444 000 произведений, 109 000 авторов.

Электронная библиотека книг » Марк Твен » Прынц i жабрак » Текст книги (страница 6)
Прынц i жабрак
  • Текст добавлен: 30 сентября 2026, 22:31

Текст книги "Прынц i жабрак"


Автор книги: Марк Твен



сообщить о нарушении

Текущая страница: 6 (всего у книги 13 страниц)

Разьдзел XV. Том – кароль.

На чародны дзень зьявіліся чужаземныя паслы з бліскучаю сьвітаю; Том прымаў іх, седзячы на пасадзе, акружаны раскошнаю абстаноўкаю. Спачатку ён быў вельмі рад ад пышнага зьявішча, уяўленьне яго разгулялася, але аудыенцыя выйшла надта доўгая й невясёлая, як і большая часьць прамоваў – адным словам, нядаўная радасьць паступова перайшла ў сум і тугу. Том голасна казаў фразы, якія ад часу да часу падказваў яму Гэртфорд; ён з усяе сілы стараўся, як мае быць, справіцца з накладзенай на яго задачаю, але справа была для яго новая і настолькі мудрая, што нялёгка было хаця так-сяк выпаўніць яе. Хлопчык выглядаў блізу што сапраўдным каралём, але далёка ня так чуў сябе. Ён шчыра ўцешыўся, калі цэрэмонія скончылася.

Большая часьць дня згублена, – думаў ён, – у занятках, што ляжаць на яго абавязку. А тыя дзьве гадзіны, якія прызначаліся на гульні й веселасьць, хутчэй былі для яго цяжкімі, настолькі ён сьцісьнены быў рознымі абмежаваньнямі ды этыкетам. Хоць-жа, яму выпала гадзінка ў таварыстве Гёмфры, – прыемная гадзінка, таму што, апрача ўцехі, ён вынес яшчэ такія-сякія неабходныя ведамасьці.

Трэці дзень караляваньня Тома Канці прайшоў гэтак-жа сама, як і першыя два дні; але з аднаго боку ахінаўшы яго туман разьвеяўся – ён ужо не пачуваў сябе гэтак няспрытна, як раней. Пакрысе ён прывыкаў да акружаўшай яго абстаноўкі; кайданы няволі ўсё яшчэ трывожылі яго, хоць і не заўсёды. Ён пачаў заўважаць, што прысутнасьць вяльможаў ды іхняя лісьлівасьць з кожнай гадзінай усё менш ды менш зьвязваюць ды засмучваюць яго.

Аднаго толькі ён баяўся – падходзіў чацьвёрты дзень, якога ён чакаў не бяз трывогі ў сэрцы, – дзень параднага абеду. У праграму заняткаў уваходзілі асабліва важныя справы: Тому надходзіла маршалкаваць у радзе й выказаць свае пагляды, накідаць пляны вонкавай палітыкі адносна чужаземных дзяржаваў, параскіданых па ўсёй зямной кулі; ў той-жа самы дзень Гэртфорд павінен быў быць узьведзены офіцыяльна ў стан лёрда-протэктара. Былі назначаны й іншыя важныя справы, але яны здаваліся Тому пустымі, ў параўнаньні з цяжкаю пробаю – абедаць пры гэткай масе цікавых вачэй, уталопленых у яго, пры бесьперастанным перашэптаваньні аб яго павядзеньні, асабліва калі ён будзе мець няшчасьце дапусьціць тую ці іншую абмылку.

Але вось настаў страшны чацьвёрты дзень, Бедны Том сустрэў яго ў прыгнечаным становішчы духу; ён ніяк ня мог адкараскацца ад гэткага настрою. Звычайныя ранешнія заняткі тамілі яго, рукі зьвісалі. Ізноў адчуваўся гнёт цяжкае няволі.

Каля паўдня ён ужо быў у вялікай аудыенц-залі і вёў гутарку з графам Гэртфордам, з сумам чакаючы гадзіны прынятку саноўнікаў і прыдворных.

Падыйшоўшы да вакна, Том зацікавіўся жвавым рухам на вялікай дарозе, за брамаю палацу, – і ня простая цікавасьць загаварыла ў ім, а непераможнае жаданьне асабіста быць у гэтым натаўпе. Ён бачыў, падходзіўшую з гікам і крыкам, масу беспарадачнае чэрні – мужчын, жанчын і дзяцей найпрасьцейшае і найбяднейшае клясы.

– Хацеў-бы я ведаць, што там робіцца! – сказаў ён з цікавасьцю, свойскаю хлопчыкам у падобных выпадках.

– Ты – кароль! – урачыста прамовіў граф, нізка кланяючыся. – Ласка будзе вашае вялікасьці прыказаць даведацца?

– Але, калі ласка! Вельмі рад буду ведаць, у чым справа! – адказаў Том з гарачнасьцю, і падумаў сабе, з пачуцьцём асаблівае ўцехі: „Праўду кажучы, быць каралём не заўсёды сумна, ёсьць у гэтым свае добрыя бакі й выгады".

Граф паклікаў пажа і паслаў яго да капітана гвардыі з гэткім загадам:

– Затрымаць натаўп і даведацца аб прычыне неспакою. Імем караля!

Цераз некалькі сэкундаў з брамы палацу пацягнула доўгая шэрэнга каралеўскае гвардыі ў блішчастай сталёвай вопратцы і выстраілася ўпоперак дарогі, перад самам натаўпам. Пасланец вярнуўся й далажыў, што народ скіроўваецца на лобнае месца, праводзячы мужчыну, жанчыну й маладую дзеўчыну, прыгавораных да кары сьмерці за праступленьні проці грамадзкага спакою й бясьпечнасьці.

Сьмерць, жахоўная сьмерць чакала няшчасных. Гэтая думка змусіла Тома здрыгануцца. Пачуцьцё літасьці заўладала ім, адсунула ўсе іншыя меркаваньні; яму і да галавы ня прыйшло, што гэтыя людзі нарушылі закон, прычынілі гора й пагібель сваім ахвярам; ён ні аб чым не падумаў, апрача шыбеніцы й жахоўнае долі, вісеўшае над галовамі засуджаных. Літасьць заглушыла ў ём навет сьвядомасьць таго, што ён, гэтак кажучы, толькі абраз караля, а не кароль. Але раней, чымся ён сьцяміў гэта, ў яго вырваўся загад:

„Прывясьці іх сюды!"

Ён пачырванеў да вушэй і рыхтаваўся прамармытаць тое-сёе ў сваё апраўданьне; але, заўважыўшы, што яго загад ня выклікаў зьдзіўленьня з боку графа й дзяжурнага пажа, прамаўчаў. Паж, найсур'ёзней выглядаўшы, нізка пакланіўся і адступіў да дзьвярэй, каб перадаць загад. Том пачуў прыліў гордасьці ад разуменьня прывілеяў і выгадаў каралеўскага палажэньня: „Але, гэта й сапраўды, – падумаў ён, – змахвае на тое, што я перажываў пры чытаньні кніжак старога сьвяшчэньніка, калі, бывала, ўяўляў сябе прынцам, выдаваў законы, аддаваў загады: „Зрабіць тое! Споўніць гэтае!" і ніхто ня сьмеў працівіцца мне або пярэчыць маёй волі".

Але вось дзьверы адчыніліся: гучныя тытулы пачалі рэкамандавацца адзін за адным і ўласьнікі іхнія пакрысе зьяўляліся, так што заля хутка напалову напоўнілася вяльможамі і шляхтай. А Том як быццам і не заўважыў прысутнасьці гэтых паноў, да таго быў ён узварушаны й ахоплены іншаю болей важнаю акалічнасьцяй. Ён, сам ня свой, сеў на раскошнае крэсла і не адрываў вачэй ад дзьвярэй, выказваючы ад часу да часу нецярплівае чаканьне. Прысутныя, заўважыўшы гэта, пакінулі займацца ім і пусьціліся ў гутарку аб дзяржаўных справах ды часткаю аб прыдворных навінах.

Хутка пачуліся роўныя крокі ваякаў і ў залю ўвайшлі засуджаныя, у праводжаньні памоцніка шэрыфа й канвою з аддзелу каралеўскае гвардыі. Вураднік стаў на адно калена перад Томам, і затым адыйшоў у бок; трое праступнікаў таксама ўпалі на калены й засталіся ў гэткім палажэньні; варта заняла месца ззаду за каралеўскім пасадам. Том з цікавасьцю аглядаў засуджаных. Штосьці знаёмае ў вопратцы ці ў павярхоўнасьці мужчыны збудзіла ў ім няясны ўспамін. „Здаецца, я недзе бачыў гэтага чалавека... але-ж дзе напэўна й калі – ня прыпомню", – падумаў ён. Тут якраз праступнік борзда падняў вочы і таксама борзда спусьціў іх, ня сьмеючы проста глядзець на магутнага монарха; але аднаго пагляду даволі было для Тома. „Цяпер ведаю", рашыўён, „гэта той самы незнаёмы, яні выцягнуў Джайльса Уітта з Тэмзы й выратаваў ему жыцьцё ў бурны, халодны дзень новага году. Гэта быў адважны паступак... Жаль, што ён пусьціўся ўва ўсе нялёгкія ды ўліп. Не запомню гэтага дня, не запомню й гадзіны, па тэй простай прычыне, што роўна гадзіну пачакаўшы, калі выбіла адзінаццатая, бабка Канці ўласнаручна дала мне гэткую бяспрыкладна гарачую лазьню, якой я ніколі не даставаў ні раней, ні пазьней".

Том загадаў на нейкі час выдаліць жанчыну й дзеўчыну і зьвярнуўся да памоцніка шэрыфа:

– Сэр, якое праступленьне зрабіў ён?

Вураднік, стаўшы на калена, адказаў:

– Сьмею далажыць вашай вялікасьці, ён атруціў чалавека.

Спачуваньне Тома да арыштанта й сымпатыя да яго, як адважнага збавіцеля топленіка хлопчыка, значна аслабела.

– Даказана было праступленьне? – спытаўся ён.

– Саўсім, гаспадару.

Том уздыхнуў і прамовіў:

– Адвядзеце яго – ён заслужыў кару сьмерці. Шкада, ён гэткі адважны... гэта, вось, выгляд у яго такі.

Тут праступнік з раптоўнаю энэргіяй выцягнуў рукі, з адмогаю ламаючы іх і, ў той-жа самы час, палахліва молячы караля:

– О, гаспадазру, табе шкада атручанага – дык зьлітуйся і нада мною. Я невінаваты – абвінавачаньне не даказана... Але ня ў гэтым справа, – прыгавар проці мяне вынесены і ўжо ня будзе адменены... У няшчасьці сваім я прашу толькі аднае міласьці... жорсткі мне прыгавар... Зьлітуйся, зьлітуйся, гаспадару, і, ў царскім міласэрдзі тваім, аддай загад павесіць мяне!...

Том быў аглушаны. Не таго чакаў ён.

– Дзіўна, вось дык дзіўная міласьць. Ці-ж не на гэткую самую кару засудзілі цябе?

– Не, гаспадару! Мне надходзіць час быці звараным жыўцом.

Пры гэтых словах Том ад зьдзіўленьня блізу што падскочыў на сваім крэсьле. Супакоіўшыся крыху, ён сказаў:

– Хай будзе патвойму. Калі-б ты навет атруціў сотню людзей, ты ўсё такі не павінен памёрці гэткаю нялюдзкаю сьмерцю.

Засуджаны ўпаў ніцьма і рассыпаўся ў словах гарачае падзякі.

– Калі на тваю долю калі-нібудзь, – не давядзі Божа, – выпадзе гора, хай залічыцца табе тваё міласэрдзе, гаспадару!

– Мілёрд, ці-ж магчыма, каб чалавек гэты быў засуджаны на гэткую нялюдзкую кару? – спытаўся Том, зьвярнуўшыся да Гэртфорда.

– Гэткі, вашая вялікасьць, закон проці труціцеляў. У Нямеччыне фальшывых монэтчыкаў вараць у растопленым масьле, – ды не адразу ўкідаюць іх у кацёл, а паступова на вяроўцы спушчаюць – спачатку ногі, пасьля тулава, пасьля.

– О, калі ласка, сьціхні, мілёрд, я не магу гэтага вытрываць, – сказаў Том, закрываючы твар рукамі, як быццам ня хочучы бачыць жахоўны абраз. Малю вас, добры мілёрд, загадайце адмяніць гэты закон – хай болей ня робяць з няшчаснымі гэткіх пытак.

Твар графа заясьнеў ад шчырае ўцехі; ён быў чалавек з добрымі й людзкімі нахіламі – якасьці, што не асабліва часта спатыкаліся ў тыя лютыя часы ў людзей вышэйшае клясы.

– Гэтыя добрародныя словы вашае вялікасьці кладуць канец гэткім жорсткасьцям, гісторыя выпіша вашыя словы на сваіх скрыжалях на чэсьць і славу ўсяго вашага каралеўскага дому.

Шэрыф ужо зьбіраўся павясьці праступніка, але Том знакам загадаў яму пачакаць.

– Сэр, я хацеў-бы падрабней азнаёміцца з гэтаю справаю. Засуджаны цьвердзіць, што проці яго няма важкіх доказаў. Раскажы мне ўсё, што табе вядома.

– Сьмею далажыць вашай вялікасьці, што чалавек гэты, як выясьнілася на сьледстве, зайшоў у адну з хацінак у вёсцы Ісьлінгтон, дзе ляжаў хворы... Трох сьведкаў паказала, што гэта было а дзесятай гадзіне раніцай, а двох – што на некалькі мінут пазьней. Хворы ў той час быў адзін і спаў. Затым чалавек гэты выйшаў і пайшоў сваею дарогаю. Цераз гадзіну хворы памёр у страшэнных сударгах.

– Ці-ж бачыў хто-нібудзь, што яму далі атруты? Знойдзена была атрута?

– Не, гаспадару.

– Адкуль-жа ўзялі, што хворы быў атручаны?

– Сьмею далажыць, дактары пацьвярдзілі, што гэткія сымптомы бываюць толькі пры атручэньнях.

Гэта было важкім доказам у той грубы век. Том разумеў, якую сілу гэта мае.

– Дактары, ведама-ж, ведаюць сваё дзела, – сказаў ён, – яны, мусі, праўдзівы. Акалічнанасьці гавораць не на карысьць засуджанага.

– Але гэта яшчэ ня ўсё, вашая вялікасьць; ёсьць тое-сёе паважнейшае ды горшае. Шмат хто паказаў, што варажбітка, невядома куды зьнікшая пасьля з вёскі, спраракавала, – і сакрэтна яна казала аб гэтым кожнаму са сьведкаў, – што хворы памрэ ад атруты, апрача таго, што атрута дастанецца яму ад рукі невядомага мужчыны з чорнымі валасамі, апраненага ў простую паношаную вопратку. Як бачыце, праступнік страшэнна адпавядае апісаньню. Пры гэтым, вашая вялікасьць, прашу зьвярнуць увагу на асабліва важную акалічнасьць – на праракаваньне варажбіткі.

У той забабонны час падобны довад меў непераможную сілу. Том разумеў, што справа скончана; калі яшчэ меліся й паказаньні сьведкаў, дык віна лічылася даказанаю. Аднак, ён даў арыштанту апошняе слова.

– Калі можаш сказаць што-нібудзь у сваё апраўданьне, дык кажы:

– Нішто не паможа мне, гаспадару. Я невінаваты, але не магу нічым пацьвярдзіць гэтага. Няма ў мяне тутака знаёмых, а то я даказаў-бы, што навет і ня быў у Ісьлінгтоне ў той дзень; я даказаў-бы, што ў той час, які яны прыводзяць, быў я ў Уопінг-Ольд-Стэйрсе, больш, як за мілю дарогі. Мала таго, гаспадару, я мог-бы выясьніць, што якраз у гэту мінуту я ратаваў чалавека, а не пазбаўляў каго-нібудзь жыцьця. Хлопчык, што тапіўся...

– Годзі! Шэрыф, у які дзень было зроблена праступленьне?

– У дзень новага году, найсьвятлейшы гаспадару, каля дзесятай гадзіны раніцай.

– Пусьціць арыштованага на волю – гэтак загадвае кароль!

Падчас гэтае рэзвасьці, не саўсім адпаведнай каралеўскай дастойнасьці, ён увесь пачырванеў, і, як умеў, пастараўся загладзіць сваё павядзеньне.

– Мяне ліха бярэ, – сказаў ён, – што маглі засудзіць чалавека на сьмерць, на грунце гэткіх непраўдзівых, лёгкаважных паказаньняў.

Глухі шэпт зьдзіўленьня праляцеў па ўсёй залі. Усе вельмі ўцешыліся, але не ад рэзалюцыі Тома, – бо наўрад, ці хто-нібудзь з прысутных пачаў-бы згаджацца з апраўданьнем труціцеля, ці цешыцца літасьцю да праступніка, – не, уцеха адносілася да кемкасьці й розуму, выказанага хлопчыкам. Пачуліся ціхія ўвагі:

– Ды ён саўсім не звар'яцелы – ён пры здаровым розуме.

– Як разумна паставіў ён пытаньні. Як характарна гэтае крутое, бойкае рашэньне.

– Дзякуй Богу, хвароба прайшла. Перад намі не якая-нібудзь слабая істота, а сапраўдны кароль. Ён трымаў сябе быццам нябожчык бацька.

Хвальбе ня было канца, і да Томавых вушэй, натуральна, дзе-што дайшло. Апошняя акалічнасьць супакойлівым чынам падзеяла на яго – шляхетны паступак выклікаў у ім пачуцьцё самаздаволеньня.

Аднак-жа, юнацкая цікавасьць узяла верх над прыемнымі думкамі і пачуваньнямі; яму захацелася ведаць, якое праступленьне зрабіла жанчына з дзеўчынай. Па яго загаду, спалоханыя, плакаўшыя праступніцы былі прыведзены ў залю.

– У чым іхняя віна? – спытаўся ён у шэрыфа.

– Сьмею далажыць вашай вялікасьці, абвінавачваюцца яны ў цяжкім праступленьні, ясна даказаным; суд, на аснове гэтага, згодна з законам, прыгаварыў іх павесіць. Яны прадалі душу – вось у чым іхняя віна!

Том здрыгануўся. Яму змалку ўдзяўблі агіду да людзей, упаўшых у гэткі грэх. Аднак-жа, ён не хацеў адмовіцца ад задаволеньня свае цікавасьці.

– Калі гэта было і дзе? – спытаўся ён.

– У адну з студнёвых ночаў, калі выбіла поўнач, у поўразваленай цэркве, вашая вялікасьць.

Дрыготкі прабеглі па Томавым целе.

– Хто быў пры гэтым?

– Толькі яны ды нячысьцік...

– А прызналіся яны?

– Не, гаспадару, яны адмаўляюцца ад свайго праступленьня.

– Тады, як-жа ж яно зрабілася вядомым?

– Вашая вялікасьць, некалькі сьведкаў бачылі, як яны скіроўваліся туды; зьявілася падазрэньне, а страшныя зьявішчы, быўшыя пасьля, пацьвярдзілі й відавочна даказалі справядлівасьць меркаваньня. Паміж іншым, доказам служаць грымоты, выкліканыя нячыстаю сілаю і спусташыўшая ўсю акругу. Больш як сорак чалавек былі сьведкамі грымотаў, ды іх і тысяча знайшлася-б, таму што ўсім гром памятны, усе ад яго пацярпелі.

– Гэта, пэўна што, важны факт.

З мінуту Том моўчкі важыў страшэнную цёмную справу; пасьля раптам спытаўся:

– А сама яна пацярпела ад буры?

Некалькі старыкоўскіх галоваў заківала, у знак таго, што пытаньне пастаўлена вельмі спрытна. Шэрыф, аднак-жа, не зразумеў глыбокага сэнсу яго і прастадушна адказваў:

– Пэўна, што пацярпела, вашая вялікасьць, і саўсім заслужыўшы гэта – так усе кажуць. Яе хаціну саўсім зьнясло і яна з дзіцянём засталася без страхі.

– Мне здаецца, што за надта дарагую цану купіла яна ўмеласьць наклікаць на сябе бяду. Калі гэта каштуе ёй хоць фарсінг, – значыцца чорт ашукаў яе; калі яна аддала яму сваю душу й душу дзіцяці, дык яна звар'яцелая, а калі яна звар'яцелая, дык ня ў сіле даваць сабе справаздачы ў сваіх дзеяньнях і, значыцца, ня можа грашыць.

Ізноў захадзілі старыкоўскія галовы з уцехі ад Томавай мудрасьці. Нехта прамармытаў: „Калі кароль ня пры розуме, як ходзіць дзейка, дык гэта такое вар'яцтва, што дай Божа кожнаму, і ўва ўсіх розуму пабольшала-б".

– Колькі гадоў дзеўчынцы? – спытаўся Том.

– Дзевяць гадоў, вашая вялікасьць.

– Мілёрд, ці можа дзіця, паводлуг ангельскіх законаў, рабіць дагавор і прадаваць сябе? – спытаўся Том, зьвяртаючыся да вучонага законазнаўцы.

– Закон, гаспадару, забараняе дзецям уваходзіць у якія-б сабе ні было дагаворы, на тэй аснове, што, пры сваім слабым разуменьні, яны ня ў сіле вясьці справы побач з дарослымі й бароцца проці іхніх хітрасьцяў. Чорт можа купіць душу дзіцяці, калі яму хочацца і калі апошняя згодна, а ангелец не – у гэтым выпадку контракт лічыўся-б няважным.

– Ды гэта бязглуздая й нячэсная пастанова. Як ангельскі закон адмаўляе ангельскаму грамадзяніну ў праве, якое ахвотна дарыць чорту! – выгукнуў Том у шляхетным парыве.

Гэткі новы пагляд на рэчы выклікаў нямала ўсьмешак; шмат хто пастараўся запамятаць яго, каб пасьля расказаць у кругу прыдворных, як доказ арыгінальнасьці Тома і шпаркага ходу выздараўленьня.

Жанчына сьціхла плакаць, прыслухваючыся да словаў караля з глыбокім неспакойствам і падрастаўшаю надзеяю. Том заўважыў гэта і пачуў літасьць да няшчаснае, што знаходзілася ў нязвычайна цяжкім безабаронным палажэньні.

– Якім чынам выклікалі яны буру? – спытаўся ён.

– Скінуўшы з сябе панчохі, гаспадару.

Том зьдзівіўся; цікавасьць яго павялічвалася.

– Дзіўна! – сказаў ён жыва. – І заўсёды гэта выклікае гэткія грозныя зьявішчы?

– Заўсёды, гаспадару, – па крайняй меры, калі жанчына захоча і ў думках або голасна выгаварыць патрэбнае закляцьце.

Том зьвярнўўся да жанчыны і горача сказаў:

– Пакажы-ж сваю сілу – хачу сам убачыць буру.

Прысутныя зьбялелі ад невядомага страху, усе выявілі жаданьне выбрацца з палацу. Том нічога не заўважаў, ён увесь быў ахоплены думкаю аб меўшай быць тарапе. Бачачы, што жанчына задумана і зьдзіўлена, ён борзда дадаў:

– Ня бойся – табе нічога ня будзе. Больш за гэта – ты будзеш вольнай; ніхто не кране цябе пальцам. Пакажы сваю ўладу.

– О, гаспадару, я ня ў сіле зрабіць гэта – мяне дарэмна абвінавацілі.

– Страх стрымлівае цябе. Ня бойся – табе нічога ня будзе. Толькі выкліч буру – хоць самую нязначную. Я не хачу вялікае і руйнацкае... Зрабі гэта і жыцьцё тваё ўратована. Ты будзеш адпушчана на волю з дзіцянём, кароль дасьць табе літасьць, і ніхто ўва ўсёй дзяржаве не пасьмее скрыўдзіць цябе.

Жанчына ўпала ніцьма і са сьлязьмі ў вачох, бажылася, што яна ня мае сілы тварыць цуды, бо йначай яна з радасьцяй ахвяравала-б уласнае жыцьцё, абы толькі выратаваць жыцьцё дзіцяці, – выклікаць літасьць, якою кароль гатоў быў абдарыць яе.

Том упіраўся далей; але жанчына ўсё цьвярдзіла сваё.

– Я думаю, што яна кажа праўду, – сказаў, нарэшце, Том. – Будзь на яе месцы мая маці, будзь яна абдарана чартоўскаю сілаю, дык яна ні на мінуту не задумалася-б выклікаць буру і абярнуць увесь край у руіну, калі-б магла гэтым уратаваць мне жыцьцё! А вядома, што ўсе маці на адзін лад. Ідзі, бедная жанчына, ты свабодна, й дачка твая таксама. Я пераконаны, што вы невінаваты. Цяпер, калі табе няма чаго баяцца, разуйся, скінь панчохі – выкліч буру і я цябе абзалачу.

Памілаваная рассыпалася ў гучных выказвзньнях падзякі; яна пакарылася волі Тома,

нязводзіўшага з яе вачэй з нецярплівым і трывожным чаканьнем; царадворцы выявілі выразную трывогу і баязьлівасьць.

Жанчына разулася, разула маленькую дзеўчынку і ўсяляк старалася ўнаравіць каралю, ў падзяку за яго міласэрдзе, і выклікаць землетрасеньне, але ўсё было дарэмна.

– Годзі, добрая жанчына, ня турбуйся дарэмна – сіла чартоўская пакінула цябе – ідзі з мірам; а калі яна калі-нібудзь вернецца да цябе, дык не запомні прыйсьці сюды й выклікаць буру.

Разьдзел XVI. Парадны абед.

Час абеду надходзіў, але – дзіўная рэч – думка аб ім мала трывожыла Тока і ўжо саўсім не палохала. Ранешняе здарэньне дзіўна ўмацавала ў ім веру ў свае здольнасьці; бедны маленечкі мурзачка за чатыры дні прывык да свайго новага палажэньня, лягчэй як дарослы чалавек мог-бы дасягнуць гэтага ў працягу цэлага месяца. Яскравы прыклад дзіцячае здольнасьці прытарноўвацца да ўсялякіх акалічнасьцяў.

Пакуль Том рыхтуецца да ўрачыстага выпадку, пасьпяшаемся ў пярэднюю сталовую і паглядзімо, што там робіцца. Гэта вялікі пакой, з пазалочанымі калённамі й пілястрамі, з размалёванымі сьценамі і столямі. Пры ўваходзе стаяць, быццам статуі, рослыя лейб-гвардзейцы, апраненыя ў багатую, маляўнічую форму, з алебардамі ў руках. На высокай галерэі, што ідзе вакол усяе залі, зьмяшчаецца хор музыкаў; тут-жа сабралася маса грамадзян абодвых палоў, у бліскучай адзежы. Пасярэдзіне пакою, на ўзвышку, пастаўлены стол для Тома. Але-ж лепей дамо слова летапісцу. "У залю ўваходзіць адзін джэнтльмэн з жэзлам, а другі з настольнікам у руках; абодва тройчы становяцца на калены, з вялікай ціхамірнасьцю, затым накрываюць стол настольнікам дый, зноў пакланіўшыся, выходзяць. Пасьля іх зьяўляюцца яшчэ два, адзін ізноў з жэзлам, другі з салянкаю і хлебам на талерцы; стаўшы на калены, як ранейшыя, яны стаўляюць на стол тое, што прынясьлі, і з тою самаю цэрэмоніяй выходзяць, нарэшце, паказваюцца два вяльможы, багата апраненыя, адзін з іх нясе сталовы нож; тройчы грацыёзна пакланіўшыся да зямлі, яны падходзяць да стала і націраюць яго хлебам ды сольлю з гэткай ціхамірнасьцю, як быццам тутака прысутны сам кароль.

Гэтым канчаюцца падгатоўчыя цэрэмоніі. Але вось у глыбіні глухіх калідораў разьлягаецца гук рога і затым чуюцца крыкі: „Дарогу каралю! Дарогу найсьвятлейшаму гаспадару Англіі!" Крыкі ня сьціхаюць – яны ўсе бліжэй ды бліжэй, нарэшце каля самых вушэй нашых разьлягаецца ваенны марш і воклікі: „Дарогу каралю!"

У гэту мінуту ў дзьвярох паказваецца бліскучая працэсія, што дэфілюе разьмераным крокам. Але паслухаем ізноў расказу летапісца.

„Наперадзе ішлі джэнтльмэны, бароны, графы, рыцары ордэну Падвязкі, пышна апраненыя, з непакрытаю галавою; за імі канцлер, а з бакоў каля яго два саноўнікі – адзін з царскім жэзлам, другі з дзяржаўным мечам у чырвонай похве з залатою насечкаю накшталт лілеяў; пасьля зьявіўся сам кароль – дванаццаць трубаў і гэтулькі-ж бубноў вітаюць яго; усе на галерэі ўстаюць і чуецца гучнае: „Божа, храні караля!" Ззаду за каралём ідуць блізкія вяльможы, а з левага і правага боку ганаровая варта з пяцьдзесят целааборонцаў, з пазалачанымі сякерамі ў руках".

Зьявішча было прыгожае і прыемнае. Томава сэрца моцна стукацела, вочы блішчалі радасьцяй. Ён трымаўся вольна і грацыёзна, якраз таму, што й ня думаў, як трэба трымаць сябе; думка яго была занята, захоплена вясёлым абразком ды радаснымі гукамі. Дый хто-ж можа здавацца няпрыгожым, апрануўшыся ў далікатны, быццам выліты, касьцюм, асабліва, калі ён хоць крыху прывык насіць яго ды ня думае аб ім. Том памятаў, што яму наказана было, і адказваў на прівытаньні лёгкім, нахілам галавы й міласьцівымі словамі: „Дзякую мой добры народ!"

Ён, ані ня стыдаючыся, сеў за стол, ня скідаючы капялюша, – бо звычай есьці з пакрытаю галавою быў адзіным, у якім не разыходзіліся каралі і людзі разбору Канці: і тыя й гэтыя роўна і здаўна трымаліся яго. Працэсія разьбілася на некалькі маляўнічых групаў, што заставаліся з непакрытымі галовамі.

Тут, пад гукі вясёлага маршу, ўвайшоў у залю аддзел каралеўскае гвардыі, – ўсё рослы й здаровы народ, старанна падабраны, – але хай лепш гаворыць сам летапісец,

„Гвардзейцы ўвайшлі са скіненымі шапкамі, апранены яны былі ў пунцовыя вопраткі, з вышытымі залатымі рожамі на плячох: яны выходзілі й вярталіся, нясучы ўсялякія зьмены страваў. Стравы гэтыя перадаваліся асобнаму джэнтльмэну, які ставіў іх на стол, пасьля чаго „каштавальнік" даваў кожнаму гвардзейцу зьесьці крыху тае стравы, якую ён прынёс, – усё гэта рабілася з баязьлівасьці, каб не атруціцца".

Том, як мае быць, паабедаў, ня гледзячы на тое, што пачуваў, як сотні вачэй сачылі за кожным пасыланым ім у рот кавалкам з гэткаю цікавасьцю, быццам ён глытаў якую-нібудзь руйнацкую, падрыўную штуку, ад якое яго магло разарваць на кавалкі і разьмясьці па залі. Ён стараўся не сьпяшацца, а таксама нічога не рабіць самому, але чакаць, пакуль асобная ўрадовая асоба ня схіліць калена ды ня зробіць, што трэба. У працягу ўсяе яды ён не дапусьціў ніводнае памылкі – трыумф яго быў поўны.

Калі, нарэшце, абед скончыўся і Том выйшаў з залі, праводжаны сваёю бліскучаю сьвітаю, пад вясёлыя гукі трубаў, гром бубноў ды гоман гучных прывітаньняў, дык ён падумаў, што публічныя абеды ня гэткая ўжо й няпрыемнасьць і што ён не адмовіўся-б абедаць па некалькі разоў на дзень, калі-б гэтым мог адкупіцца ад некаторых, болей цяжкіх, трэбаваньняў каралеўскага сану.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю