355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Адам Глебус » Новы дамавікамерон » Текст книги (страница 3)
Новы дамавікамерон
  • Текст добавлен: 2 декабря 2017, 11:00

Текст книги "Новы дамавікамерон"


Автор книги: Адам Глебус



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 12 страниц)

11 – Цнатлiвазнiшчальнiк

Цнатлiвазнiшчальнiк быў не ў маладым веку. Што раней дасягалася за кошт прыгажосцi, iмпэту, няўрымслiвасцi, цяперака бралася досведам, грашыма, лагоднасцю i пяшчотаю.

Аб’екты для сваёй любовi Цнатлiвазнiшчальнiк знаходзiў у танных маладзёвых кавярнях, дзе гучала пуставатая музыка, дзе не прадавалiся моцныя напоi i бэзавы колер цыгарэтавага дыму афарбоўваў прастору. Вось у такiх месцах Цнатлiвазнiшчальнiк i замаўляў сабе каву з напарстачкам лiкёру. Тое самае ён прапаноўваў пакаштаваць i дзяўчынцы. Калi пачастунак прымаўся, тады ўжо i абмяркоўвалася наступная сустрэча, якая праходзiла ў дарослым рэстаране, дзе замест лiкёру замаўляўся ром. Пасля ружаватых плямiнак, што ўспыхвалi ад рому на дзявочых шчочках, Цнатлiвазнiшчальнiк распачынаў найважнейшую частку размовы – угаворваў наведаць утульную кватэру. Прапаноўвалася ўсё-ўсё: цукеркi, мармелады, пасцiла, цестачкi, мусы, кактэйлi, шампанскае, пярсцёнкi, завушнiцы, ланцужкi, крыжыкi з Хрыстом i медальёны з Божай Мацi, залатыя манеты, каштоўныя камянi, ну i грошы, вядома. Большасць цнатлiвых дзяўчат выбiралi чамусьцi грошы. Пэўна, iм падабалася самiм трацiць iх, як Цнатлiвазнiшчальнiку падабалася глядзець на жаночы твар у першае iмгненне пасля дэфларацыi.

Кватэра Цнатлiвазнiшчальнiка ўвабрала ў сябе водар кандытэрыi, фiялетавую карункавасць крамы, дзе гандлююць лялькамi, i строгасць найлепшай аптэкi. Дзяўчаты пачувалiся там выдатна. Iх цалкам задавальняла цiхая музыка i размова з Цнатлiвазнiшчальнiкам, станiстым сiвым мужчынам, падобным да справядлiвага дырэктара гiмназii, якi ўсё ведае, усё разумее i ўсiм сэрцам хоча дапамагчы, параiць i... навучыць.

У пэўнай ступенi Цнатлiвазнiшчальнiк з’яўляўся не толькi выдатным артыстам, ён быў генiем першага палавога акта. Асаблiва ягоны талент iскрыўся ў доўгiх маналогах пра няўдалыя спробы ўваходаў у iнтымнае жыццё. Ён не шкадаваў бруднай зялёнай фарбы, калi апiсваў сутарэннi, са сцiжмаю вошай. Прапаленыя цыгарэтамi матрацы, недапалкi ў кансероўках, чэлесы з язвамi i струпамi, похвы з гноем, шанкры, пранцы, гвалт i нават кроў – усё ў ягоных аповедах мела брудна-зялёны колер. А потым пераляканае дзяўчо трэба было вярнуць да пурпуровых радасцяў жыцця. I дзеля гэтага Цнатлiвазнiшчальнiк выкарыстоўваў вялiкi альбом, поўны каляровых панарамных горных краявiдаў. Ён спрабаваў шмат якiя варыянты, але спынiўся на кнiзе, прысвечанай Альпам. Пакуль цнатлiвая дзяўчына перагортвала блiскучыя старонкi, Цнатлiвазнiшчальнiк ужо разбiраў ложак з ружовымi прасцiнамi.

I вось 1111-я цнатлiвiца адклала альбом, i ён прапанаваў ёй прагуляцца ў лазенку, каб увайсцi ў новае дарослае жыццё чыстай i свежай. Дзяўчына вымылася з шампунем, вяхоткаю i мылам. Яна вярнулася ў пакой, загорнутая ў вялiкi белы ручнiк. Вiльготныя пасмы доўгiх чорных валасоў рассыпалiся па ружовай прасцiне. Святло прыгасла. Дзяўчына адчула на сабе цела Цнатлiвазнiшчальнiка i прашаптала:

– Я не хачу страчваць адзнаку дзявоцкасцi... Пачакай... Не трэба...

– Не хвалюйся, – быў шэпт у адказ, – можна ўсё зрабiць так, што твая вагiна застанецца некранутай.

– А як жа тады будзем рабiць гэта?

– Стань на каленi, схiлiся, абапiрайся на локцi, прагнi спiну, уздымi як мага вышэй клубы, рассунь крыху шырэй ногi...

Выконваць нашаптаныя парады дапамагалi пяшчотныя рукi Цнатлiвазнiшчальнiка.

– Так становяцца самкi, так робяць жывёлы, я не хачу рабiць так, як жывёлы! – у дзявочым голасе былi слёзы.

– Ты памыляешся, якраз жывёлы такога i не робяць. Ты ж сама пажадала займацца гульнямi так, каб не страцiць дзявочай адзнакi. I я раблю ўсё, каб табе было прыемна i ты не згубiла цноты. А цяпер, чуеш, я змазваю твае веснiцы алеем.

– Даруй, толькi я не хачу, каб ты зайшоў праз чорны ход. Я кладуся на спiну. – Дзяўчына паспрабавала прыўстаць, але адчула на лапатках цяжкую далонь Цнатлiвазнiшчальнiка.

– Стой так, як стаiш!

Дзяўчына пачула, што да яе гарачай, распаленай пяшчотаю вульвы ўшчытную наблiзiўся ўзбуджаны чэлес Цнатлiвазнiшчальнiка. Яна паспрабавала папаўзцi наперад, але чэлес слiзгануў, як бы наўздагон, i глыбока зайшоў у напружанае цела. Цяжкi ўздых вырваўся з дзявочага горла. У вачах у Цнатлiвазнiшчальнiка iскрыўся прахалодны бляск, якi часцяком сустракаецца ў спрактыкаваных хiрургаў.

Па ўсiм ён даў самому сабе слова гонару – больш нiколi не сустракацца з дзяўчынай, якую запiсаў пад 1111-м нумарам. Слова сваё Цнатлiвазнiшчальнiк стрымаў, а гэта ў iнтымных справах iстотна.

29.08.1994

12 – Маладажон

Маладажон апусцiўся ў метро, дзе i сустрэў свайго знаёмага.

– Ведаеш, я ажанiўся! – пачуў знаёмы замест прывiтання.

– Першы раз чую. – Знаёмы таксама не стаў вiтацца.

– А здагадваешся, хто мая жонка?

– Не... Нiводнай думкi на гэты конт.

– Янa! – з’едлiва заўсмiхаўся Маладажон.

– Янa? – знаёмы вiдавочна не верыў Маладажону. – Быць не можа.

– На, паглядзi на вясельныя здымачкi. – Маладажон выцягнуў з партманеткi пачак полароiдных здымкаў.

– А нашто ты гэта ўтварыў, можаш растлумачыць? – пытанне патанула ў грукаце электрычкi.

Вакол суразмоўцаў замiтусiлiся пасажыры.

– Канешне! – маладажон нахiлiўся да знаёмага i закрычаў у самае вуха: – Каб разам ляжаць дома на канапе – раз; каб яна вуснамi лашчыла мой песцiк – два; i каб нас нiхто не мог папракнуць – тры!

Пачуўшы крыкi, пасажыры пачалi азiрацца.

Знаёмы пачырванеў i паспяшаўся развiтацца.

Маладажон рагатнуў наўздагон яму i даў нырца ў чарговую электрычку.

02.09.1994

13 – Тэлефоннiк-1

Жанчына ўздыхнула i пачала набiраць нумар свайго каханка.

– Я прыеду, – пачуў ён.

– Чакай-чакай, калi зараз, дык я цябе прашу: не трэба. – Па ўсiм адчувалася каханкава разгубленасць.

– Чаму? – пытанне было каменнае.

– Таму, што ты павiнна даглядаць сям’ю, мужа, сына. – Каханак выслiзнуў з-пад пытання, нiбыта вуж з-пад калодкi.

– Яны дагледжаныя, не хвалюйся...

– А я не хвалююся. Чаго я павiнен хвалявацца за тваiх сына з мужам? Я проста кажу: ты павiнна iх даглядаць.

– А мне вось не хочацца iх глядзець, мне хочацца забраць у цябе кнiгу.

– Ах, дык ты збiралася прыехаць дзеля кнiгi? А я падумаў, дзеля iншага.

– Дзеля чаго? – зашчоўкнула лагiчную пастку жанчына.

– Ну дзеля... – каханак вагаўся, – дзеля кубачка кавы...

– Раней прапаноўвалася значна большае.

– Прабач, я заняты... I сапраўды, нашто дзеля макулатуры цэлых паўгадзiны трэсцiся ў халодным тралейбусе?

– Гэта мой час. I мне зусiм не шкада патрацiць яго на дарогу, люблю падарожжы...

Гэтым часам да вулiчнага таксафона наблiзiўся мажны Тэлефоннiк. Ён зняў слухаўку i, не набiраючы лiчбаў, апынуўся ў размове каханкаў.

– Позна, i надвор’е для падарожжаў не вельмi зручнае. Ты толькi паглядзi, якi на вулiцы дождж!

Тэлефоннiк яшчэ нiжэй апусцiў на твар капюшон зялёнага плашча.

– У мяне ёсць выдатны парасон.

– Я не магу сягоння прымаць гасцей... – Каханак шукаў i не мог знайсцi выйсця з уласнага сказа, пакуль не прыдумалася чарговае глупства. – У мяне не прыбрана...

– А я не буду глядзець. Урэшце, я ж не госця.

– Ну добра-добра, ты не госця, ты наведнiца, а я не магу прымаць наведнiкаў у непрыбранай кватэры, – нерваваўся каханак.

– Ну якая ж я наведнiца? Пасля ўсяго, што памiж намi было, ты называеш мяне наведнiцай?

– Сапраўды! – у размову ўвайшоў Тэлефоннiк. – Чаму гэта ты сваю каханку называеш наведнiцай?

– Вось i выдатна, будзем гаварыць утраiх, – сказаў мужчына.

Тэлефоннiк зразумеў, што, хочучы дапамагчы жанчыне i зрабiць рыцарскi крок, ён дапамог мужчыну пазбавiцца ад надакучлiвай каханкi.

– I даўно вы нас слухаеце? – асцярожна пацiкавiлася яна.

– Даўно! – пераканаўча адсек Тэлефоннiк.

– Сынок, павесь слухаўку, – раптам пайшоў у наступ каханак.

– Сыно-о-ок?.. Ты, смярдзючы чарвяк, ты хоць ведаеш, хто я такi? У маiм целе 111 кiляў жывой вагi, i мне пляваць, прыбрана ў тваiм берлагу цi насрана. Я зараз прыеду i прыбяру цябе ў апошнюю дарогу. Вось так, слiмак. Ты нават каханкi сваёй баiшся, вырадак! – Тэлефоннiк плюнуў на слухаўку.

Гук пляўка апёк каханкам вушы.

– Калi вы не вешаеце трубку, яе павешу я...

За гэтымi словамi жанчыны прагучала дрыготкая просьба каханка:

– Люба, я зараз ператэлефаную...

Тэлефоннiк павесiў слухаўку, сцiснуў кулак i трапна ўдарыў па апараце. З аптымiстычным звонам пасыпалiся старыя, расейскiя, эсэсэраўскiя, двухкапеечныя манеткi. Тэлефоннiк выграб iх з апарата i сышоў у дажджысты надвячорак з руплiвай думкаю, што трэба тэрмiнова ўводзiць па ўсёй дзяржаве беларускiя тэлефонныя карткi.

22.10.1994

14 – Жартаўнiк

Жартаўнiк пасля вялiкай п’янкi на хаўтурах пачаў малiцца смуродным ротам. Ён так доўга, задраўшы галаву, звяртаўся да Бога, што той не вытрываў, высунуўся з-за аблокаў i сказаў:

– Акрамя сiлаў нябесных, ёсць сiлы зямныя i падземныя, iм таксама не зашкодзiць тваё шанаванне i твая малiтва.

Жартаўнiк пакрыўдзiўся на Бога i пайшоў спаць.

Яму прыснiўся сон: нiбыта ён угаворвае Прастытутку пайсцi маркiтавацца за 50 талераў, а тая нахабна патрабуе 100.

Не захацеўшы развiтацца з сотняю, Жартаўнiк прачнуўся, але iмгненна зноў заплюшчыў вочы i закрычаў:

– На твае 100 талераў, i хутчэй пайшлi ў ложак!

У наступную ноч Жартаўнiку прыснiўся сон, у якiм ён памаркiтаваўся з Прастытуткай i захварэў на пранцы.

Ранiцай Жартаўнiк пайшоў у аптэку, дзе назапасiў кандомаў.

З таго часу ён пачаў спаць, заправiўшы чэлес у кандом.

З-за гэтага Жартаўнiк захварэў на нетрыманне мачы, але не пакiнуў хадзiць да жанчыны ветраных паводзiнаў.

Аднойчы ў Прастытуткi Жартаўнiк намаркiтаваўся да непрытомнасцi i заснуў. А сон быў такi: нiбыта прыйшоў ён да Прастытуткi, а яна гаворыць:

– Нельга маркiтавацца з поўным сiкуновым пухiром. Вазьмi пад ложкам гаршчок i хуценька зрабi малую патрэбу.

Жартаўнiк паслухаўся парады i нарабiў у ложак.

Прахапiўшыся, ён памяняў прасцiны, зноўку намаркiтаваўся да бяспамяцтва i заснуў. А сон быў другi: нiбыта Прастытутка запрапанавала зрабiць у гаршчок, а Жартаўнiк сказаў:

– Цяпер нi ты мяне не падманеш, нi я не падмануся, бо пайду на вулiцу i спраўлю патрэбы ў прыбiральнi.

Жартаўнiк аблегчыўся ў прыбiральнi, толькi зноў забыў прачнуцца i адпаведна запаскудзiў ложак.

Пасля змены прасцiн балбатлiвая Прастытутка спыталася:

– Як цябе пакахаць?

– Моўчкi! – зазлаваў Жартаўнiк i распачаў маркiтаванне.

Яны намаркiтавалiся да самазабыцця i заснулi.

На золку Жартаўнiк спытаў у юрлiвай Прастытуткi:

– Што зробiм спачатку: паснедаем цi?..

– Што заўгодна, дарагi, – адказала яна i соладка пазяхнула, – толькi сняданку няма.

Жартаўнiку давялося паснедаць дома.

Падмацаваўшыся, Жартаўнiк паклiкаў Слугу i загадаў:

– Знайдзi мне для забаўкi дзвюх сакаўных трыццацiгадовых кабетак!

– Добра, – адказаў той, – але як раптам не знайду, дык прывяду адну шасцiдзесяцiгадовую.

– Не трэба. – Жартаўнiк махнуў рукою i пайшоў у жончыну спачывальню.

– У гэтую ноч я бачыла цябе ў сваiм сне! – усклiкнула тая, пабачыўшы мужа.

– Не можа быць! – здзiвiўся Жартаўнiк, – якраз усю гэтую ноч я прабыў у Прастытуткi.

– А як яна цяпер жыве? – асцярожна запыталася Жонка.

– Цяпер яна жыве добра, бо на мiнулым тыднi пахавала Мужа.

Пасля размовы з Жонкаю Жартаўнiк выправiўся разам з Суседам на шпацыр.

– Я з тваёй Жонкай маркiтаваўся ў гэтую ноч, – паведамiў Сусед падчас шпацыру.

– Божа! – Жартаўнiк ускiнуў рукi да неба, але ўспомнiў апошнюю размову з Богам, i рукi апусцiлiся. – Мне гэты занятак наканаваў злы лёс, а табе хто?

Сусед прамаўчаў.

Жартаўнiк жа, заўважыўшы чорную курыцу, уголас зазначыў:

– У гэтай курыцы памёр певень.

Сусед узрадаваўся, што размова пацякла ў iншым накiрунку, i ўсклiкнуў:

– А вунь Кастрат размаўляе з Жанчынаю...

– Гэта ягоная Жонка? – запытаўся Жартаўнiк.

– Кастрат не можа мець Жонкi, – паведамiў Сусед.

– Ясна, гэты Кастрат размаўляе з Дачкой...

Пасля гэтых слоў тэма Кастрата страцiла для Жартаўнiка цiкавасць, яго захапiла тэма Сына-юнака.

– Гвалтаўнiк зганьбiў у лазнi майго Сына, – шэптам паведамiў Суседу Жартаўнiк.

– I што далей?

– Я падаў скаргу ў суд i паклiкаў у сведкi Масажыста. Усё рабiлася законна, але Гвалтаўнiк зрабiў заяву ў судзе: маўляў, такi дробны нячысцiк, як Масажыст, не можа залiчвацца ў праўдзiвыя сведкi. Тады я раз’юшыўся i закрычаў: "Каб ты, смярдзючы пацук, гвалцiў майго Сына-юнака на вачах у Бога, я паклiкаў бы ў сведкi Бога; але ты зладзейнiчаў у лазнi, i я паклiкаў Масажыста".

– А з маiм Сынам-юнаком здарылася iншая гiсторыя, – распачаў Сусед. – Яго пакахалi дзве жанчыны: адна са смуродным дыханнем, а другая з такой самаю скураю. I калi адна з iх казала: "Пацалуй мяне!", а другая прапаноўвала: "Абдымi мяне!" – Сын уцякаў з крыкам: "Я не магу выбраць лепшае з найлепшага!"

– Не бядуй, – падбадзёрыў Суседа Жартаўнiк. – У тваёй гiсторыi выдатны канец, а ў маёй не... Пазаўчора ўночы мой Сын палез пад коўдру да сваёй Бабулi, маёй Мацi. За гэта я збiў яго на горкi яблык. А ён, гад печаны, пакрыўдзiўся i сказаў: "Колькi разоў ты залазiў пад коўдру да маёй Мацi, i я цябе нi разу не папракнуў; а варта мне было паспрабаваць залезцi да тваёй, як ты пачаў бiцца".

Пакуль Жартаўнiк i Сусед шпацыравалi па вулiцах роднага мястэчка Фiлагелос, Жартаўнiкова Жонка адчула прыцягненне да прыгожага i дужага Слугi. Схаваўшы твар пад маскаю, яна пачала флiрт. Слуга не разгубiўся i залез да яе пад спаднiцу...

Тым часам Сусед распавёў наступную гiсторыю пра Сына-юнака:

– Аднойчы праз замочную шчылiну я ўбачыў, як да майго Сына прыйшлi дзве старыя шасцiдзесяцiгадовыя жанчыны. Сын сказаў iм: "Пакуль з адной я буду маркiтавацца, другая можа выпiць вiна". Вiно было сапраўды добрае i, вядома, бацькава.

Але старыя юрлiвыя стварэннi закрычалi ў адзiн голас: "Я не хачу вiна!"

На гэты момант Жартаўнiк з Суседам праходзiлi паўз лазню. Жартаўнiк, пабачыўшы праз адчыненае акно, як Масажыст расцiрае алеем Прастытутку, сказаў:

– Калi ты, Масажыст, так клапоцiшся пра вонкавае аблiчча Прастытуткi, дык, глядзi, не паруш ёй сярэдзiну.

I тут да акна падбег Вырадак, якi звярнуўся да Прастытуткi:

– Я так марыў пабачыць цябе аголенай!

На гэта быў адказ:

– А я хацела, каб ты, Вырадак, аслеп.

Пасля гэткiх зняважлiвых слоў Масажыст шчыльна зачынiў акно i зашмаргнуў фiранкi.

А Жартаўнiк з Суседам пасмяялiся з Вырадка i пайшлi ў карчму, дзе нажлукцiлiся гарэлкi.

Вярнуўшыся дамоў, Жартаўнiк спаткаў Слугу, якi належным чынам усмiхнуўся i прашаптаў:

– Сышоўся я тут на маркiтаванне з адной Маскаю, а пад спаднiцай у яе знайшлася вашая Жонка.

– Як у казцы, – уздыхнуў Жартаўнiк, – знайшоў тое, чаго не шукаў.

Са спачывальнi выйшла Жартаўнiкова Жонка.

– Чаму ты мяне не любiш? – смуродлiвым пасля п’янкi ротам запытаўся Жартаўнiк.

– Таму што ты мяне любiш! – адказала яна.

Жартаўнiк пайшоў у ложак.

Уночы яму зрабiлася кепска з сэрцам.

Жартаўнiкова Жонка сказала:

– Калi з табою здарыцца непапраўнае, я таксама жыць не буду. Я задаўлюся!

– Зрабi гэта зараз, – прашаптаў ледзь жывы Жартаўнiк.

На золку Жонка памерла.

Жартаўнiк вырашыў не закопваць i не палiць жончынага цела, а аддаць нябожчыцу Бальзамiроўшчыку.

Праз пэўны час Жартаўнiк запатрабаваў вярнуць яму жончына цела.

У Бальзамiроўшчыка было шмат замоваў i, адпаведна, нябожчыкаў. Таму ён даручыў пошукi патрэбнага цела свайму памочнiку Вырадку.

– А цi не было ў вашай Жонкi асаблiвай прыкметы? – спытаў Вырадак.

– Была, – адказаў Жартаўнiк, – мая Жонка ўвесь час кашляла.

Атрымаўшы забальзамаванае цела i змясцiўшы яго ў сямейнай каплiцы на фiлагелоскiх могiлках, Жартаўнiк зарганiзаваў шыкоўныя хаўтуры.

Выпадковы Чалавек, якi праходзiў паўз застаўлены сталамi двор, спытаў у Жартаўнiка:

– Хто ж гэта знайшоў супакаенне?

– Гэта я нарэшце, пасля Жончынага скону, займеў супакаенне, – зусiм спакойна паведамiў Жартаўнiк.

12.11.1994

15 – Спадарожнiца

Мужчына зайшоў у двухмясцовае купэ.

За столiкам, каля акна, сядзела Спадарожнiца.

– Добры вечар, шаноўная, – далiкатна прывiтаўся мужчына, але голасу Спадарожнiцы не пачуў.

Яна адлучана, нiбыта ў наркатычным трансе, пазiрала на асветленую неонам перонную талакнечу.

Мужчына палiчыў за лепшае сысцi ў тамбур i выпалiць запар, але праз муштук, ажно тры цыгарэты.

Тым часам цягнiк выехаў з горада i ў лясной цямрэчы набраў крэйсерскую хуткасць.

Калi мужчына вярнуўся ў купэ, Спадарожнiца заставалася ў тым самым безуважным стане i неадрыўна глядзела ў чорную шыбу.

Мужчына скiнуў чаравiкi i, блiснуўшы белымi шкарпэткамi, ускочыў на верхнюю палiцу.

Спадарожнiца дастала з валiзкi папяровую сурвэтку i выцерла вiшнёвую памаду з поўных вуснаў.

Мужчына паспрабаваў быў чытаць газету "Свабода", але галаву запоўнiлi гуллiвыя думкi пра жанчыну. "Свабода" легла на сятчатую палiчку.

Жанчына пачала акуратна адлеплiваць доўгiя накладныя веi.

Мужчынская кроў адлiлася ад скроняў i прыцякла ў мiжножжа. Вагон пагойдваўся, колы памяркоўна грукаталi, цягнiк працiнаў цемру.

Мужчына стаiўся, напружыўся, напяўся...

Спадарожнiца зняла парык, сцягнула праз галаву швэдар, адшпiлiла пратэз правай рукi i паклала яго на столiк.

Мужчынская кроў адцякла ад пахавiння i прылiлася да сэрца. Цiск павялiчыўся. Мужчына цяжка ўздыхнуў шырока разяўленым ротам.

Спадарожнiца запусцiла жывую руку пад шаўковы станiк, i побач з пратэзам легла пластыкавая, каламутна-бялёсая, нiбыта выплаўленая з густога мужчынскага насення, гладкая цыцка.

Мужчына ўшчыкнуў сябе за сцягно, але муляж не знiк.

Спадарожнiца завярнула спаднiцу i аддзялiла ад нагi кавалак сцягна, калена, лытку i ступак у каштанавым чаравiку.

"Дзякуй Богу, што нагу на стол не паклала!" – падумаў Мужчына.

Працэс распранання i разбiрання працягваўся: у адну складаную пластыкавую шклянку леглi штучныя iклы, а ў другую апусцiлася блакiтнае вока.

Нарэшце, тое невялiкае, што засталося ад Спадарожнiцы, загарнулася ў прасцiну, сцiшылася i супакоiлася.

Мужчына абмацаў сваё таемнае месца, дзе некалi паўставаў чэлес, i горача зашаптаў:

– У мяне выдатны бельгiйскi вiбратар, ён лепшы за сапраўдны мужчынскi орган. Нiводная з маiх шматлiкiх сябровак не выказала нават ценю незадаволенасцi. Мой вiбратар упырсквае ў якасцi спермы цёплую саланаватую ваду...

Больш за гадзiну Мужчына спрабаваў бельгiйскiм вiбратарам спакусiць Спадарожнiцу, але марна.

Перад сном яна заўсёды здымае слыхавы апарат.

13.12.1994

16 – Попiк

У Попiкавых жылах цякла няруская кроў. Ён перажываў, хаця ў пашпарце стаяла даволi праваслаўная нацыянальнасць – беларус.

"Але ж не рускi, – сумневы тачылi Попiкаву душу. – Не вялiкi i не абраны. Так, драбяза, смецце, адным словам. I ўсё ж любiмы, блiзкi, родны! Але ж меншы, драбнейшы, другасны. I чаму беларус? Быў бы рускi, i не было б праблемаў. Цi тое толькi здаецца? Праблемы ж i ў рускага ёсць".

Попiк чакаў гасцей, наблiжаўся запознены праваслаўны Новы год, i ён збiраў на стол пачостку.

"Чарачкi, талерачкi, ножычкi, вiдэльцы, келiхi i сурвэтачкi, сурвэткi, сурвэтулечкi. – Попiк прытанцоўваў вакол святочнага стала. – Вiнегрэт – гэта добра з гарэлкаю. Вiнаград пойдзе з добрым вiном..."

Тым часам у варэльнi завiхалася Попiкава жонка, звычайная руская жанчына з круглым тварам i носам-бульбiнай. Яна засоўвала ў духоўку пiрог з курынымi трыбухамi – так званую няню.

"Цi прапячэцца няня? Цi не затоўста наклала бульбяное пюрэ? Бульбяны пiрог – заўсёды загадка. Прапячэцца? Не прапячэцца? Галоўнае, што мы прапяклiся, што саспелi i вярнулiся ва ўлонне нашай царквы. Хоць апiрышча знайшлося, i Попiк мой – дупiк мой – уладкаваўся ў епархiю друксакратаром. Гэта, як нi круцi, галоўная падзея ў мiнулым годзе. Не забыць бы за сталом сказаць што-небудзь у гонар праваслаўя... У, чорт кульгавы лысы!"

Запалка апякла пальцы.

Духоўка ўздыхнула i загула. А Попiк скончыў сервiраванне i ўладкаваўся адпачыць на галандскай канапе.

Попiкава жонка праз тоўстае шкло палюбавалася на няню, што займала пачэснае месца на блакiтнай блясе, скiнула фартух, апаласнула рукi i, зайшоўшы ў залу, прысела да мужа на канапу.

– Стол накрыты, – даў справаздачу рэдкабароды Попiк i заплюшчыў ялейныя вочкi.

– А ты лысееш, – стомленая iнтанацыя надала жончыным словам безапеляцыйнасцi.

"Лысею, старэю, марнею. – Попiк маўчаў i не адплюшчваў вачэй. – Не маладзею... Толькi ўсё адно на 9,5 гадоў нарадзiўся пазней за некаторых рускiх бульбаносак. I не гавару гэтага на свята, а мог бы. Вакол кожнага рускага стаяць 80 % ворагаў, i гэта ворагi з афiцыйнай статыстыкi. А колькi iх на самай справе? 101 %?"

Попiк пагладзiў свой светлы чубок.

Званок заспеў сям’ю на брунатнай канапе.

– Заходзьце, калi ласка, мае дарагiя, – гасцiнна запрасiла гаспадыня губатага госця i ягоную шыракаротую жонку.

Попiк зняў са сцяны паляўнiчую дубальтоўку, патрос у паветры i наставiў рулю на гасцей:

– Узбройваюся! Адны ўзбагачаюцца, другiя ўзбройваюцца...

– Ухваляю! – госць паправiў грабеньчыкам наплоеныя брыялiнам касмылi.

– Чэчэнцы ўзбройваюцца, таджыкi ўзбройваюцца, татары ўзбройваюцца... А чаму мы – рускiя – не павiнны трымаць у доме зброю? – Попiк працягнуў мiлiтарысцкую тэму i пасля першай чаркi. Асаблiвы нацiск рабiўся на злучэнне "мы – рускiя", хоць у пакоi прысутнiчала толькi адна руская жанчына, госцi ж належалi да габрэйскай нацыi.

– Правiльна, дубальтоўка нiкому не зашкодзiць, – падтрымаў iдэю ўзбраення прадстаўнiк старажытнага народа i аблiзаў лiловым языком блакiтнае падбароддзе. – Мусульмане наважылiся ў трэцiм тысячагоддзi кiраваць светам, а гэтага варварства дапускаць нельга. Я не жыдоўскi артадокс i вышэй за ўсе рэлiгii стаўлю рускую праваслаўную царкву, але iсламiсты – ворагi цывiлiзацыi. Дарэчы, я з жонкаю нядаўна пахрысцiўся. I ўсё дзякуючы вам, шаноўныя гаспадары.

Гаспадыня манерна заўсмiхалася.

"Габрэй, жыд, юда лiслiвы, – у думках зласлiўнiчаў Попiк. – Ну чаму даброты так няроўна накройваюцца, наразаюцца, накрышваюцца? Чаму габрэi абраны Богам народ? Чаму Ён пазначыў любоўю iх – насатых, губатых, лупатых i пархатых? А славян зусiм не заўважыў. Цi быў на Галгофе хоць адзiн славянiн? Чаму адным усё, а другiм – нiчога?"

– Няня згарэла! – закрычала гаспадыня i шуснула з-за стала ў варэльню, адкуль пацягнула гарэлай бульбаю.

На дапамогу кiнулiся i астатнiя балявальшчыкi. Пад вохi i ахi iнцыдэнт пагасiўся. На сярэдзiну стала паставiлi авальнае блюда з няняю. У келiхi i чаркi налiлiся хмельныя напоi. А румяная i крышку ўзбударажаная гаспадыня сказала наступнае:

– У святочную навагоднюю ноч я ўздымаю келiх за майго мужа. Я люблю яго не адзiн год, але апошнiм часам ён па-сапраўднаму здзiвiў мяне сваёй шчырай адданасцю царкве. I я вельмi хачу, каб у наступным годзе ягоная самаахвярнасць была заўважаная i ён заслужана атрымаў большую пасаду.

– За цябе, мой любы!

Келiхi гучна чокнулiся.

Попiк пачырванеў i наклаў сабе два вялiкiя скрылi падгарэлае нянi.

– А мы расу пашылi, – Попiкава жонка паставiла пусты келiх на льняны абрус. – Схадзi, надзень расу.

– Не ўяўляю яго ў расе, – шчыра выказалася габрэйка i ўкiнула курыны пупок у свой шырозны рот.

– Не варта нiкуды хадзiць. – Мужчынскую салiдарнасць праявiў сумнавокi габрэй, яму было няёмка глядзець на чырвонага гаспадара.

Пачырванеўшы, Попiк стаў падобны да маладога Ленiна.

– Другiм разам, – заслiбiзаваў ён. – Лепей раскажу вам пра Д’ябла, пра пякельнае чарноцце Люцыпара, пра Сатану. Думаеце, раса шылася дзеля кар’еры, дзеля цёплага месцейка? Маўляў, хрысцiяне з усяго свету будуць слаць у Беларусь гуманiтарную дапамогу, а я, апрануўшы расу, пачну крупы з кумпякамi пад прыпол хаваць. Зусiм не так. Я ў царкве апынуўся па загаду сэрца, пасля Божага знака. А вестка з нябёсаў была наступная... Неяк пад вясну, напрыканцы лютага, зайшоў да мяне Сусед па лесвiчнай пляцоўцы, як з лiфта выходзiш – дзверы леваруч. Але гэта неiстотна. Сутнасць у суседавай споведзi. Ён тады папрасiў паўшклянкi гарэлкi, каб апахмялiцца, i распавёў пра Люцыпара. Сусед сказаў: "Цёмны Князь заяўляецца штоночы. Ён прыходзiць i душыць мяне. Люцыпар выстаўляе са сцiснутых пудовых кулакоў даўжэзныя ўказальныя i сярэднiя пальцы i пачынае ўцiскаць iмi ў горла мой кадык. Я задыхаюся, задыхаюся i прахоплiваюся, але Люцыпар усё адно стаiць нада мною, ажно пакуль не перахрышчуся!"

Попiк ускiнуў падбароддзе i прадэманстраваў акт душэння.

– А чаму ён прыходзiў да цябе? – у вачах у госцi iскрыўся недавер.

– Не да мяне, а да суседа.

– Я не пра Д’ябла. Чаму Сусед прыйшоў?

– Дык гэта i быў Божы знак! – Попiк ганарлiва паглядзеў на прысутных. – Гэта i пазначыла тое, што я гатовы да чужой споведзi i магу адпускаць грахi. Да таго ж я i сам спытаўся ў Суседа, а чаму ён прыйшоў у мой дом. А той сказаў, што аднойчы, прахапiўшыся пад ранiцу, пачуў голас: "Iдзi да Аляксандра, раскажы яму пра Люцыпара. Ён выслухае, памолiцца i дапаможа".

Вось ён i апынуўся ў нашай варэльнi са сваiм аповедам пра Сатану. Я, шчыра прызнаюся, вельмi не люблю i баюся Д’ябла. Таму прыдбаў дубальтоўку. I малюся я з таго дня штовечар i шторанiцы. Сусед сказаў, што яму лягчэй, i Князь Цемры болей не наведваецца ў снах. Дарэчы, Сусед наш напярэдаднi Раства пахрысцiўся i зрабiў вялiкi падарунак царкве. Толькi я папрашу: нiкому нiколi нi паўслова пра д’яблавы наведваннi. Сусед страшэнна крыўдлiвы.

– А Люцыпар таксама абражаецца? – шыракаротая габрэйка напоўнiла келiхi i чаркi.

– Яшчэ больш абразлiвы за нашага Суседа, – запэўнiла Попiкава жонка.

Попiк кульнуў у сябе чарку i заперажываў: "I нашто пра Суседа расказваў? Якi чорт за язык цягнуў? Дарэмна адкрыўся. Праўду трэба хаваць як найглыбей. А я ўзяў i выклаў запавет чужым людзям, ды яшчэ i габрэям. Яны ж не паверылi. А разнесцi разнясуць па ўсiм Мiнску. I смяяцца будуць з маёй веры, з маёй наiўнасцi, з маёй нярускасцi... Што рабiць?"

Раптам Попiкавы перажываннi спынiў жончын сполах:

– Любы, ты зусiм зялёны! Табе кепска?

– Кепска? Ды я памiраю, – прамармытаў Попiк i, узняўшыся з-за стала, патупаў у прыбiральню.

У яго схапiла жывот i панесла страўнiк.

На унiтазе Попiк праседзеў больш за гадзiну.

Госцi сышлi.

Жонка прыбрала з навагодняга стала i, памыўшы посуд, легла адпачываць.

Попiк прыняў кантрастны душ i таксама лёг, але яму не спалася, розум займалi стракатыя думкi: "Трэба змагацца з Князем Цемры. I перш-наперш з ягонымi служкамi. Хоць бы кнiгi ва ўласным доме перагледзець... Колькi лiтаратараў крэмзала пад дыктоўку Цёмнага Князя? Процьма! I што асаблiва крыўдна, рускiх. А беларускiя пiсьменнiкi ўсе чыста Бога не любiлi. Заўтра ж з ранiцы ўсе кнiгi iншаверцаў у смеццеправод пушчу!"

З багахульнымi думкамi Попiк i заснуў, але не назаўсёды.

Ранiцай у Попiкаву кватэру прыцёгся Сусед з чарговай споведдзю пра Люцыпаравы кiпцюры. Толькi змучаны жыватом Попiк не стаў слухаць Суседа i не налiў яму паўшклянкi гарэлкi на пахмелку. Той малiў, але Попiк стаяў на сваiм. Сусед пакрыўдзiўся, азлiўся, схапiў са сцяны дубальтоўку i стрэлiў у здзiўлены Попiкаў тварык.

Кнiгi беларускiх i рускiх пiсьменнiкаў засталiся на палiцах.

15.12.1994


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю

  • wait_for_cache