355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Джонатан Свифт » Падарожжы Гулівера » Текст книги (страница 8)
Падарожжы Гулівера
  • Текст добавлен: 6 мая 2017, 03:30

Текст книги "Падарожжы Гулівера"


Автор книги: Джонатан Свифт



сообщить о нарушении

Текущая страница: 8 (всего у книги 8 страниц)

16

3 чэрвеня 1706 года карабель, які падняў на свой борт Гулівера, падышоў да берагоў Ангельшчыны.

Некалькі месяцаў ён быў у дарозе і тры-чатыры разы заходзіў у парты, каб папоўніць запасы правізіі і свежай вады, але Гулівер, стомлены сваімі прыгодамі, ні разу не пакінуў каюты.

І вось падарожжа яго скончылася. Ён па-сяброўску развітаўся з капітанам, які даў яму на дарогу грошай, і, наняўшы каня, паехаў дамоў.

Усё, што ён бачыў на знаёмых з дзяцінства дарогах, здзіўляла яго.

Дрэвы здаваліся яму нізкімі кустамі, дамы і вежы – картачнымі домікамі, а людзі – ліліпутамі.

Ён баяўся раздушыць прахожых і моцна крычаў ім, каб яны збочылі з дарогі.

На гэта яму адказвалі лаянкай і насмешкамі. А нейкі сярдзіты фермер ледзь не адлупцаваў яго палкай.

Нарэшце дарогі і вуліцы засталіся ззаду.

Гулівер пад'ехаў да варот свайго дома. Стары слуга адчыніў яму дзверы, і Гулівер, нагнуўшы галаву, пераступіў цераз парог: ён баяўся стукнуцца галавой аб вушак, які здаўся яму цяпер занадта нізкім.

Жонка і дачка выбеглі яму насустрач, але ён не адразу ўбачыў іх, бо па прывычцы глядзеў угору.

Усе родныя, сябры і суседзі здаваліся яму маленькімі, бездапаможнымі і кволымі, як матылькі.

– Напэўна, вам вельмі дрэнна жылося без мяне, – гаварыў ён з жалем. – Вы так схуднелі і паменшалі, што вас цяжка ўбачыць!

А сябры, родныя і суседзі, са свайго боку, шкадавалі Гулівера і лічылі, што небарака з'ехаў з глузду.

Так мінуў тыдзень, другі, трэці…

Гулівер пакрысе зноў пачаў прывыкаць да свайго дома, да роднага горада і знаёмых рэчаў. З кожным днём ён усё менш здзіўляўся, бачачы вакол сябе простых, звычайных людзей звычайнага росту.

У рэшце рэшт ён зноў навучыўся глядзець на іх, як на роўных, а не знізу ўгору і не зверху ўніз.

Глядзець на людзей так вельмі зручна і прыемна, таму што не трэба ні задзіраць галаву, ні згінацца ў тры пагібелі.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю