Текст книги "Тяжелое сердцебиение (ЛП)"
Автор книги: Джанесса Биар
сообщить о нарушении
Текущая страница: 7 (всего у книги 13 страниц)
– Пан, – крыкнуў каваль, – усе ўжо раскутыя. Да вазоў куць не
трэба?
– Не, – сказаў Кізгайла.
І тут дзяўчына прыўзняла на яго вочы, і я ўпершыню ўбачыў яе твар. Бровы зламаныя, вочы вялікія, шэрыя, глядзяць, як алень на паляўнічага, безабаронна і стрымана. А рот велікаваты, і нос не зусім роўны.
Няправільнае аблічча, і ўсё адно – такіх не забываюць.
І, як здагадка, мяне кальнула іголкай у сэрца.
– Ірына.
Дык вось каго яны вывозяць! Рызыкаваць не жадаюць. Думаюць, што выручадь паляціць і зніме аблогу. Нядобра, паны.
А ў яе вейкі задрыжалі і рот прыадкрыўся:
– Радуйся, пан, радуйся, пані Любка, загубілі вы жыццё маё. Ды, відадь, ляцідь сокал, калі вароны ўзграялі з перапуду.
– Рушай! – махнуў рукой пан.
І загрукаталі па плітах вазы, заскакала полымя паходняў. І стала ўсё гэта падобна на д’ябальскі шабас.
А твар пані Любкі стаў зусім страшны, нават зубы выскаліліся не як у чалавека. І ўжо калі драбіны пачалі ўязджаць у браму -даляцеў адтуль добра чутны голас:
– Запраданец. Юда. Веру прадаў, братоў прадаў. Хай згіне твой род.
Астатнія ўзвылі на калёсах – шмат хто, напэўна, і гаварыць развучыўся. Але начальнік варты стрэліў некалькі разоў, і стала цішыня.
А Кізгайла стаў пры апошніх словах такі страшны, якім я ніколі не бачыў чалавека: скулы абцягнутыя, вочы ўтрапёныя, губу закусіў.
Любка паклала яму руку на плячо – скінуў. І адразу сагнуўся ў хрыбце.
А ад брамы, з-пад самай аркі, той самы голас, усё яшчэ ціхі і на музыку падобны:
– Здохні, Кізгайла.
А потым упала за імі рашотка. Быццам адрэзала.
І пайшоў да сябе ў пакой, не вытрымаў.
Лёг на пасцель у ботах – назнарок – і назнарок стаў глядзець на свечку і думаць на сваёй мове. Я пачаў занадта шкадаваць гэтых чужых людзей і, калі шкадую, думаю па-іхняму. А гэта не на дабро.
А я ж толькі ўраджэнец кантона Швіц. І наёмнік. Я служу за грошы, і не мая справа судзіць таго, хто мне плаціць. Вось калі ён пакіне мне плаціць – я яго самога прадам, каб заплаціць хлопцам, ды яшчэ і праламлю яму чэрап – за бессаромнасць.
І трэба, трэба думаць на сваёй мове не толькі ў баі. Божа, як даўно я адрэзаны ад радзімы, і няма мне звароту туды.
Ужо дзевяць год. Нават пятнятптятть.
Дзевяць год назад я зразумеў, што ў Германіі мне і маім хлопцам няма чаго рабіць, што там стаў прастор для баязлівасці, вераломства і скнарлівасці. А мы халодныя на полі бітвы і ўскіпаем, калі нам не плацяць.
Акрамя таго, гэтыя немцы называлі нас валляватымі чарцямі і белымі неграмі, хаця ні валляватых, ні альбіносаў сярод нас не было, а былі ўсе такія хлопцы, што адзін мог аддубасіць трох ураджэнцаў кілбаснага раю.
Калі нам усё гэта абрыдла, мы падаліся сюды. Калі грошы ў руках – ці не ўсё адно, якое неба над галавою?
І вось я тут і нават крыху стаў разумець гэтых людзей (да канца іх, відаць, і сам пан бог не зразумее).
У іх халодныя зімы, пякучыя леты і ў крыві то мароз, то агон. Яны верныя, як немцы, але больш за іх неразважлівыя і ярасныя ў бойцы.
Але самае надзвычайнае – іхняя смерць.
Калі памірае іспанец – гэта жудасна. Я не бачыў больш вартага жалю відовішча. Ён мужны і жорсткі, але тут ён дрыжыць і цалуе каўчэжац з мошчамі. У іх ды яшчэ ў тых, што на поўдзень ад ракі По, бязлітасны і няўмольны бог, чысцец і полымя. Калі памірае швейцарац, немец або француз-гугенот – ён памірае цярпліва, бо спадзяецца на літасць пасля раскаяння.
А гэтыя паміраюць спакойна – за іх заступаецца божая маць, -так спакойна, быццам у іх шчырыя сяброўскія адносіны і з богам і з чортам. І мне здаецца, што яны не вераць у тое і ў другое. Уголас я гэтага не скажу – надта смярдзіць на зямлі смаленым.
Я не бачыў больш незласлівага, лагоднага і кампанейскага народа. І я не бачыў горшых паноў, чым тыя, што стаяць над ім. Яны ўзялі горшае ў Літвы і шляхты, не паквапіўшыся на іх дабрачыннасці і згубіўшы свае.
Каб я быў тутэйшым каралём, маё царства было б даўжэйшым за евангельскае. Тутэйшым людзям мала трэба: толькі штодзённая луста хлеба з салам, гарэлка на свята. І яшчэ дабрата. Калі з імі добры
– яны зробяць усё. Нават калі не будзе сала і гарэлкі, толькі павага.
А тыя, хто пастаўлены над імі, – бедная дзяўчынка, бедныя шэрыя вочы! – тыя, хто пастаўлены над імі воляю Сатанііла, па неразумнасці і карысталюбству свайму даўно пазбавілі іх павагі, а цяпер адбіраюць хлеб і дрыжаць у замках, выдаткуюць у сто разоў больш на нямецкіх, шведскіх і вергерскіх наёмнікаў, бо свае не хочуць іх абараняць.
Я, вядома, не кажу пра швейцарцаў. Паноў на тое і стварылі, каб даць нам хлеб надзённы, калі ўжо яго не могуць на даць нашы ледавікі.
Ах, зямля ты, зямля, чужая і ўсё ж як быццам ужо трошкі і свая! Не да ладу, не да ладу нешта на табе. І, верыцца, хутка тут усё затрашчыць.
Я перавярнуўся на спіну і зноў непракметна стаў думаць па-іхняму. Спахапіўся і пакінуў: ленаваўся. Ды пра такое па-нашаму і нельга падумаць.
Цяжкія ішлі часы. Развялося шмат жабракоў, юродзівых, разбойнікаў. Агнявыя слупы гулялі ў небе, чаго зроду не было.
І ўціск рос, і голад дзяцей, і ганьба дарослых. І ў гэтыя цяжкія гады сталі людзі верыць у такое, ад чаго раней адхрысціліся б і забылі.
Беларусы чакалі прыходу мужыцкага Хрыста. Яўрэі – Месію з Турцыі. Першыя ведалі, што мужыцкі Хрыстос ужо тут, ды пакуль не аб’явіўся. Ведалі, што ўжо і конь яму расце ў мужыцкай хаце – пакуль яшчэ жарабя, белы, а вочы, грыва і хвост залатыя. І хтосьці яго ўжо бачыў і балбатаў аб гэтым у карчме.
– Хутка паедзе, чака-айце. Калі толькі антыхрыст раней не прыйдзе.
Антыхрыста таксама можна было чакаць. Надта ўжо вялікім стала няшчасце, надта злымі сталі людзі.
Нездарма слупы гулялі.
А яшчэ тады ж адбываліся незразумелыя падзеі. У Магілёве, як і на ўсёй прасторы Белай Русі і Літвы, невядома хто і як ставіў нечытальныя пісьмёны чырвонага колеру па цэрквах і касцёлах і другіх будынінах вышыні ў некалькі сажняў, куды існаму не дастаць, і ў замкнёных скрынях; таксама незразумелым чынам былі астрыжаны авечкі, у мужчын бароды, а ў жанчын – косы і іншае.
Ішла цемра.
Непрасвяцімая.
ІІ
Ох і жорсткі быў наш татачка, мужыцкі цар.
Ён баяр ды князёў павыважываў. Песня
Мне не ўдалося праспадь да раніды.
Была яшчэ ноч, калі мяне разбудзіў сам Кізгайла. Я запаліў свечку і, нацягваючы вопратку, кінуў на яго позірк. Твар быў бледны, спатнелы, перакрыўлены. І ў вачніцах ад свечкі цені.
“Баідца? – падумаў я. – Не. Ненавідзіць? Не. Баідца і ненавідзіць больш баязлівасці, вось што. Але чаму?”
Урэшце, думадь пра гэта не было калі. Я спяшаўся.
– На муры, – сказаў гаспадар.
Праз некалькі імгненняў мы беглі ўжо да Жабінай вежы, што выходзіла на Княгініна поле.
Трывогі пакуль што яшчэ не было чуваць ні сярод прыслугі, ні сярод салдат. На забрале ля вежы стаяў вартаўнік брамы і з ім яшчэ чалавек, жанчына, як я пазней даведаўся, яго дачка, удава Дар’я. Абое маўчалі і глядзелі кудысьці ў ноч. Мы сталі поруч з імі.
Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. Ад усіх, нават ад самых маленькіх, узгорачкаў леглі вялізныя трывожныя цені. І толькі лапікі, малюсенькія кавалачкі поля, былі азораны няпэўным аранжавым святлом.
– Што там? – чамусьці ціхім голасам спытаў я.
Дар’я моўчкі ўзняла руку, паказваючы ёю ўдалячынь.
Але ноч была спакойнай, толькі дзесьці чулася песня драча.
– Яна і ўчула, – сказаў вартаўнік, – я сам глухаваты стаў.
– Ды што такое? – зноў спытаў я.
– Вішчыць, – сказала Дар’я.
– Драч? – як бы пытаючы, сказаў гаспадар.
– Не. Вішчыць, – сказала яна.
– Хочаш сказаць “рыпіць”? – спытаў Кізгайла.
– Вішчыць.
Я ведаў, што мясцовыя людзі часам не знаходзяць слоў, што не перашкаджае ім быць някепскімі людзьмі. Адна дзеўка, тлумачачы мне колер сукна, сказала: “Кармазынавы, зеляненькі, як васілёчак”. Але цяпер не час быў чапляцца да слоў, і я стаў слухаць, што ж такое “вішчыць”.
Песня драчоў стала як быццам галаснейшай. У полі ставала ўсё больш ценю: пранізліва-чырвоны месяц ужо напалову схаваўся за пушчу. Спяваў ужо не адзін драч, а некалькі. А цемра ўсё агортвала поле, і ў гэтай цемры ўсё нарастала птушыная песня.
І раптам я зразумеў: гэта не драч, гэта рыпяць... вазы. Так, гэта рыпелі вазы. Многа, магчыма, сотні вазоў. І гэтая песня нарастала і ўжо рабілася пранізлівай, зяглуmаючы ўсё.
Я не ведаў, хто гэта едзе ў такой нямой цішыні, калі нічога не чуваць, акрамя песні колаў, але я адчуў, што ў мяне мурашкі пабеглі па спіне.
– Ён, – сказаў Кізгайла, і я зразумеў, хто гэта “ён”.
А вазы рыпелі і рыпелі ўначы, і ўжо не заставалася нічога, акрамя гэтага рыпення.
– З’явіўся, варажына, – сказаў гаспадар праз зубы, – што ж, рыхтуйся, Цхакен, заўтра будзем біцца. Насмерць.
Я баяўся за гаспадара, але цяпер мой страх мінуўся. Ён проста быў з той пароды, для якой чакаць небяспекі горш за самую небяспеку.
Я цяпер ведаў, што ён будзе і баяцца, і ненавідзець, але будзе трымацца і не дасць зразумець гэтага. Гэта дрэнна, але ўсё ж гэта лепей, чым відовішча дрыготкай жывёліны.
– Што ж, – сказаў я, – біцца дык біцца. Я доўгі час атрымліваў вашу плату дарма. Праўда, лепей было б мне, як таму ўрачу, усё жыццё атрымлівадь яе дарэмна. Але калі так ужо сталася – не трэба непакоіцца, пане.
Я вырашыў не турбавадь людзей і дадь ім выспацца. Толькі падвоіў каравул і паставіў каля спячых аднаго хлопца, каб па першым трывожным сігнале падняў усіх. А сам я, захінуўшыся ў плашч, сеў на забрале каля вартаўніка і яго дачкі і стаў драмадь, штохвілінна прачынаючыся. Гэтыя ночы, калі спіна прыхілена да дрэва ці каменя, былі мне вельмі знаёмыя. Засынаеш і раптам падаеш кудысь. Такія сны, напэўна, бачаць малпы на сваіх дрэвах. Але чым лепшы за малпу салдат-наёмнік? Дурное, агіднае рамяство – вайна.
Такія думкі прыходзілі да мяне за апошні час усё часцей: відаць, я пачаў старэць. Я засынаў і прачынаўся, глядзеў на гэтую жанчыну, якую ніхто не прымушаў сядзець на муры, і бачыў яе закураны белы твар пад хусткаю, вачніды ў ценях.
Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. Таму, напэўна, і кахаюць у гэты час.
У адно з такіх абуджэнняў я ўбачыў, што ўжо не толькі светла, але вось-вось узыдзе сонца. За намі быў блакітны туманны Дняпро. Перад намі – роў, невялікае, ледзь узгорыстае поле, а далей – лясістыя ўзгоркі і сярод іх ружавеючая роўнядзь Святога возера.
Сонца ўжо выкінула з-за лесу тысячы чырвоных дзід, заліло расплаўленым золатам маленькія воблачкі ля далягляду. Але я пазіраў не на яго.
Поле за гэтую ноч, здавалася, абрасло маладым лесам. Па абодвух баках вялікай лагчыны сядзелі, хадзілі, ляжалі тысячы людзей. Дзіды, уторкнутыя ў зямлю, радішчы1, адагнутыя ў шыйцы косы. Далей, каля лесу, сотні вазоў выставілі да неба свае аглоблі.
Падымаўся ў бязвоблачную вышыню дым вогнішчаў. Мы бачылі як на далоні ўсё поле, акрамя шырокай лагчыны. Але, напэўна, і там былі дюдзі.
На адным з недалёкіх узгоркаў стаяла кучка людзей. І гэтыя людзі былі не ў белай вопратцы, значыць, не мужыкі.
У мяне добрая падзорная труба са шкельцамі галандскай ручной шліфоўкі. Я навёў яе на ўзгорак і ўбачыў трох чалавек.
Сярэдні быў высокі і тонкі ў касці. На ім – барвяны плашч, што падаў амаль да зямлі. Доўгія, да плячэй, валасы, ладная пастава, вельмі вузкія клубы. Гэты чалавек нешта казаў двум другім, паказваючы рукою на муры. Поруч з ім стаяў юнак ці малады мужчына, крыху падобны да сярэдняга. На ім былі светлыя латы і таксама плашч, толькі блакітны. А з другога боку стаяў каржакаваты чалавек, ніжэйшы за іх ростам і моцна сутулы. Ён быў без барады і вусоў, хоць па гадах мог быць бадькам маладому. На бязвусым латы былі цёмныя, а плашч зялёны з чорным.
– Дай, – сказаў мне Кізгайла, які зноў выйшаў на мур.
Ён прынік да трубы, аж падаўся наперад.
– Яны, – сказаў ён пасля нядоўгага маўчання. – Той, што ў барвяным, – сам Раман, ваўчына драпежная. Ну, пападзіся ты мне – я табе пакажу, як гэта быдла ўзнімаць.
– А астатнія?
– У светлых латах – Лаўр, з Раманавай варты. Байструк.
– Яны чамусьці падобныя.
– Баюць, што там не абышлося без Якуба, якога я на той свет адправіў. А чорны – Пятро, таксама брат Раманаў. Родны... Адроддзе дэйноўскае! Здохлага зубра запалявалі...
Лаянка Кізгайлы мне здалася непрыстойнай. Усякае нараджэнне законнае, калі ад яго нараджаецца добры воін ці дзеўка, створаная для радасці і кахання.
А лаяцца тым, што людзі родам з былога Дэйноўскага княства, краіны лясоў і балот, і зусім бязглузда.
Яны не пасылалі да нас вяшчальніка, не марнавалі часу. Кожны разумеў, што адзін не адмовіцца ад аблогі, а другі не здасца.
– Ану, майстра, – сказаў я пушкару, – даўбані па гэтых, на пагорку.
Гармата вырыгнула полымя і рэзка ядкаділася назад.
Я ў падзорную трубу бачыў, як дасланы намі чыгунны мяч ударыў у схіл узгорка, ніжэй военачальнікаў. Там узнялося лёгкае таючае воблачка. Заржаў і стаў на дыбкі гожы белы конь, якога трымаў за повад хлопец у белай кашулі.
Раман стаяў усё так жа спакойна, не зрабіўшы і кроку ўбок. Потым ён махнуў рукою і стаў спускацца з узгорка. За ім – два астатнія. Мы так на іх заглядзеліся, што не заўважылі, як з лагчыны, зусім блізка ад нас, пачалі, быццам самі сабою, выпаўзаць вазы. Адзін, другі, дзесяты, дваццаты.
На іх было навалена нейкае дзіўнае рыжае сена, і яны паўзлі лугам, а людзі, якія штурхалі іх, хаваліся за гэтым сенам.
Я доўга не разумеў, у чым справа, аж датуль, пакуль яны не падзяліліся на два патокі. І гэтыя дзве змяі павольна паўзлі да драўляных брам у нашым вале.
– Бі па вазах! – крыкнуў я.
Мур расцвіў клубамі парахавога дыму. Але было позна ўжо. Вазы паспелі ўпрытык падваліць да абедзвюх брам, і раптам, амаль адначасова, да неба ўзняліся вялізныя, рудыя, як хвост лісіцы, палаючыя языкі агню. Палала сена, аблітае нечым гаручым, палала сама зямля вакол. Пад прыкрыццём агню беглі да пагорка мужыкі.
Цяпер мне стала ясна, чаму Ракутовіч спусціўся з узгорка, чаму адзін з мужыцкіх атрадаў пайшоў за ім: яны рыхтаваліся баранідь вазы, калі б нам уздумалася зрабіць вылазку.
У нас не было сілы на абарону вала: занадта нечакана ўстала пагроза. Мы свядома абмежавалі сябе мурамі замка. Але ўсё адно гэты пажар быў непрыемны. Вал перастаў існаваць як перашкода. Цяпер ужо нішто не перашкаджала паднесці да муроў лесвіды або падкадіць таран, каб ён у іх быў.
Мы зрабілі першую памылку.
Затое тыя, што рыхтаваліся абараняць вазы, і сам Раман былі цяпер амаль у нашых руках. Я паставіў на мур сотню сваіх хлопцаў з мушкетамі і стаў пядавадь каманду:
– Ступі! Стой! Мушкет да бока! Фіділь – з курка! Фіділь – на месца! Мушкет да рота! З брамкі здзьмухай! Набой бяры! Мушкет уніз! Порах на брамку – сып! Утрасі! Брамку зачыні! Страсі! Здзьмухай! Мушкет да левага бока! Порах і кульку – у мушкет! Клак -на брамку! Забойнік бяры! Кульку і клак дабі! Забойнік на месца ўсунь! Правай рукой мушкет падымі! Левай падсошак рыхтуй! Мушкет на вілкі! Гатоўся!
Я ведаў гэтыя каманды на памяць ужо двадцяць восем год. А мае хлопцы былі лепшыя стралкі з усіх, якіх я ведаў. Не мінула і дзесятай часткі гадзіны, як мур ашчадініўся гатовымі да стральбы ручнідамі.
– Палі! – крыкнуў я.
Зубцы завалакло едкім парахавым дымам. Я праз яго бачыў, як падалі, круціліся ў віхуры, мітусіліся людзі ў белай вопратцы.
І яшчэ бачыў я чалавека ў барвяным плашчы. Ён крычаў нешта жахлівым голасам, узнімаючы адной рукою старадаўні двухручны меч.
Сашчэраны рот і грыва валасоў, што ўстала дыбарам, – ад іх нельга было адарваць вачэй. Калі дым разышоўся, на траве засталося дзесяткі тры нерухомых белых цел.
І яшчэ я пабачыў, што на лініі ўзгоркаў стаідь надзіва роўны строй мужыкоў. Я не ведаў, нашто ім спатрэбілася стаяць там. За іхнімі спінамі былі толькі вазы. Другі атрад – іначай не назавеш, бо гэта было войска, а не бязладны мужыцкі натоўп – набліжаўся здалёк строем у тры плутонгі. Ён стаў значна лявей Жабінай вежы. І пад маўклівай аховай гэтых людзей натоўп мужыкоў, узброеных чым папала, цягнуў ад пагоркаў дзесятак доўгіх асадных лесвіц.
Чорт бы пабраў гэтага мужыцкага караля! Ён ваяваў зусім не па правілах. Праўдзівей, не па тых правілах, па якіх ваююць ва ўсім свеце. І незразумела па якіх. Я глядзеў на яго вялізную постаць, што махала мячом. Мы далі другі залп па натоўпе з лесвіцамі і па ім. Але ён быў цэлы і здаровы, быццам і агонь яго літаваў.
Я ўбачыў перакошаны твар Кізгайлы. Ён кідаўся па забралу, лаяў пуmкароў самымі чорнымі словамі. Схапіў ядро, паляпаў, быццам кавун, па крутых баках і зашіурхнуў у жарало “Маркабруна”, гарматы французскага ліцця, самай вялікай з тых, што стаялі на мурах. Потым затрос кулакамі ў паветры:
– Палі!!!
“Маркабрун” раўнуў. І зноў, як заварожаны, стаяў на месцы чалавек у плашчы. Ядро вырвала з рук хлапчыны, што стаяў поруч з ім, прапар і ў трэскі разбіла адну з лесвід.
Астатнія лесвіды паўзлі далей у атачэнні кос, сякер і віл. Кізгайла і я адначасова зразумелі, што, калі лесвіды ўкрыюць за валам, паблізу ад спаленай брамы (ад яе засталіся ўжо толькі вуголлі і палаючыя бэлькі), наша справа пагоршыцца. Тады атрад маўклівых вартаўнікоў кінецца да іх, і ніхто не ўратуе муроў ад штурму.
Унізе, ля брамы, стаяла напагатове кірасірская сотня.
– Капітан, – крыкнуў Кізгайла, – падрыхтуйся! Зламі іх, знішчы лесвіцы, пастарайся ўзяць Рамана.
– Добра, – глухім голасам адказаў з-пад забрала капітан.
Форткі брамы разышліся з цяжкім рыпам, упаў падёмны мост,
і адразу ўсё запаланіў трывожны нарастаючы грукат капытоў па жалезе моста.
Кірасіры рынуліся ў атаку.
Усе на вараных конях, усе ў чорных латах і шаломах, увянчаных чорнымі пер’ямі, яны імчалі выцягнутым клінам, і я не ведаю, што здолела б устаяць перад іхнім імклівым ударам. Сам Аляксандр не адмовіўся б камандаваць такой сотняй.
Абаронцы на мурах праводзілі іх лямантам захаплення, і нават мая халодная кроў ускіпела, як у першым баі, калі мне было пятнаццаць год.
– Сячы іх! Хапай!
Мужыччо каля лесвід замітусілася, але не стала ўцякаць. Яны, праўда, кінулі лесвіды, але не ўцякалі, а адступалі. І апошнімі падаваліся задам людзі з косамі ў руках.
Капітан, яка скакаў наперадзе, падаў знак рукою ў жалезнай пальчатцы. І адразу, як зладжаны хітравумны механізм, жалезны клін пачаў мяняць строй: двадцадь ці трыццадь латнікаў аддзяліліся ад лятучага атрада і паскакалі да тых маўклівых, што стаялі на схіле строем у тры плутонгі.
Астатнія на хаду ператварылі кінутыя лесвіцы ў кучу ашчэпкаў. Яны падазрона лёгка ламаліся, і я ўжо ў той момант западозрыў няладнае. Але думадь не было калі. Я наогул не ведаў, на каго глядзець, на тых, што ляцелі да маўклівай аховы, ці на тых, што спасцігалі атрад удекачоў.
Я паспеў толькі заўважыць, што першая плутонга мужыцкага атрада раптоўна апусцілася на калені, выставіўшы наперад доўгія дзіды, а другая, стоячы, пачала весді беглы агонь паўзверх яе галоў. Адзін коннік пакадіўся цераз галаву каня, другі, трэці. Гэта было жахліва! Трапнасць стральбы можна было растлумачыць толькі так: Ракутовіч паставіў у гэты атрад паляўнічых. Але як ён мог за тыдзень навучыць людзей так спрытна арудавадь дзідамі?
Поўны трыумфу лямант перарваў мае думкі. Я ўбачыў, што кірасіры дагналі ўдекачоў і ўрэзаліся ў іх усім цяжарам сямідзесяці закутых у жалеза коннікаў, усім цяжарам сямідзесяці конскіх цел. Мужыкі яшчэ спрабавалі супрадіўляцца, яны з размахам секлі косамі ля самай зямлі, спадзеючыся падрэзадь коням сухажыллі ля бабак. Але гэта была безнадзейная справа.
Ракутовічу – краем вока заўважыў гэта – падвялі каня, і ён памчаў да тых, каго забівалі: толькі барвяніца запаласкалася на ветры. Ён, напэўна, хацеў біцца разам з гэтымі асуджанымі на смерць.
Цяпер яго аддзяляла ад чорнага коннага атрада толькі вузкая палоса людзей у белым адзенні. І тая палоса радзела на вачах.
Калі кірасіры адкінулі вісклівы натоўп сажняў на сорак, на вызваленай прасторы каладіліся ў сутаргах шэсцьдзесят коней і бялела не менш трыццаді мужыцкіх цел. Ракутовіч, размахваючы мячом, крычаў нешта, але ўсё ўжо было скончана: мяцежнікі рассеяліся ў розныя бакі, кінуліся ўрассыпную.
Ён быў храбрым, але дурным военачальнікам, гэты чалавек у барвяніцы. Ён рушыў лесвіды да муроў без прыкрыцця, без гарматнай пальбы, нават без конніцы, пад аховай дрэнна ўзброенага зброду.
Між тым меншаму атраду, значна парадзеламу, удалося ўсё ж падяснідь мужыцкі атрад з узгорка. На гэтым яны супакоіліся і кінуліся даганяць астатніх. Але тым і самім не было чаго рабідь: не гнацца ж за мужыкамі, што разбягаліся па адным.
Чалавек у барвяніцы ўсё яшчэ гойсаў ля перадавых кірасіраў. Скінуў з каня аднаго, выбіў цяжкі палаш з рук у другога. Смерці мо хацеў ці шукаў выпадку, каб вызначыцца? Крычаў нешта – відаць, здзеклівае.
Чырвонае так і развявалася на ветры. І толькі калі кінулася за ім уся сотня, раптам крыкнуў страшным голасам і прыпусціў каня да сваіх.
Чорны атрад ляцеў за ім, і адлегласць паміж чорнай плямай і чырвонай іскрай павольна скарачалася.
Коннік ляцеў да таго строю, што прыкрываў вазы. І гэта было дарэмна. Капітан казаў праўду: адзін латнік варты трыццадёх, нават храбрых, нават тых, што не ўдякаюць. Раскіданы па ўсім полі мужыцкі натоўп, што адчайна ўдякаў, быў прыкладам гэтаму. Зараз і ад тых, што наперадзе, не застанецца мокрага месца.
Чалавек у барвяніцы прышпорыў каня і стаў лёгка адрывацца ад спасцігачоў. Звярнуў направа, нябачным скачком паслаў каня цераз шырокую канаву і праваліўся за ўзгоркам, толькі яго і бачылі.
А маўклівы чорны касяк з ходу ўрэзаўся ў мужыкоў, што абаранялі вазы.
... Не, не ўрэзаўся. У апошняе імгненне тыя кінуліся бегчы хто куды. Большасць знікла пад коламі вазоў. Нейкіх дзіўных высокіх вазоў...
Сляза набегла на вочы. Я змахнуў яе далонню, зноў прынік да трубы і...
– Назад! – закрычаў я такім голасам, што сам спалохаўся.
Гэта былі не простыя вазы. Гэта былі вазы, акутыя меддзю па градках і на сажань вышэй градкі. І нават уніз, прыкрываючы колы, спускалася медная “спадніца” з выразамі, і раптам гэтыя вазы ўсе ашчадініліся: зверху дзідамі і нечым незразумелым, а знізу, з-пад “спадніцы”, бусакамі.
– Назад! – роў я.
Куды там! Хто б мог пачуць? Ды яны і не маглі стрымацца, з ходу наляцеўшы на вазы.
І раптам бусакі знізу сталі прагна шнарыць у паветры, хапаць прыцёртых упрытык коннікаў за што папала, сцягваць іх з коней ці прыгінаць да меднай абшыўкі. А зверху пачалі рытмічна ўзлятадь і апускадца на галовы людзей – я цяпер зразумеў, што гэта, -мужыцкія, акутыя на такі выпадак жалезам, цапы.
Т ак, гэтыя людзі ўмелі арудаваць бусакамі і маладіць – гэта ж была іх штодзённая праца. І яны маладілі, маладілі адчайна. У іх было мала мушкетаў, і яны ведалі, што страла, ці каса, ці меч не возьмуць міланскіх і нюрнбергскіх латаў, што чалавека, закутага ў іх, можна толькі аглушыць.
Яны малацілі. Нават да нашых муроў даляцелі немыя крыкі тых, каго забівалі, і дзікае гігатанне спалоханых коней.
Божа! Цяпер я зразумеў усё. Зараз і ад тых, што наперадзе, не застанецца мокрага месца. Гэтыя падазрона слабыя лесвіцы, гэты натоўп, што загадзя асудзіў сябе на смерць, гэты коннік, якога наганяе сотня, – усё гэта было падсадкай, усё гэта было прыманкай. І капітан, як пячкур, папаўся на гэтую вуду, на хітрыкі гэтага азіята і варвара. Варвар мог цяпер быць спакойны наконт конных вылазак.
– Дык прападай жа, дурань, – плюнуў я са злосці.
Парадзелая больш чам напалову сотня адхлынула нарэшце ад
дзівоснай спаруды і пачала адступаць да муроў, спадзеючыся, як сказаў нейкі пісака, “больш на шпоры, чым на мячы”.
Іх падбадзёрваў роў з муроў, але я ўжо ведаў, з кім мы маем справу, ведаў, што гэты не выпусцідь іх так проста са сваіх рук.
Я здзівіўся толькі аднаму: што магло прымусіць гэтых, з лесвіцамі, пайсці на справу, якая не абяцала жыцця, а толькі смерць? Напэўна, нясцерпным стала жыццё.
Рэmгкі атрадаў кірасіраў скакалі на ўсю моц, а я ўсё паўтараў сам сабе:
– Не спадзявайцеся, гэты не выпусцідь, гэты не з тых.
І я не здзівіўся, калі з лагчыны, напярэймы адступаючым, вылецела конніца. На чале яе імчаў чалавек у барвяным плашчы са сваімі двума шадарожнікамі. І было гэтых конных людзей не больш за дзве сотні, але я пазнаў па шэрых ваўчыных шапках з заломам на левае вуха, што гэта за людзі.
Так носяць шапкі толькі конныя пастухі, што вандруюць з панскімі чародамі па ўсіх пясчаных і вапняковых пустэчах гэтай зямлі.
Божа, умяшаліся ў бойку нават гэтыя людзі, што ўдарам канца карбача1 па носе забіваюць ваўка! Каго ж ты не пакрыўдзіла, панства гэтай зямлі?!.
Я ўжо амаль не глядзеў, як яны дагналі кірасіраў, урэзаліся ім ва фланг, змялі і адрэзалі ад замка. Я толькі глядзеў, як гэты барвяны д’ябал арудаваў двухручным мячом – па-даўнейшаму.
І яшчэ бачыў я, як чорна-зялёны, быццам тванню запэцканы, галаморды Пятро – у яго, як у многіх дэйноўцаў, кепска расла барада
– збіў сваім канём цяжкага каня капітана, на хаду выхапіў кірасіра са страмёнаў, перакінуў яго цераз сядло і загікаў, засвістаў разбойніцкім посвістам, памчаў прэч ад месца сутычкі – каб не адбілі.
Не ўцёк ні адзін кірасір, яны расправіліся з імі хутка, як галодны швейцарац з засмажаным трусом. Частка засталася ляжадь на зямлі, і з іх на месцы здзіралі латы, частку пагналі на вяроўках у бок лясістых узгоркаў.
А гэтыя прыскакалі амаль да самых муроў і пачалі нахабна гарцаваць пад імі. Пасля я ўжо і сам не мог разабрацца, хто каго лае -такія праклёныя сыпаліся з муроў і з поля:
– Зямлянікі, рыдлёўшчыкі!
– Воўчая сыць! Недаедкі!
– Студні салілі!
– Шклоўскія іспанцы!
– Недасекі! Сабаку з’елі!
– Хамаўшчына чарнаногая!
– Гудзі, дуброва, едзе князь па дровы! Матку на суку-харта змянялі! Польская косць, ды сабачам мясам абрасла!
Я загадаў страляць, але тыя так і пырснулі на ўсе бакі. Чалавекі тры звалілася, ды і тых яны падхапілі на ляту, забралі.
Цяпер мы маглі страляць без апаскі. І мы стралялі з гадзіну па асобных кучках людзей. Трымаліся яны нахабна. Два праехалі пад самымі мурамі на кірасірскіх конях і ў латах. Адзін – на кані, пакрытым замест падкладкі ксяндзоўскай рызай (з Рагачыка, відаць, узялі).
Я супакоіўся, нават перамаргнуўся з Дар’яй, што блукала па двары. Усміхнулася і яна мне.
Тыя таксама, відадь, адпачывалі.
А потым стала не да адпачынку. Таму што вазы, тыя самыя, акутыя, пачалі паўзці з-пад лесу да цытадэльных муроў. Іх кацілі надзейна прыкрытыя мужыкі.
Зноў з’явілася конніда і замаячыла па ўзгорках. Так, з вазамі яны прыдумалі хітра, амаль як чэшскія ерэтыкі калісьці. Праўда, “Вагенбург” Ракутовіча быў лягчэйшы і, відадь, больш рухомы. Калі ён прапоўз палову адлегласці да крапасных муроў – мы пачалі паліць па ім з гармат. Пару разоў трапілі. Але праз імгненне адтуль таксама грукнулі гарматы, шэсць штук, роўна столькі, колькі было на мурах у Рагачыку.
Пырснулі каменныя асколкі ля самага майго твару, паваліўся і застагнаў адзін з маіх хлопцаў.
А яны палілі, пасоўваючыся бліжэй і бліжэй. Абваліліся два-тры зубцы на сцяне.
Пятро, які нешта гарланіў пушкарам, раптам шалёным намётам памчаў да Жабінай Вежы. Асадзіў каня і, прымушаючы яго гарачыцца, закрычаў дурным матам:
– Здавайцеся, штурмаваць будзем!
Кізгайла вырваў у пушкара, што наводзіў гармату, фіділь, вылаяўся, сунуў яго ў запальнік. Пашча гарматы вырыгнула агонь.
Мы пачулі глухі ўдар. Потым на тым самым месцы, дзе куражыўся Пятро, устаў косы, завіты, як гляйсар, слуп дыму. Конь узняўся на дыбкі і перакуліўся на спіну, прыціснуўшы сабою седака.
Муры завылі трыумфуючы.
Я не бачыў, як яго падхапілі, – агонь стаяў жахлівым. “Вагенбург” усё набліжаўся, і поле за ім варушылася: ішоў народ. Зноў неслі лесвіцы.
... Прыйшла наша чарга. Я загадаў Аўгусту Тухеру, адзінаму сярод нас немцу, стадь на маё месца, сачыць за боем і падаваць мне сігналы гукамі ражка, а сам спусціўся да брамы. Вылазка стала неабходная бо мая абарона – гэта напад. “Вагенбург” трэба было знішчыць. Трэба было пазбавіць іх гармат.
Мы выйшлі з крэпасці і рушылі на іх трыма плутонгамі, па чарзе страляючы цераз галовы пярэдніх.
Яны кінуліся на нас утрапёна, але швейцарца цяжка збянтэжыць. Мы вялі свой беглы агонь і ішлі.
Нядобра выхваляцца сваімі дзеяннямі, і я скажу толькі, што мы прымусілі да ўцёкаў пярэднія гурты, праніклі да “Вагенбурга” і закляпалі тры гарматы з шасці.
А потым прыйшла расплата.
З дыму, што, як коўдра, укрываў поле, паказаліся раптоўна конныя і пешыя гурты ў белым. Іх было многа. І наперадзе ішоў чалавек, які трос двухручным мячом. І яны ішлі не спяшаючыся, а над іхнімі галовамі лунаў дзікі і суровы харал:
Пан бог цвярдыня,
Цвярдыня мая,
Узняў ён длань маю.
Як Давід на Галіяфа -Узняў.
Вось мой народ,
Як ільвіца, устае.
Пан бог над намі,
З намі ў гневе,
З намі ў гневе Наш народ.
І раптам яны кінуліся наперад. Гэта была нібы лавіна.
– Святы Юры! Русь! – крыкнуў Ракутовіч, і конь Лаўра шарах-нуўся ў бок ад гэтага страшнага голасу.
Яны сутыкнуліся з намі, і нас не выручылі нашы дзіды, абцяжараныя целамі, абсечаныя кароткімі кордамі мужыкоў.
Ракутовіч сек двухручным мячом. І яго атрад не адступаў ад яго. А мы падаваліся задам, захлынаючыся сваёй і чужой крывёю. Па-даваліся занадта паспешліва, каб гэта можна было назваць адступленнем.
Хутка за намі, патрапанымі і зраненымі, з трэскам зачыніліся форткі брамы. Я ўдякаў другі раз: першы раз пры Брэйтэнфельдзе7 -я быў тады ў імператарскай арміі, і намі камандаваў Цілі, а супрадь нас быў шалёны швед – і тут, ад мужыкоў.
І я не стыдаюся гэтага. Калі б гэтаму варвару дадь тых самых утрапёных мужыкоў, але закутых у латы і ўзброеных сталлю, ад яго ўдякаў бы і сам Густаў8. На наша шчасце, у іх былі мяккія шапкі з вяровачным шаломам паўзверх. Гэта ратавала іх ад удару шаблі, але не ад дзіды і свінцу.
А потым пачалося пекла аблогі: лесвіды, што паўзудь уверх, агнявыя патокі смалы, каменні.
Мы кідалі таксама гліняныя збаны з чалавечым калам. Гэта прыдумаў Кізгайла, і гэта была добрая выдумка, бо я не бачыў людзей больш ахайных, чым русіны. Яны тройчы ў тыдзень мыюцца ў сваёй лазні, змываючы з сябе выпарэнні. А па суботах яны ператвараюць гэта ў свяшчэннадзейства, хвошчуць адзін аднаго венікамі, п’юць ягадныя воды і качаюцца ў снезе. Таму яны заўжды моцныя і здаровыя, і, кажуць, гэта вельмі спрыяе добрым паводзінам у ложку. Аднойчы я паспрабаваў залезці на гэты іхні “палок” і скажу вам, што свінец і агонь, якімі асыпалі нас пры Бургштале паблізу Вольмір-штэта, дзе нас упершыню адлупцаваў швед, – дзіцячыя забаўкі ў параўнанні з той лазняй. Я адчуваў сябе, як у пекле.
Але не было выдумкі горш за гэту, бо, скажу я вам, гэтыя людзі надта адчувальныя да абразы. Іх не так абражала унія і зняслаўленыя цэрквы, як тое, што іхніх праваслаўных нябожчыкаў не дазвалялі вывозідь з горада іначай, як праз тую браму, праз якую вывозілі нечыстоты і іншы бруд.
Гэты штурм! Я радаваўся толькі таму, што, як заўсёды падчас бойкі, думаў на мове маёй радзімы. Гэта добра.








