412 000 произведений, 108 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Джонатан Свифт » Падарожжы Гулівера » Текст книги (страница 3)
Падарожжы Гулівера
  • Текст добавлен: 6 мая 2017, 03:30

Текст книги "Падарожжы Гулівера"


Автор книги: Джонатан Свифт



сообщить о нарушении

Текущая страница: 3 (всего у книги 8 страниц)

13

Атрымаўшы волю, Гулівер папрасіў у імператара дазволу агледзець горад і пабываць у палацы. Шмат месяцаў пазіраў ён на сталіцу здалёк, седзячы на ланцугу ля свайго парога, хоць горад і быў усяго за пяцьдзесят крокаў ад старога замка.

Дазвол быў дадзены, але імператар узяў з Гулівера абяцанне не паламаць у горадзе ніводнага дома, ніводнай агароджы і не растаптаць незнарок каго-небудзь з гараджан.

За дзве гадзіны да прыходу Гулівера дванаццаць вестуноў абышлі ўвесь горад. Шасцёра трубілі ў трубы, а шасцёра крычалі:

– Жыхары Мільдэнда! Па дамах!

– Куінбус Флестрын, Чалавек-Гара, ідзе ў горад!

– Па дамах, жыхары Мільдэнда!

На ўсіх рагах вуліц расклеілі адозвы, у якіх было напісана тое ж самае, што крычалі вестуны.

Хто не чуў, той прачытаў. Хто не прачытаў, той пачуў.

Гулівер зняў кафтан, каб не зачапіць крысом комін ці карніз якога-небудзь з дамоў і не змесці незнарок на зямлю каго-небудзь з цікаўных гараджан. А гэта лёгка магло здарыцца, бо сотні і нават тысячы ліліпутаў паўзлазілі на дахі дзеля гэткага дзівоснага відовішча.

У адной скураной камізэльцы падышоў Гулівер да гарадскіх варот.

Усю сталіцу Мільдэнда акружалі старадаўнія сцены. Яны былі такія тоўстыя і шырокія, што па іх свабодна магла праехаць ліліпуцкая карэта, запрэжаная парай коней.

Па рагах сцен узвышаліся спічастыя вежы.

Гулівер пераступіў цераз вялікія Заходнія вароты і вельмі асцярожна, бокам, прайшоў па галоўных вуліцах.

У завулкі і маленькія вулачкі ён і не думаў ісці: яны былі такія вузенькія, што Гулівер баяўся засесці паміж дамамі.

Амаль усе дамы ў Мільдэнда былі трохпавярховыя.

Ідучы па вуліцах, Гулівер раз-пораз нахіляўся і заглядаў у вокны верхніх паверхаў.

У адным акне ён убачыў повара ў белым каўпачку. Повар спрытна скуб не то жучка, не то муху.

Прыгледзеўшыся, Гулівер зразумеў, што гэта быў індык.

Каля другога акна сядзела краўчыха з работай на каленях. Па рухах яе рук Гулівер здагадаўся, што яна зацягвае нітку ў вушка іголкі. Але іголку і нітку ўбачыць было нельга, такія яны былі маленькія і тоненькія.

У школе дзеці сядзелі за партамі і пісалі. Яны пісалі не так, як мы – злева направа, не так, як арабы – справа налева, не так, як кітайцы – зверху ўніз, а па-ліліпуцку – накасяк, з аднаго ражка ў другі.

Ступіўшы яшчэ крокі тры, Гулівер апынуўся каля імператарскага палаца.

Палац, акружаны падвойнай сцяной, знаходзіўся ў самым цэнтры Мільдэнда.

Цераз першую сцяну Гулівер пераступіў, а цераз другую не мог: сцяна была ўпрыгожана высокімі вежамі, і Гулівер пабаяўся іх разбурыць.

Ён спыніўся між дзвюх сцен і задумаўся: у палацы яго чакае сам імператар, а ён не можа туды прабрацца. Што ж рабіць?

Гулівер вярнуўся да сябе ў замак, узяў дзве табурэткі і зноў пайшоў да палаца.

Падышоўшы да знадворнай сцяны палаца, ён паставіў адну табурэтку пасярод вуліцы і стаў на яе абедзвюма нагамі.

Другую табурэтку ён узняў над дахамі і асцярожна паставіў за сцяну, проста ў імператарскі парк.

Пасля гэтага ён лёгка пераступіў цераз абедзве сцяны – з табурэткі на табурэтку, – не зваліўшы ніводнай вежы.

Перастаўляючы табурэткі ўсё далей і далей, Гулівер дайшоў па іх да пакояў яго вялікасці.

Імператар праводзіў у гэты час ваенную нараду са сваімі міністрамі. Убачыўшы Гулівера, ён загадаў шырока расчыніць акно.

Увайсці ў залу Гулівер, зразумела, не мог. Ён лёг на двары і прыклаў вуха да акенца.

Міністры абмяркоўвалі, калі найбольш выгадна пачаць вайну з варожай імперыяй Блефуску.

Адмірал Скайрэш Балгалам устаў са свайго крэсла і далажыў, што флот непрыяцеля стаіць на рэйдзе і, відаць, чакае толькі спадарожнага ветру, каб напасці на Ліліпуцію.

Тут Гулівер не вытрымаў і перабіў Балгалама. Ён спытаў у імператара і міністраў, за што, уласна кажучы, збіраюцца ваяваць дзве такія вялікія і слаўныя дзяржавы.

З дазволу імператара дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель адказаў на пытанне Гулівера.

Справа была такая.

Сто гадоў таму назад дзед цяперашняга імператара, у той час яшчэ наследны прынц, снедаючы, разбіў яйка з тупога канца і шкарлупінай парэзаў сабе палец.

Тады імператар, бацька наследнага прынца і прадзед цяперашняга імператара, выдаў указ, у якім забараніў жыхарам Ліліпуціі пад страхам смерці разбіваць вараныя яйкі з тупога канца.

З таго часу ўсё насельніцтва Ліліпуціі падзялілася на два лагеры – тупаканечнікаў і востраканечнікаў.

Тупаканечнікі не захацелі падпарадкавацца ўказу імператара і ўцяклі за мора, у суседнюю імперыю Блефуску.

Ліліпуцкі імператар запатрабаваў, каб блефускі імператар пакараў уцекачоў. Аднак імператар Блефуску не толькі не пакараў іх, але нават узяў да сябе на службу.

З таго часу паміж Ліліпуціяй і Блефуску ідзе няспынная вайна.

– І вось наш магутны імператар Гальбаста Мамарэн Эўлем Гердайла Шэфін Молі Олі Гой просіць у вас, Чалавек-Гара, дапамогі і саюзу, – так закончыў сваю прамову сакратар Рэльдрэсель.

Гуліверу было незразумела, як гэта можна ваяваць за выедзенае яйка, але ён толькі што даў клятву і гатовы быў яе выканаць.

14

Блефуску – гэта выспа, аддзеленая ад Ліліпуціі даволі шырокім пралівам.

Гулівер яшчэ не бачыў выспы Блефуску. Пасля ваеннай нарады ён пайшоў на бераг, схаваўся за ўзгоркам і, дастаўшы з патайной кішэні падзорную трубу, пачаў разглядаць непрыяцельскі флот.

Аказалася, што ў блефускуанцаў роўна пяцьдзесят ваенных караблёў, астатнія судны – транспартныя.

Гулівер адпоўз далей ад узгорка, каб з блефускуанскага берага яго не заўважылі, устаў на ногі і пайшоў у палац да імператара.

Там ён папрасіў, каб яму вярнулі з арсенала нож і прывезлі як мага больш самых моцных вяровак і самых тоўстых жалезных палак.

Праз гадзіну возчыкі прывезлі канат таўшчынёй з нашу аборку і жалезныя палкі, падобныя на вязальныя пруткі.

Гулівер усю ноч праседзеў перад сваім замкам – гнуў з жалезных пруткоў кручкі і плёў вяроўкі – па тузіну разам. Да раніцы ў яго было пяцьдзесят моцных канатаў з пяццюдзесяццю кручкамі на канцах.

Перакінуўшы канаты цераз плячо, Гулівер пайшоў на бераг. Ён зняў кафтан, чаравікі, шкарпэткі і ступіў у ваду. Спачатку ён ішоў уброд, на сярэдзіне праліва паплыў, потым зноў пайшоў уброд.

Менш чым праз паўгадзіны Гулівер дабраўся да блефускуанскага флоту.

– Плывучая выспа! Плывучая выспа! – закрычалі матросы, убачыўшы ў вадзе велізарныя плечы і галаву Гулівера.

Ён працягнуў да іх рукі, і матросы, не памятаючы сябе ад страху, пачалі скакаць з бартоў у мора. Як жабкі, плюхаліся яны ў ваду і плылі да свайго берага.

Гулівер зняў з пляча вязку канатаў, зачапіў усе насы баявых караблёў кручкамі, а канцы канатаў звязаў у адзін вузел.

Толькі цяпер блефускуанцы зразумелі, што Гулівер хоча забраць іх флот.

Трыццаць тысяч салдат разам нацягнулі свае лукі і пусцілі ў Гулівера трыццаць тысяч стрэл. Больш за дзвесце з іх трапіла яму ў твар.

Кепска давялося б Гуліверу, калі б у яго ў патайной кішэні не было акуляраў. Ён хуценька надзеў іх і закрыў ад стрэл вочы.

Стрэлы стукалі аб шкло акуляраў, упіваліся яму ў шчокі, лоб, у падбародак, але Гуліверу было не да гэтага. Ён з усяе сілы тузаў за канаты, упіраўся ў дно нагамі, а блефускуанскія караблі не краналіся з месца.

Нарэшце Гулівер зразумеў, у чым справа. Ён дастаў з кішэні нож і па чарзе перарэзаў якарныя канаты, якія трымалі караблі на прычале.

Калі апошні канат быў перарэзаны, караблі загайдаліся на вадзе і ўсе, як адзін, паплылі за Гуліверам да берагоў Ліліпуціі.

Усё далей адыходзіў Гулівер, і ўслед за ім плылі блефускуанскія караблі і блефўскуанская слава.

15

Імператар Ліліпуціі і ўсе яго прыдворныя стаялі на беразе і глядзелі ў той бок, куды паплыў Гулівер.

І тут яны ўбачылі ўдалечыні караіблі, якія рухаліся да Ліліпуціі шырокім паўмесяцам. Самога Гулівера яны не маглі разгледзець, бо ён да вушэй быў у вадзе.

Ліліпуты не чакалі прыходу непрыяцельскага флоту. Яны былі ўпэўнены, што Чалавек-Гара знішчыць яго раней, чым караблі здымуцца з якараў. А між тым флот у поўным баявым парадку накіроўваўся да сцен Мільдэнда.

Імператар загадаў трубіць збор усіх войск.

Гулівер здалёк пачуў гукі труб. Ён узняў вышэй канцы канатаў, якія трымаў у руцэ, і моцна закрычаў:

– Няхай жыве магутны імператар Ліліпуціі!

На беразе стала ціха – так ціха, быццам усе ліліпуты анямелі ад здзіўлення і радасці.

Гулівер чуў толькі цурчанне вады ды лёгкі шум спадарожнага ветру, які надзімаў ветразі блефускуанскіх караблёў.

І раптам тысячы шапак, каўпачкоў і капелюшоў разам узляцелі над набярэжнай Мільдэнда.

– Няхай жыве Куінбус Флестрын! Няхай жыве наш слаўны збавіцель! – закрычалі ліліпуты.

Як толькі Гулівер выйшаў на сушу, імператар загадаў узнагародзіць яго трыма каляровымі ніткамі – сіняй, чырвонай і зялёнай – і падараваў яму тытул «нардака» – самы высокі ва ўсёй імперыі.

Гэта была нечуваная ўзнагарода. Прыдворныя кінуліся віншаваць Гулівера.

Толькі адмірал Скайрэш Балгалам, у якога была ўсяго адна нітка – зялёная, адышоў убок і не сказаў Гуліверу ні слова.

Гулівер пакланіўся імператару і надзеў усе каляровыя ніткі на сярэдні палец: падперазацца імі, як гэта рабілі ліліпуцкія міністры, ён не мог.

У гэты дзень у палацы ў гонар Гулівера было наладжана вялікае свята. Усе танцавалі ў залах, а Гулівер ляжаў на двары і, абапёршыся на локаць, глядзеў у акно.

16

Пасля свята імператар выйшаў да Гулівера і аб'явіў яму новую найвышэйшую міласць. Ён даручае Чалавеку-Гары, нардаку ліліпуцкай імперыі, сплаваць яшчэ раз у Блефуску і прывесці адтуль усе караблі, якія засталіся ў непрыяцеля – транспартныя, гандлёвыя і рыбалоўныя.

– Дзяржава Блефуску, – сказаў ён, – жыла да гэтага часу рыбалоўствам і гандлем. Калі забраць у яе флот, яна павінна будзе назаўсёды скарыцца Ліліпуціі, выдаць імператару ўсіх тупаканечнікаў і прызнаць свяшчэнны закон, які гаворыць: «Разбівай яйкі з вострага канца».

Гулівер асцярожна адказаў імператару, што ён заўсёды рады служыць яго ліліпуцкай вялікасці, але павінен адмовіцца ад міласцівага даручэння. Ён сам нядаўна адчуў, якія цяжкія яны, ланцугі няволі, і таму не можа зрабіць рабамі цэлы народ.

Імператар нічога не сказаў і пайшоў у палац.

А Гулівер зразумеў, што з гэтай мінуты ён назаўсёды страціў яго міласць: уладар, які марыць заваяваць свет, ніколі не даруе тым, хто асмельваецца стаць яму ўпопёрак дарогі.

І сапраўды, пасля гэтай размовы Гулівера пачалі радзей запрашаць у палац. Ён хадзіў адзін вакол замка, і прыдворныя карэты больш не спыняліся ля яго парога.

Толькі аднойчы пышная працэсія выйшла з варот сталіцы і накіравалася да жылля Гулівера. Гэта было блефускуанскае пасольства, якое прыбыло да імператара Ліліпуціі для заключэння міру.

Вось ужо некалькі дзён, як гэта пасольства, якое складалася з шасці пасланнікаў і пяцісот чалавек світы, знаходзілася ў Мільдэнда. Яны спрачаліся з ліліпуцкімі міністрамі аб тым, колькі золата, жывёлы і хлеба павінен аддаць імператар Блефуску за вяртанне хоць бы паловы флоту, які прывёў Гулівер.

Мір паміж дзвюма дзяржавамі быў заключаны на ўмовах, вельмі выгадных для Ліліпуціі і вельмі нявыгадных для дзяржавы Блефуску. Дарэчы, блефускуанцам было б яшчэ горш, калі б за іх не заступіўся Гулівер.

Гэта заступніцтва канчаткова пазбавіла яго прыхільнасці імператара і ўсяго ліліпуцкага двара.

Хтосьці расказаў аднаму з пасланнікаў, чаму разгневаўся імператар на Чалавека-Гару. Тады паслы вырашылі наведаць Гулівера ў яго замку і запрасіць да сябе на выспу.

Ім было цікава паглядзець зблізку на Куінбуса Флестрына, пра якога яны шмат чулі ад блефускуанскіх маракоў і ліліпуцкіх міністраў.

Гулівер добразычліва прыняў чужаземных гасцей, абяцаў пабываць у іх на радзіме, а на развітанне патрымаў усіх паслоў разам з іх коньмі ў сябе на далонях і паказаў ім горад Мільдэнда з вышыні свайго росту.

17

Вечарам, калі Гулівер ужо сабраўся класціся спаць, у дзверы яго замка ціхенька пастукалі.

Гулівер выглянуў за парог і ўбачыў перад сваімі дзвярыма двух людзей, якія трымалі на плячах крытыя насілкі.

На насілках у аксамітным крэсле сядзеў чалавечак. Твару яго не было відаць, таму што чалавечак захутаўся ў плашч і насунуў на лоб капялюш.

Убачыўшы Гулівера, чалавечак адправіў сваіх слуг у горад і загадаў ім вярнуцца апоўначы.

Калі слугі пайшлі, начны госць сказаў Гуліверу, што хоча адкрыць яму вельмі важную тайну.

Гулівер падняў насілкі з зямлі, схаваў іх разам з госцем у кішэню свайго кафтана і вярнуўся да сябе ў замак.

Там ён шчыльна зачыніў дзверы і паставіў насілкі на стол.

Толькі тады госць адхінуў свой плашч і зняў капялюш. Гулівер пазнаў аднаго з прыдворных, якога ён нядаўна выручыў з бяды.

Яшчэ ў той час, калі Гулівер бываў пры двары, ён выпадкова даведаўся, што гэтага прыдворнага лічаць тайным тупаканечнікам. Гулівер заступіўся за яго і даказаў імператару, што на яго нагаварылі ворагі.

Цяпер прыдворны з'явіўся да Гулівера, каб, у сваю чаргу, аддзячыць Куінбасу Флестрыну.

– Толькі што, – сказаў ён, – на тайнай нарадзе быў вырашаны ваш лёс. Адмірал далажыў імператару, што вы прымалі ў сябе паслоў варожай краіны і паказвалі ім з далоні нашу сталіцу. Усе міністры патрабавалі вашай смерці. Адны прапаноўвалі падпаліць ваш дом, акружыўшы яго дваццацітысячнай арміяй; другія – атруціць вас, намачыўшы ядам ваша адзенне і кашулю; трэція – замарыць голадам. І толькі дзяржаўны сакратар Рэльдрэсель раіў пакінуць вас жывым, але выкалаць вочы. Ён гаварыў, што страта вачэй не адбярэ ў вас сілу і нават дадасць храбрасці, бо чалавек, які не бачыць небяспекі, не баіцца нічога на свеце. У рэшце рэшт наш літасцівы імператар пагадзіўся з Рэльдрэселем і загадаў заўтра ж асляпіць вас востра адточанымі стрэламі. Калі можаце, ратуйцеся, а я павінен зараз жа пайсці ад вас гэтак жа тайна, як і прыбыў сюды.

Гулівер ціхенька вынес свайго госця за дзверы, дзе яго ўжо чакалі слугі, а сам, не доўга думаючы, пачаў рыхтавацца да ўцёкаў.

18

З коўдрай пад пахай Гулівер выйшаў на бераг. Асцярожна прабраўся ён у гавань, дзе стаяў на якары ліліпуцкі флот. У гавані не было ні душы. Гулівер выбраў самы вялікі з усіх караблёў, прывязаў да яго носа вяроўку, паклаў у яго свой кафтан, коўдру і чаравікі, потым падняў якар і пацягнуў карабель за сабою ў мора. Ціха, стараючыся не плюхаць, дайшоў ён да сярэдзіны праліва, а далей паплыў.

Плыў ён у той самы бок, адкуль прывёў нядаўна ваенныя караблі.

Вось нарэшце і блефускуанскі бераг!

Гулівер увёў у бухту свой карабель і выйшаў на бераг. Вакол было ціха, маленькія вежы блішчалі пры святле месяца. Увесь горад яшчэ спаў, і Гулівер не захацеў будзіць жыхароў. Ён лёг ля гарадской сцяны, закруціўся ў коўдру і заснуў.

Раніцой Гулівер пастукаў у гарадскія вароты і папрасіў начальніка варты паведаміць імператару аб тым, што ў яго ўладанні прыбыў Чалавек-Гара. Начальнік варты далажыў аб гэтым дзяржаўнаму сакратару, а той – імператару. Імператар Блефуску з усім сваім дваром зараз жа выехаў насустрач Гуліверу. Ля варот усе мужчыны саскочылі з коней, а імператрыца і яе дамы выйшлі з карэты.

Гулівер лёг на зямлю, каб прывітаць блефускуанскі двор. Ён папрасіў дазволу агледзець выспу, але нічога не сказаў аб тым, што ўцёк з Ліліпуціі. Імператар і яго міністры вырашылі, што Чалавек-Гара проста прыехаў да іх у госці, паколькі яго запрасілі паслы.

У гонар Гулівера было наладжана ў палацы вялікае свята. Для яго зарэзалі шмат тлустых быкоў і бараноў, а калі зноў настала ноч, Гулівера пакінулі пад адкрытым небам, бо ў Блефуску не знайшлося для яго адпаведнага памяшкання.

Ён зноў лёг ля гарадской сцяны, захутаўшыся ў ліліпуцкую коўдру з абрэзкаў.

19

За тры дні Гулівер абышоў усю імперыю Блефуску, агледзеў гарады, вёскі і сядзібы. Усюды за ім бегаў натоўп людзей, як і ў Ліліпуціі.

Размаўляць з жыхарамі Блефуску яму было лёгка, бо блефускуанцы ведаюць ліліпуцкую мову не горш, чым ліліпуты ведаюць блефускуанскую.

Гуляючы па нізкіх лясах, мяккіх лугах і вузкіх дарожках, Гулівер выйшаў на процілеглы бераг выспы. Там ён сеў на камень і пачаў думаць аб тым, што яму цяпер рабіць: застацца на службе ў імператара Блефуску ці папрасіць у імператара Ліліпуціі памілавання. Вярнуцца да сябе на радзіму ён ужо не спадзяваўся.

І раптам далёка ў моры ён заўважыў штосьці цёмнае, падобнае не то на скалу, не то на спіну вялікай марской жывёліны. Гулівер скінуў чаравікі і шкарпэткі і пайшоў уброд паглядзець, што гэта такое. Хутка ён зразумеў, што гэта не скала. Скала не магла б пасоўвацца да берага разам з прылівам. Гэта і не жывёліна. Хутчэй за ўсё гэта перакуленая лодка.

Сэрца ў Гулівёра забілася. Ён адразу ўспомніў, што ў яго ў кішэні падзорная труба, і прыставіў яе да вачэй. Так, гэта была лодка! Відаць, бура сарвала яе з карабля і прынесла да блефускуанскіх берагоў.

Гулівер пабег у горад і папрасіў імператара даць яму зараз жа дваццаць самых вялікіх караблёў, каб прыгнаць лодку да берага.

Імператару было цікава паглядзець на незвычайную лодку, якую знайшоў у моры Чалавек-Гара. Ён паслаў па яе караблі і загадаў дзвюм тысячам сваіх салдат дапамагчы Гуліверу выцягнуць яе на сушу.

Маленькія караблі падышлі да вялікай лодкі, зачапілі яе кручкамі і пацягнулі за сабой. А Гулівер плыў ззаду і падштурхоўваў лодку рукой. Нарэшце яна торкнулася носам у бераг. Дзве тысячы салдат дружна ўхапіліся за прывязаныя да яе вяроўкі і дапамаглі Гуліверу выцягнуць яе з вады.

Гулівер агледзеў лодку з усіх бакоў. Адрамантаваць яе было не так і цяжка. Ён адразу ж узяўся за работу. Перш за ўсё ён акуратна праканапаціў дно і барты лодкі, затым выразаў з самых вялікіх дрэў вёслы і мачту. У час яго працы тысячныя натоўпы блефускуанцаў стаялі навокал, глядзелі, як Чалавек-Гара рамантуе лодку-гару.

Калі ўсё было гатова, Гулівер пайшоў да імператара, стаў перад ім на адно калена і сказаў, што хацеў бы хутчэй рушыць у дарогу, калі яго вялікасць дазволіць яму пакінуць выспу. Ён даўно знудзіўся па сваёй сям'і і сябрах і спадзяецца сустрэць у моры карабель, які завязе яго на радзіму.

Імператар спрабаваў угаварыць Гулівера застацца ў яго на службе, абяцаў яму шматлікія ўзнагароды і нязменную прыхільнасць, але Гулівер стаяў на сваім. Імператар павінен быў згадзіцца.

Вядома, яму вельмі хацелася пакінуць у сябе на службе Чалавека-Гару, які адзін мог знішчыць непрыяцельскую армію ці флот. Але калі б Гулівер застаўся жыць у Блефуску, гэта абавязкова выклікала б жорсткую вайну з Ліліпуціяй.

Некалькі дзён таму назад імператар Блефуску атрымаў ад імператара Ліліпуціі доўгае пісьмо з патрабаваннем адправіць назад у Мільдэнда ўцекача Куінбуса Флестрына, звязаўшы яму рукі і ногі.

Блефускуанскія міністры доўга думалі, што адказаць на гэтае пісьмо. Нарэшце, пасля трохдзённых роздумаў, яны напісалі адказ.

У іх пісьме было сказана, што імператар Блефуску вітае свайго сябра і брата імператара Ліліпуціі Гальбаста Мамарэн Эўлем Гердайла Шэфін Молі Олі Гой, але вярнуць яму Куінбуса Флестрына не можа, бо Чалавек-Гара толькі што адплыў на велізарным караблі невядома куды. Імператар Блефуску віншуе свайго любімага брата і сябе са збаўленнем ад лішніх клопатаў і вялікіх выдаткаў.

Адаслаўшы гэтае пісьмо, блефускуанцы пачалі спешна збіраць Гулівера ў дарогу.

Яны зарэзалі трыста кароў, каб змазаць яго лодку тлушчам. Пяцьсот чалавек пад наглядам Гулівера зрабілі два вялікія ветразі. Каб ветразі атрымаліся моцныя, яны ўзялі самае тоўстае тамашняе палатно і сшылі яго, склаўшы ў трынаццаць столак. Снасці, якарны і прычальны канаты Гулівер зрабіў сам, скруціўшы па дзесяць, дваццаць і нават трыццаць моцных вяровак лепшага гатунку. Замест якара ён прывязаў вялікі камень.

Усё было гатова да адплыцця.

Гулівер апошні раз пайшоў у горад, каб развітацца з імператарам Блефуску і яго падданымі.

Імператар са сваёй світай выйшаў з палаца. Ён пажадаў Гуліверу шчаслівай дарогі, падарыў свой партрэт на ўвесь рост і кашалёк з дзвюма сотнямі чырвонцаў – у блефускуанцаў яны называюцца «спругамі».

Кашалёк быў вельмі далікатнай работы, а манеты можна было разгледзець толькі з дапамогай павелічальнага шкла.

Гулівер ад усяго сэрца падзякаваў імператару, завязаў абодва падарункі ў ражок сваёй насоўкі і, памахаўшы капелюшом усім жыхарам блефускуанскай сталіцы, пайшоў на бераг.

Там ён пагрузіў у лодку сотню валовых і трыста бараніх тушаў, вяленых і вэнджаных, дзвесце мяшкоў сухароў і столькі смажанага мяса, колькі паспелі прыгатаваць за тры дні чатырыста павароў.

Акрамя таго, ён узяў з сабою шэсць жывых кароў і столькі ж авечак з баранамі.

Яму вельмі хацелася развесці такіх танкарунных авечак у сябе на радзіме.

Каб карміць у дарозе свой статак, Гулівер паклаў у лодку вялікі ахапак сена і мяшок збожжа.

24 верасня 1701 года, у шэсць гадзін раніцы, карабельны доктар Лемюэль Гулівер, празваны ў Ліліпуціі Чалавекам-Гарой, узняў ветразь і пакінуў выспу Блефуску.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю