таемнасць, сусветная культура i драма жыцця – вось на якiх кiтах будаваўся новы тэатр. I таму па нядзелях школьнiкi iшлi крадком з розных канцоў мястэчка на латгальскiя курганы, дзе iх чакаў дзiвакаваты Настаўнiк.
Пацiху сабраўся рэквiзiт; апранахi выцягвалiся з куфэркаў, а рэчы збiралi на гарышчах i закiнутых хутарах. Актораў анi не засмучала, што старажытныя дацкiя магнаты i каралi ходзяць у беларускiх строях пачатку ХХ стагоддзя i гавораць па-ангельску. Тэатр – мера ўмоўнасцi i мера рызыкi.
Настаўнiк пайшоў нават на тое, каб уночы ўласнаручна раскапаць латгальскi курган, бо спектаклю патрабаваўся чэрап ёрыка, толькi нiчога апроч вугальнае праслойкi, якая сведчыла пра трупаспаленне, у магiле не адшукалася. Каб суцешыць любiмага Настаўнiка, двое старшакласнiкаў вырашылi пазычыць чэрап у фамiльным склепе тутэйшых графаў Плятараў. Напярэдаднi рэпетыцыi, у суботу звечара, яны падалiся на могiлкi, дзе цвiкадзёрам збiлi замок з каплiцы. Спусцiўшыся у сутарэннi, вучнi пачалi дзяўбцi цынкавую труну. Нечакана край скляпенняў абрынуўся. Уваход у каплiцу засыпала цагляным друзам. Падлеткi апынулiся ў задушлiвай пастцы.
Ранiцай разам з акторамi на бераг возера прыбеглi мацеркi знiклых школьнiкаў. На шчасце, трэцi хлопчык, якi меўся з сябрамi рабаваць труну графа Плятара, не здолеў уцячы з дому: бацька прымусiў нацягваць плёнку на парнiк. Ён i расказаў, дзе шукаць небаракаў.
Каля графскай каплiцы сабраўся натоўп. Нiхто не ведаў, як пачаць раскопкi, каб не нарабiць большай бяды.
Дэрыктар школы, замест таго каб узначалiць выратаванне, зачынiўся ў кабiнеце i ўласнаручна аддрукаваў загад аб звальненнi Настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры. А вось завуч павёў сябе спакойна, загадаў спынiць разграбанне друзу, бо каплiца ледзь лiпела i ў кожнае iмгненне магла развалiцца канчаткова i пахаваць дзяцей.
Раптам Настаўнiк прапанаваў дзiўны шлях выратавання: з хаты аднаго з засыпаных падлеткаў ён прынёс ката i запусцiў яго ў вентыляцыйную адтулiну, якую тут жа заткаў дзёрнам. Пад зямлёю кот знайшоў гаспадара i, кiруючыся незаўважнымi для чалавека проймамi, вывеў падлеткаў падземным лазам з каплiцы, праз лабiрынт, у касцёл, якi ўзвышаўся пры самых могiлках.
Здарэнне абышлося без ахвяраў, калi не лiчыць Настаўнiка, якому не далi паставiць "Гамлета", а звольнiлi са школы. Ён пакрыўдзiўся на ўсё мястэчка i пайшоў працаваць рэстаранным швейцарам, каб уночы падпольна гандляваць гарэлкаю ды раз на тыдзень есцi лыжкаю з мiсы чырвоную iкру i запiваць яе шампанскiм.
10.03.1996
45 – Дамавiк Ненатольны
Выпадкова Дамавiк угледзеў на вулiцы дзяўчыну з ампутаванай рукою. Тры гадзiны ён вымольваў дазвол пазабаўляцца з куксаю. Дзяўчына саступiла, i Дамавiк больш за суткi песцiў ружовы ўцiнак.
На наступны дзень Дамавiк зачапiў вяроўку за гак пад столлю i, робячы спробы засiлiцца, бесперапынна мастурбаваў i дасягаў адной эякуляцыi за другой.
Калi пятля перастала ўзбуджаць, Дамавiк апрануў строй фасону Людовiка XIV, што на iмгненне прынесла салодкую смерць у эратычнай разрадцы.
Адсекчы вялiкi палец на левай назе Дамавiк вырашыў у момант скiдання апранах фасону Людовiка XIV. Кухонная сякера ўзнялася пад лямпачку i абрынулася долу. Напедыкюраны палец адскочыў у кут.
Ашалелы ад болю Дамавiк iмiтаваў замах на ўласную асобу. Ён выклiкаў машыну "хуткай дапамогi", прыкiнуўшыся паўмёртвым вар’ятам. Брыгада санiтараў прывезла Дамавiка ў бальнiцу.
Там Дамавiк пакраў у медсястры рэчы, пераапрануўся ў жанчыну i шмат разоў пацалаваў люстэрка з уласным адбiткам.
Касталомны боль у назе прымусiў Дамавiка вярнуцца ў бальнiчны ложак i з галавою загарнуцца, закруцiцца, спавiцца ў коўдры, прасцiны, пялюшкi. Загортванне выклiкала насенневыпраменьванне.
Ачомаўшыся, Дамавiк наведаў медсястрын пакойчык, дзе i загрыз гаспадыню. Нацешыўшыся вупырствам, ён пакiнуў гасцiнны будынак. У бальнiчных хмызах Дамавiк стаў сведкам анальных забавак санiтара i доктаркi. Эякуляцыя надышла iмгненна. Дамавiковы перлiны пасыпалiся ў траву.
Кульгаючы, Дамавiк завiтаў у дамок да вартаўнiка. Той хацеў быў затрымаць уцекача, але Дамавiк збiў ахоўнiка вар’яцкiх парадкаў, звязаў, уставiў яму ў вушы запалкi i, нацiскаючы на барабанныя балонкi, прымусiў рабiць мiнет. Аральны секс на iмгненне спатолiў палавую прагу Дамавiка.
Закульгаўшы за браму, ён выйшаў на дарогу i спынiў легкавiчок. За рулём сядзела жаўтаскурая маладзiца. Дамавiк прызнаўся ў даўняй любовi да Азii i жаўтаскурых жанчын.
Азiятка не супрацiўлялася i дазволiла, каб Дамавiковы аблокi пралiлiся дажджом на яе рысавыя палi.
Па вяртаннi дамоў Дамавiк згвалцiў жоўты ядвабны абрус, якому спачатку прызнаўся ў найшчырэйшых пачуццях i адданасцi i якi потым абзорыў цяжкiмi кроплямi спермы.
Прыняўшы кантрастны душ i забiнтаваўшы абяспальчаны ступак, Дамавiк надзеў мундзiр палкоўнiка мiлiцыi.
Несапраўдны палкоўнiк доўга, да стомы ў мiжножжы, лiзаў адлюстраваннi ў люстэрках i танчыў.
Натанчыўшыся, ён пакрышыў люстэркi i пабiў круглы акварыум. Палавой асалоды Дамавiк дасягнуў, дратуючы залатых рыбак.
Каб годна працягнуць распачатае, Дамавiк наведаў кiрмаш i прыдбаў курыцу. За iнтэнсiўным гвалтаваннем птушкi Дамавiка заспела Дамавiха.
Распалены Дамавiк загадаў ёй распрануцца i стаць на поўны рост у адчыненым акне, каб мiнакi маглi палюбавацца на звабнае цыцкатае цела. У такой камбiнаванай сiтуацыi аргазмiчныя сутаргi скаланулi Дамавiка шмат разоў.
Стамлёны, ён дазволiў Дамавiсе апрануцца i займацца прыгатаваннем на вячэру смажанай курыцы, а сам вярнуўся на кiрмаш, дзе ўзбуджаўся крадзяжом семак.
Павячэраўшы i канчаткова засмецiўшы страўнiкi семкавымi лушпайкамi i курынымi косткамi, Дамавiк з Дамавiхаю пачалi ставiць адно аднаму клiзмы. Больш за гадзiну яны вымывалi з сябе шкодныя элементы.
Нацешыўшыся манiпуляцыямi з экскрэментамi, Дамавiк дазволiў жонцы запрасiць на гарбату суседскую дзяўчыну-вучанiцу.
Дамавiха за невялiкiя грошы вучыла яе мастурбаваць. Назабаўляўшыся жаночымi органамi, Дамавiха з вучанiцаю ўзброiлiся металёвымi прэнтамi i бiлi Дамавiка. У ягоных вачах ззяла ўдзячнасць.
Змардаванага Дамавiка яны прымусiлi нюхаць найбруднейшыя лапiкi ўласнай бялiзны.
Дамавiк плакаў.
Настойлiвая Дамавiха загадала яму расказваць у прысутнасцi сведкi пра найзапаветнейшае жаданне.
Дамавiк скарыстаў момант i ўгаварыў суседку-вучанiцу. Тая дазволiла яму ўставiць вялiкi палец правай нагi ў похву.
За дазвол вучанiца папрасiла палiзаць Дамавiку падпаху.
Як толькi язык крануў там валасы, вялiкi палец Дамавiковай нагi парваў дзявоцкую плеўку. Кроў сагрэла ступак.
Дамавiк усцешыўся.
Пакуль вучанiца прымала душ, Дамавiк укiнуў у вiдэамагнiтафон парнаграфiчную касету i займаўся з Дамавiхаю петынгам.
Каб абвастрыць i рамантызаваць пачуццi, Дамавiк уставiў Дамавiсе ў дупу запаленую свечку. Кунiлiнгус рабiўся акуратна, каб агеньчык не згас.
Наталiўшыся слодыччу хатняга спакою, Дамавiк апрануў святочны гарнiтур i накiраваўся на паляванне ў начны парк. Там ён злавiў рэстаранную афiцыянтку i згвалтаваў на арэлях. Афiцыянтка стаiчна ператрывала здзек.
Тады Дамавiк зняў пас, зрабiў пятлю, навязаў жанчыну, нiбыта сабаку, i прымусiў поўзаць на карачках.
Зрабiўшы колькi кругоў вакол арэляў, Дамавiк загадаў афiцыянтцы есцi чорную зямлю.
Калi жанчына званiтавала, Дамавiк прымусiў яе выпацкаць твар у ванiты i ўцякаць. Афiцыянтка збегла.
Дамавiк разахвоцiўся, украў са стаянкi аўтамабiль, разагнаў яго i вырулiў на сустрэчную паласу. Напужаны кiроўца рэйсавага аўтобуса крутануў руль. Аўтобус урэзаўся ў лiхтарны слуп. Кiроўца i два пасажыры загiнулi. Свежымi нябожчыкамi Дамавiк любаваўся нядоўга, але з трапяткой асалодаю.
Вярнуўшыся дамоў, ён цiхенька назiраў, як Дамавiха з вучанiцаю апрацоўвалi языкамi секелi. Назiранне за лесбiйскiмi забаўкамi надало пругкасцi Дамавiковаму чэлесу. Стомленыя каханкi ўладкавалiся спаць. Тады Дамавiк далучыўся да iх i пачаў устаўляць напятае жазло то ў старэйшую, то ў навейшую браму. Каханкi не рэагавалi. Яны рабiлi выгляд, што спяць, i гэта цешыла Дамавiка Ненатольнага.
Нагуляўшыся з соннымi целамi, Дамавiк узяў iголку i пачаў паколваць iм грудзi вакол смочкаў. Вiскат напоўнiў начны пакой. Оргiя набыла ярчэйшую афарбоўку.
Урэшце Дамавiк змарыўся, упаў на кiлiм, шумна ўздыхнуў, усхлiпнуў, ацiх.
"Дамавiк памёр, памёр, памёр!" – загаласiлi жанчыны. Аблiваючыся слязамi, яны абцалоўвалi нерухомае цела выпрастанага каханка.
Абмыты слязамi i пацалункамi, Дамавiк расплюшчыў вочы i сказаў: "Я ўваскрос!". Каханкi ўзрадавалiся. Дамавiк вужом папоўз па кiлiме да тэлефона. Ён набраў нумар "хуткай дапамогi" i зароў у слухаўку: "Уставiлi! Памажы-ы-ы-ыце! Уставiлi кол у дупу!" Твар у Дамавiка змянiўся раптоўна, з гарачага зрабiўся халодны. "Пытаецеся, каму i дзе ўставiлi кол? Табе ўставiлi! А калi не ўставiлi, дык уставяць тоўсты, смалiсты, яловы кол i заб’юць абухом так, што чырвонае вастрыё вылезе праз горла!" Па гэтых словах Дамавiк разбiў тэлефон аб сцяну.
Раскрышыўшы апарат, Дамавiк парваў сабе адзежу на дробныя шматкi i тады супакоiўся. Павольна ён пачаў апранацца ў Дамавiшыны рэчы. Ён, як i яна, нафарбаваў пазногцi, напамадзiў вусны, прыпудрыў нос, падвёў бровы i ўставiў на вочы кантактныя лiнзы колеру марской хвалi. Калi Дамавiкову галаву ўпрыгожыў парык-сiзвалоснiк, атрымалася даволi зграбная цыркавая жанчына.
"Мне карцiць адарваць свой чэлес, – прашаптаў Дамавiк, уладкоўваючыся ў фатэлi. – Узяць яго за галоўку i выдраць з коранем. Толькi што гэта дае? Будзе Дамавiк без стамбура! А мне хочацца стаць жанчынаю. Iдзiце сюды i суцешце мяне пяшчотаю!"
Каханкi суцяшалi Дамавiка пачэсваннем патылiцы, а потым казыталi да рогату, вiскату, канвульсiй ды страты прытомнасцi. Ад такой ласкi Дамавiкоў чэлес напяўся i пусцiў сiкуны.
Дамавiха падставiла твар пад струмень. Яна лавiла ротам лiмонную вадкасць i распырсквала той лiманад на спiну вучанiцы.
Тая адказала сiкунамi на прыпудраны Дамавiкоў нос. "Яшчэ-яшчэ абмывай мяне цёплым унутраным сокам!" – заахвочваў Дамавiк вучанiцу. Дамавiха прынесла крыштальныя келiхi i напоўнiла iх сваiмi вадкiмi залацiстымi выдзяленнямi.
Дамавiк са смакам кульнуў келiх. Чэлес паўстаў.
Вучанiца абнюхала аблiтага сiкунамi цёплага Дамавiка i апынулася ў аргазмiчным стане.
"Калi б ад цябе, любы Дамавiк, застаўся адно чэлес, мне было б дастаткова!"
Дамавiха пачала танчыць языком па ружовай галоўцы залупы.
Вучанiца дастала з шафы скураны бiзун i распачала хвосткiя ўдары. Кончык бiзуна аздабляла металёвая пацерка. Дамавiшына белая дупа ўпрыгожылася малiнавымi пiсягамi. Неўзабаве экстаз захлiснуў ненатольнае трыо.
Змучаныя, успатнелыя, брудныя, тры целы сплялiся ў адзiн клубок i цiха церлiся адно аб адно, пакуль сон не змарыў iх.
Рэшта ночы праляцела хутка.
На золку Дамавiк першы выблытаўся з любоўнага клубка i пасля водных працэдур надзеў новую форму беларускага мiлiцыянта. Форма, ранiца i сняданак з каваю рэанiмавалi яго цалкам.
Дамавiк адчуў уздым.
У пад’ездзе ён пастаяў пад суседскiмi дзвярыма, паслухаў гукi iнтымнай гульнi, у якой удзельнiчалi суседзi. Стогны, рыпы, усхлiпы, хрыпенне, пастукванне ўзбудзiлi Дамавiка настолькi, што ён пакiнуў колькi кропель насення на суседскiх дзвярах.
На пляцы Незалежнасцi Дамавiк, дзякуючы форме, лёгка спыняў легкавiкi, браў пад брыль i паказваў вадзiцелям чэлес. За прагляд органа Дамавiк прапаноўваў заплацiць. Грошы сплачвалiся.
Апоўднi Дамавiк вярнуўся дамоў. Папалуднаваўшы, ён заняўся любошчамi з Дамавiхаю i вучанiцаю. Ён так старанна песцiў каханак, што сам не заўважыў, як у запале асляпляльнай жарсцi зарэзаў абедзвюх.
Прачнуўся Дамавiк толькi позна ўвечары ў абдымках халодных нябожчыц. Роспач агарнула Дамавiка. Ён заплакаў i меланхалiчна пачаў пэцкаць сцены змесцiвам вантробаў мёртвых каханак.
Гноем i крывёю Дамавiк перапэцкаў сваё жытло.
Наплакаўшыся над нябожчыцамi, ён зноў апрануўся мiлiцыянтам i пакiнуў раскiданае гняздо.
У начным парку Дамавiк заспеў юнака, якi спраўляў малую патрэбу на чаўнок-гушкалку, i згвалцiў яго ў заднi праход.
20.04.1996