355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Леонид Дайнеко » Чалавек з брыльянтавым сэрцам » Текст книги (страница 16)
Чалавек з брыльянтавым сэрцам
  • Текст добавлен: 17 октября 2016, 02:24

Текст книги "Чалавек з брыльянтавым сэрцам"


Автор книги: Леонид Дайнеко



сообщить о нарушении

Текущая страница: 16 (всего у книги 16 страниц)

"Чаму мне так сумна i так добра?" – думаў Клён, летучы ранiцой над лесам, над балотам, над зялёным лугам, Сонца распырсквала ва ўсе бакi гарачае золата сваiх прамянёў. Падсыхала, цямнела зямля.

Ён дакрануўся да памяцi, зазiрнуў у крынiцу, знайшоў выток... Ён перайначыўся, адчуў сiлу сваёй зямлi i аб гэтай вечнай сiле раскажа ўсiм.

Недзе чакалi яго шумныя гарады, людныя плошчы, матчыны слёзы. Ён паляцiць, панясе вестку аб тым, што ўбачыў i што зразумеў. Яго будуць слухаць i будуць верыць яму. А пакуль – шумiць зялёны лясны вецер, блiшчыць, люструецца рака, пахне сунiцамi i цёплым сенам.

Ляцi, пчала.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю