412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Джонатан Свифт » Падарожжы Гулівера » Текст книги (страница 4)
Падарожжы Гулівера
  • Текст добавлен: 6 мая 2017, 03:30

Текст книги "Падарожжы Гулівера"


Автор книги: Джонатан Свифт



сообщить о нарушении

Текущая страница: 4 (всего у книги 8 страниц)

20

Свежы вецер надзьмуў ветразь і пагнаў лодку.

Калі Гулівер азірнуўся, каб апошні раз глянуць на нізкія берагі блефускуанскай выспы, ён нічога не ўбачыў, акрамя вады і неба.

Выспа знікла, быццам яе ніколі і не было.

Пад вечар Гулівер даплыў да маленькага скалістага астраўка, на якім жылі адны смаўжы.

Гэта былі самыя звычайныя смаўжы, якіх Гулівер тысячу разоў бачыў у сябе на радзіме.

Ліліпуцкія і блефускуанскія гусі былі трошкі меншыя за гэтых смаўжоў.

Тут, на астраўку, Гулівер павячэраў, пераначаваў і раніцой рушыў далей, узяўшы па сваім кішэнным компасе курс на паўночны ўсход. Ён спадзяваўся знайсці там населеныя астравы ці сустрэць карабель.

Але мінуў дзень, а Гулівер па-ранейшаму быў адзін у пустынным моры.

Вецер то надзімаў ветразь яго лодкі, то зусім сціхаў. Калі ветразь абвісаў і матляўся на мачце, як ануча, Гулівер браўся за вёслы. Але цяжка было грэбці маленькімі, нязручнымі вёсламі.

Гулівер хутка выбіўся з сілы. Ён пачаў ужо думаць, што яму ніколі болей не ўбачыць радзімы і сапраўдных людзей.

І раптам на трэці дзень каля пяці гадзін дня ён заўважыў удалечыні ветразь, які рухаўся, перасякаючы яму шлях.

Гулівер пачаў крычаць, але адказу не было – яго не чулі.

Карабель ішоў міма.

Гулівер налёг на вёслы. Але адлегласць паміж лодкай і караблём не змяншалася. На караблі былі вялікія ветразі, а ў Гулівера – ветразь з малюсенькіх кавалачкаў і самаробныя вёслы.

Бедны Гулівер ужо страціў усякую надзею дагнаць карабель. Але тут, на яго шчасце, вецер нечакана сціх, і карабель перастаў уцякаць ад лодкі.

Не спускаючы вачэй з карабля, Гулівер гроб сваімі маленькімі вёсламі. Лодка рухалася ўперад і ўперад – але ў сто разоў марудней, чым хацелася Гуліверу.

І раптам на мачце карабля ўзняўся флаг. Грымнуў гарматны стрэл. Лодку заўважылі.

26 верасня, а шостай гадзіне вечара, Гулівер падняўся на борт карабля, сапраўднага, вялікага карабля, на якім плавалі людзі – такія ж, як сам Гулівер.

Гэта было ангельскае гандлёвае судна, якое вярталася з Японіі. Капітан яго, Джон Бідль з Дэптфорда, быў мілы чалавек і цудоўны марак. Ён ветліва сустрэў Гулівера і адвёў яму зручную каюту.

Калі Гулівер адпачыў, капітан папрасіў яго расказаць, дзе ён быў і куды накіроўваецца..

Гулівер коратка расказаў яму пра свае прыгоды.

Капітан толькі паглядзеў на яго і паківаў галавой. Гулівер зразумеў, што капітан не верыць яму і лічыць яго чалавекам, які страціў розум.

Тады Гулівер, ні слова не гаворачы, дастаў са сваіх кішэняў адну за другой ліліпуцкіх кароў і авечак і паставіў іх на стол. Каровы і авечкі разбрыліся па стале, як па лужку.

Капітан доўга не мог апамятацца ад здзіўлення.

Цяпер толькі ён паверыў, што Гулівер расказаў яму чыстую праўду.

– Гэта самая цудоўная гісторыя на свеце! – усклікнуў капітан.

21

Усё астатняе падарожжа Гулівера ішло шчасліва, калі не лічыць толькі адной няўдачы: карабельныя пацукі ўкралі ў яго авечку з блефускуанскага статка. У шчыліне сваёй каюты Гулівер знайшоў яе абгрызеныя костачкі.

Усе астатнія авечкі і каровы былі жывыя. Яны добра перанеслі доўгае плаванне. У дарозе Гулівер карміў іх сухарамі, якія пераціраў у парашок і размочваў у вадзе. Збожжа і сена ім хапіла толькі на тыдзень.

Карабель ішоў да берагоў Ангельшчыны на ўсіх ветразях.

13 красавіка 1702 года Гулівер сышоў па трапе на родны бераг і неўзабаве абняў сваю жонку, дачку Бэці і сына Джоні.

Так шчасліва закончыліся цудоўныя прыгоды карабельнага доктара Гулівера ў краіне ліліпутаў і на выспе Блефуску.

Падарожжа ў Брабдынгнег

1

Гулівер пражыў дома нядоўга.

Не паспеў ён яшчэ як след адпачыць, а ўжо зноў пацягнула ў плаванне.

«Напэўна, такая ўжо мая натура, – думаў ён. – Неспакойнае жыццё марскога бадзягі мне больш падабаецца, чым мірнае жыццё маіх сухапутных сяброў».

Адным словам, праз два месяцы пасля свайго вяртання на радзіму ён ужо зноў быў залічаны доктарам на карабель «Адвенчар», які выпраўляўся ў далёкае плаванне пад камандай капітана Джона Нікалса.

20 чэрвеня 1702 года «Адвенчар» выйшаў у адкрытае мора.

Вецер быў спадарожны. Карабель ішоў на ўсіх ветразях да самага мыса Добрай Надзеі. Тут капітан загадаў кінуць якар і набраць свежай вады. Пасля двухдзённай стаянкі «Адвенчар» павінен быў рушыць далей.

Але нечакана карабель стаў цячы. Давялося выгрузіць тавары і распачаць рамонт. А тут яшчэ капітан Нікалс захварэў цяжкай ліхаманкай.

Карабельны доктар Гулівер уважліва агледзеў хворага капітана і вырашыў, што яму нельга плысці далей, пакуль ён зусім не паправіцца.

Так «Адвенчар» і зазімаваў каля мыса Добрай Надзеі.

Толькі ў сакавіку 1703 года на караблі зноў былі ўзняты ветразі, і ён шчасліва дайшоў да Мадагаскарскага праліва.

19 красавіка, калі карабель быў ужо недалёка ад выспы Мадагаскар, лёгкі заходні вецер змяніўся моцным ураганам.

Дваццаць дзён карабель гнала на ўсход. Уся каманда змучылася і марыла толькі аб тым, каб гэты ўраган нарэшце сціх.

І вось настаў поўны штыль. Цэлы дзень на моры было ціха, і людзі пачалі ўжо спадзявацца, што ім удасца адпачыць. Але капітан Нікалс, бывалы марак, які не раз плаваў у гэтых водах, з недаверам паглядзеў на прыціхлае мора і загадаў мацней прывязаць гарматы.

– Надыходзіць шторм! – сказаў ён.

Сапраўды, на другі ж дзень узняўся моцны, шквалісты вецер. З кожнай мінутай ён станавіўся ўсё мацнейшы і мацнейшы, і нарэшце ўсхадзілася такая бура, якой яшчэ не бачыў ні Гулівер, ні матросы, ні сам капітан Джон Нікалс.

Ураган бушаваў шмат дзён. Шмат дзён змагаўся «Адвенчар» з хвалямі і ветрам. Умела манеўруючы, капітан загадваў то ўзняць ветразі, то спусціць іх, то ісці з ветрам, то легчы ў дрэйф.

У рэшце рэшт «Адвенчар» выйшаў пераможцам з гэтай барацьбы. Карабель быў добры, правіянту хапала, каманда здаровая, вынослівая і ўмелая. Адно толькі было дрэнна: на караблі канчаліся запасы прэснай вады. Трэба было папоўніць іх. Але як? Дзе? За час буры карабель так далёка аднесла на ўсход, што нават самыя старыя і бывалыя маракі не маглі сказаць, у якую частку свету іх закінула і ці ёсць паблізу зямля.

Усе былі ўстрывожаны не на жарт і з непакоем чакалі слова ад капітана.

Але вось нарэшце юнга, які стаяў на мачце, убачыў удалечыні зямлю.

Ніхто не ведаў, што гэта такое – вялікая зямля ці выспа. Пустынныя скалістыя берагі былі незнаёмы нават капітану Нікалсу.

На другі дзень карабель падышоў так блізка да зямлі, што Гулівер і ўсе маракі маглі выразна разгледзець з палубы доўгую пясчаную касу і бухту. Але ці была яна дастаткова глыбокай, каб у яе мог увайсці такі вялікі карабель, як «Адвенчар»?

Асцярожны капітан Нікалс не адважыўся без лоцмана ўводзіць свой карабель у не вядомую нікому бухту. Ён загадаў кінуць якар і паслаў на бераг баркас з дзесяццю добра ўзброенымі матросамі. Матросам далі з сабой некалькі пустых бочак і даручылі прывезці прэснай вады, калі толькі ім удасца знайсці дзе-небудзь непадалёк ад берага возера, рэчку ці ручай.

Гулівер папрасіў капітана адпусціць і яго на бераг разам з матросамі.

Капітан добра ведаў, што яго вучоны спадарожнік для таго і выправіўся ў далёкае падарожжа, каб пабачыць чужыя краіны, і ахвотна адпусціў яго.

Хутка баркас прычаліў да берага, і Гулівер першы выскачыў на мокрыя камяні. Навокал было пуста і ціха. Ні лодкі, ні рыбацкай хаціны, ні ляска ўдалечыні.

У пошуках прэснай вады матросы разбрыліся па беразе, Гулівер застаўся адзін. Ён пайшоў наўздагад, з цікаўнасцю аглядаючы новыя мясціны, але не ўбачыў нічога цікавага. Усюды – направа і налева – цягнулася бясплодная, скалістая пустыня.

Стомлены і незадаволены, Гулівер пайшоў назад.

Мора распасціралася перад ім суровае, шэрае, няветлівае. Гулівер абышоў нейкі велізарны камень і раптам спыніўся, спалоханы і здзіўлены.

Што такое? Матросы ўжо сядзелі ў баркасе і з усяе сілы грэблі да судна. Як жа гэта яны маглі пакінуць яго аднаго на беразе? Што здарылася?

Гулівер хацеў закрычаць, паклікаць матросаў, але язык у роце быццам акамянеў.

І не дзіўна. З-за прыбярэжнай скалы раптам выйшаў чалавек вялізнага росту – сам не меншы за скалу – і пагнаўся за лодкай. Мора ледзьве даходзіла яму да каленяў. Ён рабіў велізарныя крокі. Яшчэ некалькі такіх крокаў, і ён схапіў бы баркас за карму. Але, мусіць, вострыя камяні на дне заміналі яму ісці. Ён спыніўся, махнуў рукой і павярнуў да берага.

У Гулівера ад жаху закружылася галава. Ён упаў на зямлю, папоўз між камянёў, потым усхапіўся на ногі і стрымгалоў пабег, сам не ведаючы куды.

Ён думаў толькі аб тым, дзе б схавацца ад гэтага страшнага вялізнага чалавека.

2

Нарэшце ўзбярэжныя пяскі і камяні засталіся далёка ззаду.

Задыхаючыся, Гулівер узбег па схіле крутога ўзгорка і азірнуўся. Навокал усё было зелена. З усіх бакоў яго абступалі гаі і лясы.

Ён спусціўся з узгорка і пайшоў па шырокай дарозе. Справа і злева суцэльнай сцяной стаяў густы лес – гладкія голыя ствалы, прамыя, як у соснаў.

Гулівер задраў галаву, каб паглядзець на верхавіны дрэў, і ажно ахнуў. Гэта былі не сосны, а сцябліны ячменю вышынёй з дрэва!

Напэўна, была пара жніва. Спелыя зярняты велічынёй з вялікую яловую шышку раз-пораз балюча білі Гулівера па спіне, па плячах, па галаве. Гулівер прыбавіў крок.

Ён ішоў, ішоў і нарэшце дабраўся да высокай агароджы. Агароджа была разы ў тры вышэйшая, чым самыя высокія сцябліны, і Гулівер ледзь мог разгледзець яе верхні край. Трапіць з гэтага поля на суседняе было не так лёгка. Для гэтага трэба было спачатку ўзабрацца па каменных замшэлых прыступках, а потым пералезці цераз вялікі, урослы ў зямлю камень.

Прыступак было ўсяго чатыры, але кожная з іх была нашмат вышэйшая за Гулівера. Толькі стаўшы на дыбачкі і высока ўзняўшы рукі, ён з цяжкасцю мог дацягнуцца да краю ніжняй прыступкі.

Нечага было і думаць падняцца па такой лесвіцы.

Гулівер вырашыў уважліва агледзець агароджу: ці няма ў ёй хоць якой-небудзь шчылінкі ці адтуліны, праз якую можна было б выбрацца?

Шчылінкі не было.

І раптам на верхняй прыступцы лесвіцы з'явіўся велізарны чалавек – яшчэ большы за таго, што гнаўся за баркасам. Ростам ён быў не меншы за пажарную вышку!

Мярцвеючы ад жаху, Гулівер кінуўся ў ячменны гушчар і прытаіўся, схаваўшыся за тоўсты колас.

Са сваёй засады ён убачыў, як велікан памахаў рукой і, павярнуўшыся, нешта моцна крыкнуў. Напэўна, ён проста зваў некага, але Гуліверу здалося, быццам гром загрымеў у ясным небе.

Здалёк пачуліся гэтакія ж грымоты, і праз хвіліну побач з веліканам стаялі яшчэ сямёра хлопцаў гэтакага ж росту. Напэўна, гэта былі парабкі. Апрануты яны былі больш проста і бедна, чым першы велікан, і ў руках у іх былі сярпы. Ды якія сярпы! Калі шэсць нашых кос раскласці на зямлі паўкругам, наўрад ці выйшаў бы такі серп.

Выслухаўшы свайго гаспадара, веліканы адзін за другім спусціліся на поле, дзе схаваўся Гулівер, і пачалі жаць ячмень.

Гулівер, не памятаючы сябе ад страху, кінуўся назад, у гушчыню ячменю.

Ячмень рос густа. Гулівер з цяжкасцю прадзіраўся паміж высокімі, прамымі стваламі. Дождж цяжкіх зярнят сыпаўся на яго зверху, але ён ужо не звяртаў на гэта ніякай увагі.

І раптам дарогу яму перагарадзіла прыбітая да зямлі ветрам і дажджом сцябліна ячменю. Гулівер пералез цераз тоўсты, гладкі ствол і наткнуўся на другі, яшчэ таўсцейшы. Далей – цэлы дзесятак каласоў, прыгнутых да зямлі. Ствалы перапляліся між сабой, а моцныя, вострыя вусы ячменю, правільней сказаць – вусішчы, тырчалі, быццам коп'і. Яны пранізвалі адзенне Гулівера, упіваліся ў цела. Гулівер павярнуў налева, направа… І там тыя ж тоўстыя ствалы і страшныя вострыя коп'і!

Што ж цяпер рабіць? Гулівер зразумеў, што яму нізавошта не выбрацца з гэтага гушчару. Сілы ў яго ўжо не было. Ён лёг у баразну і ўткнуўся тварам у зямлю. Слёзы пацяклі ў яго з вачэй.

Ён міжвольна ўспомніў, што яшчэ зусім нядаўна, у краіне ліліпутаў, ён сам адчуваў сябе веліканам. Там ён мог пакласці сабе ў кішэню ездака з канём, мог адной рукой цягнуць за сабой цэлы непрыяцельскі флот, а цяпер ён сам – ліліпут сярод веліканаў, і яго, Чалавека-Гару, магутнага Куінбуса Флестрына, могуць схаваць у кішэню. І гэта яшчэ не самае горшае. Яго могуць раздушыць, як жабяня, могуць адкруціць яму галаву, як вераб'ю! Усё можа быць на свеце…

У гэтую самую хвіліну Гулівер раптам убачыў, што нейкая шырокая цёмная пліта ўзнялася над ім і вось-вось апусціцца. Што гэта? Няўжо падэшва велізарнага чаравіка? Так і ёсць! Адзін жнец непрыкметна падышоў да Гулівера і спыніўся над самай яго галавой. Варта яму апусціць нагу, і ён растопча Гулівера, як жука ці мошку.

Гулівер крыкнуў, і велікан пачуў яго крык. Ён нагнуўся і пачаў уважліва аглядаць зямлю і нават мацаць па ёй рукамі.

І вось, адсунуўшы ўбок некалькі каласоў, ён убачыў штосьці жывое.

Хвіліну ён з апаскай разглядаў Гулівера, як разглядаюць ніколі не бачаных звяркоў ці насякомых. Відаць было, што ён думае, як бы гэта схапіць гэтага дзіўнага звярка, каб той не паспеў абадраць ці ўкусіць яго.

Нарэшце ён асмеліўся – схапіў Гулівера двума пальцамі за бакі і паднёс да самых вачэй, каб лепш разгледзець.

Гуліверу здалося, што нейкі віхор падхапіў яго і панёс у неба. Сэрца яго замерла. «А што, калі ён з размаху шпурне мяне аб зямлю, як мы кідаем жукоў ці прусакоў?» – з жахам падумаў ён, і як толькі перад ім заблішчалі вялізныя здзіўленыя вочы, ён умольна склаў рукі і сказаў ветліва і спакойна, хоць голас у яго дрыжаў, а язык прыліпаў да нёба:

– Прашу вас, дарагі велікан, пашкадуйце мяне. Я не зраблю вам нічога дрэннага.

Вядома, велікан не зразумеў, што яму гаварыў Гулівер, ды Гулівер пра гэта і не думаў. Ён хацеў толькі аднаго: каб велікан убачыў, што ён, Гулівер, не квакае, не ціўкае, не гудзе, а гаворыць, як людзі.

І велікан гэта ўбачыў. Ён уважліва паглядзеў на Гулівера і схапіў яго яшчэ мацней, каб не ўпусціць. Пальцы яго, быццам велізарныя клешчы, сціснулі рэбры Гулівера, і той ажно ўскрыкнуў ад болю.

Але велікан зусім не збіраўся душыць Гулівера. Конік, які ўмеў гаварыць, відаць, вельмі яму спадабаўся. Ён прыўзняў крысо кафтана і, асцярожна паклаўшы на яго сваю знаходку, пабег на другі канец поля.

«Нясе да гаспадара», – здагадаўся Гулівер.

І сапраўды, праз хвіліну Гулівер быў ужо ў руках велікана, які першы з'явіўся на ячменным полі.

Убачыўшы такога маленькага чалавечка, гаспадар здзівіўся яшчэ больш, чым парабак. Ён доўга разглядаў яго, паварочваў то направа, то налева. Потым узяў саломінку таўшчынёй з палку і пачаў падымаць ёю крысы Гуліверавага кафтана. Мабыць, ён думаў, што гэта нешта накшталт надкрылляў у хрушча.

Усе парабкі стоўпіліся ў кучу, і выцягнуўшы шыі, моўчкі глядзелі на дзіўную знаходку.

Каб лепш разгледзець твар Гулівера, гаспадар зняў з яго капялюш і лёгенька падзьмухаў яму на валасы. Валасы ў Гулівера ўсталі, як ад моцнага ветру. Потым велікан асцярожна апусціў яго на зямлю і паставіў на карачкі. Напэўна, яму хацелася паглядзець, як бегае гэты дзівосны звярок.

Але Гулівер зараз жа ўстаў на ногі і пачаў важна разгульваць перад веліканамі, стараючыся паказаць, што ён не хрушч, не конік, а такі ж чалавек, як і яны, і зусім не збіраецца ўцякаць ад іх і хавацца сярод сцяблін.

Ён узмахнуў капелюшом і пакланіўся свайму новаму гаспадару. Высока ўзняўшы галаву, ён моцна і выразна прывітаўся на чатырох мовах.

Веліканы пераглянуліся і здзіўлена пакруцілі галовамі, але Гулівер бачыў, што яны яго не зразумелі. Тады ён дастаў з кішэні кашалёк з золатам і паклаў яго на далонь гаспадара. Той нізка нахіліўся, прыжмурыў адно вока і, зморшчыўшы нос, пачаў разглядаць гэту дзіўную рэч. Ён нават выцягнуў аднекуль з рукава шпільку і паторкаў вастрыём у кашалёк, відаць, не здагадваючыся, што гэта такое.

Тады Гулівер сам расчыніў кашалёк і высыпаў на далонь велікана ўсё сваё золата – трыццаць шэсць гішпанскіх чырвонцаў.

Велікан наслініў кончык пальца і прыўзняў на ім адну залатую манету, затым другую…

Гулівер стараўся знакамі растлумачыць, што ён просіць велікана прыняць ад яго гэты сціплы падарунак.

Ён кланяўся, прыціскаў рукі да сэрца, але велікан так нічога і не зразумеў і таксама знакамі загадаў Гуліверу пакласці манеты назад у кашалёк, а кашалёк схаваць у кішэню.

Потым ён загаварыў аб нечым са сваімі парабкамі, і Гуліверу здалося, што восем вадзяных млыноў разам зашумелі ў яго над галавой. Ён быў рады, калі парабкі нарэшце пайшлі на поле.

Тады велікан дастаў з кішэні сваю насоўку, склаў яе ў некалькі столак і, апусціўшы левую руку да самай зямлі, накрыў далонь насоўкай.

Гулівер адразу здагадаўся, што ад яго хочуць. Ён паслухмяна ўзлез на гэту шырокую далонь і, каб не зваліцца з яе, лёг ніцма.

Відаць, велікан вельмі баяўся ўпусціць і згубіць Гулівера – ён асцярожна загарнуў яго ў хусцінку, быццам у коўдру, і, прыкрыўшы другой далонню, панёс да сябе дамоў.

3

Быў поўдзень, і гаспадыня паставіла ўжо на стол абед, калі велікан з Гуліверам на далоні пераступіў парог свайго дома.

Ні слова не гаворачы, велікан працягнуў жонцы далонь і прыўзняў край насоўкі, якой быў закрыты Гулівер.

Яна адхіснулася назад і віскнула так, што ў Гулівера ледзь не лопнулі барабанныя перапонкі.

Але потым веліканша разгледзела Гулівера. Ёй спадабалася, як ён кланяецца, здымае і надзяе капялюш, як асцярожна ходзіць па стале між талерак.

А Гулівер і на самай справе хадзіў па стале асцярожна, з апаскай. Ён стараўся трымацца далей ад краю, бо стол быў вельмі высокі – напэўна, з двухпавярховы дом.

Уся сям'я гаспадара пасела вакол стала – бацька, маці, трое дзяцей і старая бабуля. Гулівера гаспадар пасадзіў каля сваёй талеркі.

Перад гаспадыняй на талерцы ўзвышаўся вялізны кавалак смажанай ялавічыны.

Яна адрэзала невялічкі кавалачак мяса, адшчыкнула хлеба і паклала ўсё гэта перад Гуліверам.

Гулівер пакланіўся ёй, дастаў з футарала свой дарожны прыбор – відэлец, ножык – і пачаў есці.

Гаспадары апусцілі свае відэльцы і, усміхаючыся, пазіралі на яго. Гуліверу зрабілася страшна. Кавалак засеў у яго ў горле, калі ён убачыў з усіх бакоў гэтыя вялізныя, як ліхтары, цікаўныя вочы і зубы, большыя, чым яго галава.

Але ён не хацеў, каб усе гэтыя веліканы, дарослыя і маленькія, заўважылі, што ён іх баіцца, і, стараючыся не глядзець па баках, даеў свой хлеб і мяса.

Гаспадыня нешта сказала служанцы, і тая зараз жа паставіла перад Гуліверам чарку, да краёў напоўненую нейкім залацістым, празрыстым напіткам.

Напэўна, гэта была самая малюсенькая лікёрная чарачка – у ёй было не больш за гладыш віна.

Тулівер устаў, узяў чарку абедзвюма рукамі і, падышоўшы да гаспадыні, выпіў за яе здароўе.

Гэта вельмі спадабалася ўсім веліканам. Дзеці пачалі так рагатаць і пляскаць у ладкі, што Гулівер ледзь не аглух.

Яму захацелася зноў схавацца за гаспадаровай талеркай, але, спяшаючыся, ён зачапіўся за скарынку хлеба і расцягнуўся на ўвесь рост. Але ён зараз жа ўсхапіўся на ногі і з трывогай паглядзеў кругом – ён зусім не хацеў здавацца смешным і няўклюдным.

Аднак на гэты раз ніхто не засмяяўся. Усе занепакоена глядзелі на маленькага чалавечка, а служанка хуценька прыбрала праклятую скарынку.

Каб супакоіць сваіх гаспадароў, Гулівер памахаў капелюшом і тройчы пракрычаў «ура», тым самым гаворачы, што ўсё скончылася добра.

Ён не ведаў, што ў гэту самую хвіліну яго падпільноўвае новая непрыемнасць.

Як толькі ён падышоў да гаспадара, адзін з хлопчыкаў, дзесяцігадовы свавольнік, які сядзеў побач з бацькам, схапіў Гулівера за ногі і ўзняў так высока, што ў небаракі заняло дух і закружылася галава.

Цяжка сказаць, што мог яшчэ прыдумаць свавольнік, але бацька выхапіў Гулівера ў яго з рук, зноў паставіў на стол, а хлопчыку даў добрую аплявуху.

Такім ударам можна было б выбіць з сёдлаў цэлы эскадрон грэнадзёраў – вядома, нармальнай чалавечай пароды.

Пасля гэтага бацька загадаў сыну зараз жа выйсці вон з-за стала. Хлопчык зароў, як статак быкоў, і Гуліверу стала шкада яго.

«Ці варта на яго злавацца? Ён жа яшчэ маленькі», – падумаў Гулівер, апусціўся на адно калена і знакамі пачаў прасіць гаспадара дараваць свавольніку.

Бацька кіўнуў галавой, і хлопчык зноў заняў сваё месца за сталом, а Гулівер, стомлены ўсімі гэтымі прыгодамі, сеў на абрус, прыхіліўся да сальніцы і на хвіліну заплюшчыў вочы.

Раптам ён пачуў за сваёй спіной нейкі моцны шум. Такое размеранае густое вуркатанне можна пачуць у панчошных майстэрнях, калі там працуе не менш за дзесяць машын адразу.

Гулівер азірнуўся – і сэрца ў яго абмерла. Ён убачыў над сталом велізарную, страшную морду нейкага драпежнага звера. Зялёныя, яркія вочы то хітра жмурыліся, то прагна расплюшчваліся. Ваяўніча разыходзіліся ў бакі доўгія пушыстыя вусы.

Хто гэта? Рысь? Бенгальскі тыгр? Леў? Не, гэты звер быў разы ў чатыры большы за самага вялікага льва.

Асцярожна выглядваючы з-за талеркі, Гулівер разглядаў звера. Глядзеў, глядзеў – і нарэшце зразумеў: гэта кошка! Звычайная хатняя кошка. Яна ўзлезла на калені гаспадыні, гаспадыня гладзіць яе, кошцы гэта падабаецца, і яна мурлыкае.

Ах, калі б гэтая кошка была такая ж маленькая, як усе тыя кошкі і кацяняты, якіх Гулівер бачыў у сябе на радзіме, ён таксама б пагладзіў яе і паказытаў за вушамі!

Але ці асмеліцца мышка казытаць кошку?

Гулівер ужо хацеў схавацца куды-небудзь – у пустую міску ці кўбак, – але, на шчасце, успомніў, што драпежныя звяры заўсёды нападаюць на таго, хто іх баіцца, і баяцца тых, хто сам нападае.

Гэта думка вярнула Гуліверу смеласць. Ён паклаў руку на эфес шпагі і храбра ступіў наперад.

Даўні паляўнічы вопыт не падвёў Гулівера. Пяць ці шэсць разоў ён бясстрашна падыходзіў да самай морды кошкі, і кошка нават не асмелілася працягнуць да яго сваю лапу. Яна толькі прыціскала вушы і адступала назад.

Скончылася ўсё тым, што яна саскочыла з каленяў гаспадыні і сама пайшла ад стала. Гулівер уздыхнуў з палёгкай.

Але тут у пакой убеглі два вялізныя сабакі.

Калі вы хочаце ведаць, якой яны былі велічыні, пастаўце аднаго на другога чатырох сланоў – і вы будзеце мець самае дакладнае ўяўленне.

Адзін сабака, нягледзячы на свой велізарны рост, быў звычайны дварняк, другі – паляўнічы, з пароды хартоў.

На шчасце, абодва сабакі не звярнулі на Гулівера ўвагі і, атрымаўшы ад гаспадара па костцы, пабеглі на двор.

Пад канец абеда ў пакой увайшла карміцелька з гадавалым дзіцем на руках.

Дзіця адразу ж убачыла Гулівера, працягнула да яго рукі і пачало страшна раўці. Калі б гэтае двухсажнёвае дзіця знаходзілася на адной з лонданскіх ускраін, яго голас абавязкова пачулі б на другой ускраіне нават глухія. Напэўна, яно падумала, што Гулівер цацка, і злавалася, што не можа дастаць яе.

Маці ласкава ўсміхнулася і, не доўга думаючы, узяла Гулівера і паставіла перад хлопчыкам. А хлопчык таксама, не доўга думаючы, схапіў яго ўпоперак тулава і пачаў запіхваць у рот яго галаву.

Але тут ужо Гулівер не вытрываў. Ён закрычаў яшчэ мацней за свайго мучыцеля, і дзіця спалохана выпусціла яго з рук.

Напэўна, гэта была б апошняя прыгода Гулівера, калі б гаспадыня не паспела злавіць яго на ляту ў свой фартух.

Дзіця зараўло яшчэ мацней, і, каб супакоіць яго, карміцелька пачала трэсці перад ім бразготкай. Бразготка была прывязана да пояса малога тоўстым якарным канатам і нагадвала вялікі выдзёўбаны гарбуз. У сярэдзіне яе грымела і перакочвалася, напэўна, штук з дваццаць камянёў.

Але хлопчык і глядзець не хацеў на сваю старую бразготку. Ён аж заходзіўся ад крыку. Нарэшце веліканша захінула Гулівера фартухом і непрыкметна вынесла ў другі пакой.

Там стаялі ложкі. Яна паклала Гулівера на сваю пасцель і накрыла чыстай насавой хусцінкай. Хусцінка гэтая была большая, чым ветразь ваеннага карабля, і такая ж тоўстая і грубая.

Гулівер вельмі стаміўся. Вочы ў яго зліпаліся, і, як толькі гаспадыня пакінула яго аднаго, ён накрыўся з галавой сваёй грубай палатнянай коўдрай і моцна заснуў.

Ён спаў больш за дзве гадзіны, і яму снілася, што ён дома, сярод родных і сяброў.

Калі ж ён прачнуўся і зразумеў, што ляжыць на ложку, якому канца-краю не відаць, у велізарным пакоі, які не абыдзеш і за некалькі гадзін, яму стала вельмі сумна. Ён зноў заплюшчыў вочы і пацягнуў вышэй рог хусцінкі. Але на гэты раз заснуць яму не ўдалося.

Ледзь толькі ён задрамаў, як пачуў, што нехта цяжка саскочыў з полага на пасцель, прабег па падушцы і спыніўся каля яго, не то пасвістваючы, не то сапучы.

Гулівер хуценька прыўзняў галаву і ўбачыў, што над самым яго тварам стаіць нейкі даўгаморды вусаты звер і глядзіць яму проста ў вочы чорнымі, бліскучымі вачыма.

Пацук! Паскудны буры пацук велічынёй з вялікага сабаку! І ён не адзін, тут іх два, яны нападаюць на Гулівера з двух бакоў! Вось нахабныя жывёліны! Адзін з пацукоў асмялеў так, што ўспёрся лапамі проста на каўнер Гулівера.

Гулівер усхапіўся, выхапіў шпагу і адзіным ударам распароў зверу жывот. Пацук упаў, а другі кінуўся наўцёкі.

Але тут ужо Гулівер пагнаўся за ім, дагнаў ля самага краю пасцелі і адсек яму хвост.

У гэту самую хвіліну ў пакой увайшла гаспадыня. Убачыўшы, што Гулівер увесь у крыві, яна спалохана падбегла да пасцелі і хацела ўзяць яго на рукі.

Але Гулівер, усміхаючыся, падаў ёй сваю акрываўленую шпагу, паказаў на мёртвага пацука, і яна ўсё зразумела.

Паклікаўшы служанку, яна загадала зараз жа ўзяць пацука шчыпцамі і выкінуць вон. І тут абедзве жанчыны ўбачылі адсечаны хвост другога пацука. Ён ляжаў ля самых ног Гулівера, даўгі, як пуга.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю