444 000 произведений, 109 000 авторов.

Электронная библиотека книг » Марк Твен » Прыгоды Тома Соўэра » Текст книги (страница 11)
Прыгоды Тома Соўэра
  • Текст добавлен: 30 сентября 2026, 22:31

Текст книги "Прыгоды Тома Соўэра"


Автор книги: Марк Твен



сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 11 страниц)

Том паспяшаўся скарыстаць гэтую тэму:

– Пачакай, Гэк, багацце-ж не перашкодзіць мне зрабіцца разбойнікам.

– Ну? Ды ты гэта ўзапраўду, Том?

– Яй-права, узапраўду. Але-ж толькі цябе нельга будзе прыняць у банду, Гек, калі ты не будзеш мець прыстойнага выгляду і адзення.

Радасць Гека была атручана.

– Нельга будзе прыняць мяне? Як нельга? Ты-ж прыняў мяне ў піраты!

– Так, але гэта іншая справа. Разбойнік благароднейшы за пірата: ён і трымаць сябе павінен лепш.

– Але паслухай, Том! Ты-ж заўсёды быў маім сябрам: ты не выставіш мяне,– так, Том? Ты гэта не зробіш? Скажы!

– Гек, я, вядома, хацеў-бы мець цябе сваім таварышом, але што скажуць людзі? Яны скажуць: «Фу! Банда Тома Соўэра! Ды там усё нейкія валацугі!» І яны будуць намякаць на цябе. Гэта-ж табе самому будзе непрыемна, ды і мне таксама.

Гек хвіліну маўчаў, заняты ўнутранай барацьбой. Нарэшце ён сказаў:

– Добра, Том. Калі ты абяцаеш узяць мяне ў тваю банду, я вярнуся на месяц да ўдавы Дуглас і пастараюся прывыкнуць. Толькі ты ўжо вазьмі мяне.

– Добра, Гек, абяцаю! Пойдзем, браце, а я папрашу ўдаву, каб яна не надта прыціскала цябе.

– Праўда, праўда, папросіш, Том? Вось гэта добра! Калі яна не будзе прыціскаць у самым галоўным, то я буду курыць ціханька і лаяцца таксама ціханька і як-небудзь перацярплю. Калі-ж ты збярэш банду і пачнем разбойнічаць?

– О, хутка! Мы можа сёння-ж увечары збярэм хлапцоў і зробім прысвячэнне.

– Што такое зробім?

– Прысвячэнне.

– Гэта што за штука?

– Гэта значыць, што мы ўсе паклянемся стаяць адзін за аднаго і не выдаваць таварышоў, нават калі нас парэжуць на кавалкі, і забіваць кожнага, хто пакрыўдзіць каго-небудзь з нашай банды, і не толькі яго, але і ўсіх членаў што сям’і.

– Вось гэта здорава, Том!

– Але. А прысягу трэба даваць абавязкова ў поўнач, у самым глухім месцы, якое толькі можна знайсці,– самае лепшае ў доме, дзе водзяцца здані.

– У поўнач?

– Ну, але. А прысягаць мы будзем на чыёй-небудзь магіле і распісвацца крывёю.

– Вось гэта так! Гэта, куды цікавей, як быць піратам. Хай ужо так, Том, я буду трымацца ўдавы, пакуль не выйдуся зусім, і калі зраблюся сапраўдным, заўзятым разбойнікам, і ўсе загамоняць пра мяне,– яна сама будзе ганарыцца, што вывела мяне ў людзі.

notes

1

Маса – перакручанае англійскае слова, якое азначае: паніч, пан.

2

Цэнт – каля двух капеек.

3

Робін Гуд быў славуты англійскі разбойнік, які рабаваў багатых і раздаваў іх дабро бедным.

4

Скальпаваць, або здымаць скальп – звычай індзейцаў здымаць з галавы ворага валасы разам са скурай.

5

Вен'ямін Франклін – вядомы амерыканскі вучоны, які жыў XVIII ст. Ён рабіў вопыты над мала вядомай тады электрычнасцю і вынайшоў громаадвод.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю