355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Уладзімер Дудзіцкі » Напярэймы жаданьням » Текст книги (страница 12)
Напярэймы жаданьням
  • Текст добавлен: 8 апреля 2017, 23:30

Текст книги "Напярэймы жаданьням"


Автор книги: Уладзімер Дудзіцкі


Соавторы: Уладзімер Дудзіцкі

Жанр:

   

Разное


сообщить о нарушении

Текущая страница: 12 (всего у книги 12 страниц)

Рукапісны варыянт:

Дзе ты цяпер, ці далёка ад хаты, ці блізка —

хто мне скажа, і як я такое пачую?

На дарогах, расьпечаных сонцам, на скалах сьлізкіх,

як і ў бытнасьць тваю,толькі вусьціш з трывогай начуе...

      і ад сэрца гарачага б’ецца ў халодныя скроні.

Нібы грэшнік які, я сьціскаю да болю далоні

і ад болю спыняюцца сэрца гарачыя пульсы.

Я-ж ніколі ніякай у сьвеце іконе

не маліўся, як сяньня вялікаму вобразу страты...


103. Чорная карта («Як той колас у полі, адзін... ») (б. 167). «Конадні», 3, 1955, б. 3.

104. Да родных, блізкіх і далёкіх. Лісты (б. 168). Цыкл вершаў. 1. «Ня крыўдуй, дарагая Мама...» (б. 168), 2. «Ці мала мелюць чутак-баек...» (б. 169), 3. «Радасьць якая, мой любы сыне...» (б. 170). Рукапіс (Архіў БІНіМа). Верш 1 мае варыянт назвы «Дэпешы...».

Варыянт, частка 1:

Беларусь. Вёска Дудзічы. Мама!

Наяву і ў сьне – з Табою.

За братоў і сясьцёр таксама

лекары не загояць болю.

Пра жыцьцё, разумееш? – проста

раскажу, як казала казкі.

І ці моцна сядзяць наросты

На дубох каля вуліц гразкіх...

І пра вёску, пра шумы пушчаў...

Пра апошні пладлівы вырай...

І ці праўда, што ўжо расплюшчыў

старац вочы свае над лірай?

Пра самога-ж такое ведай —

вось каб толькі дайшла дэпеша,

як той камень, – натура дзеда,

толькі сушаць нуда і вершы...


частка 3, страфа 1:

Шчасьце якое, мой сыне любы,

зь неба звалілася вестка... Бачыш,

рукі дрыжаць, і ўсё крывяцца губы —

ад радасьці сэрца хоць раз паплача.

Варыянты строф, якія не ўвайшлі ў верш:

Дома праўдай ільга пахваліцца —

як табе, сяньня ці многа нам трэба...

Зубы ляжалі-б даўно на паліцы,

калі-б ня добры вузьлянскі Лейба.


Яравіну языком зьлізала

полымя, вырваўшыся із-пад пушчы.

Доўга ўсіх нас цягалі залап —

скурай усе пазнаюць цяпер вушчунь.


Тужэй і тужэй заціскаецца пасак —

адным-жа памазаны людзі мірам...

Хлопцаў сяла ўночы на Спаса

ў лес завалок Сялівон Няміра.


105. Да пары, да часу... («Пад Менскам, на могільніку...») (б. 171). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

106. Глухія шчасьця крокі (б. 173). Цыкл вершаў: 1. Кавалачак неба («Да плямкі шкляной вакна...») (б. 173), 2. Шчасьце («У далоні меў тваю далонь») (б. 174), 3. Грахі («Разышліся, як дарогі ў полі...») (б. 175), 4. Пракалоліся вочы жалю («Я нічога зь сябе ня выжаў...») (б. 176), 5. Шлях («Ня ўлукаткі, а проста – напрасткі...») (б. 177). «Конадні», 4, 1955, б. 29. Верш 2 у рукапісе мае варыянт назвы «Глухія шчасьця крокі», верш 3 у рукапісе мае варыянт назвы «За цёмныя горы...».

Рукапісны варыянт верша «Кавалачак неба», строфы 3-4:

І людзі казалі мне

(старое прыйшло на памяць):

«Хто пальцам сьвятое кране —

грахамі душу папляміць...»

І быццам-бы думак бег

пазнаўшы, праменьчык сіні

із плямкі шкляное зьбег

на рукі і кажа: «Сыне...»


107. Журботныя струны (б. 178). Цыкл вершаў: 1. Вусны і песьні («Прачніцеся, вусны і песьні...») (б. 178), 2. Неспадзявана («Неспадзявана сьцішылі хаду...») (б. 179), 3. Далей і далей («Хвалі ад берагу – далей і далей...») (б. 180), 4. На ганьбішчы славы («Прыляж да зямлі і паслухай, як кліча...») (б. 181), 5. Жыцьцё («Шанаваў я цябе, кунежыў...») (б. 182), 6. Няпослуху дзівацкага сакрэт («Патоляй сьвет ня лашчыў нас ніколі...») (б. 183), 7. Ля берагоў крывіцкае Нямігі («Уецца шлях гразкою каляінай...») (б. 184), 8. Сябром («Мякка сьцелюць, ды мулка спаць...») (б. 185), 9. Вузкі стрыб дугі («Сонца плавіцца, а я, дзівак, бажуся...») (б. 186). «Ля чужых берагоў», 1955, б. 64. У газэце «Бацькаўшчына», 12-13 (242-243), 25 сакавіка 1955 і 15-16 (245-246), Вялікдзень 1955 цыкл дапоўнены вершамі: Сьвітанак, Вялікія шэльмы, Жалоба, Жылачка. У рукапісным тэксце верша «На ганьбішчы славы» заўвага аўтара: «Высокае места – месца старадаўняй мены, пазьней Траецкая гара ў Менску-Беларускім».

Рукапісны варыянт верша «Неспадзявана»:

Неспадзявана сьцішылі хаду мы.

Спыніліся. Куды-ж цяпер ісьці нам?

Сьціскаюць і няволяць голаў думы

і неспакой у доме негасьцінным.

І сьняцца штоначы пад гоман тлуму

далёкія і родныя мясьціны,

дзе кожны сьлед расьцілі (нібы сына

расьціла маці) песьнямі і сумам.

Зыбаюцца задымленыя далі,

і сьпіны скалаў пазіраюць тупа.

Чые-ж на хвалях мы чаўны гайдалі

і ў хвалі падалі халодным трупам?

І месіцца штодня ўсё глыбей і далей

на збоішчы бязладны часу тупат.

Дрыжаць самлелыя задымленыя далі,

хаваючы здабытак гнойны струпа...


Рукапісны варыянт верша «Няпослуху дзівацкага сакрэт», радкі 1-6:

Ня вабіў сьвет чужы мяне ніколі, —

і няпрыемны быў чужы ля хаты сьлед.

«Ля родных стрэх шукайце, дзеці, волі», —

казаў бацькоў маіх вялікі запавет.

А мы пайшлі-такі ў далёкі белы сьвет

пад націскам ліхой і прыкрай голі...


108. Не прабуджанае сонцам раньне («Не хвалю нічога і ня ганю...») (б. 187). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

109. Вэнэцуэля (б. 189). Цыкл вершаў: 1. Сіла рэчы («Учора цяжка зробленая рэч...») (б. 189), 2. Помнікі і абэліскі («На плошчы – помнікі і абэліскі...») (б. 190). «Конадні», 5-6, 1958, б. 75.

Рукапісны варыянт верша «Сіла рэчы», страфа 4:

Брыдзе й брыдзе. Абапал крык вітрын

паўнюткіх крам. Пярэсты бляск рэклямы.

З пляцоў і вуліц – тлумных праварын —

замест людзей выходзяць цені й плямы.


110. «Слухаць мову тваю, Радзіма...» (б. 191). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

111. Роднае слова («Я ня жыў безь цябе... ») (б. 192). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

112. Зь незавершанага (б. 193-205). Рукапіс (Архіў БІНіМа).


Пераклады

1. Тарас Шаўчэнка. Запавет («Як памру я, пахавайце...») (б. 206). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

2. Тарас Шаўчэнка. Ня грэе сонца на чужыне («Ня грэе сонца на чужыне...») (б. 206). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

3. Тарас Шаўчэнка. Думы мае, думы мае. Урывак («Думы мае, думы мае, цяжанька нне з вамі!..») (б. 207). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

4. Тарас Шаўчэнка. Мінаюць дні, мінаюць ночы («Мінаюць дні, мінаюць ночы...») (б. 208). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

5. Тарас Шаўчэнка. На вечную памяць Катлярэўскаму. Урывак («... Праўдзівы мой дружа!..») (б. 209). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

6. Тарас Шаўчэнка. Каўказ. Урыўкі з паэмы («За горамі горы, хмарамі спавіты...») (б. 210). Машынапіс (Архіў БІНіМа).


Пераклады вершаў Уладзімера Дудзіцкага ў іншыя мовы

1. Дваццаць пяты. Верш, перакладзены на нямецкую мову Гэрманам Рыдмюлерам.

«Minsker Zeitung», 1943.

2. Жывое праўдзівае слова. Верш, перакладзены на украінскую мову Б.Аляксандравым. «Нові дні», 2 грудня 1945, б. 3.

3. Адменная ода. Верш, перакладзены на польскую мову Юзафам Лабадоўскім. «Конадні», 2, 1954, б. 50.


Проза. Публіцыстыка

1. *Абразок (б. 269). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

2. *Апавяданьне (б. 258). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

3. Бацькі й дзеці. Да пытаньня ўзгадаваньня маладога пакаленьня. «Беларуская газэта», 15 (35), 9 сакавіка 1942. Подпіс Ул.Гуцька.

4. Беларускае Культурнае Згуртаваньне. «Новы шлях», 8 (44), красавік 1944.

5. Гістарычная дата. «Беларуская газэта», 12 (230), 12 лютага 1944. Подпіс Ул. Гуцька.

6. Дарога газэты. Гістарычны нарыс. «Голас вёскі», 45, 18 сьнежня 1942.

7. * Даруй, што я плачу...».Замест успамінаў (б. 216). «Беларускі работнік», 39, 24 верасьня 1944.

8. Жыве Беларусь. З цыклю «Крывавыя сьцежкі». «Беларуская газэта», 21, 15 сакавіка 1944.

9. За культуру і асьвету. «Голас вёскі», 1, 1 кастрычніка 1941. Подпіс Ул. Гуцька.

10. За нацыянальную беларускую школу. «Голас вёскі», 2, 17 кастрычніка 1941. Подпіс Ул. Гуцька.

11. Змаганьне за будучыню. «Беларуская газэта», 58 (78), 13 жніўня 1942. Подпіс Ул. Гуцька.

12. Койданаў новы. «Беларуская газэта», 27 (145), 8 красавіка 1943. Подпіс У. Д.

13. *Коратка аб сабе (б. VI). «Беларуская газэта», 35 (253), 3 траўня 1944.

14. Лыжка мёду й бочка савецкага дзёгцю. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 114.

15. «На тле зруйнованых сьвятынь». «Беларуская газэта», 17 (235), 1 сакавіка 1944.

16. Ні верыць, ні спадзявацца. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 111.

17. Новая Савецкая правакацыя. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 103.

18. Пашто даганяць. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 81.

19. *Перад бурай. Урывак з аповесьці «Голас крыві» (б. 274). «Пагоня», 3, 1946, б. 18. Подпіс Мікола Дварэцкі.

20. Празь цемру й пакуты. «Беларуская газэта», 29 (147), 15 красавіка 1943. Подпіс У.Д.

21. Пэдагагічныя ідэі Яна Амоса Коменскага. Да 370-ай гадавіны з дня нараджэньня. Сцэнарый радыёперадачы. Машынапіс (Архіў БІНіМа).

22. Сіла праўды. «Гаворыць радыё «Вызваленьне».Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 140.

23. Сьлядамі гадоў. «Голас вёскі», 1, 1 кастрычніка 1941.

24. *Тайніцы Сьляпянскага лесу (б. 219). «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 76.

25. Трагедыя беларусаў. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 116.

26. *У палоне думак. Урывак з аповесьці «Голас крыві» (б. 277). «Пагоня», 4, 1946, б. 26. Подпіс Мікола Дварэцкі.

27. *Успаміны (б. 222). Рукапіс (Архіў БІНіМа). Разьдзел «Сон Зьнябыціча» надрукаваны: «Божым шляхам», 2, 1947, б. 11.

Адсутныя ў рукапісе старонкі пазначаны знакам «...»

28. Школьніцтва ў Барысаўшчыне. «Беларуская газэта», 65 (85). 6 верасьня 1942. Подпіс У. Д.

29. Шукаюць наіўных. «Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка І. Мюнхэн, 1956, б. 78.

30. Янка Купала. «Пагоня», 4, 1946, б. 57. Подпіс Мікола Дварэцкі.


Выданьні, дзе былі надрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага

1. Agladchyk. Рукапісны часапіс. Заходняя Нямеччына.

2. Бацькаўшчына. Остэргафэн – Мюнхэн.

3. Беларуская газэта. Менск.

4. Беларускае слова. Міхельсдорф – Аугсбург (Заходняя Нямеччына) – Саўт-Рывэр (Злучаныя Штаты).

5. Беларускі работнік. Бэрлін.

6. Беларускі эмігрант. Таронта.

7. Божым шляхам. Парыж – Лёндан.

8. Гаворыць радыё «Вызваленьне». Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі. Кніжка першая. Мюнхэн. 1956.

9. Голас вёскі. Менск.

10. Конадні. Нью-Ёрк.

11. Літаратура і мастацтва. Менск.

12. Ля чужых берагоў. Альманах твораў беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў. Мюнхэн. 1955.

13. Моладзь. Парыж.

14. Новы шлях. Рыга.

15. Пагоня. Літаратурна-мастацкі (з нумара 3 Літаратурна-гістарычны) часапіс. Зальцбург (Аўстрыя).

16. Раніца. Бэрлін.

17. Узвышша. Менск.

18. Шыпшына. Міхельсдорф (Заходняя Нямеччына) – Саўт-Рывэр (Злучаныя Штаты).


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю