412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімір Караткевіч » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга ІІ. Сякера пры дрэве » Текст книги (страница 16)
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга ІІ. Сякера пры дрэве
  • Текст добавлен: 26 июня 2025, 02:44

Текст книги "Каласы пад сярпом тваiм. Кніга ІІ. Сякера пры дрэве"


Автор книги: Уладзімір Караткевіч



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 25 страниц)

Быў ён значна старэйшы за Вацлава, але Сабіна не сумнявалася, што словы аб "апякунстве" не хлусня.

Адзін не ведаў добра моваў, акрамя сваёй, ды яшчэ, як гэта часта бывала ў беларускіх фальварках, падпсутых рускай і польскай. Другі, як помніў сябе, аднолькава валодаў шасцю.

Адзiн чуў размовы аб выгодным у гэтым годзе ячменi (бровары павялiчылi закупкi) i аб горшых, чым у папярэдняга, казанях новага ксяндза. Другi з дзяцiнства ведаў, у чым непрыдатная для ўмоў Беларусi аграномiя

Лібіха і як менавіта развівалася красамоўства з часоў Цыцэрона і да нашых дзён.

І яны былі аднакласнікі. Не было ніякага дзіва ў тым, што адзін, які цягнуўся да ведаў, прывязаўся да таго, хто ведаў больш, хай сабе ён і быў малодшы. Не было ніякага дзіва, што малодшы цягнуўся да старэйшага, які валодаў адным несумненным веданнем, якога не набудзеш з кнігі: як менавіта даводзіцца на кожным кроку змагацца за сям'ю, за фальварак, за зямлю, за сваю годнасць і як выкручвацца з лап мацнейшага. Веданне Франца было таксама безумоўнае і вартае: веданне жыцця і бяды знізу.

Акрамя таго, Сабіна бачыла яшчэ адно. Франц дазваляў апекавацца над сабою, пакуль у яго самога яшчэ няма гэтага беспамылковага інстынкту адрозніваць ману і праўду, чужое і патрэбнае, смецце і золата, тыранства, прыкрытае прыгожымі словамі, і яснае разуменне таго, што такое свет і якое месца займаеш у ім ты.

Гімназія рабіла з рамантычна-ўзнёслых, летуценных і справядлівых падлеткаў будучых тайных саветнікаў, пшутаў, снобаў і барычаў, і Франц разумеў, што ён павінен трымацца таго фарпосту чалавечнасці, які хаця і па-юначаму, але змагаўся з гэтым, і перш за ўсё Вацлава.

А душа ў яго была, і не абы-якая. Яна толькі пачынала развівацца, але ў глыбінях сваіх даўно ўсё разумела і абяцала далёка пакінуць за сабою многія і многія душы.

Сабiна аднойчы злавiла на сабе яго позiрк. Хлапец глядзеў сваiмi вузкiмi вочкамi, i былi ў гэтым позiрку цяжкаватая дапытлiвасць, розум i адвечная – амаль не ад чалавека – прага праўды. Успамiнаючы дабрадушныя вочы юнака, Сабiна кожны раз уздрыгвала. Ёй здавалася, што гэты чалавечак раптам спасцiг усю яе.

Гэтым пакуль што не мог пахваліцца ніхто. І толькі яна сама ведала, хто яна. Ведала, што яе іранічнасць і яе розум – толькі сродак для таго, каб прыкрыць просты факт уласнай абыякавасці да жыцця.

Яна не жыла. Яшчэ з інстытуцкіх часоў. Пенсіённая сістэма забівала дваяка і не магла, дзякуючы сваёй пачварнай і ветліва-халоднай бесчалавечнасці, не забіваць. Можна было зберагчы нешта адно: цела або душу. Пазбягалі гэтага адзінкі.

Адных яна забівала фізічна. "Божа, якія жахлівыя ледзяныя калоны, які холад у дартуарах!.. Я не магу, я хачу на Дняпро… у Ліпецк, у Кіеў, на манастырскае падвор'е, дзе заўсёды спыняецца маці і дзе грэцкія арэхі падаюць з дрэў!.. Я хачу на мелавыя данскія горы, дзе вясною жар цюльпанаў… Як холадна!.. Чаму я не магу гаварыць, як гаварыла?.. Чаму я не магу дазволіць сабе маленькі водгук "з", амаль нячутны, у слове "день"? Я не магу іначай, мой рот не так створаны, і я ж не буду актрысай, каб вымаўляць чыста…"

Такія плакалі па начах, пачыналі кашляць або прагна лавіць пах каменнавугальнага дыму і нафты. Наступала бязлітасная зялёная немач, хлароз.

Другія, мацнейшыя, сціскалі душу ў далонь, каб выжыць. "Гэтыя клоны – мармур? Дзякуй, мадам, спаць у холадзе здаравей… Імператар – душка, мы бачылі яго на акце… Я выпраўлю сваё вымаўленне, дзякуй вам… Мужчыны – гэта брутальна… Толькі тут я зразумела сапраўдную вартасць добрых манер… Гэта не нахабства ў маіх вачах, мадам, гэта пачцівасць, не злуйцеся…"

Такія выходзілі з інстытута здаровыя і ўсмешлівыя і дабіваліся поспеху, таму што ненавідзелі свет, і людзей, і адна адну.

Выходзілі са знявечанай, зламанай душой, з разважліва-халодным сэрцам, з той абрыдлівай бабскай подласцю, якая ў сто разоў горшая за подласць мужчынскую.

Выходзілі, гатовыя ісці цераз трупы. Бедныя душы!

Свет быў варожы і халодны, але ўсё ж яна, як кожная жывая істота, не хацела ледзянець і шукала паратунку. І паратунак з'явіўся.

А гэта быў ягоны брат.

Яна вырашыла ехаць. Хлопцы раптоўна сталі ёй чужыя. Апошнія дні яна таксама сустракалася з імі, але ў душы адчувала – хутчэй адсюль.

А яны жартавалі пры ёй, спаборнічалі ў дасціпнасці і рыцарстве, смяяліся, кідаліся думкамі.

Цёмнымі вачыма глядзеў на яе Цітус Далеўскі, трымалі паядынак Юллян і Алесь. Вацлаў перадражніваў Гедыміна, ідыёта Салаўёва і ханжу Баршчэўскага, як яны гавораць вясною аб выніках іспытаў і неабходнасці трымаць гімназістаў у ёжавых рукавіцах і як кожную хвіліну адхіляюцца, пачынаючы абгаворваць паненак, што праходзяць пад вокнамі.

І дабрадушна глядзела на іх толькі што прарэзанымі вачыма барсучаня, што прагнула праўды: Франц Багушэвіч.

Падрастала другая змена паўстання…

Яна сама не ведала, што з ёю. Ледзь прыехаўшы, пачала пытаць у дзядзькоў аб Алесю. Іван хваліў маладога князя за гаспадарлівасць. Але Тодар раптам накінуўся на Загорскага за залішняе патуранне мужыкам і ўвогуле за мужыкалюбства.

– Выдумаў сабе цацку дый важдаецца з ёю. Торкае сваёй беларускасцю ўсім у вочы. Гаворыць, бы гнойнымі граблямі нешта растрасае.

– Не звятрай увагі, – сказаў Іван.

Сабіна шукала сустрэчы. Паехала да Мсціслава, мяркуючы, што, можа, сустрэне яго там. Мсціслаў ні аб чым не здагадаўся, сказаў ёй, што Алеся ў яго другі тыдзень не было, і калі яна сустрэне яго, хай кіне яму ў вочы вось гэтую пальчатку, што ён тут забыў, маўляў, калі не заедзе днямі, то дуэль.

– Чаму ягоную пальчатку, а не вашу?

– А чаго я сваімі пальчаткамі раскідацца буду?

Пальчатку гэтую Алесь Загорскі не атрымаў.

Паехала яна і да Хаданскіх, не ведаючы, што яны ў сварцы з Загоршчынай. Але і з гэтай паездкі не атрымала нічога. Хіба толькі зрабіла ўражанне на Іллю, які ўжо быў у роспачы, чакаючы канца сваёй раўбічаўскай эпапеі.

Жыла яна ў сваім доме пры бровары, а да дзядзькоў заязджала рэдка, ды прытым была паглыблена толькі ў свае думкі і не заўважыла і другога: частых наездаў гасцей да Івана і Тодара. Ці то яна бачыла іх, але не звятрала ўвагі. А госці былі даволі падазроныя. Прыязджалі хаваючыся. Ад'язджалі ўначы. Вялі доўгія патаемныя размовы з гаспадарамі.

Былі гэта найбольш тыя людзі са шляхты, якія вялі гандаль і шалёна супраціўляліся дзейнасці пана Юрыя, а потым старога Вежы. Ім надыходзіла зараз апошняе разарэнне: выкупу не хопіць і на пашырэнне маленькіх гут і пільняў, душ у кожнага пяцьдзесят – шэсцьдзесят. Зямлю так ці іначай не зберажэш, а грошай не будзе і на тое, каб наняць былых прыгонных.

А тут яшчэ багатыры канкурыруюць. А тут яшчэ чырвоныя Загорскія рвуць зямлю з-пад ног, падлы, журботнікі над малодшым братам. Ім лёгка тужыць, а паспрабуй патужы ты.

Сярод гэтых узлаваных, даведзеных да крайнасці людзей з'явіўся раптам багаты Кроер. Гэтаму не было прычыны хвалявацца: жыў бы і без прыгону. Але ён ненавідзеў самую думку аб волі і аб тым, што ён не будзе мець фізічнай улады над людзьмі.

Акрамя таго, ён баяўся. Баяўся Войны і Корчака, якія гойсалі па пушчах і з якімі нічога не мог зрабіць Мусатаў, баяўся нападу, баяўся таго, што хлопы сталі "нахабныя", што яны ўсё больш і больш адчуваюць свой гонар.

Гэтага баяліся і іншыя. З двух бакоў насоўвалася страшная небяспека: з боку багатых Клейнаў, Загорскіх, Раўбічаў і іхніх заможных шасцісотгадовых збраяносцаў, усіх гэтых Раткевічаў, Кальчуг, Юдэнічаў, з боку Турскіх, Івіцкіх-Лаўраў, з боку адроддзя магутнага старога дрэва – Ракутовічаў, з боку ўсяго гэтага пераплеценага сваяцтвам, традыцыямі і паданнямі клана, які зараз "чырванеў" на вачах, і яшчэ з боку мужычча, якое адчула сваю сілу і значнасць.

З двух бакоў чакала смерць, пагібель, галеча. І таму трэба было бараніцца аж да зубоў. І тут ужо нікому не было клопату, што Кроер і Таркайлы – беларусы, Панафідзін і Іваноў – рускія, Аўгуст Дзержак – паляк, а Сабаньскія-Юнашы і Стахоўскія-Агеньчыкі лічаць сябе палякамі. Наадварот, людзі, падобныя да апошніх пяці, галасней за беларусаў лямантавалі аб "gente albarutenus"[44]44
  Беларускім паходжанні (лац.)


[Закрыть]
, аб тым, што яны зжыліся і цяпер больш беларусы, чым "гнілыя заходнікі і сацыялісты" Загорскія; лямантавалі аб традыцыях і патрэбе "скуць мячы на абарону правоў спрадвеку чыстага шляхецтва, якое надае высакароднасці і ім". І таму ўсе яны былі кранальна аднадушныя ў патрэбе "ўзняць меч".

На вачах складалася арганізацыя, якая сваёй падступнасцю за нейкія тры гады запаскудзіла ўсю гісторыю Прыдняпроўя і нават потым мела два кароткія рэцыдывы: пасля забойства Аляксандра і ў 1904 годзе. Складалася самая абрыдлівая за ўсю гісторыю Беларусі грамада, якая каштавала жыцця ледзь не дзвюм сотням чалавек.

Складалася "Ку-гa", прыдняпроўская мафія.

"Ку-га" існавала вельмі нядоўга і паспела забраць параўнаўча мала ахвяр толькі дзякуючы агідзе мясцовых жыхароў да забойства ў спіну.

Начальства заплюшчвала вочы і на дзейнасць грамады, і на яе знішчэнне. А вынішчалі грунтоўна, не падкапаешся. І той, хто пацікавіцца гэтым пытаннем, павінен будзе толькі прагледзець статыстычныя лічбы. За два гады на тэрыторыі Магілёўшчыны загінула "ад ваўкоў" больш людзей, чым за мінулыя трыста год. Прычым чамусьці сярод тых, што загінулі, не было сялян, а ўсё больш шляхта (да сотні душ), гаспадары дзвюх-трох будаў ці гут і іншыя такія самыя людзі. Якой мераю дасі, такой і аддадуць. Супраць "Ку-гі" выступілі "воўчыя братэрствы", аб якіх даволі многа і даволі негрунтоўна пісаў Доўнар-Запольскі.

…Сабіна Марыч не звяртала ўвагі на гэта. Яна шукала Алеся. А скончылася ўсё нечакана проста, і тон іхняй апошняй размовы не пакідаў ніякіх надзей на тое, што для Сабіны можа нешта змяніццца ў лепшы бок.

Яны сустрэліся і шмат гаварылі, і яна сказала яму, што свет робіцца лепшы, калі ў ім сустракаеш такіх людзей, як ён. І тады Алесь, нібы раптам зрабіўшыся відушчым, сказаў:

– Не трэба гэтага, Сабіна. Для вас я сусед і друг, як Раткевіч, як іншыя добрыя людзі. Зробіцца дрэнна – паможам. Ваш вораг – наш вораг. Ваш сябра – наш сябра. Вось і ўсё.

Яна бласлаўляла бога, што не паспела далёка зайсці, што не дайшла да апошняга прыніжэння.

– Я гэта і мела на ўвазе, князь. Я стаўлюся да вас, як да пана Юлляна.

– Вось і добра.

– І мне хацелася б ніколі зрабіцца для вас тым, што Хаданскія і Раўбічы.

Ён разумеў, што гэта ўдар, магчыма, нават лёгкая пагроза. Алесь ведаў – яна не паспела далёка зайсці, і радаваўся, што адсек адным ударам усе размовы. Але ён таксама ведаў, што ў думках яна зайшла далёка і цяпер нізавошта гэтага яму не даруе.

– Так, – сказаў ён. – Гэта сапраўды было б непрыемна. Асабліва для мяне.

Яна здагадвалася і раней, чаму яму непрыемна варожасць з Раўбічамі, а цяпер даведалася пра ўсё.

Святло пацьмянела.

Ёй нельга было жыць без яго. Раней – і ў марах – як без каханага. Цяпер – як без недасяжнай і адзіна патрэбнай істоты. У недалёкім будучым – як без ворага.

Міхаліна праз няньку Тэклю паведаміла Алесю, што яна зноў, трэці раз за гэтыя месяцы, выбіраючы час найлепшага яго настрою, зрабіла спробу пагаварыць з бацькам аб варожасці да Загорскіх.

Яна пісала, што гэта цяпер было больш чым цяжка. Наваколле не ведала, чаму пасля нападу Корчака на маёнтак Раўбіч асабліва змяніў свае адносіны да маладога князя. Алесь нікому нічога не расказваў. Раўбіч таксама маўчаў. Ведалі, што Алесь з табуном прыскакаў яму на дапамогу, а наконт далейшага хадзілі розныя чуткі. То казалі, што Загорскі спазніўся і бандыты ўжо зніклі, падпаліўшы дворныя пабудовы і не забіўшы пана, бо не хацелі залішніх ахвяр і вялікай аблавы. То гаварылі аб тым, што Загорскі ледзь не сапсаваў справы, яшчэ здалёк распачаўшы страляніну, бо трохі баяўся, што было цалкам натуральна. Гаварылі і аб нейкай вялізнай страшнай спрэчцы (выводзілі яе лагічнымі збудаваннямі), у якой нібыта абодва бакі асыпалі адзін аднаго ўзаемнымі абразамі. А хто казаў, што Алесь наогул не даехаў. Але ніхто нічога не ведаў.

Майка паведаміла, што паспрабавала растлумачыць бацьку ўсё.

Размовы, аднак, не атрымалася. Пан Яраш, каторы ўжо раз, спыніў яе і заявіў, што, калі яна кіне яшчэ хоць слова пра Загорскіх, ён – хоць ніколі не сказаў ёй нават грубага слова – ні з чым не палічыцца і завязе яе ў манастыр, да цёткі-ігуменні, на дадатковае выхаванне. Гады на чатыры.

Алесь, дачуўшыся аб гэтым, паскакаў да Раўбічаў і дзень гойсаў па гаях вакол маёнтка, пакуль Тэклін пляменнік не адшукаў яго там і не папярэдзіў, што з'яўляцца тут небяспечна, бо пан Яраш перахапіў запіску паненкі Міхаліны, падазрае, што перадавала іх Тэкля.

І Тэкля просіць, каб паніч не з'яўляўся, бо яго могуць падпільнаваць, бо Міхаліна амаль у турме, і Алесь можа толькі папсаваць усё і паненцы і ёй, Тэклі. І яна, Тэкля, абяцае: калі гнеў пана пройдзе – паведаміць Алесю.

Загорскі задыхаўся.

– Хлопчык, мілы, скажы ёй: калі ёй дадуць вольную – я яе да сябе вазьму. Хай перадасць адно слова – дзе можна сустрэцца.

Хлапчук чухаў адной босай нагой другую:

– Яна, дзядзька князь, казала, што есці ёй і так хопіць. Грошы, дзякуй богу, ёсць. Яна казала, што паненку кінуць не можа, бо той адной зусім дрэнна будзе. Едзьце вы, казала, калі ласка.

Загорскі зразумеў: пакуль што нічога не зробіш. Пакуль за Міхалінай і ўсімі, хто верны ёй, сочаць – трэба не насцярожваць Яраша і Франса. І ён паехаў да дзеда.

… Дзед, здаецца, ведаў усё і не ўсё з таго, што рабілася, ухваляў. Падумаеш, маўляў, рыцар бедны. Трыстан – трубадур і менестрэль, капуста а ля правансаль. І, нібы жадаючы паказаць Алесю, што ёсць і іншы погляд на рэчы і таму няхай асабліва не ідэалізуе, літаральна дапякаў яго з'едлівымі, несправядлівымі, але з гэтай прычыны яшчэ больш дасціпнымі разважаннямі аб жанчынах, іхніх адносінах да жыцця, мастацтва, мужчын і поспеху ў жыцці. Бачыў, што ўнук нібыта перастае быць мужчынам, і таму свядома прышчапляў атруту.

"Рыцар бедны" і злаваўся і адчуваў, што яго лечаць, і не мог не рагатаць, з такой смешнай злосцю і так падобна на праўду гэта гаварылася…

Ён не ведаў, што дзед ніколі не дазволіў бы сабе гаварыць так, каб яму не верылі. Асабліва ў такой вялікай справе, як надаванне гарту душы ўнука.

І Алесь сапраўды адчуваў, што яму лягчэй.

Яны гулялі над возерам. Дзед ішоў надзіва вальяжны і прыгожы, хіба што толькі трохі больш павольна, чым дзевяць год назад. Гумарыстычныя зморшчынкі ляжалі ля цвёрдых вуснаў старога вальтэр'янца.

– Ты думаў над тым, чаму яны так любяць займацца мастацтвам? Таму, што ў глыбіні душы пякуча адчуваюць сваю абдзеленасць у гэтым сэнсе. Разумеюць, што тут нічога не зробіш, але хочуць пераканаць мужчын, што гэта не так.

– Супярэчыце сабе, дзеду. Адкуль жа ў іх тады думкі?

– Вельмі проста. Ад першага мужчыны, які вучыў іх мастацтву. Ну і трохі, наколькі дазваляў мозг, развінутыя і дэфармаваныя. Так усё жыццё і таўчэ. У жыцці ёй станоўчая маральнасць чужая. Ведае яна толькі адмоўную – сорам. Ну, а ў мастацтве ў яе і адмоўнай няма.

Алесь успомніў Гелену.

– Гэта няпраўда, дзеду… Я кажу пра жыццё.

– Яны, браце, неэстэтычны пол. Грэкі былі несамыя вялікія дурні, калі не пускалі іх у тэатр. – Усміхнуўся: – Прынамсі, можна было хаця нешта чуць.

– Нават калі так – яны бласлаўляюць нас на подзвігі. Уся паэзія – ад кахання.

– Скажы: уся пагібель паэзіі ад кахання. Мільтан правільна сказаў сваёй жонцы: "Любая мая, табе і іншым – вам хочацца ездзіць у карэтах, а я жадаю аставацца сумленным чалавекам". На жаль, пераважная большасць людзей аддае перавагу карэтам перад перакананнямі. А жанчына – яна заўсёды скажа: "Праменні – гэта галоўнае ў сонцы"; рэдка скажа: "Сонца кідае свае праменні" (гэта толькі адна Яраслаўна дадумалася, дый то са слоў паэта), і ніколі не скажа, як Дантэ: "Змоўк сонечны прамень…" Э, браце, нават лепшыя ў іх – дзяцінныя і каротказорыя.

І спытаў раптам:

– Ты чытаў добрых паэтаў-жанчын?

– Сафо.

– То я і заўважаю, што ёй усё жыццё была ў цяжар яе жаноцкасць.

– Але ж паэтэса.

– Гэта яе такой Фет у перакладах зрабіў, – без вагання сказаў дзед.

– Дык, можа, яшчэ з'явіцца.

– За тры тысячы год не з'явіліся, а тут з'явяцца. Натура не робіць скачкоў.

Немагчыма было з ім спрачацца, заўсёды ён меў рацыю.

– Ты, дзеду, зусiм як магiлёўскi Чурыла-Барановiч, – не вельмi выхавана сказаў раззлаваны Алесь. —

Магілёўскі Дыяген. З усяго здзекуецца, кпіць ды смяецца.

Дзед зрабіў выгляд, што не чуў:

– Хто такі?

– Я ж кажу: губернскі Дыяген. З дзівацтвамі. У доме вар'ятаў быў.

– Добрыя дзівацтвы, – сказаў дзед. – За іх і ўзялі?

– Не, сапраўды. Ідзе вуліцай і рагоча.

– Ну-у, каб гэта ўсіх браць, хто ў нас у краіне на вуліцах рагоча…

Алесь толькі рукамі развёў. А дзед ужо казаў далей:

– Ты не прымай усяго блізка да сэрца… Быў такі ў дванаццатым стагоддзі разумны-разумны папа Інакенці трэці. Напісаў ён трактат: "Аб пагардзе да свету". Трэба табе пачытаць ды над сім-тым задумацца… Урэшце, нашто чытаць? Вось паслухай, што ён аб жыцці кажа… Ра-азумны быў! "Чалавек створан на няшчасце, не з агню, падобна як свяцілы нябесныя, не з вады, як расліны, а з аднаго рэчыва з жывёламі, таму і церпіць роўную з імі долю. Крыніца зла – ягонае цела, што заняволіла сабою дух і стала для яго турмою. Добрыя пакутуюць не менш за злых, – "калі не больш", – дадаў дзед. – Жыццё ёсць барацьба. Чалавек вядзе яе з падобнымі сабе, з натураю, са сваім целам і з д'яблам. Не мінае дня, каб да асалоды не прымешваліся гнеў, зайздрасць, страх або нянавісць. Жыццё не што іншае, як жывая смерць, таму што мы паміраем, пакуль жывём, і лепей памерці зажыва, чым жыць мёртвым". – Падумаў-падумаў: – Зрэшты… дурань ён быў, гэты папа. За што і абралі.

…Шмат займаліся справамі.

Прыбылі, урэшце, выпісаныя з Англіі малатарні і насенне. Многія прыязджалі глядзець на іх. Прыехаў і Іван Таркайла. Бегаў вачыма, разглядаючы:

– Што, толькі сваё малаціць будзеце?

І сялянскае. За невялікую плату. Выпішу яшчэ – можа, больш заможныя купяць, а менш заможныя хай бяруць, скажам, удзесяцёх.

– А бабы што ўзімку будуць рабіць?

– Глупства. Хай ткуць палатніну на продаж. Хай вучацца рабіць сарпінкі, міткаль. Промысел будзе. Скора будуць свае два аграномы.

Таркайла не вытрымаў:

– А не баіцеся?

– Чаго?

– З'явіліся нейкія людзі. Нядаўна за гэтыя рэформы Арсена Стрыбаговіча спалілі… Сына ягонага падстрэлілі. Усё чыста дымам пайшло: і будынкі, і сцірты, і завод… Сын ледзь ачуняў.

– Гэта вы пра тую "Ку-гу"? – сказаў Алесь. – Куга – яна і ёсць куга балотная. Куды вецер, туды і яна гнецца. А паспрабуюць на мяне вякнуць – вылаўлю ўсіх.

– Ды я хіба што кажу, – адступіў Таркайла. – Я і сам гэтых вырадкаў ненавіджу. Сам бы ўсё гэта завёў, ды пабойваюся. – Я – не вы. Спаляць. Нядаўна сустрэлі на дарозе лёкая майго Пятра ды запіску перадалі.

І Таркайла падаў Алесю шматок паперы. У левым верхнім кутку было груба намаляванае вока пугача з пяром-брывом. Ніжэй ішлі літары, ірваныя ад дрэннай паперы і вадкага атраманту.

"Бачым! Пойдзеш за Стрыбаговічам, возьмеш на пільню па вольным найме людзей – труна… Сёння зроблена – заўтра атрымаеш вяроўку, паслязаўтра не павесішся – праз дзень палім тваё пудзіла на Чырвонай гары ці на іншай высокай. Убачыш, не знікнеш – чакай савы. І іншым перадай, будзе ім тое ж…"

Ніжэй быў намаляваны крыж. Алесь усміхнуўся:

– Дайце мне.

– Што вы, – ціха сказаў Іван. – Ніколі!

Дрыжачымі пальцамі схаваў паперку:

– Заб'юць. Было ўжо так. Ніхто не скардзіцца. У іх, кажуць, у судзе рука. І вам не раю, калі часам атрымаеце…

– Ну глядзіце. А атрымаць-то я павінен быў першы. У мяне паўсюль па вольным найме людзі. Нават з маіх прыгонных.

– Я і кажу: сцеражыцеся… І маўчыце… Маўчыце… Хрыстом прашу.

Падышоў Вежа. Іван нібы надумаў новае:

– Усё гэта добра, навіны гэтыя. А капітал абаротны скуль?

– Я дам, – сказаў Вежа

– Яму дасцё. А ўсiм iншым хто дасць? На якiя такiя шэлегi яны вучыцца будуць? – I дадаў: – Алесю Юр'евiчу з вамi пашанцавала. Са срэбнай лыжкай у роце нарадзiўся.

Паехаў. Алесь здзіўлена раздумваў. Нашто гэта яму было? Дапамогі на ўсякі выпадак шукаў? То паможам, як спатрэбіцца.

І Алесь махнуў рукою на здарэнне з Таркайлам. "Ку-га", "шму-га" – лухта якая!

…У жніўні невядомыя людзі конна вылецелі з пушчы на вітахмоўскую бурачную плантацыю. Трыццаць чалавек са стрэльбамі. Ніжняя частка аблічча ў кожнага завешана белым муслінам, каб дыхаць.

На гэтай дзесяціне першы год рос гонар і крывавы пот Алеся: з вялікімі цяжкасцямі, ледзь не зладзействам і хабарам здабыты з поўдня гатунак бурака "Залаты", з колькасцю цукру да дваццаці васьмі працэнтаў супраць звычайных шаснаццаці – дваццаці. Гаспадарка, дзе рос "Залаты", належала барону Мухвіцу, генеральнаму дырэктару суполкі "Мінерва", і была пад Вінніцай. Насенне Герман Мухвіц дастаў недзе ў Аўстрыі (ён быў яшчэ і член адміністрацыйнай рады Варшаўска-Венскай чыгункі), таксама ледзь не ўкраў і сцярог, трымаючы зубамі. Чалавека, які здабыў Алесю насенне, выгналі са службы, і давялося ўзяць яго на свё ўтрыманне.

Іншыя служачыя наадрэз адмовіліся гаварыць з Выбіцкім.

Вакол "Залатога" хадзілі ледзь не на пальчыках. Плацілі мужыкам і бабам удвая за апрацоўку кожнага рада. Алесь спадзяваўся, што праз год трэць плантацый будзе засеяна сваім "залатым" насеннем.

І тут здарылася.

Пад шалёнае "ку-га" невядомыя стрэламі адагналі працуючых і пачалі гайсаць па дзесяціне, выбіваючы яе капытамі, як ток. З лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся па плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густа-салёнай ропай.

Людзі пабеглі ў Вітахмо па дапамогу. А пакуль на плантацыю кінуўся Андрэй Пахвіст, аконам Сцюдзёнага Яра, што выпадкова апынуўся ў Вітахмо. Кінуўся адзін: ратаваць.

Прыбег і ўбачыў шабаш знішчэння: струмені ропы, цені коннікаў, што лёталі па полі. Выгукі, сакавітае храбусценне гічкі, стрэлы ў паветра.

Аконама набілі і прагналі з плантацыі.

– Перадай: будзе навіны заводзіць – прырэжам.

Праз гадзiну, убачыўшы, як з боку Вiтахмо бягуць са стрэльбамi людзi, невядомыя абсеклi пастронкi i,

кінуўшы новыя бочкі разам з калёсамі ў разорах, прыпусціліся ў пушчу.

Людзі рынулі за імі, але адтуль ірвануў залп, і гнацца далей збаяліся.

Поле было – змешанае з гразёю тулкавіска[45]45
  Выбітае (часцей коньмі ў час бойкі) месца.


[Закрыть]
. Алесь ужо назаўтра ўбачыў, што ропа зрабіла сваю справу: гічаны, там, дзе яны ўцалелі, былі як зморшчаны сухі тытунь.

Ён загадаў выкапаць найбольш ацалелыя карані, перанесці пад аранжарэю і даглядаць, як ружы, загадаў шчодра паліваць поле вадой – а можа? – але сродку змагацца з гэтым у аграномаў не было: ніхто не сее бурак на саланчаку, з неба не ідуць салоныя дажджы. Уратаваць удалося не больш як дзесяткі тры каранёў.

"Залаты" загінуў.

Пахвіст дзёр на сабе валасы.

– За што?

– За тое, што кадлуб длугі, а ногі крутке, – змрочна казаў дзед. – Уцячы не паспеў… Ну до, до, мецьмеш за крыўду.

– Сволачы, – сцяўшы зубы, сказаў Алесь.

Дзед сумна ўсміхнуўся:

– А што такое мера добрага ці дрэннага? Шмат у каго – кішэнь. Дзеля яе іншы не тое што бурак – чалавека стопча.

– Скардзіцца будзем? – спытаў Пахвіст.

– Не, – сказаў Алесь. – Скінь з вітахмоўскіх мужыкоў палову нядоімкі. Прыбаў на цукроўнях вольнанаёмным шэсць грошаў на гадзіну. Вартаўнікам – стрэльбы, і, калі ўбачаць такога, завешанага, – вусны Алеся жорстка скрывіліся, – хай страляюць яго ў маю галаву. І мужыкі, калі заўважаць, хай страляюць.

– Правільна, – сказаў дзед. – То, кажаш, шляхта?

– Канечне, шляхта, – сказаў Пахвіст. – Гаворка выдае. Дый нашто мужыкам на добрыя для іх навіны скадзіцца.

– Ясна, – сказаў дзед. – Вось мы iм мiну i падвядзем. Паглядзяць мужыкi, як Загорскiм шанцуе, дык, глядзiш, кагосьцi са сваiх i цокнуць абухом у лоб.

А праз тыдзень здарылася яшчэ горшае.

Стафан Кагут, старэйшы і пакуль адзіны жанаты з братоў, Юллян Лапата ехалі на адным возе з Сухадола. Вазілі сёе-тое прадаць. Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялі з яе па чарцы, пад хатняе сала, ды па другой, астатняе закаркавалі і паклалі пад посцілку: у Кагутовых пачыналі капаць студню два майстры, то хоць пры пачатку і не належыць, а напаіць трэба, няхай не кажуць, што Кагут скупірака.

Стафан купіў яшчэ поршнікі для малой. Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгваюць, чырвоны, як мак-відук.

Стафан увесь час даставаў і разглядаў іх, усміхаючыся ў маладыя, густаватыя ўжо вусы, прыемна-залацістыя, як у бацькі. Самы бяскрыўдны з усіх Кагутоў, вады не замуціць, ёнбыў добры муж і добры бацька.

Усе прыезджыя ва ўсіх кнігах хвалілі тутэйшых людзей за тое, што добрыя бацькі і мужы. Але тыя кніг не чыталі, дый здзівіліся б, прачытаўшы: "А як іначай? Малады – дурэй колькі хочаш, хоць у лазу з чаканам ідзі, а ажаніўся – тут ужо не-е!"

Ехалі дадому трохі вясёлыя. У Стафана таксама быў голас, хоць і горшы, чым Андрэеў. Ён спяваў, а Юллян падцягваў яму густым басам:

 
Былі ў маці тры сыны на раду,
Загадалі ўсім тром на вайну.
Ой, старэйшаму не хочацца,
Малодшаму не прыходзіцца,
А сярэдні меч бярэ, збіраецца,
З бацькам, з матухнай прашчаецца.
"Не кусай вусы, мой татка, пры мне,
Не плач, мая родная матка, пры мне,
Не плач, не плач, мая матухна, пры мне.
Наплачашся, мая мамка, без мяне.
Нагалосішся, наплачашся,
З сіротамі накугачашся".
 

– Чакай, сказаў Юллян Лапата. – Гэта што?

З ляснога вострава, злева ад дарогі, вылецелі на апошніх конскіх жылах два чалавекі. Па белых світках ясна было: мужыкі. Не асцерагаючыся нават таго, што конь можа трапіць нагою ў хамячыну, гналі каней, як ад смерці.

Юллян пазнаў у адным з коннікаў Корчака. Другі быў невядомы.

– Як на скрут галавы, – сказаў Стафан. – Хто б гэта?

Юллян прамаўчаў.

Коннікі перасеклі біты шлях сажняў за пяцьдзесят перад возам. Стафан глядзеў на іх з цікавасцю. Людзі замарузділі, відаць раздумваючы, куды кінуцца. Лявей ад іх было канаплянае поле, а за ім схіл, зарослы меднымі соснамі. Правей – хмызы, за якімі ляжаў нізкі, на вільготным месцы, лес. Там, на ўзлессі, як волат, стаяла магутная сухая сасна.

Коннікі, відаць, наважыліся: паскакалі левым шляхам, сцежкаю праз каноплі. Калі воз пад'язджаў да месца, дзе яны перабеглі дарогу, Стафан убачыў, што коні, асядаючы і часам знясілена ссоўваючыся ўніз, ужо нясуць людзей па стромым схіле, што зарос хвоямі… Зніклі…

На шляху ляжалі два хлапякі пены.

– Н-ну, – сказаў Стафан. – Загоняць коней.

– Змоўч, – сказаў Лапата. – Не твая справа.

З вострава, адкуль выскачылі коннікі, пачуўся пошчак капытоў.

– Вось чаму, – сказаў Стафан, убачыўшы дзесятак верхавых.

На свежых, амаль не змораных конях коннікі глыталі дарогу ўдвая хутчэй, чым папярэднія, і хутка вылецелі на шлях. Сталі, азіраючыся.

Абліччы былі завешаны белым.

– Гэй! – сказаў адзін. – Не бачылі людзей?

Стафан глядзеў на яго і думаў, казаць ці не. Бадай, не варта было хлусіць: невядома ж, што то былі за людзі, дый звязвацца з гэтымі страшна. Але завешаных было многа, а звычай казаў: бачыш, што шмат людзей гоняцца за адным – не памагай. Ён вагаўся.

– Бачылі, – сказаў Стафан.

Лапата аж сціснуўся. Коннікі пад'ехалі бліжэй. Вочы змрочна блішчалі пад павязкамі.

– Куды памчалі? – спытаў коннік у сінім.

– Два? – спытаў Стафан, марудзячы.

– Але.

– Конна?

– Я вось табе як жыгну, – сказаў другі, з шалёнымі вачыма, уздымаючы карбач.

– Чакай, – сказаў сіні.

– Гэна… як яно… – сказаў Стафан. – Коннікі, значыць, два?

– От варона, – засмяяўся сіні.

– Два коннікі прабягалі вярхом, – сказаў Стафан. – Унечкі туды… Ды не, не туды, а унь туды, бачыце дзе мокры лес.

– А не туды? – шалёны паказаў карбачом на схіл з мядзянымі соснамі.

– Кінь, – сказаў сіні. – Што ім на схіле? Правільна кажа мужык. Там мокры лес, там, відаць, яр.

Яны рванулі ў правы бок, але амаль адразу трапілі ў балаціну і сталі яе аб'язджаць.

– Ты бачыў? – спытаў Лапата.

– Нічога я не бачыў, не бачу і не буду бачыць, – злосна сказаў Стафан.

Шырокае аблічча Юлляна было бледнае. Ён махнуў рукой:

– Гані.

У гэты момант з пушчы, якраз між сухой хвояй і тым схілам, дзе зніклі Корчак з сябрам, вылецеў коннік. Намётам пагнаў да пагоні, махнуў рукою ў бок мядзянага бору.

І Стафан здзівіўся, такое незнаёмае аблічча стала ў Лапаты. Шчокі абцягнуліся, рот нібы праваліўся, моцныя сківіцы дрыжалі.

Маленькі атрад, відаць, спрачаўся. Людзі махалі карбачамі ў розныя бакі.

– Дарма! – тонка крычаў той, што пад'ехаў. – Кажу, часовыя кладкі цераз яр за сабою пабурылі. Скулля вам цяпер, разявакі!

Кагутоў воз імчаўся, хеўра коннікаў рабілася ўсё меншая і меншая. Лапата пашкадаваў, што з ім няма стрэльбы. Той самай, надзейнай, крамянёвай, якая ляжала ў яго на каленях, калі яны раіліся ў чаўнах, а вакол была повень.

Таму што коннікі пачалі павялічвацца. Вельмі хутка.

На хвіліну Юллян адчуў на каленях знаёмы цяжар, адчуў, як левая рука ляжыць на гранчастым ствале, а правая абмацвае звыклы пудовы прыклад, абплецены ўрэзаным у драўніну і расплясканым – для прыгажосці – медным дротам. Ён сам распляскаў яго малатком калісьці на прыгуменні. Быў, помніцца, ясны травеньскі вечар.

Юллян скалануў галавою. Вельмі шырокі, але прыгожы рот сціснуўся. Чаго было шкадаваць, калі стрэльбы няма.

Коннiкi дагналi воз.

– Ты што ж гэта, хлоп? – люта спытаў шалёны.

Той, што прыскакаў пазней, спыніў Стафанавых коней, некалькі чалавек саскочылі на зямлю і выцягнулі Стафана з воза.

– Нашто казаў? – спытаў сіні.

– Закон, пане, – проста сказаў Стафан.

– А я вось табе пакажу закон… Законнікі… Праўды пільна захацелася.

Стафана пачалі збіваць. Спачатку кулакамі і карбачамі. Потым, зваліўшы, ботамі. Пыл стаяў над дарогай. Хэкалі, таўклі, цалялі выспяткамі ў галаву, якую Стафан закрыў рукамі, у грудзі, у жывот, да якога ён падцягваў і не мог падцягнуць калені.

Стафан не крычаў. Рахманы твар, калі ўдарам перакідвалі з боку на спіну, глядзеў праз струмені крыві непаразумелымі, але годнымі вачыма.

Моцныя сківіцы Юлляна хадзілі. Ён спачатку думаў, што абыдзецца двума-трыма штурхялямі, але хвіліны ішлі, і ён раптам зразумеў, што Стафана забіваюць.

– Давай, хлопцы, давай, – крычаў шалёны. – Яшчэ пакуль "гуп". Канчай, калі "чвяк" будзе!

Юлляна трымалі два чалавекі. Ён пачаў круціцца на возе.

– Як б'яце? – крычаў шалёны. – Ану на аглабіцу яго, ды па нырках яго… Па нырках.

Два завешаныя ўскінулі Стафана на аглабіцу воза.

Шалёныя вочы паўзверх павязкі глядзелі весела. Шалёны ўскінуў шаблю разам з похвамі і – плазам – ударыў… Юллян вырваўся. Навярнуў аднаму пад ніжнюю сківіцу, і той як юкнуў з воза. Спалоханыя коні рванулі, і задняе кола з храбусценнем пераехала скінутаму руку. Той заскавытаў, заенчыў. Шалёная радасць заліла сэрца Лапаты. Ён ударыў нагою другога. У пахвіну. Ляснуўся на дарогу і той.

На крык сіні ўскінуў медзведзяватыя вочы. Юллян рыўцом напалову аддзёр з лёстак аглабіцу.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю