355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Васіль Ткачоў » Варона » Текст книги (страница 22)
Варона
  • Текст добавлен: 18 марта 2017, 04:30

Текст книги "Варона"


Автор книги: Васіль Ткачоў



сообщить о нарушении

Текущая страница: 22 (всего у книги 22 страниц)

БАРАДА

У брыгадзе ўсяго адзін барадаты – Цярэнчык. Не хлопец ужо, а салідны мужчына: мае двух сыноў. Але чамусьці ягоная барада не дужа вабіла вочы сяброў-будаўнікоў. Аднаго разу нехта з іх сказаў Цярэнчыку:

– Прадай бараду, Аляксей.

Той выталапіў вочы:

– Каму... прадаць? І... навошта?

– Нам, брыгадзе, прадай. А навошта? То хай будзе...

Загулі і хлопцы: прадавай бараду, Цярэнчык, і не аднеквайся.

Цярэнчык доўна муляўся, круціўся-вярцеўся, але з барадой развітвацца не збіраўся. Аднак хлопцы ўсё ж даціснулі яго.

– Добра, грошы ў шапку,– пагадзіўся Цярэнчык. – Так і быць: угаварылі. За тры тысячы аддаю.

Назаўтра Цярэнчык прыйшоў на працу... з барадой і паклаў на стол грошы.

– Не, не магу без барады,– сказаў прыглушаным голасам.–Разбірайце грошы.

Аднак браць назад грошы хлопцы не спяшаліся, а пачалі сарамаціць Цярэнчыка:

– Эх, ты! Вось, аказваецца, якое тваё слова!..

– А яшчэ ў грудзі сябе ляпаў!..

– І з кім працуем, хлопцы?! З балбатуном!

Цярэнчык нехаця згроб назад грошы са стала.

Назаўтра ён прытупаў на работу без барады. Але гісторыя нам тым не закончылася. Праз два месяцы Цярэнчык адгадаваў зноў бараду і запрасіў за яе ў брыгады ўдвая больш: на ўсё ж растуць цэны. Толькі на гэты раз хлопцы не праявілі да барады ніякай цікаўнасці. Так, чаго не ўбачыш, гэты Цярэнчык увойдзе ў смак, разважалі, пэўна, яны, і будзе рабіць на сваёй барадзе бізнес.

Пара ставіць кропку.


РАДАСЦЬ

Дадому стары Зюлеў вярнуўся надзвычай узрушаны і ўсхваляваны. Свяціўся, бы лямпачка. Хуценька скінуў плашчык, павесіў на цвік капялюш, а потым перавёў позірк на жонку, якая выйшла нарэшце яму насустрач з залы.

– Цікава, чаму такі радасны?– апярэдзіў кабету стары Зюлеў.

Жонка шчыра прызналася:

– Ты не памыліўся.

– Адгадай. Што, слабо?

– Паспрабую. Прэмію ветэранам выдалі, можа, як удзельнікам вайны?

– А вось і не! А вось і не!

– Кашалёк з грашыма знайшоў?

– Дробязі! Думай лепш, думай лепш!

Але жонка, колькі не называла прычыны радасці старэнькага свайго Зюлева, ніяк не магла патрапіць, што гаворыцца, у яблычка. Здаўся сам дзядуля.

– Мне месца сёння ў тралейбусе ўступілі!– пляснуў ён у аладкі.–Падзея! Запомні гэты дзень. Запішы дзе-небудзь... Будзем святкаваць. А ты–прэмію, кашалёк... Пазвані сыну, абрадуй і яго. Суседзям скажы. Няхай і яны парадуюцца...


РАСТЛУМАЧЫЎ

–Дзядуля, мне сказала бабуля, што раней сто рублеў былі вялікія грошы. Не тое, што цяпер.

Дзед з унукам ідуць па горадзе.

– Бабуля не хлусіць.

– А я не ўяўляю, якія гэта былі грошы. Ты мне не растлумачыш?

– Ну, на сто рублёў раней можна было купіць амаль трыццаць... пачакай... так, так.... Не, правільна: на сто рублёў раней можна было купіць трыццаць бутэлек гарэлкі.

– А колькі гэта? Багата?

– Канешне! То ж–сто рублёў!

– Не разумею.

– Малы яшчэ. Тады вось табе другі прыклад, жэўжык. Запамінай. Ці, унучак, за тыя грошы можна было купіць двесце банак кількі у тамаце. Як? Га?

– Дзядуля, а чаму – гарэлка, а чаму–кількі?

– Дык час жа ідзе, унучак... тавараў шмат розных было і раней... Людзі ж не сядзелі склаўшы рукі, нешта выраблялі. Горы тавараў былі. Горы, унучак!.. То хіба ж запомніш усе?..


СЛУЖБОВЫЯ СПРАВЫ

Дырэктар прадпрыемства па рамонту і эксплуатацыі каструль і чайнікаў Піражкоў успомніў, што яго падначалены Ціханчык у камандзіроўцы, і вырашыў пагаварыць з ім пра службоыя справы.

– Ты дзе, Ціханчык? Усё яшчэ у сталіцы?

– Так-так, – затуляючы мабільнік далоняю, прыглушана адказаў Ціханчык. – Ну а дзе ж мне быць, шаноўны Сцяпан Пятровіч? Планы роднага калектыву – на першым плане. Таму штурмую калідоры ўлады, бяру вышыні… Не хвалюйцеся за мяне, таварыш дырэктар, заданне, намечанае на камандзіроўку, будзе выканана і перавыканана… Без заказаў не застанемся… Нашы каструлі і чайнікі зоймуць дастойнае месца ў імпарце...

– Хвалю, хвалю, – Піражкоў быў задаволены. – Што і як там у крамах – бяруць нашу прадукцыю?

– Хапаюць. Хапаюць, Сцяпан Пятровіч. На свае вочы бачыў. Я толькі вось з адной такой крамы выйшаў. Стаяў і фіксаваў, таму і настрой – чуеце ж? – выдатны.

– Чую, чую. Малачына, Ціханчык!

– Служу роднаму прадпрыемству!

– Падкрэсліваю твой патрыятызм. Ну, а як у вас надвор’е там?

– Сонечна, цёпла, – адказаў падначалены.

– І ў нас такое ж, – кіўнуў нябачнаму Ціханчыку Піражкоў і выцер ўзмакрэлы лоб насоўкай.

– А чаму вы так ціха размаўляеце, Сцяпан Пятровіч? – пацікавіўся нарэшце падначалены.

Піражкоў кашлянуў у кулак, паглядзеў па баках, і затуліўшы мабільнік далоняй, прашаптаў:

– Ды службовая машына зламалася, на тралейбусе еду з працы… Людзей жа, сам разумееш, у такі час колькі ў салоне. Што селядцоў у бочцы. Ледзь упіхнуўся. Ну, добра, Ціханчык, вырашай свае справы да канца і вяртайся. Поспехаў!

– І вам таксама, Сцяпан Пятровіч!...

– А прыедзеш, выпішам табе прэмію за старанне, – паабяцаў Піражкоў.

Аднак Ціханчык не паспеў адказаць дырэктару, бо тралейбус спыніўся, пачалася штурхатня і ён ніяк не мог паднесці мабільнік да вуха.

На прыпынку Піражкоў праціснуўся з тралейбуса, каб ступіць на брук, ў пярэднія дзверы, Ціханчык – у заднія. Тут яны і сустрэліся. Абодва доўга лыпалі вачыма і пэўныя час нічога не маглі зразумець. А калі нарэшце ачомаліся, прыйшлі ў сябе, то па прапанове дырэктара пра службовыя справы было вырашана пагаманіць і заўтра. У ягоным кабінеце.


НЕДАСТУПНЫ

Міхась Кудзелькін надрукаваў учора свой першы верш у газеце. Чатыры радкі. З партрэтам і прадмовай дацэнта кафедры мясцовага універсітэта. Так цяпер модна. Ура, адным словам, Кудзелькіну. Каб меўся аркестр, і ён бы грымнуў “туш”. Успомнілі пра тое, што верш надрукаваў Кудзелькін і яго былыя аднакурснікі Хвастоў і Сёмкін, калі выпадкова ўбачылі Кудзелькіна на супрацьлеглым баку гуллівай гарадской вуліцы.

– Набярыка-ка яго, – прапанваў Хвастоў Сёмкіну, – і скажы, што верш бачылі.

– Зараз, зараз скажам, – Сёмкін дастаў мабільнік, паслаў выклік Кудзелькіну.

Былыя аднакурснікі бачылі, як Кудзелькін спыніўся, важна дастаў свой тэлефон з кішэні палітона, пацікавіўся, хто турбуе, і запіхнуў мабільнік назад.

– Ну, а цяпер ты набяры , – паглядзеў Сёмкін на Хвастова. – Можа, не распазнаў, хто паслаў выклік?

Хвастоў так і зрабіў. Зноў паўтарылася тое, што і з Сёмкіным. Дастаў – паглядзеў – схаваў.

Хвастоў і Сёмкін пашкадавалі, што згубілі, падобна на тое, таварыша, і каб нейкім чынам нагадаць яму пра сябе, паклікалі ў два галасы: “Па-эт! Па-эт! Па-эт!”

Кудзелькін адразу ж павярнуўся. Ну, па-першае, прыемна, што на цябе звярнулі ўвагу прахожыя як на паэта, а, па-другое, яму нічога не заставалася больш рабіць, як памахаць былым аднакурснікам рукой: ад пільнага вока тых нікуды не схаваешся. Памахаў, нешта прамумкаў сабе пад нос, і важна пакрочыў далей. Паходка – паглядзелі б! Ішоў роўна, нетаропка, горда задзіраючы нос.

А што будзе з ім, калі яшчэ чатыры радкі напіша?

Пра гэта якраз доўга маракавалі Хвастоў і Сёмкін.

І не маглі ўявіць.


АПРАЎДАННЕ

Надоечы ляжаў Мармалюк у бальнічнай палаце пад кропільніцай, і думкі самыя страшныя падкраліся. Недарэчныя, можна і так сказаць, думкі. Пра смерць. Як не круці, кажуць у народзе, а трэба памярці. Зажмурыў ён вочы, і быццам перад ім з’явілася сама Смерць з касой. У парозе стаіць. Нахабная такая, вочы з маланкавым бляскам.

– А ну збірайся, стары, – кажа,– хопіць неба капціць. Надакачуў ты ўжо ўсім, Мармалюк. І жонцы, і дзецям… Не кажучы ўжо пра медыцынскі персанал. Не вылазіш з лячэбніцы. Толькі тут цябе я і бачу. Пара паміраць. Ну, скажы, якая з цябе карысць, хоць ты і жывеш?

Мармалюк і сапраўды задумаўся: так-так, а якая карысць? З жонкай ужо даўно не спіць, грады не капае, бо хвароба на хваробе – ні сагнуцца ні ўстаць, тэлевізар глядзець страшней, чым вось з ёй, Смерцю, сустракацца. Гэтая хоць з касой, а там жа на кожным канале забіваюць, рэжуць, гвалтуюць, страляюць, падрываюць, калечаць, нявечаць… Жах! Мармалюк ужо быў і хацеў сказаць Смерці: “Забірай, касая! Думаю, там горш не будзе!”, аднак раптам успомніў, што не можа пакуль пайсці з ёю. Ранавата. Як жа пойдзеш, разважаў ён сам з сабою, калі не падыйшла яшчэ чарга рабіць аперацыю на воку, катаракта, трэба абавязкова паставіць замежны хрусталік? Запісалі на чаргу і да кардыёлага. Зноў жа, стаў на чаргу і ў траўматолага, каб замяніць чашачку ў калене – свая, кажуць, сцёрлася, бо шмат паблукаў на свеце. Забыўся, во! І новыя ж сківіцы трэба ж яшчэ паставіць. Абавязкова. Цяпер жа столькі ўсяго смачнага!

Мармалюк уздыхнуў, расплюшчыў вочы. Бутэлька ў кропельніцы апаражнілася, пара клікаць медсястру. Але перш, чым зрабіць гэта, ён тыцнуў у парог, дзе стаяла Смерць з касой, кукіш: пайшла прэч, акаянная! Бачыш, колькі спраў яшчэ не дарабіў?!


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю