355 500 произведений, 25 200 авторов.

Электронная библиотека книг » Сергей Жадан » Дэпэш Мод » Текст книги (страница 11)
Дэпэш Мод
  • Текст добавлен: 26 сентября 2016, 21:25

Текст книги "Дэпэш Мод"


Автор книги: Сергей Жадан



сообщить о нарушении

Текущая страница: 11 (всего у книги 11 страниц)

13.10

– Пайшлі лепш на паветра.

– Пайшлі, – кажа ён, мы выходзім на плятформу, ідзем у самы яе канец і сядаем на ўскраі, тварам на Ўсход, туды, адкуль мае прыйсьці цягнік.

– Як ты тут? – пытаюся.

– Нармальна, – кажа Карбюратар. – Тут здорава. Я сабе тут калі-небудзь куплю дом.

– Тут?

– Ага.

– І што ты тут будзеш рабіць?

– Пабудую пілараму, – адказвае Карбюратар. – Буду валіць тайгу. Глядзі, колькі тут дрэваў. На ўсё жыцьцё хопіць.

– Да, – кажу, – ажэнішся зь якой-небудзь піянерважатай. Народзіце тузін дзяцей.

– Ну, не, – кажа Карбюратар. – Толькі не дзяцей.

– Чаму?

– Ня ведаю, – кажа ён, – ня ведаю. Не хачу, каб яны ўсё гэта бачылі, разумееш?

– Ну, ты ж бачыў гэта ўсё?

– Вось таму і не хачу. Лепш я пілараму пабудую.

13.20

– Ведаеш, тут вельмі халодная вада. Я плаваю толькі пасьля абеду, калі яна прагрэецца.

– Сёньня дождж, наўрад ці яна прагрэецца.

– Так, мабыць не прагрэецца.

– Тады што рабіць будзем?

– Ня ведаю. Пачакаем. Павінна ж калі-небудзь яна прагрэцца.

– Хто яе ведае, – кажу, – хто ведае.

13.30

– Там яшчэ засталося?

– Так, – кажу, – трохі.

– Пакінь на пасьля, добра?

– Як скажаш, – кажу. – У цябе ж народзіны, не ў мяне.

– Я не люблю сваіх народзінаў.

– Што так?

– Ня ведаю, я, разумееш, заўжды дзіўна пачуваўся, ну, у дзяцінстве, яны ўсе навокал мяне таўкліся і чагосьці ад мяне хацелі. А народзіны-та насамрэч мае, разумееш?

– Ну.

– Зараз цягнік на Вузлавую пойдзе.

13.47

– Слухай, – кажу, – а вы сваіх піянераў купацца водзіце?

– Водзім, – адказвае Карбюратар.

– А калі вада халодная?

– А ім усё адно, яны як жабы – скачуць у ледзяную ваду, плаваюць сабе. Ім здорава, яны яшчэ не разумеюць, што вада халодная.

– Ніхто яшчэ не ўтапіўся?

– Хто ж ім дасьць. Тут захочаш – ня ўтопішся. Гэта ж лягер, разумееш?

15.52

Ён разламвае жоўты цьвёрды хлеб, на, кажа, трымай, я бяру кавалак і кладу побач з сабою на афсальт, з-за хмараў нарэшце праступае сонца, праз пару гадзін вада павінна прагрэцца і тады можна будзе пераплысьці іхную рэчку і паглядзець нарэшце што там – на тым баку ракі, што ўвесь час знаходзіцца побач са мной, хоць раз пераплысьці і нармальна ўсё там агледзець, добрая нагода, дарэчы, галоўнае, каб вада прагрэлася, апошні на сёньня цягнік праяжджае паўз нас, сьледам за ім цягнуцца хмары, рэальнасьць ссоўваецца ў заходнім напрамку, нібы слайд, цяпер павінен зьявіцца наступны кадр, Карбюратар моўчкі перажоўвае свой жоўты хлеб, кроплі падаюць з соснаў на плястыкавыя дахі павільёнаў, акрамя нас на плятформе больш нікога няма, я гляджу на асфальт і бачу як да майго хлеба падпаўзае стомлены, змучаны дэпрэсіямі сьлімак, выцягвае сваю недаверлівую пыску ў бок майго хлеба, потым расчаравана ўсоўвае яе назад у панцыр і пачынае адпаўзаць ад нас на Захад – на іншы бок плятформы. Я нават думаю, што гэтай дарогі яму хопіць на ўсё ягонае жыцьцё.

Студзень – травень 2004, Харкаў.


    Ваша оценка произведения:

Популярные книги за неделю