355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Янка Брыль » Сёння і памяць » Текст книги (страница 9)
Сёння і памяць
  • Текст добавлен: 3 декабря 2017, 08:00

Текст книги "Сёння і памяць"


Автор книги: Янка Брыль



сообщить о нарушении

Текущая страница: 9 (всего у книги 16 страниц)

Адзін з нас зняў дзяўчынку там, дзе мы спынілі яе,– каля плоціка, за якім, над якім узвышалася пірамідка помніка, каля яшчэ адной магілы, ужо не закатаваных гітлераўскімі карнікамі старых, жанчын і такіх, як гэтая малая, а салдацкага, нават сімвалічнага: па тых, што палеглі не дома.

Гадоў дзяўчынцы каля дзесяці, а можа, і трохі больш. Босыя ножкі, вельмі старанна стуленыя ступачкі, светла-стракатая караткаватая сукеначка, просценька мілы, пасур'ёзнелы перад аб'ектывам тварык. Яшчэ адны чыстыя, ясныя вочы народнай несмяротнасці.

Дакор многаму, што было раней...

Трывога: а што ж будзе з такімі, з наступнымі?..

Адно, здаецца, я ўбачыў у тых вачах, а другое – адчуў.

Але ж і радасць была ў нас,– нібы вады крынічнай напіліся. Бо спатканне такое – пасля новых ды новых жахлівых расказаў у папярэдняй вёсцы, сённяшняй, і ва ўчарашніх, пазаўчарашніх...

У нашай кнізе «Я з вогненнай вёскі...», да якой мы тады рыхтаваліся, дзяўчынцы гэтай месца не знайшлося. Нават на здымак з адпаведным подпісам, пра што мы, калі ўжо ехалі адтуль, пагаварылі. Бо здымак, як тут не шкадуй, узяў ды... не надта ўдаўся.

І вось яна стаіць у маёй памяці. Стаіць каля шэрага нізкага плоціка, пад прымітыўна «створаным» і абгароджаным помнікам, стаіць са сваімі быстрымі босымі ножкамі, з непераможна і да болю сумна чыстымі вачыма, са сваім нязвычным «завірочвайце», стаіць, а я ўсё ніяк – ужо дзевяты год – не разбяруся, не вырашу: тэма гэта ці толькі светлы, шчымлівы ўспамін?..

1980

Чытаючы..

У жыцці – то звычайныя будні, то нейкае свята. Будняў непараўнана больш. Чалавек бывае то ў будзённым, рабочым адзенні, то зрэдку ў святочным.

Што да салдатаў, дык яны бываюць святочнымі не ў вайну. І толькі наіўна-недаросламу або даросла-недалёкаму чалавеку салдацкі шык можа здавацца выглядам заўсёдным, абавязковым. Непарадный будні вайны непрыгожыя, рэчаіснасць вайны агідна-жахлівая.

Тую вайну, што канчалася ў маім маленстве, першую сусветную, я ўяўляю па расказах і апісаннях.

Расказаў былых удзельнікаў паслухаўся я раней, чым начытацца апісанняў той вайны, мастацкіх і немастацкіх, раней, чым убачыць адлюстраванне яе ў фатаграфіях і малюнках, у дакументальным і мастацкім кіно.

З апісанняў, найпазнейшых па часе іх прачытання і наймацнейшых па нявыяўленым, падтэкставым, і выяўленым, адкрыта значным змесце кнігі двух, у ідэйным сэнсе полюсна супрацьлеглых, аўтараў. Поршы – Эрых фон Людэндорф, славуты генерал, што быў адной з наймацнейшых апораў кайзера Вільгельма, а потым яшчэ і падпоркай дэбютанта Гітлера. Другі – Яўген Віктаравіч Тарле, савецкі вучоны сусветнай вядомасці, гісторык і публіцыст з глыбокай эрудыцыяй і бліскучым літаратурным стылем. У першага аўтара – «Мои воспоминания о войне 1914-1918 гг.», у другога – «Европа в эпоху империализма. 1871-1919».

Фотасведчанні, зноў жа апошнія па часе майго з імі знаёмства,– у тагачасных часопісах, розныя па сваёй свядомай ці больш несвядомай адноснай аб'ектыўнасці. На пажаўцелых старонках – будні рускіх і саюзных салдатаў: французскіх, англійскіх, амерыканскіх, а таксама, хоць і ў меншай колькасці, салдатаў варожых: нямецкіх, аўстра-венгерскіх, турэцкіх. Тыя, каго прымушалі забіваць адны адных масава і адзін аднаго паасобку, чорнарабочыя вайны, людзі працоўных нізоў, раней ці пазней узятыя на вайну, усюды і ўсе, нягледзячы на намаганні фотакарэспандэнтаў прыгладзіць, упрыгожыць іх ненатуральны побыт, усюды і ўсе яны, дзеці розных народаў, выглядаюць па сваіх пазіцыях зусім непарадна, будзёпна, а ўсё ж не на ўсю сілу праўдзівасці рэальна.

Найбольш будзённасці ў параненых, інвалідах, палонных,– у людзей, вызваленых ад дурману дысцыпліны.

Як гэта лёгка было з кожнага будзённага салдата рабіць карыкатуру, нашым мастакам з варожых, а варожым з нашых!..

Рэальнасць іхніх цяжкасцей і пакут цяжка ўявіць, не паспытаўшы гэтага ў той ці іншай меры самому. Хіба толькі маці адчуе іх сэрцам. Згадаем міжнароднае, спрадвечнае: «І мой жа там...» Хіба толькі сапраўдны мастак, адораны сілай сардэчнага пранікнення ў глыбінную сутнасць жыцця, зможа ўявіць ці сваіх найбліжэйшых, ці самога сябе ў гразкіх, халодных, галодных, вашывых акопах, пад артагнём, пад кулямі ў чыстаполіцы, у пакутах раненняў, на подступах да смерці... І ў мастакоў слова зачаста бывае не поўнасцю тое, што трэба, каб па-сапраўднаму ўявіць жахлівую праўду вайны, далёка не кожны з іх мае права сказаць пра сябе, як у Міцкевіча: «Завуць мяне мільён, бо я за мільёны цярпець катаванні мушу». Аднак жа пра гэта трэба думаць і дбаць кожнаму з нас, бо інакш наша слова будзе і пустацветам і пустаколасам.

Нават калі вайна мае разумную мэту, калі яна справядлівая, салдату, простаму чалавеку, трэба гэта разумець. А дурная вайна? «Чаму я павінен пакутаваць, гінуць чортведама дзе і за што?!» Якое мужнасці молена тут ад яго, нявіннага, патрабаваць?..

...Людэндорф – пра турэцкі генацыд у Арменіі:

«Сваімі недаравальнымі адносінамі да армян Турцыя сама ў сябе адняла рабочыя сілы, так неабходныя ёй цяпер для пабудовы чыгунак і апрацоўкі зямлі».

Якая безгаспадарчасць! Так і ўспамінаюцца асвенцімы другой сусветнай.

Тады ўжо іншы фельдмаршал, іншы Эрых і фон – Манштэйн – гаварыў:

«У варожых гарадах значнай частцы насельніцтва даводзіцца галадаць. Не трэба, кіруючыся лжывым пачуццем гуманнасці, што-небудзь даваць ваеннапалонным або насельніцтву, калі яны не на службе нямецкага вермахта».

Толькі і розніцы, што гуманныя пачуцці Людэндорф называў фальшывымі, а Манштэйн ілжывымі.

Зноў Людэндорф:

«Рэйхстаг змякчыў дысцыплінарныя спагнанні. У адказных начальнікаў такім чынам быў адабраны самы дзейсны спосаб дысцыплінарнага спагнання, а іменна – замена строгага арышту падвешваннем. Гэтае пакаранне было, вядома, надзвычай цяяжім... аднак поўная адмена яго была згубнай».

Чытаючы гэта, я ўспомніў такі расказ пра катаванні ў польскай дэфензіве:

«Адзін чалавек падвешаны, а два, якія яго падвесілі, стаяць і глядзяць. І лічаць, што яны робяць святую справу. І калі гэта кончыцца? Відаць, ніколі: у чалавеку столькі зверства!..»

Гаварыў гэта адзін з маіх незабыўных сяброў, журналіст Якуб Міско, якога і білі рознымі спосабамі, і падвешвалі, падполынчык-камуніст, шматгадовы санацыйны вязень, чалавек, які потым быў добрым салдатам, абараняў Сталінград, браў Берлін.

Успомніўся мне таксама выпадак у Княжаводцах каля Мастоў, калі гэтую вялікую, прыгонную вёску пад Нёманам расстрэльвалі і палілі сонечным чэрвеньскім днём сорак трэцяга года. Толькі за тое, што гэтая вёска была найбліжай ад таго месца на чыгунцы, дзе партызаны падарвалі гітлераўскі цягнік. Ціхі стары, што цудам ацалеў тады, расказваў нам – для кнігі «Я з вогненнай вёскі...» – усё, што жыло ў яго памяці. Міне іншым, і такое, што ў кнігу не ўвайшло:

«Адзін немец, малады салдат, не захацеў страляць людзей, дык нейкі іхні старшы падвёў яго да сасны і паставіў ілбом у дрэва – стой так. І той стаяў да канца, пакуль яны ўсе не сабраліся ехаць. Я ляжаў у кустах і сам гэтага не бачыў, гэта мне потым падводчык з Луннай расказваў. Людзей жа гналі ў падводы, дабро пабітых забіраць».

У старога тады забілі жонку і дзяцей. З другою жонкай дзяцей няма. І душа яго поўніцца толькі ўспамінамі, горам па тых, што калісьці, ужо так даўно, былі. Мы не наводзілі чалавека на тэму міжнародную, агульналюдскую,– ён сам успомніў пра таго маладога немца, гаворачы пра жахлівае гора, сваё і чужое.

Нялёгка пранікнуць у душу таго салдата, юнака каля сасны, хоць я і ведаю трохі Германію 1939-1941 гг. Гэта павінны, перш за ўсё, зрабіць самі немцы, пісьменнікі, каму з іх дорага называцца сапраўднымі дзецьмі свайго народа.

Л я тут думаю больш за ўсё пра адно: як гэта цяжка – дыхаць супраць вялікай, бруднай вады, як гэта страшна – быць самотным у чорнай ночы вялікага, ледзь не агульнага азвярэння. Пра што ён думаў, той юнак, упёрты лбом у сасну?..

У Людэндорфа яшчэ і такое: «за ўхіленне ад работ» прывязвалі да дрэў, ці так сабе, ці ўніз галавою.

...Кайзер Вільгельм і цар Мікалай называлі адзін аднаго братам, зусім па-сямейнаму падпісваліся ў пісьмах «Віллі» і «Нікі». Якімі ж нікчэмнасцямі аказаліся гэтыя «браты», калі іх турнулі з вышак!.. Тарле, грунтуючыся на сведчаннях відавочцаў і дакументах, расказвае пра смярдзюча-баязлівыя ўцёкі ў Галандыю надзьмутага жэстыкулятара «Віллі», які пасля апраўдваўся кнігаю мемуараў – «непатрэбнай і нуднай, ілжывай ад першага да апошняга радка». А пра «Нікі» дастаткова пераканальна сведчыць ён сам, у сваім екацерынбургскім штодзённіку: «Адстаяў абедню... калоў дровы... у Петраградзе яшчэ ўсё непарадкі...»

Як гэта смачна – пасмяяцца з таго, хто ўчора быў богам, а сёння значыцца звычайнай шэрасцю ці нават поганню! І як гэта дрэнна, шкодна, што людзі смяюцца з гэтага потым і так, як быццам яны, хто смяецца, тут ні пры чым, што для іх усё роўна,– што было і што ёсць, і што будзе!..

...Дарэчы,– заўвага праз шэсць гадоў,– кнігу Людэндорфа (вялікафарматны таміна выдання дваццатых гадоў) прыслаў мне, «толькі прачытаць», Павел Нілін, з якім мы нямала пахадзілі ў гутарках па летнім юрмальскім узбярэжжы. Я адаслаў яе, з цікавасцю і карысцю прачытаўшы на подступах да аповесці «Золак, убачаны здалёк». А потым, калі ўжо Ніліна не стала, яго блізкія прыслалі мне гэтую кнігу на добры ўспамін пра Паўла Піліпавіча, выдатнага пісьменніка і душэўнага рускага чалавека.

У дакументальным тэлефільме «Формула гуманізму» Нілін выступіў публічна ці не апошні раз у жыцці, ужо безнадзейна хворы. Па-свойму проста, з усмешкай болю і мудрасці гаварыў ён пра тое, што і адыходзіць у нябыт не хочацца, і вельмі цяжка думаць пра тое, што не вядома, ці будзе пасля цябе «младая жизнь играть у гробового входа», ці дадуць ёй арганізатары новай вайны... Дэманстраваўся тэлефільм напрадвесні восемдзесят трэцяга, запісвалі Паўла Піліпавіча амаль на два гады раней. І ціхі голас яго, і жывая, мілая ўсмешка прыйшлі да нас, хто яго ведаў і ведае, ужо здалёк – з нейкім журботна-ўзвышаным дакрананнем да вечнасці...

1977; 1983

Дзве з легенды

«Усім добрым ва мне я абавязаны кнігам». Услед за Горкім так могуць сказаць дый кажуць многія, кожны па-свойму. I я ўжо нямала пра гэта пісаў, аднак сказаў, здаецца часамі, далека не ўсё. Бо i пра кнігу, як пра маці – зноў жа згадаем Горкага,– можна расказваць бясконца.

Мае маленства прыйшлося на складаны час пасля першай сусветнай i грамадзянскай войнаў, пачатак яго прайшоў у савецкім горадзе, а больш свядомы працяг у заходнебеларускай вёсцы. Чытаць мяне навучылі па-руску, да школы. А школа ў нашым Загоры была тады польская, з рэдкімі беларускімі ўрокамі. Такім чынам – тры мовы, на якіх я пачынаў знаёмства з мастацкім словам.

Польскія кнігі дзецям давалі ў школе. Беларускія былі там для нас як буквары ды чытанкі; іншыя кнігі на роднай мове зрэдку трапляліся па хатах. Рускіх у вёсцы было найбольш. У нашай хаце – частка на лаве за сталом, цэлы ix стосік на покуці, а на гарышчы – яшчэ i ў вялікай чамаданістай карзіне. Той скарб, што бацька, дзякуй яму, прывёз з Адэсы.

I было яшчэ ў нас шкадаванне, сямейная легенда пра дзве надзвычайныя кнігі, якіх мы не здолелі ў вёску давезці. Пры пераездзе граніцы трэба было плаціць,– адтуль мне помнілася грозна-незразумелае слова кантрыбуцыя,– а грошай не хапіла, i ў Мінску, дзе мы адбывалі некалькі дзён каранцін – другое грознае слова,– прыйшлося сёе-тое прадаць, у тым ліку дзве кнігі.

Адна з ix – аднатомнік Гогаля.

На шчасце, такі самы аднатомнік быў, як неўзабаве аказалася, у суседа, застаўся з тых гадоў, калі ў нашай мясцовасці доўга трымалася лінія русканямецкага фронту i ў хаце дзядзькі Ёсіпа «стаялі» царскія афіцэры.

Мы пазычалі Гогаля i тады, калі я, найменшы ў хаце, толькі гартаў тую вялікую, тоўстую кнігу, бясконца гледзячы цацкі-малюнкі, тлумачэнні да якіх сяды-тады давалі старэйшыя. Адно па-малечы ўчэпіста, ліпка запаміналася, другое ж трэба было дадумваць у адзіноце, да якое, дарэчы, з самага малку i мяне спакваля прывучыла кніга. Тарас Бульба i дзе на кулачкі з сынам; свіння ўсадзіла лыч i вушы, усю сваю лабэціну ў маленькае акно, з двара ў хату, i вельмі здзівілася; таўшчэзны Сабакевіч, падвязаўшыся сурвэткай, аберуч узброіўшыся, жарэ сваю вялізную рыбіну... I яшчэ, i яшчэ. Усё ў тым Гогалі ўспрымалася тады на смак, як у галоднага, на дотык, як у сляпога, на зрок, як у азоранага ўпершыню. Успрымалася з тым нечым невымоўна блізкім i вельмі патрэбным, ужо сяк-так адчувальным у малюнках i яшчэ ўсё бясконца загадкавым, панадна таямнічым i ў дробненькай стракатасці, i ў белі старонак тэксту. Адна за адной, адна за адной – за адзін раз ніколі да канца не дагартаешся. I гэта добра так, з тым адчуваннем ціхай, самотнай бясконцасці. Поле бе лае – снег, якому няма канца, поле шэрае – ралля, якая таксама навокал, куды ні зірнеш. I прадчуванне, незразумела шчаслівае прадчуванне красы i сілы слова.

Пазычалі мы той аднатомнік i тады, калі ўжо i я пачаў чытаць, патроху ўваходзіць у цудоўны гогалеўскі свет.

Здарыўся быў з тою кнігай вялікі канфуз. Калі яна была пазычана богведама які ўжо раз, я не толькі сам вельмі доўга не аддаваў яе, але, каб падзяліцца шчасцем смеху, яшчэ i ў школу ўпотай панёс, ужо ў мястэчка, даў яе пачытаць, узяць дахаты аднаму з найбліжэйшых сяброў. Сусед наш не ведаў пра гэта, яму проста апрыкрала доўга чакаць, i ён у нядзелю зайшоў па Гогаля сам. Салідны, нават суровы, як здавалася, дзядзька Есіп, вельмі старанны, працавіты i зборлівы гаспадар. Спачатку мне, нягледзячы на ўсю даросласць сямікласніка, які ўжо i чуб адмысловы адгадаваў, i вершы пісаў, у якога ўжо, як гаворыцца, кнігі ў сумцы, a дзеўкі ў думцы, прыйшлося ганебна схавацца на гарышчы, сёе-тое там перажыць, пасля адчайна спусціцца адтуль на голас хатніх i – прызнацца. A ўжо назаўтра прынесці кнігу са школы i – наша маці, тады ўжо восьмы год удава, была жанчына строгая – ісці з пазыкай i просьбай яшчэ раз прабачыць.

Найгоршае было, аднак, у тым, што больш пазычаць гэты зачараваны аднатомнік я ўжо не асмельваўся, а Гогаля свайго займець прыйшлося гадоў праз пятнаццаць.

Другую кнігу з сямейнай легенды, «Русскую христоматию» А. Д. Галахава, убачыў я толькі днямі, праз шэсцьдзесят гадоў пасля таго, калі мог бачыць яе несвядома, вачыма дзіцяці, чаго не памятаю.

У адзін з тых чэрвеньскіх дзён 1922 года, калі тыя кнігі, Гогаля i Галахава... Бог мой, у той легендзе пасля адны імёны так хораша, так недасяжна гучалі!.. Калі наш бацька вырашыў ix прадаць і, узяўшы старэйшага з нашай хлапчукоўскай тройкі, дванаццацігадовага Колю, некуды з кнігамі пайшоў, мы ўдвух з сярэднім братам Мішам, яму восьмы, мне пяты год, залезлі ў чужыя слівы. На той паляне на паўднёвай, козыраўскай ускраіне Мінска, дзе гурбамі ляжалі бежанскія манаткі, выгружаныя з таварнякоў, i ад дажджу ды начное зябкасці паўставалі сякія-такія, з коўдраў ды посцілак, буданчыкі. Гаспадар саду накрыў двух нявопытных шкоднікаў у белых адэскіх панамках i прывёў нас туды, куды мы, румзаючы, паказалі. Тут падышоў i тата (на гарадскі лад – папа), хоць для расправы хапіла б i мамы адной. Аднак ніхто нас, помніцца, не караў, ні па-чужому, ні па-свойму, толькі, відаць, яны ўшчувалі, а мы хімкалі, ca страху там ці ад сораму. Найбольш запомнілася, проста-такі да шчымоты на языку, прыкрая кіслата тых цвёрда-зялёных, аскомістых сліў. I яшчэ адно – як мы, мама i я, раней за тыя слівы ці пасля ix, пайшлі купляць хлеб i як, купіўшы, вярталіся. Два незабыўныя адчуванні – сіла i цеплыня матчынай рукі i смак свежага, таксама цёплага сітнага хлеба, кавалачак якога я еў на хаду, можа, i ўпершыню такім спосабам: з шурпаценька-духмянаю мукой з-пад ніжняй скарынкі на ніжняй губе.

Праз шэсцьдзесят гадоў... Чаму ж так зацягнулася мая сустрэча з другою кнігай з далёкай, светлай легенды?.. Проста раней, больш ды менш маладому, не думалася пра пачатак жыцця так часта, як цяпер, калі да ўсяго, што калісьці было, цягне прыгледзецца найбліжэй, ва ўсё пранікнуць, усё сабраць у адно, як перад нейкім, найбольш адказным паходам.

У кнігасховішчах найбольшай мінскай бібліятэкі знайсці Галахава было не цяжка. I вось яна ляжыць перада мной – «Русская христоматия» (іменна так: христоматия) – з усімі яе «описаниями», «рассуждениями», «антологическими пиесами», з усёй абаяльнасцю «яцяў» i цвёрдых знакаў, што ледзь не казачна пераносяць цябе ў больш за стогадовую даўніну i пакідаюць на нейкі час сам-насам з любімымі, зноў нібы пасля доўгай разлукі. Гэта быў, аднак, не па-гогалеўску тоўсты, важкі аднатомнік, як мне здалёк неаднойчы ўяўлялася, а тры, розных гадоў выдання, паасобныя тамы двухтомніка, кнігі вялікага фармату, але не лішне тоўстыя, бо на тонкай, моцнай паперы. Дзве калонкі, густа запоўненыя тэкстам упадборку.

Каб жа такія два гамы ды ў вёсцы мець – у той далёкі, цёмны час,– гэта ж багацце якое, цэлая бібліятэка вершаў i прозы, i рускіх, i перакладных, прычым падабраных, пададзеных так культурна, з любоўю i веданнем!..

Аднак прызнаюся, што легенда, як толькі яна прыйшла на мой стол, амаль адразу неяк паблекла, ці што, нават ледзь не расчаравала мяне... У гэтай хрэстаматыі, што, як сведчыць энцыклапедыя, «складалася пад уплывам педагагічных i літаратурных поглядаў Бялінскага», з якім Галахаў сябраваў, што папаўнялася i дасканалілася ад выдання да выдання на працягу многіх дзесяцігоддзяў, я не знайшоў амаль нічога, чаго б мне не здаралася, з цікавасцю i захапленнем, сустракаць на іншых старонках – i ў малалецтве, i ў маладосці... А разам з гэтым як быццам расчараваннем было i прыемна, што ўсё значнейшае ў рускай i часткова ў сусветнай літаратуры не абмінула мяне i без Галахава, хоць, паўтараю, я быў бы шчаслівы сустрэцца з ім тады, калі так добра ведаў тугу па кнізе, так прагна шукаў i так няпроста знаходзіў патрэбнае не ў бібліятэках, a ў выпадковых кнігах маёй небагатай i цеснай жыццёвай прасторы.

Было i яшчэ адно адчуванне, з якім я ў сонечнай бібліятэчнай цішыні няспешна гартаў вялікія i тонкахрумставатыя старонкі даўняй, класічнай хрэстаматыі,– інтымная, бо ў кожнага свая, радасць яшчэ адной сустрэчы з тым ці іншым, што цікавіла, што захапляла калісьці. Абрыўкі, промні, прасторы вялікай паэзіі зноў ажывалі, паўтараліся ў душы, як паўтараюцца шчасліва паасобныя, найярчэйшыя ўсплёскі, абрыўкі найбліжэйшай сэрцу музыкі, што захаваліся ў запасніках нашай памяці i час ад часу выходзяць адтуль, з меншай ці з большай глыбіні, каб пасвяціць ды пагрэць у часамі нялёгкай дарозе жыцця.

Так зноў вярнулася да мяне тая касмічна высокая, казачна неабсяжная, да светлай сцішнаты прыгожая зімовая ноч, такая чароўная ў Фета, у яго гранічнай скупасці, у сіле прастаты:

Чудная картина,

Как ты мне родна:

Белая равнина,

Полная луна,

Свет небес высоких,

И блестящий снег,

И саней далеких

Одинокий бег.


Гэтыя санг ажио падкрэсліць захацелася – так яны бачыліся мне калісьці, i заўсёды, i сёння, так яны многа гавораць...

I такая яшчэ неразгадана абаяльная краса i сіла прастаты, жыццёвасці, ужо ў Нікіціна – ужо не ноч зімовая, з яе таямнічай, урачыста бязмежнай беллю i цішынёй, a росквіт летняй раніцы, з яе сакавіташматфарбным, сонечным рознагалоссем i стрыманай, па-маладому прытоенай цішынёй:

...Дремлет чуткий камыш. Тишь – безлюдье вокруг.

Чуть приметна тропинка росистая.

Куст заденешь плечом,– на лицо тебе вдруг

С листьев брызнет роса серебристая...


Як хвалявала такое, як глыбока расчульвала i ўздымала ў той час, калі ты ўваходзіў у жыццё, калі ты чыстым позіркам бачыў так многа i так ясна ў звычайным, што цябе акружала!..

Зрэшты, чаму «хвалявала», «уздымала», «было»? Было i засталося. Скажам, ніколі я не мог i сёння не магу спакойна прачытаць уголас такое простае, скупое, стрыманае ў Пушкіна:

...Сейчас отдать я рада

Всю эту ветошь маскарада,

Весь этот блеск, и шум, и чад

За стопку книг, за дикий сад,

За наше бедное жилище,

За те места, где в первый раз,

Онегин, видела я вас...


Тут – заўсёды глыбокая, хай сабе мімалётная паўза, каб толькі глыток паветра прыняць, каб дачытаць спакойна да канца:

...Да за смиренное кладбище,

Где нынче крест и тень ветвей

Над бедной нянею моей...


На два апошнія, зноў жа мною падкрэсленыя, радкі спакою таго ніколі не хапала.

На старонках галахаўскай «христоматии» – у вершы Жукоўскага – я нечакана сустрэўся i з тым, у чым, як падлетак, а потым i юнак, толькі прадчуваў найглыбейшую глыбіню, непазбежную мудрасць, якія цяпер, пасля многіх неадхільных удараў i незваротных страт разумею інакш. Настолькі інакш, што да горкага, незагойнага вопыту, да столькіх ужо варыян таў яго нават i дакранацца памяццю балюча. Пакуль не пройдзе на гэты раз, пакуль зноў не супакоішся на галоўным.

Вось ён, той верш, увесь у чатырох радках, пад назвай «Воспоминание»:

О милых спутниках, которые наш свет

Своим сопутствием для нас животворили,

Не говори с тоской: их нет,

Но с благодарностию: были.


Цяпер разумеет, тады прадчуваў... I добра, што прадчуваў. А можа, i ўбачыў, адчуў тады, чаго добрага, наймацней, каб потым вяртацца да тое глыбіні, да таго пранікнення, удзячна асвяжаць душу, з гадамi ды нягодамі ў нечым прытомленую, a ў нечым i апашлелую ад грузу ды мітусні ўсялякай абыдзёншчыны.

Адчуўшы нешта падобнае яшчэ раз, у іншым «Воспоминании», у вершы, якому, здаецца, няма параўнання па глыбіні, да сцішнаты i ўрачыстай, i горкай, i гаю чай, я ўспомніў адзін свой запіс паўвекавой даўнасці, з лістапада 1933 года, калі мне было шаснаццаць, калі здавалася, што ты ўжо грунтоўна сталы, бо за табою столькі ўжо ды такога ўсяго перажытага... Дома, вярнуўшыся з бібліятэкі, я знайшоў той юнацкі сшытак i вось цытую самога сябе, i нібы не самога сябе, бо ўжо такога далёкага, цытую трохі з няёмкасцю, больш са стрыманым хваляваннем, ці што:

«Як я люблю адлучацца ад дому! Неяк адпачнеш, асвяжышся. Сёння ездзілі з Мішам у Стоўбцы. Выехалі ноччу. Прыгожая была раніца. Пустыя, узараныя палі, скошаныя i збітыя жывёлай лугі, стог сена i ціхая рэчка. Над лесам займаецца зара. А мне ўсё ўспамінаюцца цудоўныя, задушэўныя i журботныя словы Пушкіна:

И, с отвращением читая жизнь мою,

Я трепещу и проклинаю,

И горько жалуюсь, и горько слезы лью,

Но строк печальных не смываю».


У запісе, зробленым для самога сябе, позна ўвечары, калі мы з братам вярнуліся з незвычайнага на той час падарожжа (у павятовы гарадок, на возе, дваццаць восем туды i столькі ж назад), стаіць толькі першы радок заключнай страфы геніяльнага верша. Тры далейшыя радкі я дапісаў цяпер для цэльнасці ўражання. А ёсць жа i чарнавы працяг «Воспоминания», які я не толькі ведаў, але ж i часта, для душы, на адзіноце, паўтараў уголас. Асабліва ўражвалі дзве апошнія страфы:

И нет отрады мне – и тихо предо мной

Встают два призрака младые,

Две тени милые,– два данные судьбой

Мне ангела во дни былые.

Но оба с крыльями, и с пламенным мечом,

И стерегут,– и мстят мне оба.

И оба говорят мне мертвым языком

О тайнах счастия и гроба.


Цытуючы гэта, я спачатку праверыў сябе на кнізе. А памяць – i трохі здзіўлена, збянтэжана, i яшчэ ўсё ўпарта – трымаецца за іншае слова ў апошнім радку: не счастия, а вечности —«о тайнах вечности и гроба». Можа, так мне здаўна здавалася больш адпаведным, а можа, я яго, той чарнавы працяг,– што вельмі мала верагодна,– так i чытаў калісьці ў старых, дарэвалюцыйных выданнях? Чытаў жа я ў Пушкіна i іншае ў «папраўленым» выглядзе: «что прелестью живой стихов я был полезен» – замест «что в мой жестокий век восславил я свободу». Не папраўляць жа я такога аўтара асмельваўся, хоць пры юначай дзёрзкасці i такое часамі бывае. Ад глыбіннага зместу «Воспоминания», я, прынамсі, так мне здавалася, не адхіляўся, a ў чароўнай яго красе быў заўсёды на ўсю душу.

Промахі памяці. Большыя, меншыя. Яны мне, бывала, дарагавата каштавалі. I асмяяным бываў, паспрачаўшыся, i заклады прайграваў. Часамі, праўда, перамагаў i я. Справа не ў гэтым. У нядаўна прачытанай кнізе сяброўскіх успамінаў пра аднаго з нашых значнейшых літаратурных сучаснікаў прыемна было i раз, i два разы сустрэць расказ пра знаёмую i мне прывычку таго таварыша, якога ўжо даўнавата з намі няма. Паэт не быў яшчэ i кампазітарам – ён проста сам складаў мелодыі да ўласных вершаў, любіў ix так спяваць, нават i не самому сабе, а з сябрамі, пры ix дапамозе. Было такое i ca мной, з той розніцай, што вершы я мармытаў не толькі свае, а перш за ўсё чужыя, любімыя, i толькі на адзіноце, бо ўжо, калі пры некім ці ў кампаніі, дык толькі ў душы. Памылкі ў словах, промахі нават i маладое памяці былі, але ж было i іншае – шчырая закаханасць.

Адной з такіх, найбольш любімых, песняў было якраз «Воспоминание» – «Когда для смертного умолкнет шумный день...».

На сённяшні вопыт, дык якія ўжо там, у падлетка, маглі быць асабліва «печальные строки» ды «тайны гроба», якія пакуты самааналізу, якое бездапаможнае шкадаванне? Хутчэй проста краса i сіла слова, пачуцця i думкі захаплялі так – з пранікненнем наперад, у тое, што яшчэ будзе перажывацца. Аднак былі, былі яны, пакуты, ужо i тады... Калі памылкі меншыя, дык успрыманне, магчыма, вастрэйшае.

Штосьці такое ж можна сказаць i пра «милых спутников», якіх, на жаль, няма.

Тады, калі я ўпершыню прачытаў гэта ў Жукоўскага, з маіх найбліжэйшых не было ўжо толькі бацькі. Смерць яго была яшчэ зусім свежым успамінам – я назіраў яе зблізку. I як ён нас, трох сваіх найменшых, бласлаўляў апошнім знакам крыжа, які рука яго, цяжка, вяла ўзняўшыся, неяк змагла над намі намахнуць; як галасіла мама, кідаючыся па хаце, пакуль што пустой, у дзве жмені, раз-пораз тузаючы на сабе валасы; як тату мылі, ужо бездапаможна страшнага...

Адыходы іншых блізкіх i найбліжэйшых прыйшлі, адзін за адным, пазней, кожны ў свой час, заўсёды нечакана i балюча, а «тайна гроба» i вечнасці, у маім успрыняцці, як пачаліся тады, так дагэтуль i застаюцца. I з безвыходным «их нет», i з удзячным «были»...

I застаецца таксама здзіўленне перад красой i ciлай слова, загадка – таксама на ўсё жыццё.

...Мне было добра над старымі, хрусткімі старойкамі вялікай хрэстаматыі, я светла помню i буду помніць тыя гадзіны ціхай самотнасці за бібліятэчным, а потым яшчэ i за хатнім сталом. Няхай сабе легенда майго малалецтва i раскрылася не зусім так, як чакалася. I ў такім – больш спакойным, калі не сказаць, амаль празаічным – раскрыцці яе я адчуў так нямала мінулых радасцей сустрэч з сапраўднай паэзіяй.

Ды не мінулых, a толькі колішніх. Бо вечнае, аднойчы нам адкрыўшыся, застаецца ўжо назаўсёды.

1982

Яго імя

У гісторыі беларускай літаратуры імя Максіма Багдановіча – адно з найпрыгажэйшых і, разам з тым, найбольш трагічных.

Тады, калі ён паміраў, сышлося тры вясны: вясна яго маладосці, чароўная крымская вясна і Вясна ўсёй нашай краіны – год 1917-ты. Як жа цяжка было пакідаць усё гэта, развітвацца з ім у поўнай яснасці такога розуму, у безвыходных пакутах такога сэрца!.. Ці не таму яны так хвалююць, яго чатыры апошнія радкі? Калі гэта па людзях, перад большай ці меншай аўдыторыяй, або для людзей, па радыё ці па тэлебачанні, сказаўшы першае: «У краіне светлай, дзе я ўміраю...», мне заўсёды бывае боязна змоўкнуць на якім-небудзь з трох наступных радкоў. Якая проза ў іх і якая паэзія, якая прастата і вусцішная глыбіня!..

Выдатны сын Украіны Аляксандр Даўжэнка, у канцы жыцця азіраючыся на свой нялёгкі творчы шлях, горка сказаў: «Я быў разлічаны на большае».

Наш Багдановіч быў разлічаны на вялікае. Усё, што зроблена ім,– у паэзіі, прозе, крытыцы, у перакладах з розных моў,– дае падставы меркаваць, прадбачыць, быць упэўненым, як многа мог бы ён зрабіць, каб пажыў – проста кажучы – трохі больш, ну, хоць на дзесяць, на пяць гадоў больш...

У нашай класічнай тройцы – Купала, Колас, Багдановіч – наймаладзейшы вылучаецца не толькі сваім голасам, але ж і тым, што ён першы так актыўна і плённа павёў маладую беларускую літаратуру ў вялікі свет, на збліжэнне з іншымі літаратурамі. Пры ўсёй яго абаяльна глыбокай беларускай народнасці яму вельмі ўласціва было і тое, што мы прывыклі азначаць трыма крылатымі словамі: пачуццё адзінай сям'і – сям'і народаў, сям'і чалавецтва.

У пашы дні, у нашай неспакойнай рэчаіснасці, калі і найбольшай трывогай і наймудрэйшай палітыкай для людзей добрай волі з'яўляецца захаванне міру па Зямлі, умацаванне разумнай дружбы паміж народамі, слова Максіма Багдановіча гучыць вельмі свежа, сучасна, патрэбна.

Ён з намі – вечна малады і звонка, сонечна родны.

Хай жа свяціцца яго імя!

1981

Пасля лемантара


1

Максім Гарэцкі...

Каб і мне расказаць пра яго штосьці толькі сваё, неабходна вярнуцца... вось ужо больш за паўстагоддзя назад. І ў гэтым, калі не паддавацца паніцы або ныццю (усё канчаецца...), ёсць пэўнае, калі хочаце, шчасце,– бачыць, што і тваё, асабістае нейкім чынам уключылася ў агульнае, стала часцінкай гісторыі, няхай сабе значнай ды дарагой для самога цябе, але ўсё ж дарагой.

Калі ж успамінаць не толькі для сябе, дык не абыдзешся без неабходных тлумачэнняў: чытача трэба ўвесці ў той час, у тыя абставіны, толькі тады ён зразумее цябе так, як ты хочаш быць зразуметым.

З больш-менш такімі думкамі я ішоў на спатканне са сваім школьным маленствам,– у бібліятэку, дзе захаваліся тыя кніжкі роднай граматы, па якіх я вучыўся ў заходнебеларускай школе ў другой палавіне дваццатых гадоў.

І ў нашай вёсцы (тры класы), і ў бліжэйшым мястэчку (яшчэ чатыры) школа была польская, з такім-сякім выкладаннем слова беларускага. «Сякім-такім» яно было таму, што гэтым займаліся настаўнікі-палякі, з вельмі прыблізным веданнем мовы «тутэйшай», і рабілі гэтую справу між іншым, церпячы лішнюю нагрузку па загаду зверху, па нейкіх там часова-ліберальных меркаваннях.

Былі, вядома, і некаторыя выключэнні: пра адно з іх, пра маю настаўніцу ў местачковай школе, я ўжо ўдзячна пісаў. А тут хачу падзякаваць тым кніжыцам: з глыбока простай назвай «Родны край», па якіх нас вучылі, лепш сказаць – па якіх мы вучыліся.

«Родны край, трэцяя і чацвёртая пасля лемантара кніжка для чытання». Танная шэра-шурпатая папера, няхітрыя графічныя малюнкі, усе тэксты ў густую падборку,– нібы вельмі вялікая сям'я сабралася ў беднай цясноце мужыцкай хаты. Аднак, якая гэта дружная, разумная сям'я,– з якой любасцю да справы, з якім грунтоўным веданнем яе складзена гэтая кніжка! Тургенеў – «Гора» («Щи»), Чэхаў – «Іванька», Гаршын – «Жаба-падарожніца» і «На полі бойкі» (урывак з апавядання «Чатыры дні»), Ажэшка – «Рэха», Тэтмаер – «Успаміны», Канапніцкая – «Як кароль у паход выходзіў...». Да рускіх і палякаў – сусветна любімы датчанін Андэрсен – «Каралеўская вопратка»; «Апошняя лекцыя» француза Дадэ; «Дарагія грошы» – украінскае, «Горкі смех» – яўрэйскае... Туды, у гэтую цудоўную сям'ю, натуральна і раўнапраўна ўвайшло і наша – Багушэвіч, Купала, Багдановіч, Колас, Бядуля, Цётка. Гэта адтуль заселі ў памяці «Воўк і авечка», «Песня вайны», «Слуцкія ткаллі», «Ліпы старыя», «Малітва малога Габруська», «Міхаська»...


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю